Толкачева Лена : другие произведения.

Бацькавы словы

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:



Ты вяртаешся ỹ тую старонку,
Дзе калiсьцi бегаỹ малы,
Дзе бацькi былi жывыя,
А сябры маладыя былi.
Тут як сон праляцела дзяцiнства -
Сколькi год, але ты не забыỹ,
i як мацi ỹ дарогу збiрала,
i як бацька калiсцi вучыỹ:

Шчасце шукаць - дык каб усе знайшлi,
Грошы рабiць - дык на сваей крывi,
Дзяцей гадаваць - дык каб людзьмi былi,
А калi памiраць - дык на роднай зямлi.

Шмат разоỹ спрабаваỹ ты вярнуцца,
Але выбрацца так i не змог.
Шмат разоỹ марыỹ тут апынуцца,
У пылу гэтых самых дарог.
i калi ỹ небе сонца не бачыỹ
У мясцiнах, табе чужых,
Помнiỹ родныя бацькавы словы,
Як малiтву шаптаỹ ты iх...

Шчасце шукаць - дык каб усе знайшлi,
Грошы рабiць - дык на сваей крывi,
Дзяцей гадаваць - дык каб людзьмi былi,
А калi памiраць - дык на роднай зямлi.

Шчасце ỹсе ты раздау чужым людзям,
Грошай шмат зарабiць не пасьпеỹ.
Дзецi выраслi i паляцелi,
Як i ты ỹ маладосцi ляцеỹ.
Хай жыцце ты пражыỹ не прыкметна,
Нi багацця, нi славы не ỹзяỹ,
Але бацькавы вечныя словы
Дзецям ты ỹ дарогу казаỹ...


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"