Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Настойлiвы шэпт завеi...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    2021





Настойлiвы шэпт завеi
Забельвае цьмяны абшар,
Камечыць вецер рэшткi надзеi
Пад коўдраю з цяжкiх хмар.

Халодных спусцелых вулiц
Самоту трывожыць крык,
I шчыльна контур няпэўны тулiцца
Да сцен... дзверы грукнулi... знiк.

Злавесныя мутныя зданi
Чужынцаў, народжаных тут,
Безабаронны снег нагамi
Збiваюць, не меўшы пакут.

Хаваюцца за скрыжаваннем,
Пакiнуўшы слоту i страх,
Счарнелую чырвань i шэрасць рання,
Што можа не выйсцi на дах.

Але сыходзяць без веры
У сваю перамогу, а мы
Застаемся, бо ведаем - знойдзем
Цяпло сярод гэтай зiмы.


2021, студзень, 31, нядзеля, 22:42
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"