|
|
||
|
Дубы маўклiваю сцяною Вады люстэрка абступiлi, Глядзяцца ў возера лясное I ўспамiнаюць... Не забылi Яны нiчога пра былое, Але нiкому не адкрылi... Дубы маўклiваю сцяною Вады люстэрка абступiлi. Па-над празрыстаю вадою Спрабуюць птушаняты крылле, Iх спеў падхоплены травою... Ды па-над возерам застылi Дубы маўклiваю сцяною. 1999, жнiвень, 30, панядзелак |
|