Матвеенко Майя Владимировна: другие произведения.

Рамайканы

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Конкурсы романов на Author.Today
Творчество как воздух: VK, Telegram
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    На белорусском языке!


Рамайканы

   За ноч прымаразкі змянілі выгляд лесу: сухая трава пакрылася белым налётам інею, лісце на дрэвах пацямнела, ягаднікі і кустоўнікі пажаўцелі.
   У чырвоных і жоўтых водблісках вялікага вогнішча высокія стройныя ствалы сосен здаваліся чорнымі палосамі на фоне цёмна-сіняй з блакітнымі плямамі снегу зямлі. Месяц быў падобны на тонкую, празрыстую ільдзінку.
   Два хлопцы і дзве дзяўчынкі сядзелі каля агню, грэючы рукі і па крузе перадаючы тэрмас з гарачым чаем, настоеным на травах. Па іх тварах мітусіліся цені.
   Прыгожая дзяўчына з чорнымі косамі і падобнымі на цёмныя лужыны дзёгця вачыма нечакана падалася ўперад. Ружова-жоўты язычок полымя, які адбіўся ад астатніх і асцярожна лізнуў сухую, некранутую яшчэ галінку, задрыжаў, і яго на некалькі імгненняў абвіла залацістая змейка... Ці гэта была жанчынаў Яна засмяялася, зусім як жывая, а потым пераў?тварылася ў попельную стужку дыму і знікла.
   - Што гэта было? Вы бачылі? - дзяўчына азірнулася. Двое яе сяброў ужо спалі, падклаўшы пад галаву рукзакі, а Рома яшчэ сядзеў, абапершыся аб пакрыты заледзянелай коркай ствол сасны і неадрыўна гледзячы на агонь. Ён глытнуў духмяны адвар, трохі павярнуў галаву і кіўнуў ёй. Вочы ў яго былі вельмі прыгожыя, зялёныя-зялёныя. Ён зусім не выглядаў здзіўленым.
   - Чаго маўчыш, Рамзэс?
   - То былі рамайканы, духі агню. Яны вельмі рэдка паказваюцца людзям, але зневажаць іх, нават выпадкова, даволі небяспечна: яны могуць адпомсціць. Напрыклад, невялікі пажар учыніць, ежу, якая на агні гатуецца, сапсаваць, руку апячы ці яшчэ што іншае.
   У чорныя вачах дзяўчыны бліснула зацікаўленасць.
   - А пасябраваць з імі можна?
   "Рамзэс" падняў з зямлі прут і паварушыў ім тоўстыя паленні ў вогнішчы. Зноў палыхнула золатам, на гэты раз у некалькіх месцах, і рэхам адбіўся ад дрэў ледзь чутны серабрысты смех.
   - Можна. Яны вельмі любяць сасновую драўніну. Тут гэтых соснаў многа, можаш кінуць некалькі галінак. А яшчэ яны любяць розныя забаўкі, каб было прыгожа, так што калі ты кінеш ім запалку, будзе нават лепей. Ім спадабаецца. Галоўнае, думай пры гэтым нешта добрае пра іх. Яны зразумеюць.
   Чарнявая дзяўчына адразу сунула руку ў кішэню за запалкамі, з хваляваннем зажмурылася, усміхнулася і кінула ў агонь адразу тры штукі. На шчасце.
   Ледзь трапіўшы ў вогнішча, запалкі весела ўспыхнулі, раскідваючы вакол сябе залатыя зоркі-іскрынкі. На гэты раз смех быў куды гучней, а Рына - так звалі дзяўчынку - нарэшце змагла як след разгледзець гэтых рамайканаў.
   Жанчын яны нагадвалі толькі доўгімі валасамі, якія былі падобны да палаючага агню, толькі больш светлага, залацістага колеру, як і ўсе іх тулава, ды хрустальным смехам, бо ні твару, ні фігуры адрозніць было немагчыма: яны няспынна рухаліся, і часам здавалася, што ў іх тры рукі ці адна нага.
   - Вось гэтак добра. Іх сяброўства прынясе табе шчасце. Ці не, не шчасце, а, як бы лепш мовіць... поспех. Зможаш часцей угадваць, напрыклад, правільныя адказы ў тэстах...
   - Адкуль ты ўсе гэта ведаеш? - не вытрымала Рына.
   Хлопец толькі загадкава ўсміхнуўся, прыкрыўшы зялёныя вочы, і, схіліўшы галаву, адпіў з тэрмаса.
   - Ты іх ужо сустракаў раней, так? - здагадалася дзя?чынка. - І таксама пасябрава?. Таму ты і тэсты заўседы добра пішаш, і ў латэрэю ?жо некалькі разоў прызы атрымліваў?, і ў карты добра гуляеш... Я маю рацыю?
   Рома па-ранейшаму ўсміхаўся і маўчаў. Рына падсунулася бліжэй да вогнішча, пільна ўглядаючыся ў заціхаючы агонь.
   - А калі вогнішча згасне, што з імі здарыцца? Яны... загінуць?
   - Не зусім, - Рома расплюшчыў вочы і перадаў дзяўчынцы тэрмас. - Загіне, ці больш правільна будзе сказаць, знікне, гэтае іх увасабленне, гэтая абалонка. І як толькі ты зно? запаліш вогнішча, яны вернуцца, бо яны бессмяротныя. Іх лёгка знішчыць, і адначасова немагчыма, як немагчыма знішчыць агонь, сонца, свет, цяпло. Іх вельмі шмат - і яны адно цэлае. Яны існуюць паўсюль, дзе гарыць агонь, і ў той жа час нідзе. На іх глядзяць усе, але бачаць нямногія. Гэта - дух. Што канкрэтнага мы можам пра іх ведаць?
   Рына зачаравана глядзела на хлопца, цемныя косы змяіліся па плячах. А ён нечакана сур'ёзна дада?:
   - Толькі нікому ніколі пра іх не расказвай. Нават ім, - Рома кіўнуў у бок сяброў.
   - Чаму?
   - Табе ўсё роўна не павераць, а рамайканы паказваюцца толькі тым, хто іх ужо бачыў раней, альбо тым, хто нічога пра іх не ведае. Трэба даць і іншым магчымасць знайсці з імі агульную мову. Эх, нядрэнна было б зараз пайсці вады набраць, а то за?тра не будзе на чым кашу варыць. Пойдзем разам, тут недзе недалёка павінен ручай быць.
   Хлопец падняўся. Рына неяк дзіўна паглядала на яго. Рома страсянуў вопратку, закінуў на плечы рукзак і шагнуў у цемру, за акрэсленую святлом вогнішча рысу, і не азірнуўся нават праверыць, ідзе за ім Рына ці не. Быццам бы ведаў, што і так і гэтак пойдзе. Дзя?чына сярдзіта фыркнула - ужо не ў першы раз ён так робіць! Лічыць, што яна будзе за ім бегаць, як сабачка на повадзе! Рына злавалася, але кожны раз ішла.
   - Хлусіш ты ўсё, Рамонак! Ніякія гэта не рам... рам... рамайканы! І тэсты з-за іх я лепш пісаць не стану! Панарасказваў мне нейкіх казак, а я і вушы развесіла. - Дзяўчына таксама паднялася і пайшла ўслед за Ромам. - Навыдумляў тут... Мне нешта падалося, а ты ўжо...
   Рына, незадаволена буркочачы, прадзіралася скрозь густыя зараснікі кустоў, і не бачыла, як Рома ў задуменні ўсміхнуўўся, а ад вогнішча аддзялілася істужка залаціста-аранжавага колеру. Яна пакружылася над галавой дзя?чыны, асыпала яе ледзь бачнымі іскрынкамі і, дакрануўшыся да шыі і пакінуўшы там бліскучую, але малую і непрыкметную адмецінку-зорачку, знікла, ператварыўшыся ў пару, якая адразу растаяла празрыстай шэрай дымкай.
   Рома ў задуменні дакрануўся да такой жа адмеціны на сваім запясці.
   А на полі, за лесам, прысмерак павольна адступаў, уцягваючыся ў зямлю, і світанне размалёўвала неба ружовымі ўзорамі.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
   2
  
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"