|
|
||
Твае пяшчотныя далоні Падаравалі мне надзею Застацца назаўжды ў палоне І не пытацца болей, дзе я Згубіў дарогу ў свет шалёны. На тое, што не звар'яцею, Твае пяшчотныя далоні Падаравалі мне надзею. Каханне наша нас бароніць Ад злое спёкі і завеі. Бяду любую прэч адгоняць І смутак быццам пыл развеюць Твае пяшчотныя далоні. 1999, верасень, 12, нядзеля, 11:32 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира"
О.Копылова "Невеста звездного принца"
А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"