Моряков Леонид Владимирович: другие произведения.

Б св.

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
 Ваша оценка:

  БАБАРЧУК Дарыя Фамінічна [1887 (?), в. Пяркі Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. - ?], манахіня. Арыштавана 17.2.1932 па 'царкоўнай справе' ў Ленінградзе. Асуджаѓна да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
  Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАБІЧАЎ (БАБИЧЕВ) Уладзімір Ільіч [1890, мяст. Жлобін Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. - 21.3.1942, ГУЛАГ], іерэй. Беларус. З сям'і службоўца. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?). Служыў у Свята-Духавай царкве в. Жаліўе Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачок Любоў (н. ў 1915), Зою (1916), Ніну (1924) і сына Яўгена (1919). Арыштаваны 13.4.1933. Асуѓджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як 'член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер АДПУ Маскоўскай вобл. 6.9.1936 Маскоўскім абл. судом прыгавораны за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Перамешчаны ў Бярозаўскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай (?) вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. ? 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БАБОЎСКІ (БОБОВСКИЙ) Яўгеній Адамавіч [17.8.1890, Гродна - 27.12.1972, Тосна, Ленінградѓская вобл.], протаіерэй. У 1910 скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю. У 1918-19 псаломшчык Увядзенскага сабора Петраграда. 27.8.1920 епіскапам Кранштацкім Венядзіктам (Плотнікавым) рукапаложаны ў дыякана, 28.8.1920 - у святара. Служыў ва Увядзенскім, з 1.11.1924 у Мікалаеўска-Богаяўленскім саборах. Арыштаваны 26.11.1924. Высланы ў Нованікалаеўск Краснаярскага краю. З чэрв. 1925 да ліст. 1928 зноў у кліры Мікалаеўска-Богаяўленскага сабора. Узнагароджаны санам протаѓіерэя. З 1929 да 1943 - у зняволенні (ссылка, ППК). У 1943 адкрываў Успенскую царкву ў Енісейску Краснаярѓскага краю, дзе служыў да 17.1.1953. 6.7.1953 прызначаны настаяцелем Казанскай царѓквы ў Тосне Ленінградскай вобл.
  Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАГАВЕНКА (БОГОВЕНКО).
  Гл.: ІААСАФ (БАГАВЕНКА).
  
  
  БАГАДЗІЛАЎ (БОГОДИЛОВ) Цімафей Мікалаевіч [1879, в. Петухоўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл.- 8.10.1937, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'і. Да арышту дыякан Свята-Духавай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 7.8.1937. Асуджаны 18.9.1937 тройкай НКВД за 'паклёп на кіраўніцтва краіны' да ВМП з канѓфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Б. ? 12167 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАГАЧОЎ (БОГАЧЕВ) Несцер Малахавіч [1884, в. Барышаўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. - ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. У 1920-я г. старшыня (або член) царкоўнага савета адной з цэркваў 1-й акругі Чавускага пав. Быў жанаты, меў дачок Сафію (н. ў 1921), Вольгу (1931), сыноў Аляксандра (1924), Віктара (1926). Арыштаваны 15.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за 'антысавецкую агітацыю' і як 'удзельѓнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 27605-с захоўваецца ў архіѓве КДБ Беларусі.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БАГДАНАЎ (БОГДАНОВ) Іаан Церахавіч. Святар. Беларус. У 1920-я г. жыў у в. Мар'іна Гомельѓскага пав., потым Веткаўскі (цяпер Добрушскі) р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: ДА Гомельскай вобл., ф. 1379, воп. 1, сп. 2, л. 5.
  
  
  БАГДАНОВІЧ (БОГДАНОВИЧ) Вячаслаў Васілевіч [псеўданімы: Васілевіч, Віцяблянін; 1878, мяст. Дзісна Віленскай губ., цяпер горад у Міёрскім р-не Віцебскай вобл. (паводле інш. звестак - Лепельскі пав. Віцебскай губ.) - 1939 (?), Вілейка], царкоўны дзеяч, літаратар, дзеяч бел. нацыянальнага руху. Беларус. Сын святара Васілія Багдановіча і брат педагогаў Анатолія і Генадзія Багдановічаў. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1903). З 6.11.1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. З 18.5.1907 інспектар Мінскай, з восені 1907 Літоўскай (Віленѓскай) духоўных семінарыяў. У 1915 эвакуіраваўся з семінарыяй у Разань. У 1919 вярнуўся ў Вільню, прызначаны рэктарам семінарыі. Удзельнічаў у Памесным Саборы Расійскай (Рускай) праваслаўнай царквы (1917-18) пра які напісаў некалькі спецыяльных артыкулаў і надрукаваў дзённік удзельніка Сабора. Быў адказным рэдактарам 'Литовских Епархиальных Ведомостей' з 1919 да 20.10.1922, калі пастановай Віленскай духоўнай кансісторыі выданне было зачынена. У верас. 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы. Захоўваючы вернасць Патрыярху, адмовіўся прыняць аўтакефалію Польскай царѓквы, за што пастановай архіепіскапа Варшаўскага Георгія звольнены з пасады рэктара семінарыі і рэдактара 'Литовских Епархиальных Ведомостей'. У кастр. 1922 арыштаваны польскімі ўладамі з архіепіскапам Літоўскім і Віленскім Елеўферыем (Богаяўленскім) і вывезены ў Кракаў. Мітрапалітам Дзіянісіем адлучаны ад Польскай аўтакефальнай царквы. У канцы 1922 абраны ў сенат II Рэчы Паспалітай. Актыўны змагар за правы беларусаў у Польшчы. У 1930 абраны сенатарам на другі тэрмін. Са святаром Лукой Голадам арганізаваў у Вільні адзіны ва ўсёй Польшчы праваслаўны прыход, які падпарадкоўваўся патрыярху Ціхану і служыў у ім псаломшчыкам (1924-36). Пасля дзесяцігадовага існавання Патрыяршая абшчыѓна ў Вільні адміністрацыйнымі ўладамі была разгромлена, а яе храм апячатаны (1936). Выступаючы ў сенаце (1929) паведаміў пра сапраўднае становішча Праваслаўнай царквы, пра гвалт, канфіскацыю маёмасці, нацыянальныя прыцясненні. З 1930 выкладаў у Віленскай рускай гімназіі імя А.Пушкіна і ў жаночым епархіяльным вучылішчы. Вядомы і як кампазітар, аўтар музыкі да некалькіх рамансаў на словы А.Пшчолкі. Паводле звестак А.Клімовіча, у 1920-я г. Б. прыпісвалася аўтарства раманса 'Зорка Венера' на словы М.Багдановіча. У 1920-30-я г. член Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) у Вільні. Да 28.11.1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камісіі пры БНК. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб'яднання ў Вільні, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У 1939 арыштаваны польскай дэфензівай як праціўнік аўтакефаліі. Заклюѓчаны ў Віленскую турму, адкуль этапаваны ў Бяроза-Картузскі канцѓлагер. З наступам Чырвонай арміі ахова лагера ўцякла, і зняволеныя вызваліліся. У верас. 1939 арыштаваны органамі НКВД. Па заяве пракуратуры СССР сярод асуджаных не значыцца. Па прыватных сведчаннях, расстраляны ў Вілейскай турме НКВД неўзабаве пасля арышту.
  14.4.1949 на Беласточчыне польскай службай бяспекі арыштаваны і дэпартаваны ў СССР доктар медыцыны Багдановіч Глеб (н. 1913 у Вільні; скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі ф-т Віленскага ун-та), сын Вячаслава Багдановіча. Зняволенне адбываў у Варкуцінскім канцлагеры МДБ Комі АССР (некаторы час разам са святаром, былым вучнем свайго бацькі Яўстафіем Баслыком). Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь, жыў у Руѓдзенску, працаваў доктарам. Памёр у Вільні.
  Тв.: Церковно-славянский язык как религиозно-культурная ценность. Гродно, 1938; Царква і Дзяржава // Праваслаўная Беларусь. 1927, ? 1; Патрыярх Ціхан // Праваслаўная Беларусь. 1928, ? 9.
  Лiт.: Лабынцев Ю.А. Литературное наследие В.В.Богдановича - белорусского сенатора ІІ Речи Посполитой // Славяноведение (Москва). 1997, ? 3, с. 39-49; Праваслаўе (Мінск). 1997, ? 5; Цыпин В., прот. История Русской Церкви, 1917-1997. Т. 9. М., 1997. С. 31, 229, 241; Чэмер А. [Анішчык А.]. Партрэты. Вільнюс, 2001; Kozłowska-Głogowska H. Białіoruski senator // Czasopis. 2001, ?? 10-12; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2; Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku.
  
  
  БАДАГОЎСКІ (БОДАГОВСКИЙ) Міхаіл Васілеѓвіч [1892 (?), в. Забалоцце Ельнінскага пав. Смаленскай губ., цяпер Ельнінскі р-н Смаленскай вобл. - ?], абнаўленчы іерэй. Рускі. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту служыў у Петра-Паўлаўскім саборы ў Мінску. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932 у Мінску па адрасе: вул. Мар'еўская, д. 4. Асуджаны 13.3.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Б. ? 25287-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАЗЫЛЕЎСКІ (БАЗИЛЕВСКИЙ) Генадзій Сямёнавіч [1878, в. Слабодка Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. - ?], верагодна, брат Аркадзія Сямёнавіча Базылеўскага. Украінец. З сялянскай сям'і. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў в. Слабодка. Арыштаваны 2.1.1930. Асуджаны з шэрагам інш. святароў Полацка-Віцебскай епархіі 16.6.1930 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. ? 21053-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Базылеўскі Аркадзій Сямёнавіч. З 1911-12 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Емянец Невельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАЙДАКОЎ (БАЙДАКОВ) Грыгорый Дарафеевіч.
  Гл.: ПАРФІРЫЙ (БАЙДАКОЎ).
  
  
  БАЙКО (БОЙКА) (БОЙКО) Канстанцін Патапавіч [1909, мяст. Белавежа (Białowieża) Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер тэрыторыя Польшчы - 12.10.1984, Белавежа], протаіерэй. У 1915-21 у бежанстве ў Разанскай губ., Расія. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1932), Багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та са ступенню магістра багаслоўя (1934). Рукапаложаны ў дыякана (2.2.1934). Служыў у мяст. Сверж (Świerże) на Холмшчыне (Польшча). У 1937 накіраваны ў Клецк (цяпер райцэнтр Мінскай вобл.), дзе дапамагаў хвораму настаяцелю Грыгорыю Лукашэвічу ў адбудове згарэлай царквы. Быў жанаты, меў дачку Зою і сына Мацвея (10 і 14 гадоў). З лют. 1938 святар Успенскай царквы в. Люшнева, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. У крас. 1939 вярнуўся ў Клецк, служыў ва Уваскрасенскім храме, выкладаў у СШ. Арыштаваны ў 1940. Неўзабаве вызвалены. Падчас 2-й суѓсветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У маі 1944 выехаў у Белавежу. Арыштаваны 21.3.1946 у Бельску, цяпер Бельск Падляскі (Bielsk Podlaski), Польшча. Асуджаны 26.11.1946 ваенным трыбуналам тагачаснай Баранавіцкай вобл. за 'здраду савецкім грамадзянам, выступы з антысавецкімі пропаведзямі і ўсхваленне Германіі' да 15 гадоў ППК і 5 гадоў паѓзбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызваѓлення вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 13.7.1993 Мінскім абл. судом. Асабовая справа Б. ? 35234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
  
  
  БАЙКОВА (БОЙКОВА) Варсанофія Яўстаф'еўна [1871, мяст. Зяткодцы (?), цяпер Хмяльніцкая вобл., Украіна - ?]. Беларуска. Да арышту псаломшчыца Увазнясенскай царквы в. Кабішы Віцебскага пав., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштавана 16.3.1931. Асуджана 27.8.1931 са святарамі Васіѓліем Вайткевічам, Грыгорыем Лепяшынскім, Максімам Стуканавым, Аляксандрам Шыркевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за 'дзейнасць у склаѓдзе контррэвалюцыйнай арганізацыі' дa 1 года пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебѓскай вобл.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БАЙКОЎ (БАЙКОВ, БОЙКОВ) Мікола [Мікалай Якаўлевіч; псеўданімы і крыптанімы: Аглядальнік; Асветнік; Дашкольнік; М.К-ч; М.Кр.; Кр-іч; Крывіч; Мікола Крывіч; Настаўнік; 10(22).2.1889, Бежацк Цвярской губ. - пасля 1946 (?)], мовазнавец і літаратуразнавец, педагог. Рускі. З сям'і свяшчэннаѓслужыцеля. Скончыў Бежацкае мужчынскае духоўнае вучылішча, Цвярскую духоўную семінарыю, Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Накіраваны ў Мінскую духоўную семінарыю. Выкладаў лоѓгіку, псіхалогію, гістарычную філасофію, дыдактыку. З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 - у МБПТ. Рэдактар час. 'Школа и культура Советской Белоруссии' (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік час. 'Асвета'. З 1921 вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922-28 Слоўнікавай камісіі Інбелкульта, потым Інстытута мовазнаўства АН БССР. Атрымаў вядомасць як аўтар прац па літаратуразнаўстве, крытыцы і педагогіцы, але асабліва як укладальнік слоўнікаў: 'Практычны расійска-беларускі слоўнік' (1924, з М.Гарэцкім), 'Беларуска-расійскі слоўнік' (1925), 'Расійска-беларускі слоўнік' (1928, абодва з С.Некрашэвічам), 'Практычны беларускі вайсковы слоўнік' (1927, з А.Бараноўскім). Арыштаваны АДПУ 19.7.1930. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да 'Саюза вызвалення Беларусі'. Вызвалены 2.9.1930. На акадэмічную работу вярнуцца не дазволілі. У 1931-41 літсупрацоўнік Мінскага рэѓкламнага бюро, стыліст у газ. 'Чырвоная змена'. Падчас вайны знаходзіўся ў Мінску. У 1944 выехаў у Германію. Працаваў у прапагандысцкім бюро 'Вінэта'. Паводле некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай у Берліне і перавезены ў Мінск. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: На літаратурныя тэмы: Зб. артыкулаў. Мн., 1929 (пад псеўдаѓнімам М.Крывіч).
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Булахов М. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977. С. 42-43; Германовіч І. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 1985; Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20-30-я гады. Мн., 1975. С. 21-28, 54; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  
  БАКУНАЎ (БАКУНОВ) Іаан Якаўлевіч [1864, Мінская губ. - ?], манах. Арыштаваны 16.10.1930 у в. Вялікая Глушыца (?). Асуджаны 26.12.1930 калегіяй АДПУ Сярэдне-Волжскага краю за 'антыѓсавецкую агітацыю' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 Куйбышаўскай абл. пракуратурай.
  Кр.: Белая книга.
  
  
  БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Ігар [1.6.1923, в. Була былога Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. - ?], святар. Сын протаіерэя Пятра Балабушэвіча. Скончыў 6 класаў народнага вучылішча (1935), 5 класаў Пружанскай гімназіі (1939), 9 класаў СШ (май 1941). Падчас 2-й суѓсветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. З 1941 выконваў абавязкі псаломшчыка пры Свята-Сімяонаўскай царкве ў мяст. Малеч. У 1942-44 суѓпрацоўнік Малецкага валаснога ўпраўлення. У крас. 1945 мабілізаваны ў Чырвоную армію. Камісаваны з-за хваробы (тыф). З ліст. 1945 на адбудове Мінска. 6.5.1946 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Васіліем (Ратміравым) рукапаложаны ў дыякана, 9.5.1946 - у святара. Прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскай царквы в. Мокрае, цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. З 28.2.1947 служыў у Ільінскім храме в. Харава, цяпер Пружанскі р-н. Быў жанаты на Юліі Паўлаўне Стрыж, гадаваў сыноў Ігара (н. ў 1944), Льва (1947). Вучыўся (завочна) у Ленінѓградскай духоўнай акадэміі. Арыштаваны 24.10.1951. Да 10.10.1954 у зняволенні ў Омскім канцлагеры. Вызвалены са зняццем судзімасці. З 15.11.1955 настаяѓцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Амельѓянец Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. З 1956 клірык Смаленскай епархіі. Далейшы лёс невядомы.
  Балабушэвіч Пётр. У 1940-я г. настаяцель Свята-Сімяонаўскай царквы ў мяст. Малеч, цяпер Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.
  Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 119.
  
  
  БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Міхаіл Ігнаціевіч [1859, в. Гарбанкі Кобрынскага пав. Гродзенѓскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. - ?], верагодна, сын Ігнація Балабушэвіча. Скончыў духоўную семінарыю. У 1910-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Бездзеж Кобрынскага пав., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. Падчас арышту служыў ва Успенскім храме в. Косіна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 16.1.1933. Асуджаны 3.2.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 наѓселеных пунктах і Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Б. ? 28626-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Балабушэвіч Ігнацій. Протаіерэй. Не менш чым да 1904 служыў у Пакроўскай царкве в. Бухавічы Кобрынскага пав., цяпер Кобрынскі р-н.
  Кр.: Памятная книжка Гродненской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Яўстафій Міхайлавіч [1886, в. Сухопаль Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. - ?], святар, верагодна, сын Міхаіла Балабушэвіча. Вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай школе, Віленскай настаўніцкай семінарыі. Служыў псаломшчыкам. Падчас 1-й сусветнай вайны паслушнік Пятроўскага манастыра. У 1915 рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ў Віленскую епархію. З 1920 у Гродзенѓскай епархіі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У ліп. 1944 выехаў у Германію. Вярнуўшыся ў 1945, атрымаў месца настаяцеля Раства-Багародзіцкага сабора ў Гродне. Арыштаваны 24.12.1945. Асуджаны 26.7.1946 за 'антысавецкую прапаганду' да 5 гадоў ППК (паѓзней зніжана да 3 гадоў). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.10.1992 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа Б. ? 15406 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 258. Гродно, 2000.
  
  
  БАНБЕНКА (БОНБЕНКО) Ціхан Мацвеевіч [1890, в. Ануфрыева Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. - ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям'і. Служыў у Свята-Ануфрыеўскай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 17.3.1932. Праходзіў па адной справе са святаром Фокам Сіваковым і з сялянамі-аднаасобнікамі, актыўнымі прыхаджанамі Якавам Івановым (н. ў 1872) Дзянісам Парфёнавым-Кандрацевым (1904), Калістратам Якімавым (1891). Асуджаны калегіяй АДПУ 11.5.1932 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 16.1.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 10069 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАНДАЦКІ (БОНДАТСКИЙ) Павел Майсеевіч [1899, мяст. Кажан-Гарадок Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. - ?]. Беларус. Да арышту стараста Мікалаеўскай царквы ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 3.10.1939. Праходзіў па адной справе з псаломшчыкам Барысам Дружылоўскім і настаўнікамі Мікалаем Мардухаем (1918), Уладзіславам Паўлікам (1907), Грыгорыем Яцынам (1895). Асуѓджаны 29.6.1940 паводле пастановы калегіі НКВД як 'член ПАВ' і за 'шпіянаж на карысць Польшчы' дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Групавая справа Б. і інш. ? 9726-с з фотаѓздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.
  Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна. Мн., 1995; НАРБ, ІКБР.
  
  БАРАВІК (БОРОВИК) Ксенія Данілаўна [20.1. 1900 (?), в. Чыропка Залескай вол. Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. - ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям'і. З 1917 насельніца Новадзявочага манастыра ў Санкт-Пецярбургу. Пастрыжана ў манашаства 1926. Арыштавана 17.4.1932. Асуджана 16.6.1932 да 3 гадоў паѓзбаўлення волі. Выслана ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАРАНАЎ (БАРАНОВ) Іаан Самсонавіч [1874, в. Рудня Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н - ?], абнаўленчы святар. Беларус. З сялянскай сям'і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. З 1912 настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў в. Галавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 30.4.1933. Асуджаны па адной справе з дыяканам Арцеміем Давыдзенкам, царкоўным актывістам Іванам Гецікавым 23.7.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 5 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР. Групавая справа Б. і інш. ? 11600 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  БАРАНОЎСКІ (БАРАНОВСКИЙ) Якаў Сцяпанавіч [9.10.1872, хут. Андрэеўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Новаандрэеўка Глускага р-на Магілёўѓскай вобл. - 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'і. Вучыўся ў Ігуменскім павятовым вучылішчы. З 1903 псаломшчык Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. З 1904 служыў разам з Уладзімірам Тэраўскім. Удзельнік з'езда духавенства і веруючых Мінскай епархіі ў жн. 1927 у Мінѓску. Арыштаваны АДПУ ў 1930. Асуджаны 'за антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў высылкі за межы Беларусі. Пасля сканчэння тэрміну вярнуўся на радзіѓму, служыў у храме св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай у Мінску. У 1930-я г. ў Касма-Даміянаўскай царкве ў мяст. Асіповічы (?), цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 28.7.1937 па справе 'Беларуская аўтакефальная царква'. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам святароў Мінскай епархіі за 'прыналежнасць да антысавецкай арганізацыі царкоўнікаў і правядзенне варожай работы супраць савецкай улады' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 25.3.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Личный состав епархиального управления; НАРБ, ІКБР; Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku.
  
  
  БАРАУЛЯ (БАРАУЛЯ) Мікалай Грыгор'евіч [1890, мяст. Чарняўка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. - 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. Член царкоўнага савета храма св. Андрэя Юродзівага ў Барысаве. Падчас арышту слесар завода 'Чырвоны металіст'. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Чырвонасцяжная, д. 27. Праходзіў па адной справе са старшынём савета Яўменам Мазалём і актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай групы' і за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. ? 10397-с захоўваецца у архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАРОЎСКАЯ (БОРОВСКАЯ) Фёкла Мікалаеўна [1897, в. Нараўка Масеўскай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча - ?], манахіня. З 1917 (?) насельніца Новадзявочага манастыра ў Санкт-Пецярбургу. Арыштавана 18.4.1932. Асуѓджана 16.6.1932 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
  Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАРШЧЭЎСКІ (БОРЩЕВСКИЙ) Васілій Грыгор'евіч [1863, в. Свяча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Верагодна, брат Фёдара Грыгор'евіча Баршчэўскага і Эраста Грыгор'евіча Баршчэўскага. Скончыў духоўную семінарыю. У 1900-10-я г. другі святар Мікалаеўскага сабора ў Дрысе Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Верхняѓдзвінск Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дарагакупава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н. Арыштаваны 7.12.1931 у Віцебску. Асуджаны 14.7.1932 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей асобай нарадай пры АДПУ як 'член антысавецкай групы і за шпіянаж' дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабіліѓтаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебѓскай вобл.
  Баршчэўскі Фёдар Грыгор'евіч. Рукапаложаны ў іерэя (1890). Да 1905 настаяцель Барыса-Глебскага храма в. Дварэц Лепельскага пав. Віцебскай губ. З 1906 у царкве ў гонар вобраза Святой Божай Маці ў в. Новахаванск Невельскага пав. Віцебскай губ.
  Баршчэўскі Эраст Грыгор'евіч. Рукапаложаны ў іерэя (1892). Да 1910 настаяцель Свята-Троіцѓкай (?) царквы в. Глабай Невельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. З 1911-12 служыў у Аляксандраўскім храме в. Клёўнікі Невельскага пав. Віцебскай губ.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАРШЧЭЎСКІ (БОРЩЕВСКИЙ) Мікалай Данілавіч [1872, в. Залессе Магілёўскай губ., цяпер тэрыторыя Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. (вёска не існуе) - 30.9.1937, Орша, турма НКВД]. Беларус. З сям'і свяшчэннаслужыцеля. Верагодна, брат Міхаіла Данілавіча Баршчэўскага. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. З 1909 настаяцель Пакроўскай царквы в. Відзенічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у Талачыне Віцебскай вобл. Асуджаны 15.9.1937 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Іаанам Валійскім, Канстанцінам Варановічам, Аляксіем Валчок-Волкавым, Лявонціем Глінскім, Анатоліем Зяньковічам, Іосіѓфам Квяткоўскім, Яўгеніем Лаўроўскім, Мікалаем Пяскоўскім, дыяканам Пятром Цівам і інш. тройкай НКВД за 'антысавецкую агітацыю' дa ВМП з канфіѓскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Баршчэўскі Міхаіл Данілавіч. У ліку лепшых скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1901). З 10.1.1902 назіральнік-эканом Гомельскага духоўнага вучылішча. З 1.9.1904 назіральнік, з 4.11.1904 выкладѓчык рускай і царкоўнаславянскай моваў Магілёўскага духоўнага вучылішча.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАРЫСОВІЧ (БОРИСОВИЧ) Георгій Іванавіч [1875, в. Гарадзец Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Усвяцкі р-н Пскоўскай вобл., Расія - 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Рускі. Сваяк Іаана Сямёнавіча Барысоѓвіча. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1894), рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ў Мікалаеўскі храм в. Гарадзец. З 1911 ва Успенскай царкве в. Белахвостава Невельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Невельскі р-н Пскоўскай вобл. З 1928 на працягу года працаваў чорнаѓрабочым ў Невелі, потым пераехаў да старэйшага сына Дзмітрыя ў Ленінград. З 1933 у Віцебску, дворнік на люстэркавай фабрыцы. Быў жанаты, меў дачку Ганну (30 гадоў) і сыноў - усе жылі ў Ленінградзе - Дзмітрыя (29 гадоў), Віктара (25 гадоў), Мікалая (20 гадоў). Арыштаваны і асуджаны ў 1933 за 'ўтойванне сацыяльнага паходжання' (тэрмін невядомы). Зноў арыштаваны 20.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Баўмана, д. 12. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіѓве УКДБ Віцебскай вобл.
  Барысоѓвіч Іаан Сямёнавіч. Да 1913 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Гарадзец.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
  
  
  БАРЫСЮК (БОРИСЮК) Дамініка Калістратаўна [студз. 1887 (?), в. Агароднікі Бельскага пав. Гроѓдзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?], манахіня. Арыштавана 17.2.1932 у Ленінградзе. Асуѓджана 22.3.1932 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Сярэднюю Азію. Далейшы лёс невядомы.
  Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БАСЛЫК Яўстафій [30.3.1902, в. Чыжэвічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - 8.5.1970, Мінск], протаіерэй. Беларус. Сын царкоўнага старасты Кандрата Баслыка, брат Яўгенія Баслыка. Скончыў 2-класнае Вілейскае (гарадѓское) пачатковае вучылішча (1917), 2 курсы Данскога сярэдняга сельскагаспадарчага вучылішча ў мяст. Персіянаўка каля Новачаркаска (цяпер Растоўская вобл., Расія), Віленскую духоўную семінарыю (1927). Архіепіскапам Віленскім і Лідскім Феадосіем (Феадосьевым) рукапаложаны ў дыякана (28.2.1926), іерэя (14.1.1927). З восені 1927 памочнік настаяцеля Свята-Марыінскага храма ў Вільні, Ільінскай царквы в. Нарач Вілейскага пав. Віленскай губ. Паўла Саѓсноўскага, потым памочнік настаяцеля Благавешчанѓскай царквы в. Забрэжжа Ашмянскага пав. Віленскай губ. (цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл.) Уладзіміра Каранцэвіча. З 14.4.1928 настаяцель Благавешчанскай царквы. З 1943 Валожынскі благачынны. З 15.3.1947 служыў у Мінскай Александра-Неўскай царкве на Вайсковых могілках. Арыштаваны 21.2.1951 у Мінску па адрасе: вул. Берасцянская, д. 29, кв. 2. Асуджаны ў адзін дзень са святарамі Паўлам Кірыкам, Платонам Сліжам і інш. 5.9.1951 асобай нарадай МДБ за 'антысавецкую агітацыю' дa 10 гадоў ППК. 9.2.1952 этапаваны ў Маскву, потым у Валагодскую турму МДБ, а ў пачатку крас. 1952 у Рачны канцлагер МДБ Комі АССР (Варкута). Некаторы час пакаранне адбываў з Глебам Багдановічам. З 1955 на пасяленні. Канчаткова вызвалены 10.5.1956. З 22.6.1956 протаіерэй Лазараўскай царквы г. Волагда, Расія. Зѓ 22.6.1957 настаяцель Пракоп'еўскага сабора ў г. Вялікі Усцюг, Расія. Узнагароѓджаны залатым крыжам з упрыгожаннямі (1957). Са студз. 1959 служыў у Раства-Багародзіцкай кафедральнай царкве ў Волагдзе, благачынны 1-й акругі Валагодѓскай епархіі. У крас. 1959 падчас усяночнага ў выніку правакацыі ў перапоўненым храме пачалася паніка і загінулі людзі. 13.6.1959 прыгавораны Валагодскім абл. судом за 'не прадбачанне' да 3 гадоў пазбаўлення волі, але 11.7.1959 Вярхоўным судом РСФСР апраўданы. Да жн. 1962 настаяцель кафедральнага сабора ў Смаленску, потым жыў у Мінску ў дачкі Ірыны. З 1963 кіраваў малым хорам Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Пакінуў грунтоўныя ўспаміны пра свой час. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках. Рэабілітаваны 28.11.1978 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Б. і інш. ? 20622-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  16.7.1944 у в. Выгалавічы (цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл.) арыштаваны студэнт Віленскай настаўніцкай семінарыі Баслык Фёдар Кандратавіч (н. ў 1921 у в. Выгалавічы), верагодна, сваяк Яўстафія Баслыка. 9.12.1944 асуджаны як 'член нацыяѓналістычнай Беларускай арганізацыі' і 'агент нямецкай разведкі' да 10 гадоў ППК і 5 гадоў паѓзбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў пас. Вожавель НКВД Комі АССР (п/с 843). Вызвалены 30.4.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.4.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа Ф.Баслыка і інш. ? 13588-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Баслык Яўгеній. У 1940-я г. настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл., потым у мяст. Глыбокае, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.
  Феадосій (Феадосьев). Свецкае імя: Мікалай Іванавіч. Н. ў 1864. Хіратанісаны ў 1903. У 1908 епіскап Смаленскі, у 1923 архіепіскап Адэскі і Херсонскі. Пераследаваўся савецкімі ўладамі. У 1923 уцёк у Польшчу (з Кіева). Варшаўскім сінодам і мітрапалітам Дзіянісіем прызначаны кіруючым архіерэем у епархію Віленскую і Лідскую. Памёр у 1942.
  Літ.: Баслык Е. Записки священника Евстафия. Мн., 2005.
  Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; За Христа пострадавшие.
  
  
  БАТАЛІН (БАТАЛИН) Лаўр Сцяпанавіч [1869, в. Перарост Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. - ?], святар. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магілёўѓскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Добры Двор Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магіѓлёўскай вобл. Арыштаваны 4.7.1931. Праходзіў па адной справе з царкоўным актывістам Кірылам Мацуевым (н. ў 1875). Асуджаны 26.7.1931 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Заходне-Сібірскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Б. і інш. ? 10138-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАТАЛІН (БАТАЛИН) Уладзімір Міхайлавіч [1871, мяст. Селья (?) Віленскай губ. - ?]. Беларус. З сям'і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. У 1910-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Дамброва Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенѓскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Міхайлаўскага (Астраўѓскога) храма ў Слуцку Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Глухая, д. 20. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агіѓтацыю' дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. ? 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БАТАРЭВІЧ (БАТОРЕВИЧ) Серафім Сцяпанавіч [1905, в. Боблі Ковельскага пав. Валынскай губ., цяпер Ковельскі (?) р-н Валынскай вобл., Украіна - 1970-я г., Свярдлоўск, цяпер Екацярынбург, Расія], протаіерэй. Рускі. З сям'і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. У другой палове 1940-х г. настаяцель Мінскага Свята-Духава кафедpальнага сабоpа, сакратар архіепіскапа Мінскага і Беларускага Піцірыма (Свірыдава). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 31.3.1951 (паводле інш. звестак 28.3.1951) у Мінску па адрасе: вул. Бакуніна, д. 3. Асуджаны 25.9.1951 асобай нарадай МДБ як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'актыўны ўдзел у выданні часопіса 'Воскресное чтение', у якім друкаваў артыкулы антыатэістычнага зместу' дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Азёрны канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. (ст. Тайшэт-Бpацк). Пасля вызвалення клірык Свярдлоўскай епархіі. Рэабілітаваны 6.6.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. ? 10731-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: БНБЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  БАТВІННІКАЎ (БОТВИННИКОВ) Анатолій Іванавіч.
  Гл.: АНАТОЛІЙ БАТВІННІКАЎ.
  
  
  БАТОЗСКІ (БАТОЗСКИЙ) Ціхан Данілавіч.
  Гл.: ТАЎРЫЁН (БАТОЗСКІ).
  
  
  БАХАНОВІЧ (БОХАНОВИЧ) Канстанцін Васілевіч [1861 ці 1862, в. Брожа Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'і. Скончыў Слуцкае гарадское духоўнае вучылішча. З пачатку 1900-х г. служыў псаломѓшчыкам у Пакроўскім храме ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 12.1.1933. Абвінавачваўся ў 'антысавецкай агітацыі'. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны абл. аддзелам АДПУ 3.5.1933. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 40 чалавек) ? 11726 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БАЦЯНОЎСКІ (БОТЯНОВСКИЙ) Сямён Ігнатавіч [1877, в. Казённая Усяжа Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'і. Да арышту стараста Георгіеўѓскай царквы в. Прылепы Мінскага пав., цяпер Смалявіцкі р-н. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 4.1.1933. Праходзіў па адной справе са святарамі Яфімам Паўлоўскім, Іакавам Трахановічам, царкоўнымі актывістамі Пелагеяй Рыгораўнай Бацяноўѓскай (н. ў 1881), Васілём Іванавічам Бацяноўскім (1875), Фёдарам Едзіновічам (1900), Мацвеем Кудрэвіѓчам (1888), Якавам Марцішэўскім (1897), Паўлам Міхалевічам (1906), Арцёмам Няхайчыкам (1901), Васілём Няхайчыкам (1882), Міхаілам Няхайчыкам (1871). Асуджаны 16.1.1933 асобай нарадай пры АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. ? 25544-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БАЧКОЎ (БОЧКОВ) Філіп Антонавіч [1865, в. Пірагова Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 30.6.1938, Чэрвень Мінскай вобл., турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям'і. Служыў у Мікалаеўскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.10.1937 у в. Банькаўшчына, цяпер Мсціслаўскі р-н. Асуджаны з актыўнымі прыхаджанамі Дзям'яѓнам Арцюхавым (1886), Сямёнам Новікавым (1876), Сяргеем Смаляковым (1900), Пятром Фядорчанкам (1875), Андрэем Пруднікавым (1900), Антонам Цубанавым (1880) тройкай НКВД 5.11.1937 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 28.11.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 12542-с захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васілій, протаіерэй. З 1914 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Вялікія Дольцы (тагачасны паштовы адрас: ст. Кублічы) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1921. Абвінавачваўся ў 'сяброўскіх сувязях з польскімі афіцэрамі падчас белапольскай акупацыі 1919 г.'. Вызвалены дзякуючы шматлікім просьбам прыхаджан. Калі Б. пагражаў другі арышт, ён перайшоў мяжу і апынуўся ў Зах. Беларусі, дзе яшчэ шмат гадоў служыў святаром.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васілій Сафроніевіч [1882, в. Чабатовічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. - ?], протаіерэй, сын Сафронія Аляксеевіча Бекарэвіча1 . Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Язна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 15.6.1949. Асуджаны 6.9.1949 асобай нарадай МДБ за 'антысавецкую агітацыю' дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.9.1993 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. ? 23422-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Бекарэвіч Сафроній Аляксеевіч. Настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Чабатовічы.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД; За Христа пострадавшие.
  
  
  БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Васілій Фёдаравіч [1896, в. Вуць Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. - 20.10.1937, Мазыр, турма НКВД], святар. Беларус. Сын Фёдара (Бекарэвіча). Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?). Служыў у Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 1.3.1930 у в. Залесавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. Асуджаны 10.4.1930 са святарамі Анісімам Каваленкам, Елісеем Петрусенкам, Аляксандрам Сафонавым, дыяканам Пятром Крымскім і інш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у школе в. Кроткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 15.1.1935. Абвінавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі'. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны пастановай НКВД БССР 20.7.1935. У трэці раз арыштаваны ў 1936 (або ў 1937). Прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (? 10516-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўѓскай вобл.) рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2257, в. 1, с. 20; БНДЦЭД; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мазыра і Мазырскага раёна. Мн., 1997; Шиленок Д., свящ. Из истоѓрии Православной Церкви в Белоруссии (1922-1939). М., 2006.
  
  
  БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Канстанцін Іосіфавіч [1879, в. Ількавічы Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. - кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. З 1908 настаяцель Ільінскай царѓквы в. Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у Магілёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную агітацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магіѓлёўскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. ? 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел [1863, в. Юрцава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. Беларус. Сын Аляксія Фаміча Бекарэвіча. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900-10-я г. служыў у Мікалаеўскай царкве ў мяст. Шклоў (Стары Шклоў) Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. У 1920-я г. - у адной з цэркваў Оршы. Арыштаваны 20.2.1930 на чыгуначнай ст. Шклоў. Асуджаны з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі 21.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Б. ? 9926 захоўваецца ў архіѓве КДБ Магілёўскай вобл.
  Бекарэвіч Аляксій Фаміч. Скончыў духоўную семінарыю. Да пачатку 1910-х г. протаіерэй Успенскага храма в. Юрцава. Узнагароджаны паліцай (9.7.1906).
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
  
  
  БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел Пятровіч [1892, в. Солаўе Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы в. Гладкава Чавускага пав. Магілёўѓскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.2.1932. Асуѓджаны 9.4.1932 з Дзям'янам Куксавым, верагодна, старастам царквы, за 'контррэвалюцыйную работу па зрыве гаспадарчай палітыкі партыі ў вёсцы' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ўказам прэзідыума Вярхоўнага савета СССР (16.1.1989) і пастановай пракуратуры Магілёўскай вобл. (31.5.1989). Групавая справа Б. і інш. ? 10068 захоўѓваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  10.11.1933 у в. Язершчына, цяпер Магілёўскага р-на, арыштаваны Бекарэвіч Канстанцін Пятровіч (н. ў 1889; падчас арышту - жанаты, гадаваў пяць дзяцей), брат Паўла Бекарэвіча. 10.2.1934 калегіяй АДПУ асуджаны за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс таксама невядомы. Рэабілітаваны 4.3.1958 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. ? 6979-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  
  БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Пётр Пятровіч [1875, Рагачоў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельѓскай вобл. - 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям'і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую царкву в. Астравы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. З 1913-14 настаяцель Свята-Духава храма в. Высачаны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 20.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 3-я Вайсковая, д. 20, кв. 32. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі, актыўнымі прыхаджаѓнамі тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. захоўѓваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Рагачоўскага раёна. Мн., 1992.
  
  
  БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Фёдар Ігнаціевіч.
  Гл.: ФЁДАР БЕКАРЭВІЧ.
  
  
  БЕЛАЙЦ Сергій Паўлавіч [12.6.1903, Лібава, цяпер Ліепая, Латвія - 2.4.1985, в. Голдава Лідскага р-на Гродзенскай вобл.]. Беларус. З сям'і вайскоўца. Скончыў вышэйшае пачатковае гарадское вучылішча (1922), экстэрнам Брэсцкую рускую гімназію (1929). У 1932 пры Гродзенскай духоўнай кансісторыі вытрымаў экзамен на псаломшчыка. З 1.5.1933 служыў у Аляксандра-Неўскай царкве в. Сталовічы, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл., з 1934 - у храѓме ў гонар іконы Божай Маці в. Міжэвічы, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл., з 1936 - у Міхайлаўскай царкве в. Перавалака, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. У 1935 ажаніўся з Валянцінай Сашко (н. 1.1.1918), гадаваў дачку Лідзію (11.4.1937), сына Генадзя (23.2.1936). З 1939 і да 22.6.1942 паслядоўна служыў у Дзмітрыеўскай царкве в. Шчорсы, цяпер Навагрудскі р-н Гродзенѓскай вобл., у Георгіеўскім храме в. Ятвеск, цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. 28.12.1941 вытрымаў паѓстырскі экзамен пры Навагрудскім епархіяльным упраўленні. Епіскапам Віцебскім і Полацкім Афанасіѓем (Мартасам) рукапаложаны ў дыякана (31.5.1942), святара (22.6.1942). З 17.11.1942 служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Явар, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. З 4.7.1950 - у Раства-Багародзіцкім храме в. Дварэц Дзятлаўскага р-на. З 30.7.1952 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Азярніца Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 6.2.1961. Абвінавачваўся ў 'антысавецкай агіѓтацыі'. 21.11.1961 УКДБ Гродзенскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Працягваў служыць у Азярніцѓкай царкве. З 13.2.1968 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Аранчыцы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. 31.12.1969 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Антоніем (Мельнікавым) прызначаны ў Раства-Багародзіцкі храм в. Голдава. Таксама абслугоўваў суседні Лябедскі прыход. Узнагароджаны набедранікам (1943), скуф'ёй (1946), нагрудным крыжам (1954), паліцай (1964), нагрудным крыжам з упрыѓгожаннямі (1969), мітрай (1983). З 22.9.1984 за штатам. Асабовая справа Б. ? 7236 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
  
  
  БЕЛАКАЗЕВІЧ (БЕЛОКОЗЕВИЧ) Нейміл Цімафеевіч [1875, в. Відаўка Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. - ?], іерэй. Арыштаваны 15.2.1930 у в. Расніціна Кіржацкага р-на Уладзімірскай вобл. Асуджаны да 3 гадоў высылкі. Зноў арыштаваны 1.5.1945. Прыгавораны да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Боль и память: Книга памяти жертв политических репрессий Владимирской области. Владимир, 2001. Т. 1.
  
  
  БЕЛІЕНКАВА (БЕЛИЕНКОВА) Анна Мацвееўна [?, в. Балотава Віцебскай губ. - ?], манахіня Знаменскага манастыра (Цвярская вобл.). Арыштавана 6.12.1929. Асуджана 4.3.1930 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана на Урал. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана.
  
  
  БЕЛЬСКІ (БЕЛЬСКИЙ) Аляксей Іосіфавіч [1888, мяст. Бешанковічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. - 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], шавец-саматужнік. Беларус. З рабочай сям'і. Верагодна, арыштоўваўся ў 1920-я г. У 1930-я г. старшыня царкоўнага савета адной з віцебскіх цэркваў. Зноў арыштаваны 19.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 4-я Нагіна, д. 7. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за 'дзейнасць у склаѓдзе контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебѓскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
  
  
  БЕЛЮСЦІН (БЕЛЮСТИН) Міхаіл [да 1890 - 1943]. З духоўнага саслоўя. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912). З 1913 настаяцель Пакроўѓскай царквы в. Зубкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. 21.7.1914 выбраны членам будаўнічага камітэта цэркваў 2-й акругі Слуцкага пав. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Галынка Клецкага р-на. Па-зверску забіты савецкімі партызанамі з жонкай і сынам. Вясной 1943 на яго пахаванні з прамовай выступіў святар Барыс Ясінскі.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 2. Гродно. 2005. С. 249.
  
  
  БЕЛЯКОЎ (БЕЛЯКОВ) Анісім Усцінавіч [1885, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - ?], іерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў Крычава. Быў жанаты, меў дачку Антаніну (н. ў 1927), сыноў Паўла (1908), Дзмітрыя (1911) і Васіля (1926). Арыштаваны 5.4.1933. Асуджаны калеѓгіяй АДПУ 9.6.1933 як 'член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі' да 5 гадоў гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці (уключаючы дом). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР і 10.11.1993 УУС Магілёўскага абл. выканкама. Групавая справа Б. і інш. ? 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БЕНЯШЭВІЧ (БЕНЕШЕВИЧ) Уладзімір Мікалаевіч [9(21).8.1874, мяст. Друя Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. - 27.1.1938, НКВД], гісторык (візантолаг, гісторык царкоўнага права, палеограф), публіцыст. Беларус. З сям'і чыноўніка. Скончыў 1-ю Віленскую гімназію (1893), юрыдычны ф-т Санкт-Пецярбургскага ун-та (1897). У 1897-1900 слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Берлінскім, Гейдэльбергскім ун-тах. З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 прафесар царкоўнага і грамадзянскага права Санкт-Пецярбургскага ун-та, прафесар кафедры гісторыі царкоўнага права Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1906-09), доктар царкоўнага права (1914). Выкладаў на Вышэйшых жаночых (Бястужаўскіх) курсах, у Ваенна-юрыдычнай акадэміі. Рэдактар перыёдыкаў 'Памятники древнерусского канонического права' (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), 'Обзор трудов по славяноведению, 1908-1913' (1909-18). Апошняе выданне можна лічыць бібліяграфіяй па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, літаратуры Беларусі. Быў у навуковых камандзіроўках на Афоне (Грэцыя), Сінаі (Егіпет), у Турцыі, Палесціне. Член Памеснага сабора (1917-18). У дакастрычніцкі час за 'захоўванне нелегальнай літаратуры' неаднаразова падвяргаўся вобыскам, а за 'вальнадумства ў лекцыях па гісторыі царкоўнага права' пасаджаны ў турму 'Кресты', але неўзабаве вызвалены па хадайніцтве Санкт-Пецярбургскага ун-та. У гады савецкай улады прафесар Ленінградскага ун-та, галоўны бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай бібліятэкі. У 1922 - член праўлення Таварыства праваслаўных прыходаў Петраграда. З 1925 - член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР, вучоны сакратар Руска-візантыйскай слоўнікавай камісіі. Выбраны членам Баварскай (19.2.1927), Прускай (30.6.1929), Страсбургскай акадэмій навук, ганаровы член Афінскага таварыства візантолагазнаўства. Арыштаваны ў маі 1922 па справе 'аб канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей'. Апраўѓданы на судзе. Зноў арыштаваны 22.11.1928. У яго абарону выступілі дзеячы сусветнай навукі, нобелеўѓскія лаўрэаты Ф.Нансен, А.Эйнштэйн, акадэмік У.Вярнадскі. Нягледзячы на гэта, 8.8.1931 асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў лют. 1933. Вярнуўся ў Ленінград, займаўся навуковай працай на кафедры гісторыі Ленінградѓскага дзяржаўнага ун-та, працаваў галоўным бібліятэкарам Ленінградскай дзяржаўнай публічнай бібліятэкі. У 1937 у Мюнхене была выдадзена яго кніга 'Синагога в 50 титулов и другие юридические сборники Иоанна Схоластика'. Гэта cтала падставай для новага арышту. 17.1.1938 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны.
  5.9.1937 у Ленінградзе арыштаваны Беняшэвіч Георѓгій (н. ў снеж. 1911), сын Уладзіміра Беняшэвіча. У снеж. 1937 асуджаны да ВМП і расстраляны.
  7.9.1937 у Ленінградзе арыштаваны навуковы суѓпрацоўнік Радыевага інстытута Беняшэвіч Дзмітрый Уладзіміравіч (н. ў снеж. 1911), брат-блізнюк Георгія Беняшэвіча. 6.10.1937 асуджаны да ВМП і расстраляны.
  16.9.1937 у Ленінградзе арыштаваны Беняшэвіч Дзмітрый Мікалаевіч (н. ў 1870-я г.; у 1920-я г. тэхнічны дырэктар Днепрапятроўскага НДІ чорнай металургіі), брат Уладзіміра Мікалаевіча Беняшэвіча. У снеж. 1937 асуджаны да ВМП і расстраляны.
  Тв.: Древнеславянская кормчая XIV титулов без толкований. Т. 1. СПб., 1906-07; Описание греческих рукописей монастыря св. Екатерины на Синае. Т. 1, 3. СПб., 1911-17; Очерки по истории Византии. Вып. 1-4. СПб., 1912-15; Синагога в 50 титулов и другие юридические сборники Иоанна Схоластика. СПб., 1914; Сборник памятников по истории церковного права, преимущественно русской церкви до эпохи Петра Великого. Вып. 1-2. Пг., 1914-15.
  Кр.: Гранстрем Е.Э. В.Н.Бенешевич (к 100-летию со дня рождения) // Византийский временник. 1973. Т. 35; Трагические судьбы: репрессированные ученые в Академии Наук СССР. М, 1995; Синодик Санкт-Петербургской епархии; ЭГБ, т. 2; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; Рэпрэсаваныя...
  
  
  БІЛЕВІЧ (БИЛЕВИЧ) Мікалай Адамавіч [1907, мяст. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл. - 24.3.1955, ГУЛАГ], святар. Беларус. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. З 1941 настаяцель Пакроўскай царквы в. Гародзькі, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. З 1949 памочнік настаяцеля Аляксандра-Неўскай царквы в. Новая Беліца (інш. назва Навабеліца; цяпер у межах Гомеля). Арыштаваны 27.4.1951. Праходзіў па адной справе са святарамі Яўстафіем Баслыком, Платонам Сліжам. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 5.9.1951 за 'антысавецкую агітацыю' і як 'удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сцяпны канцлагер ? 4 МДБ Казахскай ССР (Джэзказган). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 28.11.1978. Групавая справа Б. і інш. ? 20622-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Жонка святара Алена Сцяпанаўна (н. ў 1910) жыла ў Лідзе Гродзенскай вобл.
  Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; НАРБ, ІКБР.
  
  
  БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Антоній Канстанцінавіч [1889, в. Амговічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 1933 (?), турма АДПУ]. Беларус. Верагодна, сын Канстанціна Біруковіча. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1913 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Цыр Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украіна. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Навасады (тагачасны паштовы адрас: ст. Койданава) Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.1.1933 у в. Павуссе Дзяpжынскага р-на. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Пятром Арцюхом (1890), Іосіфам Бадуном (1908), Аляксеем Дарагушам (1898), Васілём Калоднікам (1902), Канстанцінам Каско (1893), Васілём Кашкелем (1898), Васілём Мураўскім (1874), Яўгенам Мураўскім (1878). 5.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ асуджаны за 'антыѓсавецкую дзейнасць' дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.1.1959 Мінскім абл. судом. Групавая справа Б. і інш. ? 13783 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Біруковіч Канстанцін. Протаіерэй. Скончыў Мазырскую гімназію. Служыў з 1876. Рукапаложаны ў іерэя (18.4.1884). З 1885 і да 1930-х г. настаяцель Успенскай царквы в. Свірыдавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны камілаўкай (да 1901). З ліп. 1917 благачынны цэркваў 1-й акругі Рэчыцкага пав.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
  
  
  БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Леанід Платонавіч.
  Гл.: ЛЕАНІД БІРУКОВІЧ.
  
  
  БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Павел [1875, в. Гарадзец Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. - ?], сын Платона Біруковіча, брат Леаніда Біруковіча. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). Рукапаложаны ў іерэя (1899). З 1900 настаяцель Успенскай царквы в. Сморкі Барысаўскага пав. Мінскай губ. (з 1978 в. Зорычы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.), дзе раней служыў яго брат. З 1912 - у Пакроўскім храме в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы в. Гатава Мінскага пав., Мікалаеўскай царквы в. Замасточча Мінскага пав., адной з цэркваў Барысава. Арыштаваны 2.12.1929 у Барысаве па адрасе: пр. Рэвалюцыі, д. 14, кв. 1. Асуджаны 13.1.1930 са святарамі Мінскай епархіі Паўлам Біруковічам, Паўлам Гаховіѓчам, Грыгорыем Слупскім, Яўгеніем Хлябцэвічам, яго братам, сястрой і ў адзін дзень са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Васіліем Пашыным, Вячаславам Ражновым, Ігнаціем Сярпінскім і інш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. ? 23252-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Біруковіч Платон. Рукапаложаны ў 1854. Не пазней чым з другой паловы 1870-х г. і да 1899 настаяцель Успенскай царквы в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл.
  Неабходна ўдакладніць: П.Біруковіч - цёзка па імені і прозвішчы настаяцеля ў 1870 - 80-я г. Параскева-Пятніцкага храма в. Вербавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Нараўлянскі р-н Гомельскай вобл.) Платона Біруковіча (рукапаложаны ў 1837; у 1881 узнагароджаны нагрудным крыжам) і настаяцеля (з 1880-х г. і да 1903) Міхайлаўскай царквы в. Ровенская Слабада Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.) Платона Біруковіча (рукапаложаны ў 1866), члена благачыннага савета 1-й акругі Рэчыцкага пав.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Сімяон [1875, в. Жары Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. - ?]. Сын Міхаіла Біруковіча. Скончыў Кіеўскую духоўную семінарыю (1898?), рукапаложаны ў іерэя (1900). З 1901 настаяцель Раства-Багародзіцкай (?) царквы в. Ямінск Бабруйѓскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл., павятовы назіральнік Бабруйскага епархіяльнага вучылішчнага савета. У 1905-17 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Бабруйскім Мікалаеўскім саборы. У 1920-я г. настаяцель Бабруйскай Казанѓскай царквы. З 1930 жыў у Маскве, потым у Вырыцы Ленінградскай вобл. Арыштаваны 21.4.1931. Асуджаны 8.10.1931 па справе 'царкоўнікаў' да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі канцлагер АДПУ Свярдлоўскай вобл., потым у Вішэрскі канцлагер АДПУ Уральскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? п-83017 захоўѓваецца ў архіве УФСБ Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобл.
  Біруковіч Міхаіл. У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1868). Служыў ва Успенскім храме в. Жары. 21.3.1888 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву в. Загалле Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (да 1880), камілаўкай (да 1900). Пасля 1903 за штатам.
  Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии.
  
  
  БІРУЛЯ (БИРУЛЯ) Сідар Дзмітрыевіч [1881, Аршанскі пав. Магілёўскай губ. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'і. Да арышту дыякан Мікалаеўскай (Праабраѓжэнскай) царквы ў мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 14.4.1932. Асуджаны са старастам царквы Дзмітрыем Какоцькам 21.7.1932 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую дзейнасць' дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.5.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БІРУЛЯ (БИРУЛЯ) Уладзімір Вікенцевіч [1873, в. Гарадзечна Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. - 8.8.1954, Панявежыс, Літва], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). Рукапаложаны ў іерэя (1896). З 1900 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Станькаў Мінскага пав., цяпер в. Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. З 1907 служыў у Свята-Троіцкім храме мяст. Ішкалдзь Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. 22.6.1914 пераведзены ў Мінскую Казанскую прывакзальную царкву. Узнагароджаны камілаўкай (1914). Удзельнічаў у бел. культурным і рэлігійным руху, у дзейнасці Беларускай народнай грамады ў Маскве. У сак. 1920 на ўрачыстасцях у гонар 2-й гадавіны абвяшчэння БНР выступіў з пропаведдзю на бел. мове. У 1920-27 падтрымліваў ідэю стварэння Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. З 1926 настаяцель Мікалаеўскай царквы (спалена бальшавікамі, верагодна, у другой палове 1930-х г.; зноў адбудавана ў 1943; зруйнавана ў 1960) у пас. Козырава (інш. назва - пас. Фрунзе), цяпер у межах Мінска (р-н вул. Вялікаморскай). Паводле сфабрыкаванай у НКВД справы, адзін з арганізатараў (з архіепіѓскапам Мінскім Феафанам (Семянякам) з настаяцелем Козыраўскай царквы І.Зенюком, дыяканам А.Камягам, старшынёй царкоўнага савета Дз.Мараковым рэлігійнай антысавецкай арганізацыі ў пас. Козырава (1933-35). У канцы сак. 1935 у арганізацыю пранік правакатар, і ў пачатку крас. ўсе яе члены былі арыштаваны. 10.8.1935 Б. і інш. ўдзельнікі арганізацыі, у тым ліку актыўныя прыхаджане Міхаіл Вішкоўскі (Віткоўскі), Міхаіл Дзігілевіч (Дагялевіч), Марыя Ерахавец, Мікалай Камарнік, Павел Копаць, Пётр Копаць, Пётр Макарчук, Грыгорый Макарчук, Ганна Мініч, Марыя Палойка, Іван Пратасевіч, Фёдар Працішчэвіч, Усевалад Тыдман, Ігнат Скромны, Еўдакім Судакоў, Андрэй Тумар, Іван Філіповіч, Аляксандр Чысты, Кірыла Чысты былі прызнаны судом вінаватымі ў тым, што 'пачынаючы з 1933 г., пасля прыезду ў Мінск М.Семянякі на пасаду епіскапа, у Козыраўскай царкве пачалі групавацца рэлігійныя, кулацкія і інш. антысавецкія элементы, якія паставілі сабе за мэту пад прыкрыццём царквы і выканання рэлігійных абрадаў, настройваць у антысавецкім духу насельніцтва горада і бліжэйшых раёнаў... Толькі пасля арышту гэтай контррэвалюцыйнай групы святароў прыпынілася распаўсюджванне правакацыйных чутак і пачаўся масавы прыліў людзей у калгасы'. На працэсе 25 удзельнікаў арганізацыі прысудзілі да розных тэрмінаў зняволення. Б. прыгавораны калегіяй АДПУ да 3 гадоў ППК. Этапаваны з архіепіскапам Феафанам у Далёкаўсходні канцлагер НКВД (Хабараўск). Вызвалены 17.9.1936. Паводле некаторых звестак у 1942-43 служыў у Ільінскім саборы ў Сольцах (цяпер Наўгародская вобл., Расія), благачынны Солецкай акругі. Асвячаў храмы ў акрузе. Эвакуіраваны немцамі ў Літву. У другой палове 1940 - першай палове 1950-х г. протаіерэй Віленскай епархіі. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1990. Групавая справа Б. і інш. ? 31424-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku; www.petergen.com.
  
  
  БІТЭЛЬ (БИТЕЛЬ) Пётр Іванавіч [псеўданім: Леанід з-пад Вішнева, Бітэль Пятро; 6(19).6.1912, мяст. Радунь Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - 18.10.1991, в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл.], святар, паэт, перакладчык, мемуарыст, педагог, краязнавец. Скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю імя Тамаша Зана (1931). Першыя публікацыі з'явіліся ў часопісе 'Шлях моладзі' (1929). З 1933 у польскім войску. З 1934 загадчык пачатковай школы в. Даўгінава, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. Завочна скончыў гісторыка-філалагічнае аддзяленне Вышэйшых настаўніцкіх курсаў пры Віленскім ун-це. У 1937-39 апублікаваў шэраг артыкулаў па педагогіцы ў часопісе настаўніцкага прафсаюза Віленскай акругі 'Sprawy nauczycielskie'. У сувязі з пачаткам вайны Германіі супраць Польшчы (1939) мабілізаваны і накіраваны на фронт. Вярнуўся на радзіму, дзе ўжо ўсталявалася Савецкая ўлада. Працаваў настаўнікам у мяст. Вішнева, дырэктарам СШ ? 2 у Валожыне, інспектарам-метадыстам школ Валожынскага р-на. Друкаваўся ў раённых газ. 'Іскра' (Валожын) і 'Уперад' (Ліда). Падчас нямецкай акупацыі працаваў школьным інспектарам, перакладчыкам, уступіў у БНС. У 1943 пры пастэрска-багаслоўскіх курсах здаў экзамен, неабходны для прыняцця сану. У чэрв. 1944 з сям'ёй выехаў у Германію. Па дарозе цягнік трапіў у аварыю, але Б. ўдалося выжыць і знайсці прытулак у Польшчы. Пасля прыходу савецкіх войск мабілізаваны ў Чырвоную армію. Служыў да канца 1945. Потым настаўнічаў у школе в. Забрэжжа Валожынскага р-на Мінскай вобл. У 1947 беспадстаўна звольнены з работы. 29.8.1947 рукапаложаны ў іерэя. З 31.12.1948 служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Міжэвічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл., потым у Пакроўскай царкве ў Докшыцах, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 24.11.1950. У 1951 асуджаны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Кемераўскай вобл., потым у Омск, Джэзказган. У зняволенні пераклаў паэмы А.Міцкевіча 'Пан Тадэвуш', 'Конрад Валенрод', 'Дзяды', пішучы на паперы ад мяшкоў з-пад цэменту (рукапісы захоўваюцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры). У 1956 вызвалены са зняццем суѓдзімасці. З 26.9.1956 настаяцель Крыжаўздзвіжанѓскай царквы в. Галавачы Гродзенскага р-на. З 4.10.1957 служыў у Мікалаеўскай царкве ў Петрыкаве Гомельскай вобл. У 1963 вымушаны адмовіцца ад сана. Да 1974 зноў выкладаў бел. мову і літаратуру і нямецкую мову ў СШ мяст. Вішнева. Завочна скончыў філалагічны ф-т Мінскага педінстытута (1970). Цалкам рэабілітаваны ў 1978. Аўтар эпічна-гістарычных паэм і краязнаўчых нарысаў. Перакладаў з польскай, рускай, украінскай, нямецкай, ангельѓскай, італьянскай моў. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1986.
  Тв.: Замкі і людзі: Гістарычная паэма. Мн., 1968; Паэмы. Мн., 1984; Дзве вайны: Вершаваныя аповесці. Мн., 1990; Праз церні і завалы: (Успаміны) // Куфэрак Віленшчыны. 2001. ? 3 (5).
  Кр.: Huszcza J. Kartki z podróży // Huszcza J. Opowieści w czarnych ramkach. Łódź, 1979; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў. С. 169; БП, т. 1; Янушкевіч Я. Пчала без вулля // ЛіМ. 1997. 20 чэрв.; ЭГБ, т. 2; Рэпрэсаваныя...
  
  
  БІЦУКОЎ (БИЦУКОВ) Сцяфан Грыгор'евіч [1871 (?), Магілёў - ?], зубны урач, актыўны прыхаджанін храмаў Кіеўска-Пячэрскай Лаўры. У 1922 арыштаваны за 'антысавецкую дзейнасць'. Зноў арыштаваны 17.1.1933 у Ленінградзе па справе 'еўлогіеўцаў'. Асуджаны 25.2.1934 да 3 гадоў ППК. Асабовая справа Б. ? п-66773 захоўваецца ў архіве УФСБ Ленінѓградскай вобл.
  Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БЛАХІН (БЛОХИН) Яўціхій Лявонавіч [1887 ці 1888, в. Пухавічы Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н - ?]. Беларус. З сялянскай сям'і. Да арышту дыякан Успенскай царквы в. Казакова Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 27.3.1932. Асуѓджаны са свяшчэннаслужыцелямі Іаанам Сазоннікам, Міхаілам Курносавым, Іаанам Озеравым, актыўнымі прыхаджанамі Кузьмой Захаравым (н. ў 1880), Андрэем Кісялёвым (1883), Васілём Кісялёвым (1878), Тарасам Кісялёвым (1892), Пятром Сініцкім (1889) 23.5.1932 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. ? 17191-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БЛІНОЎ (БЛИНОВ) Пётр Фёдаравіч.
  Гл.: ПЁТР БЛІНОЎ.
  
  
  БОГУШ Міхаіл Андрэевіч [1871, Гродзенская губ. - ?, Пскоў, НКВД], іерэй. Беларус. Арыштаваны 21.11.1937. Асуджаны тройкай НКВД 10.12.1937 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.6.1989.
  Кр.: Не предать забвению.
  
  
  БОКАЎ (БОКОВ) Іосіф. Іерэй. Жыў у в. Шарпілаўка Гомельскага пав., цяпер Гомельскі р-н. Рэѓпрэсаваны ў 1933. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БОНДАЛ Павел Карнілавіч [1879, в. Грыгаравічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. - 14.10.1937, турма НКВД]. Да арышту настаяцель царквы с. Трохрэчча Кіраўскага (Вяцкага) р-на Ніжагародскага краю. 12.10.1931 асуджаны калегіяй АДПУ за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў ППК. 29.9.1937 тройкай НКВД па Кіраўскай вобл. прыгавораны да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: За Христа пострадавшие; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
  
  
  БОНДАР Б. І. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Папоўка (з 25.10.1922 в. Леніна) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 60.
  
  
  БОРТНІК (БОРТНИК) Георгій Венядзіктавіч [1910-я г., Дзісенскі пав. Віленскай губ. (?) - 1951, турма МДБ], святар, адзін з арганізатараў і кiраўнiкоў узброенага антысавецкага падполля. З духоўнага саѓслоўя. У 1947 скончыў пастырскія курсы ў Жыровічах (Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Падчас 2-й суѓсветнай вайны сябра СБМ, слухач Альбярцінскай школы СБМ, курсант Мальційскай разведшколы ў Аўстрыі. Пасля яе сканчэння (жн. 1944) у размеркавальным лагеры ў Эгеры (Чэхаславакія), уступіў у БНП. У снеж. 1944 залічаны ў 1-ы кадравы батальён БКА ў Берліне (перад наступам савецкіх войск перадыслацыраваны ў Баварыю). Скончыў падафіцэрскую школу. З крас. 1945 камандзір аддзялення 3-га батальёна дывізіі СС Зіглінга. У маі 1945 трапіў у палон да амерыканцаў. У снеж. 1945 рэпатрыіраваны ў Беларусь. У канцы 1945 - пачатку 1946 з былых сяѓброў СБМ, якія таксама былі ў Альбярцінскай і Мальційскай школах і сталі там сябрамі БНП, арганізаваў падпольную антысавецкую групу. У яе ўвайшлі Б.Дубна, М.Лялюш, Г.Сташкевіч, М.Столяр. Група мела сувязь з 'Саюзам барацьбы супраць камунізма', якім кіраваў Пётр Шыпко. Пасля забойства Шыпко суѓпрацоўнікамі МДБ БССР (1948) узначаліў аб'яднаную арганізацыю. Яна не мела праграмы і статута, яе сябры дзейнічалі ў адпаведнасці з тэзісамі кіраўніка БНП У.Родзькі, апублікаванымі ў ? 5 'Бюлетэня БНП'. Практычная дзейнасць арганізацыі заключалася ў правядзенні антысавецкай агітацыі сярод мясцовага насельніцтва, дзеля чаго выкарыстоўвалася інфармацыя з радыёперадач 'Голаса Амерыкі'. Да арышту (у канцы 1950 - пачатку 1951), верагодна, служыў ва Успенскай царкве в. Кавалі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. У жн. 1951 трыбуналам БВА асуджаны да ВМП. Расстраляны. У 1991 асабовая справа Б. была перагледжана, але рэабілітаваны ён не быў.
  Літ.: Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  
  БОРТНІК (БОРТНИК) Леаніла Аляксандраўна [н. ў 1923 у в. Касута Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл.], настаўніца, псаломшчыца, жонка Георгія Бортніка. З духоўнага саѓслоўя. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працавала настаўніцай. Адначасова служыла псаломшчыцай ва Успенскай царкве в. Кавалі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. (?). Гадавала двое дзяцей. Арыштавана 4.12.1951 у в. Забор'е Віцебскай вобл. Асуджана 22.3.1952 асобай нарадай МДБ за 'антысавецкую агітацыю' дa 25 гадоў (заменена на 10) ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызвалення вярнулася ў Беларусь. Жыве ў Асіповічах Мінскай вобл. Рэабілітавана 11.3.1992 прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.:БНДЦЭД.
  
  
  БОЎБЕЛЬ (БОВБЕЛЬ) Мікалай Ігнатавіч [1902, в. Хомск Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту дыякан Пакроўскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1940. Асуджаны 21.5.1941 паводле пастановы калегіі НКВД за 'антысавецкую агітацыю' дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.6.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. ? 9098-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БРАЗОЎСКІ (БРОЗОВСКИЙ) Іаан Сцяфанавіч [24.2.1887, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - 4.10.1937, Мінск, турма НКВД]. Скончыў настаўніцкія і 5-я Маѓскоўскія пастырскія курсы. 7.4.1914 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дамавіцк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Раванічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. рахункавод завода 'Севморпуть' у Мурманску. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 13.8.1937. Асуджаны 17.9.1937 тройкай НКВД за 'сувязь з белапалякамі' і 'антысавецкую прапаганду' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 22.3.1989. Асабовая справа Б. ? 21256-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  17.7.1937 ў в. Раванічы арыштаваны Бразоўскі Уладзімір Сцяфанавіч (н. 15.6.1881 у мяст. Ярэмічы), брат Іаана Бразоўскага. 17.9.1937 асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 4.10.1937 расстраляны ва ўнутранай турме НКВД у Мінску. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 5.12.1989. Яго асабовая справа ? 28549-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БРАЎКОВІЧ (БРАВКОВИЧ) Аляксандр Васілевіч [1876 ці 1878, Орша Магілёўскай губ., цяпер горад Віцебскай вобл. - ?]. Беларус. З мяшчанскай сям'і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Доўгавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.2.1930. Асуджаны 9.3.1930 са святарамі Іаанам Данькіным, Сергіем Шымковічам асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa ВМП. Звестак пра выкананне прысуду няма. Рэабілітаваны 25.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. ? 16864-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
  
  
  БРАЎКОВІЧ (БРАВКОВИЧ) Сергій [1874, в. Машканы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. - 10.9.1937, Омск, турма НКВД]. Сын Пятра Браўковіча. Скончыў Магілёўѓскую духоўную семінарыю (1897), рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Уваскрасенскай царкве ў мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1930. Абвінавачваўся ў 'контррэвалюцыйнай дзейнасці' і 'захоўванні замежнай валюты'. Асуджаны да 3 гадоў ссылкі ў Сібір (с. Бальшарэчча, цяпер райцэнтр Омскай вобл.). У 1933 вярнуўся з ссылкі ў мяст. Копысь. Неўзабаве яго дачку Наталлю, вучаніцу 7 класа, выключылі з Мінскай СШ. З-за адсутнасці працы і сродкаў для існавання вярнуўся ў с. Бальшарэчча. Зноў арыштаваны 2.7.1937 па справе 'святароў і міран Бальшарэчанскага раёна Омскай вобл.'. У перыяд следства знаходзіўся ў Омскай турме. Абвінавачваўся як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі духавенства, які сістэматычна праводзіў антысавецкую агітацыю, усхваѓляў расстраляных удзельнікаў трацкісцка-зіноўеўѓскай банды, вёў контррэвалюцыйную агітацыю, накіраваную на зрыў гаспадарчай палітыкі партыі і савецкага кіраўніцтва'. Вінаватым сябе не прызнаў. 9.9.1937 тройкай НКВД Омскай вобл. асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.1.1960 прэзідыумам Омскага абл. суда. Асабовая справа Б. ? п-7673 захоўваецца ў архіве УФСБ Омскай вобл.
  Браўковіч Пётр. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. Да 1912-13 настаяцель Мікалаеўскай царквы пры дзіцячым Мікалаеўскім прытулку ў Магілёве.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий Омской области; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
  
  
  БРАУСЕВІЧ (БРАУСЕВИЧ) Кірыл Іванавіч [1883, в. Агароднікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 7.7.1938, Мінск, турма НКВД], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Служыў, верагодна, у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мінску. Падчас арышту бухгалтар Мінскага дзіцячага дома ? 4. Арыштаваны ў лют. 1938. Праходзіў па адной справе з мітрапалітам (абнаўленчым) Пятром (Бліновым), святаром Іаанам Перхаровічам, актыўнымі прыхаджанамі, салісткай Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі Соф'яй Шкрэдавай (1904), хатняй гаспадыняй Анастасіяй Яворскай (1877), машыністам дэпо ст. Мінск Сяргеем Мукавозчыкавым (1896), рабочымі Гаўрылам Антончыкам (1875), Наталляй Сцяпанавай (1904), Марыяй Яворскай (1903), калгаснікам Цітам Ерахаўцом (1876). Асуджаны 25.5.1938 з шэрагам святароў тройкай НКВД як 'агент польскіх разведорганаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.12.1958 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. ? 15173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  БРУЯКІН (БРУЯКИН) Іаан Іванавіч [1869, в. Смодзіна (?) Мазырскага пав. Мінскай губ. - ?], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў настаўніцкія курсы, рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў (з Іаанам Зенюком) у царкве Мінскага жаночагаым першакласнага Спаса-Праабражэнскага манастыра, працаваў настаўнікам у 1-м Мінскім прыходскім вучылішчы, быў членам і справаводам Мінскага аддзялення вучылішчнага савета пры Епархіяльным Мікалаеўскім брацтве. З 1907 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Станькава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. З 1912 служыў у Міхайлаўскім храме в. Варонічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Рудзенск) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. З 1915 духаўнік 4-й акругі Ігуменскага пав. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны са святаром Антоніем Валачковічам, царкоўным актывістам Аляксандрам Шэлегам (н. ў 1897) 5.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Новасібірск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. ? 26857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Памятная книжка Минской епархии; БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
  
  
  БРУЯКІН (БРУЯКИН) Іаан Уладзіміравіч [1879, Мінск - другая палова 1930-х г., ГУЛАГ (?)]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Рукапаложаны ў дыякана (1899), потым у іерэя. У 1904 прызначаны ў Спаса-Праабражэнскую царкву в. Будча Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. З 1907 служыў у Аляксандра-Неўскім храме в. Крывічы (Вялікія Крывічы) Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. З 1910 настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Плешчаніцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл., член будаўнічага камітэта цэркваў 4-й акругі Барысаўскага пав. У 1920-я г. - у Рызапакладзенскім храме в. Ачыжа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Свята-Іаанаўскага прыхода в. Бортнікі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 7.9.1935 у Бабруйску. Асуджаны 20.1.1936 за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Паводле некаторых звестак загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 15.11.1991. Асабовая справа Б. ? 14776 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; НАРБ, ІКР.
  
  
  БРЫЛІЯНТАЎ (БРИЛЛИАНТОВ) Андрэй Мікалаевіч [1868, с. Гардзееўка Чарнігаўскай губ., цяпер Бранская вобл., Расія - ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900-10-я г. настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Машава Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. служыў у храме ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 21.3.1930 за 'антыѓсавецкую агітацыю і прапаганду' да 3 гадоў ППК. Высланы ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабілітаваны 16.1.1989. Асабовая справа Б. ? 14235 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
  
  
  БРЭЦКІ (БРЕЦКИЙ) Іаан Пятровіч [1875, в. Маслакі Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. - 5.2.1938, Масква, НКВД], абнаўленчы протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. 23.3.1906 прызначаны псаломшчыкам Свята-Багародзіцкага храма в. Сіманаўка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Расна Чавускага пав.). Рукапаложаны ў іерэя. З 1908 настаяцель Георгіеўскай царквы в. Вародзькаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Удзельнічаў у Пленуме абнаўленчага Беларускага Праваслаўнага Свяшчэннага Сінода (25-27 снеж. 1928, Орша). У НГАБ (Ф. 2786, в. 2, с. 3) захаваўся групавы фотаздымак удзельнікаў Пленума. У 1930-я г. настаяцель царквы в. Войнава-Гара Арэхава-Зуеўскага р-на Маскоўскай вобл. Арыштаваны 25.1.1938. Асуджаны тройкай УНКВД Маѓскоўскай вобл. 2.2.1938 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.7.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ. Ф. 2786, в. 2, с. 3; Бутовский Полигон.
  
  
  БУДЗІЛОВІЧ (БУДИЛОВИЧ) Павел Восіпавіч [1874, в. Пнёва Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. - 1933 (?), Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'і. У пачатку 1910-х г. служыў псаломшчыкам у Спаса-Праабражэнскім храме мяст. Цырын Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. 31.3.1914 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву в. Дорагава Навагрудѓскага пав., цяпер Карэліцкі р-н. У 1920-я г. псаломѓшчык Свята-Іаанаўскай царквы мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н. Меў дачку Ніну (н. ў 1920) і сыноў Анатоля і Мікалая. Арыштаваны 25.12.1932. Асуджаны 28.3.1933 са святаром Васіліем Буйчыкавым, старастам і актыўнымі прыхаджанамі (усяго каля 30 чалавек) калегіяй АДПУ за 'агітацыю супраць калгасаў' дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Неўзабаве пасля арышту Б. памёрла яго жонка Лізавета. Дзеці змушаны былі хаваць свае паходжанне, жыць пад страхам выкрыцця. Праўнук Б. - бел. гісторык і музыкант Яраш Малішэўскі. Рэабілітаваны 19.9.1956 Мінскім абл. судом. Групавая справа Б. і інш. ? 7205-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  З Паўлам Будзіловічам 25.12.1932 арыштаваны і 28.3.1933 асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці яго брат Будзіловіч Якаў Восіпавіч (н. ў 1871). Рэабілітаваны 19.9.1956.
  Кр.: Памятная книжка Минской епархии.
  
  
  БУДНІК (БУДНИК) Іаан Канстанцінавіч [1876, в. Шкорнеўка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. - 9.12.1937, Омск, турма НКВД], іерэй. Беларус. З сялянскай сям'і. Арыштаваны 24.11.1937 на хут. Жураўлёўка Омскай вобл. Асуѓджаны тройкай пры НКВД 5.12.1937 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 3.5.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омѓской области.
  
  
  БУДОЛЬ Канстанцін Емяльянавіч [1879, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. Беларус. З 1907 настаяцель Параскева-Пятніцкай царквы в. Кухоцкая Воля Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынѓская вобл., Украіна. З 1912 служыў у Благавешчанскай царкве в. Горна (тагачасны паштовы адрас: ст. Даўгінава) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 1.11.1929. Асуджаны 15.12.1929 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 3 гадоў паѓзбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Верагодна, рэпрэсавана і сям'я Б. Рэабілітаваны 22.4.1992 пракуратурай БССР. Асабовая справа Б. ? 32998-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БУЕЎСКІ (БУЕВСКИЙ) Аляксій Васілевіч [1893, Глуск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - 25.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям'і рабочага. Да арышту дыякан храма св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай у Мінску. Арыштаваны 14.10.1937. Асуджаны 3.1.1938 тройкай НКВД за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Ленінградскай ВА 14.10.1957. Асабовая справа Б. ? 8404-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Васілій Васілевіч [1887, мяст. Тураў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер горад Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. - ?, Мінск, турма АДПУ], сын Васілія Буйчыкава. Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912). З 1916 другі святар, у 1920-я г. настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы ў мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 25.12.1932. Асуджаны 28.3.1933 з псаломшчыкам Паўлам Будзіловічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы (усяго каля 30 чалавек) асобай нарадай пры АДПУ за 'агітацыю супраць калгасаў' дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям'ю Б. выслалі ў Паўночны край. Рэабілітаваны 19.9.1956 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. ? 7205-с захоўваецца ў архіѓве КДБ Беларусі.
  Буйчыкаў Васілій. Быў паслушнікам Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Вучыўся ў Мінскім духоўным вучылішчы. Служыў псаломѓшчыкам. 6.5.1884 рукапаложаны ў сан дыякана і прызначаны ў Ільінскую царкву мяст. Тураў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер горад у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Грыгорый Васілевіч [1886, в. Поблін Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. З 1914 настаяцель царквы св. Праведнай Анны в. Замошская Слабада (тагачасны паштовы адрас: ст. Докшыцы) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Уваскрасенскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 8.8.1928. Абвінавачваўся ў 'правядзенні контррэвалюцыйнай прапаганды'. Паѓѓсѓтановай асобай нарады пры калегіі АДПУ справа Б. (? 8155-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) спынена. Рэабілітаваны 26.10.1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
  
  
  БУКАТА (БУКАТО) Аляксандр Лук'янавіч [май 1888, в. Гарбуноўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы в. Быстрыца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 6.5.1929. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Паўлам Квяткоўскім (1900), Ісакам Лідскім (1897), Антонам Ляшчынскім (1878), Баляславам Нічыпаровічам (1889), Вікенціем Смолічам (1869), Адамам Харытановічам (1900), Уладзімірам Шпакоўскім (1905). Асуджаны 20.6.1929 за 'шпіянаж' і 'контррэвалюцыйную агітацыю' да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены ў 1932. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.2.1992 ваеннай пракуратурай Беларусі. Групавая справа Б. і інш. ? 33046-с захоўѓваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БУКО Яўграф Якаўлевіч [1910, в. Маркі Дзісенѓскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. - 1939 (?), НКВД], дзядзька Вячаѓслава Ульянавіча Букі. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Жыжма Лідскага пав., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. Праз некаторы час пераведзены ў храм мяст. Іўе Ашмянскага пав., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. У верас. 1939 пасля прыходу у Іўе Чырвонай арміі Б. выйшаў з дому і не вярнуўся. Жонка святара Яўгенія Іванаўна (з Яцкевічаў; у другой палове 1940-х г. выехала ў Польшчу) упэўнена, што муж быў схоплены суѓпрацоўнікамі НКВД і, верагодна, забіты, бо неўзабаве на Іўеўскіх могілках прыхаджане знайшлі яго капялюш.
  Буко Вячаѓслаў Ульянавіч. Н. 20.10.1942 у в. Маркі. Бел. біяхімік, спецыяліст у галіне эксперыментальнай гепаталогіі. Доктар біялагічных навук (1990), прафесар (2000). Замежны член Нью-Йоркскай АН (1994), член Міжнароднай АН Еўразіі (1995), Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнні печані (1991), Міжнароднага і Еўрапейскага таварыстваў па біямедыцынскім вывучэнні алкагалізму (1994), Міжнароднага таварыства па вывучэнні ксенабіётыкаў (1996), Еўрапейскага таварыства клінічных даследванняў (1998). Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут (1964). Працаваў у лячэбных установах Брэѓста і Брэсцкай вобл. З 1971 у Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі. Навуковыя працы па вывучэнню малекулярных механізмаў заѓхворванняў і пашкоджання печані, уздзеянні акісляльнага стрэсу на структуру і функцыі печані, распрацоўцы метадаў фармакалагічнага ўздзеяння на паталогію печані і стварэнні новых лекавых сродкаў. Аўтар 420 навуковых прац.
  Кр.: З асабістага архіва В.У.Буко.
  
  
  БУЛГАК Ігар Пятровіч [1916 (?), в. Тулкава Мінскай губ. - ?], псаломшчык. У 1942-44 у склаѓдзе 'Пскоўскай духоўнай місіі' на акупаванай тэрыторыі Ленінградскай вобл. Арыштаваны 3.9.1950. Асуджаны 3.11.1950 да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Вызвалены 3.8.1956. Жыў у Даўгаўпілсе. Далейшы лёс невядомы.
  Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
  
  
  БУЛЫЧОЎ (БУЛЫЧЕВ) Канстанцін Акімавіч.
  Гл.: КАНСТАНЦІН (БУЛЫЧОЎ).
  
  
  БУРАК Мікалай [каля 1870 - ?]. Беларус. У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам Свята-Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Коўбча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. 10.1.1894 рукапаложаны ў іерэя і 13.2.1894 прызначаны настаяцелем Свята-Мікалаеўскага храма в. Малыя Дольцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебѓскай вобл. У 1898 пераведзены ў Пакроўскую царкву в. Зазер'е (тагачасны паштовы адрас: ст. Пярэжыр) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (да 1900). Рэпрэсаваны, верагодна, у 1920-я г.
  9.7.1928 у в. Зазер'е з актыўнымі прыхаджанамі Пакроўскай царквы Васілём Іванавічам Прастаком (н. ў 1876), Аляксандрам Васілевічам Прохарчыкам (1890), Паўлам Емяльянавічам Сачыкам (1908) арыштаѓваны Бурак Андрэй Мікалаевіч (н. ў 1900; атрымаў сярэднюю адукацыю), сын Мікалая Бурака. 7.9.1928 асобай нарадай АДПУ асуджаны за 'антысавецкую агітацыю' да 6 месяцаў ППК. Зноў арыштаваны 26.2.1930. Прыгавораны 18.3.1930 за тое ж 'злачынства' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (? 32324-с; захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 2.4.1992 пракуратурай Беларусі, па другой (? 22637-с; захоўваецца тамсама) 28.4.1989 пракуратурай БССР.
  Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии.
  
  
  БУРАНКОЎ (БУРЕНКОВ) Іаан. Беларус. З духоўнага саслоўя. З 1913-14 служыў ва Увазнясенскай царкве в. Суслаўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Васільеўка (Васілева) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 38.
  
  
  БУРДЗІЦКІ (БУРДИЦКИЙ) Пётр Дзянісавіч [1890, в. Царковішча Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцѓкага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.2.1930 з царкоўным актывістам Цітам Старалоўнікавым. Асуджаны 9.3.1930 за 'контррэвалюцыйную агітацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа Б. і інш. ? 11712 захоўваецца ў архіве УКДБ Мігілёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БУРМІН (БУРМИН) Георгій Фролавіч [1870, в. Вавілкі (?) Магілёўскай губ. - 29.9.1937, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1910-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Асмоѓлавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1930-я г., верагодна, служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Галавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 29.5.1937. Асуджаны 15.9.1937 з дыяѓканам Арцеміем Давыдавым і актыўнымі прыхаѓджанамі (усяго каля 10 чалавек) тройкай НКВД за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.4.1961 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. ? 7357-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
  
  
  БУТВІЛОВІЧ (БУТВИЛОВИЧ) Цімафей Паўлавіч [1864, Гродзенскай губ. - ?], дыякан. Арыштаваны 9.4.1932. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: За Христа пострадавшие.
  
  
  БУТКЕВІЧ (БУТКЕВИЧ) Павел Андрэевіч [1876 ці 1879, Друя Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. - 28.12.1937, Цвер, турма НКВД], святар. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 19.5.1933 у в. Новая Аляксандраўка Крывашэінскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 2.7.1933 за 'контррэвалюцыю і сабатаж' да 2 гадоў ссылкі. Пасля выѓзвалення служыў у Казанскай царкве ў Ржэве Калінінскай вобл. Зноў арыштаваны 16.12.1937. Асуджаны тройкай НКВД 26.12.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэѓабілітаваны 13.1.1993, па другой 15.6.1989.
  Кр.: Боль людская; За Христа пострадавшие.
  
  
  БУТОМА Пётр Васілевіч. Верагодна, сын Васілія Бутомы. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Агародня-Кузьмініцкая Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
  Бутома Васілій. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Войніна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія. У 1910-я г. служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Старыя Дзятлавічы Гомельѓскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 61, 69, с. 90, л. 2-3; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
  
  
  БУТОМА Уладзімір Пятровіч [1879, в. Верамейкі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 1.11.1937, Гомель, турма НКВД], протаіерэй. Скончыў духоўную семінарыю. З 1910 настаяцель Мікалаеўскай чыгуначнай царквы ў Гомелі Магілёўскай губ. У 1920-я г., верагодна, служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве ў Гомелі. Арыштаваны 11.5.1927 (?). Асуджаны калегіяй АДПУ 16.9.1927 да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Паўторна арыштаваны 20.8.1937. Тройкай НКВД 30.10.1937 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1988.
  Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
  
  
  БУТРАМЕЕВА (БУТРОМЕЕВА) Ксенія Аляксандраўна.
  Гл.: КЛЕАПАТРА (БУТРАМЕЕВА).
  
  
  БУШКЕВІЧ (БУШКЕВИЧ) Віктар [1911 або 1912, в. Мікулічы (паводле інш. звестак - Божына) Ігуменѓскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. - ?], сын Міхаіла Бушкевіча. У пачатку 1930-х г. дыякан Петра-Паўлаўскай царквы в. Навасёлкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты на Кавалёвай Варвары Іванаўне. Арыштаваны 14.10.1932 ці 14.11.1932. Асуджаны 14.1.1933 калегіяй АДПУ за 'антысавецкую контррэвалюцыйную агітацыю' дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР (па справах ? 26043-с і ? 34662-с; захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.) 20.7.1989 і 18.9.1992.
  Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
  
  
  БУШКЕВІЧ (БУШКЕВИЧ) Міхаіл [1884 - 1938, ГУЛАГ], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай), бацька Віктара Бушкевіча. У пачатку 1930-х г. настаяцель Ільінскай царквы в. Божына былога Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 16.11.1933. Асуджаны за 'ўдзел у паўстанцкай арганізацыі' да 8 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні.
  Кр.: Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  БЫКАЎ (БЫКОВ) Антон Сцяпанавіч [1870, в. Подрава Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. - 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям'і. Член царкоўнага савета храма св. Андрэя Юродзівага ў Барысаве. Падчас арышту пісар арцелі 'Чырвоны харчавік'. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Калгасная, д. 16. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў' і за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. ? 10397-с захоўваецца ў архіѓве КДБ Беларусі.
  Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
  
  
  БЫЛІНСКІ (БЫЛИНСКИЙ) Арсеній [да 1880, в. Буйнавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. - 1931], протаіерэй, сын Пятра Былінскага. У 1920-я г. настаяцель царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны ў 1930. Загіѓнуў у зняволенні.
  Былінскі Пётр. Вучыўся ў Пінскім духоўным вучылішчы. Да 19.9.1884 выконваў абавязкі псаломшчыка Пакроўскай царквы в. Астражаны (Астражанка) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. Потым псаломшчык Раства-Багародзіцкай царквы в. Буйнавічы. Памёр 26.3.1914.
  Кр.: Памятная книжка Минской епархии; За Христа пострадавшие.
  
  
  БЯГЛЯК (БЕГЛЯК) Васіль Калінікавіч [1900 - 11.3.1938, Мазыр, НКВД], стараста Раства-Багародзіцкай царквы в. Мялешкавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны, асуджаны да ВМП і расстраляны.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мазыра і Мазырскага раёна. Мн., 1997.
  
  
  БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Антоній Іванавіч [1869, в. Краснае Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Бракава Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 17.1.1931. Асуджаны 26.2.1931 калегіяй АДПУ за 'контррэвалюцыйную агітацыю' да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа Б. ? 10742 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
  
  
  БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Кірыл Аляксандравіч [1876, в. Замосце (Zamość), цяпер горад у Польшчы - ?], свяшчэннаслужыцель. Рускі. Скончыў духоўную семінарыю, служыў у Магілёўскай епархіі (?). Арыштаваны 19.11.1937 у Быхаве Магілёўскай вобл. Асуѓджаны тройкай НКВД 29.11.1937 за 'распаўсюджванне правакацыйных чутак' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 28.11.1989. Асабовая справа Б. ? 13011 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Кірыл Еўдакімавіч [1884, в. Лазукі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. - ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Казяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 26.5.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Іванам Казаковым (н. ў 1888), яго сястрой Анастасіяй Казаковай (1879), Марыяй Пурвінай (1887), Рыгорам Салаўёвым (1880). Асуджаны 21.8.1932 асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. ? 20810-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.: БНДЦЭД.
  
  
  БЯЛОВА (БЕЛОВА) Яўгенія Фёдараўна [1909, Магілёў - ?], служачая. Беларуска. Дачка Фёдара Бялова. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1920-я г. сакратар епіскапа Магілёва. Арыштавана 5.3.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Энгельса, д. 6. Асуджана калегіяй АДПУ 9.6.1933 за 'антыѓсавецкую агітацыю' і як 'удзельніца контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі' да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БССР 18.7.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БЯЛОЎ (БЕЛОВ) Фёдар Міхайлавіч [1887, Магілёў - ?], дыякан. З мяшчанскай сям'і. Бацька Яўгеніі Бяловай. У пачатку 1900-х г. - паслушнік Бялыніцкага Раства-Багародзіцкага манастыра. 5.7.1906 прызначаны псаломшчыкам, у 1910-я (?) г. - дыяканам Магілёўскага Іосіфаўскага кафедральнага сабора. Акрамя Яўгеніі меў дачку Ніну (н. ў 1921) і сына Ціхана (1925). Арыштаваны 21.3.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Энгельса, д. 6. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як 'член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі' да 5 гадоў гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 3.8.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. ? 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  
  БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ (БЯЛЫНИЦКИЙ-БИРУЛЯ) Барыс Андрэевіч [1874 ці 1875 - 18.9.1918, Віцебск, турма ЧК], службовец, рэлігійны дзеяч. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Да 1917 павятовы член Віцебскага акруговага суда, удзельнік Памеснага Сабора РПЦ ад Полацкай епархіі. 5.7.1918 арыштаваны органамі ЧК у Віцебску. Зняволены ў Віцебскай турме. Епіскап Дзвінскі Панцеляіман (Ражноўскі) звярнуўся да Патрыярха Ціхана (Бялавіна) з просьбай аказаць садзейнічанне ў вызваленні членаў Сабора. 18.9.1918 Віцебскай губернскай ЧК асуджаны да ВМП без прад'яўлення абвінавачання. Расстраляны. На 169-м паседжанні Сабора было аб'яўлена, што 'Бялыніцкі-Біруля Б.А. і Палонскі Г.І. узяты заложнікамі і расстраляны ў адказ на забойства Урыцкага і раненне Леніна'.
  Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
  
  
  БЯЛЬКОЎ (БЕЛЬКОВ) Васілій Сямёнавіч [1909, в. Крыўск Гомельскага пав., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. - 23.1.1941, ГУЛАГ], памочнік старасты Мікалаеўскай царквы в. Крыўск. Арыштаваны 4.11.1939 у Гомелі. Асуджаны 29.1.1940 да 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 29.1.1991.
  Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.
  
  
  БЯЛЯЕЎ (БЕЛЯЕВ) Пётр [1874, в. Росіца Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. - ?], сын Пятра Іванавіча Бяляева1 і, верагодна, брат Аляксія Пятровіча Бяляева2 . Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Голышава Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія. З 1910 другі святар Мікалаеўскага сабора ў Дрысе Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінск, райцэнтр Віцебскай вобл. З 1912 настаяцель Полацкага Мікалаеўѓскага сабора, благачынны цэркваў 1-й акругі Полацкага пав. Віцебскай губ., павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ. У 1920-я г. служыў у Паѓкроўскім саборы ў Віцебску. Меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 8.12.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15 святарамі, царкоўнымі служыцелямі і інш. асобай нарадай пры АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' дa 3 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены з-пад аховы (дата не ўказана). Далейшы лёс невядомы. Рэабіліѓтаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебѓскай вобл.
  Бяляеў Пётр Іванавіч. Да 1906-07 настаяцель царквы ў гонар Еўфрасінні Полацкай в. Росіца.
  Бяляеў Аляксій Пятровіч. У 1900-10-я г. настаяцель храма ў Дзісне Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.
  
  
  БЯРОЗКІН (БЕРЕЗКИН) Васілій Мікалаевіч [1884, с. Пятніца, цяпер Істрынскі р-н Маскоўскай вобл. - ?], манах. З сялянскай сям'і. Скончыў Палтаўскую настаўніцкую семінарыю. У 1905-14 знаходзіўся ў Нілавай пустыні Цвярской губ. З 1914 працаваў санітарам у ваенна-палявым шпіталі ў Вільні, з 1917 - у ваенна-палявым шпіталі ў Віцебску, затым у Цвяры. Пасля 1920 жыў у Нова-Іерусалімскім манастыры Маскоўскай вобл. У 1931 арыштаваны Істрынскім раённым аддзелам ДПУ. Абвінавачваўся ў захоўванні золата. Праз 20 дзён вызвалены за недаказанасцю злачынства. Да 1937 жыў у Істры Маѓскоўскай вобл. Працаваў статыстыкам-касірам саўгаса 'Істрынская ферма' Масагароднінатрэста. Арыштаваны 27.11.1937. Зняволены ў Таганскай турме. 3.12.1937 асуджаны тройкай пры УНКВД па Маѓскоўскай вобл. за 'антысавецкую агітацыю, варожыя адносіны да Савецкай улады, роспуск правакацыйных чутак аб хуткай вайне і гібелі Савецкай улады' да 10 гадоў ППК. Вінаватым сябе не прызнаў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1991.
  Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
  
  
  БЯРОЗКІН (БЕРЕЗКИН) Павел [1884, Віцебская губ. - 21.1.1938, Смаленск, НКВД], святар, верагодна, сын Іакава Бярозкіна. З 1911-12 настаяцель Паѓкроўскай царквы в. Спастыр Невельскага пав. Віцебѓскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. Арыштаваны 14.12.1937 у Веліжы. Асуджаны 5.1.1938 тройкай УНКВД Смаленскай вобл. за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Бярозкін Іакаў. З 1909 настаяцель Успенскай царквы в. Пышнякі Віцебѓскага пав., цяпер Віцебскі р-н.
  Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Смоленский мартиролог.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
В.Горъ "Чужая кровь" В.Романов "Ликвидаторы" Я.Алексеева "Принцессы огненного мира" Д.Казаков "Игра титанов" А.Левицкий "Сага смерти. Мгла" В.Вегашин "Пробужденное пророчество" А.Бобл "Воины Зоны" А.Круз, М.Круз "Земля лишних. Исход" Т.Устименко "Дочь Господня" Е.Картур "Троемирье. Игры с демонами" Ю.Иванович "Отец императоров-2. Алексей Справедливый" Л.Астахова Я.Горшкова "НЧЧК. Теория заговора" М.Палев "Византийский манускрипт" Д.Удовиченко "История бастарда. Враг империи" А.Муравьев "Гроза тиранов" Е.Малиновская "Охота на нечисть" В.Коваленко "Кембрийский период" А.Земляной "Академик" С.Жданова "Крылья Феникса" М.Гарцев "Скоморох Божий"

Сайт - "Художники"
Доска об'явлений "Книги"