Кукобака Михаил Игнатьевич : другие произведения.

Последнее Слово от Михася-2016 год

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Путин - реликтовый дикарь из каменного века, завладевший ядерной дубиной в 21-ом веке и захвативший власть в Азиопии. Как такое могло случиться?! Михась Кукобака, удивляющийся загадкам природы. Москва.

  Мiхась Кукабака: Побач зь Беларусьсю - страшны вораг, пуцiнская Расея
  15 сьнежань 2016, 10:50
  • Мiхась Скобла
  
  Мiхась Кукабака
  У Менску i Бабруйску прайшлi прэзэнтацыi кнiгi Мiхася Кукабакi, што выйшла да 80-годзьдзя аѓтара. Легендарны дысыдэнт, якi правёѓ у савецкiх турмах i псыхушках шаснаццаць з паловай гадоѓ i вызвалiѓся толькi ѓ 1988-м, - госьцем перадачы.
  - Спадар Мiхась, найперш хачу павiншаваць вас з кнiгай. Цi задаволеныя вы ёю, i якiя ѓражаньнi засталiся ѓ вас ад дзьвюх яе прэзэнтацый - у Менску i на вашай радзiме, у Бабруйску?
  Пуцiн ня страчвае надзеi калi-небудзь уключыць Беларусь у гэтак званы "русский мир", а папросту - у сваю iмпэрыю.
  Мiхась Кукабака
  М.К: Вядома ж, я задаволены, i перш за ѓсё тым, што пабачыѓ на сустрэчах шмат моладзi, шмат людзей, якiя цiкавяцца мiнулым. Гэта дае пэѓную надзею, што, нягледзячы на актыѓную прапаганду з боку расейскiх тэлеканалаѓ, якiя, на жаль, свабодна трансьлююцца ѓ Беларусi, наш народ пацiху ѓсё ж аднаѓляе сваю нацыянальную iдэнтычнасьць. Мяне гэта радуе. Мая кнiга, я спадзяюся, у некаторай ступенi садзейнiчае гэтаму. Лёс кожнага чалавека па-свойму ѓнiкальны, i я ѓ гэтым пляне не вынятак. Пагадзiцеся, шаснаццаць з паловай гадоѓ вязьнiцы - такое нячаста сустракаецца. Я называю сябе ѓдзельнiкам супрацiву з расейскiм iмпэрскiм фашызмам. На жаль, ён не пераможаны дагэтуль. Пуцiн ня страчвае надзеi калi-небудзь уключыць Беларусь у гэтак званы "русский мир", а папросту - у сваю iмпэрыю.
  
  Палiна Сьцепаненка
  - У нашай перадачы бярэ таксама ѓдзел Палiна Сьцепаненка, укладальнiца кнiгi. Палiна, якiя тэксты i дакумэнты ѓ яе ѓвайшлi?
  П.С.: Насамрэч у гэтай кнiгi тры ѓкладальнiкi - я, дасьледчыца беларускай эмiграцыi Натальля Гардзiенка i спадар Мiхась, якi актыѓна нам дапамагаѓ. Кнiга складаецца з трох частак. Першая - падрабязная аѓтабiяграфiя, якую Мiхась Iгнатавiч напiсаѓ адмыслова для нашай кнiгi. Там ёсьць факты, якiя былi невядомыя нiкому. Другая (найбольшая) частка - iнтэрв"ю ѓ модным цяпер жанры нон-фiкшн. Тры днi мы былi ѓ спадара Мiхася ѓ гасьцях у Маскве, тры днi мы запiсвалi нашу гутарку. I трэцяя частка, якую рыхтавала Натальля Гардзiенка, - аб праваабарончай дзейнасьцi беларускай эмiграцыi, якая актыѓна змагалася ѓ свой час за Мiхася Кукабаку, рабiла акцыi ѓ яго падтрымку. Да ѓсiх гэтых частак ёсьць адпаведныя дакумэнты i фота.
  - Спадар Мiхась, у вашай бiяграфii ёсьць проста гераiчныя моманты. Возьмем, напрыклад, 1968 год, савецкую акупацыю Чэхаславакii. На Красную плошчу ѓ Маскве на маѓклiвую манiфэстацыю выйшлi некалькi чалавек. Вы ж проста ѓ ваенкамаце заявiлi, што павернеце аѓтамат супраць акупантаѓ. Вы насамрэч былi гатовыя страляць?
  М.К.: Быѓ гатовы. Я сам сябе ѓжо запраграмаваѓ - павiнен зрабiць толькi так i не iначай. А каб мне не навесiлi ярлык "здраднiк савецкай радзiмы", я iх адкрыта папярэдзiѓ. Вы хочаце зь мяне зрабiць ворага - зробiце.
  
  Плякат зь пiкету на Краснай плошчы, 1968 год
  - Але там былi маладыя салдацiкi, што апынулiся ѓ Празе не па сваёй волi...
  М.К.: Тыя маладыя салдацiкi - зомбi. Калi Гiтлер напаѓ на Савецкi Саюз, у нямецкiм войску таксама былi маладыя салдацiкi, якiх прымусiлi, i яны стралялi ѓ такiх жа маладых савецкiх салдацiкаѓ. Вайна ёсьць вайна, i на любы ѓдар трэба адказваць ударам. Калi ты малады салдацiк, чаго ты прыпёрся ѓ чужую краiну? Я тое самае казаѓ i падчас чачэнскай кампанii. У газэтах пiсалi - там маладыя салдацiкi гiнуць. Дык не пасылайце iх на сьмерць! Вы, бацькi, ведаеце па кнiжках i фiльмах, што такое вайна, дык нашто пасылалi сваiх дзяцей туды? А потым плакалi, што сын без нагi цi без рукi вярнуѓся, загiнуѓ цi зьнiк бязь вестак. Паѓтаруся, я страляѓ бы, бо той салдацiк для мяне - вораг. Паѓтараю, калi ён свой аѓтамат накiраваѓ на чужы яму народ, ён для мяне вораг.
  - Адзiн зь першых публiчных выступаѓ супраць русiфiкацыi Беларусi - ваш артыкул "Скрадзеная радзiма" (1978), апублiкаваны на Захадзе. Прайшло з таго часу 36 гадоѓ. Няма ѓжо нi СССР, нi КПСС, а русiфiкацыя працягваецца? Чаму так?
  Побач - страшны вораг, пуцiнская Расея, што даказана падзеямi ва ђкраiне i ѓ iншых месцах. Паглядзiце, што адбываецца па ѓсiм пэрымэтры - кавалак у Малдовы Расея адкусiла, у Грузii адкусiла, стварыла канфлiкт памiж Армэнiяй i Азэрбайджанам, зь Японiяй тэрытарыяльныя спрэчкi. Паѓсюль Пуцiн iмкнецца ѓнесьцi разлад i варажнечу.
  Мiхась Кукабака
  М.К.: Я б не гаварыѓ так катэгарычна, што яна працягваецца. Я б сказаѓ, што яна вельмi запаволiлася. Я вызначаю спадара Лукашэнку як майстра палiтычнага манэѓру. Немагчыма рэзка ѓзяць кiрунак на беларусiзацыю, на аднаѓленьне нацыянальнай iдэнтычнасьцi. Трэба ѓлiчваць, у якiм эканамiчным i сацыяльным становiшчы знаходзiцца Беларусь. Побач - страшны вораг, пуцiнская Расея, што даказана падзеямi ва ђкраiне i ѓ iншых месцах. Паглядзiце, што адбываецца па ѓсiм пэрымэтры - кавалак у Малдовы Расея адкусiла, у Грузii адкусiла, стварыла канфлiкт памiж Армэнiяй i Азэрбайджанам, зь Японiяй тэрытарыяльныя спрэчкi. Паѓсюль Пуцiн iмкнецца ѓнесьцi разлад i варажнечу. I калi кiраѓнiцтва Беларусi рэзка возьме курс на беларусiзацыю, гэта можа выклiкаць нэгатыѓную рэакцыю Крамля, якi не адмовiѓся ад iмпэрскiх iдэяѓ.
  - Палiна, вы прадстаѓнiца зусiм другога пакаленьня. А калi вы ѓпершыню пачулi пра Мiхася Кукабаку?
  П.С.: Я ведала пра Мiхася Кукабаку зь дзяцiнства, з 1978 году. Мой дзед, якi быѓ франтавiком, а потым займаѓ кiроѓную пасаду, калi перадалi "Скрадзеную радзiму" па "Нямецкай хвалi", сказаѓ: ну, дзякуй Богу, хоць адзiн сьмелы ѓ нас знайшоѓся. Я пра гэта расказвала Мiхасю Iгнатавiчу, калi мы дамаѓлялiся пра сустрэчу ѓ Маскве. Так што пра Кукабаку я ведала зь дзесяцi гадоѓ, але ня думала, што давядзецца сустрэцца. Сустрэлiся мы па просьбе Алеся Бяляцкага, для якога Кукабака быѓ кумiрам маладосьцi. Алесь, калi сядзеѓ у турме ѓ Бабруйску, напiсаѓ мне лiст з просьбай знайсьцi Кукабаку i запiсаць зь iм iнтэрв"ю. Так i атрымалася. Што да кнiгi, то ѓ ёй мяне ѓразiла ѓсё - лёс, сам чалавек. Мы ехалi ѓ Маскву i думалi, што нас сустрэне злосны на жыцьцё чалавек, нудны стары. А сустрэѓ нас чалавек надзiва прыемны, зь якiм адразу захацелася пасябраваць. Я для сябе сфармулявала так: хачу мець такога суседа па лесьвiчнай пляцоѓцы.
  - Спадар Мiхась, вы правялi ѓ зьняволеньнi шаснаццаць з паловай гадоѓ. Дзе было найгорш, i што было выцерпець найцяжэй?
  У псыхушцы чалавек нават фармальных правоѓ абсалютна пазбаѓлены, ён цалкам залежыць ад лекара, як раб
  Мiхась Кукабака
  М.К.: Горш за ѓсё, бясспрэчна, было ѓ псыхушках. Па-першае, там няма пэѓнага тэрмiну зьняволеньня. Па-другое, у псыхушцы чалавек нават фармальных правоѓ абсалютна пазбаѓлены, ён цалкам залежыць ад лекара, як раб. Прыгадваю сваё знаходжаньне ѓ Сычоѓскай спэцпсыхушцы Смаленскай вобласьцi. Сам начальнiк больнiцы, Лямец Леанiд Iванавiч, займаѓся зьбiцьццём пацыентаѓ. Калi да яго зьвярталiся са скаргай, ён ветлiва выслухоѓваѓ разам з галоѓным лекарам, а потым, калi чалавек сыходзiѓ, выклiкаѓ брыгадзiра санiтараѓ (санiтарамi былi крымiнальнiкi з суседняга лягеру): "А ну, прапiшыце гэтаму пацыенту кулазiн" (ад слова "кулак").
  Яшчэ там любiлi казаць: "Вас ня мы лечым, вас сьцены лечаць". У псыхушцы маглi трымаць, колькi заѓгодна. Пастаянны стрэс, пастаянна трэба было быць насьцярожаным, ня ведаеш, адкуль чакаць непрыемнасьцяѓ. У лекара можа зьмянiцца настрой, i ён пачне рабiць табе паскудзтвы. А зь лягероѓ найцяжэй мне было ѓ Наваполацку, на агульным рэжыме. У той час у псыхушку мяне саджаць ужо не рашалiся. Паколькi шмат матэрыялаѓ было ѓжо апублiкавана на Захадзе, магло ѓзьнiкнуць пытаньне: што гэта за вар"ят, якi пiша такiя разумныя артыкулы? Таму мяне пачалi пасылаць у лягеры, дзе быѓ вельмi моцны цiск - псыхалягiчны i фiзычны.
  
  Пiкет беларускай дыяспары ЗША ѓ абарону Мiхася Кукабакi
  У той час за мяне вельмi шмат людзей заступалася на свабодзе. Мой сябра Вiктар Некiпелаѓ быѓ блiзкi да акадэмiка Сахарава, мной зацiкавiлiся амэрыканскiя кангрэсмэны i прафсаюзы, праваабаронцы замежныя. Выступала ѓ маю падтрымку i дыяспара беларуская. Скажам, Янка Запруднiк пастаянна публiкаваѓ навiны пра мяне ѓ газэце "Беларус".
  - I толькi зь Беларусi ѓ вашу абарону не прагучала нiводнага голасу. А вам не крыѓдна было?
  Чаму такiя людзi, як Алесь Адамовiч i Васiль Быкаѓ, якiя выступалi з перабудовачнымi прамовамi, нi словам ня ѓспомнiлi, што жывы чалавек сядзiць у лягеры?
  Мiхась Скобла
  М.К.: Не крыѓдна. Я дзейнiчаѓ не з разьлiкам на чыюсьцi салiдарнасьць, а ѓ адпаведнасьцi са сваiм сумленьнем. Чалавек павiнен жыць не паводле той канстытуцыi, якая апублiкавана, а па той, якая ѓ яго ѓ галаве. Калi гэтыя дзьве канстытуцыi не супадаюць, чалавек павiнен аддаваць прыярытэт сваёй. А наконт таго, што землякi прамаѓчалi... У мяне проста гэта выклiкала зьдзiѓленьне. Я нават пасьпеѓ на волю перадаць "Лiст з палiтзоны строгага рэжыму", дзе задаваѓ пытаньне, чаму такiя людзi, як Алесь Адамовiч i Васiль Быкаѓ, якiя выступалi з перабудовачнымi прамовамi, нi словам ня ѓспомнiлi, што жывы чалавек сядзiць у лягеры? Гэта ж былi ѓжо 1987-1988 гады. У лягеры я ѓжо заставаѓся апошнiм.
  - Вы ж, здаецца, пазьней сустракалiся i з Быкавым, i з Адамовiчам. Вы iм сам-насам такога пытаньня не задавалi?
  М.К.: Не, не задаваѓ. Не забывайце пра галоѓнае - ляѓрэтамi Ленiнскай i Дзяржаѓнай прэмiй не станавiлiся прынцыповыя i прыстойныя людзi. Як правiла, гэта людзi, якiя працавалi на савецкую прапаганду. Дысыдэнтам прэмiй не давалi.
  - Васiль Быкаѓ атрымаѓ Ленiнскую прэмiю за аповесьць "Знак бяды" - выдатны ва ѓсiх адносiнах твор.
  М.К.: Тут я згодзен.
  - Яшчэ ѓ 1980 годзе паэт Мiхась Кавыль (нядаѓна яму споѓнiѓся 101 год!) напiсаѓ верш, дзе былi такiя радкi:
  
  "Кожны крок са спадзевам трыножым
  Слоѓ вызвольных сьпiсалi тамы
  I ѓ сьвятынях укленчваем: "Божа!
  Збаѓ наш Край ад чырвонай чумы!
  Кукабаку даѓ Бог - небараку
  На гулагскiм калечаць крыжы..."
  
  Цi даходзiла да вас iнфармацыя, што за вас змагаюцца,
   што вам паэты вершы прысьвячаюць?
  М.К.: Нiчога не даходзiла. Лягерная цэнзура нiчога не прапускала, за любое падазронае слова лiсты сканфiскоѓвалiся.
  - У беларускай Вiкiпэдыi гаворыцца, што "Мiхась Кукабака ня мае зь беларускай грамадзкасьцю сталых сувязяѓ". Як бачым, гэта ня так. Палiна, а з чыйго боку было больш ахвоты кантактаваць - з вашага, цi з боку аѓтара кнiгi?
  П.С.: Праваабарончы цэнтар "Вясна" наладзiѓ кантакты зь Мiхасём Iгнатавiчам яшчэ ѓ 1998 годзе. У нашых стасунках былi розныя моманты. А ѓжо калi пачалася праца над кнiгай, то ѓсе тры днi, пакуль рабiлася iнтэрвiю, я адчувала, што набiраюся нейкай новай энэргii, моцы. Для мяне гэта было вельмi цiкава i важна.
  - Спадар Мiхась, трэба, вiдаць, падкарэктаваць тую Вiкiпэдыю?
  М.К.: Так, бо адразу пасьля вызваленьня ѓ 1988 годзе я наведваѓ Беларусь, вельмi актыѓна ѓдзельнiчаѓ у розных акцыях. Памятаю, на Плошчы Ленiна двое маладых хлопцаѓ савецкi сьцяг палiлi, то я ѓдзельнiчаѓ у iх ахове, каб на iх кадэбэшнiкi ня кiнулiся.
  
  Сустрэча з Кукабакам у Бабруйску
  - Беларускае грамадзтва жыве ва ѓмовах застрашанасьцi. Тое нельга, за гэта штраф... Палiна, як вы лiчыце, у чым прышчэпка ад страху паводле Мiхася Кукабакi?
  П.С.: Па сваёй прыродзе я чалавек вельмi баязьлiвы - усяго баюся. I калi ехала да Мiхася Iгнатавiча, то думала - вось i набяруся сьмеласьцi ѓ такога бясстрашнага чалавека. Двойчы я задавала свайму суразмоѓцу гэтае пытаньне. Спачатку Мiхась Iгнатавiч проста сказаѓ, што страху няма. А пасьля дадаѓ - няма, калi ѓ чалавеку жыве непахiсная ѓпэѓненасьць у сваёй праѓдзе.
  КДБ мне адмовiѓ, маѓляѓ, мая справа - уласнасьць дзяржавы
  Мiхась Кукабака
  М.К.: Я i сёньня магу паѓтарыць тыя словы. А яшчэ хачу дадаць, што мая гiсторыя пакуль не закончылася. У 1970 годзе мяне пасадзiлi, у 1990-м цалкам рэабiлiтавалi, але да гэтай пары я не магу атрымаць доступу да сваёй справы ѓ Маскве. У пачатку 90-х я зьвяртаѓся ѓ гэтай справе i ѓ беларускi КДБ, маючы на руках даведку, што мне патрэбныя матэрыялы для напiсаньня кнiгi (яе я атрымаѓ у выдавецтве "Беларусь"). КДБ мне адмовiѓ, маѓляѓ, мая справа - уласнасьць дзяржавы. Я кажу, прабачце, але да стварэньня гэтай "уласнасьцi" i я ж маю пэѓнае дачыненьне. Хiба не? Але справы мне так i ня выдалi.
  •
  Мiхась Скобла
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"