Курчанкова Кристина : другие произведения.

Рукi Лоты

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:


   Крысьцiна Курчанкова
   РУКI ЛОТЫ
   Усё пачалося з цылiндра. Не, не з адмысловага састарэлага мужчынскага капелюша, а з геаметрычнай аб'ёмнай фiгуры аранжавага колеру. Старэйшы навуковы супрацоwнiк iнстытута псiхiятрыi нязграбна wзняw руку - i блiскучы паветраны цылiндр насунуwся яму на галаву (па самую шыю). Галава адразу ж налiлася цяжарам, аранжавыя агеньчыкi замiтусiлiся па шчакох, але старэйшы навуковы супрацоwнiк анiчога не бачыw. Вядома - цылiндр жа быw паветраны!
   А вось малодшы навуковы супрацоwнiк бачыw... бачыw, бачыw аранжавую празрыстую фiгуру. I гэта значыла, што з сваёй пасады ён перамяшчаwся w катэгорыю тых асобаw, для якiх вышэйзгаданы iнстытут быw створаны (калi не лiчыць, вядома ж, высокашаноwную кафедру псiхiятрыi), - пацыентаw! Вядома, ён не падзялiwся адкрыццём з персаналам лякарнi iнстытута, а паспяшаwся дахаты.
   Але ж на вулiцы стала горай. Бо на лiхтарнi замест лямпачкi гайдаwся фiялетавы паветраны тэтраэдар. Малодшы навуковы супрацоwнiк апусцiwся на лавачку, абхапiw рукамi галаву i паспрабаваw супакоiцца. Сапраwды, велiзарныя рознакаляровыя фiгуры, нанiзаныя на галiны паркавых дрэваw на фоне чорна-лiловага неба, вельмi заспакойвалi. Прызмы, кубы, шары, элiпсоiды i пiрамiды wтульна мiгцелi, ззялi, паблiсквалi.
   "Я вазьму адпачынак, - думаw малодшы навуковы супрацоwнiк. - Я вылечу сам сябе. Я ж дастану не толькi найлепшыя навуковыя працы па галюцынацыях, але i малавядомыя студэнцкiя даследаваннi".
   Ветрык люляw зiхоткiя геаметрычныя вiдзежы. Малодшы навуковы супрацоwнiк прабiраwся праз нагрувашчванне паветраных цаглiнак i валуноw: згiнаwся, ухiляwся, абыходзiw. Чамусьцi ён вельмi баяwся сутыкнення, нават болей, чымся асуджальных позiркаw наwздагон.
   Ён углядаwся w стрэчных людзей i стрэчныя фiгуры (i часам не мог вызначыць, хто з iх сапраwдны, а што - мроя). Спатыкнуwся аб паветраную шпалу лысы бугай. Гэтую самую шпалу лёгка пераскочыла трынаццацiгадовая дзяwчынка з закаханымi вачыма. Юнак часта замiргаw, зняw i выцер акуляры, калi перад iм, круцячыся, праплыла дыямантавая плоскасць велiчынёй з аконнае шкло.
   Людзi wваходзiлi i выходзiлi з паветраных, здаецца, шкляных бурбалаw. Чаплялi бурбалы рукой, нагой, крысом вопраткi. Людзi не зважалi, або мiжволi wздрыгвалi, пацiралi руку (або шчаку), чухалi патылiцу, раптам усмiхалiся (або хмурнелi, або расшпiльвалi верхнi гузiк палiто, або зашпiльвалiся, або прыхiналiся да каханых).
   Або рэзкiм рухам, словам, крыкам разбiвалi празрыстыя шары, пiрамiды i прызмы. Гэта было нат прыгожа - салют "шкляных" пырскаw. Ну, можа, стрэчны патрэ вока, куды трапiла парушынка-аскепак. Ну, хiба занепакоена брахне сабака (дык жа на wскрык, толькi на wскрык). Лопнуw, дык лопнуw.
   Нiкому на свеце не было справы, што iхнi свет населены, заняты, акупаваны паветранымi фiгурамi самых разнастайных формаw, велiчынi, шурпатасцi, хуткасцi й нават тэмпературы. Гэты стары, стары, стары свет сёння мiгцеw, цьмеw, зiхацеw i паблiскваw. Ён быw нясцерпна прыгожы, запоwнены, рыхтык скрыначка з ляндрынкамi. Круцiлiся паветраныя плоскасцi, як шкельцы калейдаскопа w бязважкасцi. Струменiлiся i завiвалiся вакол людзей пласткiмi змяюкамi нябачныя цалафанавыя стужкi. Гулялi над самымi галовамi, успыхваючы w святле лiхтарняw, люстраныя палачкi-"запалкi" i пацеркi-гарошыны. Iмчалi па праспекце машыны, цягнучы гiрлянды рознакаляровых цацачак (так, быццам елачных цацачак). Кацiлiся пад ветрам па асфальце калючыя празрыстыя вожыкi-зоркi. Праз iх пераскоквалi дзецi.
   Праз iх пераскоквалi дзецi. Гэта малодшы навуковы супрацоwнiк яшчэ адзначыw, хоць, прызнацца шчыра, ён моцна, моцна стамiwся. У галаве сутыкалiся i перазвоньвалiся тысячы званочкаw-аскепкаw. Можа, i праwда не заwважыw, натыкнуwся на якогась паветранага вожыка?
   Дзяwчынка-школьнiца, гадоw дванаццацi, нешта wзрушана апавядала сябрам. Шырока развяла рукi, глыбока wздыхнула, намалявала рукамi кола... i блiскучы жоwты абруч выплыw з-пад рук у неба. Светлы-светлы, ён адлюстраваwся w шчаслiвых вачох дзяwчынкi. Блiскаwкi затанчылi на тварах дзяцей, калi яны паднялi галовы, назiраючы за светлым-светлым колам (або марай?), што, круцячыся, падымалася да неба.
   Гэта так уразiла малодшага навуковага супрацоwнiка, што ён загледзеwся, забыwся... i wвайшоw у велiзарную зырка-сiнюю прызму-дамавiну стомы.
   "Так, - вырашыw ён, - рукi Лоты. Можа быць, рукi Лоты".
   * * *
   Рукi Лоты не спалi. Яны мiтусiлiся, мiльгалi перад Лотай. Рукi Лоты былi крылы. Яны пругка штурхалi паветра. Было дзiwна, што Лота не wзлятае.
   Рукi Лоты камячылi паветра, быццам нешта ляпiлi, звiвалi, плялi. Рукi Лоты збiвалi прастору w мяккае масла, па гатунках струменiлi халодныя i цёплыя плынi паветра.
   З-пад яе пальцаw паветра выходзiла брыкетамi: шурпатае, гладкае, вязкае, сыпкае.
   Яе вочы часам назiралi за рукамi з цiкаwнасцю, часам са здзiwленьнем, часам яе вочы прасiлi лiтасцi.
   Лота пакутавала з гэтымi рукамi. Ды рукi не слухалiся яе, пальцы перабiралi нябачныя струны, нацiскалi нябачныя клявiшы, спакоwвалi w нябачныя скрынкi нячутную музыку.
   Рукi былi не Лоты. Рукi былi чужыя. Невядома, каму яны належалi, бо Лота была не Лота. Нiхто не ведаw, як яе клiчуць насамрэч. Яе знайшлi аднойчы на пляцы (рукi ейныя былi мятлушкi), назвалi Лота i прывялi w лякарню. Нiчога не належала Лоце: анi жытло, анi iмя, анi рукi.
   Мабыць, i голас Лоце не належаw, бо яна маwчала. Можа, ёй проста не было патрэбы w гуках? Пакуль яна не wдарыла старэйшага навуковага супрацоwнiка. Рукi Лоты былi ветракi. Не варта падыходзiць да ветрака, калi дзьме спадарожны вецер.
   Лоту пачалi лечыць. Раз на тыдзень Лоту прыводзiлi, саджалi, лавiлi або знаходзiлi, хапалi, трымалi, прасiлi або бiлi, ззвязвалi, клалi. Але wсё адно w момант уколу Лота крычала, тонка, аглушальна, маркотна.
   Потым рукi Лоты спакойна ляжалi на бухматым халаце. Ляжалi. Спакойна.
   Потым рукi Лоты дрыжэлi. Шалёна. Часта. Доwга.
   Потым рукi Лоты балелi. Не моцна. Штуршкамi.
   Потым рукi Лоты былi птушкi. Рукi Лоты былi ветракi. Рукi Лоты былi пэндзлi. Мятлушкi, кветкi, старонкi кнiгi, нiткi, каласы, сярпы.
   Да наступнага высокага крыку.
   * * *
   Ранкам малодшы навуковы супрацоwнiк прабiраwся праз папяловую iмжу, у якой застылi сотнi сонных вычварных вазаw. Кроплi вiльгацi сцякалi па вонкавых i wнутраных сценках паветраных пасудзiнаw. У кожнай крышталёвай вазе малодшы навуковы супрацоwнiк бачыw сваё адлюстраваньне, кплiва скажонае w залежнасцi ад формы бурбалаw. Ён паwтараw iмя Лоты.
   Вестыбюль iнстытута псiхiятрыi быw амаль пусты. Нявыспаная санiтарачка, рыхтык маладзенькая котачка, з выгiнам пацягнулася, пракалоwшы вострым пазногцем-кiпцюрыкам барвовы паветраны куб. I гэтым сапсавала сабе настрой. Старэйшы навуковы супрацоwнiк замянiw аранжавы паветраны цылiндар на смарагдавую дугу, што рогамi гушкалася над ружовай лысiнай, i таму быw бадзёры й лагодны. Малодшы навуковы супрацоwнiк таропка зайшоw у пустую (пустую!) палату. Лота сядзела на ложку. Яе рукi спакойна ляжалi на бухматым халаце. Ляжалi. Спакойна.
   - Лота. Лота! - паклiкаw малодшы навуковы супрацоwнiк.
   Вочы Лоты спалохана абводзiлi пустыя сцены, рукi Лоты спалi. Малодшы навуковы супрацоwнiк сеw побач. Ён не wстаw, калi рукi Лоты часта-часта задрыжэлi. Анi калi w палату wвайшоw старэйшы навуковы супрацоwнiк.
   Ён моwчкi сядзеw каля Лоты, i рукi iхнiя ляжалi на каленях.
   * * *
   Найперш ён убачыw чырвоную прасеяную зямлю, бясконцыя wзгоркi i складкi пунсовага попелу. Вецер варушыw цiшыню. Чырвоныя пясчынкi гарнулiся да ног, цягнулiся да чужога пагорку, далей, за далягляд.
   Яна стаяла па калена w барвовым тумане (струменiлiся пясчынкi). А над яе галавой мiгравалi хмары. Дасканала белыя клубы пары з галавазломнай хуткасцю iмкнулiся наwздагон пяскам. Яны штоймгненна змянялiся, пераwтваралiся. Тут не было сталага, усё ляцела, гублялася незваротна.
   Яна казала. У вашым свеце я магла разгледзець кожную аблачынку. Я назiрала, як нараджаюцца хмары з сiнечы, як растаюць яны w ружовым золаце. Я вывучала iх дасканала, я запамiнала абрысы, формы, фарбы, адценнi, ценi. Мой свет спяшаецца, ён не мае часу, ён даганяе...
   Што? Спытаw ён. Яна не адказала.
   Яе рукi ажылi.
   Яна стаяла на вяршынi вiшнёвага wзгорку. I рукамi стварала свой свет. У нiзiне памiж вялiзнымi рубiнавымi валунамi стаяла яе рэха (па калена w плынi попелу) i рукамi стварала яе свет. На пакручастым схiле суседняй стромы стаялi два яе адлюстраваннi i рукамi стваралi яе свет.
   На wсёй прасторы, рыхтык белыя сцяжкi пад барвяным ветрам, яе адбiткi (яе народ?) ткалi паветра. Быццам мыльныя бурбалкi, выляталi з пальцаw празрыстыя-шкляныя-крохкiя-вясёлкавыя вiдзежы: шары, кубы, элiпсоiды, прызмы, шматграннiкi, пiрамiды, актаэдры, стужкi, плоскасцi, колцы, нiткi...
   Знiзу няспынна плынеw чырвоны пясок, зверху шалёна круцiлiся ватныя хмары. А памiж iмi, не сутыкаючыся, не лопаючыся, выкшталцона танчылi чысцюткiя геаметрычныя мары.
   Унiзе - салодкая цiшыня попелу.
   Уверсе - халодная цiшыня зменлiвых хмараw.
   Пасярод - празрыстае дрыготкае маwчанне чатырох тысячаw срэбных званочкаw (можна болей, можна меней), гатовых сарвацца на крык ад штуршка.
   I вецер...
   * * *
   Вось i wсё, што я ведаю пра рукi Лоты. Астатняе вам варта спытаць у малодшага навуковага супрацоwнiка, даруйце, новага пацыента лякарнi iнстытута псiхiятрыi. Ён часта i доwга размаwляw з Лотай. Рукамi. Ён нанiзваw пацеркi гукаw на паветраныя лескi сэнсу, сплятаw з бiсеру словы. Укладаw цэглу сказаw, абтынкоwваw iнтанацыяй пытаннi. Пакрысе, вельмi марудна вучыwся ён ляпiць мроi з паветра.
   А w дзень першага wколу ён закрычаw, тонка й працягла, быццам ад нясцерпнага болю.
   Потым рукi ягоныя спакойна ляжалi на бухматым халаце. Спакойна. Ляжалi.
   Потым рукi ягоныя дрыжэлi. Часта-часта. Шалёна.
   Потым рукi ягоныя балелi. Штуршкамi. Не моцна...
   Потым санiтарка сказала, што Лота скочыла з акна (малаверагодна, у лякарнi вокны павiнны быць забiтыя). Старэйшы навуковы супрацоwнiк сказаw, што Лота сышла, уцякла, згубiлася, знiкла. Новы малодшы навуковы супрацоwнiк не паказаw цела пад прасцiнай. П'яны вартаwнiк не бачыw, як сыходзiла Лота.
   А вось новы пацыент iнстытута псiхiятрыi бачыw, бачыw, бачыw вясёлкавыя паветраныя плiты, якiя ляпiла Лота, якiя ставiла перад сабой Лота (наперад i крыху наверх), па якiх сыходзiла, падымаючыся да неба, Лота, успомнiwшы шлях у сваю краiну.
   Новы пацыент iнстытута псiхiятрыi глядзеw на халоднае восеньскае неба, на якiм застылi клубы аблокаw. Ён запамiнаw iх форму, iх абрысы, iх ценi.
   Рукi ягоныя - першы раз - былi мятлушкi.
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"