Ламмот : другие произведения.

Вецер

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

  Нам ня зябка, стаiм пад гэтым пранiкальным бязьмежным небам.
  Неба сёньня - не як зазвычай: вее вецер, амаль што вые,
  як празь лес, як праз краты нетраў прабiраецца намi. Згрэбаў
  хтосьцi неба нiбыта ў гу́рты - сьнег сапраўдным iдзе вiрам
  разам зь ветрам праз нашы рэбры; вее ўсюды, дзе хоча, вецер -
  нам ужо не балюча сёньня, не блукацьмем па крузе ноччу.
  Хтосьцi нашы шляхi прамымi нам зрабiў, i дзiра ў павецi
  неба, пэўна, ня мае кантаў, i плыве навылёт аблочча.
  
  Заўвага:
  1. Нетры - непраходныя, глухiя мясцiны; прастора, парослая густым лесам (у адным з значэньняў);
  2. Не блукацьмем - форма "працяглага будучага часу" (уласьцiвая паўднёва-заходнiм гаворкам, а таксама тарашкевiцы), значыць "ня будзем блукаць";
  3. Павець - навес (у адным з значэньняў);
  4. Кант - востры край, рабро чаго-н.(у адным з значэньняў).
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"