Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Ц

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЦВIКЕВIЧ Аляксандр Iванавiч [псеўд.: А.Галынец, А.Гвозд; лiп. 1888, Брэст - 30.12.1937, Мiнск, НКВД], гiсторык, фiлосаф, публiцыст, юрыст, грамадскi i палiт. дзеяч. Брат Iвана Цвiкевiча. У 1912 скончыў юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Працаваў прысяжным павераным у Пружанах i Брэсце. У час 1-й сусветнай вайны быў у бежанстве ў Туле, дзе ў 1916 увайшоў у склад Камiтэта дапамогi ахвярам вайны. У 1917 у Масѓкве стаў адным з заснавальнiкаў Беларускай народнай грамады. На 1-м Усебеларускiм з'ездзе у 1917 рабiў даклад па бежанскiм пытаннi. Вясною 1918 арганiзаваў у Кiеве Беларускую гандлёвую палату i наладзiў выпуск газ. 'Белорусское эхо'. Там жа выдаў 'Кароткi нарыс узнiкнення Беларускай Народнай Рэспублiкi'. Па некаторых звестках, быў арыштаваны. Ва ўрадзе БНР Ковенскага перыяду (1920 - лета 1923) быў мiнiстрам замежных спраў. Апублiкаваў шэраг артыкулаў i эсэ ў час. 'Беларускi сцяг' (Коўна). У эмiграцыi ў Празе (лета 1923-25) прэм'ер-мiнiстр БНР. Пераехаў у Мiнск у пачатку снеж. 1925 пасля Берлiнскай канферэнцыi беларускiх прадстаўнiкоў, якая прыняла рашэнне спынiць дзейнасць урада БНР. Працаваў у Наркамаце фiнансаў; сакратаром Iнбелкульта; вучоным старшынёй Камiсii Iнбелкульта па вывучэннi адукацыi ў Беларусi; з 1929 у Iнстытуце гiсторыi БелАН. Вывучаў праблемы фармiравання грамадска-палiт. думкi ў Беларусi, станаўленне бел. iдэi. Аўтар прац 'Беларусь: Палiтычны нарыс' (1919; 2-е выд. 1990), 'Адраджэнне Беларусi i Польшча' (1921), 'Погляд П.Бяссонава на беларускую справу' (1922). Найбольш вядомая яго праца - 'Западно-руссизм' (1929). Арыштаваны 14.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Па пастанове Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Перм тэрмiнам на 5 гадоў. Зноў арыштаваны 17.12.1937 у Сарапуле, дастаўлены ў Мiнск; прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабiлiтаваны 10.6.1988, па другiм - 31.5.1989.
  Тв.: Галынец А. Вялiкае апрашчэнне цi вялiкае ўдасканаленне. Рыга, 1926; 'Западно-руссизм': Нарысы з гiсторыi грамадзкай мысьлi на Беларусi ў ХIХ i пачатку ХХ в. 2-е выд. Мн., 1993.
  
  ЦВIКЕВIЧ Iван Iванавiч [псеўданiмы: I.Трызна, I.Яцьвяг; лiст. 1891, Брэст - 1.7.1938, Алтайскi край ?], медык, публiцыст, рэдактар. Брат Аляксандра Цвiкевiча. У 1914 скончыў Варшаўскi ун-т. У 1-ю сусветную вайну служыў у царскай армii. У 1917-21 у Чырвонай Армii - дывiзiённы ўрач. У 1920 дывiзiя, у якой служыў Ц., была iнтэрнавана ў Германii. У 1921-23 працаваў у пасольстве РСФСР у Германii. У 1924 пераехаў у Мiнск. Працаваў загадчыкам аддзела ў Белдзяржвыдавецтве. Займаўся перакладамi мастацкiх твораў. Член калегii Наркамата аховы здароўя БССР i старшыня Медыцынскай секцыi Iнбелкульта. Арыштаваны 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Асуджаны (10.4.1931) на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў у Нарыме, з'яўляўся начальнiкам санчасцi Нарымлага. Затым пасялiўся ва Усць-Каменску (Алтайскi край). Паўторна арыштаваны 22.8.1937; прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1960.
  Тв.: Трызна I. Канстанцiн Калiноўскi // Беларускi сцяг. 1922, ? 2; Яцьвяг I. Заданьнi чарговай нарады: пытаньнi беларускай нацыянальнай культуры // Тамсама.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  ЦВЯТКОЎ Леў [? - ?], мовазнавец. Выкладаў у БДУ. У рэзалюцыi Камiсii па iнтэлiгенцыi 'Аб праверцы работнiкаў навуковых устаноў, вышэйшых вучэбных устаноў, тэхнiкумаў, асветнiцкiх арганiзацый на аснове пастановы сакавiцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б' у 1926 абвiнавачаны ў нацдэмаўскiм ухiле. Рэпрэсаваны.
  Тв.: Мова фiламатаў i фiларэтаў // Запiскi аддзела гуманiѓтарных навук. Працы клясы фiлялогii. Мн., 1928. Т. 1; Некаторыя рысы iншаславянскай фанэтыкi ў беларускай мове // Тамсама.
  Лiт.: Платонов Р. Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928): Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.
  
  ЦВЯЧКОЎСКI Антон Станiслававiч [псеўданiм: А.Кумша; в. Шальчыны Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 16.4.1974, Вiльня], бел. рэлiгiйны дзеяч, пiсьменнiк, педагог. Выхаванец бел. айцоў марыянаў з Друйскага кляштару. Вучыўся ў Вiленѓскай духоўнай каталiцкай семiнарыi, адкуль быў выѓключаны за бел. патрыятызм. Высланы з Вiльнi ў этнiчную Польшчу. Друкаваўся ў час. 'Шлях моладзi', газ. 'Крынiца'. У 1939 вярнуўся на Бацькаўшчыну. Падчас нямецкай акупацыi працаваў настаўнiкам у Вiльнi, служыў перакладчыкам, працаваў у бел. адмiнiстрацыi ў Паставах. Да лета 1944 быў у складзе рэдакцыi час. 'Беларус на варце'. Выехаў у Германiю, жыў у Кёнiгсбергу. Праўдападобна, што арыштаваны бальшавiкамi ў 1945. Асуджаны на 20 гадоў зняволення, быў на Калыме. На Радзiму вярнуўся ў сярэдзiне 1950-х г.
  Лiт.: Ёрш С. Адысэя Антона Цвячкоўскага // Наша нiва, 2002, 27 вер.
  
  ЦЕРАХ (ЦЕРАХАЎ) Адам Адамавiч [8.9.1882, в. Кабылье Вiлейскага пав. Вiленѓскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - 7.7.1938, Мiнск, НКВД], драматург. На момант арышту працаваў кiраўнiком драмгуртка швейнай фабрыкi 'Октябрь'. Арыштаваны i 25.5.1938 прысуджаны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 24.7.1989.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  ЦЕХАНОЎСКI Ян [30.3.1888, в. Якiмаўка на Гомельшчыне - 5.10.1938, Ашмяны], педагог. Скончыў Мiнскую настаўнiцкую семiнарыю, Полiтэхнiчны iнстытут у Санкт-Пецярбургу (1914). Выкладаў у камерцыйных школах. З 1.8.1918 да 1921 дырэктар рэальнай школы ў Ракаве. У 1921 за бел. дзейнасць арыштаваны польскiмi ўладамi. Пасля вызвалення пераехаў у Навагрудак, дзе 1.9.1921 стаў дырэктарам Навагрудскай беларускай гiмназii (абраны бацькамi). З-за пераследу польскiмi ўладамi вымушаны быў эмiграваць у Францыю. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у 1927. Пераведзены ўладамi ў Ашмяны. Там працягваўся цiск на Ц. Пасля нападу нацкаваных хулiганаў знявечаны. Памёр ад iнфаркту. Пахаваны ў Вiльнi на Лiпаўскiх могiлках.
  Лiт.: Чэмер А. [Анiшчык А.] Наваградская Беларуская Гiмназiя. Вiльнюс, 1997.
  
  ЦIКОТА Андрэй Фелiксавiч [5.12.1891, Дуброўская воласць Свянцянскага пав. Вiленскай губ. - 21.2.1952 (паводле iншых звестак 11.2.1952), Усх. Сiбiр, ГУЛАГ], грэка-каталiцкi святар, законнiк-марыянiн, мiсiянер, архiмандрыт, генерал Ордэна марыянаў, рэлiгiйны i грамадскi дзеяч, педагог. У маi 1909 вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камiсii Вiленскай навучальнай акругi. З вер. 1909 вучыўся ў Вiленскай духоўнай каталiцкай семiнарыi. У час вучобы належаў да бел. культурна-асветнага гуртка. У лiку лепшых студэнтаў пасланы вучыцца за казённы кошт у Санкт-Пецярбург, дзе ў 1912 быў прыняты ў Мiтрапалiтальную духоўную каталiцкую акадэмiю. Пасвечаны ў святары ў 1914. Удзельнiк 1-га з'езда бел. каталiцкага духавенства (Мiнск, 24-25.5.1917). Член саюза ксяндзоў-беларусаў. У 1917-18 святар у Маладзечне. У 1918 абраны членам Рады БНР. У вер. 1919 увайшоў у склад Часовага Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Мiнску. Прафесар Мiнскай духоўнай каталiцкай семiнарыi. Арыштаваны бальшавiцкiмi ўладамi ў 1920, але неўзабаве вызвалены. На пачатку 1920-х г. уступiў у навiцыят Ордэна марыянаў у мяст. Друя. Займаўся мiсiянерскай дзейнасцю ў ЗША. Пасля 1923 жыў у Друйскiм кляштары марыянаў. Арганiзаваў гiмназiю. Выступаў за шырокае ўвядзенне бел. мовы ў жыццё касцёла. Прадстаўляў бел. грэка-католiкаў на 5-м Унiяцкiм кангрэсе ў Велеградзе (Чэхаславакiя, 20-24.7.1927). У 1933-39 двойчы абраны генералам Ордэна марыянаў у Рыме. Пераследаваўся польскiмi свецкiмi i духоўнымi ўладамi. У 1934 накiраваны адмiнiстратарам Усх. мiсii ў Харбiн (Маньчжурыя). У снеж. 1948 з групай бел. святароў арыштаваны кiтайскiмi ўладамi; перададзены МДБ СССР. Прыгавораны да 25 гадоў лагераў.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
  
  ЦУЛУКIДЗЕ Тамара Рыгораўна [6(19).12.1903, Тбiлiсi - 9.2.1991, Мiнск], празаiк, драматург, крытык, перакладчык. У 1921-24 вучылася ў Тэатральным iнстытуце ў Тбiлiсi. Працавала ў тэатры iмя Ш.Руставелi. Заслужаная артыстка Грузiнскай ССР (1934). Лiтаратурнай дзейнасцю пачала займацца ў 1933. Выступала ў грузiнскiм друку з артыкуламi па тэатральных праблемах, з рэцэнзiямi на спектаклi. Пасля таго, як быў арыштаваны i расстраляны яе муж С.Ахметэлi, вымушана была пакiнуць тэатр. Арыштавана ў 1936 як жонка ворага народа. У 1937-46 знаходзiлася ў турмах, лагерах, на лесапавале, на земляных работах. Працавала санiтаркай, медсястрой у Краснаярскiм краi. З 1943 знаходзiлася ў Комi АССР; арганiзавала там тэатр лялек. Вызвалена датэрмiнова ў 1946, засталася ў Комi АССР (Сыктыўкар; да 1948). Пераехала ў Курск, дзе ў 1949-50 працавала рэжысёрам абл. тэатра лялек. Зноў арыштавана ў 1950, выслана ў Краснаярскi край. Уладкавалася ў калгас у пасёлку Абан (1950-55). У ссылцы пазнаёмiлася з бел. пiсьменнiкам А.Пальчэўскiм, якi таксама быў рэпрэсаваны i ў 1948-55 знаходзiўся ў Краснаярскiм краi. Узялi шлюб. Рэабiлiтавана ў 1956. Запрошана ў тэатр iмя Ш.Руставелi; выконвала там вядучыя ролi. З 1959 на пенсii; пераехала ў Мiнск. У бел. друку выступала з 1959. Прапагандавала ў Грузii бел. мастацтва, а ў Беларусi - грузiнскае; перакладала з грузiнскай на бел. мову i наадварот. Член СП Беларусi з 1967. Пахавана ў Тбiлiсi.
  Тв.: Когда поднимается занавес: Беседы о театре. Мн., 1963; Голубой факел: Очерки. Мн., 1965; 2 изд., доп. Мн., 1970; К детям пришел вожатый. Мн., 1967; Твое честное слово: Одноактные пьесы для школьной самодеятельности. Мн., 1973; Всего одна жизнь. Тбилиси, 1983.
  Лiт.: Канэ Ю. 'Я пражыла тры жыццi...' // ЛiМ. 1974, 24 лют.; Мiмрык А. Шчырасць душы // ЛiМ. 1978, 15 снеж.; БП, т. 6.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"