Iншароднае цела берага
патрапiла ў арганiзм рыбы -
чужынцы адзiн аднаму,
абодва ляжаць
паралельнымi лiнiямi:
лепш не перасякалiся б.
Каторы дзень
я працягваю быць
чужым сярод чужых.
Свае распачынаем iзноў гульнi.
Камень-нажнiцы-папера...
Як добра было б,
калi б нашыя камянiцы
склалiся ў папяровыя летакi,
а мы, такiя, лётаем, лётаем
па полi, гуляем у НажныМячык...
Але бывае так, што гульня iдзе
не на жыцьцё, а на сьмерць.
А нават i так,
што ўсё гэта не гульня.