Час саспеѓ. Слову быццам схацелася даць шанец людзям. Не, не выправіць невыправімае. Асэнсаваць. Асэнсаваць іх памкненні і наступствы іх спраѓ.... Шанец пакаяцца і паспрабаваць пачаць усё нанава. Але ѓжо ѓ іншым ролю.
Неба парэзалі ваѓчкі шэрых кропак. З нарастаючым грукатам яны набліжаліся да зямлі. Момант дотыку. Успышка, яскрава памеранжавы ѓраган вагню. І вось ён - грукат пекла.
Таббе прачнуѓся пасля золку. Быѓ гэтаму прычынай незвычайны сон, альбо проста ён добра выспаѓся?.. Ён уладкаваѓ ложак, апрануѓ ѓ шорцікі і пайшоѓ на кухню.
Дакульгаѓшы да газавай пліткі, ён паставіѓ кавярнічак і націснуѓ на кнопку "вагонь". Літаральна нічога не адбылося. Але тым не меньш Таббе, насвістваючы сабе пад нос песеньку, накіраваѓся ѓ пакой з душам. Прывёѓшы сябе ѓ парадак, пачысціѓшыся і абкруціѓшы галаву ручніком, ён вярнуѓся на кухню. Кавярнічак па-ранейшаму стаяѓ на пліце. Ён нават не быѓ напоѓнены напоем бадзёрасьці. Аднак, калі улічваць што з сябе ѓяѓляѓ ён і той прыбор, на які кавярнічак быѓ усталяваны...
Таббе дастаѓ з серванта свой любімы ружовы кубачак і паставіѓ яго на стол.
Вой, горача-та як, - прабурчэѓ Таббе, здымаючы кавярнік з пліты і даносячы яго да стала.
Ён наліѓ небачны напой, наблізіѓшы твар ушчыльную да кубачка, і ѓвабраѓ паветра ноздрамі.
- Вох, ну і цудны ж водар! - радасна ѓсклікнуѓ Таббе.
У гэны момант пачулася трэль дзьвярнога званка.
Запыхцеѓшы, Таббе пакульгаѓ да ѓваходнай дзьвяры. Выйшаѓшы з кухні ён трапіѓ у калідор. Маленькая дзьверка, упрыгожаная банцікамі і размаляваная фламастарамі адчынілася. На парозе стаяла Кіцці. Сёння яна была ѓ блакітнай сукенке з рюшачкамі і сінімі стужкамі. У раскошы яе жоѓтай кучары былі заплеценыя фіялетавыя папяровыя кветкі.
А я толькі што каву зрабіѓ! - пахваліѓся Таббе, - давай піць!
Кіцці, са звечнай саладжавай усмешкай на твары, прайшла ѓ пярэдні пакой.
Зноѓ выдуманая? - млява спытала яна.
Ды я ѓсю раніцу чароѓнічаѓ над ёй!- незадаволена запыхцеѓ гаспадар дома, - Як табе не сорамна?!
Кіцці пасунулася на кухню, падышла да газавай пліткі і з недаверам палядзела на пакінуты кавярнік.
Ну так і ёсць, - з сумам у голасе выціснула яна, - дурацкія звычкі.
Таббе пакрыѓджана засапеѓ.
Ды што з табой сёння? - абурыѓся ён, - мы кожную раніцу п'ем гарбату або каву, і раней цябе не засмучалі ніцацкавая плітка, ні прыдуманыя напоі!
Абрыдла мне, мядзьведзь, усё гэта, - сумна прамовіла госця, - усе гэныя рэлікты.
Так ужо мы зробленыя, - філасоѓскі заѓважыѓ Таббе
А ты ведаеш што мы з сябе ѓяѓляем? - з язвай спытала Кіцці, - што ѓ нас унутры і як функцыяніруем?
Таббе зняѓ з галавы ручнік і кінуѓ яго на падлогу
Вы, лялькі пасля Яскравага Святла зусім падурнелі, -
прабурчэѓ сабе пад нос Таббе, - аніводзін з тэддзібеараѓ і не падумае мучыцца падобнымі пытаннямі.
Гэта таму, - запярэчыла госця, - што ѓ вас у галаве адныя апілкі...
Таббе паднес цацачную лапку да сваёй плюшавай галавы і пашкроб патыліцу.
Унутры мы такія самыя, якімі былі і раней, калі нас зрабілі людзі, - адказаѓ Таббе.
Як фукцыяніруем пры гэтым - не ведаю. Але ѓ пластыкавых робатаѓ ёсць тэорыя, - крыху прамарудзіѓшы, сказаѓ ён, - што мы душы загінуѓшых людзей
Тады чаму мы паводзім сябе не як дарослыя, а як дзеці? - запярэчыла лялка, - Быццам самі з сабой гуляем. А загінулі-та людзі розных узростаѓ...
Не ведаю, - павёѓ плячыма Таббе, - можа быць мы проста эвалюцыяніруем, і ѓ нашага віду зараз ясельны перыяд.
Людзі таксама не адразу навучыліся атамы расчапляць, - дадаѓ плюшавы мядзьведзь, - да ты й сама бачыла усё на запісах....
Якое ѓсё гэта глупства, - адмахнулася Кіцці.
Была ядзерная вайна, катастрофа плянетнага маштабу, радыяцыйнае заражэнне Зямлі, - прамовіла лялька, але насуперак усім прагнозам светам авалодалі мутанты. Не узніклі звышмашыны, а з'явіліся мы. Аджыѓшыя цацкі. Як такое тлумачыць твая тэорыя?
Ну, - рассмяяѓся Таббе, - як я казаѓ раней тэорыя, не мая. А растлумачыць гэта можна , - мядзьведзь прызадумаѓся, - срашнючым выкідам псіанічнай энэргіі.
Загінула цэлае чалавецтва! А з ім і амаль усе віды жывых істот. Гэта шок плянетарнага маштаба! Лялька пакруцілася на месцы.
- Усё роѓна гэта тэорыя надта хісткая, - безклапотна сказала яна.
Ну, якая ёсць, - адказаѓ Таббе.
Мядзьведзь палез у сервант, дастаѓ парачку талерак і лыжак.
Торт есьці будзем? - адрэзаѓ ён.
І прыняѓся важдаецца са сваёй цацачнай пліткай.
А увогуле я рады, - не азіраючыся, кінуѓ ён.
Чаму? - спытала лялька, з галоѓкі якой ужо амаль выляцела ѓся папярэдняя размова.
Што так здарылася, - адказаѓ Таббе, - што ёсць мы, а не яны.
Людзі? - удакладніла Кіцці.
Так, - кіѓнуѓ тэддзібеар, - у іх света не было будучыні, а для нашага я яе бачу...
Па-мойму і ѓ нас хапае праблем, - запярэчыла госця, - а галоѓная з іх - прадаѓжэнне рода. Былі б мы з матэр'яла, здольнага вытрымаць вечнасць - іншая справа, але ѓвы...
Не ѓсё так дрэнна, - ѓсмяхнуѓся мядзьведзь, - чуѓ ад Снуццы, што салдацікі войска Жалезнага Кулака неяк навучыліся ствараць папаѓненне для сваех шэрагаѓ. Ты ж ведаеш як гэныя салдафоны закаханыя ѓ вайнушку і знічтажэнне сабе падобных...
Глупства, - адмахнулася Кіцці, - Снуццы яшчэ той хфантазёр.
Можа й і глупства, - спакойна адказаѓ медзвяня, - ды толькі запрацавала фабрыка цацак як раз у тым месцы, дзе базуецца стаѓка Жалезнага Кулака...
Плюшавы мядзьведзь і цацачная лялька яшчэ доѓга размаѓлялі, елі прыдуманы торт і пілі эфемерную гарбату. Сонца марудна кацілася на закат, слізгаючы крывавымі праменнямі па зруйнаваным гарадам і ласкала абвугленыя косці былых гаспадароѓ плянеты...