Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

П

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ПАВАРОТНЫ Дзмітрый Сямёнавіч [1905, в. Жароўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - ?], журналіст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. На момант арышту працаваў у газ. 'Звязда'. Арыштаваны 2.4.1933 на сваёй кватэры (па адрасу: вул. Савецкая, д. 101, кв. 3). Да прысуду сядзеў ва ўнутранай турме НКВД, нейкі час у адной камеры з паэтам М.Кавылём. 10.8.1933 асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў на Урале. Рэабілітаваны Судзебнай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асобная справа Э. (? 14618-с) разам з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  Літ.: Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.
  
  ПАДАБЕД Язэп Тодаравіч [псеўданімы: Аркадзь Чабор; Аркадзь Чобар; ліст. 1905, в. Ванікоўшчына Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - ?], паэт, публіцыст. У 1925 скончыў МБПТ. Працаваў у Клімавічах Магілёўскай вобл. ў рэдакцыі акруговай газ. 'Наш працаўнік'. Публікаваць вершы пачаў у 1924; друкаваўся на старонках час. 'Маладняк' і 'Полымя'. Выступаў таксама з рэцэнзіямі і публіцыстыкай. Быў членам 'Маладняка'; уваходзіў у рэдкалегію 'Маладняка Калініншчыны'. Пасля 1928 публікацыі П. ў перыёдыцы зніклі. Арыштаваны ў 1936. Некаторы час знаходзіўся ў адным канцлагеры з Я.Кіпелем. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Вершы. Мн., 1926.
  
  ПАДБЯРЭСКІ Рамуальд Андрэевіч [Друцкі-Падбярэзкі; 1812 ці 1813, Вільня - 22.10.1856, Архангельская губ.], выдавец, літаратуразнавец, публіцыст, фалькларыст. У 1830 скончыў Віленскую гімназію. Рыхтаваўся да паступлення ў Віленскі ун-т, але той быў закрыты царскімі ўладамі. У 1836-40 вучыўся на юрыдычным ф-це Маскоўскага ун-та. Падтрымліваў сувязі з расійскімі славянафіламі. Перакладаў на польскую мову рускія байкі і друкаваў іх у час. 'Athenaeum'. З 1841 пераехаў у Пецярбург, дзе зблізіўся з Т.Шаўчэнкам. У 1847 вярнуўся ў Вільню. Выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі 'Rocznik Literacki' (т. 1-4, Пецярбург-Вільня, 1843-49) і 'Pamłętnik naukowo-literacki' (т. 1-2, ч. 1-6, Вільня, 1849-50). Аўтар прадмовы 'Беларусь і Ян Баршчэўскі' да кнігі 'Шляхціц Завальня...' Я.Баршчэўскага (1844). Выдаў зб. Т.Лады-Заблоцкага 'Паэзія' (1845) і 'Дыярыуш' С.Бельскага ('Athenaeum'. 1842. Т. 4). Аўтар публікацый па бел. фальклоры. За публіцыстычную дзейнасць арыштаваны ў 1850 і сасланы ў Архангельскую губ., дзе і памёр.
  Тв.: Antoni Abramowicz - muzyk // Rocznik Literacki. 1846. T. 3.
  Літ.: Варановіч С. [Александровіч С.]. Р.Друцкі-Падбярэскі // Беларусь. 1958, ? 11; Каханоўскі Г. Лёс Рамуальда Падбярэскага // ЛіМ. 1976, 6 жн.; Кісялёў Г. Загадка беларускай 'Энеіды'. Мн., 1971. С. 27-40; АЗБ.
  
  ПАДЗЯВА Тамаш [6.2.1906, в. Пярхулева Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. - 2.10.1975, Лондан], грэка-каталіцкі святар, марыянін, тэолаг, місіянер, сацыёлаг, педагог, публіцыст. У 1926 уступіў у навіцыят марыянаў у мяст. Друя. У 1929 скончыў гімназію ў Друі. Прадоўжыў вучобу ў Папскім Грыгарыянскім ун-це ў Рыме. Пасвечаны ў святары 23.12.1934. З 1935 займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Харбіне (Кітай); працаваў у місіі св. Мікалая. Супрацоўнічаў з харбінскім місіянерскім выданнем 'Католический вестник'. Арыштаваны ў канцы 1948 кітайскімі ўладамі; перададзены МДБ СССР. Да 1955 знаходзіўся ў зняволенні ў лагеры Тайшэт (Усх. Сібір). Пасля вызвалення жыў у Польшчы, дзе займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю. У 1969 выехаў у Рым, пазней у Лондан. Выступаў на старонках бел. рэлігійных выданняў (час. 'Божым шляхам' і інш.); супрацоўнічаў з бел. секцыяй Ватыканскага радыё. Пахаваны на лонданскіх могілках Дзевы Марыі.
  Літ.: Божым шляхам (Лондан). 1975, ? 3-4; Гарбінскі БРД.
  
  ПАЗНЯК Янка [Ян Аляксандравіч; псеўданім: Янка Дудар; Той Самы; Сялянец; крыптанімы: Я.Д.; Д-р; Я.Д-р; Я.П.; я.п.; Яп.; П-к; п-к; Я.П-к; Рэд. 'Б.Кр.'; 1887, мяст. Суботнікі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. - пасля кастр. 1939, Мінск ?, НКВД], публіцыст, паліт. і культурны дзеяч. У 1913-15 у Вільні разам з А.Бычкоўскім, Ядвігіным Ш., Б.Пачопкам і інш. выдаваў каталіцкую газ. 'Беларус'. У 1918-20 служыў арганістам у Лаварышскім касцёле каля Вільні, потым у Святаянскім касцёле ў Вільні. Член Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці з моманту яе заснавання ў маі 1917 у Петраградзе. Удзельнічаў у бел. хрысціянска-дэмакратычным руху, асабліва пасля перанясення яго сядзібы ў 1921 у Вільню. Актыўна друкаваўся на старонках газ. 'Крыніца' ('Беларуская крыніца'). У 1928-36 рэдагаваў 'Беларускую крыніцу'. У 1936 газета канфіскоўвалася 11 разоў; на яе рэдактара было заведзена больш за 30 судовых спраў. П. быў абѓкладзены грашовымі штрафамі; арыштаваны, правёў у зняволенні некалькі месяцаў. У 1937 'Беларуская крыніца' была закрыта ўладамі. З 1938 П. рэдагаваў час. 'Хрысціянская думка'. У канцы 1930-х г. - старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта. Арыштаваны НКВД у кастр. 1939 і вывезены з Вільні. Абставіны гібелі невядомы.
  Тв.: Самаўрад вясковых гмін. Вільня, 1929.
  Літ.: Малецкі Я. Пад знакам Пагоні (Успаміны). Таронта, 1976; БП, т. 4; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАЛЬЧЭЎСКІ Алесь [Аляксандр Восіпавіч; псеўданім: Аер; Ал.Вясковы; Падарожны; Прусінаўскі; Селькор Аер; Селянін В. А.; Сусед; А.Язвіч; крыптанім: А.В.; А.В-вы; А.П.; А-р; Ал. Яз-віч; В.А-сь; В-вы; П-ны; 3(16).1.1905, в. Прусінава Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. - 26.4.1979, Мінск], празаік, драматург, рэдактар. Вучыўся ў Вышэйшым пачатковым вучылішчы ў мяст. Новы Свержань. Першыя вершы і апавяданні апублікаваў у 1924. У 1925 паступіў на рабфак БДУ. У 1931 скончыў педагагічны ф-т БДУ. Працаваў у час. 'Кааперацыя БССР', потым у час. 'Шляхі калектывізацыі'. У 1931-36 адказны сакратар дзіцячага час. 'Іскры Ільіча'. Арыштаваны ў ліст. 1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Быў накіраваны на лесараспрацоўкі ў Горкаўскую вобл. Пасля вызвалення ў 1946 вярнуўся ў Беларусь; працаваў настаўнікам у Пухавіцкай і Рудзенскай сярэдніх школах. Зноў арыштаваны ў крас. 1949; сасланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1954. Пасяліўся ў Мінску. У 1955-57 працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржвыдавецтве БССР; з 1957 літсупрацоўнік, у 1961-71 адказны сакратар час. 'Вясёлка'. Член СП Беларусі з 1956. Пахаваны ў в. Прусінава. Імя П. нададзена вуліцы ва Уздзе.
  Тв.: Мора на камені: Выбранае. Мн., 1966; Выбр. тв.: У 2-х т. Мн., 1975; Выбр. тв.: У 2-х т. Мн., 1980.
  Літ.: Грахоўскі С. Ёсць у мяне друг // Полымя. 1980, ? 1; Яго ж. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980, ? 1; Юрэвіч У. Неўтаймоўнасць таленту // Полымя. 1980, ? 1; БП, т. 4.
  
  ПАЛЯГОШКА Пятро. Рэпрэсаваны ў 1930-х г. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у бел. адмініѓстрацыі ў Смалявічах і Рудзенску. З 1944 на эміграцыі. У 1968 у Нью-Йорку выдадзены ягоныя мемуары.
  Тв.: Успаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу. Нью-Ёрк. 1968.
  
  ПАНКЕВІЧ Павел Якаўлевіч [16.2(1.3).1895, Невель Пскоўскай губ., цяпер Расія - 28.6.1938, Мінск, НКВД], педагог, псіхолаг, публіцыст. У 1917-18 член партыі бел. эсэраў; з 1919 член РКП(б). У 1922 скончыў Віцебскі інстытут народнай адукацыі; у 1924 Маскоўскія вышэйшыя педагагічныя курсы. У 1925 выкладчык Акадэміі камуністычнага выхавання; у 1925-37 загадчык метадычнай часткі Камуністычнага ун-та Беларусі, дацэнт, загадчык кафедры педагогікі БДУ, дырэктар НДІ педагогікі. Акадэмік БелАН з 1931; у 1931-35 неадменны сакратар БелАН, загадчык педагагічнага кабінета Акадэміі. Распрацоўваў праблемы політэхнічнай адукацыі, гісторыю педагогікі і псіхалогіі. Арыштаваны 11.12.1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР у чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 19.5.1956.
  Тв.: Основные вопросы фабзавуча. М., 1926; Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ПАНЬКОЎ Мікола [12.6.1911, Люцын Віцебскай губ., цяпер Лудза, Латвія - 7.1.1995, ЗША], публіцыст, бібліёграф, дзеяч бел. эміграцыі. Вучыўся ў Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Быў членам партыі бел. эсэраў; займаўся перавозкай лістовак і перыядычных выданняў. Арыштаваны латвійскімі ўладамі ў 1926; асуджаны на 5 гадоў турмы. Пасля вызвалення супрацоўнічаў у бел. перыядычным друку Латвіі і Зах. Беларусі. У час нямецкай акупацыі працаваў на чыгунцы. З 1944 у Германіі. У снеж. 1944 у лагеры для перамешчаных асоб Ольдэнбургу заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу. Збіраў і апрацоўваў бел. эмігранцкія выданні. Уклаў 'Слоўнік замежных словаў беларускай мовы'. Выдаващ шэраг неперыядычных выданняў (у т.л. і рукапісных), напр., бюлетэнь Саюза вольных бел. журналістаў 'Вольнае слова' (1949-51). У 1951 пераехаў у ЗША. З 1952 старшыня Саюза беларускіх журналістаў у ЗША. Адзін са старшыняў 'Крывіцкага (Беларускага) навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны'. Працаваў над 'Энцыклапедыяй прыроды Беларусі'. Падрыхтаваў даведнікі 'Хто ёсць хто на эміграцыі', 'Мартыралогія беларускага народа', 'Беларуская прэса на эміграцыі'. Большасць прац П. засталася ў рукапісах.
  Тв.: Паказьнік беларускіх выданьняў на чужыне за 1945-1950 гг. Ню-Ёрк, 1952; Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945-1984). Мн., 2001.
  Літ.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПАРЭЧЫН Рыгор Яўхімавіч [8.3.1894, в. Заѓдашчэнне Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - 28.6.1938, НКВД], правазнавец, публіцыст. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут, працаваў настаўнікам (з 1912). З 1921 у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР (з 1923 Пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР). У 1924 скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т. З 1924 нам. старшыні Камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР. З 1926 у Інстытуце беларускай культуры; потым у Інстытуце эканомікі БелАН. З 1931 у Інстытуце савецкага будаўніцтва і права. Аўтар прац па станаўленні канстытуцыйнага права БССР і савецкага федэралізму. Арыштаваны 24.1.1937. У чэрв. 1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 1.8.1957.
  Тв.: Советские республики в их взаимоотношениях. Мн., 1922; Савецкая Беларусь у зносінах з чужаземнымі дзяржавамі // Змаганне. Сш. 1. Мн., 1924; Наша Канстытуцыя. Мн., 1928; Ідэя беларускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Працы кафедры сучаснага права. 1929. Т. 1.
  Літ.: Возвращенные имена; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАЎЛОВІЧ Сяргей Канстанцінавіч [псеўданім: Паляшук; 13(25).9.1875, в. Асаўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. - 16.9.1940, Вільня], педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч. Скончыў праваслаўную семінарыю ў Вільні, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909-13 выкладчыкам настаўніцкай семінарыі і жаночай гімназіі ў Рагачове, у 1913-18 інспектарам народных школ Ваўкавыскага пав. З пачатку 1920-х г. жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925-28 настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў бел. школах лацінкі (брашура 'Некалькі ўваг аб беларускім 'Лемантары' Ст.Любіч-Маеўскага', 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар 'Zasieúki', 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. 'Беларускі летапіс') шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. У 1937 выдаваў час. для дзяцей 'Снапок'.
  Тв.: Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Вільня, 1926; Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. Вільня, 1928; Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. Вільня, 1928; Метадычныя ўвагі да пасобніка 'Пішы самадзейна'. Вільня, 1929; Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. Вільня, 1936; Першыя зерняткі. Вільня, 1936.
  Літ.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986; Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917-1945). Мн., 1993; Вабішчэвіч А. Каб жыць пад сваім небам: Навукова-педагагічная спадчына Сяргея Паўловіча // Голас Радзімы. 1996, 19, 26 снеж.; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАЎЛОВІЧ Эдвард Баніфацы Францавіч [псеўданімы: Эдвард з-над Свіцязі; Ясенчык; 7.6.1825, мяст. Тургелі Віленскага пав., цяпер Тургеляй, Вільнюскі р-н, Літва - 10.2.1909, Львоў], грамадскі дзеяч, мемуарыст, мастак, асветнік. Пісаў на польскай мове. Дзяцінства правёў на Навагрудчыне. Вучыўся ў мяст. Жыровічы, Слоніме, Слуцку. У Вільні браў урокі малявання ў К.Русецкага і К.Рыпінскага. У 1853 скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. На працягу 1853-56 падарожнічаў па Зах. Еўропе. Уражанні ад вандроўкі апублікаваў у брашуры 'Колькі слоў ліцвіна' (Парыж, 1857). З 1859 выкладаў у Навагрудскай гімназіі. Заснаваў у Навагрудку жаночы пансіён, нядзельную школу для простага люду. У 1860 стварыў самадзейны тэатр, дзе быў рэжысёрам, дэкаратарам і акцёрам. Дасылаў карэспандэнцыі ў газеты Вільні, Варшавы, Парыжа. Браў удзел у паўстанні 1863-64. Сасланы ў Петразаводск, потым у Алонец, Екацярынаслаў. Вярнуўся ў Навагрудак у 1867. З 1870 жыў у Львове. Падрыхтаваў і выдаў там каталогі фондаў музея Любамірскіх. Стала пісаў мемуары: 'Успаміны з-над Віліі і Нёмана' (1882), 'Успаміны. Навагрудак - турма - выгнанне' (1887), 'З падарожжа па Літве' (1890), 'З успамінаў. Год 1846' (1898), 'З жыцця ліцвіна' (1904), 'Мае ўспаміны з часоў настаўнічання на Літве колькі дзесяткаў год назад' (1904), 'Двое памятных сутак у Мінску. 1863 год' (1906). У гэтых творах апублікаваў багата звестак пра культурна-грамадскае і літаратурнае жыццё ў Беларусі і Літве 1840-60-х г. Вядома яго публіцыстыка па мастацтвазнаўстве, апублікаваў працу 'Погляд на становішча польскага выяўленчага мастацтва ў параўнанні з замежным мастацтвам' (1881). Як мастак працаваў пераважна ў жанры партрэта; пакінуў таксама замалёўкі Навагрудка; пісаў абразы.
  Літ.: АЗБ.
  
  ПАЎЛЮКОЎСКІ Уладзіслаў [псеўданімы і крыптанімы: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У.І.Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул.Паў-скі; У.І.; У.-І.; Ў.П.; 1(13).5.1895, в. Ініца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. - 8.9 (паводле іншых звестак 8.11).1955, Вільня], паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак. Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і гарадскую ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі маёнтка князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў царскае войска; прапаршчык. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі. У 1920 вярнуўся ў родную вёску. У сярэдзіне 1920-х г. пераехаў у Вільню. Быў звязаны з БСРГ. Першыя творы П. пачалі з'яўляцца ў зах.-бел. друку ў 1926. Супрацоўнічаў з час. 'Маланка', 'Шлях моладзі', 'Авадзень'. Як графік афармляў мастацкія кніжкі, календары, падручнікі. Арыштаваны ў 1926; зняволены ў турме 'Лукішкі'. У 1927 апеляцыйны суд скасаваў крымінальную справу і вызваліў П. На працягу 1928-29 выдаў тры кнігі; некаторыя творы прысвяціў жыццю за кратамі (вершы 'Лукішкі', 'Дзень у адзіночцы', 'У вастрозе', 'Відзежа ў вастрозе'). Перакладаў рускіх аўтараў (Л.Талстой, М.Зошчанка). Зноў арыштаваны ў першай палове 1939 і адпраўлены ў канцлагер Картуз-Бяроза. Вызвалены савецкімі ўладамі. Знаходжанне ў лагеры апісаў ва ўспамінах, якія апублікаваў у 1940. З 1940 супрацоўнік Беларускага музея імя І.Луцкевіча. З 1945 да 1948 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея А.Пушкіна ў Вільні. Арыштаваны 29.8.1948; этапіраваны ў Мінск. Асуѓджаны на 10 гадоў лагераў. Вызвалены ў 1953. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
  Тв.: Сон Гаўрылы і розныя вершы. Вільня, 1928; Апавяданні. Вільня, 1929; Клім бабаю і іншыя жарты. Вільня, 1929; Aryšty: Biaroza i vola: (Uspaminy aryštanta). Vilnius, 1940.
  
  ПАЎЛЮКЯВІЧУС Банавентура [Pauliukevičius Bonaventūras; Паўлюкевіч Банавентура Казіміравіч; псеўданімы і крыптанімы: Džugas; Джугас; Bonplas; B.P.; Dž.; 16.10.1896, в. Будэжэрай Мар'ямпальскага пав. Ковенскай губ., цяпер Вілкавішскі р-н, Літва - 29.11.1938, Мінск, НКВД], празаік, публіцыст. Пісаў на літоўскай мове. У 1922-24 вучыўся ў Мар'ямпальскай гімназіі, дзе браў удзел у рабоце марксісцкага гуртка. У 1924 паступіў на прыродазнаўчы ф-т Каўнаскага ун-та. Публікавацца пачаў у 1926. З 1926 - рэдактар час. 'Skardas', які выдаваўся ЛКП. На другім нумары выданне было закрыта, а рэдактар арыштаваны. Пасля вызвалення выехаў у Рыгу, дзе выкладаў літоўскую мову і адначасова сам вучыўся ў Латвійскім ун-це. З 1929 жыў у Кёнігсбергу, працаваў у рэдакцыі газеты ЛКП 'Balsas'. Публікаваўся ў літоўскіх газетах ЗША 'Laisvé' i 'Vilnis'. З 1932 у Мінску; працаваў у рэдакцыі газ. 'Raudonasis artojas'. З 1933 вучыўся ў аспірантуры пры БелѓАН. Член СП Беларусі (літоўскай секцыі) з 1934. Арыштаваны 4.8.1938. Пастановай калегіі НКВД ад 29.3.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.9.1957.
  Тв.: Lietuvių kalbos vadovėlis. Minskas, 1933; Berno vargai. Vilnius, 1960.
  Літ.: Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970; Возвращенные имена; БП, т. 4.
  
  ПАЧОПКА Баляслаў Антонавіч [падпісваў творы: а. Баляслаў; крыптанімы: B.P.; B.P-ko; 1884, Віцебская губ. - 26.12.1940], грэка-каталіцкі святар, культурна-асветны дзеяч, журналіст, педагог, публіцыст. Паходзіў са шляхецкай сям'і. У 1905-07 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі, але пакінуў яе на другім годзе навучання. З 1913 загадчык аддзела рэлігіі газ. 'Biełarus' (Вільня), у 1914-15 рэдактар-выдавец. У 1916-18 дырэктар Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. Аўтар падручнікаў па граматыцы бел. мовы. Пасвечаны ў святары ў 1925. З 17.9.1926 пробашч Бабровіцкага прыходу (Косаўскі пав., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Удзельнік грэка-каталіцкіх канферэнцый у Пінску (1932, 1933). Публікаваўся ў перыядычных выданнях: 'Гоман', 'Biełaruskaja krynica', 'Chryścijanskaja Dumka', 'Да злучэння'. Супрацоўнічаў з газетай віленскіх краёўцаў 'Przegląd Wileński'. За сваю бел. культурную і рэлігійную дзейнасць пераследаваўся польскімі ўладамі. Памёр пасля збіцця невядомымі.
  Тв.: Žyćcio papieža Piusa X. Wilnia, 1914; Čaławiek na wyšyni swajoj hodnaści. Wilnia, 1915; Boh z nami: Biełaruski maliteunik. Wilnia, 1915; Światy Jezafat Kuncewič. Wilnia, 1916; Hramatyka biełaruskaj mowy. Wilnia, 1918; Jak wučyć žyć i wieryć św. Chrystowa Pausiudnaja Carkwa. Wilnia, 1931.
  Літ.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 5.
  
  ПАШКОВІЧ Іван Феліксавіч [22.5.1898, мяст. Глыбокае Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяпер горад Віцебскай вобл. - 19.1.1938, Яраслаўская вобл.], журналіст, педагог. Брат члена ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў М.Пашковіча. Працаваў у сістэме Наркамасветы. Згадваўся ў сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б ад 29.10.1925 'Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху'. Арыштаваны 17.2.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Асуджаны 10.4.1931 на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў ва Углічы (Расія). Вызвалены 17.2.1935. Паўторна арыштаваны 9.9.1937. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.9.1960.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  Літ.: Платонов Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.
  
  ПЕСТРАК Піліп Сямёнавіч [псеўданімы: П.Гайдук; Звястун; П.Звястун; 14(27).11.1903, в. Сакаўцы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. - 22.8.1978, Мінск], паэт, празаік. Падчас 1-й сусветнай вайны сям'я П. знаходзілася ў бежанстве ў Самарскай губ., дзе будучы пісьменнік атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 паступіў на сацыяльна-гістарычны ф-т Самарскага ун-та. У 1921 разам з бацькамі вярнуўся ў Зах. Беларусь. У 1921-24 працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва; у 1924-26 служыў у войску. У 1926 уступіў у БСРГ; з 1927 сакратар Косаўѓскага падпольнага райкама КПЗБ. Друкавацца пачаў на старонках час. 'Родныя гоні' ў 1926. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929; зняволены ў Гроѓдзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення быў інструктарам ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе, але ў 1934 зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна; змяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным час. 'Краты', які выдаваўся палітвязнямі. Вызвалены савецкімі ўладамі пасля ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР у вер. 1939. Член СП Беларусі з 1939; у 1940-41 старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў 'На варце'. У 1942-43 удзельѓнік партызанскага руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943-45), у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946-48), літкансультантам СП БССР (1948-51). З 1951 на творчай працы. Тэме барацьбы ў Зах. Беларусі прысвяціў раман 'Сустрэнемся на барыкадах'. Перакладаў на бел. мову творы польскіх (Э.Ажэшка, У.Бранеўскі, С.Дабравольскі, Е.Путрамант), украінскіх (І.Франко, Л.Украінка, М.Рыльскі, П.Тычына), латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. П'еса 'Пад зоркамі' (сааўтар А.Струнін) ставілася ў Гродзенскім абл. драматычным тэатры. Раман 'Серадзібор' прысвечаны жыццю вёскі. На вершы П. напісаны песні. У 1964 удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Заѓслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Пахаваны на Усх. могілках Мінска. Імем П. названы вуліцы ў Мінску і Гродне.
  Тв.: Выбр. тв.. Мн., 1947; Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1969-71; Зб. тв.: У 5 т. Мн., 1984-86; Апавяданні. Мн., 1970.
  Літ.: Хромчанка К.Р. Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць. Мн., 1960; Ватацы Н.Б. Піліп Пестрак: Бібліяграфічная памятка. Мн., 1961; БП, т. 5.
  
  ПЕТРАШКЕВІЧ Анупрэй [Pietraszkiewicz Onufry; псеўданімы: Nufr; Proloszcz; Stryjaszek; 1793, мяст. Шчучын Лідскага пав. Віленскага ваяв., цяпер горад Гродзенскай вобл. - 7.12.1863, Вільня], паэт, архівіст, педагог. Пісаў на польскай мове. Скончыў павятовую школу ў мяст. Шчучын, Віленскі і Варшаўскі ун-ты; магістр філасофіі (1821). Пачаў друкаваць свае вершы ў 1817 у час. 'Tygodnik Wileński'. Пісаў фальклорна-этнаграѓфічныя замалёўкі, заснаваныя на бел. матэрыяле ('Ідылія Купала'). У 1822-24 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, распрацоўваў структуру Таварыства прамяністых. Збіраў матэрыялы Таварыства філаматаў (выдадзены як архіў філаматаў у 1913-34, 1973). Арыштаваны ў 1824. Высланы з Вільні. Працаваў бібліятэкарам Маскоўскага ун-та (1825-31). Паўторна арыштаваны 16.4.1831; у 1832 высланы ў Табольск. Змог вярнуцца ў Вільню толькі ў 1860.
  Літ.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПЕТРУСЕВІЧ Казімір Адамавіч [21.2(4.3).1872, засценак Душава (в. Навіны) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер каля в. Навіны Капыльскага р-на Мінскай вобл. - 11.8.1949, Варшава], адвакат, грамадскі і паліт. дзеяч, публіцыст. У 1891 скончыў Слуцкую гімназію, у 1895 юрыдычны ф-т Кіеўскага ун-та. З 1894 далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У 1897 за ўдзел у дэманстрацыі арыштаваны і высланы з Кіева ў Екацярынаслаў, дзе заняўся аб'яднаннем мясцовых рабочых плыняў у 'Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа'; дэлегаваны на 1-ы з'езд РСДРП у Мінск (1898). Арыштаваны ў сак. 1898; высланы ў Валагодскую губ. З канца 1904 зноў у Мінску. Удзельнік рэвалюцыі 1905. Арыштаваны ў снеж. 1905; зняволены на 6 месяцаў. У 1908 абараняў на судовых працэсах Я.Коласа, А.В. і В.І.Бонч-Асмалоўскіх. У 1918-20 старшыня камітэта Чырвонага Крыжа, старшыня акруговага суда ў Мінску. З 1920 у Вільні. У кастр. 1920 - чэрв. 1922 - нам. старшыні, старшыня Апеляцыйнага суда ўсх. тэрыторый Польшчы. З вер. 1922 адвакат і старшыня Адвакацкага савета, прафесар Віленскага ун-та. У 1926 на 'працэсе 94-х' абараняў удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі; у 1928 на 'працэсе 56-і' абараняў дзеячаў БСРГ, за што быў пазбаўлены работы ва ун-це. У 1934 абараняў М.Танка. З 1945 у Польшчы. Суддзя Вярхоўнага суда Польшчы, член Галоўнай адвакацкай рады. Аўтар прац па цывільным праве.
  Літ.: PSB, t. 30/4; ЭГБ, т. 5.
  
  ПЕЦЮКЕВІЧ Марыян Язэпавіч [24.9.1904, в. Цяцеркі Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. - 13.9.1983, Торунь, Польшча], этноѓграф, педагог, мемуарыст. З дапамогай бел. ксянѓдзоў В.Шутовіча і А.Станкевіча трапіў у Віленскую беларускую гімназію. Пасля сканчэння гімназіі паспрабаваў выехаць для вучобы ў Прагу. Пры нелегальным пераходзе мяжы затрыманы. Адпраўлены служыць у польскае войска. Пасля службы паступіў у Віленскі ун-т, дзе вывучаў этнаграфію, археалогію, славістыку. Яшчэ падчас вучобы ўладкаваўся на працу ў бібліятэку імя Урублеўскіх. Меў доступ да спецфондаў, сярод якіх былі выданні з БССР. Дапамагаў многім віленскім беларусам знаёміцца з забароненымі ў Польшчы выданнямі. Быў членам Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1930-35 - рэдактар час. 'Шлях моладзі'. На гэтай пасадзе пры канфіскацыях нумароў часопіса двойчы прыцягваўся да судовай адказнасці, некалькі разоў быў пакараны грашовымі штрафамі. Пасля заняцця Вільні савецкімі войскамі вёў на віленскім радыё перадачы па-беларуску. Быў дырэктарам бібліятэкі імя Урублеўскіх. Пасля перадачы Вільні Літоўскай рэспубліцы стаў дырэктарам Беларускага музея імя І.Луцкевіча. З пачаткам нямецка-савецкай вайны з'ехаў на вёску. Потым выкладаў бел. мову ў эвакуіраваным з Магілёва ў Новую Вільню Медыцынскім інстытуце. Арыштаваны савецкімі ўладамі 1.1.1945; утрымліваўся ў Лукішскай турме. Вызвалены 19.3.1945. Пасля сканчэння вайны таксама жыў на вёсцы. Быў абраны старшынёй Ажулаўскага сельѓскага савета на Віленшчыне. Арыштаваны 27.3.1949; высланы ва Ужурскі р-н Краснаярскага краю. Зноў арыштаваны 31.7.1952. Дастаўлены ў Вільню, асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі. У канцы сак. 1953 адпраўлены ў Варкуту. Вызвалены ў сак. 1957. Па рэпатрыяцыі пераехаў у Польшчу, куды ўжо раней выехалі яго жонка і дачка. Да ліст. 1970 працаваў у Торуньскім этнаграфічѓным музеі. Многа ўвагі надаваў вывучэнню народнай культуры бел. насельніцтва Беласточчыны. Аўтар шматлікіх публікацый. Напісаў кніжку ўспамінаў.
  Тв.: У пошуках зачараваных скарбаў. Вільня, 1998; Кара за служэнне народу. Беласток, 2002.
  
  ПІВАВАРАЎ Зяма [Зяма Раманавіч; Залман Рувімавіч; крыптанімы: П-Ў; П-ў; 24.5(5.6).1910, мяст. Касцюковічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковічы Магілёўскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, перакладчык. Пачаў пісаць вершы па-беларуску ў 1925, тады ж упершыню апублікаваў іх у клімавіцкай газ. 'Малады камуніст'. У 1927 паступіў у Мсціслаўскі педтэхніѓкум. У 1929 пераехаў у Ленінград. Публікаваўся ў ленінградскіх альманахах і часопісах. Уступіў у БелАПП. Вучыўся на літаратурным ф-це МВПІ (скончыў у 1934). У 1934-36 працаваў у рэдакцыі газ. 'Чырвоная змена'. Перакладаў рускіх паэтаў. Выступаў у друку таксама як тэатральны крытык. Арыштаваны 13.11.1936; у кастр. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1958.
  Тв.: Лірыка двух нараджэнняў: Вершы. Мн., 1934.
  Літ.: Левін С. Пра творы Зямы Піваварава // ЛіМ. 1934, 31 студз.; Шушкевіч С. У буднях працоўных гартаваўся радок // Чырвоная змена. 1971, 17 крас.; Русаковіч В. Зяма Півавараў // Полымя. 1985, ? 6; БП, т. 5.
  
  ПІВАВАРАЎ Уладзімір Іванавіч [1904, в. Сямёнаўка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. - 28.8.1941, Варкута, ГУЛАГ], фізік. Скончыў БДУ. Працаваў навуковым супрацоўнікам Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН. У 1937-38 наркам асветы БССР. Арыштаваны 2.7.1938. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.5.1940 прыгавораны да 15 гадоў лагераў. Удзельнічаў у паўстанні палітвязняў. Памёр у Печлагу (Варкута). Рэабілітаваны 25.12.1954.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ПІГУЛЕЎСКІ Уладзімір Васілевіч [псеўданім: Гуль; 26.2(10.3).1889, Гродна - 17.6.1958, Рыга], празаік, драматург, перакладчык, крытык, педагог. Пісаў на бел., латышскай і рускай мовах. У 1907 скончыў Мінскую мужчынскую клаѓсічную гімназію. У 1908 паступіў на гістарычна-філалагічны ф-т Пецярбургскага ун-та, пасля сканчэння якога ў 1912 адбываў вайсковую паѓвіннасць. У гады 1-й сусветнай вайны на фронце, служыў у авіяатрадзе, быў узнагароджаны. У 1918 удзельнічаў у барацьбе за бел. дзяржаўнасць, быў дыпламатычным кур'ерам пры ўраѓдзе В.Ластоўскага. З 1922 жыў у Даўгапілсе (Дзвінску), выкладаў у бел. гімназіі. У 1924-25 быў дырэктарам Люцынскай беларускай гімназіі. Карыстаўся падтрымкай Я.Райніса. Друкавацца пачаў у 1924. У 1925 у выніку сфабрыкаванага ўладамі Латвіі т.зв. 'беларускага працэсу' адхілены ад педагагічнай дзейнасці. Пераехаў у Рыгу; працаваў у кааператыўным банку. На з'ездзе бел. культурна-асветных устаноў у 1926 у Рызе вылучаны на пасаду загадчыка Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі; працаваў там у 1926-34. Пасля дзяржаўнага перавароту К.Ульманіса ў 1934 арыштаваны і сасланы ў Ліепайскі лагер (1935). Па вызваленні займаўся журналістыкай. У 1940-41 працаваў інспектарам Міністэрства асветы Латвійскай ССР. У час вайны ў эвакуацыі ў Татарстане. Пасля вайны жыў у Рызе; выкладаў у мараходным вучылішчы, педагагічным інстытуце. Пасля выхаду на пенсію ў 1950 займаўся літаратурнай працай. Перакладаў на бел. мову з латышскай і чэшскай. На латышскую мову пераклаў камедыю Я.Купалы 'Паўлінка', якая была пастаўлена ў 1949 Латвійскім мастацкім тэатрам імя Я.Райніса. Публікаваў у латышскім друку артыкулы пра бел. культуру і літаратуру. Член СП Беларусі з 1957, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
  Тв.: Беларусы ў Латвіі // Змаганне. 1924, 31 студз.; Ян Райніс і беларусы // Беларускае жыццё. 1932, ? 1.
  Літ.: Мірачыцкі Л. Сціплы працаўнік літаратуры // ЛіМ. 1959, 7 сак.; Яго ж. Нястомны працаўнік на ніве культуры // ПГКБ. 1980, ? 1; Ліс А. Уладзімір Пігулеўскі - каардынатар беларуска-латышскіх сувязей // Здабыткі. Мн., 2002; БП, т. 5.
  
  ПІРЫШКА Фёдар Барысавіч [17.2(1.3).1898, Дубровіца Валынскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украіна - 1.12.1991], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, мемуарыст. У 1920 на Валыні быў зняволены польскімі ўладамі. З 1924 сакратар Дубровіцкага райкама КП(б)У. З 1926 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі; сакратар Баранавіцкага, Пінскага, Брэсцкага, Гродзенскага, Віленскага акруговых камітэтаў КПЗБ. Арыштаваны ў маі 1928; зняволены на 6 гадоў. З 1934 у СССР. Вучыўся ў аспірантуры Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю.Мархлеўскага. З 1936 зноў у Зах. Беларусі; член Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў снеж. 1938; прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Выѓзвалены пасля вер. 1939 савецкімі ўладамі. У час вайны ў Чырвонай Арміі. У 1944-56 на савецкай і партыйнай рабоце. Аўтар успамінаў.
  Тв.: Дзейнасць Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ у 1937-38 гг. // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.
  Літ.: ЭГБ, т. 5.
  
  ПІЧЭТА Уладзімір Іванавіч [9(21).10.1878, Палтава, Украіна - 23.6.1947, Масква], гісторык. У 1901 скончыў Маскоўскі ун-т. У 1910-11 прыват-дацэнт, у 1918-22 прафесар Маскоўскага ун-та. У 1918 абараніў доктарскую дысертацыю 'Аграрная рэформа Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве'. Па прапанове ўрада БССР узначаліў Маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ, з ліп. 1921 рэктар БДУ. Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі XVI-XX ст. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і БелАН. Акадэмік БелАН (1928). У 1929 у СССР была сфабрыкавана т. зв. 'акадэмічная справа' супраць акадэміка С.Ф.Платонава і іншых гісторыкаў. 13.9.1930 П. арыштаваны АДПУ СССР у Ленінградзе. Пастановай СНК БССР ад 6.12.1930 пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ ад 8.8.1931 сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрв. 1934 месца ссылкі заменена на Варонеж, дзе П. працаваў прафесарам у педагагічным інстытуце. У 1935 справа П. перагледжана, яму дазволілі жыць у Маскве. Паводле адной з версій вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурсніка П. прэм'ѓер-міністра Чэхаславакіі Э.Бенеша. З 1937 працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР, дзе з 1939 узначаліў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры зах. і паўдн. славян Маскоўскага ун-та. З 1941 разам з інстытутам у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 з акадэмікам Б.Дз.Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Акадэмік АН СССР.
  Тв.: Гісторыя Беларусі. Ч. 1. М.; Л., 1924; Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. М., 1958; Белоруссия и Литва, XV-XVI вв. М., 1961; Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. Мн., 1991.
  Літ.: Академик В. И. Пичета: Страницы жизни. Мн., 1981; В. И. Пичета: Библиографический указатель. Мн., 1978; Брачев В.С. 'Дело историков' 1929-1931. СПб., 1997; Іофе Э. Партрэт вучонага // Полымя. 1970, ? 12. С. 215-221; Иоффе Э.Г. Академик В. И. Пичета (1878-1947) // Новая и новейшая история. 1996, ? 5; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПІЯТУХОВІЧ Міхайла [Міхаіл Мікалаевіч; 23.2.1891, в. Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. - 20.12.1937, Мінск, НКВД], літаратуразнавец, крытык, педагог. Паходзіў з сям'і вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1917 скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут; быў накіраваны ў Петраградскі ун-т для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. З-за матэрыяльных умоў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у Адэсу. З 1921 у БССР. Публікавацца пачаў у 1921. Актыўна выступаў у друку як крытык і даследчык бел. літ. З вер. 1921 з'яўляўся членам навукова-тэрміналагічнай камісіі, з лют. 1922 - навуковым супрацоўнікам, а з 1925 - правадзейным членам Інбелкульта; з 1929 - правадзейны член БелАН. У 1921-26 выкладаў бел. літаратуру ў МБПТ. З лют. 1922 працаваў у БДУ: дацэнт, з кастр. 1926 прафесар. У маі 1926 стаў дэканам педагагічнага ф-та. У пачатку 1930-х г. над П. навісла пагроза рэпрэсій з-за 'непралетарскага паходжання'. Літаратурна-крытычныя выступленні П. заўсёды мелі апанентаў, аднак у сярэдзіне 1930-х г. палеміка выйшла за межы літаратурнай дыскусіі і прыняла характар грубых паліт. абвінавачванняў. П. вырашыў выехаць з сям'ёй за межы Беларусі. Жыў у Арджанікідзе; працаваў выкладчыкам-славістам у Паўночна-Каўказскім і Паўночна-Асецінскім педагагічных інстытутах. Але 9.1.1937 ён быў арыштаваны і перавезены ў Мінск. 19.12.1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.12.1957.
  Тв.: Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць. Мн., 1926; Апавяданне 'У палескай глушы' як новы этап бел. мастацкай прозы. Мн., 1927; Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы. Мн., 1927; Паэтычнае светаадчуванне ў творчасці Якуба Коласа. Мн., 1927; Звычаі і песні беларускага селяніна ў іх гаспадарчай аснове. Мн., 1928; Лірыка і проза Ц. Гартнага. Мн., 1928; Нарысы гісторыі беларускай літаратуры: Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і XX ст. Мн., 1928; Рукапісы А. Рыпінскага // Шляхам гадоў. Мн., 1990.
  Літ.: Карабан С. Нарысы гісторыі беларускай савецкай крытыкі 20-30 гадоў. Мн., 1971; Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20-30 гады). Мн., 1975; Киселёв Г. Разыскивается классик... Мн., 1989. С. 356-376; Возвращенные имена; БП, т. 5.
  
  ПЛАТНЕР Ісак [Айзік Хаімавіч; псеўданім: Айзік Мазік; 17.11.1895, Саколаў-Падляскі Сядлецкай губ., Польшча - 26.7.1961, Мінск], паэт, празаік, журналіст. Працаваў краўцом. Першыя вершы апублікаваў у яўрэйскай прэсе ў 1918. У тым жа годзе выехаў на заробкі ў ЗША; да 1923 працаваў на швейнай фабрыцы ў Нью-Йорку. У 1927 скончыў там яўрэйскую настаўніцкую семінарыю. У 1927-32 настаўнічаў у школах пры Інтэрнацыянальным рабочым ордэне; працаваў літсупрацоўнікам у газ. 'Морген-фрайтаг' (на iдыш). Актыўна публікаваўся ў яўрэйскай перыёдыцы ЗША. У 1930 у Нью-Йорку выйшла яго першая кніга. У 1932 пераехаў у СССР. Публікаваўся ў мінскіх яўрэйскіх выданнях. Да 1937 працаваў літаратурным работнікам у Беларускім радыёкамітэце. Член СП Беларусі з 1934. У 1937-41 - літаратурны рэдактар газ. 'Октобэр' (на ідыш). У гады вайны ў эвакуацыі ў Саранску і Яраслаўлі. У ліст. 1944 вярнуўся ў Мінск. Падчас 'кампаніі супраць касмапалітаў' 8.6.1949 арыштаваны. У 1950 асуджаны на 25 гадоў лагераў. Рэабілітаваны ў 1956. Вярнуўся ў Мінск. Аўтар вершаў для дзяцей. Перакладаў з англійскай і нямецкай моў. Асобнымі выданнямі выходзілі яго творы ў перакладзе на бел., рускую, польскую і балгарскую мовы. Пахаваны на Усх. могілках.
  Тв.: Соль жыцця: Выбр. тв. М., 1976 / Яўр.; Бел. пер.: Сваёй краіне: Вершы. Мн., 1947; Соль жыцця: [Вершы]. Мн., 1957; Палаючае сэрца: Апавяданні. Мн., 1960; Вясёлая іголка. Мн., 1961; Дар сэрца. Мн., 1962; Магазін цацак. Мн., 1963; Хто што робіць. Мн., 1970; Мой агарод. Мн., 1984; Песні пра хлеб. Мн., 1986.
  Літ.: Азгур З. Сквозь сердце // Неман. 1986, ? 11; Васіленка П. Ісак Платнер // Полымя. 1985, ? 11; БП, т. 5.
  
  ПЛАТУН Антон Мартынавіч [13.11.1896, в. Амлынцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. - 1938, НКВД], дзяржаўны і прафсаюзны дзеяч, публіцыст, рэдактар. Вучыўся ў Нясвіжскім гарадскім вучылішчы. Удзельѓнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1920-27 на адміністрацыйнай і партыйнай рабоце ў Мазыры, Барысаве, Слуцку. З 1927 старшыня Цэнтральнага праўлення прафсаюза работнікаў асветы БССР; рэдактар час. 'Прафесійны рух Беларусі'. У 1929-33 наркам асветы БССР. Акадэмік БелАН (1931). Быў адным з галоўных выкрывальнікаў 'нацдэмаў'. 7.3.1933 зняты з пасады і накіраваны на работу ў Зах. Сібір. Арыштаваны ў 1937. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1957.
  Тв.: Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў БССР. Мн.,1930; За культурную рэвалюцыю. Мн., 1931; Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет. М.-Л., 1931.
  Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПЛАШЧЫНСКІ Міхаіл Іосіфавіч [? - ?, Казахстан ?], журналіст. Арыштаваны ў 1936 (?). Асуѓджаны на 10 гадоў лагераў і ссылку ў Казахстан.
  Літ.: Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.
  
  ПЛУГ Адам [сапр.: Пяткевіч Антоні; крыптаѓнімы: Р.; А.Р.; R (?); 23.10.1823, в. Замосце Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 2.11.1903, Варшава], празаік, паэт, журналіст. Пісаў на польскай і бел. мовах. Паходзіў з шляхецкага роду гербу 'Трубы'. Бацька быў арандатарам. У 1841 сям'я пераехала ў в. Жукаў Барок на Стаўбцоўшчыне. У 1835-42 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Працаваў хатнім настаўнікам. У 1845-46 вучыўся на філасофска-літаратурным ф-це Кіеўскага ун-та. Матэрыяльная нястача прымусіла спыніць вучобу. П. зноў заняўся настаўніцкай працай у мяст. Джурыне на Падоллі. Больш увагі стаў надаваць мастацкай творчасці. Дэбютаваў у друку ў 1847. Сябраваў з У.Сыракомлем, у 1856 у Мінску сустракаўся з В.Дуніным-Марцінкевічам. Ажаніўшыся ў 1857 з Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду маёнтак Паток каля Вінніцы. У 1859 пераехаў у Жытомір. Заснаваў разам з жонкай мужчынскую гімназію з пансіёнам. Але ў 1861 улады пазбавілі іх права ўтрымліваць асветніцкую ўстанову. У 1862 жонка П. была арыштавана за ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях і зняволена ў Оўручы. У 1864-66 П. знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. Вымушаны быў часта мяняць месца жыхарства; займаўся гувернёрскай практыкай. У 1868 аўдавеў. У снеж. 1874 прыняў прапанову выдаўца С.Левенталя і пераехаў у Варшаву; у 1875-79 быў сурэдактарам, у 1879-90 рэдактарам час. 'Kіosy'. Пасля спынення выхаду часопіса ў 1891-1903 быў галоўным рэдактарам 'Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej'. Адначасова ў 1894-99 працаваў літаратурным рэдактарам час. 'Wędrowiec'; у 1899-1903 уваходзіў у склад рэдакцыі газ. 'Kurjer Warszawski'. Быў членам многіх дабрачынных, навуковых і літаратурных таварыстваў. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках. У варшаўскім касцёле св. Крыжа ў 1905 устаноўлены бюст П.
  Тв.: Zagon rodzinny: Zbiór obrazków, gawęd, fraszek rymowanych i nierymowanych. T. 1-3. Wilno, 1854; Głos z Litwy. Mińsk, 1959; Zupełny zbiór pism. Serya 1-2. T. 1-6. Żytomierz; Wilno, 1862-1863; Кручаная баба // Варта (Мінск). 1918. 1.
  Літ.: Мальдзіс А. Сябра беларускай літаратуры // ЛіМ. 1963, 26 сак.; Яго ж. Адам Плуг // Мальдзіс А.І. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969; БП, т. 5.
  
  ПОТАШ Майсей Абрамавіч [26.4.1892, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія - пасля 1955], гісторык, публіцыст. Член Бунда з 1914; член РКП(б) з 1920. У 1930 у Маскве скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. У 1931-36 нам. дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Даследаваў гісторыю рэвалюцый 1905-07 і 1917. Арыштаваны 10.12.1937; 15.8.1939 прыгавораны да 8 гадоў лагераў. Вызвалены ў снеж. 1945. З сак. 1946 да жн. 1948 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. Падчас 'кампаніі супраць касмапалітаў' зноў арыштаваны 9.11.1948. Пастановай ад 2.3.1949 сасланы на пасяленне тэрміѓнам на 2 гады. Па абодвух прыгаворах рэабілітаваны 29.12.1955.
  Тв.: Бальшавізм і дробнабуржуазныя партыі ў рэвалюцыі 1905 г. ў Беларусі. Мн., 1931; Што дала рабочым і сялянам Кастрычніцкая рэвалюцыя і Савецкая ўлада. Мн., 1934; Контрѓрэвалюцыйная роля Бунда ў Акцябрскай рэвалюцыі // Бальшавік Беларусі. 1934, ? 19.
  Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРАКУЛЕВІЧ Уладзімір Міхайлавіч [снеж. 1887, в. Красналукі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. - 20.8.1938, Свярдлоўская вобл., НКВД], паліт. дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст. У 1912 скончыў Маскоўскі ун-т. Падчас вучобы быў сакратаром марксісцкага час. 'Возрождение', загадчыкам аддзела хронікі ў газ. 'Копейка'. З 1912 працаваў у Мінскай казённай палаце, з 1914 у Мінскім акруговым судзе. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Маскву. Вярнуўся ў Мінск у ліп. 1917. У 1918 абраны старшынёй Слуцкага з'езда міравых суддзяў. У 1919-20 міравы суддзя мяст. Вызна (цяпер Чырвоная Слабада). Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920. У 1921 выехаў у Вільню. У 1922 у ліку 33 бел. дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні; пераехаў у Каўнас. Са жн. 1923 дзяржаўны сакратар урада БНР на чале з А.Цвікевічам, разам з якім пераѓехаў у Прагу. З мая 1926 жыў у БССР. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; быў сакратаром бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта і БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1932 сасланы на 5 гадоў у Перм. Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўѓскай вобл. 9.1.1938 і 10.7.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988; па другім - 26.4.1989.
  Тв.: Слуцкое восстание (ноябрь-декабрь 1920 г.) // Нёман. 1996, ? 4.
  Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРАТАСЕНЯ Рыгор Іванавіч [1.12.1899, в. Сенніца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], аграхімік. У 1932-33 працаваў нам. дырэктара Інстытута аграглебазнаўства БелАН. У снеж. 1933 выключаны з КП(б)Б, потым працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела Інстытута аграглебазнаўства. Арыштаваны 26.11.1936. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 22.8.1957.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  ПРОЗАР Кароль [паміж 1759 і 1761 - 1.11.1841], дзяржаўны і ваенны дзеяч. Тытулаваў сябе графам на Хойніках (Оўруцкі пав.) і Астраѓглядавічах (Рэчыцкі пав.). У ВКЛ быў вялікім абозным (1787-94), маршалкам Трыбунала (1787). Падчас паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам генерал-маёрам і начальнікам узброеных сіл на Украіне, Палессі і анексаванай Расіяй частцы Беларусі. 18.7.1794 прызначаны нам. радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады, яму падпарадкоўвалася Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ. Знаходзіўся ў Вільні. Пасля падаўлення паўстання ў эміграцыі. Прыехаў у Расію ў 1802. У 1812 падтрымаў Напалеона і ўвайшоў у склад Часовага ўрада ВКЛ, быў старшынёй яго Скарбовага камітэта. З адступленнем французскага войска зноў выехаў у эміграцыю. Вярнуўся на Радзіму пасля царскага маніфеста ад 30.8.1814. З 1821 у Патрыятычным таварыстве. Арыштаваны ў 1826 па справе дзекабрыстаў. Выѓзвалены ў 1829.
  Літ.: Iwaszkiewicz J. Litwa w roku 1812. Kraków-Warszawa, 1912; PSB; ЭГБ, т. 5.
  
  ПРУДНІКАЎ Алесь [Аляксандр Трафімавіч; псеўданім: Ал. Усходні; 1(14).4.1910, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. - 5.8.1941, Карэльская АССР], паэт, журналіст. Стрыечны брат П.Пруднікава. З 1929 вучыўся ў Магілёўскім педтэхнікуме. З 1930 жыў у Мінску; працаваў рабочым. Друкаваўся з 1930. З 1931 стыльрэдактар Белдзяржвыдавецтва, рэпарцёр БелТА. У 1932 паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага ф-та МВПІ. Арыштаваны 16.3.1933. Вызвалены ў жн. 1933. У 1933-35 служыў у Чырвонай Арміі. У 1935-36 супрацоўнік клімавіцкай раённай газ. 'Камуна'. Вучыўся на літаратурным ф-це Ленінѓградскага настаўніцкага інстытута (1936-38). Настаўнічаў у Пятроўскім р-не Карэльскай АССР. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным ф-це Карэльскага ун-та. З першых дзён вайны ў апалчэнні; быў начальнікам разведкі знішчальнага батальёна. Трапіў у палон. Пасля катаванняў павешаны фашыстамі.
  Тв.: Зямныя зоры: Паэма. Мн., 1932; 'Ноч глухая...'; Звіняць абшары; Абрабаваны Стронг: [Вершы] // Крывёю сэрца. Мн., 1967.
  Літ.: Гардзіцкі А. 'Каб тварыць другому пакаленню...' // ЛіМ. 1980, 25 крас.; Пруднікаў П. Недапетая песня // ЛіМ. 1967, 13 чэрв.; Яго ж. Яго забыць нельга: Успаміны // Дзень паэзіі - 71. Мн., 1971; Бельскі А. Зацвітала маладая пара паэзіі. ЛіМ. 2001. 3 жн.
  
  ПРУДНІКАЎ Павел Іванавіч [псеўданімы: П.Буравей; Паўлюк Буравей; 1(14).7.1911, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. - 16.3.2000, Мінск], паэт, празаік. Стрыечны брат А.Пруднікава. У школьныя гады быў юнкарам газ. 'Піянер Беларусі', 'Чырвоная змена', 'Беларуская вёска', 'Комсомольская правда', 'Крестьянѓская газета', 'Беднота', 'Ленинские искры'. У 1930 пасля сканчэння школы паехаў у Данбас; працаваў шахцёрам. Вярнуўся ў Беларусь. Быў рабочым; потым у рэдакцыях газ. 'Беларуская вёска', 'Савецкая Беларусь', карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА. Пасля супрацоўнік рэдакцыі клімавіцкай раённай газеты 'Камунар'. У 1932 выйшла першая кніга ягоных вершаў 'Песні грузчыкаў' (з Я.Субачам). У вер. 1932 - студэнт Ленінѓградскага інстытута замежных моў; з 1933 студэнт Ленінградскага педінстытута. Пасля яго сканчэння ў 1937 стаў аспірантам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Арыштаваны 11.8.1937. Этапаваны ў Бурацкую АССР, затым у Іркуцк, Омскую вобл., Краснаярскі край. У канцлагерах і ссылках знаходзіўся да 1945. З 1946 настаўнічаў у розных школах Смаленскай вобл. З 1952 выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабадской СШ Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Зноў пачаў друкавацца ў 1959. У 1968-71 старшы рэдактар час. 'Служба быту Беларусі'. Член СП Беларусі з 1971. Значнае месца ў творчасці П. заняла тэма сталінскіх рэпрэсій: паэма 'Таймыр' напісана ў 1975-87, аповесці 'Яжовыя рукавіцы' (1989), 'Пекла' (1991); дарожны нарыс 'Па знаёмых пякучых сцежках', напісаны пасля наведвання мясцін зняволення ў ваколіцах Улан-Удэ. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992).
  Тв.: Мая магістраль; Выбр.: Вершы, успаміны. Мн., 1981; Крыніцы: Выбр.: Вершы і паэмы. Мн., 1991; Далёкае, але не забытае: Успаміны. Мн., 1988; За калючым дротам: Аповесці. Мн., 1993.
  Літ.: Кобрын У. Не стукайся, старасць, у дзверы // Мінская праўда. 1981, 15 ліп.; Снегін В. 'Нягучная песня мая...' // Чырвоная змена. 1981, 14 ліп.; Старавыбарны П. Голас сэрца // Настаўніцкая газета. 1971, 7 ліп.; Маракоў Л. Пад страхам усё жыццё // Голас Радзімы. 1999. 29 снеж.
  
  ПРЫБЫТКОЎСКІ Уладзімір [псеўданім: Прыбытак Лад;? - 1941 ?, каля Брэста ?], літаратурны крытык, паэт. З 1926 належаў да Аршанѓскай філіі 'Маладняка', з канца 1927 - да 'Літаратурна-мастацкай камуны'. У другой палове 1920-х г. быў членам літаратурнага гуртка пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі). Першы верш апублікаваў у 1926 у час. 'Аршанскі маладняк'. Пісаў рэцэнзіі на творы бел. аўтараў. Публікаваўся ў час. 'Росквіт' (1928). Арыштаваны ў 1933 (?). Паводле сведчання (успамінаў) Ю.Гаўрука, загінуў на пачатку вайны пад Брэстам.
  Літ.: Маракоў Л. Не стаяў на раздарожжы. // ЛіМ. 1999. 23 крас.; Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
  
  ПРЫТЫЦКІ Сяргей Восіпавіч [19.1(1.2).1913, в. Гаркавічы Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 13.6.1971, Мінск], дзяржаўны і паліт. дзеяч, публіцыст, мемуарыст. З 1931 сакратар Крынкаўскага раённага, потым Гродзенскага акруговага камітэтаў КСМЗБ. Першы раз арыштаваны ў 1933. У 1933-34 член Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. Кіраваў забастоўкамі лясных рабочых. У 1934-35 вучыўся ў партыйнай школе КПЗБ у Мінску. З 1935 сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. 7.1.1936 у Віленскім акруговым судзе падчас судовага працэсу над 17 рэвалюцыйнымі дзеячамі страляў у правакатара; пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрв. 1936 прыгавораны да пакарання смерцю. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасці ў многіх краінах свету. Смяротны прысуд быў заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. Вызвалены з турмы ў вер. 1939. У 1939-41 нам. старшыні Беластоцкага аблвыканкама. У чэрв.-жн. 1941 удзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва, у фарміраванні народнага апалчэння ў Гомелі. Са жн. 1941 на фронце. У 1942-44 другі сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1949-52 і ў 1953-62 першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага, Мінскага абкамаў КПБ. У 1962-68 сакратар ЦК КПБ, нам. старшыні Савета Міністраў БССР. З 1968 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Пахаваны на Усх. могілках. Імем П. названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне. Факты з падпольнай дзейнасці П. ў Зах. Беларусі паслужылі дакументальнай асновай для стварэння кінастужкі 'Чырвонае лісце'.
  Тв.: У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959; Верные помощники партии. М., 1962; Дружба, скрепленная кровью // Коммунист Белоруссии. 1964, ? 7; Этого требует жизнь. Мн., 1966; По заданию партии // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С.О.Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978; Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, ? 10.
  Літ.: С.О.Притыцкий: Фотоальбом. Мн., 1976; Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.
  
  ПУЧКАР-ХМЯЛЕЎСКІ Адам Янавіч [24.12.1891, мяст. Івянец Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - 1.9.1938, ГУЛАГ], рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч. У жн. 1903 - 4.6.1911 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1911-16 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны ў святары ў 1916. Быў прызначаны вікарыем ў Бабруйскі касцёл. Пазней служыў у рыма-каталіцкай парафіі ў Іркуцку. Арыштаваны ЧК ў 1920. Знаходзіўся ў групе закладнікаў, якая па дамоўленасці паміж польскім і савецкім урадамі рыхтавалася да выезду ў Польшчу. З 1922 у Мінску, святар у касцёле св. Сымона і Алены. Потым служыў у парафіях мяст. Койданава, Заслаўя, Воўчкавіч. У 1926 на з'ездзе каталіцкіх святароў б. Мінскай губ. выступіў з прапановай утварэння каталіцкай дыяцэзіі на чале з бел. біскупам, падпарадкаваным непасрэдна Ватыкану, а не польскай іерархіі. З 1929 пробашч Мінскага кафедральнага касцёла. Арыштаваны ДПУ БССР 26.6.1933 (паводле іншых крыніц - 3.8.1933). Прыгавораны да 10 гадоў лагераў. З вер. 1934 знаходзіўѓся на Салаўках. У 1938 прыгавораны да расстрэлу.
  Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
  
  ПУШЧА Язэп [сапр.: Плашчынскі Іосіф Паўлавіч; іншыя псеўданімы: Л.Кудзер; Язэп Кудзер; Лясун; Пушча; А.Пушча; Л.Трыер; 7(20).5.1902, в. Каралішчавічы Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Мінскі р-н - 14.9.1964, Мінск], паэт, крытык, перакладчык. З 1918 да жн. 1921 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1921-22 быў слухачом курсаў беларусазнаўства Наркамасветы БССР. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1922 з публікацыі апавяданняў. У 1923 быў адным з заснавальѓнікаў літаратурнага аб'яднання 'Маладняк', пазней - 'Узвышша'. На працягу 1925-30 выдаў некалькі паэтычных кніг. У 1925-27 вучыўся на педагагічным ф-це БДУ. Увосень 1927 перавёўся ў Ленінградскі ун-т. На чацвёртым курсе пакінуў вучобу; вярнуўся ў Мінск, працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадоў высылкі. Накіраваны ў Шадрынск на Урале. У 1937-41 жыў у Мурамскім р-не Уладзімірскай вобл., настаўнічаў. У гады вайны на фронце. Пасля зноў у Мурамскім р-не. Рэабілітаваны 30.1.1956. Вярнуўся з сям'ёй у Беларусь у 1958. Член СП Беларусі з 1958. Асобныя творы П. пакладзены на музыку. Да апошніх дзён жыў у Мінску. Пахаваны ў Каралішчавічах.
  Тв.: Раніца рыкае. Мн., 1925; Людвіся: Вершы і паэма. Мн., 1968; Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1993- 94.
  Літ.: Грахоўскі С. Запозненыя сустрэчы: (Успаміны) // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986; Шушкевіч С. Над труною паэта // Шушкевіч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; Ярош М. З кагорты першапраходцаў // Полымя. 1983, ? 8; Міхнюк У. Адысея Язэпа Пушчы: [Паказанні рэпрэсаванага пісьменніка] // ЛіМ. 1992, 23 кастр.; Возвращенные имена; БП, т. 5.
  
  ПЯКАРСКІ Эдуард Карлавіч [13(25).10.1858, фальварак Пятровічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. - 29.6.1934, Ленінград], географ, лінгвіст, этнограф. З сям'і арандатара. Вучыўся ў Мазырскай, Мінскай і Чарнігаўскай гімназіях; у 1877-78 у Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. У снеж. 1878 за ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытута і прыгавораны да 5 гадоў адміністрацыйнай ссылкі ў Архангельскую губ. Але прысуд не быў выкананы, таму што П. скрыўся ад паліцыі, пад чужым прозвішчам паехаў у Тамбоўѓскую губ., дзе працаваў валасным пісарам. 24.12.1879 арыштаваны ў Маскве і заключаны ў Бутырскую турму. Асуджаны на 15 гадоў катаргі. Потым катаргу замянілі на пасяленне ў Якуціі. Там пачаў складаць якуцка-рускі і руска-якуцкі слоўнікі. У 1894-96 удзельнік экспедыцый Усх.-Сібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. У 1903 браў удзел у Аяна-Нельканскай экспедыцыі. З 1905 жыў у Пецярбургу. У 1914-17 сакратар аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Рэдагаваў час. 'Живая старина'. Працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства АН СССР. Адзін з аўтараў 'Слоўніка якуцкай мовы' (вып. 1-13, 1907-30). Аўтар многіх прац па этнаграфіі, лінгвістыцы, фалькларыстыцы, геаграфіі. Член-карэспандэнт АН СССР з 1927, ганаровы акадэмік з 1931.
  Літ.: Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958; Оконешников Е.И. Э.К.Пекарский как лексикограф. Новосибирск, 1982; Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біяграфічны нарыс. Мн., 1989.
  
  ПЯНТКОЎСКІ Вацлаў [1902 - 1991], рыма-каталiцкi святар, стваральнiк нелегальнай каталiцкай духоўнай семiнарыi. У міжваенны перыяд вучыўся ў Рыме, пасля вяртання ў Беларусь быў прэфектам Навагрудскай гiмназii iмя А.Мiцкевiча. Пасля 2-й сусветнай вайны прызначаны пробашчам касцёла ў в. Мядзведзiчы Ляхавiцкага р-на Брэсцкай вобл., выконваў абавязкi Генеральнага вiкарыя Пiнскай каталiцкай дыяцэзіі. У 1950 арыштаваны i сасланы ў казахстанскiя лагеры. Паводле абвiнавачання, заклiкаў сялян не ўступаць у калгас. У Казахстане працягваў праводзіць службы для католiкаў, якiя знаходзiлiся ў зняволеннi. Падчас 'хрушчоўскай адлiгi' вярнуўся ў парафiю ў в. Мядзведзiчы. У 1970-х г. у сваiм доме адкрыў без дазволу ўлад семiнарыю. П. выкладаў гiсторыю касцёла, кананiчнае права, этыку, замежныя мовы i фiласофiю. Семiнарыя была добра заканспiравана. Некаторыя слухачы ўладкоўвалiся на працу, таму савецкiм органам было цяжка 'падвесцi' iх пад крымiнальны артыкул аб ухiленнi ад працы. Праз пэўны час у в. Мядзведзiчы прыязджалi ксяндзы i экзаменавалi слухачоў. Выпускнiкi праходзілі нават практыку ў парафiях. Потым яны давучвалiся ў Рызе і Каўнасе або таемна пасвячалiся ў капланства.
  Літ.: Толочко М. Цветы на могилу священника // Советѓская Белоруссия. 1992. 11 лют.; Глябовiч А. Касьцёл у няволi // Спадчына. 1994, ? 1-2; Канфесii на Беларусi [канец XVIII-XX ст.]. Мн., 1998; Гардзiенка А. Вацлаў Пянткоўѓскі // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  ПЯРЛОВIЧ Самсон [13.8.1923, в. Католышы на Навагрудчыне - 14.12.2001, Навагрудак], паэт, удзельнiк навагрудскага патрыятычнага падполля. У часы нямецкай акупацыi быў прымусова вывезены на работы ў Германію. Пасля вяртання на Бацькаўшчыну супрацоўнiчаў з навагрудскай раённай газетай. У 1947 стаў удзельнiкам антысавецкай бел. падпольнай арганізацыі 'Саюз вызвалення Беларусi' (СВБ). Быў упаўнаважаным СВБ у Навагрудскiм р-не. Арыштаваны 30.5.1947. Утрымлiваўся ў Баранавiцкай следчай турме 'Крывое кола'. На працэсе, якi праходзiў 29-31.8.1947 у Баранавiчах, асуджаны ваенным трыбуналам на 10 гадоў зняволення з пазнейшай высылкай. Адбываў пакаранне на лесапавале ў лагеры Усць-Вым (Комi АССР), а з 1949 - у спецлагерах Караганды (на будаўнiцтве шахтаў). Вызвалены 3.1.1956. Высылку павiнен быў адбываць у Сарані Карагандзiнскай вобл., але яна была адменена. У Беларусь вярнуўся восенню 1956 i працаваў на заводзе газавай апаратуры ў Навагрудку. На пенсii з 1980. Не рэабiлiтаваны. Пачаў публікаваць кнігі сваіх вершаў у 1990-х г.
  Тв.: Бяссмертнiк. Мн., 1994; Заяц на бярозе. Навагрудак, 1995; Чарадзейны агонь. Навагрудак, 1998.
  Літ.: Супрун В. Самсон Пярловіч // Антысавецкія рухі.
  
  ПЯТКЕВІЧ Язэп Станіслававіч [15.9.1892, мяст. Лепель Віцебскай губ., цяпер горад Віцебѓскай вобл. - 2.9.1937, Комі АССР, ГУЛАГ], рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч. З 1912 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны ў святары ў 1917. У 1920 прызначаны вікарыем ў парафію мяст. Койданава. У 1922-23 адміністратар парафіі мяст. Бабоўня каля Нясвіжа. З другой паловы 1920-х г. святар у Слуцку, Уздзе, Капылі. Арыштаваны ДПУ БССР у 1933. Прыгавораны да 5 гадоў лагераў; накіраваны ў Комі АССР. Цяжка захварэў у сак. 1935; знаходзіўся ў цэнтральным лагерным шпіталі ў мясцовасці Вегерска Кем. Зноў арыштаваны ў пачатку 1937. Калегіяй НКВД Комі АССР 2.9.1937 прыгавораны да расстрэлу.
  Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"