Курчанкова Кристина: другие произведения.

Мутанты білінгвізму

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
Peклaмa:
Литературные конкурсы на Litnet. Переходи и читай!
Конкурсы романов на Author.Today

Конкурс фанфиков на Фикомании
Продавай произведения на
Peклaмa
 Ваша оценка:


Мутанты білінгвізму

   Кажуць, мова - душа народу. Што ж, добрай раніцы, двудушная нацыя
   Сімвалічна, што Беларускі народны фронт стаw вядомы w тым ліку пасля Чарнобыля, ягоным розгаласам, ягоным рэхам. Насамрэч, калі задумацца, сённяшнія беларусы - постчарнобыльскія мутанты, якія свецяцца свядомасцю, нібы радыяцыяй. У нас дзве мовы, дзве душы (чытай Мрыя) - і дзве галавы. Другая - прыкмета сталення, яна вырастае, калі w першай не змяшчаюцца wсе думкі, калі яны пярэчаць адна адной. Часам новую галаву можна збіць ударам дубінкі. Часам ад такога wдару яна вырастае.
   Чаму я так упэwнена гэта пішу? Бо й сама - двухгаловая. Адна мая галава - беларуская - падстаwленая вятрам непагадзі. Другая - расейская - клапатліва схаваная пад каwнерам, я хацела б яе пазбыцца, ды яна міжволі вытыркаецца, каб залагодзіць абяздушанае (абязмоwленае?) чыноwніцтва, каб не выказаць свайго звыродства далёкім ва wсіх сэнсах сваякам, каб наладзіць стасункі з чужагаловымі іншаземцамі. Адна галава добра, а дзве... лепш?
   Як пісаw Анатоль Сыс, "прывыкай, прывыкай да wродства, мая wродачка..."
   Я й звыклася. Штодня, гарбатая (то ж бо горб - мая недаразвітая расейская галоwка), выходжу на вулкі мае краіны, а горб зрэдзьчасу варушыцца, а тое і загаворыць "чалавечаскім голасам". Я wсё прыглядаюся, ці не стрэну гэткага як я, родненькага, гарбатага. Ужо ж мы з ім пагамонім. Людзі на мяне азіраюцца - як на хворую, на wродачку. Як жа ты, дзіцятка, галаву сабе не адрэжаш пачварную. Мы ж адрэзалі - і нічога, гарбамі перамаwляемся.
   Не, мы, жыхары Вялікага Княства Тутэйшага, нашым звыродствам пахвалімся. Хай паважаюць у свеце - свет вычварэнцаw шкадуе. Мы ж унікальныя: ад нараджэння білінгвы. Адна галава - гарадская, дыхае смогам, жарэ марозіва, глядзіць НТБ, блукае w сеціве-іншасвеціве. Другая галава - аwтэнтычная, на бабульчынай бульбе wзгадаваная, дыхае перагноем два месяцы на год, глядзіць кароwкі на пастве, ходзіць на паседжанні ТБМ. Так і разрываюць дзве галавы - дзве душы - адну шыю між двух светаw. У часы Мрыя пакутавалі, а цяпер прыцярпеліся.
   Жывуць нашы галовы на розных паверхах прасторы: паміж вёскай і горадам - у каляіне, між атэізмам і паганствам - без храма, між крытычным рэалізмам і бумбамлітам - непісьменныя. Між Поwначчу і Поwднем - у вечным беларуска-народным атмасферным фронце. Між Усходам і Захадам - у зеніце, на Зорным Шляху продкаw, бо п'яныя скаціліся з Зорнага Возу і не можам узгадаць, з Вялікага ці з Малога. Між вадой і сушай - на балоце, мід днём і ноччу - у вечным змярканні, між сацыялізмам і рынкам - у натуральнай гаспадарцы. Балансуючы між зямлёй ды небам, на найвышэйшай кропцы Бабілонскай вежы: адзін крок - або w бруд, або на арбіту. На чырвонай крывавай стужцы, што праткала чырвоную аснову. На хуткаснай шашы, абапал якой Курапаты. Мабыць, і пасля жыцця, патрапіwшы на Нябёсы, беларус здолее wжыцца на паwдарозе з Пекла да Эдэму, падстаwляючы вагню і прахалодзе то правую шчаку, то левую, - не заwважаны ані бесамі, ані анёлкамі.
   А можа, мутаваць далей? Схаваwшы абедзве славянскія галавы пад каwнерам (рыхтык гарбы з ашчаджанай жыццёвай мудрасцю), вывучыць новую мову, пажадана ангельскую (на крайні песімістычны выпадак - кітайскую), пажадана як родную. Каб у салодкай эміграцыі крочыць гэткім гарбатым грамадзянінам свету (бамжом без пэwнага месца жыхарства) або трохгаловым цмокам - гігантам лінгвістыкі; толькі на каго там выдыхаць полымя?..
   Журналіст радыё "Свабода" даw вялікі артыкул у "НН" пра сына, які ходзіць у расейскі садочак. Маwляw, няма чаго ствараць рэзервацыю для беларусаw, хай дзіцятка засвойвае расейскую мову, хай гадуе другую галоwку (адну для сям'і, другую для свету). Ёсць чым хваліцца. Ды сёе-тое не дагаварыw "свабодны" журналіст. Пра тое, як колькі гадоw таму w цэнтры Менска ствараwся беларускамоwны садочак, як складаліся спісы малечы (з паwсотню прозвішчаw ды - ах якіх! - імёнаw), як падаваліся тыя спісы w РАНА... як ледзь не быw расфармаваны той садок, не, не праз злосных чыноwнікаw-русіфікатараw, а праз бацькоw (ах якіх беларускіх), якія w верасні не прывялі дзяцей у групкі. Не буду нікога абвінавачваць. Аднаму трэба праехаць ажно тры прыпынкі на трамваі, у другога часта ламаецца машына, у трэцяга двухгаловая жонка (а якая цешча!), у чацвёртага часта хварэе дзіця (мабыць, спадчынная алергія на беларускую мову, бо малое пайшло w найбліжэйшы рускі садок і, натуралёва, меней хварэць не стала). Садок БЫW СТВОРАНЫ. Дзякуй трэба сказаць тым рускамоwным бацькам, якія вырашылі wзгадаваць дзіцяці другую - беларускую! - галаву. Адна галава добра, а дзве - лепш?.. Ці бываюць станоwчыя мутацыі? Так. але надзвычай рэдка, і Чарнобыль - не той выпадак.
   Мне згадваецца гісторыя з таго самага беларускага садка. Чатырохгадовая Барбарка апавяла, што яны з аднагодкам Уладакам падчас дзённага шпацыру будавалі з лісця КАСЦЁЛ. У мяне перахапіла дыханне. Які вобраз! Гонкі, карункавы касцёл з восеньскай лістоты!.. Потым я wзгадала, праз хвілю, і w разуменні разгубілася. Уладак гадуецца w рускамоwнай сям'і, а w дадатак не вымаwляе "р". Так, ён прапанаваw "рабіць касцёр", "вогнішча". Барбара ж стала wзводзіць храм... Памылка нарадзіла вобраз. Не хочацца казаць пра перавагі адной мовы над другой, пра складаныя дзіцячыя асацыяцыі, пра адрозненні w светаwспрыманні дзяwчатак і хлопчыкаw, пра wрачыстае шэсце білінгвізму па нашай краіне. Дзеці гулялі, дзеці цудоwна гулялі разам, так і не ведаючы, што НЕ ПАРАЗУМЕЛІСЯ.
   Білінгвізм - гэта мутацыя, гэта дыягназ, для кагосьці нагода для гонару, для мяне келіх ганьбы. Я хачу мець адну радзіму, адзін, атрыманы w спадчыну ад бацькоw, дом, адну родную мову (хоць і валодаць замежнымі). Але я жыву w гэтай краіне сёння. І калі я чую wхвальную оду білінгвізму, я цярплю (так, цярплю!), я стрымліваюся. Я заплюшчаю вочы на абедзвюх сваіх галwоках. І бачу касцёл з восеньскага лісця - АХОПЛЕНЫ ПОЛЫМЕМ.
   2003

 Ваша оценка:

Популярное на LitNet.com Л.Лэй "Над Синим Небом"(Научная фантастика) В.Кретов "Легенда 5, Война богов"(ЛитРПГ) А.Кутищев "Мультикласс "Турнир""(ЛитРПГ) Т.Май "Светлая для тёмного"(Любовное фэнтези) С.Эл "Телохранитель для убийцы"(Боевик) К.Юраш "Процент человечности"(Антиутопия) Д.Сугралинов "Дисгардиум 3. Чумной мор"(ЛитРПГ) А.Светлый "Сфера 5: Башня Видящих"(Уся (Wuxia)) М.Атаманов "Искажающие реальность"(Боевая фантастика) В.Коломеец "Колонизация"(Боевик)
Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
И.Мартин "Твой последний шазам" С.Лыжина "Последние дни Константинополя.Ромеи и турки" С.Бакшеев "Предвидящая"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"