ЧАБАТАРЭВIЧ Вiктар [1906, мяст. Новы Свержань Мiнскага пав., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - 7.10.1963, Нью-Йорк, ЗША], бел. палiт. i вайсковы дзеяч, педагог. Скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю. Працаваў настаўнiкам у лiтоўскай вёсцы на поўначы Вiленшчыны, пасля - у польскай школе ў зах. Польшчы. Дасылаў свае карэспандэнцыi ў вiленскiя выданнi 'Беларуская крынiца' i 'Шлях моладзi'. Летам 1941 па польскiм даносе арыштоўѓваўся немцамi. Пазней працаваў у Генеральным школьным iнспектараце. Разам з Вiнцэнтам Гадлеўскiм арганiзоўвае антынямецкае падполле. У 1944 - капiтан Беларускай Краёвай Абароны, камандзiр афiцэрскай школы БКА ў Мiнску. На эмiграцыi - актыўны дзеяч прабэцээраўскага кiрунку, жыў у ЗША. Супрацоўнiчаў з газ. 'Беларуская трыбуна'. Рэпрэзентаваў бел. эмiграцыю ў сусветных антыкамунiстычных арганiзацыях.
Лiт.: М.Ш. [Мiкола Шчорс]. Над святою магiлаю // Беларуская думка. 1964, ? 6; Вяртаньне БНП.
ЧАБОР Янка [сапр.: Патаповiч Iван Сцяпанавiч; 29.6(11.7).1911, в. Рачканы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 1943 ?, ГУЛАГ], паэт, публiцыст, удзельнiк нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Зах. Беларусi. У 1931 скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю; вучыўся ў Вiленскiм ун-це. Першыя свае вершы змясцiў у 1928 у рукапiсным часопiсе падпольнай камсамольскай групы Вiленскай беларускай гiмназii 'Васiлёк' (? 1). У 1931 апублiкаваў 'Адкрыты лiст' з заклiкам да зах.-бел. пiсьменнiкаў аб'ѓяднацца ў адзiную пiсьменнiцкую арганiзацыю. Адзiн са стваральнiкаў Лiтаратурнага фронту сялянска-рабочых пiсьменнiкаў Зах. Беларусi. 10.12.1933 на з'ездзе пiсьменнiкаў абраны рэдактарам-выдаўцом час. 'Лiтаратурная старонка', якi стаў друкаваным органам Лiтаратурнага фронту. Першы нумар часопiса выйшаў з друку 25.1.1934 i адразу быў канфiскаваны ўладамi. Ч. быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волi. Выйшаў з турмы ў вер. 1936 па амнiстыi. Заняўся арганiзацыяй кааператываў у вёсках сваёй ваколiцы. У 1939 браў удзел у арганiзацыi работы першых савецкiх устаноў у Зах. Беларусi. Арыштаваны ў 1939 [?]. Мяркуецца, што загiнуў у лагеры.
Тв.: Заклiк; Гэй, арлiная мая сiла: [Вершы] // Лiтаратурная старонка. 1934, 25 студз.; Заклiк; 'Гэй, арлiная мая сiла...': [Вершы] // Сцягi i паходнi. Мн., 1965.
Лiт.: Палiтычны працэс 'Беларускай газеты' i 'Асвы' // Наша воля. 1936, 12 крас.; Мiско Я. Хлопец з вёскi Рачканы // Мiско Я. Маё маўклiвае сэрца. Мн., 1983; БП, т. 6.
ЧАРВЯКОЎ Аляксандр Рыгоравiч [8.3.1892, мяст. Дукора Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер вёска Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. - 16.6.1937, Мiнск], палiт. дзеяч, публiцыст. У 1915 скончыў Вiленскi настаўнiцкi iнстытут. Мабiлiзаваны ў армiю. У 1917 адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыi. Удзельнiк 1-га Усебеларускага з'езда 1917. У лют. - маi 1918 камiсар Беларускага нацыянальнага камiсарыята. 1.1.1919 як член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада быў у лiку тых, хто падпiсаў Манiфест пра абвяшчэнне БССР. У 1919 камiсар асветы БССР, нам. наркама асветы Лiтоўска-Беларускай ССР. У 1920 начальнiк аддзела РВС Зах. фронту, старшыня Мiнскага губернскага ВРК, ВРК БССР. У 1920-24 старшыня ЦВК i СНК БССР, з 1922 адзiн са старшыняў ЦВК СССР, з 1924 старшыня ЦВК БССР. Член ЦБ у 1920-24 i ЦК КП(б)Б з 1924, член ЦВК БССР у 1919 i 1920-37. Быў абвiнавачаны ў антысавецкай дзейнасцi. У час работы XVI з'езда КП(б)Б скончыў жыццё самагубствам. Рэѓабiлiтаваны ў 1957.
Тв.: За Савецкую Беларусь. Мн., 1927; ...Я нiколi не быў ворагам: Выбраныя артыкулы i прамовы; Успамiны сучаснiкаў. Мн., 1992.
Лiт.: Якутов В. А.Г.Червяков: Страницы биографии. Мн., 1978; Яго ж. Александр Червяков: Документальная повесть. Мн., 1986.
ЧАРЖЫНСКI Уладзiслаў Вiкенцьевiч [псеўданiмы: Уладзiслаў Дзяржынскi; Улiдзе; май 1897, в. Старакаменная Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 2.4.1974, Казань], крытык, лiтаратуразнавец. Вучыўся ў Гродзенскай гiмназii, пасля яе эвакуацыi перавёўся ў Мiнскую гiмназiю, якую скончыў у 1918. У 1918-19 даваў прыватныя ўрокi ў мяст. Крайск i Пасадзец на Лагойшчыне. У 1925 скончыў этнолага-лiнгвiстычнае аддзяленне БДУ. Вучобу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку (1922-24). З 1922 пачаў выступаць з крытычнымi i лiтаратуразнаўчымi артыкуламi ў бел. друку. У 1925 супрацоўнiк час. 'Полымя'. Працаваў у Iнбелкульце i БелАН; адначасова выкладаў у Камунiстычным ун-це Беларусi. Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Па пастанове Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Казань тэрмiнам на 5 гадоў. Застаўся жыць у Казанi. Працаваў там выкладчыкам у розных ВНУ. Пасля арышту i высылкi адышоў ад лiтаратурнай дзейнасцi. Рэабiлiтаваны 10.6.1988.
Тв.: Выпiсы з беларускае лiтаратуры ХIХ i ХХ ст. з далучэннем уводных i крытычных артыкулаў... Мн., 1926; Да пытання аб псiхалагiчным стылi нашанiўскай паэзii. Мн., 1928; Янка Купала ў крытыцы нашанiўскiх сучаснiкаў // Янка Купала ў лiтаратурнай крытыцы. Мн., 1928.
Лiт.: Возвращенные имена; БП, т. 2.
ЧАРНЕНКАЎ Антон Iванавiч [1902, в. Iоны Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 4.2.1943], бiёлаг. Кандыдат бiялагiчных навук. З 1931 працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам у Батанiчным садзе БелАН. Арыштаваны 31.7.1938. Пастановай Асобай нарады пры НКВД СССР ад 9.2.1940 прыгавораны да 3 гадоў лагераў. Вызвалены 11.7.1942. Мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю. Загiнуў на фронце. Рэабiлiтаваны 2.4.1957.
Лiт.: Возвращенные имена.
ЧАРНЕЦКI Мiкола Антонавiч [22.5.1899, в. Малыя Азяраны Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi р-н Гродзенскай вобл. - 19.1.1944, Беласточчына], публiцыст, педагог, палiт. дзеяч. Паходзiў з сялянскай сям'i. У 1918 скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю. Да 1921 знаходзiўся ў бежанстве ў Расii, дзе загiнула ўся яго сям'я. З 1923 вучыўся ў Празе, скончыў Пражскi ун-т са ступенню доктара фiласофii (1929). Член Беларускай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў, у 1923-29 уваходзiў у Замежнае бюро БПСР у Празе. У 1929 вярнуўся ў Зах. Беларусь, працаваў настаўнiкам бел. гiмназiяў у Радашковiчах i Клецку. У 1939 сав. улады прызначылi яго дырэктарам школы ў в.Крынкi, з 1940 - кiраўнiком асветы Крынскага р-на. Арыштаваны НКВД, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыi працаваў у Беларускiм нацыянальным камiѓтэце ў Беластоку. Удзельнiк бел. нацыянальнага падполля. Па-зверску забiты польскiмi тэрарыстамi.
Лiт.: Ёрш С. Мучанiк за беларускую iдэю // Нiва. 1996, 10 сак.; Choruży W. Mikolaj Charniecki (1899-1944)//Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1998, ?9.
ЧАРНУШЭВIЧ Дзмiтрый Сiлыч [13.11.1882, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Мiнскай вобл. - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], мовазнавец, дзяржаўны дзеяч. З 1917 член РКП(б); працаваў у Слуцкiм павятовым выканкаме. У лют. - чэрв. 1918 на падпольнай рабоце на акупаванай тэрыторыi Беларусi. З кастр. 1918 у Маскве, працаваў у Белнацкаме i бел. секцыi РКП(б). У студз. - лют. 1919 член Часовага ўрада ССРБ, народны камiсар сацыяльнага забеспячэння. У 1919 член ЦВК Лiтоўска-Беларускай ССР, член ЦВК БССР. З крас. 1919 на савецкай i партыйнай рабоце ў Мiнскiм i Смаленскiм губкамах. У 1921-31 член ЦВК БССР, у 1924-27 член яго Прэзiдыума. З сак. 1924 наркам унутраных спраў БССР, з вер. - сакратар ЦВК БССР. З 1927 старшыня Упраўлення дзяржаўнага страхавання БССР. У пачатку 1930-х г. - нам. дырэктара Iнстытута лiтаратуры, мастацтва i мовы БелАН. У час кампанii чыстак пазбаўлены адказных пасад; працаваў картатэчнiкам Мiнскага аддзялення Беларускага ўпраўлення сельскагаспадарчага забеспячэння. Арыштаваны 25.1.1938. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда ў чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 2.12.1958.
Лiт.: Возвращенные имена.
ЧАРНУШЭВIЧ Нiчыпар Тодаравiч [Фёдаравiч, Хведаравiч; 1(14).11.1900, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер г. п. Мiнскай вобл. - 18.2.1967, Мiнск], паэт, перакладчык, драматург. Паходзiў з сялянскай сям'i; брат пiсьменнiка М.Хведаровiча. Падчас 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Калузе. У 1917 вярнуўся на Радзiму; у 1917-20 настаўнiчаў у Траянаўскiм народным вучылiшчы на Капыльшчыне. У 1922-28 вучыўся на сацыяльна-гiстарычным аддзяленнi педагагiчнага ф-та БДУ. Адначасова працаваў у школе малодшага каманднага i палiт. саставу 4-й Смаленскай дывiзii (1922-23), загадчыкам аддзела газ. 'Савецкая Беларусь' (1924-29). Першыя вершы апублiкаваў у 1923 у час. 'Полымя'; публiкаваўся ў час. 'Маладняк', газ. 'Савецкая Беларусь'. Член лiтаб'яднання 'Маладняк'. У 1926 разам з М.Модэлем быў рэдактарам друкаванага органа бел. студэнцтва 'Голас студэнта'. З 1929 слухач Вышэйшых навукова-педагагiчных курсаў пры 2-м Маскоўскiм ун-це. Арыштаваны ДПУ БССР 27.3.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадоў ссылкi ў Вятку. У 1931-35 супрацоўнiк газ. 'Вятская правда' (пазней 'Кировская правда'). У жн. 1935 абвiнавачаннi зняты (канчаткова рэабiлiтаваны ў 1960). У 1935-41 выкладчык гiсторыi ў школах Масквы. У кастр. 1941 эвакуiраваўся ў Цюмень, дзе працаваў загадчыкам аддзела ў рэдакцыi газ. 'Тюменская правда' (публiкаваў там свае нарысы, вершы, сатыру). У 1947 вярнуўся ў Мiнск. Працаваў начальнiкам планавага аддзела Белсельгасзабеспячэння, з 1949 - выкладчык гiсторыi Мiнскай афiцэрскай школы, з 1952 старшы iнжынер трэста папяровай прамысловасцi. У розныя гады працаваў у Белдзяржвыдавецтве, на Беларускiм радыё. Член СП Беларусi з 1957. Пераѓкладаў на бел. мову творы рускiх, украiнскiх, яўрэйскiх паэтаў. Пахаваны на Усх. могiлках у Мiнску.
Лiт.: Гарбук В. Некалькi сустрэч з паэтам // Полымя. 1970, ? 11; Грахоўскi С. Паэзii радавы // ЛiМ. 1970, 13 лiст.; БП, т. 6.
ЧАРНЫШЭВIЧ Аркадзь Дзмiтрыевiч [26.7(8.8).1912, в. Кулакi Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Салiгорскi р-н Мiнскай вобл. - 18.1.1967, Мiнск], празаiк, педагог. У 1926 скончыў Старобiнскую сямiгодку. Першы верш надрукаваў у 1926; першае апавяданне - у 1927 у час. 'Чырвоны сейбiт'. Падрыхтаваў i адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнiк апавяданняў 'Хаты ажываюць', якi не быў прыняты да друку. У 1928-30 працаваў на бацькавай гаспадарцы. У 1930 сям'я Ч. была раскулачана; бацьку адправiлi на будаўнiцтва Беламорканала, а сям'ю выслалi ў в. Зайцава Качоўскага р-на Комi-Пярмяцкай акругi. Ч. працаваў на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнiчаў. У 1934-49 - дырэктар Янчэрскай пачатковай школы. У 1934 ажанiўся з пярмячкай, мясцовай настаўнiцай, за што яе на нейкi час пазбавiлi працы. У 1940 скончыў Кудымкарѓскае педагагiчнае вучылiшча. Творчую работу не пакiдаў: пiсаў вершы, прозу, дасылаў рукапiсы ў Мiнск. Летам 1940 быў удзельнiкам курсаў-канферэнцыi маладых аўтараў у Мiнску. У 1950 пераѓехаў з сям'ёй на сталае жыхарства ў Беларусь. У 1950-54 быў дырэктарам Насовiцкай пачатковай школы Свiрскага (цяпер Мядзельскага) р-на. Член СП Беларусi з 1954. З 1957 жыў у г. п. Радашковiчы, друкаваўся ў раённай газ. 'Сцяг Iльiча'. Потым пераехаў у Мiнск. Апошнiя гады жыцця былi асаблiва творча актыўныя. Пахаваны на Усх. могiлках. Яго iмем названа вулiца ў Радашковiчах; на доме, дзе Ч. жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Тв.: Свiтанне: Раман. Мн., 1957; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1979; Засценак Малiнаўка: Раман-хронiка. Ч. 1-2. Мн., 1964-1965 (У 2 ч. Мн., 1982).
Лiт.: Бугаёў Д. Трапным вокам мастака // Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970; Шкраба Р. Медны пятак i золата праўды // Полымя. 1971, ? 7; Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972, ? 8; Шыловiч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980, ? 7; БП, т. 6.
ЧАРОТ Мiхась [сапр.: Кудзелька Мiхась Сымонавiч; iншыя псеўданiмы: Максiм Бяднейшы; Юрка Куртаты; В.Чарот; крыптанiмы: М.К.; М.К-ка; Ч.М.; М.Ч.; М.Ч-т; Ч-т; 7.11.1896, мяст. Руѓдзенск Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, драматург, празаiк, рэдактар, грамадскi дзеяч. У 1917 скончыў Маладзечанскую настаўнiцкую семiнарыю. Мабiлiзаваны ў армiю; служыў афiцэрам запаснога палка ў Кузнецку. Вясной 1918 вярнуўся ў Мiнск; пачаў настаўнiчаць у бел. школе; паступiў у МВПI. Спяваў у хоры Тэраўскага пры 'Беларускай хатцы', быў старшынёй тэатральнай суполкi 'Маладзiк'. Друкавацца пачаў у 1918. У 1919 член Белнацкама i створанай пры iм Вайсковай Рады. Быў адным з арганiзатараў Беларускай камунiстычнай арганiзацыi, якая ў студз. 1920 утварылася з членаў 'Маладой Беларусi'. З 1920 супрацоўнiк, у 1925-29 рэдактар газ. 'Савецкая Беларусь'. У 1922 апублiкаваў першы зборнiк вершаў 'Завiруха'. У 1923 удзельнiчаў у стварэннi лiтаб'яднання 'Маладняк', з якога выйшаў у канцы 1927. Некаторы час быў членам лiтаб'яднання 'Полымя', потым уступiў у БелАПП. У 1922-24 кандыдат у члены, у 1924-31 член ЦВК БССР. У 1924 вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным iнстытуце журналiстыкi. У 1930-я г. працаваў загадчыкам лiтаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабiнеце маладога аўтара СП БССР. Арыштаваны 24.1.1937; прыгавораны 28.10.1937 да расстрэлу. Апошнi верш 'Прысяга' (пра асабiстую невiнаватасць) запiсаў на сцяне мiнскай унутранай турмы НКВД, дзе яго ўбачыў i захаваў у памяцi М.Хведаровiч. Рэабiлiтаваны ў 1956. Iмем Ч. названы вулiцы ў Малаѓдзечне i Рудзенску.
Тв.: Творы: У 3 т. Мн., 1932-1936; Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1958; Выбраныя вершы i паэма 'Босыя на вогнiшчы'. Мн., 1967; Выбранае. Мн., 1982.
Лiт.: Ярош М. Мiхась Чарот: Нарыс жыцця i творчасцi. Мн., 1963; Яго ж. Мiхась Чарот. Мн., 1966; Песняр революционной романтики. Мн., 1983; БП, т. 6.
ЧАТЫРКА Мiхал [1883, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - пасля 1939, Краснаярскi край, ГУЛАГ], педагог. Скончыў Маладзечанскую настаўнiцкую семiнарыю, Вiленскi педагагiчны iнстытут (матэматычны ф-т). Настаўнiчаў на Навагрудчыне (в. Сенна, мяст. Мiр, Навагрудак). З 1924 працаваў у Навагрудскай настаўнiцкай гiмназii. У яго хаце хавалiся тыя, каго шукала палiцыя, - пераважна камсамольцы. Ч. праводзiў iх праз мяжу на савецкi бок. Пасля закрыцця польскiмi ўладамi ў 1934 гiмназii пераведзены ў Зах. Польшчу (Цеханув). Пасля вер. 1939 вярнуўся ў Любчу. Арыштаваны НКВД. Загiнуў у лагеры.
Лiт.: Чэмер А. [Анiшчык А.] Наваградская Беларуская Гiмназiя. Вiльнюс, 1997.
ЧАЧОТ Ян Антонi [псеўданiм: Tłumacz Piosnek wieśniaczych z nad Niemna i Dźwiny; крыптанiмы: Jan Cz...t; Jan Cz...tt; F. Kol...; 24.6.1796, в. Малюшычы Навагрудскага пав. Слонiмскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 11.8.1847, Друскенiкi], паэт, фалькларыст, мовазнавец. У 1809 паступiў у павятовую школу дамiнiканаў у Навагрудку, дзе пазнаёмiўся i пасябраваў з А.Мiцкевiчам. Восенню 1816 паступiў на аддзяленне маральных i палiт. навук Вiленскага ун-та. З-за матэрыяльных праблем пакiнуў вучобу i ўладкаваўся на працу ў вiленскае бюро па ўпарадкаваннi архiваў Радзiвiлаў. Часта выязджаў у Мiнск, Навагрудак, Варшаву. У 1818 быў прыняты ў Таварыства фiламатаў. На паэтычным турнiры фiламатаў, якi адбыўся 21.12.1818 у Вiльнi, быў прызнаны трэцiм (пасля А.Мiцкевiча i Т.Зана) паэтам. З 1820 узначалiў Блакiтны (лiтаратурны) аддзел у складзе Таварыства фiларэтаў. Арыштаваны 10.10.1823 у час выкрыцця тайных студэнцкiх згуртаванняў пры Вiленскiм ун-це. Зняволены ў базыльянскiх мурах да 22.10.1824. У зняволеннi склаў рукапiсны зборнiк 'Песенкi i iншыя вершы', якi ўдалося перадаць на волю. Сасланы спачатку ў крэпасць Кiзiл, у маi 1825 адпраўлены ва Уфу. У 1828 паступiў там на дзяржаўную службу. З 1830 жыў у Цверы. З 1833 пасялiўся ў Лепелi, дзе працаваў у кiраўнiцтве Бярэзiнскага канала. У 1841 атрымаў дазвол пераехаць на Навагрудчыну, працаваў у Шчорсаўскай бiблiятэцы да смерцi яе ўладальнiка А.Храптовiча (1844). Вясной 1847 выехаў на лячэнне ў Друскенiкi, дзе i памёр. Пахаваны ў в. Ротнiца, цяпер Лiтва.
Тв.: Наваградскi замак: Творы. Мн., 1989; Выбр. тв. Мн., 1996.
Лiт.: Windakiewicz S. Jan Czeczot. Kraków, 1934; McMillin A. Jan Czeczot in Byelorussian and Polish literature // Journal оf Byelorussian Studies. 1969, ? 1; Каханоўскi Г. Уральская ссылка Яна Чачота // Каханоўскi Г. Адчынiся, таямнiца часу. Мн., 1984; БП, т. 6; АЗБ.
ЧОРНЫ Кузьма [сапр.: Раманоўскi Мiкалай Карлавiч; iншыя псеўданiмы: Максiм Алешнiк; М.Бiруля; Iгнат Булава з-пад Турава; Вясёлы; М.Сiдарэўскi; Сусед-вясёлы; Раман Талапiла; Арцём Чамярыца; Сымон Чарпакевiч; А.Чорны; крыптанiмы: Р.М.; М.Р-скi; К.Ч.; 11(24).6.1900, маёнтак Лапацiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Борка-Бялевiчы Капыльскага р-на Мiнскай вобл. - 22.11.1944, Мiнск], празаiк, драматург, публiцыст. Скончыў Цiмкавiцкае народнае вучылiшча, у 1916 паступiў у Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю. Скончыць семiнарыю не ўдалося, бо ў 1919 польскiя ўлады яе зачынiлi. Першыя артыкулы i вершы апублiкаваў у 1920. У 1923 паступiў на лiтаратурнае аддзяленне педагагiчнага ф-та БДУ, дзе правучыўся два курсы. З 1923 член лiтаб'яднання 'Маладняк'. Яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газ. 'Беларуская вёска'. У 1925 выйшлi першыя кнiгi - 'Апавяданнi' i 'Срэбра жыцця'. У 1926-31 быў старшынёй лiтаб'яднання 'Узвышша'. У 1932-37 - галоўны лiткансультант кабiнета маладога аўтара пры СП БССР. Член СП Беларусi з 1934. Арыштаваны 14.10.1938. Прасядзеў у Мiнскай турме 8 месяцаў, з iх 6 - у камеры-адзiночцы. Быў катаваны. Вызвалены 8.6.1939. У 1941-44 знаходзiўся ў эвакуацыi (пераважна ў Маскве). Удзельнiчаў у выданнi газеты-плаката 'Раздавiм фашысцкую гадзiну'. Летам 1944 вярнуўся ў Мiнск, працаваў у рэдакцыi час. 'Беларусь'. Пахаваны на Вайсковых могiлках у Мiнску. У 2000 на Капыльшчыне адкрыты два мемарыяльныя знакi.
Тв.: Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1954-1955; Зб. тв.: У 8 т. Мн., 1972-1975; Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1988-1990.
Лiт.: Ватацы Н. Кузьма Чорны. 1900-1944. Бiблiяграѓфiчны даведнiк. Мн., 1954; Адамовiч А. Маштабнасць прозы: Урокi творчасцi К.Чорнага. Мн., 1972; Булацкi Р., Сачанка I. Кузьма Чорны - публiцыст. Мн., 1972; Казека Я. Кузьма Чорны. Мн., 1980; Пяткевiч А. Сюжэт. Кампазiцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага. Мн., 1981; Навуменка I. Раннi Кузьма Чорны. Мн., 2000; БП, т. 6.
ЧЫЖЫК Мельхiёр [Czyżyk Melchior; 21.10.1835, Мiнск - 1900 ?, Якуцiя], паўстанец, вайсковец, паэт. Вучыўся ў Канстанцiнаўскiм кадэцкiм корпусе ў Полацку. У 1856 атрымаў чын падпаручнiка, служыў у Маскоўскiм грэнадзёрскiм палку. Калi пачалося паўстанне 1863, полк атрымаў загад накiравацца ў Варшаву. Не жадаючы ваяваць супраць суайчыннiкаў, Ч. падаў у адстаўку, потым сiмуляваў хваробу. Пасля неэфектыўнасцi такiх захадаў спрабаваў перавесцiся ў Маскоўскi корпус дзяжурных афiцэраў. Калi i гэта не ўдалося, паехаў да сваякоў у Мiнскую губ. i ў пачатку мая 1863 уступiў у паўстанцкi атрад Барысаўскага пав., якi злучыўся з атрадам Вiлейскага пав. Пасля гiбелi камандзiра аб'яднанага атрада В.Козела Ч. прыняў камандаванне. У жн. атрад аб'яднаўся з паўстанцамi Iгуменскага пав.; камандзiрам новага аб'яднанага атрада быў С.Ляскоўскi. Восенню 1863 С.Ляскоўскi распусцiў атрад. Ч. прапаноўвалi выехаць за мяжу, але ён вырашыў накiравацца ў Пецярбург i прасiць там амнiстыi. Пешшу дайшоў да Вiцебска, пасля даехаў на конях да Смаленска, адкуль павярнуў на Ельню. Знясiлены фiзiчна i духоўна 2.12.1863 здаўся палiцыi. Следства адбывалася 16-28.1.1864 у Мiнску. Ваенны трыбунал 3.3.1864 у Мiнску прыгаварыў яго да смяротнага пакарання, замененага пажыццёвай катаргай. Генерал-губернатар Мураўёў зменшыў тэрмiн да 20 гадоў. У 1878 цар Аляксандр II выѓзвалiў Ч. ад палiцэйскага нагляду i дазволiў выѓбраць месца жыхарства, апроч сталiц i зах. губерняў, з забаронай дзяржаўнай службы. Застаўся жыць у Якуцii. Пiсаў вершы.
Лiт.: Zieliński St. Bitwy i potyczki 1863-1864. Rapperswill, 1913; PSB, z. 16.
ЧЭРСКI Iван Дзяменцевiч [15.5.1845, фальварак Свольна Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер вёска Верхнядзвiнскага р-на Вiцебскай вобл. - 7(19).7.1892, пас. Калымскi, Якуцiя], геолаг, палеантолаг, географ, публiцыст. У 1857-59 вучыўся ў гiмназii, у 1859-63 - у Вiленскiм шляхецкiм iнстытуце. За ўдзел у паўстаннi 1863-64 арыштаваны; аддадзены ў салдаты i адпраўлены ў Омск. Там пачаў займацца геалагiчнымi i палеанталагiчнымi даследаваннямi. У 1869 вызвалены ад вайсковай службы. Да 1883 - палiт. ссыльны. Праводзiў даследаванне ваколiц Омска, вывучаў берагi возера Байкал (склаў першую геалагiчную карту яго ўзбярэжжа), даследаваў басейн рэк Селенга i Нiжняя Тунгуска. Амнiставаны ў 1885 i па запрашэннi Пецярбургскай АН пераехаў у Пецярбург. Узнагароджаны 3 залатымi медалямi Рускага геаграфiчнага таварыства. У 1891-92 даследаваў басейн рэк Калыма i Iндыгiрка (Якуцiя). Памёр у экспедыцыi. Пахаваны ў пас. Калымскi каля вусця ракi Амалон. Яго iмем названа сiстэма горных хрыбтоў у Якуцii, Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкаллi.
Тв.: Неопубликованные статьи, письма и дневники // Статьи о И.Д.Черском и А.И.Черском. Иркутск, 1956.
Лiт.: Алдан-Семенов А. И.Черский. М., 1962 (Жизнь замечательных людей); Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968. С. 187-205; Ламакин В. Героика одной жизни // Неман. 1970, ? 12; АЗБ.