Прадмова, бiяграфii i пералiк асноўных твораў (калi адшуканы) рэпрэсаваных лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, а таксама лiтаратура цi iншыя крынiцы iнфармацыi пра лёс пакутнiкаў (персаналii на лiтары А - К).
Том II:
Бiяграфii i пералiк асноўных твораў рэпрэсаваных лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, а таксама лiтаратура цi iншыя крынiцы iнфармацыi пра лёс пакутнiкаў (персаналii на лiтары Л - Я).
Том III:
Бiяграфii рэпрэсаваных беларускiх лiтаратараў, навукоўцаў, работнiкаў асветы, грамадскiх i культурных дзеячаў Беларусi, звесткi i факты пра якiх на час выхаду першых двух тамоў не былi ўдакладнены i сiстэматызаваны, або наогул адшуканы ў самы апошнi момант, а таксама папраўкi i ўдакладненнi да персаналiяў I i II тамоў.
Карэктары:
Алег Гардзiенка (беларуская i руская мовы),
Уладзiмiр Свяжынскi (лiтоўская мова),
Васiль Сёмуха (польская мова),
Аксана Спрынчан (беларуская i руская мовы)
Камп'ютэрная вёрстка: Вiнцэсь Лiпскi
ЛАВIЦКI Мацвей Восiпавiч [1816, в. Вашкi каля мяст. Гайнаўка Бельскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 1900, маёнтак Нурчык Сямятыцкага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча], фiлосаф, асветнiк, публiцыст. Вучыўся ў Вiленскай медыка-хiрургiчнай акадэмii. Падчас вучобы напiсаў працы 'Нарыс духу Вiленскай медыка-хiрургiчнай акадэмii', 'Погляд на хрысцiянскi свет', 'Варыяцыi', дзе ўздымаў праблемы дыялектыкi, iдэi гуманiзму i самакаштоўнасцi чалавека. Працаваў лекарам у Коўне i Беластоку. Удзельнiчаў у тайных таварыствах. Арыштаваны ў 1840 разам з iншымi членамi студэнцкага 'Дэмакратычнага таварыства'. У 1841 сасланы ў Сiбiр. Амнiставаны ў 1858. Супрацоўнiчаў у час. 'Gwiazda', 'Pamiętnik naukowo-literacki'. Зрабiў значны ўклад у развiццё навукi пра грамадства i мараль. Зыходны пункт яго фiласофскай сiстэмы - прынцыпы 'натуральнага права' i 'натуральнай роўнасцi'. Не прымаў рэвалюцыi кшталту якабiнскай дыктатуры. Заклiкаў вярнуцца да iдэалаў 'чыстага' хрысцiянства.
Лiт.: Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30-40-е годы ХIХ в. Мн., 1971; Яе ж. От просвещения к революционному демократизму: (Общественно-политическая и философская мысль Белоруссии конца 10-х - начала 50-х годов ХIХ в.). Мн., 1976; Яе ж. Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала ХIХ в. Мн., 1985; Очерк истории философѓской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977; АЗБ.
ЛАГОДЗIЧ Мiкалай [псеўданiм: Пiнчук Палескi; нар. 6.12.1928, в. Радаўня Палескага ваяв., цяпер Iванаўскi р-н Брэсцкай вобл.], праваабаронца, палiт. вязень, публiцыст. У 1956 пасялiўся ў Пiнску. Працаваў на Пiнскiм фанерным заводзе, адначасова завочна вучыўся ў тэхнiкуме. Тады Л. яшчэ верыў у магчымасць зменаў у СССР праз адкрытую дыскусiю, праз публiкацыi ў савецкай прэсе. 'Практычная дзейнасць камунiстычнага рэжыму, iнфармацыйная хлусня партыйнай прэсы, уся дыктатарская атмасфера, парушэннi Усеагульнай Дэкларацыi правоў чалавека падштурхнулi мяне нагадаць рэжыму пра гэта сваiмi артыкуламi. Я пачаў пiсаць'. На пачатку 1960-х г. Л. накiроўвае свае артыкулы ў маскоўскiя газ. 'Известия' i 'Правда'. Iх там не друкавалi. Тады Л. выслаў яшчэ адзiн рукапiсны тэкст у мiнскi карпункт газ. 'Правда'. Гэты артыкул быў падпiсаны псеўданiмам 'Пiнчук Палескi'. КДБ пачынае шукаць аўтара. 29.1.1963 па дарозе з працы Л. быў арыштаваны i дастаўлены ў Брэсцкi аддзел КДБ. 11.4.1963 Брэсцкiм абл. судом Л. быў асуджаны паводле арт. 67 КК БССР ('антысавецкая агiтацыя i прапаганда') на тры гады пазбаўлення волi. Тэрмiн Л. адбываў у Мардоўскiх лагерах. Пасля вызвалення сутыкнуўся з дыскрымiнацыяй, пастаянна меў праблемы з працаўладкаваннем. Яго прыватная перапiска доўгi час была пад наглядам. Рэабiлiтаваны ў 1992. Жыве ў Пiнску. Бярэ актыўны ўдзел у дэмакратычным руху - быў старшынёй Беларускага дэмакратычнага аб'яднання 'Ветэран'.
Тв.: Мае ўспамiны // Маю права! (Бюлетэнь Пiнскага рэгiянальнага аддзялення Беларускага Хельсiнкскага камiтэта). 1998, ? 3.
Лiт.: Сьнiтко Т. Мiкалай Лагодзiч // Дэмакратычная апазыцыя.
ЛАДА-ЗАБЛОЦКI Тадэвуш Гiляравiч [Заблоцкi-Лада; 27.8.1811, в. Лугiнава (Лугiнавiчы) Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - жн. 1847, Каўказ], паэт, перакладчык. Пiсаў на польскай мове. Скончыў Вiцебскую гiмназiю. У 1831 паступiў у Маскоўскi ун-т; удзельнiчаў у тайным студэнцкiм згуртаваннi. За вершы антыцарскага зместу ў 1833 выключаны з ун-та, высланы на Радзiму; зняволены ў вiцебскай турме. З 1837 у выгнаннi - спачатку ў Таганрогу, потым (у 1838) адпраўлены салдатам на Каўказ. Даслужыўся да падпаручнiка; быў кiраўнiком саляных капальняў. Зблiзiўся з грузiнскiмi, азербайджанскiмi i расiйскiмi паэтамi. Пры падтрымцы Ю.Крашэўскага i Р.Падбярэзкага ў 1845 выдаў зборнiк 'Паэзiя'. Перакладаў на польскую мову творы зах.-еўрапейскiх аўтараў; пераклаў на французскую мову ўкраiнскiя народныя песнi ('Украiнскiя песнi', Парыж, 1845); на рускую - 'Гiсторыю Азербайджана' А.Бакiханава. Сваiм родным мясцiнам прысвяцiў паэтычныя творы: паэму 'Ваколiцы Вiцебска', элегii 'Да Дзвiны', 'Даўжанскае возера', 'Вiлiя' i iнш. На матэрыялах 'Хронiкi' М.Стрыйкоўскага напiсаў баладу 'Ляшка'. Маюцца звесткi, што пiсаў таксама па-беларуску. На бел. мову творы Л.-З. пераѓкладалi П.Бiтэль, У.Мархель, К.Цвiрка.
Лiт.: Пачынальнiкi. Мн., 1977; Хаўстовiч М. Душа вярталася на бераг Лучосы // Роднае слова. 1994, ? 10; ЭГБ, т. 4; Kubacki W. Malwy na Kaukazis. Warszawa, 1964.
ЛАЗIНСКI Сiгiзмунд [5.6.1870, в. Барацiн каля Навагрудка - 26.3.1932, Пiнск], рыма-каталiцкi святар, бiскуп Мiнскi i Пiнскi, грамадскi i культурны дзеяч. Паходзiў з польскай сям'i. Вучыўся ў гiмназiях Варшавы i Пецярбурга. З 1889 - клерык Магiлёўскай духоўнай каталiцкай семiнарыi (Пецярбург), потым - студэнт Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай акадэмii ў Пецярбургу. Пасвечаны ў святары 23.6.1895. Працаваў выкладчыкам Святога Пiсьма i гамiлетыкi ў духоўнай семiнарыi ў Пецярбургу. У 1898 з-за канфлiкту з расiйскiмi ўладамi звольнены з работы i ў якасцi пакарання адпраўлены ў Аглонскi кляштар у Латвii. У чэрв. 1900 прызначаны вiкарыем у Смаленск. На працягу 1901-02 выконваў святарскiя абавязкi ў Туле i Рызе. Потым быў пробашчам мiнскай Кальварыi i Мiнскага кафедральнага касцёла. З 1908 прафесар Святога Пiсання ў Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай акадэмii ў Пецярбургу; адначасова выкладаў у мясцовай духоўнай каталiцкай семiнарыi. У гады 1-й сусветнай вайны служыў капеланам у лагерах для нямецкiх i аўстра-венгерскiх ваеннапалонных. 12.11.1917 прызначаны бiскупам адноўленай Мiнскай дыяцэзii, заняў кафедру 14.8.1918. Браў удзел у беларусiзацыi нацыянальна-рэлiгiйнага жыцця беларусаў-католiкаў. Адзiн з арганiзатараў бел. каталiцкай семiнарыi ў Мiнску (1918). Падтрымлiваў дзейнасць Хрысцiянскай дэмакратычнай злучнасцi. Арыштаваны бальшавiцкiмi ўладамi; утрымлiваўся ў Смаленску i Маскве. Вызвалены ў вынiку абмену на ваеннапалонных чырвонаармейцаў. Вярнуўся ў Мiнск. Перад наступленнем Чырвонай Армii ўлетку 1920 выехаў у Навагрудак. Пазней пераехаў у Пiнск. 2.12.1925 прызначаны бiскупам Пiнскай дыяцэзii. Супрацоўнiчаў з рэлiгiйнымi час. 'Miesięcznik Diecezji Pińskiej' (1925-26), 'Piński Przegląd Diecezjalny' (1927-32). Пахаваны ў крыпце Пiнскага кафедральнага касцёла.
Тв.: Chrześcjańska miłość Ojczyzny i praca narodów. Gniezno, 1918; Rozważania majowe dla duchowieństwa. Pińsk, 1927; Pedagogika w pierwszych rozdziałach Pisma Świętego. Pińsk, 1929.
Лiт.: PSB XVIII; Гарбiнскi БРД; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939; Рэлiгiя i царква на Беларусi. Мн., 2001.
ЛАПIЦКI Гектар Янавiч [1830, в. Бачэйкава Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 25.7.1904, мяст. Гасткова Ломжынскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча], удзельнiк паўстання 1863 на Мiншчыне. Сын арандатара, брат Ю.Лапiцкага. Удзельнiчаў у вiленскай нарадзе пад кiраўнiцтвам З.Серакоўскага. Спачатку Л. быў рэферэнтам грамадзянскага начальнiка паўстання Мiнскага пав. А.Ваньковiча, пазней пераняў яго функцыi. Пасля ад'езду за гранiцу К.Пялiкшы стаў грамадзянскiм начальнiкам Мiнскай губ. i выконваў гэтыя абавязкi да арышту (лiст. 1863). У час допытаў Л. выдаў некаторых удзельнiкаў, але тым не меней у крас. 1864 быў сасланы ў Томскую губ., а ягоны маёнтак Пцiч на Мiншчыне канфiскавалi. Вярнуўшыся, жыў у Барысаўскiм пав. Патрыятычна настроенае грамадства яго байкатавала. Пад канец жыцця пераехаў у Польшчу.
Лiт.: PSB XVIII.
ЛАПIЦКI Юльян Янавiч [1829, в. Бачэйкава Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Бешанковiцкi р-н Вiцебскай вобл. - 18.9.1894, маёнтак Гiдлi Наварадамскага пав., Польшча], грамадскi дзеяч. Сын арандатара, брат Г.Лапiцкага. З сярэбраным медалём скончыў Мiнскую гiмназiю. Затым вучыўся на прыродазнаўчым ф-це Пецярбургскага ун-та. Вярнуўшыся на Мiншчыну, гаспадарыў у родавым маёнтку Буцавiчы, дзе адным з першых у Беларусi ўвёў севазварот. Сканструяваў плуг, якi быў адѓзначаны на сельскагаспадарчай выстаўцы ў Варшаве. Працаваў над вырашэннем сялянскага пытання, адмены прыгоннага права. У сувязi з гэтым у 1861 быў выбраны мiравым пасрэднiкам 2 акругi Мiнскага пав. Пра непасрэдны ўдзел Л. ў паўстаннi 1863 звестак няма, але тым не меней яго саслалi 'ў глыб Расii' на пасяленне. Паколькi вяртацца на Радзiму Л. было забаронена, з 1867 ён пасялiўся ў Варшаве, заняўся грамадскай i даследчыцкай дзейнасцю. Апублiкаваў у варшаўскай перыёдыцы шмат артыкулаў па пытаннях рацыянальнага гаспадарання на зямлi.
Лiт.: PSB XVIII.
ЛАПО Дзмiтрый Еўдакiмавiч [псеўданiмы: Кама; Кантигров; Некорреспондент; Павел Очков; крыптанiм: Л-о; кастр. 1861, мяст. Белiца Гомельѓскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер у межах Гомеля - лют. 1936, Краснаярск], пiсьменнiк, удзельнiк народнiцкага руху, грамадскi дзеяч. Пiсаў на рускай мове. Вучыўся ў Гомельскай прагiмназii, дзе ўдзельнiчаў у тайных гуртках самаразвiцця. З 1879 у Кiеўскай гiмназii, пасля сканчэння якой паступiў на юрыдычны ф-т Кiеўскага ун-та. Быў членам кiеўскай групы нарадавольцаў, займаўся справамi падпольнай друкарнi. За агiтацыю сярод рабочых i ў вёсках арыштаваны ў 1885 у Гомелi. Сасланы ў Табольскую, потым у Енiсейскую губ. У ссылцы пачаў пiсаць. У 1888 у газ. 'Минский листок' i ў 'Северо-Западном календаре на 1888 год' былi апублiкаваны яго апавяданнi. У 1890 пасля сканчэння тэрмiна ссылкi вярнуўся ў Гомель; заняўся аднаўленнем мясцовых нарадавольнiцкiх арганiзацый. У 1892 пасялiўся ў Чыстапалi Казанскай губ.; займаўся прыватнай адвакатурай. Выдаў кнiгу па гiсторыi Чыстапаля. У 1896 пераехаў у Краснаярск. У 1898 здаў экзамены на званне юрыста ў Казанскiм ун-це. З 1900 працаваў на юрыдычных пасадах у Краснаярску i Мiнусiнску. З 1898 супрацоўнiчаў з сiбiрскiмi газетамi. Належаў да партыi кадэтаў. Адстойваў правы карэннага насельнiцтва Сiбiры; быў членам Сярэдне-Сiбiрскага адѓдзялення Рускага геаграфiчнага таварыства.
Тв.: Белорусские рассказы. Казань, 1895; Город Чистополь накануне реформы 17 июня 1870 г. Казань, 1897; Общественное управление минусинских инородцев. Томск, 1904; Преступление и наказание по степовому праву сибирских кочевых инородцев. Красноярск, 1905.
Лiт.: Кузняева С. Судьба автора 'Белорусских рассказов' // Неман. 1986, ? 12; БП, т. 4.
ЛАСКОВIЧ Васiль Пятровiч [нар. 5(18).2.1914, в. Франопаль Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi р-н], удзельнiк зах.-бел. вызваленчага руху, гiсторык, публiцыст. Быў адным з арганiзатараў выступлення сялян в. Навасёлкi Брэсцкага пав. ў 1933. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1934, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Вызвалены ў вер. 1939 пасля прыходу Чырвонай Армii. Быў дэпутатам Народнага сходу Зах. Беларусi ў 1939 у Беластоку. З чэрв. 1941 на фронце, удзельнiчаў у абароне Смаленска. Арыштаваны ў вер. 1941; сасланы ў Омск. Вызвалены ў крас. 1942. У вер. 1942 - лiп. 1944 нам. начальнiка асобага аддзела партызанскага атрада iмя Калiнiна. У 1945-70 на дзяржаўнай i партыйнай рабоце i ў органах юстыцыi ў Брэсце. У 1949 скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны iнстытут. У 1970-89 навуковы супрацоўнiк мемарыяльнага комплексу 'Брэсцкая крэпасць-герой'. Даследуе гiсторыю рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, гiсторыю партызанскага руху ў гады 2-й сусветнай вайны. Адзiн з аўтараў зборнiкаў 'У суровыя гады падполля' (1958), 'У працы i ў баi' (1970), 'Годы испытаний и мужества' (1973).
Тв.: Тайными тропами. Мн., 1974.
Лiт.: ЭГБ, т. 4.
ЛАСТОЎСКI Вацлаў Юстынавiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Власт; Włast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанiн; Сваяк; Ю.Сулiмiрскi; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В...; В-...; В.Л.; В.Л-скi; В-т; Л.; Ю.В.; 27.10(8.11).1883, засценак Калеснiкаў Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. - 23.1.1938, Саратаў, НКВД], пiсьменнiк, грамадскi i палiт. дзеяч, гiсторык, фiлолаг, лiтаратуразнавец. У 1902 уступiў у Польскую сацыялiстычную партыю ў Лiтве. У 1904-05 слухаў лекцыi ў Пецярбургскiм ун-це. З 1906 у Рызе, дзе далучыўся да мясцовага бел. руху. У 1906-08 член БСГ. З сак. 1909 у Вiльнi. У 1909-14 сакратар газ. 'Наша нiва'. Рэдагаваў газ. 'Гоман' (1916-17). У час 1-й сусветнай вайны заставаўся ў Вiльнi; кiраваў 'Беларускай кнiгарняй' i Беларускiм выдавецкiм таварыствам. У сак. 1918 кааптаваны ў Раду БНР. У лiст. 1918 увайшоў у склад Лiтоўскай Тарыбы. У снеж. 1919 узначалiў Кабiнет мiнiстраў Народнай рады БНР. Арыштаваны польскiмi ўладамi 17.12.1919; вызвалены ў лют. 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Удзельѓнiчаў у арганiзацыi антыпольскага партызанскага руху. 20.4.1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-мiнiстра БНР. У 1923-27 выдаваў час. 'Крывiч'. Пасля палiт. перавароту ў Лiтве (17.12.1926) у крас. 1927 пераехаў у БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфii пры Iнбелкульце. З 1928 акадэмiк БелАН. Быў неадменным сакратаром Iнбелкульта. Вызвалены ад гэтай пасады 20.11.1929. 21.7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 6.12.1930 пазбаўлены звання акадэмiка. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў. Паўторна арыштаваны 20.8.1937. 23.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабiлiтаваны 10.6.1988; па другiм - 16.9.1958. Адноўлены ў званнi акадэмiка АНБ у 1990.
Тв.: Кароткая гiсторыя Беларусi. Вiльня, 1910 (факсiм. выд.: Мн., 1992); Гiсторыя беларускай (крыўскай) кнiгi: (Спроба паяснiцельнай кнiгапiсi ад канца Х да пачатку ХIХ стагоддзя). Коўна, 1926; Творы. Мюнхен, 1956; Выбр. тв.. Мн., 1997.
Лiт.: Сидоревич А. Экскурс в историю, необходимый для восстановления правды об одном человеке - писателе и ученом // Неман. 1988, ? 9; Мiхнюк У. Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. 1993, ? 8-9; Iлькевiч М. За чатыры месяцы да расстрэлу: Аб адной архiўнай знаходцы // Пагоня. 1994. 27 жн. - 2 вер.; Кiсялёў Г. Власт: Першае наблiжэнне // Кiсялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; Янушкевiч Я. Неадменны сакратар Адраѓджэння: Вацлаў Ластоўскi. Мн., 1995; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.
ЛАЎСКI Вячаслаў Якубавiч [15(27).11.1900, в. Слачва Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 25.9.1951, Iнта, Комi АССР, ГУЛАГ], грамадскi дзеяч, педагог, публiцыст. У 1916 быў у бежанстве на Бабруйшчыне. З вясны 1919 браў удзел у арганiзацыi на Iгуменшчыне бел. школ. У 1920-22 вучыўся ў Навагрудскай беларускай гiмназii, потым у Пражскiм полiтэхнiчным iнстытуце, якi скончыў у 1929. Падчас вучобы ў Празе быў адным з кiраўнiкоў студэнцкай фiлii Беларускага сялянскага саюза i секцыi БСРГ, сакратаром скаўцкай арганiзацыi 'Сокал'. Адзiн з заснавальнiкаў у жн. 1924 Аб'яднання беларускiх студэнцкiх арганiзацый (АБСА). Публiкаваў артыкулы па праблемах бел. студэнцкага руху. У час. 'Новы шлях', 'Студэнцкая думка' надрукаваў шэраг апавяданняў. Пасля вяртання ў Зах. Беларусь у 1930-34 выкладаў у Навагрудскай беларускай гiмназii. З 1939 начальнiк Лiдскага дарожнага адѓдзела. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўнiчаў з нямецкiмi ўладамi. У 1942-44 быў членам Лiдскага Беларускага нацыянальнага камiтэта. Арыштаваны органамi НКДБ у 1945. Памёр у зняволеннi.
Лiт.: ЭГБ, т. 4.
ЛЕАНIДАЎ Васiль [сапр.: Багамольцаў; 1912?, - 1937 ?, Мiнск ?, НКВД], паэт. Вучыўся ў МВПI. Друкавацца пачаў у 1932; яго вершы з'яўлялiся на старонках час. 'Полымя рэвалюцыi', 'Беларусь калгасная', 'Чырвоная Беларусь', газ. 'Звязда', 'Лiтаратура i мастацтва', у альманахах 'Аднагодкi', 'Заклiк', 'Ударнiкi'. Арыштаваны ў канцы 1937. Абставiны смерцi невядомыя.
Тв.: У гарах Гвадарамы: [Верш] // Звязда. 1937, 6 кастр.; Кнiга, якая выкрывае твар фашызма // ЛiМ. 1937, 1 мая.
ЛЕБЯДА Тодар [сапр.: Шырокаў або Шыракоў Пётр Фёдаравiч; iншы псеўданiм: Клiм Калiна; 6.1.1914, Вiцебск - 1970, Разанская вобл.], драматург, паэт, празаiк. Скончыў Вiцебскую сямiгадовую школу i чыгуначнае рамеснае вучылiшча. У 1933 паступiў у МВПI. Пiсаў нарысы i вершы, якiя змяшчаў у газ. 'Вiцебскi рабочы', 'Савецкая Беларусь', 'Пiянер Беларусi'. Арыштаваны 31.10.1936 разам з А.Дударом. Асуджаны на 5 гадоў зняволення; накiраваны ва Ухтпечлаг. У 1940 па хадайнiцтве жонкi прывезены ў Мiнск для перагляду справы. З Мiнска адпраўлены ў Чэрвень. Тут Л. застала вайна. У час акупацыi жыў з сям'ёй у Вiцебску; у 1943-44 рэдактар газ. 'Беларускае слова'. У гэтыя гады i напiсаў асноўныя творы, у тым лiку п'есу 'Загубленае жыццё' - першы антысавецкi твор у бел. драматургii (пастаўлена ў 1943 В.Селях-Качанскiм). У 1944 апублiкаваў паэтычны зборнiк 'Песьнi выгнаньня'. Выехаў на Захад у 1944. У канцы 1945 вярнуўся на Радзiму. У маi 1947 паўторна арыштаваны. Асуджаны ваенным трыбуналам войск МУС па Мiнскай вобл. на 25 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў ў сiбiрскiх канцлагерах. У Беларусь вярнуўся ў 1960. Жыў у Слонiме, працаваў рэзчыкам паперы на кардоннай фабрыцы 'Альбярцiн'. Напiсаў п'есу ў трох актах 'У нас, на Гродзеншчыне'. У студз. 1962 пераехаў у Чэрвень, працаваў у раённай газеце. У канцы 1962 выехаў з Беларусi. Хварэў на сэрца, перанёс два iнфаркты. Пахаваны ў пасёлку Воршава Пуцяцiнскага р-на Разанскай вобл. Рэѓабiлiтаваны 12.7.1989.
Тв.: Песьнi выгнаньня. Мн., 1944 (факсiм. выд.: Мн., 1991); Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях. Монтрэаль, 1952; Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях // Тэатральная Беларусь. 1995, ? 2.
Лiт.: Адамовiч I. 'Мне лёсам вызначаны гэтакi прымус...' // Голас Радзiмы. 1994, 24 лют.; Чыгрын С. Трагiчны лёс Тодара Лебяды // Тэатральная Беларусь. 1995, ? 2; Маракоў Л. 'Успомнiш Беларусь, i кроў у жылах стыне...' // ЛiМ. 1999, 14 мая.
ЛЕВIН Саламон Вульфавiч [псеўданiм: Стручок; жн. 1912, пас. Ратамка Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], крытык. Паводле некаторых звестак вучобу ў МВПI (1931-34) сумяшчаў з работай на кнiжнай базе, дзе нейкi час працаваў разам з П.Пруднiкавым, якога ён туды i ўладкаваў. Блiзкi сябар лiтаратурнага крытыка П.Хатулёва. На момант арышту (13.11.1936) выкладаў лiтаратуру ў СШ. 28.10.1937 асуджаны на расстрэл. Рэабiлiтаваны 29.11.1989.
Кр.: НАРБ, IКР.
Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
ЛЕНСКI Юльян [Leński; сапр.: Ляшчынскi; 8.1.1889, Плоцк, Польшча - 20.8.1939, НКВД], палiт. дзеяч, публiцыст. Удзельнiк сацыял-дэмакратычнага руху, з 1905 член СДКПiЛ. У 1909-12 вывучаў фiласофiю ў Ягелонскiм ун-це (Кракаў). Зняволены ў 1914-15. Удзельнiк Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Камiсар па польскiх справах у Наркамнацы РСФСР. Са снеж. 1918 у Мiнску, адзiн з арганiзатараў i рэдактараў газ. 'Młot'. У 1919 народны камiсар асветы Лiтоўска-Беларускай ССР. У 1920 член Польскага бюро пры ЦК РКП(б). Удзельнiчаў як эксперт у савецка-польскiх перамовах у Рызе (1920). З 1925 член ЦК i Палiтбюро ЦК КПП. У 1929-37 генеральны сакратар КПП. Арыштаваны НКВД у 1937; расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1955. Пасмяротна выдадзены зборнiк яго публiцыстыкi.
Тв.: O front ludowy w Polsce 1934-1937. Warszawa, 1956.
Лiт.: ЭГБ, т. 4.
ЛЕНЦНЕР Навум Мiхайлавiч [1902 - 1936], рэдактар, журналiст. У 1926 скончыў Iнстытут чырвонай прафесуры. Быў асабiстым сакратаром Л.Троцкага. Адзiн з рэдактараў i аўтар каментарыяў да 3-га тома Поўнага збору твораў Л.Троцкага. З 1932 у Беларусi. Сакратар Сенненскага райкама КП(б)Б. Сваёй гаспадарчай дзейнасцi прысвяцiў брашуру 'Из отстающих в передовые'. Быў прыѓзначаны рэдактарам газ. 'Рабочий' i 'Звязда'. Спрабуючы пазбегнуць рэпрэсiй, з дапамогай М.Гiкалы накiраваны ў Днепрапятроўскую вобл. Арыштаваны ў 1936, расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1956.
Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
ЛЕПЯШЫНСКI Панцеляймон Мiкалаевiч [29.2(12.3).1868, мяст. Студзянец Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Касцюковiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - 30.9.1944], грамадскi i палiт. дзеяч, публiцыст, лiтаратар, педагог, гiсторык. У 1886 скончыў Магiлёўскую гiмназiю i паступiў на фiзiка-матэматычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Ва ун-це ўзначальваў бел. зямляцтва; стаў членам нарадавольскага гуртка. У 1890 за ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з ун-та, высланы з Пецярбурга ў Пiнск, дзе жыў пад наглядам палiцыi. У 1891 экстэрнам здаў экзамены ў Кiеўскiм ун-це i атрымаў дыплом настаўнiка. З 1894 жыў у Пецярбургу, кiраваў гуртком марксiсцкай адукацыi рабочых. Арыштаваны ў 1895; знаходзiўся ў зняволеннi 14 месяцаў, потым на 3 гады сасланы ў Енiсейскую губ. Публiкаваўся ў газ. 'Сибирская жизнь', 'Енисей'. З 1900 у Пскове, агент газ. 'Искра'. Арыштаваны ў лiст. 1902; пасля 8 месяцаў зняволення высланы ў Енiсейскую губ., адкуль уцёк за мяжу. У 1903 у Жэневе далучыўся да бальшавiкоў, супрацоўнiчаў у газетах РСДРП. У 1907-09 жыў у Оршы, выѓкладаў матэматыку. Зноў арыштаваны ў 1909; выѓзвалены з-за адсутнасцi доказаў, але пазбаўлены права выкладання. З 1909 у статыстычным бюро пры Маскоўскай гарадской управе. Пасля Лютаўѓскай рэвалюцыi 1917 гарадскi галава Оршы. З канца 1917 у Петраградзе ў Наркамасвеце, распрацоўваў асновы адзiнай працоўнай школы. Дзеля праверкi сваiх педагагiчных канцэпцый летам 1918 заснаваў i ўзначалiў у в. Лiцвiнавiчы Рагачоўскага пав. (цяпер Кармянскi р-н) доследную працоўную школу-камуну. Займаўся лiтаратурнаю творчасцю - напiсаў драму 'Чырвоным па чырвонаму', раман 'Барацьба i творчасць'. У сувязi з наступам польскiх войск у 1919 пераехаў у Маскву. У 1921-24 адзiн з кiраўнiкоў Камiсii па распрацоўцы гiсторыi РКП(б) (Гiстпарта). Выкладаў у Маскоўскiм ун-це i Камунiстычнай акадэмii. Доктар гiстарычных навук. З 1927 дырэктар Гiстарычнага музея; у 1935-36 дырэктар Музея рэвалюцыi ў Маскве. У в. Лiцвiнавiчы створаны мемарыяльны музей Л. З 1967 устаноўлена Дзяржаўная прэмiя Беларусi iмя Л. ў галiне публiцыстыкi.
Тв.: Як узнiкла Ленiнская партыя. Мн., 1934; На повороте. М., 1955.
ЛЕЎШЧАНКА Леанiд Iванавiч [Леўчанка; псеўданiм: Лявон Леўш; 4.8.1882 - 1954], публiцыст, лiтаратуразнавец. Уваходзiў у актыў бел. дыяспары ў Кiеве. Уклаў i ў 1919 выдаў у Кiеве анталогiю 'Дыяменты беларускага прыгожага пiсьменства' (пад псеўданiмам). Аналiзаваў тэндэнцыi ў бел. лiтаратуры ў рэвалюцыйны перыяд - артыкул 'Адбiткi класавага змагання ў беларускiм пiсьменстве' (час. 'Школа и культура Советской Белоруссии'. 1919, ? 2-3). Летам 1919 загадчык Лiтаратурна-выдавецкага аддзела Наркамата асветы Лiтоўска-Беларускай ССР (у той час знаходзiўся ў Бабруйску). Звольнены з педiнстытута i арыштаваны ў 1936 (?). Пасля вызвалення працаваў на вёсцы ў школе.
Лiт.: Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 152; Скалабан В.У. Леўшчанка Леанiд // Янка Купала: Энцыкл. даведнiк. Мн., 1986. С. 338.
ЛЕЦКА Раман [1912 ?, хутар Вярбiца Наваѓгрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 1993, Навагрудак], самадзейны мастак, краязнавец, калекцыянер. У 1920-х г. вучыўся ў Навагрудскай беларускай гiмназii. Скончыўшы дарожныя курсы, працаваў пры гарадской управе майстрам на пабудове дарог. Вязень ГУЛАГу. Пасля вызвалення вярнуўся ў Навагрудак. З юнацкiх гадоў збiраў этнаграфiчныя i краязнаўчыя матэрыялы, найперш па Навагрудчыне, меў багатую калекцыю бел. вiленскiх выданняў.
Лiт.: Чэмер А. [Анiшчык А.]. Наваградская беларуская гiмназiя. Вiльнюс, 1997.
ЛЁСIК Язэп Юр'евiч [Iосiф Юр'евiч; псеўданiм i крыптанiмы: Я.Л.Апалчэнец; Л-к; Я.Л.; Я.Л-к; 6(18).11.1883, в. Мiкалаеўшчына Мiнскага пав., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - 1.4.1940, Саратаў, НКВД], празаiк, публiцыст, мовазнавец, лiтаратуразнавец, палiт. дзеяч, педагог. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўнiцкай семiнарыi (1898-99), скончыў Ноўгарад-Северскае гарадское вучылiшча (1902). З 1903 настаўнiчаў у мяст. Грамяч Ноўгарад-Северскага пав. Чарнiгаўскай губ. За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 арыштаваны; зняволены ў Ноўгарад-Северскую турму. У 1907 прывезены на суд у Старадуб; уцёк з мясцовай турмы. Хаваўся ў Стоўбцах, Пецярбургу, пад Луганскам. Зноў арыштаваны ў 1911 у Ноўгарад-Северскiм; прыгавораны да бестэрмiновага пасялення ў Сiбiры. Адпраўлены ў Кiрэнск, потым у Бадайбо Iркуцкай губ., дзе пасябраваў з А.Гаруном. Са ссылкi вярнуўся пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917. У 1917-18 рэдагаваў газ. 'Вольная Беларусь'. Адзiн з iнiцыятараў абвяшчэння БНР. У 1919 старшыня Найвышэйшай Рады БНР. Чарговая хваля рэпрэсiй напаткала Л. ў 1922, пасля выхаду яго 'Практычнай граматыкi беларускай мовы'. У газ. 'Звязда' падручнiк быў названы контррэвалюцыйным, а ў пачатку лiст. 1922 Л. быў арыштаваны. Пасля ўмяшання тагачаснага наркама асветы У.Iгнатоўскага ў снеж. 1922 Л. быў вызвалены. З 1928 акадэмiк АН Беларусi. Зноў арыштаваны ДПУ БССР 17.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 6.12.1930 пастановай СНК БССР пазбаўлены звання акадэмiка. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Саратаўскую вобл. Жыў у Камышыне i Нiкалаеўску, дзе выкладаў у педтэхнiкуме. У лiст. 1934 атрымаў амнiстыю ВЦВК без права вяртання ў Мiнск. У 1935 пераехаў з сям'ёй на Браншчыну; восенню 1937 пасялiўся ў Саратаўскай вобл. Арыштаваны 25.6.1938 па справе 'Контррэвалюцыйнай арганiзацыi палiтссыльных у Саратаве'. 31.3.1940 Асобай нарадай прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Памёр ад сухотаў у Саратаўскай турме. Па першым прысудзе рэабiлiтаваны 10.6.1988; па другiм - 8.10.1958. Адноўлены ў званнi акадэмiка ў 1990.
Тв.: Аўтаномiя Беларусi. Мн., 1917 (2 выд.: Мн., 1990); Практычная граматыка беларускай мовы: Курс першы. Мн., 1921; Беларуская мова: Правапiс. Мн., 1924; Да рэформы беларускага правапiсу. Мн., 1926 (сааўт. А.Лёсiк); Творы: Апавяданнi, казкi, артыкулы. Мн., 1994.
Лiт.: Нацдэмы; Багдановiч I., Жынкiн А. 'Гэтага слаўнага пiсьменнiка чакаець яшчэ слаўнейшая будучыня' // За передовую науку. 1990, 4 мая; Возвращенные имена; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.
ЛIБМАН Ганна [1908 - ?], гiсторык. Вучылася ў БДУ. У 1932 скончыла аспiрантуру БелАН. З 1934 - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi БелАН. Пастановай Асобай нарады пры НКВД СССР ад 15.8.1936 прыгаворана да пазбаўлення волi. Адпраўлена ў Комi АССР. Рашэннем Вярхоўнага суда Комi АССР ад 7-10.7.1942 асуджаѓна на 10 гадоў зняволення. Далейшы лёс невядомы. Па першым прыгаворы рэабiлiтавана 9.6.1956, па другiм - 21.1.1956.
Лiт.: Возвращенные имена.
ЛIСОЎСКI Адам Язэпавiч [6(18).1.1884, в. Каранды Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 9.10.1929, Варшава], рыма-каталiцкi святар, перакладчык. Скончыў Вiленскую духоўную каталiцкую семiнарыю, Мiтрапалiтальную духоўную каталiцкую акадэмiю ў Пецярбургу (1906). Пасвечаны ў святары ў 1907. Вучыўся ў Iнсбруку (Аўстрыя, 1908-09), Мюнхене (1909-10). Быў святаром у парафiях Беларусi i Расii. Спрыяў увядзенню бел. мовы ў жыццё касцёла. Да з'езду бел. ксяндзоў у Мiнску ў 1917 падрыхтаваў рэферат 'Беларускi рух i яго адносiны да жыцця касцельнага, а таксама да акцыi каталiцкай у Беларусi'. З 1917 служыў у касцёлах Мiншчыны. У 1922 узначалiў Мiнскi дэканат. Выступiў супраць канфiскацыi касцёльнай маёмасцi. Арыштаваны ДПУ 31.5.1922; прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага 5 гадамi зняволення. Знаходзiўся ў зняволеннi ў турмах Мiнска, Масквы ('Бутырка'), Яраслаўля. 28.4.1924 у вынiку абмену палiтвязняў перададзены польскiм уладам. Канонiк Пiнскага капiтула. Пераклаў на бел. мову кнiгi Новага Запавету. Пахаваны ў Кляшчэлях Бельскага пав. (Польшча).
Лiт.: Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Гарбiнскi БРД.
ЛIСТАПАД Юрый (Георгiй) Iванавiч [крас. 1897, в. Варкавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 5.7.1938, Бамлаг], палiт. дзеяч, публiцыст. У 1914 скончыў Панявежскую настаўнiцкую семiнарыю. Настаўнiчаў на Случчыне i ў Слуцку. Член Беларускай Рады Случчыны; удзельнiк Слуцкага збройнага чыну 1920. Выехаў у Польшчу. У 1922 вярнуўся ў Слуцк. Настаўнiчаў, выкладаў на Слуцкiх агульнаадукацыйных курсах. У сярэдзiне 1920-х г. працаваў стыльрэдактарам Дзяржвыдавецтва БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 22.10.1925; у сак. 1926 асуджаны на 5 гадоў турэмнага зняволення. Вызвалены ў лiст. 1927. Зноў арыштаваны летам 1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; вызвалены праз некалькi месяцаў. У лiп. 1933 перасялiўся ў Ржэў. У кастр. 1933 арыштаваны па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'; у студз. 1934 асуджаны на 8 гадоў зняволення. Адпраўлены ў Бамлаг; паводзiў сябе там непакорлiва. У жн. 1935 на яго была заведзена крымiнальная справа. 31.3.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па прысудах 1934 i 1938 рэабiлiтаваны ў 1956.
Тв.: Слуцкае вяселле // Беларусь. 1920, ? 108-110; Узбiѓлiся на свой шлях // Наша думка (Вiльня). 1921, ? 9-10.
Лiт.: Скарулiс С. Лiстападаўская справа i Якуб Колас // Полымя. 1992, ? 11; Яго ж. Працяг трагедыi // Полымя. 1994, ? 3; Скiдан В. Рэабiлiтаваны пасмяротна // Настаўнiцкая газета. 1993, 24 сак.; ЭГБ, т. 4.
ЛIХАДЗIЕЎСКI Сцяпан Iванавiч [псеўдаѓнiмы i крыптанiмы: Гуртковец; А.Случанскi; А.Слуѓчанский; Л.Сцяпанаў; А.С.; С.Л.; Юн.; 26.4(9.5).1911, в. Баслаўцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Барок Слуцкага р-на Мiнскай вобл. - 13.2.1979, Ташкент], паэт, перакладчык, крытык, лiтаратуразнавец. Падчас вучобы ў Грозаўскай сямiгодцы пачаў дасылаць допiсы ў час. 'Малады араты'. У 1926-30 вучыўся ў Мiнскiм Белпедтэхнiкуме; у 1930-31 у БДУ; у 1931-33 у МВПI. У 1928 уступiў у лiтаб'яднанне 'Маладняк'; потым стаў членам БелАПП. Як малады лiтаратар атрымлiваў персанальную стыпендыю ад Наркамасветы. У 1931-32 апублiкаваў чатыры паэтычныя зборнiкi. Арыштаваны 23.2.1933; 10.8.1933 асуджаны на 3 гады высылкi ў Казахстан. У 1933-37 настаўнiчаў там у школах Сары-Ачагѓскага р-на. Працягваў пiсаць вершы. У 1937 залiчаны на 3 курс лiтаратурнага ф-та Ташкенцкага педiнстытута. У 1939 скончыў Томскi педiнстытут; паступiў у аспiрантуру Ташкенцкага педiнстытута. Член СП Узбекiстана з 1948. Доктар фiлалагiчных навук (1967), прафесар (1968). Рэдагаваў кнiгi ўзбекскiх паэтаў. Уваходзiў у рэдкалегiю час. 'Звезда Востока'. Пiсаў на бел., рускай, узбекскай мовах. Падрыхтаваў да выдання ў Мiнску некалькi паэтычных зборнiкаў. Перакладаў на бел. мову творы ўзбекскiх, французскiх, нямецкiх пiсьменнiкаў.
Тв.: Берасцянка жывых трывог: Выбраныя вершы i пераклады. Мн., 1962; Анатоль Франс: Очерк творчества. Ташкент, 1962; Поиски сердолика: Стихи; Переводы. Ташкент, 1973; Чырвоныя макi: Вершы. Мн., 1981.
Лiт.: Мiрачыцкi Л. Любоў да жыцця: Пра паэзiю Сцяпана Лiхадзiеўскага // Звязда. 1974, 7 снеж.; Шушкевiч С. Паэт, вучоны, педагог // Голас Радзiмы. 1971, ? 39; БП, т. 4.
ЛОБIК Лявон Сцяпанавiч [крыптанiмы: Л.; Л.Л-к; 1871, в. Кукавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - сак. 1918, Капыль], паэт, публiцыст. Скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю. Настаўнiчаў на Случчыне. З 1905 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-07 сасланы на 3 гады ў Краснаярскi край. Потым Л. было дазволена пасялiцца ў паволжскiм гарадку Чорны Яр. Пасля сканчэння тэрмiну высылкi жыў у Пiнску; пазней пераехаў у родную вёску. З 1910 супрацоўнiчаў з газ. 'Наша нiва'. Быў сталым карэспандэнтам газет на Случчыне, Капыльшчыне, Нясвiжчыне. Як удзельнiк бел. руху быў арыштаваны i зняволены ў турме ў Вiльнi. У ссылцы i турмах падарваў здароўе, хварэў на сухоты. Пахаваны ў Капылi.
Лiт.: Каханоўскi Г. Лявон Лобiк // Каханоўскi Г. Адчынiся, таямнiца часу. Мн., 1984; Яго ж. Паэт-земляроб // Полымя. 1969, ? 6; БП, т. 4.
ЛОЙКА Мiхаiл Фёдаравiч [1(14).11.1892, мяст. Ярэмiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 28.9.1937, Мiнск, НКВД], эканамiст, географ, матэматык. Скончыў у 1912 Пецярбургскiя агульнаадукацыйныя курсы А.Чарняева. З 1921 у Маскве загадчык Бюро беларускай секцыi Наркамасветы РСФСР. З 1924 вучыўся ў Маскоўскiм iнстытуце народнай гаспадаркi. Разам з Г.Гарэцкiм апiсаў эканамiчны профiль маскоўскага рэгiёна. У 1931-33 вучоны сакратар, нам. дырэктара Iнстытута эканомiкi БелАН; адначасова ў 1932-33 загадчык кафедры эканамiчнай геаграфii МВПI. Аўтар навуковых прац i падручнiкаў па фiзiчнай i эканамiчнай геаграфii, эканамiчным раянаваннi БССР, матэматыцы. Займаўся папулярызацыяй навукi. У 1935 абвiнавачаны ў нацыянал-дэмакратызме; выключаны з партыi; арыштаваны 3.12.1936. Прыгавораны пазасудовым органам да расстрэлу 22.9.1937. Рэабiлiтаваны ў 1957 i 1990.
Тв.: Беларуская ССР у задачах: Рабочая кнiга па матэматыцы. Мн., 1927; Наш калгас: Рабочая кнiга па матэматыцы. Ч. 1. Мн., 1930; Геаграфiя (фiзiчная i палiт. карта свету). Вып. 1-2. Мн., 1932-33 (разам з Езавiтам, Сакольчыкам).
Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
ЛУЖАНIН Максiм [сапр.: Каратай Аляксандр Амвросьевiч; iншыя псеўданiмы: М.Бусловiч; Ал.Даведка; Мiкола Драч; Л.Трыер; 20.10(2.11).1909, в. Прусы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - 13.10.2001, Мiнск], паэт, празаiк, кiнадраматург, перакладчык. У 1924-28 вучыўся ў Мiнскiм Белпедтэхнiкуме. Публiкавацца пачаў у 1925. Першая кнiга вершаў ('Крокi') выйшла ў 1928. У 1928-31 вучыўся ў БДУ. З 1931 працаваў у час. 'Узвышша' i на Беларускiм радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 па справе 'Беларускай народнай грамады'; асуджаны на 2 гады пазбаўлення волi. Адпраўлены ў ссылку ў Марыiнск Кемераўскай вобл., праз некалькi месяцаў быў вызвалены i вярнуўся дадому. У 1935-41 рэдактар Галоўнай рэдакцыi лiтаратуры па машынабудаваннi ў Маскве. Падчас вайны на фронце. З 1944 загадчык аддзела культуры газ. 'Звязда', адказны сакратар час. 'Вожык'. Рэабiлiтаваны ў 1956. З 1959 член сцэнарнай калегii, у 1967-72 галоўны рэдактар кiнастудыi 'Беларусьфiльм'. Аўтар сцэнарыяў фiльмаў ('Паўлiнка', 1951; 'Народны паэт', 1952; 'Першыя выпрабаваннi', 1960; 'Запомнi гэты дзень', 1967, разам з А.Куляшовым). На бел. мову пераклаў асобныя творы А.Грыбаедава, М.Гогаля, А.Радзiшчава, А.Пушкiна, У.Маякоўскага, А.Мiцкевiча, У.Сыракомлi. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (1969), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975).
Тв.: Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1960; Зб. тв.: У 3 т. Мн., 1968-1970; Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1979-1981.
Лiт.: Бечык В. Прасторы творчасцi // Бечык В. Прад высокаю красою... Лiтаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1984; Кiсялёў Г. Крокi // Полымя. 1984, ? 11; Гнiламёдаў У. Натхненне i майстэрства: Творчасць М.Лужанiна // Роднае слова. 1998, ? 5; Маракоў Л. Павышэнне // Маракоў Л. 100 мiнiяцюр. Мн., 2002; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.
ЛУКАШЫК Васiль [1905, Сакольскi пав. Гродзенскай губ. - 17.3.1975, Густаўберг, Швецыя], бел. палiт. i культурны дзеяч, выдавец. Скончыў рускую гiмназiю ў Беластоку, вывучаў палiталогiю ў Вiленскiм ун-це. Актыўны ўдзельнiк Беларускай Сялянска-Работнiцкай Грамады ў Беластоку. Арганiзатар бел. культурна-асветных устаноў на Беласточчыне. У 1939-41 ствараў бел. школы на Беласточчыне, працаваў загадчыкам дзiцячага дома ў Беластоку. На пачатку нямецкай акупацыi быў бургамiстрам Беластока. Па даносе быў арыштаваны гестапа, апынуўся ў канцлагеры Асвенцым. Здолеў уцячы ў Варшаву, адкуль быў вывезены на прымусовыя работы ў Нарвегiю. Разам з групай беларусаў у 1944 уцёк у Швецыю, дзе ў 1948 арганiзаваў 'Беларускую грамаду'. Быў сябрам Камiтэта вольнай Беларусi, Федэрацыi вольных беларускiх журналiстаў.
Лiт.: Czasopis (Беласток). 1995. ? 11; Котлярчук А. Швэды ў гiсторыi i культуры беларусаў. Мн., 2002.
ЛУПIНОВIЧ Карл Аляксандр [14.7.1891 - 1937?, ГУЛАГ), рыма-каталiцкi святар, грамадскi i культурны дзеяч. У 1914 скончыў Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiнарыю ў Пецярбургу. У 1914-17 вучыўся ў Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай акадэмii (Петраград). Член культурна-асветнага гуртка клерыкаў-беларусаў. Пасвечаны ў святары ў 1915. Быў прызначаны вiкарыем ў Мiнск. Арыштаваны бальшавiкамi вясной 1919. Вызвалены ў вынiку абмену на ваеннапалонных чырвонаармейцаў. У 1922-23 адмiнiстратар парафii ў Рэчыцы Мазырска-Рэчыцкага дэканата. З 1924 у Маскве, дзе служыў у парафii святых Пятра i Паўла. Выконваў абавязкi генеральнага вiкарыя i фактычна з'яўляўся апостальскiм адмiнiстратарам у Маскве. Арыштаваны АДПУ СССР 20.2.1929. Пад нацiскам падпiсаў заяву аб супрацоўнiцтве. Пасля вызвалення паведамiў пра гэта каталiцкiм уладам. Зноў арыштаваны i адпраўлены на 3 гады ў ссылку ў Казахстан. Арыштаваны ў ссылцы ў снеж. 1933 i дастаўлены на следства ў Мiнск. 29.3.1934 прыгавораны да 3 гадоў ссылкi i дэпартаваны ў Казахстан. Зноў арыштаваны ў ссылцы ў чэрв. 1934 i прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Рашэннем Калегii НКВД 11.12.1937 прыгавораны да расстрэлу.
Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
ЛУЦКЕВIЧ Антон Iванавiч [псеўданiмы: Антон Навiна; А.Иванов; Антон Белорус; Генрык Букавецкi; Кумельган; Iв.Мялешка; крыптанiмы: А.Л.; А.Н.; А.Н-А; А.Н-а; А-н-а; Б.Г.; Г.Б.; Г-бэ; Г.; Г.В.; Н.; Н-а-А; Н.А.; A.L.; A.N.; H.B.; 17(29).1.1884, Шаўлi Ковенскай губ., цяпер Шаўляй, Лiтва - 23.3.1942, перасыльны пункт Актарска Саратаўѓскай вобл.], палiт. i грамадскi дзеяч, публiцыст, лiтаратурны крытык, гiсторык, лiнгвiст, выдавец. Паходзiў з шляхецкага роду герба 'Навiна'. Брат I.Луцкевiча. У 1902 скончыў Мiнскую гiмназiю. Вучыўся на фiзiка-матэматычным ф-це Пецярбургѓскага ун-та, юрыдычным ф-це Дэрпцкага ун-та. Адзiн з заснавальнiкаў у 1903 БРГ. Арыштаваны ў Мiнску ў 1904 за распаўсюджванне партыйнай лiтаратуры; выпушчаны з пазбаўленнем права пакiдаць горад. У лют. 1906 перайшоў на нелегальнае становiшча, пераехаў у Вiльню. Уваходзiў у склад рэдакцый газ. 'Наша доля' i 'Наша нiва'. Першы артыкул апублiкаваў у 1906 у ?1 газ. 'Наша доля'. Пасля акупацыi Вiльнi ў 1915 нямецкiмi войскамi ўзначалiў Беларускае таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны. Адзiн з выдаўцоў газ. 'Гоман'. У 1918 быў iнiцыятарам абвяшчэння незалежнасцi БНР; з кастр. 1918 старшыня Рады народных мiнiстраў i мiнiстр замежных спраў БНР. У пачатку вер. 1919 iнтэрнаваны ў Варшаве; 1.12.1919 вярнуўся ў Мiнск. У лiп.-жн. 1920 зняволены бальшавiкамi. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi. У 1921 арганiзатар Беларускага музея iмя I.Луцкевiча. З 1925 працаваў у рэдакцыйным камiтэце БСРГ. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў кастр. 1927; апраўѓданы судом у пач. 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз. У 1930 польскiя ўлады забаранiлi дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, якiм кiраваў Л. У 1931 звольнены з работы ў Вiленскай беларускай гiмназii. Л. стаў аб'ектам палiт. спекуляцый i нападаў; у 1933-39 бел. газеты яго не друкавалi. Арыштаваны 30.9.1939 савецкiмi ўладамi ў Вiльнi; этапiраваны ў Мiнск. Рашэннем Асобай нарады пры НКВД СССР 14.6.1941 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Памёр у зняволеннi (дакладная дата смерцi стала вядомая нядаўна). Рэабiлiтаваны ў 1989.
Тв.: Белорусы. СПб., 1909; Нашы песняры: лiтаратурна-сацыяльныя нарысы. Вiльня, 1918; Ekanamičnaja ewalucyja i biełaruski ruch. Wilnia, 1918; Польская акупацыя на Беларусi. Вiльня, 1920; Пуцяводныя iдэi беларускае лiтаратуры. Вiльня, 1921; Вiльня ў беларускай лiтаратуры. Вiльня, 1925; За дваццаць пяць гадоў (1903-1928): Успамiны аб працы першых беларускiх палiт. арганiзацый. Вiльня, 1928 (перавыданне: Мн., 1991); Адбiтае жыццё. Вiльня, 1929; Янка Купала як прарок адраджэння. Вiльня, 1933.
Лiт.: Bergman A. Antoni Łuckiewicz (1884-1946). Szkic biograficzny // Przegląd Historyczny. 1974. T. LXV, y. 4; Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, ? 7; Янушкевiч Я. Луцкевiчы // Шляхам гадоў: Гiсторыка-лiтаратурны зборнiк. Вып. 4. Мн., 1994; Антон Луцкевич: материалы следственного дела НКВД БССР / Подг. к печати, введение и комментарии В.Н.Михнюка, Н.М.Климовича и А.Н.Гесь. Мн., 1997; Бяляцкi А. Антон Луцкевiч // Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.
ЛУЦКЕВIЧ Iван Iванавiч [псеўданiмы: Ян Мiхальчык; Нашанiвец; Шчасны; Palissander Нев.; 28.5(9.6).1881, Шаўлi Ковенскай губ., цяпер Шаўляй, Лiтва - 20.8.1919, Закапанэ, Польшча], палiт. i грамадскi дзеяч, публiцыст, археолаг, краязнавец. Брат А.Луцкевiча. У 1890 пачаў вучобу ў Лiбаўѓскай гiмназii, у 1897-1902 працягваў у Мiнскай гiмназii. Займаўся на юрыдычным ф-це Пецярбургскага ун-та; у Маскоўскiм археалагiчным iнстытуце. За сваю палiт. дзейнасць у 1903 трапiў у турму. У 1904-05 працягваў вучобу ў Венскiм ун-це. У 1903 быў адным з заснавальнiкаў БРГ (пазней БСГ). Прымаў актыўны ўдзел у падзеях 1905 у Мiнску. Пад пагрозай арышту выехаў у пачатку 1906 у Вiльню, дзе да 1908 знаходзiўся на нелегальным становiшчы. Iнiцыятар стварэння ў Вiльнi многiх бел. арганiзацый i выданняў, у тым лiку газ. 'Наша доля' i 'Наша нiва'. У 1916 удзельнiчаў у выданнi газ. 'Гоман'. Яго багатыя калекцыi сталi асновай для створанага ў 1921 Беларускага музея. У сярэдзiне чэрв. 1919 выехаў на лячэнне на курорт Закапанэ, дзе i памёр. У 1991 перапахаваны на могiлках Роса ў Вiльнi.
Лiт.: Памяцi Iвана Луцкевiча. У першыя ўгодкi сьмерцi яго. (20.8.1919 - 20.8.1920). Вiльня, 1920; Каваль А. (Каўка А.). Iван Луцкевiч - адраджэнец // Беларусiка. Вып. 1. Мн., 1993; Адамовiч А. Як дух змагання Беларусi... Нью-Йорк, 1983; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.
ЛУЦКЕВIЧ Лявон Антонавiч [13.3.1922, Вiльня - 28.7.1997, Вiльнюс], бел. грамадскi i культурны дзеяч, педагог, мемуарыст. Сын прэм'ера Беларускай Народнай Рэспублiкi Антона Луцкевiча, закатаванага бальшавiкамi. Скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю. Падчас нямецкай акупацыi настаўнiчаў, прымаў удзел у нацыянальным падполлi. У 1944 уступiў у Беларускую Краёвую Абарону. Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945. Быў асуджаны на судовым працэсе над кiраўнiцтвам Беларускай Незалежнiцкай Партыi. Пасля вызвалення з канцлагера жыў у Вiльнi, з канца 1980-х г. актыўна падтрымлiваў бел. адраджэнскi рух.
Тв.: Вандроўкi па Вiльнi. Вiльня, 1998.
Лiт.: Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы i дакументы Беларускай Незалежнiцкай Партыi. Мн.; Слонiм, 1998; Антысавецкiя рухi.
ЛЯБЕЦКАЯ Алена Канстанцiнаўна [2(15).7.1903, хутар Лягуцева Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н - 28.1.1982], палiт. i грамадская дзяячка, мемуарыстка. Актывiстѓка Таварыства беларускай школы ў Зах. Беларусi. З лiст. 1927 сакратар Слонiмскай акруговай управы ТБШ. За сваю дзейнасць арыштавана польскiмi ўладамi ў 1928. У 1929 дэлегат 1-га антыфашысцкага кангрэса ў Берлiне; дэлегат Еўрапейскага сялянскага кангрэса. Зноў арыштавана ў лют. 1930; асуджана на 6 гадоў зняволення. З 1933 у вынiку абмену палiтвязнямi ў БССР. Працавала ў ЦК Мiжнароднай арганiзацыi дапамогi барацьѓбiтам рэвалюцыi Беларусi. Арыштавана НКВД i зняволена 14.10.1937. У пасляваенны час пiсала ўспамiны.
Тв.: Дзейнасць гурткоў 'Таварыства беларускай школы' // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; Иного пути не было // Вильнюсское подполье. Вильнюс, 1966.
Лiт.: ЭГБ, т. 4.
ЛЯБОВIЧ Марцiн Фаркашавiч [28.11.1900, Сатмар, Венгрыя - ?], гiсторык. Скончыў Iнстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. Працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам, вучоным сакратаром Iнстытута гiсторыi БелАН. Арыштаваны 22.2.1938. Крымiнальная справа спынена 15.12.1939, вызвалены з-пад варты. Далейшы лёс невядомы.
Лiт.: Возвращенные имена.
ЛЯВОННЫ Юрка [сапр.: Юркевiч Леанiд Мiкалаевiч; iншыя псеўданiмы: Леанiдаў; Леонидов; крыптанiмы: Ю.Л.; Л-ны; Юр. Л-ны; Юр. Ля-ны; 16(29).7.1908, Чавусы Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт. Вучыўся ў Чавускай сямiгодцы, Магiлёўскiм педтэхнiкуме, МВПI (у 1934 скончыў лiтаратурны ф-т). Друкавацца пачаў у 1924. Першыя зборнiкi паэзii 'Камсамольскiя вершы' i 'Штурм' выйшлi ў 1930. Член СП Беларусi з 1934. Працаваў у рэдакцыях газ. 'Магiлёўскi селянiн', 'Звязда', час. 'Работнiца i калгаснiца Беларусi'. Разам з С.Грахоўскiм пераклаў на бел. мову раман Ж. Верна '80000 кiламетраў пад вадой'. Некаторыя вершы Л. пакладзены на музыку. Арыштаваны 30.10.1936; расстраляны. Таксама была рэпрэсавана сям'я паэта.
Тв.: Выбранае. Мн., 1960.
Лiт.: Грахоўскi С. Савецкая ? 68: Трыццатыя гады...: Успамiны // Дзень паэзii. Мн., 1978; Шушкевiч С. З маладнякоўскага племя // ЛiМ. 1968, 30 лiп.; БП, т. 4.
ЛЯЖНЕВIЧ Алесь [Аляксандр Францавiч; псеўданiмы: Алесь Бяздольны; Язэп Церабеж; iнiцыялы: А.Ф.; 1890, в. Сенцяняты Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 1937, НКВД], драматург. У 1914 быў мабiлiзаваны ў царскую армiю; ваяваў на Румынскiм фронце. У 1917-20 у Адэсе ў Чырвонай Армii, працаваў у абл. тэатры, быў акцёрам бежанѓскай суполкi 'Беларускi гай'. Вучыўся ў прыватнай тэатральнай школе. З 1920 у Мiнску, акцёр БДТ-1, у 1921 - яго дырэктар. У 1922-26 у Маскве, дырэктар бел. студыi Дзяржаўнага iнстытута тэатральнага мастацтва, затым працаваў iнспектарам Наркамасветы БССР па справах мастацтва. Публiкаваўся з 1924. Разам з Я.Купалам i Ц.Гартным уклаў анталогiю 'Беларускi дэкламатар Чырвоны Дудар' (1924). У 1924 падчас партыйнай чысткi быў выѓключаны з партыi з прычыны 'адарванасцi ад мас i палiтычнай непiсьменнасцi'. З кастр. 1927 кансультант, асiстэнт рэжысёра на кiнафабрыцы 'Савецкая Беларусь' у Ленiнградзе. Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Ленiнграѓдзе па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 пастановай Калегii АДПУ СССР сасланы на 5 гадоў у Пашахонне-Валадарск (Яраслаўская вобл.). Арыштаваны паўторна ў 1937. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1957.
Тв.: Новыя ўсходы: П'еса ў 6-цi актах. Мн., 1927; Тамiла: Меладрама ў 5-цi дзеях. Мн., 1927; З дымам-пажарам: Рэвалюцыйная п'еса ў 3-х дзеях. Мн., 1928; Сялянскi тэатр: Дарады ў пытаннях тэатральнай тэхнiкi i методы пастаноўкi п'ес сялянскiмi i гарадскiмi клубнымi драмгурткамi. Мн., 1928.
Лiт.: БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.
ЛЯЛЕВIЧ Г. [сапр.: Калмансон Лабары Гiлелевiч; 17(30).9.1901, Магiлёў - 1937, НКВД), гiсторык, паэт, крытык. Сын паэта Г.Калмансона. Удзельнiк Лютаўскай i Кастрычнiцкай рэвалюцый 1917 i грамадзянскай вайны ў Расii. З 1917 публiкаваў вершы (магiлёўская газ. 'Молот'). Пазней працаваў у Маскве рэдактарам час. 'На посту'; быў кiраўнiком ВАПП, дзе разам з I.Вардзiным i С.Родавым абвясцiлi сябе 'палiтбюро пралетарскай лiтаратуры'. Адзiн з праваднiкоў партыйнай крытыкi, дагматычна ацэньваў творчасць С.Ясенiна, Дз.Фурманава, А.Фадзеева. У 1920-1930-я г. апублiкаваў шэраг лiтаратурных твораў, прысвечаных рэвалюцыi - зборнiкi вершаў 'Набат' (1921), 'У Смольным' (1925), паэма 'Голад' (1921). Даследаваў рэвалюцыйны рух i грамадзянскую вайну ў Расii. Арыштаваны (1937) i расстраляны як трацкiст. Рэабiлiтаваны пасмяротна.
Тв.: Ставка и Октябрьская революция // Революционная борьба в Гомельской губернии: Исторические материалы. Вып. 1. Гомель, 1921; Октябрь в Ставке. Гомель, 1922; Из истории крестьянского движения в Могилевской губернии накануне Октябрьской революции // Пролетарская революция. 1922. ? 11; Стрекопытовщина: Страничка из истории контрреволюционных выступлений в годы гражданской войны. 2 изд. М.; Пг., 1923; Сергей Есенин. Гомель, 1926; Клинок и книга: Памяти Дмитрия Фурманова. М.; Л., 1926.
Лiт.: Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919-1941 гг.). Мн., 1985; ЭГБ, т. 4.
ЛЯПIЧ Раман Фёдаравiч [1.7.1906, в. Бор Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 9.1.1977, Мiнск], крытык, пераѓкладчык. З пачатку 1923 жыў у Мiнску. У 1923-26 курсант школы мiлiцыi. У 1926-28 вучыўся на вячэрнiм рабфаку, у 1928-31 - на лiтаратурным ф-це БДУ. Працаваў лiтработнiкам у рэдакцыях газ. 'Звязда', 'Рабочий'. Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на рускую мову творы бел. аўтараў). З лiтаратурна-крытычнымi артыкуламi ўпершыню выступiў у 1931. У 1931-35 у аспiрантуры БелѓАН; пасля яе сканчэння да 1938 малодшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута лiтаратуры. Адначасова выкладаў у МВПI; у сак. - лiп. 1938 дэкан фiлалагiчнага ф-та. Арыштаваны 20.7.1938; 10.10.1938 асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волi i адпраўлены на Калыму ў адзiн з паўночна-ўсх. канцлагераў. Пасля вызвалення з 1946 працаваў як вольнанаёмны геолаг на капальнях у Магаданскай вобл. Падарваў здароўе; з 1965 iнвалiд 2-й групы. У 1968 вярнуўся ў Мiнск. Рэабiлiтаваны ў 1969. Апошнi год перад смерцю быў паралiзаваны. Пахаваны на Чыжоўскiх могiлках.
Тв.: Нацыянал-дэмакратычная фальсiфiкацыя беларускай лiтаратуры: (Крытычны агляд артыкулаў па беларускай лiтаратуры, змешчаных у 'Литературной Энциклопедии' i 'БСЭ' // Лiтаратура i мастацтва. Мн., 1936. Кн. 4-5 (сааўтар Э. Галубок).
Лiт.: Возвращенные имена; БП, т. 4.
ЛЯЎДАНСКI Аляксандр Мiкалаевiч [29.8(10.9).1893, в. Юр'ева Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Смалявiцкi р-н Мiнскай вобл. - 27.8.1937, Мiнск, НКВД], археолаг. У 1922 скончыў Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагiчнага iнстытута; у 1922-25 вучыўся ў Смаленскiм ун-це, з 1925 яго выкладчык, супрацоўнiк Смаленскага музея. З 1927 у Мiнску; член гiсторыка-археалагiчнай камiсii Iнбелкульта; загадчык секцыi археалогii Iнстытута гiсторыi БелАН. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт. Кандыдат гiстарычных навук з 1934. Арганiзатар першых навукова-археалагiчных экспедыцый у БССР. Арыштаваны 19.5.1937; па пастанове НКВД ад 25.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 7.5.1958.
Тв.: Археалагiчныя раскопкi ў м. Заслаўi Мiнскай акругi // Запiскi аддзялення гуманiтарных навук БАН. Кн. 5. Працы кафедры археалогii. Т. 1. Мн., 1928; Археалагiчныя доследы ў Вiцебскай акрузе // Там жа. Кн. 11. Працы кафедры археалогii. Т. 2. Мн., 1930; Археалагiчныя доследы ў Полацкай акрузе // Там жа; Археалагiчныя доследы ў БССР пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi // Працы секцыi археалогii Iнстытута гiсторыi БАН. Т. 3. Мн., 1932.
Лiт.: Каробушкiна Т.М. Заснавальнiк савецкай археалаѓгiчнай навукi ў Беларусi // Весцi АН БССР. Сер. грамад. навук. 1983, ? 6; Вяргей В. С. Археалагiчная навука ў Беларускай ССР, 1919-1941 гг. Мн., 1992; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
ЛЯШЧЭВIЧ Антон Янавiч [18(30).9.1890, в. Абрамаўшчына Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 17.2.1943, в. Росiца, Верхнядзвiнскi р-н Вiцебѓскай вобл.], рыма-каталiцкi святар, манах-марыянiн, мiсiянер, грамадскi дзеяч. У вер. 1902 - жн. 1908 вучыўся ў прыватнай гiмназii пры рыма-каталiцкiм касцёле св. Кацярыны ў Пецярбургу. У 1914 скончыў Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiнарыю. Пасвечаны ў святары. З 17.6.1915 вiкарый рыма-каталiцкага касцёла ў Iркуцку. 2.8.1917 пераведзены на пасаду вiкарыя ў Харбiнскi касцёл (Маньчжурыя). У 1930-я г. працаваў ва Усх. мiсii ў Iркуцку, Чыце, Харбiне. Пасля вяртання ў Еўропу ўступiў у Ордэн марыянаў; манаства прыняў 13.6.1939 у Скужцы каля Седльцаў (Польшча). Са жн. 1939 вёў душпастырскую дзейнасць у Беларусi. Быў аканомам Друйскага кляштара марыянаў. Спалены разам з вернiкамi падчас нямецкай карнай акцыi.
Лiт.: Гарбiнскi БРД; ЭГБ, т. 4; Bykowicz J. Męczennicy z Rosicy. Warszawa, 1993; ЭГБ, т. 4.