Кудласевич Анатолий Алексеевич : другие произведения.

Зорныя ноты

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Мелодыi сэрца i Сусвету Калi проста ноты, то ѓсё тут зразумела: запiсаны пэѓным спосабам музычны твор, але зорныя ноты - гэта ѓжо загадка, таямнiца, урэшце, ёмкая i прыгожая паэтычная метафара. Не сказаць, што Анатолю Кудласевiчу падуладны мелодыi Сусвету, аднак бездакорны слых, скiраваны да зорак, у яго ёсць, i тыя далёкiя нябесныя мелодыi, праходзячы праз яго сэрца, злiваюцца з шалёнымi рытмамi сучаснага жыцця. Напэѓна, гэта таму, што чалавек увогуле iстота больш касмiчная, чым зямная. Космас чалавек носiць у сабе, а "Зорныя ноты" - мiкракосмас чалавечай душы, на шляхах пошуку i эксперыменту, ад самай нiзкай ноты да самай высокай, якую аѓтар здолеѓ узяць у творчай неабсяжнасцi часу. Цiкавыя разважаннi маладога паэта пра сваю кнiгу, i найперш адметным, неардынарным пазнаннем свядомасцi i быцця, адсутнасцю прапiсных, банальных iсцiн. - Выпадковасцяѓ, кажуць, не iснуе, а падобнае прыцягваецца да падобнага. Я гэтак жа, як i вы, шукаю адказы на бiблейскiя пытаннi: хто я? чаго жыву на зямлi? Што чакае нас пасля смерцi? Напэѓна, у гэтым вечным пошуку i незаспакоенасцi чалавечая наканаванасць. Што для мяне творчасць? Перш за ѓсё - iнструмент самапазнання i самаѓсведамлення, iнструмент самаарганiзацыi i разумення свету. Творчасць, як бiнокль, рассоѓвае межы рэчаiснасцi, стварае прастору любовi, бо тварыцць можна толькi ѓ полi Любовi i станавiцца саѓдзельнiкам Тварца. Калi мяне мучаць нейкiя пытаннi, я заглыбляюся ѓ сябе, i, нiбы адказам на балючую тэму, нараджаецца верш; у творчым прарыве адкрываюцца нязведанныя тайны бацця - прыходзiць радасць, а гэтым пачуццём, як вядома, патрэбна дзялiцца. Таму паэты i выносяць на суд чытачоѓ свае вершы - яны дзеляцца радасцю. Анатоль Кудласевiч сцвярджае: паэт - сейбiт гармонii, наколькi сам спасцiгае яе. Паэт не адкрывае нiчога новага, проста прамаѓляе вечныя iсцiны для свайго часу: знаходзiць новыя вобразы, каб i яго сучаснiкi пачулi ѓ сэрцах голас забытай Праѓды. Ён вяртае людзям тое, чаго яны нiколi не гублялi: проста дапамагае адчуць у душы бясконцыя рытмы жыцця. Не ведаю, наколькi "Зорныя ноты" адпавядаюць гэтай мэце, але вершы ѓ кнiзе i па энергетычнай насычанасцi, i па здабытай думцы, i па мастацкай вартасцi, i па эстэтыцы - вельмi розныя. Анатолю Кудласевiчу хацелася ахапiць усю гаму спазнаных пачуццяѓ i пошукаѓ, для чаго малады аѓтар смела эксперыментуе, вельмi часта разлiваючы сваю шчырую паэзiю ѓ незвычайныя па форме "сасуды", а ѓ вынiку зборнiк атрымаѓся дужа меладычным, напоѓненым да краёѓ арыгiнальным i цiкавым зместам. Вiктар ГАРДЗЕЙ

  Анатоль Кудласевiч
  Зорныя ноты
  МIНСК
  Дзяржаѓнае прадпрыемства "Дом прэсы"
  1999Кудласевiч Анатоль нарадзiѓся ѓ 1961 годзе ѓ вёсцы Таѓмачава
  Столiнскага раёна. Скончыѓ Кароцiчскую сярэднюю школу, Пiнскi
  сельскагаспадарчы тэхнiкум i Лiтаратурны iнстытут iмя А.М. Горкага.
  Служыѓ у войс ку, працаваѓ ветфельчарам, слесарам па рамонту
  сельскагаспадарчых машын, зборшчыкам радыёапаратуры,
  цесляром-бетоншчыкам, карэспандэнтам-арганiзатарам Бюро
  прапаганды мастацкай лiтаратуры, рэдактарам на тэлебачаннi. Зараз
  працуе рэдактарам лiтаратурна-драматычных праграм Беларускага
  радыё. Вершы друкавалiся ѓ часопiсах "Полымя", "Маладосць",
  "Крынiца", "Беларусь", "ЛiМ", "Дзень паэзii", iншых выданнях. Пiша
  прозу, вядомы як бард.
  Бiблiятэка часопiса МАЛАДОСЦЬ
  1(127)
  Выдаецца з 1988 года
  Выходзiць 12 разоѓ у годАнатоль Кудласевiч
  ЗОРНЫЯ НОТЫ
  Вершы
  Мелодыi сэрца i Сусвету
  Калi проста ноты, то ѓсё тут зразумела: запiсаны пэѓным
  спосабам музычны твор, але зорныя ноты - гэта ѓжо загадка,
  таямнiца, урэшце, ёмкая i прыгожая паэтычная метафара. Не
  сказаць, што Анатолю Кудласевiчу падуладны мелодыi Сусвету, аднак
  бездакорны слых, скiраваны да зорак, у яго ёсць, i тыя далёкiя
  нябесныя мелодыi, праходзячы праз яго сэрца, злiваюцца з шалёнымi
  рытмамi сучаснага жыцця. Напэѓна, гэта таму, што чалавек увогуле
  iстота больш касмiчная, чым зямная. Космас чалавек носiць у сабе, а
  "Зорныя ноты" - мiкракосмас чалавечай душы, на шляхах пошуку i
  эксперыменту, ад самай нiзкай ноты да самай высокай, якую аѓтар
  здолеѓ узяць у творчай неабсяжнасцi часу. Цiкавыя разважаннi
  маладога паэта пра сваю кнiгу, i найперш адметным, неардынарным
  пазнаннем свядомасцi i быцця, адсутнасцю прапiсных, банальных
  iсцiн.
  - Выпадковасцяѓ, кажуць, не iснуе, а падобнае
  прыцягваецца да падобнага. Я гэтак жа, як i вы, шукаю адказы на
  бiблейскiя пытаннi: хто я? чаго жыву на зямлi? Што чакае нас пасля
  смерцi? Напэѓна, у гэтым вечным пошуку i незаспакоенасцi
  чалавечая наканаванасць. Што для мяне творчасць? Перш за ѓсё -
  iнструмент самапазнання i самаѓсведамлення, iнструмент
  самаарганiзацыi i разумення свету. Творчасць, як бiнокль, рассоѓвае
  межы рэчаiснасцi, стварае прастору любовi, бо тварыцць можна
  толькi ѓ полi Любовi i станавiцца саѓдзельнiкам Тварца. Калi мяне
  мучаць нейкiя пытаннi, я заглыбляюся ѓ сябе, i, нiбы адказам на
  балючую тэму, нараджаецца верш; у творчым прарыве адкрываюцца
  нязведанныя тайны бацця - прыходзiць радасць, а гэтым пачуццём,
  як вядома, патрэбна дзялiцца. Таму паэты i выносяць на суд чытачоѓ
  свае вершы - яны дзеляцца радасцю.
  Анатоль Кудласевiч сцвярджае: паэт - сейбiт гармонii, наколькi
  сам спасцiгае яе. Паэт не адкрывае нiчога новага, проста прамаѓляе
  вечныя iсцiны для свайго часу: знаходзiць новыя вобразы, каб i яго
  сучаснiкi пачулi ѓ сэрцах голас забытай Праѓды. Ён вяртае людзям
  тое, чаго яны нiколi не гублялi: проста дапамагае адчуць у душы
  бясконцыя рытмы жыцця. Не ведаю, наколькi "Зорныя ноты"
  адпавядаюць гэтай мэце, але вершы ѓ кнiзе i па энергетычнай насычанасцi, i па здабытай думцы, i па мастацкай вартасцi, i па
  эстэтыцы - вельмi розныя. Анатолю Кудласевiчу хацелася ахапiць
  усю гаму спазнаных пачуццяѓ i пошукаѓ, для чаго малады аѓтар смела
  эксперыментуе, вельмi часта разлiваючы сваю шчырую паэзiю ѓ
  незвычайныя па форме "сасуды", а ѓ вынiку зборнiк атрымаѓся дужа
  меладычным, напоѓненым да краёѓ арыгiнальным i цiкавым зместам.
   Вiктар ГАРДЗЕЙ
  љ "Маладосьць" Бiблiятэка часопiса "Маладосць" 1999 * * *
  Услухвайся ѓ слова,
  Празрыстае слова паэтаѓ,
  Дзе Божая праѓда грымiць ад гармонiй сусветаѓ,
  Дзе водблiскi сэнсаѓ плывуць ад далёкiх сузор"яѓ,
  Дзе слова звiнiць, як струна,
  Дзе слова шчымiць, i смылiць, i балiць,
  Нiбы нервы ѓ падпаленым сэрцы,
  Дзе слова, -
  Як провад, пад токам у вершы!
  Услухвайся ѓ слова.
  Зорныя ноты
  На самай высокай ноце
  Агню песнаспеѓнага Духу
  Самотна мне ѓ адзiноце
  Зорныя зыкi слухаць.
  Як хораша тут, пад сонцам,
  А не ѓ мiжзорнай прасторы,
  Знаць, што жыццё бясконца
  Сочыць таемнасць зорак.
  На самай глыбiннай ноце
  Майго неѓтаймоѓнага Духу
  Прыходзiць святло з цямноцця
  I зоры адважна рухае.
  * * *
  Душа - не скаваная целам -
  Аголены боль,
  Вузельчык пачуццяѓ, жаданняѓ i думак.
  Душа, не скаваная целам,
  Ляцела
  Праз цемень сусветаѓ,
  Касмiчны агонь.I крылы не апалiла...
  I ведала ѓсё:
  ШТО БЫЛО,
  I ШТО ЁСЦЬ,
  I ШТО БУДЗЕ ЯШЧЭ.
  А заѓтра -
  Абудзяць палоннiцай грэшнага цела -
  Забудзе.
  I толькi мо ѓ песнi,
  Што вырвецца птахам на волю,
  Уваскрэсне,
  Успомнiць адвечную
  Зорную долю.
  * * *
  "Жыццё ёсць сон" - так гаварыѓ калiсьцi
  Адзiн паэт i сведчыѓ гэту iснасць:
  Звычайнае зямное iснаванне
  I брудна-бытавое парыванне
  Да ѓцехаѓ цела - ёсць сон жыцця.
  Але ж ёсць проста сон?
  Дарэмна ён
  Нам бачыцца праявай небыцця...
  Горад сляпых
   "Вы думаете время идет?
   Безумцы! это вы проходите!"
   Талмуд
  Цi могуць дарогу знайсцi невiдушчыя,
  Што бродзяць у цемрыве iсцiн падманных?
  Навобмацак ходзяць,
  Грувасцяцца лбамi,
  I лезуць на сцены, таму што не маюць вачэй,
  I думаюць: час цячэ...
  Час iдзе i праходзiць,
  Мiнае...
  Яны гэты час пражываюць.Цi могуць дарогу знайсцi невiдушчыя? -
  У iхнiх аблiччах пустыя вачнiцы,
  Не слязамi сплываюць,
  А болем калючым -
  Хто iх навучыць?
  Выведзе хто iх?
  Гэта горад сляпых -
  Тут кожны шукае дарогу
  Да шчасця, да славы, да Бога...
  I кожны шукае на гэтай дарозе
   Сябе.
  * * *
  Хоць страляюць па каханнi халастымi,
  На душу з iх кожны паляваѓ -
  Вось i зыркаеш вачнiцамi пустымi,
  Не знаходзiш больш таго, што цалаваѓ.
  Праз нядолю пакульгаеш пiлiгрымам,
  Ноша цяжкае прыцiсне да зямлi,
  Азiрнешся - а вакол цябе пустыня,
  Нат не верыцца: шчаслiвымi ж былi.
  Хоць страляеш па каханню халастымi -
  Так балюча, прама ѓ сэрца - рыкашэт!
  I павольна кроѓ гарачае астыне,
  I вар"яцтвам завiруецца сусвет.
  * * *
  А вы не бачылi маёй каханай?
  Яна ж была тут засiм нядаѓна...
  Пайшла...
  А куды? - не сказала.
  Пайшла...
  А жыццё iдзе?А вы не бачылi маёй каханай?
  Яна ж была тут зусiм нядаѓна,
  Здаецца, нават учора
  На гэтых каленях сядзела.
  Пайшла...
  А калi? - не сказала.
  Прапала ѓ шуме вакзалаѓ.
  Паехала, цi паляцела,
  Цi, можа, за мора сплыла?
  А можа, на небе зоркаю стала? -
  Яна не сказала.
  А вы не бачылi маёй каханай?
  Яшчэ ѓ яе сiнiя вочы,
  I рукi -
  Такiя пяшчотныя
  Ноччу.
  Вы не бачылi
  Маёй каханай?
  Скажыце, што я чакаю,
  Скажыце, на тым жа месцы,
  Не трэба другiх i iншых,
  Скажыце - яе адну.
  Скажыце - не хопiць моцы.
  Скажыце, што больш не буду,
  Спытайце, ну колькi ж можна?
  Скажыце, што я чакаю
  Толькi адно жыццё!
  * * *
  Як пагасне аднойчы сонца,
  Стане цёмна на ѓсёй зямлi -
  Пабрыду па шляхох бясконцых,
  Дзе з табою раней жылi.
  Вось альтанка, тут я калiсьцi
  Першы раз цябе цалаваѓ.
  Адпачне на змярцвелым лiсцi
  Неспакойная галава.I прыпомняцца з новым болем
  Яркiх дробязяѓ агняцвет.
  Адбыло, не вярнуць нiколi
  Трапяткi, як агонь, сусвет.
  Мы пачуццямi не ѓваскрэснем,
  Адгучала даѓно iмша.
  Нарадзiла тут першую песню
  Шчасцем спуджаная душа.
  Паняслi яны над зямлёю
  Да кахання маю тугу.
  Што мне песнi - ты не са мною,
  Я, аслеплы, наѓслед бягу.
  Калi сонца пагасне аднойчы
  I захочацца мне святла -
  Я шукацьму i вечнай ноччу
  Твой пяшчотны пагляд дзявочы -
  Ты ж мне небам паiла вочы,
  Ты ж са мной на зямлi была...
  * * *
  Як адолець, злавiць i адбiць патаемныя сэнсы,
  Што мне бачацца ѓ сiнiх глыбiнях душы?
  Ноч прыходзiць суровая, нiбы той цэнзар -
  Адбiрае зярняткi ѓ спрадвечнай цiшы.
  Нiбы рыбiна ѓ возеры: блiсне лускою на сонцы
  I знiкае, пусцiѓшы па версе кругi -
  Так i iснасць мая: пранiкае ѓ бсяконцасць,
  Падмываючы светаѓ другiх берагi.
  Не даецца мне сэнс паратоѓны - няѓляѓным
  Працякае, нiбыта скрозь пальцы вада цi пясок.
  Як знайсцi адпаведана люстэрачка-слоѓца,
  Каб яго паказаць, як чырвонае золата, мог.
  А маленькая друзачка срэбнага шклаАдлюстроѓвае ѓраз неабдымнае сонца...
  Вось бы так i душа сваю iснасць знайла
  I праззяла святлом цераз слова-аконца.
  Iсцiна
  Спарадзiла мяне мацi ѓ белы свет.
  Апусцiла на ламачча. След у след
  Па карчах ды па балотах
  Пацягнуѓся я з ахвотай
  За старой варажбiткай гарбатай
  Iсцiну сватаць.
  Гаварылi: не гiдзiся ты гарба,
  Як дагонiш, аглядзiшся -
  Малада Жана-Iсцiна...
  Горб на спiне - гэта, браце, не бяда.
  Торбу поѓную не кiне,
  Без пасагу не прынадзiш жанiха -
  Вось i цягне, i скругляецца спiна.
  Пасiвелая аблудная карга
  Захацела - апалудню прыкульгаѓ
  Да старой варажбiткi гарбатай,
  Думаѓ: iсцiну сватаю...
  Па карчах ды па балотах
  З панядзелка да суботы:
  "Што там?! Што там?!" - i ламота
  У суставах,
  Аж прыстаѓ я...
  У нядзелю аглядзеѓся -
  Дзень святы -
  I сумеѓся:
  Во брыдота!
  Гэта ты? Iсцiна?!
  У цябе ж i спераду - спiна!Гiмн адзiноце
  Калi вы спалi -
   я выйшаѓ басанож у ноч,
   калi вы спалi.
  У цемрадзь выйшаѓ я,
   калi яшчэ вачэй вы не адкрылi,
  каб над зямлёю вас падняць, бсякрылых, -
  я выйшаѓ басанож у ноч,
   калi вы спалi...
  Цямрэча рэзала як нож
  булатнай сталi па цёплым сэрцы,
  I кроѓ цякла з гарачых ранаѓ,
  а я пайшоѓ на захад сонца...
  Мой шлях раскрылiѓся ѓ бсяконцасць:
  Я прадзiраѓся басанож праз ноч,
   i час iмчаѓся наѓздагон,
  а вы ѓсё спалi.
  Быѓ ранак.
  Iшоѓ я Захадм на ђсход,
  каб над зямлёю сонца ѓстала.
  Малiѓся Госпаду Багоѓ...
  Адзiн! А вы - праспалi
  той мiг, калi гадзiннiк на iмгненне прыпынiѓся
  i я - адзiны на зямлi,
  адзiн,
  якi не спаѓ
  i сам сабе не снiѓся -
  i над зямлёю Сонца разбудзiѓ!
  Касмiчная залежнасць
  Недзе страцiѓ настрой: усю валiцца з рук,
  I, бадай, без усякай прычыны.
  Нiбы думкi папалiся ѓ выкляты круг -
  I страляеш чагосьцi вачыма...
  "Трэба штосьцi зрабiць..."
  Я не ведаю: што?
  I не заню, ѓ каго запытацца?
  Можа, лесам пайсцi?Цi спусцiцца ѓ метро?
  Цi ѓ каханнi жанчыне прызнацца?
  Трэ кагосьцi знайсьцi! Можа, лепш пачакаць?
  Ён павiнен прыйсцi тэрмiнова:
  Цi Яго сустракаць, цi самому шукаць,
  Цi прамовiць чароѓнае слова?..
  Вось канчаецца дзень,
  Зноѓ нiхто не iдзе,
  I нiкога я зноѓ не знаходжу:
  На вялiкай, бяздумнай планеце людзей
  Проста так да цябе не прыходзяць.
  Трэба нешта зрабiць, каб змянiлася штосьцi!
  Можа, ѓ госцi схадзiць да суседа?
  Не пайду...
  "Што ж так ныюць суставы i косцi?"
  Што рабiць? Што чакаць? Дзе згубiлася мэта?
  Нехта йдзе...
  Штосьцi ёсць!
  Наблiжаецца Хтосьцi...
  Раптам жонка пытаецца: "Бачыѓ камету?"
   Каранi роду
  "Культура" - "культ"! I ѓ гэтых словах
  Не цяжка ѓбачыць роду каранi,
  Бо чалавек трымаецца асновай
  За глебу продкаѓ.
  Божа баранi
  Забыцца нам адкуль мы родам,
  Чые нас кормяць агароды,
  Датуль завёмся мы народам,
  А не жывёл бязродных збродам,
  Пакуль шануем каранi.
  Культура - культ! - мiстычнае ёсць штосьцi
  У крэѓнай роднасцi двух слоѓ.
  Мы топчам дзедаѓскiя косцi -
  Зямля жывая! - пот i кроѓ
  Далёкiх прашчураѓ дзядоѓ
  Цяпер завецца сокамi раллi.Вы адкажыце мне, дзяды,
  Была б зямля такой жа урадлiвай,
  Калi б на ёй спрадвечна не жылi вы?
  "Жыццё" i "жыта" - яшчэ два роднасныя словы.
  А колькi iх на нiве роднай мовы
  З глыбiняѓ Духу прарасло,
  Каб сёння нас выводзiць на святло.
  Дыпцiх крыжа
  1.
  А раптам, як скончыцца шлях чалавечы
  I дойдзе жыццё да мяжы -
  Мы Божымi дзецьмi заступiм у вечанасць
  На новым крутым вiражы?
  Нас вабяць святлом далячынi сусветаѓ,
  Бо дзесьцi чакае зняможаны Дух:
  На самай далёкай блакiтнай планеце
  Даѓно распачаѓся ѓзыходзячы рух...
  I нас там чакаюць, без нас там не змогуць
  Одолець у неба прыступку быцця,
  I ладзяць для НАС там крыжы на Галгофах,
  I прагнуць, i прагнуць, нiбы адкрыцця...
  2
  Не за морам-акiянам,
  Не за востравам Буянам -
  За Мядзьведзiцай Вялiкай
  Ды за Млечным Шляхам
  Ёсць Зямля.
  Чорны воран напрарочыѓ:
  Як закрыюць мае вочы -
  I мяне туды паклiчуць,
  Лёгкай чайкай белалiкай
  Буду я.
  Пабудуюць крыж дубовы,
  А на скронь - вянок цярновы,
  Будуць бiць мяне бiчамi,
  Як Хрыста.Пашкадуйце ж мяне, людзi,
  Калi раптам гэтак будзе -
  Абiраем шлях мы самi -
  Не прыстаць,
  Не спынiцца i не збочыць.
  Як закрыюць вашы вочы,
  То i вас услед паклiчуць
  Побач стаць.
  Мы адзiным шляхам ходзiм:
  У спрадвечным карагодзе
  Ад амёбы ѓсе прыходзяць
  Да Крыжа.
  Пашкадуйце ж сябе, людзi,
  Калi раптам гэтак будзе:
  Не прасiлi, не любiлi,
  Як казаѓ...
  Вось: з дванаццацi адзiны
  Пацалуе i адыдзе -
  Як заѓсёды, патароча,
  Здрадзiѓ зноѓ.
  Пашкадуйце ж мяне, людзi,
  Так хаця б, як Бога Юда -
  Мне ж так хочацца, так хочацца
  Дамоѓ.
  ПраЯвiцца
  ЧАЛАВЕК ПАВIНЕН ПРАЯВIЦЦА. Чалавек?.. Павiнен?..
  Праявiцца?..
  ЧАЛАвек - як век чала: стагоддзе думаць... I доѓжыцца
  жыццё ягоны век, i ён павiнен...
  Каму? За што? I за грахi якiя вiнаватасць i правiннасць?
  Павiнен, вiнаваты, вiнен ён камусьцi...
  Што?
  Вiна на iм...
  Ды перад кiм?
  I ѓсё ж, павiнен ён перад сабою... Павiнен праЯвiцца!
  Калi i як? У чым ягоная правiна i прычына, па якой...
  Па-першае, напэѓна - праяснiцца? (Так будзе лепей
  зразумела.) Як неба пасля хмарнай навальнiцы, як глыб вачэй, слязьмi амытых,нiбы вада чысцюткае крынiцы... ПраЯснiцца!
  Дзе снiцца "Я" i Сутнасць чалавеку... Пасля таго ѓжо, як
  штосьцi выяснiцца ѓ iм - мажлiвасць будзе i з'явiцца, ды не з
  нiчога аблiчча свету паказаць, а ВIЦЦА з "Я" наверх, як дым
  вiецца ѓ неба ад агню. I ён праявiцца тады...
  Гады ляцяць, як цягнiкi, як жалуды дадолу цопаюць
  гады... А ён павiнен параЯвiцца - i не вяроѓкi з ветру вiць -
  круцiцца, як ФА-СОЛЬ-ЛЯ па спiралi да верхняй ноты "ДО",
  што раз у раз за кожным кругам падцягвацца да сонца, да
  святла, каб iснаваць i быць...
  Адбыцца i не знiкнуць у бясконцым назаѓсёды...
  чалаВЕК паВIНЕН праЯВIЦЦА! Явiцца вiнен век...
  I прарастаць! Нiбыта парастак праз глебу прарастае -
  вось так i ён: праз праматэрыю з "Я" вiцца i не растаць, як
  ранiшнi туман, не знiкнуць знiчкай на небасхiле вечнасцi:
  нясцi святло i не схiлiцца, калi i выблiснуць - дык толькi
  блiскавiцай, маланкай раскалоць зямлю напалавiну, каб
  скавытала цемра па вуглох: "А каб ты здох!"
  Каб потым доѓга-доѓга па далiнах насiѓся рэхам гром.
  Святло Слова
  Да Iсцiны трэба iсцi! Дайсцi да iсцiны патрэбна, хаця б
  да той, што з веку ѓ век жыве па словах, i, склаѓшы сэнсам iх,
  нiбы прыступачкi, iсцi далей i падымацца да святла.
  Слова - iсцiна ЖЫВАЯ.
  Адчуць пачуццi словаѓ i слову ѓ душу заглянуць, нiбыта
  ѓ вочы любае жанчыны...
  Углядвацца ѓ слова, нiбыта ѓ люстэрка, услухвацца ѓ
  Слова, нiбыта сусвету сiмфонiю слухаць, iсцi па словах, нiбы па
  лесвiцы Якава ѓ Неба - i апынуцца аднойчы там, дзе думка,
  дзеянне i воля сплялiся вогненнай стралой, дзе ёсць АДНА
  IСЦIНА, якая была калiсьцi Словам, Плоццю i Хрыстом.
  IСЦI НА слова - iсцiна душы. Дайсцi да сутнасцi,
  закладзенай у словах, каб нарэшце ѓбачыць i Свой Шлях. I як
  бы потым словы сам не перасоѓваѓ - а ѓсё адно будуецца
  аснова, дакладней адбудоѓваецца сэнсу першапачатковаму,
  iснуючаму ѓ Слове ад пачатку.
  Слова - Iсцiна! Слова - Логас! Слова - Бог!Добра, як няма сумнення ѓ гэтым. А што калi
  ѓзнiкаюць? Калi спакушаемся iснасцю Слова i ѓсяго, што
  стаiць за Словам? I так гаворым: "Свят Логас цi не?" СВЯТ
  ЛОГАС - не? - i думаем яго i паѓтараем, пытанне горшае з
  усiх... Таго не ведаем,не знаем, што слова застаецца
  непарушным, слухаць трэба, пра што крычыцца да нас сутва:
  "Свят Логас, не?" - Святло Гасне... I цемрадзь прыступае.
  Як толькi ты засумняваѓся - адразу менне святла. Як
  толькi ты ѓ сябе спытаѓся: "Свят Логас, не?" - то тут жа ѓжо
  глыбiнным сэнсам крычацца словы да цябе (яны ж Жывыя!), -
  святло тваё ѓжо гасне...
  Адумайся, што робiш ты?
  У спрадвечнай iснасцi словаѓ - гаспадарыць сэнс
  святла, выблiсквае яго соль.
  СВЯТЛО ГАСПАДАРЫЦЬ! Калi паверыш гэтаму - то
  пойдзеш далей, дзе валадарыць Адвечнае.
  Святло гаспадарыць - СВЯТ ЛОГАС ПАДАРЫЦЬ...
  Падарыць табе вечнасць!
  Няхай нiколi ѓ душах не гасне святло Слова!
  Паводле прароцтва
  Акрат элеверш фiгурны
  А раптам трэсне зямная вось: у дзве тысячы дваццаць шостыМ
  Раптам, - скруцяцца скруткам нябёсы, планеты i высозныя зорЫ
  Аднойчы ѓпадуць на пакосы, як космаса росы на травы i потыМ
  Проста - выбухне свет, - разляцiцца зямелька на друз i асколкI
  Толькi - дзесьцi ѓ сусвеце сiратлiвыя душы вандроѓных зямляН
  Аб"яднаюцца сiлай Любовi, сальюцца маленечкiм сонцам, i ѓсЁ
  М ы, нiбыта камета, ѓ бясконцым бязмежжы прастораѓ праззяеМ
   святЛ-ОМ
   О
   Г
   А
   C не,
   СВЯТ ЛОГАС, не?
   Святло гасне!
   Святло гасне.....Дотык тайны
  Я на парозе вечнасцi стаяѓ,
  Як Бог. Адпачываѓ... Глядзеѓ у воды.
  I доѓга да сябе людзей чакаѓ -
  Ды не прыйшоѓ нiхто з майго народу.
  Мне быѓ патрэбен мужны чалавек,
  Адiзн,
  З кiм падзялiцца мог бы таямнiцай:
  Адкрыѓ бы перад iм
  Таемны ход першапрычын -
  I забруiла б зноѓ жыцця крынiца.
  Маѓчыць зямля. Знямеѓ над горадам Сусвет.
  I вось - душа пачула стогны на Нямiзе:
  "А хто ж напiша Трэцi запавет?
  I дзе i як яго пакiнуць?"
  I як цяпер даверыць кнiзе
  Тое,
  Што маё сэрца тоiць?
  Прыйшоѓ з пытаннем да фiлосафа Алеся
  I да яго праз лес няѓлоѓных iсцiн лезу:
  - Алесь, я на парозе вечнасцi стаяѓ!
  - Няѓжо?! - здзiѓляецца фiлосаф, -
  Я ведаю, ля вечнасцi сто ям...
  Табе ѓсё гэта, хлопец, падалося.
  Яшчэ даѓным-даѓно казаѓ Хаям:
  Усё на свеце глiна!
   - Я зразумеѓ, жывём - старэеем.
  Жыццё праходзiць мiма!
  - Ты зразу меѓ? - спытаѓся ён.
  - Так. Зразумеѓ! Мы жнём, а потым сеем.
  - О, не! Хутчэй за ѓсё наадварот
  Бурлiць жыцця кругазварот.
  - Алесь, ну хто ж напiша Трэцi Запавет?
  - Нiхто!.. I цэлы свет. Ён пiшацца даѓно
  Усiмi разам, як бы самапасам, самасеем,
  Вось знайшоѓ нарэшце слова:
  Жыццё, як вечнае кiно,
  Трымаецца асновай: спачамтку сеемПотым жнём - вось гэтым i жывём.
  I, ѓрэшце рэшт, пара пад час закладваць мiну.
  - Чакай! Мой бацька зваѓся Аляксеем,
  Ды "выпадкова" згiнуѓ...
  Глядзi, адзiн я на Парозе быѓ
  I... Ну, ВЫПАДКОВА там газету ѓзяѓ,
  "Прагноз" завецца, выпадкова прачытаѓ:
  "Пождем - увидим!" - разоѓ...
  Не ведаю, трынаццаць, сорак?
  Калi ѓчытаѓся, - бачу: гэта ж "Пожуём"
  напiсана было...
  - Здароѓ, прыехалi! Хоць i ѓязджаеш ты не скора,
  Яшчэ з табой усiм на зло мы пажывём.
  Даруй. Пайду... I не глядзi з дакорам,
  Як нож памылкi рэжуць па-жывому.
  - Але ж, Алесь! Як быць, калi вядома:
  Я на парозе вечнасцi стаяѓ,
  Сем год амаль я НЕ адпачываѓ
  I вось зусiм згубiѓся шлях дадому.
  А хто ж напiша Трэцi запавет?
  I як яго пакiнуць людзям?
  - Iдзi паспi. Зрабiць такое будзе
  Вельмi проста:
  Трэ кiнуць iм усiм, нiбы сабакам костку.
  Стыгматы сумлення
  Я таяѓ i глядзеѓ... Яго бiлi па твары,
  Яму рукi круцiлi да хрусту ѓ касцях:
  -Эй, прарок, адгадай, хто апошнiм ударыѓ?
  Цi не ты гаварыѓ: на зямлi мы ѓ гасцях?
  Я стаяѓ i маѓчаѓ... Сэрца беднае, дзе ты
  На той час прыхавала адвагу сваю?
  Быѓ я там, дзе язык выдзiралi Паэту,
  Дык чаго на зямлi я па сёння стаю?
  Хай бы вочы не бачылi белага свету!
  Не адводзячы позiрк прагнюшчы, глядзеѓ,
  Як цвiкi захлынаюцца цёплай крвёю.Я чакаѓ, што абудзiцца праведны гнеѓ -
  Загудзе! Трэсне вось пад цяжарнай зямлёю...
  Аблачынкi плылi... Птушкi доѓжылi спеѓ.
  I нiчога... Нi знаку! Я так уцалеѓ,
  I па мне за аблокамi Ангел заплакаѓ.
  Як тываеш, Зямля, ты адроддзе такое?
  Хто ёсць я? Той, хто здрадзiѓ Табе i нябёсам тваiм?
  Не знайсцi пасля гэтага век супакою,
  Калi слова збаяѓся прамовiць за Iм,
  За адзiным любiмейшым сынам нябеснай радзiмы.
  Я стаяѓ i стаю...
  Не маѓчу цяпер - крычма крычу.
  Цi ж пачуюць мой крык у вышынях,
  Калi ѓрэшце зямлю я навекi пакiну?
  Так старыя пазыкi плачу.
  Ячшэ носiць зямля, хоць i шлях мой кляне.
  А памру - правалюся. Цi, можа, дасць Бог - палячу?
  Бо дзве тысячы год распiнаюць мяне
  Па чужой... Не, па ѓласнай вiне.
  Паэт
  Нясе паэт нябесны знак,
  Нясе двудумна, адмыслова -
  Вычварна вечны кавардак
  Наноѓ спароджанае слова.
  Нясе грымоты i агонь,
  Адвечны позыѓ утрапёны:
  Пякуцца полымем далонi -
  Ён творыць новыя законы.
  Нясе паэт спрадвечны злак -
  Цяжэзны выпругнецца колас:
  З цягнётаѓ вытухлага зла
  Да зор узносiць поѓны голас.
  Цягуч голас, нiбы мёд,
  Салёны голас, быццам слёзы,Ды толькi вытрухлы народ
  Сабе пацешваецца - крозы...
  Паэт прадказвае радком,
  Паэт крычыць сваiм учынкам,
  Паэт паказвае аблiччам
  I нават чаркаю даводзiць,
  Паэт раве на цэлы свет
  I галавою б"ецца ѓ сцены -
  Ды ѓсё маѓчаць, паглохлi душы
  Удвох, цi трох, што побач з iм!
  I злейшы вораг у паэта
  Той, хто прыкiдваецца iм!
  Рэха журбы
  Светлая памяцi паэта Вiктара Стрыжака
  "Паэты, як знiчкi, знiкаюць:
  Успыхне! Iмгненне - i болей няма..."
  О, не! Паэты, нiбыта каметы,
  З глыбiняѓ Сусвету да нас прылятаюць:
  Даткнешся да вершаѓ - пякельнасць сама!
  I нам, напаѓмёртвым, жыццёвасць вяртаюць,
  I зноѓ таямнiчай планiдай сваёй адлятаюць
  У вечнасць,
  Каб потым вярнуцца ѓ адвечным
  Святле ђсеясветнае зоркi пад назваю Сонца
  I выпiць быццё да таемнага донца.
  Вярнуцца!
  Каб лбдзям, скалечаным лёсам,
  Было дзе напiцца i смагу спатолiць
  Жывою вадою пачуццяѓ з крынiцы паэта.
  Таму што паэты, нiбыта каметы,
  Вяртаюцца зноѓ на свае пуцявiны,
  I не абыходзяць здарожанай долi.
  Успомнiш: памёр...
  I раптам адчуеш: з табой ён яшчэ!
  I гэтак балюча радком апячэ,
  I роднасным болем.Паэты не сходзяць з жыццёвай арбiты нiколi.
  Дайсцi да радасцi
  Вяршыня пошуку Духоѓнага -
  Усмешка,
  Як Эверэст, дзе кветкi эдэльвейс
  Цвiтуць гарачаю крывёю.
  Вяршыня пошуку Духоѓнага -
  Усмешка.
  ДЗе радасць пырскае праз край,
  I дзе ѓ бсяконцасцi бязмежжа
  Гасподзь i Бог мой
  Свецiць сонцам,
  маiх апошнiх, першых дзён.
  Прытча аб прыгажосцi
  Адзiн гаварыѓ: "Прыгажосць - "Квадрат!
  Убачу калi я вуглы прамыя,
  Адразу раблюся бязмерна рад,
  Што нават пад сэрцайкам нешта ные"
  Пярэчыѓ другi: "Прыгажосць ёсць "Круг"!
  I сонца святло пасылае за краты,
  I ты памылiѓся, шаноѓны друг,
  Калi палiчыѓ прыгажосць квадратам".
  А трэццi крычаѓ: "Прыгажосць ёсць "Ромб!" -
  "Трохкутнiк" - "О, не!" - "Пiрамiда!" - "Кропка!" -
  Грымеѓ шматгалосы натоѓп, як гром,
  I раптам падняѓся мудрэц нетаропка.
  I цiха настала, нiбы ѓ бары,
  Сказаѓ ён: "Для спрэчак няма прычыны:
  Усё пррыгажосць! - прашаптаѓ стары, -
  Такая яна, якiмi глядзяць вачыма".Святошы
  Вы адзенне раздавалi для душы,
  Безнадзейна загадалi не тужыць:
  "Ёсць грахi - пакаяцца належыць".
  Жыць пасля, маѓляѓ, як набяжыць.
  "Iсцiну" вы шчодра абяцалi,
  Ды пры гэтым часта забывалi,
  Што з сваёй душы яе здымалi.
  (Ну, а раптам душка ѓ вас маленькая, бы ѓ птаху? -
  Ох i цеснай будзе людзям ваша апранаха!).
  Цяжка невуку спрачацца з мудрацом.
  Бо працую я ѓсяго толькi шаѓцом.
  Але ведаю дакладна: без прымеркi
  Не бяруць касцюмы ѓ краме нават клеркi.
  Вы ж адзенне прадавалi для душы,
  Дык каму ж вы гэтак рады паслужыць?
  * * *
  Час - вялiкi манюка i злодзей вялiкi,
  падмане ён i ѓкрадзе апошнi рубель.
  Ты навошта з нябыту мяне, час паклiкаѓ
  у жыццё нематы, каб пад ветрам грубець?
  Пагаворым з табой, як мужчына з мужчынам:
  Раскажы, клькi ѓкраѓ, колькi ѓ зманы завёѓ?
  Растлумач, дзе хаваюцца першапрычыны
  i чаму ты нанова мяняешся зноѓ?
  i, як, Вiй, зазiраеш у сэрца вычыма,
  разбураючы ѓсё да таемных асноѓ.
  Што ж ты, Час, прамаѓчаѓ? Можа, з гонарам ты?
  Бачыш гэты кулак? - пальцы зцiсну да хрусту,
  прыкладуся з размаху пад саменькi дых, -
  Хоп!
   Дзе ты ёсць!
   Ты прапаѓ!I навокала - пуста...
  Дуэль
  Не судзяць за подласць у нас i не судзяць за тупасць,
  Нахабства i хамства таксама не падлягае суду.
  Не судзяць жывых, што змярцвелi зрабiлiся трупам,
  Няшчырасць i здрада не судзiцца, як на бяду.
  Шкада, што даѓно ѓжо не судзяць у нас пустасловаѓ -
  I нам абяцанкi-цацанкi не ѓ радасць ужо:
  Стагоддзi брыдуць i працягваюць вечныя ловы,
  I смерць прыступае, нiбыта бандзюга з нажом.
  Вазьму секундантам сумленне i родную мову,
  Упэѓнюся: ёсць а цi не ж Херувiм мой на правым
  плячы? -
  I выйду на бой, на смяротны свой бой одмысловы...
  Калiж упаду я паранены, ты мяне, час, падлячы!
  Калi ж я загiну за светлую, добрую справу -
  I подлае слова аднойдзе ѓ маiм сэрцы цэль:
  Сапраѓдным мужчынам аддам назаѓсёды я права -
  Рабiць першым выклiк, па цемры рабiць першым
  стрэл!
  ..........................................................
  I тысячы прыйдуць к бар"еру, прадоѓжаць дуэль!
  * * *
  У вочы ночы паглядзеѓ i ѓбачыѓ старасць,
  Знможанасць, натомленнасць зямлi...
  Шукаю чалавека, мне б чалом яму ударыць,
  Быць можа, расказаѓ бы, што мы здзейснiць не змаглi:
  Не здолелi, цi не хапiла моцы?
  Чакаю чуласць чалавека.
   Час чакае
  Адзiнае iмгненне на вякi,
  I кормiць чалавецтва, нiбы чаек, Мы самi кормiм весела з рукi.
  Парыпвае зямная вось, гайдае:
  Зямлю, азёры, моры i мацерыкi -
  Рыпiць пяро, - паэт радок канчае
  I напiсаѓ: усiх зраѓняюць чарвякi,
  Калi зямная вось трымаць
   Зямлю не пажадае.
  * * *
  Як вусень залёны штодзень паядае лiстоту,
  I аднойчы праз кукалку ѓпотай спасцiгае таемнасць
  палёту -
  Так i ты, чалавек, за свой век хоць аднойчы спазнаеш
  Над бязмежна-лазоравым небакраем,
  Што душа, нiбы птушка лятае.
  * * *
  Яшчэ расцi да шчырасцi нам трэба,
  Да iсцiны iдуць усё жыццё,
  Каб ведаць Праѓду: ёсць у сэрцы неба,
  А ѓ розуме ёсць толькi небыццё.
  * * *
  Начныя трывогi - дарогi душы:
  Выблiскваюць думкi, нiбыта маланкi,
  А потым грымоты пачуццяѓ да ранку
  Разбуджваюць рэха духоѓных вяршынь.
  * * *
  Былi мы Дажбогавы ѓнукi,
  Цяпер мы - рабы Хрытовы. * * *
  Бала даѓней культура полу,
  Цяпер жа ёсць - "полукультура"
  * * *
  Рак - гэта матэрыя паѓзе назад,
  Бо заблудзiѓся чалавечы дух.
  * * *
  Чым вышэй узлятаеш у неба -
  Больш вялiкай здаецца зямля.
  ***
  Не верце мне нiколi. Я - грэшны чалавек:
  не зведаѓ Божай волi - блукаю цэлы век.
  Не верце мне нiколi, хоць прамаѓляю праѓду -
  нiбы трава пакацi-поле, спынюся... Ветру прагну!
  Iзноѓ мяне панесла на Захад цi на ђсход?
  i мне на свеце цесна i прыкра а няѓзгод.
  Нiклi мне не верце, хоць я й хлусiць не ѓмею
  I гавару па сэрцы, ды праѓдай - не сталею.
  У знойдзеным суладдзi гармонiя на дзень.
  Не ведаю, хто крадзе i хто вяртае дзе?
  Сто дваццаць мудрых кнiг спалiѓ, адну пакiнуѓ -
  а сёння: "Што калi i ѓ "тых" ёсць iсцiны ад Сына?"
  Заѓчора праваслаѓны, учора - зноѓ у блуд,
  сягоння Яхве слаѓлю... Я - заблудзiѓся тут.Нiколi мне не верце. Я не прыйшоѓ, а ѓсё iду...
  Цi круцяць мяне чэрцi, цi ѓ iсцiну вядуць?
  О, як спасцiгнуць волю Таго, хто лёс прадзе?
  Вядзi ж мне па долi! Цi ты мяне вядзеш?
  Нiкому лепш не верце! Нiколi i Нiдзе!...
  Вось толькi... сэрца... Сэрца - яно не падвядзе.
  Бiтва Любовi
  (гiмн)
  Цякуць гады, натужна круцiцца Зямля -
  А мы заѓжды ѓ цянётах подласцi i зла.
  Цякуць гады... Зямля стамiлася чакаць!
  I могуць продкi жорстка пакараць!
   Гэй, лiцвiны! Пачуйце клiч сiвых вякоѓ!
   Нас Род галубiѓ - а мы забылi Шлях дамоѓ!
   Дажбога ѓнукi, - чые ж на сёння мы рабы?!
   Гэй, лiцвiны! Што ж цяпер рабiць?
  Зямля крычыць! Крычаць старыя курганы -
  Наш Дух маѓчыць, знямеѓ у лапах Сатаны.
  А мы ж бацькi, - i нашым дзецям трэба жыць,
  Пад вечным сонцам вогненна любiць.
   Гэй, славяне! Сварог на бiтву клiча нас!
   Ярыла ѓстане - прабiѓ ужо надзорны час!
   Пярун грымамi з нябёс пасобiць на вайне!
   Гэй, славяне! Быць нам або не?
  Хай сто вякоѓ над галавою прашумiць -
  Успыхне зноѓ у агнiшчанаѓ Вечны Знiч!
  Пара дамоѓ, дзе ѓ нашым Iрыi дзяды
  Нясць планету ѓ вечнасць скрозь гады!
   Гэй, зямляне! Даѓно чакае Млечны Шлях!
   Зямелька-Мацi парз столькi гора перайшла.
   Дажбога ѓнукi, чые ж на сёння мы рабы?
   Гэй, зямляне! Час прыйшоѓ любiць!ЗАЛАТОЕ ЗЯРНЯТКА ПРАђДЫ
   (фiласофская казка)
  Пралог
  Знiкаюць народы з аблiчча зямнога,
  Як ранкам пад промнямi сонца раса,
  Як снег на адхонах вялiкай дарогi, -
  I свiшча, i косiць нястомная смерцi каса...
  Падранкам канаюць людскiя плямёны
  Наѓзбоччы, як птушкi, сцякаюць крывёю
  I б"юць у пылоце слабымi крыламi -
  I свiшча, i гойсае смерцi каса...
  Была Атлантыда, цi толькi прымроiѓ
  На пiры мiрскiм старажытны Платон?..
  Выходзяць з нябыту зямныя героi,
  Наноѓ спасцiгаючы вечны закон.
  Ячшэ не аселi ѓ нiзiны патопныя воды
  I голуб, што ѓ дзюбцы галiнку прынёс,
  Не спрахнуѓ у сёмым патомстве - сыйшлiся народы
  I вежу будуюць да сёмых нябёс.
  Знiкалi народы з аблiчча зямнога,
  Расталай вадою да Леты плылi -
  I зноѓ бунтаваѓ чалавек супраць Бога,
  I зноѓ ён сцiраѓся са твару Зямлi.
  Садом i Гамора лiзалi халоднае неба
  Агнiстым, чырвоным як жар, языком -
  Дарэмна жанчыне казаць, што "не трэба
  Назад аглядацца!.." - i Лотава жонка стаѓпом
  Саляным знерухомела на Палесцiне,
  Як помнiк спрадвечна упартай жанчыне.
  Ахейцы вайною прыступяць да Троi:
  Любоѓ цi жаданне здзяйсняе намер?
  Цi ж гэта пытанне? - Куды больш складаней
  Загадка бiблейскага Ноя:
  Унук нарадзiѓся пад iмем Гамер...
  .............................................
  Не помню! Не помню!!! Нiчога не помню:
  Якiмi шляхамi блукала душа?
  Напэѓна, купалася ѓ сонечных промнях,
  Пакуль маё грэшнае цела знайшла.
  Анёлы нябесныя песнi спявалi,Салодкiх мелодыяѓ дзiѓныя гукi
  Паволi сцiхалi. Мяне выпраѓлялi
  ђ жыццё на пакуты, на доѓгiя мукi.
  I плакаѓ мой Ангел-Хранiцель (Анёл-Паратоѓнiк),
  Прыкрыѓшы блакiтныя вочы бялёсым крылом,
  I так гаварыѓ мне: "Дарогу запомнi
  Назад да крыштальных харомаѓ,
  Хутчэй варачайся,
  Мы будзем чакаць цябе дома!"
  1
  Казкi мовяцца не дзецям,
  Хоць i слухаюцца iмi.
  Дзесьцi ѓ Новым Запавеце
  Напiсана, што малымi
  Быць павiнны ѓсе на свеце:
  Каб у царства Херувiмаѓ
  Трапiць - трэба быць, як дзецi...
  I не пройдзе вечнасць мiма.
  Нам дзяцей вучыць не трэба,
  А, хутчэй, вучыцца ѓ iх,
  Бо яны гавораць з небам,
  У дзяцей анёльскi слых.
  Прыгадай сябе малога -
  Не страшыѓся смерцi ты,
  Бо тады хадзiѓ пад Богам,
  А цяпер - ад Сатаны...
  А цяпер грызе сумненне,
  Розум вялы ад узросту...
  А ѓ Мадоны на каленях
  Немаѓлятка...
  Гэтак проста
  Светлавока паглядае:
  Дзень i Час дакладна знае,
  Што павек не ѓведаць людзям.
  "Се гряду!" - сказаѓ, - i будзе!
  2
  Iсцiна за ѓсё найлепей,
  Але хто яна такая?
  Чалавека з глiны лепяцьI на неба не пускаюць,
  Аж да той пары, пакуль
  Не рашыць, як двойчы два:
  Цела - гэта боскi нуль -
  Рукi, ногi, галава...
  I няма прасцей задачы:
  Разабрацца, што ёсць "Я"?
  I няма цяжэй - iначай
  Сэнс губляецца жыцця.
  Мусiць, ён ад нараджэння
  Неѓтаймоѓны чалавек -
  Доѓг спасцiгнуць прызначэння,
  А ѓ яго кароткi век.
  Зразумець не проста гэта:
  Акром плоцi i касцей -
  Нешта ёсць i ад Сусвету,
  Ад няведамых гасцей.
  У бязмежнай зорнай сечы,
  Нiбы ѓ полi на вайне,
  Дух гартуюць чалавечы.
  Круцiць лёс вiрлiвай цечай
  Нас, як глей па самым дне.
  3
  Казкi пiшуцца дарослым,
  Каб яны ѓ будзённым тлуме
  Не бяздумнелi з узростам,
  А прывучвалiся думаць;
  Каб да Бога iскру ѓ душах
  Праз вятры жыцця пранеслi.
  Там надзею не патушаць,
  Дзе пяюць саборна песнi.
  Помняць дзе вякоѓ паданнi
  I цячэ Жывое слова
  З вуснаѓ у другiя вусны,
  З сэрца - да шматлюбных сэрцаѓ.
  Толькi там Зямля паѓстане,
  Перародзiцца нанова
  I ѓзляцiць надрыѓна-грузна
  Аж да зор праз гора церняѓ:Чалавецтва тады стане
  Для ѓсясвету спелым зернем.
  Мiф iснуе, што калiсьцi
  Там, дзе "пояс астэроiдны",
  Танцавала па арбiце
  Таямнiчая планета,
  Назву мела - Фаэтон.
  Шлях духоѓны ёю пройдзен:
  Прарасла скрозь воды Леты
  I цяпер ляцiць сусветам
  Праз таемны нам Эон.
  4
  Праѓды болей у сказаннях,
  У легендах i паданнях,
  У паганскiх забабонах,
  Чым у доследах вучоных.
  Праѓда - вузкi шлях адзiны,
  Што вяртае душы небу
  I ѓ апошнюю гадзiну
  Апраѓдае нас.
  Так хлебам
  Спелай жнiвеньскай парою
  Аддае за працу глеба
  Доѓг свой нiвай залатою:
  Шчыра дзякуе аратай
  Сонцу, праху i зярнятам.
  Час жнiва...
  I хутка трэба
  Падрыхтоѓвацца на бой:
  Баранi Святое Неба,
  Асвяцi жыццё сабой!
  Хоць прыкуты Дух да цела,
  Нiбы дрэва да карэнняѓ -
  Вымушан брысцi збалелым
  Па зямному сутарэнню.
  Рвёмся духам у нябёсы,Часткай светлаю богоѓ, -
  Цела ж хiлiцца калоссем
  Важкай думкаю далоѓ.
  Здабываем хлеб надзённы -
  Забываем аб душы,
  Быццам небам нараджоны
  На зямлi жыццё грашыць.
  Клопат наш - грахi i грошы!
  Не вiдаць яму канца,
  Тлумам гэтакiм сурочым
  Прагу вечанага жыцця.
  Веру ѓ казку, з часам - болей.
  Без яе куды ж iсцi?
  Не збываюцца нiколi
  Мары нашыя ѓ жыццi,
  Значыць, здзейсняць нашы мары
  У староначцы захмарнай,
  А не толькi спраѓдзяць сны.
  Выйду за сяло, у поле,
  Што валошкамi плыве -
  Дзесьцi ѓ ветраным раздоллi
  Добры Казачнiк жыве.
  Я насупраць ветру стану,
  Тройчы выгукну наѓкол -
  Рэха дрогкае растане,
  Ападзе расой на дол.
  А затым з сiвым туманам
  (Цi не снiцца гэта мне?)
  Добры Казачнiк паѓстане,
  Цуда-Казку так пачне:
  "Шмат красуе на Палессi
  Кветак розных i людзей:
  Тут лiлеi i пралескi,
  Лотаць тут вясной цвiце.
  Журавiнны край, азёрны:
  За Дняпром ёсць тры ракi -
  Там Святое Лукамор"е,
  Там ёсць скарб...
  I там вякiСлухаць можна чуткiм вухам,
  Там ёсць месца Залатуха,
  Дзе жыве Вучоны Кот
  I ѓсё ходзiць з году ѓ год
  Па жалезным ланцугу,
  Ходзiць задам напярод,
  Бо гады няѓзнак бягуць -
  А ѓсё спiць славянскi Род.
  I калi раней налева
  Прамаѓляѓ Вучоны казку,
  А направа спеѓ заводзiѓ,
  То цяпер: на мяжы тысячагоддзяѓ
  Прамурлыкаѓ Коцiк:
  "Годзе!
  Люд свой байкамi кармiць!" -
  Бо ѓжо тут усёй Прыродзе
  Жыць альбо зусiм не быць.
  I сягоння ѓнiз ён казку мовiць,
  А ѓ паднеб"е спеѓ заводзiць.
  Бо ячшэ жыве славянскi дух
  Памiж Моствай, Львой i Сцвiгай.
  Ёсць спадзеѓка на адлiгу:
  Дзя стаяць за праѓду ѓдвух -
  Не змярцвее боскi рух.
  На Белай Русi два ёсць царствы,
  Два Трыдзевятыя, але ж -
  Адно Святое Лукамор"е.
  У першым царстве ты ѓрадзiѓся,
  Царквою божай ахрысцiѓся -
  Яно за вёскаю Альшаны,
  Ад Турава з дзесятак мiль...
  Другое - за ракой Альшанкай,
  Дзе цэнтр знаходзiцца Еѓропы,
  Каля муроѓ князёѓ Гальшанскiх -
  Там чарнакнiжнiк-лiхадзей
  Зачараваѓ усiх людзей.
  Там на касцях стаяць касцёлы,
  Там Бранiслаѓ са Станiславай
  Гаруюць жытку невясёлуI плачуць па сваёй дачцэ,
  Схiлiѓшы голаѓ долу нiшкам,
  Бядуць доляй Веранiчкi.
  Да гэтага мы вернемся яшчэ.
  Вядун бяжыць да Мужаѓ-Дуба,
  Пярэваратнем лезе па кары,
  Затым далоѓ саскочыць груба
  I ваѓкалакам гойсае ѓ бары;
  Арлом лятае ѓ паднябессi,
  Узмахваючы крыламi ѓгары,
  Рассейвае чырвоныя аблокi,
  Пранiзаныя месячным святлом,
  У шлях пускаецца далёкi:
  Да Мора Хвалынскага,
  Да вострава Буяна,
  Да Бел-гаруч каменя -
  I там
  Ён лiжа камень Алатыр,
  Каб моцаю напоѓнiцца зямною...
  Паѓстаѓ народны правадыр
  Дзеля Прыроды Новым Ноем".
  I далей прыпамiнае
  Казку вешчай даѓнiны.
  I чароѓна раскрывае
  Тайны роднай стараны:
  "Слухай, хлопец, у народзе
  Вельмi шмат паднняѓ ходзiць,
  Соль жа ѓсiх такiх казанняѓ
  Праѓда Божая.
  Цяпер
  Раскажу табе адно,
  Хочаш вер, а хоч - не вер,
  Распавед мой вось якi:
  З той пары прайшлi вякi...
  Вы не бачылi нiколi
  Той гаючай стынь-вады:
  Iншаю была там Воля,
  I iнакш цяклi гады.
  Сёння ж вы, як пераспелыКолас жыта на палях:
  Дзьмухне ветрычак нясмелы -
  Замест плёну толькi прах..."
  I пакуль лунацьме рэха
  Аж да ранку па гаях -
  Будзе Ён вясцi няспехам,
  Як жылi i жыць нам як:
  "Вы тады не зналi гора,
  Дружнаю жылi сям"ёй,
  Хвор лячылi загаворам,
  Чулi сэрцам голас мой.
  Акрылёныя малiтвай,
  Баранiлiся бяды,
  I вялi святую бiтву
  Вашы шчыльныя рады.
  Быѓ адвечны бой, якому
  Не вiдаць яшчэ канца,
  Бой за Праведнасць Законаѓ
  Духа, Сына i Айца;
  Бой, каторым спараджоны
  Не для гульбiшчаѓ i ѓцех,
  Бо не дрэмлюць легiёны,
  Што ѓкусiлi першы грэх.
  Доѓга вы жылi, шчаслiва,
  Толькi коратка паданне -
  Зноѓ жа, так i не змаглi вы
  Адалець адно пытанне:
  Вечны грэх зямны - гардыня:
  Не хацелi нават слухаць,
  Што замешаны на глiне,
  А не толькi чыстым духам.
  Пралiлася небам кара
  Мёртвай i жывой вадой,
  Мёртвай - хто грахом цяжарны,
  I жывой - такiм, як Ной.
  У дзiкунскую Еѓропу
  Непралазным воѓчым тропам
  Статкам беглi ад бяды,
  Уцякалi ад патопу
  Жыватворнае вады.I за вамi Атлантыда
  Апускалася на дно,
  Зноѓ пачатак - з палкi, дзiды,
  Зноѓ надзеi не вiдно.
  Зноѓ вы глiна, проста глiна,
  Чарвякi, жывёльны свет,
  I павольна зноѓку з тлена
  Вырастае чалавек.
  Вось адчуѓ агеньчык Божы-
  Зноѓ гардыняй абуяны,
  Зноѓ пытаннем растрывожыѓ
  Землi ѓсе ды акiяны".
  Я стаяѓ, глядзеѓ i слухаѓ,
  Што мне Дух распавядаѓ:
  Нада мной гудзела муха,
  Конiк зводдаль цвыркатаѓ,
  I на лузе, нiбы сонцы,
  З краю ѓ край цвiлi рамонкi.
  "Дзе ж тут зло?"-"Усё цудоѓна!"
  "Дзе грахi тут i гардыня,
  Што вяшчун мне паратоѓна
  Гаварыѓ аб iх прычынах?"
  Раптам муха прама з лёту
  Заблыталася у цянётах,
  А па тонкай павуцiне
  Падпаѓзае крывасмоѓка;
  Вось праз нейкую хвiлiну
  Муха цененька гудзе -
  I павук сабе, як дока,
  Кожну лапку па па чарзе
  Аплятае бестурботна
  Хiтрай пасткай.
  Быць бядзе!
  Нахiлiѓся я над краскай
  I пачуѓ нарэшце казку.
  "ђ зачарованай дзяржаве
  Пасярод глухiх бароѓ
  На балоце жыве Жаба,
  А ѓ яе людская кроѓ.Мае сэрца чалавека,
  Сэрце дзеѓчыны-душы
  I амаль што кожны вечар
  Да яе паѓзуць вужы.
  Тлустых сорак семь паганых
  Смокчуць сэрца ад таго,
  Што яна дзеля кахання
  Бацьку выкляла свайго.
  Не змяiная царэѓна,
  А людзiна - ёй балiць...
  З году ѓ год, да трэцiх пеѓняѓ
  Крой вужакi мусяць пiць.
  Крой праклёну, як насенне -
  Зло расце, нiбы грыбы,
  I цяпер у кожным дзейнi
  Прыпляцецца чорт рабы.
  Разбрылося зло па свеце:
  Брат на брата, на сястру...
  I разнес шалены вецер
  Сатанiнскую iскру.
  Распаѓзлiся зла пачвары,
  Нiбы маюць сотнi ног:
  Хутка ѓсчнуцца душ пажары -
  Поѓны д"яблаѓ чыгунок!
  Хто ж душу сваю сцяжарыць?
  Хто б пасiлiць ношу змог?
  Мукi вечныя народам:
  Сто вякоѓ...
  Няма зыходу!
  Гэта цяжкая работа:
  Адалець раба ѓ сабе,
  Гадаѓё расцiснуць ботам,
  Што душу тваю скубе.
  Плодзiць Жаба ѓсяк заразу,
  Хоць i дзеѓчынай была
  I яшчэ нiводным разам
  Губ не зведала сама.
  Прыгажосцi небывалай:
  Паглядзiш - зацьмiцца свет,
  На зямлi ячшэ не славiѓТакой пекнасцi паэт.
  Звалi ж проста яе - Вера,
  Нiка - прыйдзе апасля,
  З ВераНiкi ѓзыйдзе Эра,
  Эра новага жыцця.
  Быццам сонца на Усходзе
  Падымае новы дзень,
  Так яна ѓ сваiм народзе
  Радасць несла да людзей.
  Валасоѓ пратуберанцы,
  Шчырасць чыстая вачэй -
  Праз яе Анёлы ранкам
  Зводзяць неба да людзей.
  Вось яно, прыйшло Каханне
  Вышынёй да самых зорак,
  Але д"яблавым стараннем
  Чысцiню забрудзiѓ морак;
  I душу лавiлi пасткi,
  Па-жывому сорца рвалi -
  I да роднага да бацькi
  Ад дачкi праклёны ѓпалi.
  З той пар i Жабай стала,
  I па свеце множыць зло,
  I ѓцiнаюць сэрца джалам,
  Што любовi соль было.
  Несканчоны тыя мукi
  I цярпець ёй век - не збыць,
  Гэта - Бажая навука
  Сэрцу, здольнаму любiць.
  I калi канец - не знаю,
  Мо тады, як прыйдзе Ён,
  Можа, ѓ жнiѓнi, можа ѓ маi -
  Разаб"е цяжкi палон.
  Сто вякоѓ яна чакае
  I збавення дня не знае.
  Iмя д"ябал спалавiнiѓ
  I душу - напапалам.
  Сто вякоѓ чакаць дзяѓчыне -
  Сто вякоѓ надзеi нам
  На святое выбаѓленне.Аж пакуль зямля народзiць
  Пяцьсот сёмым пакаленнем
  Божай тайнай малайца,
  Якi схоча прынародна
  Пажадаць яе вянца.
  Не збаяцца мукаѓ цяжкiх
  I душой ахвяраваць,
  I ѓ няроѓнай з д"яблам цяжбе
  Зваяваць чужынцаѓ раць.
  ... Час ляцеѓ.
  Старэлi людзi.
  Восень сыпала лiсты.
  Многа душ гiбела ѓ блудзе:
  Не злiчоны шал бяды.
  Не адно прайшло стагоддзе,
  Праляцеѓ за векам век -
  Хлопец гэты не прыходзiць,
  I ляжыць нясплатным грэх.
  Напачатку ён павiнен
  Адракчыся ад людзей.
  Першы раз крывёй астыне -
  Гэта будзе першы Дзей!
  Нелюдзiмым сярод люду
  Жыць бязмоѓна тры гады,
  Волю вольную здабудзе
  I, нарэшце, ужо тады
  Адракчыся ён павiнен
  Бацькi, мацi i сям"i.
  Другi раз крывёй астыне -
  Гэта будзе Дзей другi!
  Ад бацькоѓскага праклёну
  Збегчы ѓ лес i на вярбе
  Веснавой парой зялёнай
  Адракчыся ад сябе.
  Дзей жахлiвы, лiкам трэццi -
  Незваротны ён ужо,
  Бо як толькi адрачэцца -
  На зямлю спаѓзе вужом.
  Сем гадоѓ павiнен поѓзацьСлiзкiм чэравiшчам, каб
  Без памылкi змог адрознiць
  Жабу-Дзеѓчыну, ад - жаб.
  Яснай ночкай на Купалле,
  Калi Папараць цвiце
  I Русалкi водзяць балi -
  Да яе ён дапаѓзе.
  А купацца Сонца стане
  У срабрыстых аблачынах -
  Ён павiнен на свiтаннi
  Дакрануцца да Дзяѓчыны.
  Цяжкi момант, нi хвiлiнай
  Не раней, анi пазней
  Дакрануцца губ павiнен
  Як святло нябёс блiсне.
  Калi раньш кране Дзяѓчыну -
  Скамянее ѓ вечным сне.
  I каханне з ёй астыне,
  Назаѓжды людзей змiне.
  Як паней ён дакранецца -
  Будзе большаю бяда:
  Сэрцы Жабы здрыганецца,
  Шугане вада агнём,
  На зямлi пажар пачнецца,
  Нiбы ѓ пекле зажывём.
  Пасля гэтага нiколi
  Не спазнаюць людзi волi.
  Кожны правiць сваiм лёсам -
  Ён азначаны пячаццю:
  Шчэ нiкому не ѓдалося
  Адступiць хаця б на пядзю.
  Можна ѓправа, можна ѓлева,
  Можна нават i назад -
  Толькi Жабай будзе Дзева
  I квiтнець не стане Сад.
  Ад зняможанай работы,
  Барацьбы ѓ самiм сабе -
  Кроѓ праступiць замест пота
  На яго людскiм iлбе,
  I сцячэ цурком па твары,Як салёная сляза, -
  Вышнi Дух Шаданакару
  Яму гэтак наказаѓ.
  Сваiм лёсам правiць кожны,
  Ды не той, хто сем разоѓ,
  Па зямному бездарожжу
  Вузкай сцежкаю прайшоѓ.
  I жыве, як хоча, кожны,
  Як нiхто не пасылаѓ:
  Ён жа - шабля ѓ дзiѓных ножнах:
  З Небам звязвае Зямля.
  Выбраѓ сам такую долю,
  Адракчыся можа сам, -
  Ды тады чужую волю
  Ён выконваць мусiць там,
  Дзе зыходзяцца прадоннi,
  Бездань свецiцца агнём
  I мiльёны воч сутоння
  Пагiбельным зыраць днём.
  Працай духу над душою
  I штодзённай барацьбе
  Абавязан сам сабою
  Адракчыся ад сябе.
  Адракчыся без прымусу,
  Свой даѓно абраны шлях:
  Быѓ Атлантам i iндусам,
  Знаѓ яго i грэк, i лях...
  Яго ведалi народы
  Ад рабоѓ i да цароѓ,
  Ён - адмецiна пры родах:
  Справядлiвы шлях дамоѓ.
  Яго ведаюць славяне,
  Хоць iх б"юць крыжом пакут,
  I аднойчы Ён паѓстане
  Сярод вас жывых, зямляне,
  Ды не час яшчэ пакуль.
  А сказаць папраѓдзе, кожны
  З вас, хто прагне барацьбы,
  Iм па праву стацца можа.
  Знаѓ Яго аднойчы й ты.Бо iнакш чаму запомнiѓ
  Сотнi, тысячы шляхоѓ -
  I туляѓся, як бяздомны,
  Свой губляючы наноѓ.
  Думаѓ ты, што проста выйшаѓ
  Ды за роднае сяло -
  А сустрэѓся з Духам вышнiм,
  Цябе сэрца так вяло.
  Помнiш, як не разумелi
  Людзi блiзкiя заѓжды,
  Жарсцi кiпенем гарэлi -
  Вораг быѓ табе любы,
  Шрамы на душы i целе
  Сведкi гэтай барацьбы.
  Трыццаць год пад знакам Дзевы
  Ты блудзiѓ, шукаѓ Яе.
  Паглядзi: ѓ былых падзеях
  ђсё ж чагосьцi не стае?
  Трыццаць год назад вярнуѓся
  Ты з нябёс у дольны свет,
  Люд тады наверх цягнуѓся
  Хiжай лапаю ракет.
  Ты пайшоѓ па Беларусi,
  Як чужы сярод сваiх -
  На Палессi белы бусел
  Сеѓ на чорны крыж жывых...
  Трыццаць год - цi многа гэта?
  Не! - iмгненне для сусвету.
  Трыццаць год для чалавека, -
  Ну, лiчы, прайшло паѓвека.
  Што зрабiѓ за трыццаць летаѓ,
  Зразумеѓ за трыццаць зiм?
  Хоць даведаѓся, што мэта
  Памiрае не зусiм?
  Хутка мовiлася казка.
  Справа робiцца марудней.
  Ну, цяпер жывi з падказкай,
  Помнi аб паганых брудных!
  Сорак сем, а можа, й болей -Хто, калi iх падлiчыѓ?
  То спакуса лёгкай долi -
  Не любому па плячы.
  Ну, бывай! Да пабачэння!
  I да скорае сустрэчы!
  Падымiся ж ты з каленяѓ,
  Рана, хлопча, душу лечыш!
  Доѓг свой выканаць - найпершы,
  Найсвяцешый абавязак,
  Душу Ён...
   Не ѓсё адразу!"
  Голас змоѓк. I цяшынёю
  Ахiнуѓ сусвет мяне.
  Буйназора нада мною
  Полаг неба палымнеѓ.
  З чорных хмар зiрнула поѓня
  Дробным, прывiдным святлом -
  Неѓзабаве я прыпомнiѓ,
  Што раней са мной было:
  Пасярод вiны стаяѓ я,
  Пасярэдзiне граху.
  Калi сказанае праѓда -
  Як далей iсцi змагу?
  Я даслухаѓ казку, дзякуй,
  Добры Казачнiк, табе!
  Абярнуся я вужакай
  На зялёнай на вярбе -
  Адпушчу дзяѓчо на волю,
  Падыму цяжкi вянец -
  Хоць гаротна ѓ казцы доля,
  Ды шчаслiвы ёсць канец.
  6
  Казкi мовяцца не дзецям.
  Хоць i слухаюцца iмi.
  Са скрыжаляѓ Запавета
  Нам гавораць, што малымi
  Быць павiнны ѓсе на свеце,
  Каб у царства Херувiмаѓ
  Трапiць - трэба быць, як дзецi, -
  I не пройдзе вечнасць мiма.Вечнасць - што гэта такое?
  Нашых жыццяѓ калаѓрот,
  Вечнасць - снамi непакоiць
  Нас начамi з году ѓ год,
  Вечнасць - нашы сны i мары,
  Наш зямны, агнiсты шлях.
  Вечнасць выклiк для герояѓ,
  Змагароѓ за сэнс святла.
   Эпiлог
  Знiкаюць народы з аблiчча зямнога,
  Як ранкам пад промнямi сонца раса -
  Запальваюць зоры святло на касмiчнай дарозе,
  Каб смела праходзiла ѓ вечнасць бяссмерця краса.
  Знiкаюць народы - складаюць легенды, паданнi,
  Каб зернетка Праѓды не згiнула ѓ змрочных вяках.
  Нясе чалавек праз жыццё залатое паданне:
  Прабiцца, як парастак, дзесьцi ѓ мiжзорных вiрах.
  Нас вабiць Галактыка...
  Млечны, нязведаны Шлях
  З любоѓю людяецца ѓ Боскiх надзейных Руках.
  Сувязь часоѓ
  Я манускрыпт стары гартаю,
  Трывожу пыл вякоѓ,
  Нiбыта штосьцi ѓспамiнаю
  Ды забываю зноѓ.
  Вяшчаюць вешчыя пiсьмёны
  Без голасу... без часу... без iмёнаѓ:
  "Няма нiчога новага пад сонцам!
  Усё, што ёсць, было i будзе, -
  Калiсьцi ѓ вечнасцi бясконцай
  Даѓно ѓжо зведалi ѓсе людзi".
  Находзiць стома... Кнiгу закрываю,
  Заплюшчу вочы - бачу сон:
  Я манускрыпт стары гартаю
  I ѓ сне раптоѓна ѓспамiнаю:
  Даѓным-даѓно праз тоѓшчу часу
  Быѓ гэткi ж дзень, i я сядзеѓ,I ѓ кнiгу зморана глядзеѓ -
  I вось стамiѓся, вочы закрываю,
  I снiцца мне пад вечны скрып:
  Стары чытаю манускрыпт,
  I ѓ гэты ж час, як я старонкамi гартаю,
  Маю душу з цiкавсцю чытае
  Той, Нехта Трэцi,
  Што мне святлом у сэрца свецiць.
  Цi чалавек?... Цi Бог? Цi... сам сябе я?
  Цi я i ёсць той самы першы,
  Што манускрыпт стары складае,
  I праз вякi яго ж чытае
  I той, хто сёння пiша вершы?
  I манускрыпт стары гартае,
  Трывожыць пыл вякоѓ...
  Нiбыта штосьцi ѓспамiнае...
  Ды забывае зноѓ...
  Аѓт арская ѓдзячнасць
  Свет жыве гармонiяй. Лiчба "сем" характарызуе
  агульную iдэю Сусвету: 7 нот у актаве i 7 колераѓ вясёлкi, 7 цудаѓ
  свет i 7 дзён у тыднi. Калi працягваць мiстычнае тлумачэнне лiчбаѓ,
  то Зямлi адпавядае лiчба "чатыры": 4 стыхii, 4 бакi свету i г.д.
  "Зорныя ноты" не сталi б кнiгай, калi б не чатыры
  мне блiзкiя чалавекi: Веранiка Бранiславаѓна, Ларыса Мiхайлаѓна,
  Анатоль Васiльевiч i Вiктар Канстанцiнавiч. Нiзкi паклон вам.
  Дзякуй вам за тое, што вы ёсць у гэтым свеце. Дзякуй i табе, чытач!
  Ты ж таксама ёсць?
   Анатоль Кудласевiч
  љ Iнтэрнэт-версiя: Камунiкат.org, 2011 год
  љ PDF: Камунiкат.org, 2011 годЗМЕСТ:
  ***Услухвайся ѓ слова
  Зорныя ноты
  ***Душа - не скаваная целам
  ***Жыццё ёсць сон
  Горад сляпых
  ***Хоць страляюць па каханню
  ***А вы не бачылi маёй каханай
  ***Як пагасне аднойчы сонца
  ***Як адолець, злавiць i адбiць...
  Iсцiна
  Гiмн адзiноце
  Касмiчная залежнасць
  Каранi роду
  Дыпцiх Крыжа
  Праявiцца!
  Святло Слова
  Паводле прароцтва
  Дотык тайны
  Стыгматы сумлення
  Паэт
  Рэха журбы
  Дайсцi да радасцi
  Прытча аб прыгажосцi
  Святошы
  ***Час вялiкi манюка...
  Дуэль
  ***У вочы ночы паглядзеѓ...
  ***Як вусень зялёны...
  ***Яшчэ расцi да шчырасцi...
  ***Начныя трывогi - дарогi душы...
  ***Былi мы Дажбогавы ѓнукi...
  ***Была даѓней...
  ***Рак - гэта матэрыя паѓзе назад...
  ***Калi аднойчы страцiш...
  ***Чым вышэй узлятаеш...
  Не верце мне нiколi...
  Бiтва Лбовi
  Залатое зярнятка праѓды (фiласофская казака)
  Сувязь часоѓЛитературно-художественное издание
  ЗВЕЗДНЫЕ НОТЫ
  стихи
  КУДЛАСЕВИЧ Анатолий Алексеевич
  Минск, журнал "Молодость", на белорусском языке
  Лiтаратурна-мастацкае выданне
  ЗОРНЫЯ НОТЫ
  Вершы
  КУДЛАСЕВIЧ Анатоль Аляксеевiч
  Мiнск, часопiс "Маладосць", на беларускай мове
  Галоѓны рэдактар Г.Далiдовiч
  Рэдактар В. Гардзей
  Мастацкi рэдактар У. Малахаѓ
  Камп"ютарная вёрстка В.Марынчанка
  Карэктар Л. Бялова
  Камп"ютарны набор Н. Гулейчык
  Адрас рэдакцыi:220013, Мiнск, вул. Б.Хмялнiцкага, 10а.
  Падпiсана да друку 17.02.99. Фармат 84х108 1/32. Друк афсетны.
  Умоѓн. Фарбаадб. 2,21, Умоѓн. Друк. Арк. 1,68. Ул.-выд.арк.1,87.
  Тыраж 370 эезж
  Зак.460 Цана па падпiсцы 35 000р., у рознiцу - 35 000 р.
  Надрукавана з арыгiнал-макета рэдакцыi ѓ друкарнi выдавецтва
  "Беларускi Дом друку", Мiнск, праспект Ф. Скарыны, 79
  Бiблiятэчка часопiса "Маладосць" зарэгiстравана ѓ Дзяржаѓным
  камiтэце РБ па друку.
  Рэг. Нум. 371
  Iндэкс 74821
  Бiбiлятэка часопiса
  МАЛАДОСЦЬ
  љ Iнтэрнэт-версiя: Камунiкат.org, 2011 год љ PDF: Камунiкат.org, 2011 го
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"