Кудласевич Анатолий Алексеевич : другие произведения.

Плакун-Трава

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    ПАЧАТАК УЗЫХОДЖАННЯ Першая кнiга вершаѓ. Рэдка хто здагадваецца, колькi надзей i асцярогаѓ звязвае з ёю аѓтар. Упершыню сабраны разам творы, расцiданныя па газетных i часопiсных старонках, упершыню сабраны радкi, яшчэ нiдзе не надрукаваныя, вядомыя толькi самому паэту ды яго блiзкiм. За кожным вершам падзея або выпадак, за кожным радком перажыванне або пачуццё - усё гэта памяткна аѓтару, усё гэта жыва стаiць перад ягоным позiркам... Але цi гэтак жа ѓспрыме яго творы патрабавальны чытач? I тады пачуццi, якiя перапаѓнялi паэтава сэрца, i думкi, якiя яго непакоiлi, пададуцца чытачу бясколерна-збедненнымi? Мяркую, што гэтыя трывогi i хваляваннi, натуральныя для дэбютанта, не абмiнуць аѓтара зборнiка, якi зараз разгорне чытач. Але ѓпэѓнены таксама, што яны, на шчасце для ѓсiх нас, акажуцца марнымi. Анатоль Кудласевiч уваходзiць у паэзiю са сваiм арыгiнальным, незапазычаным словам. Ён мыслiць рэзкавата i своеасаблiва, адчувае глыбока i востра, i часцяком ягоны верш бывае калючым - у iм расце паэт бескампрамiсных рашэнняѓ. Але можа ён быць i надзвычай лiрычным: не так даѓно на яго нахлынула лiрычная хваля, i ён знайшоѓ уласны матыѓ у яе пракаветным шуме. Энергiчны, моцны i каструбаваты верш А. Кудласевiча добра адпавядае ѓнутраннаму стану чалавека, якi прывучае сябе iсцi па лiнii найбольшага супрацiѓлення, не губляючы пры гэтым нiводнага з лепшых душэѓных якасцяѓ. Плоць ад плоцi родный Беларусi, Анатоль Кудласевiч усё ж не абмяжоѓваецца ѓ сваёй творчасцi нацыянальнай тэматыкай. Гады вучобы ѓ Лiтаратурным iснстытуце iмя М. Горкага ѓ Маскве значна пашырылi ягоны кругагляд, далi яму магчымасць супастаѓляць i параѓноѓваць грамадскiя з"явы, падзеi. I цяпер нават тыя яго вершы i песнi, што па-ранейшаму звернуты да заходне-беларускiх нiѓ i лясоѓ, дыхаюць вятрамi ѓсёй нашай незалежнай краiны. А. Кудласевiч працавiты i настойлiвы, але гэтыя выдатныя якасцi нiшто для паэта, калi яны не падмацаваны прыроднай таленавiтасцю. Пры гэтай жа ѓмове яны бясцэнныя памочнiкi. Талент без iх часцяком глухне цi пускаецца на вецер. А. Кудласевiч, на шчасце, спалучае ѓ сабе i талент, i працалюбства, i энергiю. Гэта сур"ёзны залог таго, што ён можа многага дасягнуць i многае зрабiць у лiтаратуры. Анатоль Кудласевiч валодае добрым творчым патэнцыялам, i я ѓпэѓнены, што ягоную кнiгу верашаѓ чытач успрыме як удалы пачатак на шляху паэтычнага ѓзыходжання. Травень 1993 Мiкола ФЕДЗЮКОВI

  Анатоль Кудласевiч
  ПЛАКУН-ТРАВА
  Вершы, пародыi
  Мiнск
  Незалежная выдавецкая кампанiя
  ТЭХНАЛОГIЯ
  1993А. Кудласевiч
  Плакун-трава. - Мн.: Незалежная выдавецкая кампанiя
  "Тэхналогiя", 1993, - 180 с.
  Рэцэнзент Мiкола Федзюковiч
  Вечныя пытаннi быцця, пытаннi жыцця i смерцi, месца чалавека
  на зямлi, яго адказансць перад Богам i перад нашчадкамi - усё гэта
  хвалюе аѓтара. Рэлiгiя, фiласофiя, чалавек - асноѓная тэма гэтага
  зборнiка.
  љА.А. Кудласевiч, 1993 ПАЧАТАК УЗЫХОДЖАННЯ
  Першая кнiга вершаѓ. Рэдка хто здагадваецца, колькi надзей i
  асцярогаѓ звязвае з ёю аѓтар. Упершыню сабраны разам творы,
  расцiданныя па газетных i часопiсных старонках, упершыню сабраны
  радкi, яшчэ нiдзе не надрукаваныя, вядомыя толькi самому паэту ды
  яго блiзкiм. За кожным вершам падзея або выпадак, за кожным
  радком перажыванне або пачуццё - усё гэта памяткна аѓтару, усё
  гэта жыва стаiць перад ягоным позiркам... Але цi гэтак жа ѓспрыме
  яго творы патрабавальны чытач? I тады пачуццi, якiя перапаѓнялi
  паэтава сэрца, i думкi, якiя яго непакоiлi, пададуцца чытачу
  бясколерна-збедненнымi?
  Мяркую, што гэтыя трывогi i хваляваннi, натуральныя для
  дэбютанта, не абмiнуць аѓтара зборнiка, якi зараз разгорне чытач. Але
  ѓпэѓнены таксама, што яны, на шчасце для ѓсiх нас, акажуцца
  марнымi. Анатоль Кудласевiч уваходзiць у паэзiю са сваiм
  арыгiнальным, незапазычаным словам. Ён мыслiць рэзкавата i
  своеасаблiва, адчувае глыбока i востра, i часцяком ягоны верш бывае
  калючым - у iм расце паэт бескампрамiсных рашэнняѓ. Але можа ён
  быць i надзвычай лiрычным: не так даѓно на яго нахлынула лiрычная
  хваля, i ён знайшоѓ уласны матыѓ у яе пракаветным шуме. Энергiчны,
  моцны i каструбаваты верш А. Кудласевiча добра адпавядае
  ѓнутраннаму стану чалавека, якi прывучае сябе iсцi па лiнii
  найбольшага супрацiѓлення, не губляючы пры гэтым нiводнага з
  лепшых душэѓных якасцяѓ.
  Плоць ад плоцi родный Беларусi, Анатоль Кудласевiч усё ж не
  абмяжоѓваецца ѓ сваёй творчасцi нацыянальнай тэматыкай. Гады
  вучобы ѓ Лiтаратурным iснстытуце iмя М. Горкага ѓ Маскве значна пашырылi ягоны кругагляд, далi яму магчымасць супастаѓляць i
  параѓноѓваць грамадскiя з"явы, падзеi. I цяпер нават тыя яго вершы i
  песнi, што па-ранейшаму звернуты да заходне-беларускiх нiѓ i лясоѓ,
  дыхаюць вятрамi ѓсёй нашай незалежнай краiны.
  А. Кудласевiч працавiты i настойлiвы, але гэтыя выдатныя якасцi
  нiшто для паэта, калi яны не падмацаваны прыроднай таленавiтасцю.
  Пры гэтай жа ѓмове яны бясцэнныя памочнiкi. Талент без iх часцяком
  глухне цi пускаецца на вецер. А. Кудласевiч, на шчасце, спалучае ѓ
  сабе i талент, i працалюбства, i энергiю. Гэта сур"ёзны залог таго, што
  ён можа многага дасягнуць i многае зрабiць у лiтаратуры.
  Анатоль Кудласевiч валодае добрым творчым патэнцыялам, i я
  ѓпэѓнены, што ягоную кнiгу верашаѓ чытач успрыме як удалы пачатак
  на шляху паэтычнага ѓзыходжання.
  Травень 1993 Мiкола ФЕДЗЮКОВIЧ***
  Ад Бога прыходзяць дзецi,
  Засведчыць: цi ёсць на свеце
  Яшчэ першародны грэх?
  Паветра глынуць, i плачуць,
  Бо грэх той жа самы бачаць,
  I чуюць рагаты смех.
  I слёзы з вачэй у Бога -
  I д'ябальскi ѓ пекле рогат.
  ***
  Мае грахi, нiбы агрэхi
  На нiве прыкрага жыцця.
  Не абыйсцi iх, не аб'ехаць -
  А з зеллем горкая куцця.
  Хоць сцеле мякка - жорстка спаць:
  Мае грахi - нi даць, нi ѓзяць.
  Грахi мае - мае агрэхi,
  Дзе распладзiѓ я столькi зла.
  Дала мне доля на арэхi,
  А рэшты так i не ѓзяла.
  ***
  Казала бабуля мне:
  Злiняе й чырвоны колер,
  Здавалася не мiне
  Юнацтва маё нiколi.
  Вучыла пасля штодня:
  Жыццё прыадкрытыя дзверы...
  Пацягне за ручку Суддзя -
  Я ѓ словы яе не верыѓ.
  Мне думалася заѓжды -
  Вясною квiтнець пачуццям.
  Злiчыла бабуля гады -
  Цяпер толькi сэнс пачуѓся.Я сыну скажу пасля:
  Злiняе й чырвоны колер!
  Дарослае немаѓля
  Падумае, што нiколi...
  ЗАПАВЕТ
  Як сыну гэта перадаць?
  Не перадаць такое сыну.
  Як навучыць яго спяваць
  Над разгаворанай чужынай?
  Як навучыць яго любiць
  Зямлю Палесся i жанчыну,
  Як навучыць цвярозым быць,
  Калi сп"янее да Айчыны.
  Як сыну гэта перадаць?
  Мы даганяем час напэѓна,
  Хоць кажуць, час не перагнаць,
  Нi словам, нi радком , нi спевам.
  Бо час ляцiць, як птушанё:
  Чым шырай крылы - больш iмклiва,
  ђ далонь удзячным шчанюком
  Павек не торкнецца шчаслiвы.
  Як сыну гэта перадаць?
  Як зберагчы сумленным сэрца?
  Каб праѓнук смела мог сцвярджаць,
  Што род вядзе не iншаверцаѓ.
  Што на Палессi ёсць зямля
  Крывямi й потамi палiта:
  "Пiнчук" не зычыѓ людзям зла,
  А жах наводзiѓ нат забiты.
  Аднойчы скажа вораг мой:
  "Твой сын зусiм, зусiм iнакшы,
  Ён разарваѓ сабой сувой
  I сувязь знiшчылася ваша!"
  Я не паверу нiзашто
  Наветам гэтакiм нiколi -Табе я сам даваѓ, сынок,
  Iмя прапрадзеда Мiколы.
  Як сыну гэта перадаць? -
  Я перадаць павiнен сыну!
  Я навучу яго спяваць
  Над разгаворанай чужынай.
  Я навучу яго любiць
  Палескi край, нiбы жанчыну,
  Я навучу цвярозым быць,
  Калi сп"янее да Айчыны.
  ***
  Як рэкi плывуць стагоддзi,
  Для часу няма мяжы.
  Не спынiш, не скажаш: "Годдзе!" -
  Бо час мiма нас бяжыць.
  Праз нас ён бяжыць,
  Зваротна
  Нiколi яшчэ не йшоѓ,
  I безлiч плямён i нароѓдаѓ
  Пачэзла пад плынню вякоѓ.
  Як рэкi плывуць стагоддзi.
  Iмкнуцца наѓпрост, нацянькi,
  Мы - людзi, па беразе ходзiм,
  А праѓды не п'ём з ракi.
  На беразе нашай долi
  Стаiм, на ваду глядзiм,
  Аспрэчваем час, павольна
  Змяншаючы лiк гадзiн.
  Шухнулi ѓ рэчку з берага -
  Падмыла вада пясок,
  Каго нам спрачаць цяперака? -
  Час цераз нас пацёк!***
  Прымрою месца лобнае -
   крывавяць кранi,
  I водгалас з народу йдзе:
   распнi Яго, распнi!
  Стагоддзi за стагоддзямi
   даѓно скрывiлi шлях.
  Памiлуй нас , о Госпадзе!
   куды дарога йшла.
  Iшла, круцiла збочыла,
   куды цяпер, куды?
  А кожнаму так хочацца
   дажыць свае гады.
  Калi тыран над тронамi -
   слуга заѓжды Пшлат,
  I бомбамi нейтроннымi
   збудуюць горад-сад.
  Ляцела над трыбунамi:
   Ура! Ура!! Ура!!!
  Ды дзесьцi зноѓ падумалi,
   што мы крычым:" Вараву!"
  Мне снiцца месца лобнае -
   крывавяць каранi,
  I водгалас з народу ёдзе:
   распнi Яго, распнi!
  * * *
  Жахлiва iсцiну прымаць,
  Прымаць i розумам i сэрцам,
  I ведаць бездань, i прадонне знаць
  i адчуваць, што святасць б'ецца на зямлi
  Спрадвечнай бойкай за Любоѓ...
  Хадзiць па краю, па мяжы,
  I жыць... * * *
  "О, будь жид, горяч. О, как Розанов, и не засыпай,
  и не холодей вечно. Если ты задремлешь - мир умрет"
  В.В. Розанов "Апокалипсис нашего времени"
  I вечны жыд адправiцца ѓ дарогу,
  I кола дзён закруцiць небасхiл,
  I стане на каленi перад Богам,
  Той, хто нiколi Бога не прасiѓ.
  Але пакуль зямля яшчэ карае,
  I голас Неба да людзей слабы,
  I душы пачуццём сваiм згараюць,
  На гэтай,
  на зямлi,
  на грэшнай
  мы павiнны быць.
  Вякоѓ вайна, гадоѓ крывавых спрэчкi...
  I час нас працiнае навылёт,
  I кожны са сваёй вясковай рэчкi
  Да сонца раптам iрванецца у палёт.
  ...i жыд пускаецца ѓ дарогу -
  I на зямлi пакуль жывуць.
  ПАЧАТАК
  У гучшчынях сiвых галактык,
  Напачатку светабудовы,
  Дух адвечны адлiчваѓ такты,
  Як гадзiннiчак адмысловы.
  Немаѓляцi выпробныя крокi
  Навароджаннага сусвету -
  Дух схiлiѓся над светлай кропляй
  Бiарытмаѓ Святога Гена.
  Хiжа шчэрыѓся космас дзiкi,
  I драпежнiцкая стыхiя
  Разяѓляла, бы пашчы дзiры,
  Дзiры чорныя, вiравыя...
  Iскрамётная палымянасць,
  Агнявiсты, касмiчны жарБiѓся ѓ чорных жэрлах вулканаѓ,
  Правiць Хаос - ён гаспадар!
  Тут - планетныя землятрусы,
  Там - мiжзорная таѓкатня:
  Метэоры ляцелi юзам,
  Нiбы спушчаная гайня.
  I дрыжэлi сузор'i ѓ трасцы
  Лiхаманкавых дялячынь,
  I збянтэжана космас тросся
  Над прадоннем гарачынi.
  Дзесьцi ѓ рухах метэарытаѓ
  Мiж маланак i грыманiц
  Выспявалi жывыя рытмы
  Светлай кропелькi дабрынi.
  Кропля падала на сусвет,
  На планеты ляцела кропля -
  Зайчык сонечны кiдай след,
  Жыццятворачы першы проблiск.
  Нат не верыцца, што стыхii
  Руху, полымя i вады
  Нарадзiлi iстот - жывыя
  Потым з'явяцца праз гады.
  Гэта Духу наканаванне
  Неразгаданым соты век
  Засталося адно пытанне:
  Скуль жа ѓзяѓся ты, чалавек?
  ***
  У лесе жыѓ сярод звяроѓ -
  I ад тугi ажно зароѓ.
  У вёсцы жыѓ каля людзей -
  I плакаѓ, плакаѓ кожны дзень.
  Цяпер у горадзе жыве -
  Штодзень то плача, то раве.***
  Там на дрэве -
  Кубло.
  Апусцела даѓно,
  Бо навокал адчаянны лямант i грай:
  Прымярае крыло
  На сябе птушанё,
  Уважлiва так прымярае.
  ***
  У кожнага свая Айчына.
  Ад першых да апошнiх дзён
  У сэрцы кожнага - бацькоѓскi кут адзiны,
  Ды кожны да чужых краёѓ жадзён.
  Здаецца кожнаму, што недзе на чужыне
  За светам,
   там
   квiтнее вечны сад,
  А ѓ садзе тым саспелыя ажыны,
  I ловяць рукi небны зоркапад.
  Амаль што кожны думкаю юначай,
  Як птах, ляцiць за небакрай,
  Ды рэдка хто па старасцi заплача
  Ад выстылай духоѓнай недастачы,
  О, Божа, хоць за гэта не карай!
  ДЫЯЛОГ
  - Чаго ты шукаеш? Усё ѓ цябе ёсць:
  Магчымасць, жанчына i дзецi...
  - Ага... Але ж ведаеш, я толькi госць
  У хуткаiмклiвым свеце.
  - Ну, што ж за бяда, паглядзi навакол:
  Усе мы гасцюем наездам.- Усе - ды не ѓсе: адзiн гол як сакол,
  У футрах другi, хоць i бездар.
  - Не гэта асноѓнае - дбай аб душы,
  Вось дзе наш клопат галоѓны.
  - Даѓно ужо я дбаю, ты толькi скажы:
  Цi многа прыдбае галодны?
  - Чаго ж табе трэба пад небам жыцця,
  Сумуеш якое халеры?
  - Патрэбна не мала, спачатку хаця б -
  Кахання, Надзеi i Веры.
  УСПАМIН
  У лесе хораша было:
   Навокал - воля!
  Бусёк вымахвае крылом,
   Спявае долю.
  Буслiны клёкат... а малэ
   Таке мурзатэ
  Бяжыць за поле, i далей
   Крычыць заѓзята:
  "Бусько, бусько клекатун,
  Ловiць жабу за каѓтун!"
  У лузе люцiкi цвiлi,
   Нiбыта сонцы,
  Вянкi зялёныя плялi
   Дзяѓчаты хлопцам.
  Лiлея летам... Па вясне -
   Пралескi, лотаць...
  Цвiце Палессе i нясе
   Птушыны сокат.
  На гаманлiвых паплавах
   I ѓ дзень, i ѓ вечар -
  Гуллiвых чаiц перамах, - Вясну скергечуць.
  Цыганскi дожджык церушыць,
   Вясёлка ззяе...
  Яшчэ здаецца: вечна жыць
   Не перастанем.
  I ѓсё бяжыць, бяжыць, бяжыць
   Дзiця мурзатэ,
  Бяжыць за хмаркаю, крычыць,
   Нiбыта тату:
  "Дожджык, дожджык, сыпанi,
  Што б калюжкi булi,
  По коленца брулi,
  Дожджык, дожджык, секанi,
  Мы паедзем на калi,
  Маму з поля праганi,
  Тату з поля праганi,
  Дожджык, дожджык, сыпанi..."
  ЭКАЛАГIЧНЫ ДЫПЦIХ
   1
  Неба прарэзала маланнЯ -
  Паскакала ѓгалоп па хмарах.
  Асядлала лiхога каня
  Чалавеча-вар'яцкая мара.
  Гэта д'ябал зямлю агроб
  Чорнай цемраю цяжкiх крылаѓ, -
  Конь пад намi тады захроп,
  Шлях адвечны перакрывiла.
  Закрывавiлi ручаi,
  Засмуродзiлi воды возера:
  Сатана разлiваѓ чаi,
  I дзiравiѓ планету позiркам.
   2
  Як клешч карослiвы, паѓзлi бульдозеры,
  Распалошна разляталiся буслы -
  Зводзiлi лiлею з свету божага,
  I слязамi рэкi пацяклi.Аграномы ганарылiся ѓраджаямi,
  Засыпалi зводкамi "Райком",
  А сiвы эколаг у адчаi
  Даставаѓ Чырвонай кнiжкi том.
  I гартаѓ дрыготкiмi рукамi
  Белыя старонкi-паплавы:
  - Ой, цяжкi, цяжкi на сэрцы камень,-
  Не клыгычуць болей журавы.
  Перапэцканы крывавыя старонкi
  I паперы й Матухны-Зямлi,
  Бо шугае з паднябесся стронцый
  На балоты нашы i палi.
  Казялец, а па-другому - люцiк
  Толькi на малюнку ацалеѓ -
  Попелам прысыпаныя людзi
  Назвы нат не помняць на сяле.
  I гартаѓ дрыготкiмi рукамi
  Ён паперу, нiбыта клады:
  Разлiчылася прырода медзякамi -
  Выраслi нагрушах жалуды!
  Бо смяротны для жывога, мусiць,
  Стронцыя разбэшчанага груз -
  Знiкне на Палессi белы бусел,
  Як тады пазнаем Беларусь?
   ТАМ НАД ПРЫПЯЦЦЮ
  Эх, не ворана крыло над ракою той,
  Не груганаѓ чарада там над Прыпяццю -
  Гэта зорная палынь незагойная,
  Гэта хмара наплыла з-пад Чарнобыля.
  Не татары па зямлi дзiкай коннiцай,
  Не Батыя табуны накапыцiлi -
  Гэта ѓ хаты да людзей гора ломiцца,Гэта хмара наплыла з-пад Чаронобыляя.
  Не ваѓкi там ля ракi заскуголiлi.
  Не сляза цячэ з вачэй, бо чыровоная -
  Гэта плача Чарнабыль па-над гонямi,
  Гэта хмара пралiла з-пад Чарнобыля.
  * * *
  Калi ѓ грахах угрузне свет,
  I пойдзе брат вайной на брата,
  Калi праз безлiч чорных бед
  Сумленне не разбурыць краты
  I на пагiбель мiр спаѓзе,
  Нiбы вужака, козкi, брыдкi
  I сатана расчынiць зеѓ
  Для вечнай, апраметнай пыткi,
  I крумкачы здзяѓбуць крывавыя сляды -
  Ты, думаеш, што Бог разгубiцца тады?
  О, не! - пашле да вас паэта,
  I прыйдзе ён - i выратуе свет.
  Загадка неба на зямлi,
  О, ты, зняважаны паэт!
  А што вы зразумець маглi?
  На гэтым свеце i на тым -
  Нiшчымны ваш адказ...
  Нi з чым вы!
  Каб не сказалi вы аднойчы:
  "Мы ведаем, уразумелi, Ойча,
  Твой промысел i вышнi сэнс.
  Улiчвай наш наступны цэнз...".
  Так неба шле да вас паэта,
  Каб вам не ѓцямiць i павек:
  Ён сярод вас жыве - i гэта
  Яшчэ не Бог, i ѓжо не чалавек.***
  Бруiцца час крынiцамi,
  Цячэ жыцця ручай,
  Ды з прыкрым берагам рака,
  i ловiць кропелькi рука, -
  I не спатолiць смагi,
  Не напiцца нам,
  I не канчаецца
  Адчай
  Радка.
  ДУМА ЯЦЬВЯГА
  Водарам спелых вiшняѓ
  Вабiць свiтанак сiнi.
  З хата на ганак выйшаѓ -
  Сэрца дрыготка стыне.
  Дзесць у сяла на ѓскрайку
  Апошнi спявае певень...
  Цi iншага трэба раю? -
  Хай доѓжацца гэтыя спевы!
  Не трэба мне, Божа, нiчога,
  Але ж бунтуе згадка,
  Трэба спытаць у Бога:
  "Хто я такi, загадка?"
  Не беларус я кажуць,
  А палешук этнiчны -
  Шлях парз душу праляжа,
  I прападзе ѓ антычнасць...
  Бо на зямлi яцьвягаѓ
  Княжылi, панавалi,
  Чорна-крывавыя сцягi
  Неба запаланялi.
  Дзе майго продка корань,
  Адкуль маё племя выйшла? -
  Сэрца смуга агорне
  Пасярод спелых вiшняѓ.
  Вабiць да спелых вiшняѓ,
  Стыне свiтанак сiнi...Ты прамаѓчаѓ, Усявышнi -
  Губляюць пытаннi сiлу.
  ЧЫТАЧАМ ГАЗЕТ
  Мiльгаюць iмёны i даты,
  Пракручваюць кола назад.
  Газетчыкi, нiбы салдаты,
  Наладзiлi глупства парад.
  Стракатых артыкулаѓ процьма,
  Жабрацкiя торбы iдэй.
  Газеты, як рыбiна лоцман,
  Вядзе да крывавых падзей.
  I мы чарадой чалавечай,
  Бы статак бязглуздых пачвар,
  Натоѓпамi лезем на плечы,
  На голавы, як на пажар.
  Абцасы, падэшвы, анучы -
  Па целу, па сэрцы, душы!
  Сабачыя дзецi вы, суччы,
  Як можна жывое душыць?!
  Балюча ѓсярэдзiне - ой-кi!
  Хоць падай на брук ды маѓчы.
  Ну, колькi ж вас, сколькi ж вас,
  сколькi?.... -
  I падлы жывой не злiчыць.
  ДЗВЯРЫНЕЦ
  Калiдорам - дзверы, дзверы...
  Дзверы справа, дзверы злева, -
  Там начальнiкi сядзяць.
  У пакоях шмат паперы
  А патрэбную - не ѓзяць.Не, не ѓзяць яе радзiмай,
  Нiбы пропуск, той што ѓ рай,
  Час - гадзiна за гадзiнай,
  Адчыняй i зачыняй.
  Кожны кажа на суседа,
  А сусед, кiѓком - няма!
  Так праходзiш да абеда,
  Ды змарнуеш час дарма.
  А пасля глядзiш - i вечар,
  Плечы горбiць стома дня.
  I здаецца, што навечна
  Валакiта-паражня.
  Што цяпер i мне да скону
  Той паперы не здабыць,
  Што няма нiдзе закону,
  Застаецца толькi пiць.
  I ѓ такiх вось калiдорах
  Чэргi, нiбы па вiно,
  Растрасаюць пыл жыцця.
  I растуць паперы ѓгору
  У дзвярынцы небыцця.
  ПАМIНКI ПА ДУШЫ
  Апячэ, яшчэ раз апячэ!
  Ты жывы, чалавеча, наѓмысна
  Апячэ i не стане лягчэй:
  Вакханалiя - гэта не трызна.
  Горкiх оргiй уедлiвы дым:
  Недакурак, кiлiшак над кiлькай,
  Завiтаѓ ты сюды маладым,
  А застолле пакiнеш з кавенькай.
  Пакульгаеш далей - небыццё,
  Як агонь ад агонii прысмак.За сталом даканала жыццё,
  А гавораць, што п"янка не трызна.
  Сорак дзён... I сябры пры вiне:
  Недакурак, кiлiшак над кiлькай...
  Праляцiць так жыццё, прамiне -
  Затрасуцца ѓспамiнам паджылкi.
  САЛДАТАМ ТАТАЛЬНАЙ ВАЙНЫ
  Мы з табой не на полi бою,
  Мы з табою на полi быту.
  Хтосьцi харкае зноѓ крывёю,
  Для кагосьцi - ѓсё шыта-крыта.
  Мы з табой не на грознай сечы,
  А ѓ пакоях сваёй кватэры,
  Выпускаем запал карцечы
  У Надзею, Любоѓ i Веру.
  I нi фронту няма, нi тылу.
  Рубяжом - аполённыя душы,
  Што рабiць, як жыццё пастыла,
  Калi кожнае слова душыць?
  Мы салдаты выйны татальнай:
  Мы ѓ сусветна-сямейнай рухнем -
  Хто загiне ѓ баi за спальню,
  Хто пазе ѓ бастыёне-кухнi.
  Сколькi згiнула ѓ гэтых войнах -
  Пераможцаѓ не будзе сытых:
  Мы з табой не на полi бою -
  Мы з табою на полi быту.
  ЧАЛАВЕЧАЯ ПЕСНЯ
  Я стаяѓ у чарзе за хлебам,
   А чарга канчалася ѓ небе,А чарга пiхалася нагамi,
  I масцiла свiй шлях мацюгамi.
  Папрасiѓ я тады: о, Божа,
  Дай кожнаму хлеба на кожны
  Дзень.
  Эх, мы воѓчага роду-племенi
  Дзень натоѓпiнся у чарзе.
  Налаѓчылiся хапаць жменямi,
  I стаяць на адной назе.
  Чэргi,
   чэргi
  шэрагам -
  шоргат
  шэрых
  нерваѓ.
  Эх-ма!
  Яшчэ разок!
  Вiна няма на пасашок?
  Пiва... Водкi?...
  Самагон?
  - Самi гонiм, самi п"ём!
  Не размова ж у нас - а лаянка:
  Дурань дурня аслом заве.
  Мы ня звыклi дарэмна каяцца,
  Калi стукнулi па галаве.
  Чэргi,
  чэргi
  шэрагам -
  шоргат
  шэрых
  нерваѓ.
  Эх-ма!
  Чаго няма?
  Што сягоння ѓ дэфiцыце?
  Швэдры, курткi, нагавiцы?
  -Чаравiкi!
  -Проста жах! Хутка пойдзем у лапцях.
  Чэргi,
  чэргi шэрагам -
  шоргат
  шэрых
   нерваѓ.
  Мы забылiся як здароѓкацца:
  Хто апошнi, хто крайнi тут?
  Па патылiцы - на здароѓечка!
  Уварваць бы, што там даюць:
  Чэргi,
  чэргi
  шэрагам -
  шоргат
  шэрых
   нерваѓ.
  I хвалюемся, нiбы рэчы там
  Раздаюцца ѓвесь дзень дарма.
  Вось бяда, напiрае на плечы нам
  Процьма чэргаѓ, людзей гурма
  Чэргi,
  чэргi
  шэрагам -
  шоргат
  шэрых
  нерваѓ.
  ЗАКОН ЧАРГI
  Закон чаргi - закон тайгi, амаль што тое ж сама:
  Параскiдая хутчэй другiх, пралазь на самы перад!
  Чарга - наш дом, чаргой жывём, па чэргах - мы з вусамi,
  А прыйдзе час i нажывём чаргой сардэчны верад.
  Па закону чаргi бiлi ѓ морду -
  Мардабойны закнаѓ ухiл.
  Семярых разабралi па моргах -
  Растапталi законам чаргi.
  I тут даюць, i там даюць - куды паспець не знаю.
  Не абмiнуць бы дэфiцыт, яго штодня ѓсё меней.
  Я i апошнiм пастаю, я пастаю i з краю,
  Купоны, грошы i талоны сцiсну ѓ мокрай жменi.
  Па закону чаргi бiлi ѓ морду -Мардабойны закнаѓ ухiл.
  Семярых разабралi па моргах -
  Растапталi законам чаргi.
  Натоѓ людзей - натоѓп надзей: другiм не хопiць можа?
  Вось iнвалiд паѓзе, як танк, пiкiруе бабуля.
  Я дзень стаяѓ, канчаецца тавар, памiлуй Божа!
  Угробiѓ дзень i атрымаѓ пад самым носам дулю.
  Па закону чаргi бiлi ѓ морду -
  Мардабойны закнаѓ ухiл.
  Семярых разабралi па моргах -
  Растапталi законам чаргi.
  ДА ЧАЛАВЕКА
  Хто ты ёсць?
  Кiм быѓ ты?
  Кiм будзеш?
  Што ты варты, калi адзiн?
  Моц людская у слове "Людзi"?
  Цi ѓ звароце: "О, госпадзi!"
  Мо драпежнiк ты, Homo Sapiens? *
  Iклы, кiпцi i слоѓ атрута...
  Не адну меѓ ад Бога запаведзь,
  Толькi помняцца ѓчынкi Юды.
  Штосьцi помнiцца - ды не тое,
  Для натоѓпу маралi стае -
  Яны боскае слова жывое
  Бяруць без часцiцы "Не".
   Homo homini lupus est. **
   Бог не здрадзiць - свiння не з"есць!
  I забi, i пралюбадзейнiчай,
  Хоць на грошык карысцi маеш.
  Утварай усялякае дзеянне,
  Можа ѓ пекле канцы схаваеш.
  Як жывеш, чалавек moralis, ***
  Што на сёння трымае сэрца?
  Не дарма цябе з раю гналi -
  А з зямлi куды зграi дзецца?
   Homo homini lupus est.**
   Бог не здрадзiць - свiння не з"есць!Ты iшоѓ па зямлi кагортамi
  I стагоддзi наѓзбоч кiшэлi -
  Цябе д"ябал адзначыѓ ордэнам -
  Трыццаць срэбнiкаѓ у кiшэню.
  Далятае да неба бразгат -
  Срэбра здраднiцкае не трэ?
  Ты забойца роднага брата -
  Семя Каiна не памрэ.
   Homo homini lupus est.***
   Ваѓкамi будзем - па-воѓчы ѓ лес.
  * Чалавек разумны
  ** Чалавек чалавеку воѓк.
  *** Маральны
  ***
  Брахаѓ сабака на ланцуг,
  На злую долю.
  Што не пускае ён на луг,
  А ѓсяк няволiць.
  Брахаѓ штодзень па цэлым свеце -
  Змаѓкаѓ, калi давалi есцi.
  Калi ж стары зусiм ён стаѓ -
  Яго знялi ад ланцуга,
  I прэч пагналi са двара.
  -Прыйла пара! -
  Рашыѓ кабель,
  I зведаѓ волi жорнаѓ:
  Цяпер
  Не кормяць.
  ***
  Крычала вока:
  -Бачу я ѓсё навокал.
  Без мяне жыць не змогуць людзi,
  I нават святла без мяне не будзе!-О! - гэткi здзiѓ, -
  -А гонар твой, брат, заѓчасны,
  Цяпер глядзi, - сказала Святло,
  I згасла...
  ***
  Не спрачайцеся, калi ласка!
  Кiньце словаѓ грувасткi лязгат.
  Кожны мае ѓласную праѓду:
  Ваша праѓда - мая таксама,
  Прост iсцiна памiж намi.
  Хай у дыспутах сотнi раѓндаѓ
  Правядзём мы з губамi ѓ пене,
  Вы прабачце, нiхто ѓ накаѓце
  Не бывае ад моватрэнняѓ.
  I дарэмна за словам слова:
  Яго выпусцiш - i не словiш!
  Чырванеем, або бялеем,
  Рыкашэтам злятаюць сказы,
  Вось i крыѓда на сэрцы вязне! -
  Мы й спрачацца ячшэ не ѓмеем.
  Той дурны быѓ дзiвак, няйначай,
  Якi словамi гэта азначыѓ:
  Быццам спрэчка штосьцi народзiць...
  Годзе!
  ***
  Далоѓ аблятае лiсце.
  Прымоѓк абамлелы сад -
  Вось так жа было калiсьцi
  I сотнi гадоѓ назад.
  I сотнi, i сотнi тысяч
  Круцiѓся жыцця калаѓрот -
  А людзi навокал тыя ж
  Пад зманлiвым словам: народ.
  I гады спаѓзаюць з дрэваѓ,I вабяць душу пладом,
  I зноѓ спакушаюць Еву:
  Быѓ сад, а цяпер - Садом.
  Мы лiтасцi ѓ Бога просiм,
  Лiтаннем зямлi расцём.
  Сыдуць халады на восень -
  Расплачуцца дрэвы лiсцём.
  Далоѓ аблятае лiсце.
  Прымоѓ абамлелы сад.
  Вось так жа было калiсьцi
  I сотнi гадоѓ назад:
  Вятрыска хiстаѓ галiны -
  А час несупынна бег,
  На чырвань тужлiвай калiны
  Зiма церушыла снег...
  БАЛАДА ПРА ПТУШАК I ЛЮДЗЕЙ
  А я здесь в по те и в пыли,
  Я - царь земли, прирос к земли.
  Ф.И. Тютчев
  Па небе плавалi аблокi, нiбы па моры караблi.
  Кубло на вiшнi не высокай - чатыры метры ад зямлi.
  Ад маладзенечкiх лiсточкаѓ, зялёнай завязi пладоѓ
  Ляцiць пiсклявы галасочак, ляцiць i падае далоѓ.
  Вакол рудое шалупiнне. Адно, жывое, на кубло -
  Жыццё раѓняецца хвiлiне, а ѓжо, чуй, голас падало.
  О, галапупец жаѓтароты! Тварэнне сонца i святла,
  Каб аглядзець сусвет шырокi - трэ проста вызiрнуць з кубла.
  Няслi дзiця ѓ пад"езд суседзi. Глядзела вокам птушаня:
  "Во, у людзей таксама дзецi, а гэта значыць - мы радня!"
  Матуля гэтак жа старанна люляе, песенкi пяе,
  Не спiць ад вечара да рання - сваю крывiнку сцеражэ.Штодзень дзiця ѓ кватэры цеснай крычыла, плакала, жыло -
  А птушаня спрабуе песню, i ѓжо выпроствае крыло.
  Дзiця не хутка пройдзе сцежкай, не зроблен нават першы крок -
  Але ж з"явiлася засмешка, асэнсавана бычыць зрок.
  А ѓ небе плавалi аблокi. Змянiлi ветразь караблi.
  I ѓ восень, выраем, далёка ляцелi птушкi ад зямлi.
  Ад той, што iх узгадавала i крылы дужыя дала,
  I рэжуць птушкi неба хвалi узмахам лёгкага крыла.
  Дзiця палежвае ѓ калысцы - на дзiва кволая радня -
  I адлятае ѓ свет не блiзкi з крылатай зграяй птушаня.
  Яно ляжыць, шточасу плача, i нат не думае аб тым,
  Што свет шырэй за кут дзiцячы кватэры ѓ доме гарадскiм.
  I пройдзе дзесяць год, i дваццаць - заглушыць вiшню пустацвет -
  Тады дзiця пачне бадзяцца, каб паглядзець на белы свет.
  ТУРАђСКАЯ БАЛАДА
  Гвораць кахання раней не было i ѓпамiне,
  Мы будзем спрачацца, бо гэта няпраѓды сiло.
  Спрадвеку каханне было i да веку не мiне
  Нi Тураѓ, нi Кiеѓ, нi нават з трох хатак сяло.
  Каханне жыве там, дзе ёсць разнаполыя людзi:
  Мыжчына жанчыну апоѓначы ѓбачыѓ i вось -
  Пачуццем заб"юцца iх сэрцы ѓ знямозе i будуць
  Да зоркi стаяць.
  А гэта ѓжо значыць: каханне мiж iх пачалось
  Цокаюць капыты -
  Падымаюць пыл.
  За гады забыты
  Даѓняй казкi быль.
  Цяжка божым чадам:
  Шмат на свеце зла!
  Повесцi пачатакРаскажу пасля.
  Ад Кiева да Турава
  Па сцежачцы крутой,
  Ляцi, як птушка з выраю,
  Ратуй, мой конь, ратуй!
  Скача, скача, скача
  Княжацкi слуга.
  Скача, скача, скача -
  Смага на губах.
  Песняй не раскажаш
  Пра сваю любоѓ.
  Дзе другiя княжаць -
  Там лiецца кроѓ.
  Паланянкi косы,
  Як лясны пажар.
  Не глядзi, што босы -
  Ёсць лязо нажа.
  Ад Кiева да Турава
  Па сцежачцы крутой,
  Ляцi, як птушка з выраю,
  Ратуй, мой конь, ратуй!
  Маё сэрца - церам,
  А душа - смала.
  Я табе паверыѓ,
  Ты мне - не змагла.
  Погляд, як запалка,
  Пекла не мiнуць!
  Што ж ты, паланянка,
  Завяла ѓ ману?
  Скача, скача, скача
  Княжацкi слуга.
  Скача, скача, скача -
  Смага на губах.
  Як звычайна проста
  Сэрца падпалiць.Калi ты дарослы
  I табе балiць.
  Эх, пайшла гулянка -
  Карамыслам дым,
  Што ж ты, паланянка,
  Так даступна ѓсiм?
  Ад Кiева да Турава
  Па сцежачцы крутой,
  Ляцi, як птушка з выраю,
  Ратуй, мой конь, ратуй!
  Косы паланянкi,
  Як лясны пажар.
  Скончылi гулянку
  На лязу нажа.
  Паланянка ѓпала
  Пасярод звяроѓ,
  А за шклом бакала:
  Цi вiно, цi кроѓ?
  Скача, скача, скача
  Княжацкi слуга.
  Скача, скача, скача -
  Смага на губах.
  Не скажыце - трэба
  Болей пра любоѓ.
  Водгукi па небе
  Чуем зноѓ i зноѓ...
  Адляцяць на поѓдзень
  Клiнам жаѓрукi -
  Гэту песню ѓспомню,
  А прыпеѓ такi:
  Ад Кiева да Турава
  Хваробы ѓ свеце ѓсiм
  Такiя вось, мiкстурамi,
  Лечацца зусiм.
  Скача, скача, скача
  Вечнасцi слуга.Скача, скача, скача -
  Самага на губах.
  БАЛАДА ПРА ГРЭШНАЕ КАХАННЕ
  Я чужога ѓ жыццi не браѓ.
  "Не бяры, калi там не клаѓ!" -
  Так вучылi бацькi мяне,
  Не чапаѓ я раней.
  Толькi ѓ долю прыйшла бяда,
  Як вясною з гары вада:
  Заблудзiѓся сярод людзей,
  I нязбытных надзей.
  А здавалася - вось яно,
  Тое шчасце, трымай яго!
  Пахiснулiся на мурог,
  Як дазволiць я мог?
  Зоркi падаюць на зямлю -
  А я губы ивае лаѓлю.
  Ты ж чужым аганьком была,
  Як жа гэтак змагла?
  Немаведама надыйшло,
  Зацямнiла крылом святло,
  Расчапiла мяне тугой,
  I прыйшоѓ неспакой.
  Грудзi пышныя, нiбы квет,
  Перакрэслiлi белы свет -
  Доля вечная ѓсiх мужчын:
  Заставацца нi з чым.
  Ранкам сябар прыйшоѓ, маѓчыць.
  Нiбы воѓк на мяне глядзiць.
  "Дзякуй, - кажа, - дружок, за ѓсё -
  Ашчаслiвiѓ жыццё.
  I пячэцца да гэтых пор
  Погляд чысты, нямы дакор.
  Як са здрадай на свеце жыць? -
  Не бярыце чужых!КАЗАЦКАЯ БАЛАДА
  Раскажы, казача, пра сваю удачу,
  Пра сваю удачу - дзеѓчыну- красу.
  Чуеш, у калысцы немаѓлятка плача,
  Распусцiла жонка рыжую касу.
  На канюшнi конiк, конiк вараненькi
  Зачакаѓся волi, цокату падкоѓ.
  Атаман паклiча казака ѓ дарогу,
  Выедуць станiцай у далёкi пуць.
  З"едзеш ад святога роднага парогу -
  Толькi сваёй хаты, хаты не забудзь.
  На падрорку хлопчык да цябе падобны,
  Хлопец падрастае, як на лес глядзiць.
  Раскажы, казача, пра сваю удачу,
  Пра сваю удачу - сына-малайца.
  Оё, каб ты, казача, паглядзеѓ- пабачыѓ,
  Як вядуць нявестку ѓ хату з-пад вянца.
  На канюшнi конiк, конiк вараненькi
  Зачакаѓся волi, цокату падкоѓ.
  За аброць выводзiць, сядлае ѓ дарогу -
  I нявестка й жонка горкi слёзы л"юць...
  Выязджае сын твой да цябе ѓ падмогу,
  Дома плачуць дзецi - дзецi хай растуць.
  На падворку хлопцы да цябе падобны,
  Хлопцы падрастаюць як на лес глядзяць.
  Раскажы, казача, пра сваю няѓдачу -
  Жыцце праляцела, шчасцейка сплыло:
  З пiпкаю на прызбе ты сядзiш i плачаш,
  Не хапiла часу, часу не было.
  Ой, каб тыя конi ѓ чэраве падохлi,
  Эх, ты мая доля, доля казака! СЛАВЯНСКАЯ ВАЙНА
  Ехалi казакi за сяло.
  Пакiдалi роднае жытло.
  Ухапiла дзеѓка за сядло:
   "Без цябе мне як жа жыць?"
  Не чапай, дзяѓчо, гняда каня,
  Ты мне яшчэ покуль не жана,
  Паглядзi кругом гарыць вайна,
  Адпусцi, пайду служыць!
  Трэба даць вады свайму каню,
  Вынясе сягоння ён с агню,
  Еду не на свята - на вайну,
  Трэба шаблю пагастрыць.
  Бровы любай ад бяды чарны,
   Над радзiмай кружаць груганы,
  Не было яшчэ такой вайны -
  Скажа хто, цi будзем жыць?
  То ж не вораг, то ж мой крэѓны брат
  Паѓстае на нас, як супастат,
  Эх, не скора я прыйду назад -
  Ты мне сына беражы.
  Ехалi казакi за сяло,
  Пакiдалi роднае жытло.
  Ухапiла дзеѓка за сядло:
  Без цябе мне як жа жыць?
  ***
  Над зялёным борам каркаѓ чорны воран:
  Малады ды хiжы, чуйны да крывi.
  Гэткую навалу не здалець, не згораць,
  Перш чым сохне дрэва - гiнуць каранi.
  Ад чаго ты, сонца, на заход чырвона,
  Як скразная рана ѓ маладых грудзях?
  Адчаго вам, хлопцы, не сядзiцца дома?Носiць вас па свеце, па чужых краях.
  Падары мне доню, любая мая,
  Пакахай сягоння, покуль цiшыня,
  Падары мне доню, - сына не хачу,
  Нарадзi дзяѓчыну - мужыкi к вайне.
  Гэй, браткi славяне, што не раздзялiць нам?
  Рызы цi сутаны, жонку цi каня -
  Вяне дрэва, вяне пад адной малiтвай,
  Пад адзiным Богам спрэс iдзе вайна.
  БАЛАДА ПРА СВАЙГО КАНЯ
  Як паiѓ Iван каня - горка плакаѓ.
  Як у стойла заганяѓ - горка плакаѓ:
   "Мне вясцi цябе, гняды, заѓтра рана
  Да калгаснай грамады на загану".
  Пiѓ гарэлчку Iван - слёзы ѓ горле,
  Ён крывёю запiваѓ, горам горкiм
  "Як пражыцi без каня, i без хлеба?
  Бальшавiцкага ярма мне не трэба!".
  "Адвядзii, Iван, каня да калгасу!" -
  Загадае старшыня - няма спасу.
  Замест хлеба - лебяда, горыч-зелле,
  I гуляе галыцьба шум-вяселле...
  Закапаѓ каня iван - горка плакаѓ.
  Крыж на ѓзгорку майстраваѓ - горка плакаѓ:
  "Акалеѓ ты без пары, коню, косю...
  Закрывавiлi сляды ѓ раннiх росах.
  СКАЗ ПРА ТРЫ КУЛI
  Як ляталi кулi ѓ роднай старане,
  Нiбы пчолы з вулляѓ у спякотны дзень.
  За жыццё кусалi хлопцаѓ маладых.Бандаю празвалi тых людзей лясных.
   Стрэл за стрэлам хлопне - сэрца забалiць:
   Цi заспелi хлопцы голавы схiлiць?
   Плакала матуля: Божа беражы!
   Вылятаюць кулi - трэба ж дзецям жыць!
  Жыцi-пажывацi на сваёй зямлi,
  Толькi чыста ѓ хаце злыднi падмялi.
  Гой, забралi коней - сiратой сяло,
  Закiлзалi волю - скiвiцы звяло.
   Доля, як палонны, з торбаю брыдзе
   Па чужынскiм полi, то было ж свае...
   I лятаюць кулi, свiшчуць на мяжы -
   Галдасiць матулi, покуль дзецям жыць.
  Цi ж яны бандыты? - наша плоць i кроѓ!
  Не сцярпелi крыѓды - з пекла грымнуѓ гром,
  I чырвоны д"ябал пахiснуѓ законы
  Векавечнай праѓды - сеѓ тырна на троне.
   Дзецi ѓсе па лесе праѓду ратаваць!
   Дзесьцi на Палессi - плачам не згукаць.
   На руццэ пяць пальцаѓ, а сыночкаѓ - тры!
   Сабiрайся, бацька, дзетак забяры!
  Гостраць востры шаблi на тваiх сыноѓ,
  Памалiся, бацька. Хай iдуць дамоѓ.
  Колькi ѓ свеце праѓды - рэшата вады!
  Ты стары забораѓ бы, далей ад бяды.
   Вылецела куля з дула ѓ галаву -
   Большага хiснула... Засталiся ѓдвух,
   Засталося двое, нiбы сiнь вачэй, --
   Не счакаць спакою матчыных начэй.
  Вось другая куля... I сярэднi ѓпаѓ,
  Крывяной кашуляй муражок прымяѓ.
  Нiкуды не дзецца ад праклятай трэццяй
  Захлынецца сэрца меншага сынка.
  Нiкуды не дзецца ад праклятай трэццяй
  Захлынецца сэрца Сына-адзiнца.
   Як ляталi кулi ѓ роднай старане.
   Хлопчыкi паснулi ѓ беспрабудным сне. За святую волю, за зямлю, за долю
   Леглi ѓ чыстым полi на лiхой мяжы.
   Час прыходзiць бацькаѓ ваяваць за долю
   Трэ за зброю брацца, як без волi жыць?
  ДЗЯДАМ МIКАЛАЮ I ПЯТРУ
  Доѓгiя провады - горкiя слёзы.
  Я адчуваю мiжволi смугу:
  Здрыгне перон ад гудка паравоза,
  Ды скаланецца ад колаѓ чыгун.
  Потым павольна, нiбыта з надрывам,
  Рух набiрае пануры цягнiк,
  Здоѓж палатна сцеле сiвую грыву,
  Сiплы гудок, нiбы роспачы крык.
  Поезд паѓнюткi не вiнаватых,
  Толькi й вiны, што рука ѓ мазалях -
  Стогнуць жалобай тутэйшыя хаты,
  Так, што не ѓчуецца крык жураѓля.
  Хоць на крыжах гругановая зграя,
  Могiлкi - месца на зайздрасць жывыма:
  Мёртвых пакуль што нiхто не чапае,
  Двойчы не сходзяць у дамавiну...
  ...Знiк паравоз ужо, сёння - электра,
  Дзiзель на крайнi выпадак цяпер,
  Толькi ѓсё едзе i едзе ѓ калымскае пекла
  Дзед па забытую смерць.
  ***
  I прыйдзе смерць, як паратунак,
  Калi здакучыцца жыццё,
  I светлы шлях ад чорных думак
  Адчынiць небыццё,
  Разгорне зорныя прадоннi
  Грыбiнь нябёс -
  Жыццё тады не абаронiць
  Мост слёз.***
  Ад калыскi да турны,
  Ад пачатку да канца -
  Шлях не вельмi доѓгi.
  I ад торбы, ад турмы,
  Ад жабрацтва, цi вянца
  Не ѓратуюць ногi.
  I гаркоту не зрачэш,
  Не замолiш долi -
  Бо жыццё заѓжды цячэ
  Супраць нашай волi.
  ***
  Боль дадзены чалавеку для таго,
  Каб разумная душа аберагала цела.
  Цела - узлётная пляцоѓка для душы,
  З якое яна адпарѓляецца ѓ нязведанныя вышынi,
  I, калi пазбавiцца яго,
  Як спутнiк пазбаѓляецца ракетаносьбiта,
  Будзе выконваць у iншых, вышнiх сферах,
  Нейкi свой абавязак.
  Для гэтага дадзены чалавеку фiзiчны боль,
  А для чаго iснуе яшчэ i боль душэѓны?
  Гэтага не ведае нiхто.
  ТУПIК
  Чалавек iшоѓ па дарозе жыцця.
  Ён увесь час кiраваѓся прама.
  У многiх месцах дарога перакрыжоѓвалася iншымi.
  I на кожным скрыжаваннi ляжаѓ вялiкi камень,
  На якiм быѓ вычечаны надпiс:
  Куды вядзе гэтая дарога.
  Ён не звяртаѓ нiякай увагi на надпiсы,
  Меркаваѓ,
  Што прамая дарога абавязкова куды-небудзь выведзе...
  I вось яго дарога скончылася.Пры канцы ляжаѓ вялiзны валун,
  А на iм высечаныя лiтары:
  "Не заѓсёды прамая дарога куды-небудзь выводзiць!"
  Ён аглянаѓся ѓ сваё пражытае i яму стала прыкра:
  Чаго ён выбiраѓ прамую дарогу - яна завяла ѓ тупiк,
  А сколькi няпройдзеных шляхоѓ засталося ззаду...
  Але на яго гадзiннiку выйшаѓ час -
  I прайсцi iх немагчыма.
  СУПРАЦЬ ВЫХАВАННЯ
  Можна прыняць адзiнае правiла
  Чалавечых узаемаадносiн:
  Не перашкаджай жыць другому,
  Не вучы яго жыццю па свайму шаблону.
  Што дабро для цябе, для яго - зло,
  Што шчасце для аднаго - бяда для другога.
  Кожны чалавек сам ведае:
  Як яму жыць.
  Нiхто не мае права нас вучыць
  Як нам на свеце жыць.
  Нi стары, нi малы,
  Нi бацька, нi мацi,
  Нi адзiн чалавек, нi нават грамадства -
  Нiхто не мае права нас вучыць
  Як нам на свеце жыць,
  Бо ѓсе яны жывуць разам з намi,
  I нiхто з iх не быѓ яшчэ па-за смерццю.
  Нiхто з Вялiкiх гэтага свету не мае права нас
  Вучыць як нам на свеце жыць.
  Бо ѓсё, што яны пiсалi, пiсалася пры жыццi,
  I яны не былi ячшэ па-за смерццю, i не ведаюць:
  Як гэта адазвалася там?
  Вы скажаце выпрабаванне часам? -
  Але ж наш зямны час нiколi не бывае па-за смерццю,
  I не можа знаць, што патрабуецца пасля жыцця.
  Нiхто не мае права нас вучыць
  Як нам на свеце жыць!
  Адзiн Бог мае гэтае права,Бо толькi Ён ведае,
  Што патрабуецца па-за смерццю,
  Бо толькi Ён - пасля жыцця.
  Адзiн Бог, i той, хто прыйшоѓ ад Бога.
  Але хто ж з нас можа паказаць неаспрэчнае падсведчанне,
  Што ён прыйшоѓ ад Бога, а не ад д"ябла? -
  Нiхто!
  Значыць, толькi Бог,
  Толькi адзiны Бог, i дзесяць Яго запавядзей...
  ЯШЧАРКА
  Я заѓважыѓ у траве яшчарку.
  Дагнаѓ яе i прыступiѓ хвост чаравiкам.
  Адпусцiѓ - i яна дала дзёру.
  Прыглядаюся: дзе ж яе хвост?
  А яго няма!
  Не заѓсёды тое, што павiнна адкiдваць хвост -
  Пазбаѓляецца яго ѓ час паратунку.
  Яно пабегла, якiм i было,
  А ты - мулiш вочы,
  I шукаеш у траве адкiнуты хвост.
  ***
  Ты бяжы да мяжы,
  Бяжы далей,
  Бяжы блiжэй,
  Але ж - даражы дабрынёй людзей,
  Але ж - жаѓрукi беражы надзей,
  Але ж памажы,
  Каму жыць цяжэй!
  ПАДАННЕ ПРА АДНО КАХАННЕ
  Раптам змаѓкалi птушкi. Абрывалiся iх галасы на самай
  высокай ноце. Стоена-здзiѓленныя ѓслухоѓвалiся яны ѓ незямныя гукi,
  якi паступова авалодвалi прасторай. Ён пачынаѓ спяваць. Сцiхаѓ ветрык i ласкава расцiлаѓся каля яго ног - слухаѓ. Хiлiлся зёлкi блiжэй,
  каб не прапусцiць нiводнага гуку. Сонца, здавалася, запавольвала свой
  ход па небасхiлу, ураджанае анёльскiмi мелодыямi. Уся прырода:
  дрэвы, птушкi i людзi - усё слухала, заварожанае голасам ягонага
  сэрца...Толькi яна адна нiчога не чула.
  Ён браѓ у рукi пэнджаль, даставаѓ мальберт з фарбамi.
  Палатном рассцiлаѓся сусвет пад нагамi i распальвалася натхненне ѓ
  грудзях. Яркiя мазкi - срэбныя, смарагдавыя i залатыя клалiся адзiн
  за адным. Вымалёѓвалася нешта боскае. Аблокi спускалiся з нябёсаѓ i
  растваралiся ѓ дзiвоснай выяве... "Гэта наша магчымая будучыня" -
  гаварыѓ ён. I тысячы вачэй глядзелiся ѓ казачныя краявiды i
  адшуквалi там абрысы свайго шчасця - толькi адна яна нiчога не
  бачыла.
  Тады ён пачынаѓ гаварыць ёй пра гэтае шчасце. Словы
  цяклi, пералiвалiся блакiтнымi ручаямi, iскрылiся ѓ сонечных промнях i
  падалi, падалi з неба знiчкi, прывабленыя зямной усеабдымнай
  прыгажосцю. I свята сыходзiла на зямлю. Усё наѓколле поѓнiлася
  спевамi, расцвечвалася вясёлкавымi фарбамi, усё радавалася i
  смяялася - толькi ѓ яе душы гэта не знаходзiла нiякага водгуку. Яна
  адна нiчога не адчувала.
  I ён замаѓчаѓ...
  У сэрцы захлынулася песня, выцвiлi фарбы i выцяклi слязамi
  з яго ѓсе словы. Ён захлiпнуѓся адчаем i анямеѓ навекi. Ён зразумеѓ,
  што не зможа больш спяваць так, каб замаѓкалi птушкi, не зможа
  маляваць так, каб ангелы зляталi на ѓрачыстае свята мастацтва, не
  зможа гаварыць пра шчасце, каб падалi з неба знiчкi - таму што ѓ
  сэрцы пуста.
  I толькi тады яна адчула, што нешта страцiла назаѓсёды, i
  толькi тады яна паверыла... Ён сапраѓды кахаѓ яе...
  Але ѓжо было позна.
  ТАК БУДЗЕ
  Аднойчы,
  Калi ты прыпомнiш гэты вечар,
  Як прыпамiнаюць дзяцiнства,
  У якiм не бываюць двойчы,
  I вецер
  Засiфонiць праз шчылiну ѓ акне,
  Выдзьме астаткi цяпла з душы i сэрца,Расшпурляе пачуццi, нiбы смецце -
  Ты падумаеш пра мяне,
  I зразумееш,
  Што ты мяне моцна пакрыѓдзiла -
  Табе стане нясцерпна балюча,
  I табе не памогуць людзi,
  Нiхто з жывучых...
  I з твайго твару бядою сплывуць вочы -
  Гэта будзе,
  Аднойчы.
  ***
  Ты падарыла гарачлiвасць цела,
  Але аддаць забыла сэрца,
  Хоць на дзянёк, хоць на гадзiну -
  Ты так хацела!
  I б"ецца сэрца
  ђ паняверцы
  Сiрацiнай.
  ***
  Упала божая раса
  На жоѓтае калоссе,
  Забытае над пожняю:
  Сляза
  Здалося
  Кожнаму.
  ***
  Як прышчэмiш палец - не равi ад болю.
  Тады будзеш плакаць, як зашчэмiш долю.***
  Ноч. Цемень.
  Хоць вочы выкалi.
  Аспрэчваю тэму:
  Кахаць адвыклi мы?
  Бяссоннiцу лаѓлю за хвост -
  Не ловiцца.
  Ад цяжкiх думак ложак, нiбы мост,
  Ломiцца.
  Рань. Золак
  Размалёѓвае нябёсы, нiбы алоѓкам.
  Як на гарачай плойцы
  Нервовыя валокны -
  Войкаю...
  Цiш... толькi
  Выхлiпвае сярэдзiна:
  За долькай долька
  I да болек душа
  З"едзена.
  МУЖНЫЯ
  Ну што ж, прабач,
  Апраѓдвацца не буду,
  Не буду я тлумачыць
  Сваё памкненне, пачуццё -
  Дарэмна ѓсё!
  А гэта значыць:
  Рассудзiць нас жыццё.
  I пойдзем вольныя
  У розныя бакi,
  Задаволеныя:
  Не з рукi.
  Пацягнуцца гады,
  Нiбы вагоны на станцыi таварнай,
  I зноѓ сюды
  Нас лёс прыгонiць,Нас выпадак заверне
  Адзiн да аднаго.
  Сустрэнемся.
  Паглядзiм у вочы
  I нiчога не знойдзем,
  Што раней было -
  Сплыло.
  I пойдзем да хаты злыя:
  Ты замужам,
  I я жанаты...
  А хто вiнаваты?
  Ты i я - ты я ж...
  ПАРАђНАННЕ
  Нiбыта кульгавы жораѓ,
  Якi ходзiць па разоры
  Жабаѓ ловiць, чарвякоѓ -
  З кожным крокам голаѓ хiлiцца далоѓ.
  Так i мы ѓ жыццi блукаем,
  Чаго трэба нам - не знаем,
  I да скону ѓсё кульгаем i кульгаем
  Як па купiнах гадоѓ.
  ДАРОЖНАЕ
  Нiчога нiкому не кiнуѓ,
  Нiкому двух слоѓ не сказаѓ...
  Чыгунка - мелодыя гiмну,
  Расстання жыццёвы вакзал.
  Iмчыцца насустрач дарога,
  Рэжа лёс, як нажом, па жывым,
  Як вужака ѓпазае трывога,
  I злятае з душы херувiм.
  Непрыветныя водблiскi станцый,
  Разнервованы грукат калёс -Не чакалi мы гэтак растацца -
  Хай вязе ѓ невядомае лёс!
  Першы раз я адзiн на дарозе,
  Мiж людзей першы раз я адзiн,
  Нават позiрк староннi марозiць,
  Хоць зусiм на людзей не глядзi.
  Але ступiць з перона звычайны,
  Выпадковы начны пасажыр:
  - Што ж ты так захлiпнуѓся адчаем?
  Ну, браток, не маѓчы, раскажы?
  Усяго спадарожнiк, не болей
  I прыкмецiѓ вачэй неутул,
  Паглядзiць спачувальна i з болем
  Запытае: "Куды ж ты, адкуль?" -
  I тады да маёй адзiноты
  Мнагалюддзе прысядзе яго -
  Рассмяецца, суцешыць, а потым -
  Стане райскiм куточкам вагон.
  ВОЧЫ
  Вочы блiзкага чалавека,
  Сярод ночы зiрнеш - прыкмецяцца,
  Вочы мацi, цi любай вочы,
  Ад якiх святлей чым ад месяца.
  То жаночыя, то дзявочыя -
  Вочы воѓчыя адварочваюць,
  Берагуць ад варожых воч,
  Што драпежна жырыцца ноч.
  Пойдзеш прэч ад свайго парогу,
  Павандруеш па белым свеце -
  Вочы моляцца на дарогу,
  Iх малiтва аб родных дзецях.
  Заклапочаныя тыя вочы,
  Вочы матчыны ѓ лёс дзiцячы
  Пiльна ѓгледжваюцца сярод ночы,
  Кожным крокам бяду прадбачаць.
  То жаночыя, то дзявочыя,
  Нi спакою ѓ iх, нi супыну,
  Покуль свецяцца гэтыя вочы -I чужына сагрэе сына.
  КIШЭННЫ ЛЁС
  I няѓцямны мой i разбэшчаны,
  Выпадкова-трагiчны лёс,
  Ты прайшоѓся па сэрцы трэшчынай,
  I да зорак мяне аднёс.
  I цяпер я праз гэту шчылiну
  Углядаюся ѓ небасхiл,
  Адчуваю сябе мужчынаю,
  Што мне ѓсё-ткi хапiла сiл.
  Што сабе анi ѓ чым не здрадзiѓ я,
  Хоць гудзелi, нiбыта рой,
  Дабрадзеi нашэпт-парадамi -
  А выслухваѓ я голас свой.
  I няѓцямны мой, i разбэшчаны -
  Як адплата - кiшэнны лёс,
  Ты прайшоѓ, як па сэрцы трэшчына -
  Лiхаманiць душу ѓразнос.
  Добра ведаю: наканована -
  Не пражыць анi дня iнакш!
  Толькi я не кляну жыццё маё,
  I не ваплюся жыццем вашым.
  ТРЫ ДНI КАХАННЯ
  Першы дзень - i мы ѓ абдымках горачных
  Сэрцамi выпытвалi любоѓ.
  Небным шляхам па дарозе зорачнай
  Адляталi ѓ вечнасць, нiбыта дамоѓ.
  Другi дзень - штодзённасцю замучаны
  Глянулi сцяжэласцю павек -
  I пачулi музыку разлучыны,Баццам з першага балесны здзек.
  Штосьцi пахiснулася трывалае,
  I з душы скацiлася далоѓ,
  Родная, каханая, трымай мяне,
  Покуль трэццi дзень не надыйшоѓ.
  Ён абрушыцца навалай навальнiчнаю,
  Ён маланкаю заблiскае ѓ вачах,
  Шугане ён так, што i не снiцца нам -
  Будзе смешным сённяшнi адчай.
  ***
  Позненька, раненька... Дзе ты, каханая?
  Горнуцца словы да сэрца пяшчотаю.
  Птушкай бяскрылаю б"ецца пытанне:
  Дзе ты, каханая,
   што з табой?
  Непагадзь вулiцу перапалосквае.
  Холадна. Хiлiцца клён да бярожкi.
  Дзе ты, жаданая, мной не спазнаная,
  Дзе ты, каханая,
   што з табой?
  Вечарам, раначкам... Дзе ж ты, каханая?
  Слухаю водгукi - дождж у акно,
  Ноч я прагледзеѓ, прыходзiць свiтанне -
  Цябе не вiдно...
   Дзе ты, каханая?
  ***
  Я не думаѓ, што ѓ шчасця прысмак
  Не салодкi - а гаркаваты.
  Што яно пасядзiць на прызбе
  I шыбуе далей ад хаты.Запрасiць бы паважна ѓ госцi:
  "Калi ласка, праходзь на покуць!" -
  Збегла зноѓ на карысць кагосцi,
  Не злавiць, як зубамi локаць.
  Не прысядзе пад абразамi,
  Не спакусяць яго пачастункi,
  Нанач гледзячы ѓ снежную замяць
  Павандруе вар"яцкай думкай.
  Я не верыѓ, што ѓ шчасця прысмак,
  Нiбы вусны твае гаркавы,
  Я каханнем заѓзята трызнiѓ -
  А застаѓся з дурною славай.
  Мо таму невылоѓнае шчасце,
  Што яно адно ѓ чалавецтва -
  А да кожнага трэба папасцi
  Цi на старасцi, цi ѓ маленстве.
  Гэта гора адно не ходзiць
  Па жыццёвых шляхах-дарогах,
  А з сабой дзiцянятак водзiць,
  I прыходзiць заѓжды аблогай.
  I спрадвеку нiколi ѓ лёсе
  Не чакае зiмы, адчаю,
  Як заедзе ѓ двор на калясах,
  На калёсах i ад"язджае
  Вокамгненнае наша шчасце.
  Застанецца на вуснах прысмак
  Не салодкi, а гаркаваты,
  Так заѓсёды, бо ныня й прысна
  Не заседжваецца ля хаты.
  ***
  Выпадкова знаходзяць падковы,
  Гавораць, - на шчасце знайсцi...Але шчасце не выпадкова
  Трапляецца на жыццi.
  Можна знайсцi капейку,
  Нават i цэлы клад.
  Але чамусьць спрадвеку
  Шукаюць сардэчны лад.
  Хоць лад той не выпадковы:
  Любоѓ - не валун на шашы,
  Каханне - для шчасця падковы,
  Як знойдзеш - век беражы.
  ЗОРКI ЗОЛУШКI
  Прычоска, нiбы ѓ Золушкi,
  Я глянуѓ - i знямог:
  У косах сонца золатам
  Акрэслiла слядок.
  Там сонечныя зайчыкi,
  Вясёлкi пералiѓ.
  Я дакрануѓся пальчыкам -
  Нiчога не злавiѓ.
  Мядзьведзiца Вялiкая
  Згубiла зоркi дзве.
  Па небе блудзiць, клiкае -
  Не знойдзе iх нiдзе...
  А дзецi той Мядзьведзiцы
  Не ѓ вышынi цяпер -
  У завушнiцах свецяцца,
  Падораных табе.
  Я рукi ѓперад выцягну -
  Застукацiць у скронях:
  З нябёсаѓ зорка вечнасцi
  Не падае ѓ далонi.
  I вочы незабудкамi
  Глядзяцца ѓ сэрца мне.
  Вясёлымi мiнуткамi
  Маё жыццё мiне.***
  Ну што ж, прысядзь, паразмаѓляем
  З табой, уласная душа:
  Каго сягоння мы кахаем,
  Каго сто год назад...
  Спярша
  Скажы, душа,
  Ты сумавала
  У тым жыццi па гэтым?
  Ты свой славянскi боль крычала,
  Калi шчэ не была паэтам?
  З якiм ты целам iснавала,
  I дзе яно цяпер ляжыць?
  Скажы, душа, як там кахала?
  Скажы, з любоѓю цяжка жыць?
  Маѓчыць...
  ***
  ... так душа пакiдае цела,
  Адыходзячы ѓ зорны шлях,
  Азiрнецца яна нясмела
  I падумае спакваля:
  Гэтым целам любiць хацела,
  I балела мне гэтым целам,
  З гэтым целам жыццё была.
  Адбалела яно, змярцвела -
  I душа пакiдае цела,
  Адлятаючы ѓ вечны шлях.
  Назаѓсёды яго кiдае
  Прад няведамаю дарогай,
  Апавiтая чорнай смугою.
  I куды адляцiць - не знае:
  Мо да д"ябла, а мо да Бога,
  Мо да пекла, а мо да раю -
  I не зменiш ужо нiчога,
  I надзея, як свечка, згарае,
  Бо душа пакiдае целаРастрывожанае неспакоем.
  Так i людзi на свеце белым,
  Развярэджаныя тугою,
  Не аднойчы сумленнем бачаць
  Недасяжнай каханай вочы,
  I слязой, як агонь, гарачай
  Апякаюцца не аднойчы.
  Iх сумленне хiстае сусветы
  Святым Духам такiх начэй
  I святло ад вачэй Запаветам
  Нечытаным, Навейшым, пячэ.
  Па жыццёвай iдуць дарозе:
  Мчаць наперада, глядзяць назад,
  Як вар"яты ѓ тузе-трывозе
  На каханне сваё глядзяць.
  I яно не аднойчы гляне
  Сэрца праѓдаю адбалелай -
  Так кiдаюць яны каханне,
  Як душа пакiдае цела.
  ***
  Гарэѓ агонь маёй душы,
  Я зваѓ цябе адвечным болем.
  А ты сказала, не пiшы
  Мне пiсьмаѓ гэтакiх нiколi.
  Не парушай ты мой спакой,
  Не апякай былым жыданнем,
  Жыццё не выправiш са мной,
  А шчасце - зноѓ яно абмане.
  Я адыйшоѓ пакутна ѓбок,
  Гарэѓ агонь, i мне балела.
  Калi б я растлумачыць мог,
  Што для душы, а не для цела.
  На скаразняках другiх вятроѓ,
  Чужога, стылага дыхання,
  Праз год скажу табе: "Здароѓ!
  Тут попел ёсць, ён не абмане!"***
  Спалiць усё! Паштоѓкi, фатаздымкi
  Гараць агнём звычайным, нiбы дрэвы...
  Спалiць усё! I калi разам з iм ты -
  Маiмi не надыхаешся словамi.
  Спалiць усё? Каб быць хутчэй з другiмi?...
  Агонь зжарэ пачатак i канец.
  Спалiць усё! Нерон спалiѓ паѓ-Рыма,
  Каб вечны горад меѓ яго дварэц.
  ПРЫКМЕТЫ
  Аблачынкаю сонца ѓмываецца.
  Абуджаецца птушак мова,
  I ад дрэѓ адбягае цень, -
  Расчынаецца
  Новы
  Дзень.
  Сiнь паветра наскрозь прагрэта.
  Збегшы ѓ цень ад заедлiвага авадня,
  За ракою стайлуюць каровы -
  Значыць гэта
  Што дня
  Палова.
  Адпылаѓ небасхiл, адгарэѓ
  Зноѓ заквакалi жабы ѓ канаве,
  Моладзь з песняй на танцы iдзе -
  Пастарэѓ,
  I канае
  Дзень.
  Вёска спiць. А дзiвак-паэт
  Пераводзiць на вершы чарнiла,
  I рыфмуе каханую з поѓняй, -
  Неѓпрыкмет
  НаступiлаПоѓнач.
  Тэццi спеѓ. Захлiпаюцца пеѓнi,
  А ѓ яго не канчаюцца вершы,
  I вястуюць пра хуткi свiданак -
  Адным з першых
  Сустрэѓ ён
  Свiтанак.
  ***
  Нарадзiѓся я двойчы на свеце:
  Першы раз - пад пранiзлiвы плач,
  Нарадзiѓся звычайна, як дзецi,
  Пра другi раскажу апасля.
  Заглынуѓ мокрым ротам паветра
  I, зiрнуѓшы варожа на свет,
  Я заплакаѓ, а з космаса нетраѓ
  Даляцела, што будзе паэт.
  У знямозе ляжала жанчына -
  Чырванела крывёй прасцiна,
  Ён сказалi: "Вы маеце сына", -
  Гэта сын не зусiм яшчэ я.
  Нарадзiѓся я двойчы на свеце:
  Першы раз - пад пранiзлiвы плач
  Нарадзiѓся звычайна, як дзецi,
  Другi раз - нарадзiѓся пасля.
  Другi раз - нарадзiѓся дарослым,
  Захлынуѓся сваiм пачуццём,
  Боль працяѓ навылёт, як марозам,
  I адтуль пачалося жыццё.
  I стаяла насупраць жанчына,
  Усмiхалася шчыра душа -
  Зноѓ я плакаѓ дарослы мужчына:
  Нараджала паэта яна.***
  Ты кажаш, паэты не носяць берэтаѓ,
  А носяць берэты адны мастакi.
  Я згодны, хоць розняцца, толькi не гэтым
  Абедзьве аднолькавых творчых рукi.
  Паэты па сэрцах гадуюць сусветы,
  Адорваюць светам пацёмкi душы.
  I што б маляваѓ твой мастак без паэта,
  Калi б на зямлi той не жыѓ, не грашыѓ?
  Спачатку было векавечнае слова,
  А пэндзаль? Ён потым прыходзiць, пасля...
  Паэт адшукае i сэнс i аснову, -
  Мастак пакладзе iх на бель палатна.
  ***
  Калi стане паэту балюча,
  Калi зойдзецца сэрца - няѓсцерп, -
  Ён не будзе слiнява канючыць
  А напiша крывёй сваёй верш.
  Калi радасць на сэрцы ѓ паэта,
  Як заб"е пачуццё цераз край -
  Засмяецца ён вершам, - i гэта
  Ён пасля на ѓвесь свет заспявае.
  Так жыве мiж агнём i мiж лёдам,
  Мiж зямлёю i небам спамiж,
  Нехта кажа: "Ён выйшаѓ з народу" -
  Але ж вершы? Адкуль яны родам? -
  Не бывае ѓ паэзii меж.
  З РАЗМОВЫ
  - Не трэба нам вашы песнi,
  Пакуль не хапае хлеба -Паэзii нам не трэба, -
  Адкажа ратай i цесля.
  Паэт праглынае крыѓду
  I думае так: што песняй
  Жабрацтва душы прыкрыѓ бы
  Ратаю, сабе i цеслю.
  Удосталь як стане хлеба -
  Збяднее на песнi неба.
  Як хлеба зусiм не будзе -
  I песняй душу не абудзiш!
  - Не трэба вам нашы песнi,
  Пакуль не хапае хлеба
  Паэзii вам не трэба?
  Жывiце ж на свеце цесным,
  Жывiце, ратай i цесля,
  Жывiце без нашай песнi -
  Бяздушныя не ѓваскрэснуць!
  ***
  Паэт спяваѓ - а людзi ѓ крамы йшлi.
  Ён зваѓ - да храма.
  Паэт спяваѓ - яны душылiся кавалкам каѓбасы,
  Сварылiся за грамы.
  I ѓсё дзiвiлiся: "Чаго спявае ён?
  Чаго ён пасылае нам праклён,
  Мо хоча хлеба?"
  Адказваѓ ён: "Не трэба!
  Хоць зрэдку пазiрайце вы на неба".
  Паэт спяваѓ, ён гаварыѓ пра Божы суд,
  I пагражаѓ,
  I штосьцi ѓспамiнаѓ пра Каiна,
  I зваѓ пакаяцца вось тут,
  Пака яшчэ не хутка суд.
  Ён гаварыѓ, што прыйдзе час,
  Ён ратаваѓ,
  Ён апярэджваѓ нас...Паэт спяваѓ, ён зваѓ людзей да Бога -
  А людзi слухалi, i ѓ песнях не пачулi анiчога.
  Iх душы асыцелi ад яды...
  I, нiбы лiсце з дрэѓ, зляцелi ѓдалеч
  Адпушчаныя Госпадам гады.
  I час прыйшоѓ, i суд настаѓ...
  I людзi ѓспомнiлi тады:
  Паэт спяваѓ...
  ***
  Не ахвярую верш нiкому,
  Не маю права:
  Нi родным, блiзкiм, нi знаёмым.
  Дзеля забавы
  Нiколi вершы не пiсаѓ я -
  Крывёй i болем.
  Касiѓ быльнёг i разнатраѓе
  На полi долi.
  Жыццё лажылася радкамi,
  Каса звiнела,
  Калi находзiла на камень
  Нутром збалелым.
  I што ѓ тых вершах засталося
  Майго, на потым -
  Дык там з паловаю калоссе,
  Работа з потам.
  I Сейбiт прыйдзе i адвее
  Штосьць для патрэбы,
  Палову спалiць, а насенне
  Пасее ѓ глебу.
  Не прысвячу нiкому верш,
  Не маю права,
  Бо нават не пiсаѓся першы,
  Дзеля забавы.
  Нiбыта цацку падарыць
  Радкi пiiту,
  Калi душою не гарыш -
  Свае нiбыта.
  Хто б з вас, ахвярнiкаѓ такiх,З iмпэтам i запалам,
  Мог падарыць не мёртвыя радкi -
   Рукi кавалак!
   АНАТОЛЮ СЫСУ
   ахвярую
   Музаю чорнай вянчаны,
   Заручаны д"ябальскiм злом,
   Брыдзеш у разгуле п"яным
   I душы вядзеш на злом.
   А Юда - не той, хто чорны,
   I жыд - не гарбаты нос,
   А той, хто ѓ вясёлых жорнах
   Расплюшчыць славянскi лёс.
   I ты сярод iх найпершы
   Прыблудны Iскарыёт:
   За трыццаць прадажных вершаѓ
   На здзек аддасi свой род.
   I што ѓ цябе там, пад маскай -
   Са скурай хiба сарваць:
   Жыдоѓская хiжасць ласкi,
   Пярэварацень, паяц?
   Па душах людскiх i сэрцах,
   Нiбы пад нагамi брук.
   А потым паплачаш вершам -
   I ѓсё гэтак лёгка з рук.
   Папера i болей сцерпiць,
   Балiць не табе - жывым!
   Скажы, ты не пiшаш вершы
   Крывёю чужой душы?
  ПЕСНЯ ПРА ПАЭТА
  Вершы пiшуцца, пiшуцца, пiшуцца, пiшуцца...
  Спярша пiшуцца лёгка, бо пiшуцца вершы, як дыхаецца.
  Апасля, як той воѓк, што радкамi-сцяжкамi абложаны -
  Нi апошнi твой верш, анi першы табе не паможа ужо.
  Ацяжараць баластам душу векавечныя вобразы,I свядомасць балюча атручана смагай да абразоѓ.
  О, Прачыстая Дзева-Марыя, збавiцелю Хрысце мой!
  Не адрыньце, нiдзе не пакiньце паэтаву iсцiну.
  У жыццi - ён дзiця, немаѓля, - гэта ж слова ад вас iшло.
  Была цемра спярша, было слова пасля, а за iм i жыццё пайшло.
  Ён не свет - ён паэт, i пасланы багамi, каб сведчыць iх,
  Ён як той Iоан, яго слова - ёсць плоць, плоць Спрадвечнага.
  Вершы шчэрацца, шчэрацца, шчэрацца, шчэрацца пашчамi.
  Ты яшчэ радок, шчэ радок, шчэ радок - у пастку сам.
  Ты пракладваѓ свой лёс адмыслова пагубнымi вершамi,
  Пазаѓчора збылось: вершы поѓныя слёз надмагiллем завершаны.
  Вершы пiшуцца, пiшуцца, пiшуцца, пiшуцца...
  Спярша пiшуцца лёгка, бо пiшуцца вершы, як дыхаецца.
  А цяпер, як той воѓк, што радкамi-сцяжкамi абложаны -
  Нi апошнi твой верш, анi першы табе не паможа ужо.
  ***
   * * *
  Am F E Am
  На жыцця дарозе крыж стаяѓ высокi.
   A7 Dm G C Am
  Воран на парозе горача крычаѓ:
   A7 Dm G C Am
  Чалавечай долi не абмiнеш бокам,
   Am F Am E Am
  Завядуць дарогi да свайго крыжа.
  Там цябе чакае злым сабакам здрада.
  Брэша на паветра, рвецца з ланцуга.
  Там на тваёй нiве жыта збiта градам,
  I бур"ян на полi чорны, як груган.
  Так нясе нперад несупынным жыццем.
  Выкiне на бераг крыжынай ракi.
  Там на ясны вочы коршак гострыць кiпцi,
  На пяшчотны рукi берагуць цвiкi.З ПЕСНI
  Сядай, калi ласка, слухай:
  Змаѓкае на струнах песнь.
  Мяцелiца, завiруха -
  Пачуццям у сэрцы цесна.
  А песня ляцiць па свеце,
  I словы разносiць вецер.
  Вандроѓнiк камусьцi шэпча:
  Прашу, цябе, не забудзь.
  Давай паспрабуем разам
  Мелодыю спець такую,
  Каб сэрцы, душа i розум
  Злiлiся ѓ адно жывое.
  I словы падхопiць вецер,
  I будзе лятаць па свеце
  Паднебная наша песня,
  Давай, пачынай хутчэй!
  РУЖА ВЯТРОђ КАХАННЯ
  Дзе сэрцы ѓ знямозе гадалi
  Свой лёс па рамонках любовi -
  Вятрыска выгулiваѓ далi:
  Пялёсткамi шчасця не зловiш!
   Насiѓся вецер па зямлi,
   насiѓся вецер...
  Там двое ѓлюбёных стаялi
  ђ рабiнавай чырванi дня -
  Абшарыѓ вятрыска абшары,
  Прылёг адпачыць на губах.
   Насiѓся вецер па зямлi,
   насiѓся вецер...
  Ад шэпта iх губы дрыжалi,
  Ад сэрцаѓ зыходзiѓ давер.
  Мароз на ваконнай скрыжалi
  Акрэслiѓ лазуравы верш. Насiѓся вецер па зямлi,
   насiѓся вецер...
  Шпакi прыляцелi ѓ нядзелю.
  Пад срэбраны звон ручаёѓ
  Каханыя песню запелi
  На ростанях зорных вятроѓ.
   Насiѓ вятрыска зноѓ i зноѓ
   словы любовi.
  РАЗДАРОЖЖА
  Побач. Поруч. Позна!
  Хлешча ѓ твары дожджык.
  Небу трэба блiскавiцы.
  Што там, потым? Дзесьцi выйдзем.
  Камень. Надпiс. Скрыжаванне.
  Тры напрамкi -- тры жаданнi.
  Доѓгi роздум на свiтаннi:
  Камень, надпiс, скрыжаванне.
  Лева. Права. Прама.
  Шчасце. Згуба. Слава.
  Конь маѓчыць, дадолу голаѓ -
  Ты крычыш дакору словы.
  Слова. Водгук. I каханне.
  Нечаканае адхланне.
  Не блукай душою ѓ лёсе,
  Калi слова не здалося.
  Побач. Поруч - шчасце,
  Нiбы боскае прычасце.
  Палыхае блiскавiцы -
   Мы спяшаем дзесьцi выйцi.***
  Давай пастаiм з табою
  У безданi на краю!
  Знай, шчасце бярэцца з боем,
  Звычайнае i зямное,
  Як водблеск таго ѓ раю.
  I воiн ты сам i вораг:
  Ваюеш жыццё сябе.
  Хай выдзяѓбе вочы воран -
  Не скончыцца барацьбе.
  Давай, рызыкнём па краю
  Прайсцi, па лязу мяжы.
  Павольна душа згарае,
  А хочацца доѓга жыць.
  Над пеклам i пад эдэмам
  Праляжа агнiсты шлях.
  Збаѓлення шукаць хадзема
  Ад путаѓ зямнога зла.
  Вачнiцы аслепiць вечнасць -
  Адкрые духоѓны зрок.
  Няма выпадковай стрэчы,
  Руку пакладзi на плечы
  I зробiм мы першы крок.
  IМЯ
  Што значыць iмя ѓ чалавечай долi:
  Сугучча адно, цi болей?
  Шторазу прыходзiш другая,
  Толькi iменi не мяняеш:
  Глядзiшся вачамi сiнiмi,
  Завуць жа заѓжды - Арынаю.
  Iмя застаецца вечным,
  Як зоркi на шляху млечным.
  Як любоѓ мiж людзей зямная,Што значыць iмя - не знаю.
  Што значыць iмя ѓ чалавечай долi:
  Сугучча адно, цi болей?
  Праменьчык святла, што вядзе на волю,
  Цi пастка зямной юдолi?
  Маяк у жыццёвым моры,
  Ця прыкрая кропля гора?
  Слязам жа цячы па твары,
  I соллю тачыць аблiчча.
  Iмя тваё будзе снiцца
  Прываблiва-мройнай марай.
  ТУГА АБ КАХАНАЙ
  На краю абветраннай зямлi,
  Дзе нябёсы сiнi i высокi,
  Дзе нiколi людзi не былi -
  Там жыве адзiная далёка.
  Церам там блакiтны за аблокi,
  Там анёлы з белымi крыламi,
  Там мяне каханая далёка
  Сумнымi чакае венчарамi.
  Заѓтра я цi буду памiж вас? -
  Мне пакуль што гэта не вядома:
  Паасобку кожнага ѓ свой час
  Нас аднойчы пазавуць дадому.
  Я пакiну грэшную зямлю,
  У вандроѓе доѓгае пушчуся.
  Над палямi птушкай палячу,
  Пушчамi радзiмай Беларусi.
  На краю абветраннай зямлi,
  Дзе нябёсы сiнi i высокi,
  Дзе нiколi людзi не былi -
  Там жыве адзiная далёка.
  Да каханай на каленi я
  Прыпаду стамлёнаю душою:
  Як, скажы, ты без мяне жыла? Як нам добра , любачка, з табою.
  ***
  Долi дзве - дзве палавiны
  Аднаго быцця.
  Мы з табою жыць павiнны
  Вогнем пачуцця.
  Калi дрэва пазбаѓляюць
  Родных каранёѓ -
  Век тады не прычакае
  Яблыня пладоѓ.
  Не аддзелiш дзень ад ночы,
  Смейся, хочаш - плач,
  Я збавiцель твой аднойчы,
  А заѓжды - "палач".
  Я прашу, не трэба плакаць,
  Слёзы - не грашы,
  То за вечнасць наша плата:
  Высiлкi душы.
  Дзве душы - дзве палавiны
  Схлынуцца ѓ адну.
  Дзе жанчына, дзе мужчына? -
  Языкi агню!
  ***
  Душа, нiбы птушка ѓ клетцы,
  Iрвецца яна на волю.
  У клетцы можна сагрэцца,
  Ды толькi лятаць - нiколi.
  Душа нiбы птушка ѓ клетцы,
  Ёй клеткай - жывое цела.
  Глядзiцца з-за кратаѓ сэрца
  На свет паласата-белы.
  ***
  Раяцца думкi ѓ галаве -
  Iзноѓ прыйшла бяссоннiца.
  Мiнулае ѓ начы заве -
  Сумленне ѓ дзверы ломiцца.
  I сэрца рвецца ад грудзей,Каб выправiць памылкi мулкiя.
  Ды час не кiдае надзей,
  Што зроблена - навек, на мукi нам...
  ***
  Вочы сiнiя
  У цябе...
  Зваць - Арынаю
  I цяпер.
  Што ж ты, любая,
  Не завеш?
  На загубу мне
  Гэты верш.
  У цябе сям'я:
  Муж i сын.
  I таксама я
  Не адзiн.
  О, мой Госпадзе,
  Як тут быць?
  Цi ж на ростанях
  Можна жыць?
  Знiчка вечарам
  Дагарыць.
  Нават вечнае -
  Да пары.
  Сэрца шчэмiць боль -
  Не сталiць.
  Мы ячшэ з табой
  На зямлi.
  ДОЛЯ
  Выйду ѓ чыста поле, стану пад вярбiну,
  Пагукаю долю, нiбыта каня.
  Адзавецца рэха па чужых далiнах,
  I замоѓкне голас у глухiх гаях.
  Заблудзiла доля на крутых сцяжынах,
  I цяпер на волi беглая раба.А ѓ далонях кволых чорныя ажыны,
  I палынны прысмак на сухiх губах.
  Трыццаць год гукаю -- доля ходзе мiма.
  Без яе нiколi шчасця не спазнаць.
  Вылаѓлю блуднiцу i аброць накiну,
  I задам ёй перцу, эх едрона маць!
  Цi ж вона не чуе, цi ж вона не бача,
  Шчо зове хозяiн з путом у руках?
  Цэлы век гарцуе неслухам бадзячым,
  I гнядую грыву трэпле па вятрах.
  Эх, вазьму ляйчыну, выцягну з-за вуха -
  Запалае шкура ѓ горачным агнi.
  Цi ж я не мужчына, каб мяне не слухаць,
  Бо без долi дома, як на чужыне.
  IНТЭРНАЦКАЯ ГIТАРА
  Разаб"ю я пальцы ѓ кроѓ на струнах.
  I гiтару сваю зноѓ настрою.
  Плынна песня пацячэ па строме
  Цёплых сэрцаѓ, жаркiх душ журбою.
  У пакоi мы сядзiм - нас трое:
  Ты ды я, ды i мы iзноѓ з табою,
  I гiтара памiж нас, як Троя,
  Палымнее палахлiвым неспакоем.
   Iнтэрнацкая гiтара, ты ѓратуеш нас -
   Будзем знаць, калi нее пара, дывк апошнi раз...
  Б"юць яе - а яна спявае,
  Жылы рвуць - а яна звiнiць,
  Быццам горла ёй грыф сцiскаюць -
  Вось нам прыклад, як трэба жыць.
  Раскажы, гiтара, нам пра здрады,
  Пра бяду нам раскажы i радасць,
  Пра задушныя душэѓны страты,
  I яшчэ чым-небудзь нас парадуй.
  Глянь, кружляе матылёк над свечкай,
  Ён не знае, што каханнем тушыць.Як пагасне агшанёк навечна,
  Мо нас цемраю пасцельнаю падружыць.
   Iнтэрнацкая гiтара, ты ѓратуеш нас -
   Будзем знаць, калi не пара, дык апошнi раз...
  Б"юць яе, а яна спявае,
  Жылы рвуць, а яна звiнiць.
  Быццам горла ёй грыф сцiскаюць -
  Гэта прыклад як людзям жыць.
  ПЕСНЯ ДЛЯ ВЕРАНIКI
  Блакiт тваiх вачэй,
  Сумяцiца начэй, -
  На сэрцы не лягчэй
  З табою, Веранiка!
  ђ сусвеце ты адна,
  Падыйдзем да вакна
  I будзем ноч гукаць
  I наша шчасце клiкаць.
  Паклiчам веснавы
  Дзянёк зiмою позняй,
  I сполахi травы
  Прымрояцца ѓ марозе.
  Надыйдзе доѓгi дзень,
  Але павiнен знiкнуць
  Ты наша шчасце дзе
  Падзела, Веранiка?
  Блакiт тваiх вачэй,
  Сумяцiца начэй,
  На сэрцы ѓжо лягчэй
  На сэрцы - Веранiка!
  Блакiт тваiх вачяэй
  Я п"ю вадой гаючай,
  Ты гавары хутчэй,
  Мяне маѓчанне мучыць.АНЁЛЬСКАЯ
  На небесхiле зоркi настылi,
  На аблачыне дрэмле анёл:
  Векi злiпае, песнi спявае -
  Усё пра каханне, ѓсе пра любоѓ.
   У небесхiла - божая сiла,
   Толькi ѓ анёлаѓ вочы твае.
  Песня нясецца з неба да сэрца,
  I закiпае жалем крывi -
  А без дагляду нам куды дзецца?
  Любы анёлак, нас не заснi!
   Ангел-губiцель, бачыш не спiцца
   Двум закаханым дзецям тваiм?
  А з небасхiлу зоркi знiкаюць.
  Хмарыцца неба сумнага дня.
  Дзецi кахання шчасця шукаюць,
  Ходзяць па свеце - а шчасця няма.
   Мы не прасiлi па небасхiлах:
   Зналi анёлы вочы твае.
  ***
  Дрогкiя рукi твае
  Моѓчкi вазьму ѓ далонi.
  Час прыпыняе бег -
  Вусны мае ѓ палоне.
  Паломнiк тваiх вачэй,
  Палонны твайго дыхання.
  Цалую ячшэ й яшчэ
  Да самага спеву рання.
  Гадзiннiк абудзiць нас
  Сарэбраным цiхiм звонам.
  Спытаеш: "Якi ж то час?" -
  То вечнасць прыйшла сягоння.АТРАСIНЫ
  Спраѓляла восень атрасiны, iмжэла восень.
  А ты не бойся, любы сыне, зiмы не бойся.
  Стаяць дрыготкiя асiны, трапечуць лiсьцем,
  Спраѓляла восень атрасiны i вецер свiшча.
  Папросiць восень у нябёсаѓ сабе спагады.
  Лiсток абросены з нябёсаѓ дадолу падаѓ.
  I клiн журлiвы, жураѓлiны ляцеѓ у вырай,
  А ты не бойся, любы сыне, любовi шчырай.
  Згуляла восень атрасiны - чакай марозаѓ.
  Ты ѓжо дарослы, любы сыне, яшчэ не позна,
  Не позна выправiць памылкi i ты не бойся
  Прасiць у восенi - даруе, знай: долi просяць.
  У чалавечым грэшным лёсе заѓжды бывае:
  Спраѓляе восень атрасiны - а мы чакаем,
  Што нам адпусцiцца калосся жыццёвай мерай,
  Калi ѓ душу прыходзiць восень - ратуе вера!
  Яшчэ нiкому не ѓдалося зляцець у вырай,
  Калi ѓ жыццё прыходзiць восень - ратуе вера.
  ***
  Грукаюць колы цягнiка.
  Цягнецца шлях дадому.
  Доля шчаслiвая, не знiкай -
  Лепшай не будзе долi.
  Ты пачакай, пачакай яшчэ,
  Дай мне на свет нагледзецца,
  Дай спiльнаваць, як Мядзьведзя жджэ
  На Млечным Шляху Мядзьведзiца.
  ***
  Дзякуй за гэты вечар,
  Дзякуй за вечар той, Вечар дзiѓнай сустэчы,
  Дзе знайшоѓ цябе погляд мой.
  Там, пад зоркамi летуценна,
  Па ѓскрайку горада i зямлi
  Невыразныя нашы ценi
  Пасярэдзiне лёсу йшлi.
  Заблудзiлiся, заблыталi -
  I не могуць прыйсцi назад.
  Мы дарогу да шчасця пыталi
  I брылi па жыццi наѓгад.
  Не паспеѓ я сказаць каханай
  Таямнiчага слова душы.
  Зноѓ спаткалiся нечакана,
  Губы кажуць, душа - маѓчыць:
  "Дзякуй за погляд мiлы,
  Дзякуй за шчыры смех.
  Ведаеш, за хвiлiну
  Дзякуюць целы век".
  ***
  Сумны верасень за вакном.
  Нат не верыцца, што жывём,
  Жывём добранька да пары...
  Дожджык дробненькi на двары.
  Восень сыплецца на зямлю.
  -Чуеш, сын устаѓ, - ой-лю-лю!
  Хутка верасень дагарыць,
  I не вернецца да пары.
  Зоркi падаюць у прыпол,
  Зоркападамi сцельюць дол.
  Мокне верасень на двары,
  Нам бы з вечнасцю гаварыць.
  Месяц верасень за вакном.
  Мне не верыцца, што жывём,
  Жывём добранька да пары...
  Дожджык дробненькi на двары.***
  Мы сустрэнемся потым з табою,
  За мяжою зямнога жыцця.
  Дзякуй, Божа, за шчасце такое,
  За любоѓ, за агонь пачуцця.
  Хай не ведае сэрца спакою,
  Успамiн аб мiнулым гарчыць -
  Мы сустрэнемся потым з табою,
  Не дарма ж мы прыходзiлi жыць?
  Немагчыма, каб хтосьцi парушыѓ
  Наканованы Госпадам шлях,
  Калi звёѓ пры жыццi нашы душы,
  Не разлучыць Ён iх i пасля.
  На зямлi не даецца без бою,
  Нават сколак ад шчасця вянца -
  Мы сустрэнемся потым з табою,
  За мяжою зямнога жыцця.НА ПАРНАС НА ЧУЖЫМ ПЕГАСЕ
   (пародыi)
   СМЯШЛIВЫ ПЛАЧ
   СУР'ЁЗНЫ ЖАРТ
   Цiха ѓ пакоi. Папера i ст ол.
   Сонечны промено да т вару прыт улiцца.
   Нам на дваiх бы нат хнення глыт ок -
   Пiшацца цяжка пасля Барадулiна.
   Вечарам прыйдзе сусед пасядзець.
   Чмокнуцца чаркi iлбамi расчулена.
   Доѓга свят ло яшчэ будзе гарэць -
   Пiшацца лёгка пасля Барадулiна.
   Алесь Бадак
  Белыя конi паперлi на стол.
  Промень пад мухай гуляе па вулiцы.
  Нам на дваiх бы бутэлек з пяток -
  Ох, i нацешымся мы з Барадулiна.
  Слухай ты, промень! - крычу праз акно, -
  Вось табе грошы, свяцi да магАзiна.
  Талоны трымай, во, яшчэ на вiно.
  Мiгам давай, добра ж ведаеш азiмут?
  Хутка ён прыйдзе. Ужо шклянкi стаяць,
  Толькi б з грашыма яго не надулi там?
  Колькi ж даваѓ? А, здаецца, на пяць -
  Ох, i нацешымся мы з Барадулiна.
  ПIСАРЫКАђ ЛIСТАВIР
   Срэбнай нiццю
   Мiж голля прадзецца
   Павуцiна.
   Асеннi клавiр
   Адгукнуѓся ѓ зажураным сэрцы:
   Дзе нi глянь -
   Лст апад, лiставiр.
   Алесь ПiсарыкСэрца нiцма
  На голле кладзецца.
  Павуцiнай
  Iграе клавiр.
  I пад музыку восенi здэцца,
  Што танцуе кругом лiставiр...
  Лiстаскок, лiсталёт,
  Лiстапоѓзень.
  Залiсцела зямля -
  Храство!
  Лiстабегам залiстаны поѓдзень
  Лiстаседам асеѓ
  На сяло.
  ВОДАР КАХАНАЙ
  А грудзi пахнуць грушамi,
   I завяѓззю грахоѓ.
   Вiктар Стрыжак
  Прапахла ты капустаю,
  Грукамi, часнаком,
  Твой водар ажно хрумстаю
  I п'ю яго нагбом.
  А ѓ магазiне пуста так,
  Хоць пакацi шаром.
  Дастанеш пляшку "Рускае" -
  Прыкусiш рукавом.
  Даѓно мяне спакусве,
  Зрабiѓся сам не свой:
  Бяру цябе, закусваю,
  Грудзьмi, як каѓбасой.
  СТРЫНОЖАНЫ СЛУП
  " I стаю сярод вечнай красы,
   Бы стрыножаны слуп ля дарогi"
   Улазiмiр Марук
  Пазаѓчора стрыножыѓ слупы.
  Сёння iх закiлзаѓ я пананых.Запытаѓся сусед: "Ты куды,
  Навстрыѓся, Валодзя, так рана?"
  Без адказу застаѓся сусед.
  Цераз слуп перакiнуѓ сядзельца,
  I гарапнiкам вяцяг як след
  Паiмчаѓ на красу паглядзецца.
  Паляцеѓ да красы стрымгалоѓ
  I разлёгся на вечнай дарозе.
  Запытаѓся сусед: "Ты чаго
  Настрыножыѓ на лобе, Валодзя?"
  ВАРТАВЫЯ СЛУПЫ
   "Дам т абе высокую пасаду -
   Будзь майго бяссоння варт авым" .
   " Вунь слуп ст аiць, як варт авы,
   I... невядома шт о варт уе" .
   " Шапчу ледзь чутнае: "Да скорага"
   I кожны слуп мне зараз родны.
   З вершаѓ Раiсы Баравiковай
  Да стала я ѓвечары прысяду -
  Анiяк не спiцца, хоць равi.
  Не прыходзiць атрымаць пасаду
  Мой каханак: слуп i вартавы.
  Дзiѓнае такое спалучэнне,
  Разабрацца цяжка з будуна.
  А было ж, было вакол свячэнне -
  Збегла варта, я цяпер адна.
  Сiгануѓ каханак агародамi.
  Я шапчу: "Да скорага! Бывай!" -
  Толькi слуп адзiн застаѓся родны:
  Варта цi не варта? - вырашай.АСАЛАВЕЛАЯ РАIСА
   " I ненавiджу за акном
   Асалавелую... шпакоѓню"
   Раiса Баравiкова
  Учора кот акабанеѓ,
  Як певень бiѓся ён з сабакам,
  А выжал крыху адбарзеѓ
  I ракам свiснуѓ, небарака.
  Мой дом Гамора i Садом:
  Рапуха гаѓкае на поѓню.
  Я палюбiла за вакном,
  Асалавелая... Не помню...
  САСНУ ПЕРАСМАКЧУ
   " Прасторы дзiкiя са сну"
   Каст усь Цвiрка
  Прасторы дзiкiя САСНУ.
  Перасмакчу яшчэ хоць крыХУ Я.
  Я БУду ветлу i сасну
  Грызцi, мо стане лiпаю.
  АНТОСIШЫН СЫН
  " Скажуць: " То ж Ант осiшын такi!
   Па-ангельску ѓмее гаварыць,
   I на двор маѓклiвыя дзядзькi
   Прыйдуць пасядзець i пакурыць.
   Буду ездзiць, мама, за мяжу,
   У Парыж, у Лондан, - хоць куды...
   Уладзiмiр Папковiч
  Надрукую ѓсё, што напiшу
  I паеду з Захад нацянькi.
  Я паеду, мама, за мяжу,
  Скажуць: "То ж Антосiшын такi!" -
  Рыо-дэ-Жэнэйры i Парыжы -То ж не Мiнск, не Слуцак там якi,
  Нарадзiѓся, мама, я не рыжы -
  Вiцебскам мне ездзiць не з рукi.
  Амстэрдам, Пекiн, "Кiзыл-шчэрбет",
  I "Агдам", Атава, "Сонцадар",
  Я праеду дарам цэлы свет -
  I "Кагор", i "Вермут", Гiбралтар
  I калi не любы стане свет -
  З'еду я туды, куды Макар
  Не ганяе ѓлецечку цялят.
  Я паеду на Кудыкiну гару,
  Я на Лысую пад Кiеѓ загляну.
  Разгаворацца маѓклiвыя дзядзькi,
  Скажуць: "То ж Антосiшын такi!",
  Па-ангельску скажуць: "Отто, брат,
  Пабратаѓся з д'ябалам i рад,
  Бач як ад Берлiнаѓ развязло" -
  I мяне не пусцяць у сяло.
   ГОРА ГАРАСКОПНАЕ
  "У год каня малюся на каня"
   Эдуард Акулiн
  Загнаны атэiзмам у вальеру
  Для маскiроѓкi вольнадумства я пачаѓ
  Перапрацоѓваць у вальеры дух Вальтэра -
  Ад хрысцiянства ѓрэзаѓ драпача.
  Арыентуюся на ѓсходнiя манеры:
  Полiтэiзм - куды ваш монабог:
  Учора адбiваѓ паклоны нерпе,
  А Бддзе сёння - значыцца ѓжо - ёг!
  Перажагнаюся странна ѓ год сабакi
  На будку, ланцужок i тэлефонны слуп,
  Прыму ѓздзеянне ѓсiх знакаѓ зыдыяка
  I ѓ год мартышкi пакажу вам пуп.КАСТАЛОМНАЕ
   " Спакуса - абняць,
   Каб аж кост ачкi хруснулi"
   Мiкола Маляѓка
  Ото ж трапiѓся зяць:
  Канавал, касталом -
  Дачку мусiѓ аддаць,
  Бо пiлi ж за сталом.
  Цiш ды цемень начы,
  Чую - хруснуѓ хрыбет:
  Дачка рэѓмя крычыць,
  На падмогу заве.
  Ён - звяруга такi,
  Пачаѓ рэбры ламаць,
  Ногi, пальцы рукi -
  Эх, едры ж яго маць.
  Ранкам выйшаѓ, сапе -
  Вочы некуды дзець:
  "За навуку цябе
  Шчыра дзякую, цесць!".
  ГРЫБНОЕ
  " ... а глянь пад е лачкi: брыдзе
   баразной
   баравiк
   баравiнны
   з баравiнят камi
   ѓ барадзе" .
   Генадзь Пашкоѓ
  Я па бары пракрочыѓ баразной.
  Iду сабе i вус не дзьму
  I раптам чую: БОжа мой,
  Па барадзе
   брыдзе
   брыда!
  То ж баравiнны баравiк,
  Дый не адзiн -
  З баравiняткамi iдзе.Каб не спужаць грыбоѓ навалу,
  Я пакрысе, чуць-чуць памалу
  Падсунуѓ кошык к барадзе
  I патрусiѓ!
  Грыбоѓ набраѓ на славу!
  З тае пары, калi ѓ мяне пытаюць:
  "Дзе ѓзяць грыбоѓ? Грыбныя месцы дзе?".
  Я вус на палец наматаю
  I засмяюся: "ђ барадзе!".
  ПАРТЫЙНЫ БЫК
  "Быт - ён упарты, як бык...
   ... нi спрэчак былых - хт о лявей, хт о правей"
  Васiль Зуёнак
  Быѓ бы я ѓ партыi бык,
  Што на чырвонае прэцца.
  А праца - на брук брык,
  I сэрца, здаецца, не б"ецца.
  Шэф - ён жадзён, як сейф,
  Дурындала справаздачы.
  Кажу яму: жыта сей -
  I левым, i правым - здачы...
  Бос - ён дрымучы, як бор,
  Не разумее пэѓна,
  Бо да якiх жа пор
  Шчыра спявае пеѓнем?...
  РЫНАЧНАЕ
   " Аддам жыццё за казку,
   А паѓжыцця - за ласка
   Адзiную. Тваю"
   Васiль Зуёнак
  Хадзiѓ па Камароѓцы
  Я, нiбыта вандроѓнiк,
  Штокроку паѓтараѓ:
  "Аддам жыццё за рыфму,Дарма не гаварыцьму,
  Бо маю - паѓтара".
  Вакло прапанавалi,
  Бакоѓ, прада, намялi -
  Нiчога я не ѓзяѓ.
  Бо я хацеѓ за вершык
  Аж дзве ракеты Першынг -
  Сказалi мне: "Нiзя!".
  I так да самай смагi
  У смозе тытунёвым
  Знямогу здабываѓ.
  А рыначныя магi
  Пытаюць, ты тут новы
  Жыццё прапанаваѓ?
  I гэтак - шусь! - на пiку,
  Старэйшы самы крыкне:
  "Дарэмна даяцё?"
  Аддаѓ браткам за рыфму:
  Карызну, Нiмфу, Рымшу...
  I вершы, i жыццё...
  КАРЫТНАЕ
   " Спакойны i сыты,
   Блiскуча-шыкоѓны,
   Ладкуеш карыт а
   З юнацкага чоѓна"
   " Плывi без выкупу - мы квiты -
   Я не набыѓ яшчэ карыт а"
   З вершаѓ Алеся Пiсьмянкова
  Хто пiша пра кветкi, пра знiчкi i поѓнi -
  А я пра карыта з юнацкага чоѓна.
  Ладкую карыта, кармушку iначай,
  Без ежы любы будзе здохлаю клячай.
  Не трэба мне рыбкi з паэтавай казкi -
  Мне вершы з карытам падай, калi ласка!
  Таму i ладкую карыта ды яслi
  У кожны радок свой, каб вершы не згаслi.
  Жылi каб стварэннi, натхнёныя Богам -У кожным кармушка i харчу замнога.
  СКАМЕЙШАНЫ РАДОК
  " I пчалiлiся даѓнiя гукi,
  Калi ты iх хацела суняць.
  Апякала маланка рукi
  Разам з перыйкай пт ушанят ...
  ...У забор' i i т ам у занiѓi...
   (Казiмiр Камейша)
  I пчалiлiся хатнiя гукi,
  I вульiлiся хаты сяла,
  I сялiлiся пчольныя рукi,
  Калi ты птушанё узяла.
  Казiмiрыѓся рыфмамi вершык,
  I камейшыѓся сцiпла радок,
  Нават птушкай цяпер не суцешыш -
  Я да нiткi, да сподняй прамок.
  У забор'i i там у занiѓi,
  Дзе вульiлiся хаты сяла,
  Эх, дарэмна табе пазванiѓ я -
  Ты з вадою навекi сплыла.
  П"ЯНКОЕ
   " Гулi наiѓнасцi чмялi,
   Пяшчот ай поѓнiлiся соты.
   Мы кубак радасцi пiлi
   За дыялектыку маркоты.
   Рыгор Барадулiн
  Гулi наiѓнасцi чмялi,
  Шумелi здрадлiвасцi шэршнi.
  Мурашкi хiбу паднялi -
  Занасякомiлi ѓсе вершы.Самоты восы з'елi туфлi,
  Мы не глядзелi - налiлi,
  I ѓсё пiлi за куфлям куфлю,
  Камарык радасцi пiлi.
  Наѓкола нас гудзелi молкi,
  I мы гудзелi, каб напiцца.
  I сербануѓшы сябар трошкi,
  Сказаѓ: "Не радасць п'ём - макрыцы!".
  ЯК КРУТАНЕ...
  "I валасы -
  саломы сцiрту
  Прыт улiць моѓчкi да грудзей"
  Уладзiмiр Марук
  Як крутане яна буртамi
  Цяжкiх, прывабных ягадзiц,
  Нiбы гарэлкай астаграмiць
  I скасавурана глядзiць.
  Рука пацягнецца да копак,
  Запазуху стагоѓ-грудзей,
  Я - не скапец, люблю да поту
  Таптаць сянцо нагалаве.
  ЯЧМЕННЫ АГРАНОМ
   "Зоры гараць - заранiцы,
   Пырскаюць смехам крынiцы,
   Лашчыѓся да маладзiцы,
   Нiбы ячмень аграном..."
   Мiхась Стрыгалёѓ
  Трэба ж такому прыснiцца:
  Пырскалi смехам крынiцы,
  Лашчыѓся да маладзiцы,
  Нiбы ячмень аграном...
  Потым ён слаѓся саломай,Добра - няма жонкi ѓдома,
  Глядзь - маладзiца ж з "Райком" -
  I зчырванеѓ бураком.
  Вася шафёр - ён адразу
  З месца рвануѓся, як "Газiк" -
  Не паддаецца, зараза,
  Шчэ й пагражае: "Як дам!"
  Трапiѓ жа, Божа, кабету,
  Бач, на буксiр не бярэцца.
  Поршнем загрукала сэрца -
  Пераламала кардан!
  СIЛЬФIДНЫ АРГАЗМ
  "Мае пачуццi, зрэшты, як i Вашы,
  Нiба каменнi ѓ крушнi: цяжка iм.
  Скажыце ж мне, о мiлая Нат аша:
  Вы мне даруеце мяне ѓ маiм былым?
  Вы мне прабачце мiльён маiх жаданняѓ.
  Не вамi выклiканых некалiсь даѓно?
  Вы мне дазволiце пабыць у вас да рання?
  Я сiльфам цiха сяду на акно.
  А з першым промнем я растану раптам
  Цi спалат нею ѓ сонечным свят ле,
  I галаву паст аѓлю грому-кат у,
  I, безгаловы, скончу на крыле.
  Славамiр Адамовiч
  Цi ж вы не чулi, мiлая Наташа,
  Што сэрца ѓ крушнi - цяжка мне!
  Ад сэрца засталася толькi каша,
  Я ж Сiльфам прыакнiѓся на акне.
  Прабачце мне, каханая Сiльфiда,
  Што моллю пратырчаѓшы да вiдна,
  Злавiѓ башкой маланку-дзiду -
  I голаѓ паляцела ад акна.Мне з шыбiны сiфонiѓ служка-вецер,
  А на падлозе палатнела галава.
  Сiльфiдачка, ты галаву са смеццем
  Не выкiнь заѓтра! То ж мая...
  Мне сорамна, што я не быѓ мужчынам.
  Дарама чакала ѓ сонечным святле:
  Да шкла прыцiснуѓся я шчыльна
  I, безгаловы, скончыѓ на крыле.
  љ Iнтэрнэт-версiя: Камунiкат.org, 2011 год
  љ PDF: Камунiкат.org, 2011 годЗмест:
  ПАЧАТАК УЗЫХОДЖАННЯ
   ВЕРШЫ
  "Ад Бога прыходзяць дзецi..."
  "Мае грахi, нiбы агрэхi..."
  "Казала бабуля мне..."
  Запавет
  "Як рэкi плывуць стагоддзi..."
  "Прымрою месца лобнае..."
  "Жахлiва iсцiну прымаць..."
  "I вечны жыд адправiцца ѓ дарогу..."
  Пачатак
  "У лесе жыѓ сярод звяроѓ..."
  "Там на дрэве..."
  "У кожнага свая Айчына..."
  Дыялог
  Успамiн
  Экалагiчны дыпцiх
  Там над Прыпяццю
  "Калi ѓ грахах угрузне свет..."
  "Бруiцца час крынiцамi..."
  Дума Яцьвяга
  Чытачам газет
  Дзвярынец
  Памiнкi па душы
  "Мы з табой не на полi бою..."
  Чалавечая песня
  Закон чаргi
  Да чалавека
  "Брахаѓ сабака на ланцуг..."
  "Крычала вока..."
  "Не спрачайцеся, калi ласка..."
  "Далоѓ аблятае лiсце..."
  Балада пра птушак i людзей
  Тураѓская балада
  Балада пра грэшнае каханне
  Казацкая балада
  Славянская вайна
  "Над зялёным борам..."
  Балада пра свайго каня
  Сказ аб трох кулях
  Дзядам Мiкалаю i Пятру
  "I прыйдзе смерць, як паратунак..."
  "Ад калыскi да труны..."
  "Боль дадзены чалавеку..."
  "Чалавек iшоѓ па дарозе..."
  Супраць выхавання
  Яшчарка
  "Ты бяжы да мяжы..."
  Паданне пра адно каханнеТак будзе
  "Ты падарыла гарачлiвасць цела..."
  "Упала божая раса..."
  "Як прышчэмiш палец..."
  "Ноч. Цемень..."
  Мужныя
  Параѓнанне
  Дарожнае
  Вочы
  Кiшэнны лёс
  Тры днi кахання
  "Позненька, раненька..."
  "Я не думаѓ, што шчасця прысмак..."
  "Выпадкова знаходзяць падковы..."
  Зоркi Золушкi
  "Ну, што ж, прысядзь..."
  "Так душа пакiдае цела..."
  "Гарэѓ агонь маёй душы..."
  "Спалiць усё!.."
  "Добрая ранiцы..."
  Прыкметы
  "Нарадзiѓся я двойчы на свеце..."
  "Ты кажаш, паэты..."
  "Калi стане паэту балюча..."
  З размовы
  "Паэт спяваѓ..."
  "Не ахвярую верш нiкому..."
  Анатолю Сысу
  Песня пра паэта
  На дарозе жыцця
  З песнi
  Ружа вятроѓ кахання
  Раздарожжа
  "Давай пастаiм з табою..."
  Iмя
  Туга аб каханай
  "Долi дзве - дзве палавiны"
  "Душа, нiбы птушка ѓ клетцы"
  "Раяцца думкi ѓ галаве"
  "Вочы сiнiя..."
  "Выйду ѓ чыста поле..."
  Iнтэрнацкая гiтара
  Песня для Веранiкi
  Анёльская
  "Дрогкiя рукi твае..."
  Атрасiны
  "Грукаюць колы цягнiка..."
  "Дзякуй за гэты вечар..."
  "Сумны верасень за вакном..."
  "Мы сустрэнемся потым з табою..."
  На Парнас на чужым Пегасе, пародыi:Смяшлiвы плач (на верш Алеся Бадака)
  Пiсарыкаѓ лiставiр (на верш Алеся Пiсарыка)
  Водар каханай (на верш Вiктара Стрыжака
  Стрыножаны слуп (на верш Уладзiмiра Марука)
  Вартавыя слупы (на вершы Раiсы Баравiковай)
  Асалавелая Раiса (на верш Раiсы Баравiковай)
  Сасну перасмакчу (на верш Кастуся Цвiркi)
  Антосiшын сын (на верш Уладзiмiра Папковiча)
  Гора гараскопнае (на верш Эдуарда Акулiна)
  Касталомнае (на верш Мiколы Маляѓкi)
  Грыбное (на верш Генадзя Пашкова)
  Партыйны бык (на верш Васiля Зуёнка)
  Рыначнае (на верш Васiля Зуёнка)
  Карытнае (на вершы Алеся Пiсьмянкова)
  Скамейшаны радок (на верш Казiмiра Камейшы)
  П"янкое (на верш Рыгора Барадулiна)
  Як крутане (на верш Уладзiмiра Марука)
  Ячменны аграном (на верш Мiхася Стрыгалёва)
  Сiльфiдны аргазм (на верш Славамiра Адамовiча)Ад аѓтара
  У наш складаны час, калi дзяржаѓныя структуры больш
  хвалюцца пытаннямi аб хлебе надзённым, як кажуць, не да паэзii. Але
  менавiта ѓ такiя часы люддзям найбольш патрэбен хлеб духоѓны, хлеб,
  праз якi пазнаюцца вечныя iсцiны, хлеб паэзii.
  Выданне гэтай кнiгi не магчыма было б ажыццявiць без
  падтрымкi недзяржаѓных структур. Успомнiм, што "залаты век"
  рымскай лiтаратуры звязаны з iменем Мецэната, якое, амаль дзве
  тысячы гадоѓ, гучыць як назыѓное. Без гэтага чалавека нельга ѓявiць
  сабе нi Гарацыя, нi Вергiлiя, нi шмат iншых iмёнаѓ.
  Гэтая кнiжка адна з першых ластавак на Беларусi, кнiжак,
  якiя выдадзены з дапамогай спонсараѓ. Вядома, адна ластаѓка не
  прыносiць на крылах вясну, але прылятае другая, трэццяя i чацвёртая
  - i вясна прыходзiць. I распускаюцца пупышкi, i квiтнеюць сады...
  Адзiн з магчымых шляхоѓ развiцця лiтаратуры i мастацтваѓ
  - спалучэнне i ѓзаемадзеянне камерцыйных структур i творчых асоб.
  Хочацца верыць, што на беларускай зямлi з"явяцца свае Мецэнаты i
  Траццяковы, дзякуючы падтрымцы якiх, расквiтнеюць шматлiкiя
  таленты i дараваннi.
  Аѓтар гэтай кнiгi выказвае вялiкую падзяку Бюро
  прапаганды мастацкай лiтаратуры Саюза Пiсьменнiкаѓ РБ, фiрме
  "Пушэ", выдавецтву "Тэхналогiя", навукова-вытворчай кампанii "ВИТТ"
  i асабiста Жалязоѓскаму Анатолю Пятровiчу, Пупейка Аляксандру
  Трафiмавiчу, Барэйка Валырыю Рыгоравiчу, Мацулевiчу Валерыю
  Мiхайлавiчу, Леѓчанка Валерыю Уладзiмiравiчу i Багдановiчу
  Вацлаву Пятровiчу, у якiх знайшоѓ паразуменне, матэрыяльную i
  маральную падтрымку.
  љ Iнтэрнэт-версiя: Камунiкат.org, 2011 год љ PDF: Камунiкат.org, 2011 го
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"