Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Ш

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ШАЛАЙ Макар [сапр.: Шалаеў Макар Ксенафонтавiч; 17.2.1906, в. Цельцы Расонскага р-на Вiцебскай вобл. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], крытык. Скончыў партшколу ў Вiцебску. У 1925-26 працаваў сакратаром Народнага дома пры выканкаме Расонаў. Член 'Беларускай лiтаратурна-мастацкай камуны' (1927-28). Друкаваўся ў час. 'Росквiт'. Працаваў у газ. 'Чырвонаармейская праўда'. Выступаў з рэцэнзiямi на творы П.Броўкi, А.Александровiча, Я.Скрыгана, Г.Брэскай i iнш. У 1928 паступiў у БДУ (пры дапамозе наркама асветы А.Балiцкага i П.Шукайлы). Восенню 1928 стаў членам 'Маладняка', потым БелАППа. Арыштаваны 15.3.1933 па справе 'Беларускай народнай Грамады'. Пасля катаванняў быў вызвалены з дыягназам шызафрэнiя, справа спынена 11.7.1933. У сярэдзiне 1930-х г. выкладаў лiтаратуру ў Расонскай СШ. Зноў арыштаваны 17.11.1936. Вярхоўным судом СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу.
  Лiт.: Маракоў Л. 'Ён не мыслiў сябе без спрэчак...' // ЛiМ. 1999, 26 лют.; Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  ШАНТЫР Фабiян Гiляравiч [псеўданiмы: Н.Светлов; А.Хмара; крыптанiмы: Ф.Ш.; Ф.Ш-р; Фабiян Шан-р; Ш.Ф.; 23.1(4.2).1887, Слуцк - 29.5.1920, Навазыбкаў], публiцыст, празаiк, паэт, перакладчык, грамадскi i дзяржаўны дзеяч. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях зняволены ў Слуцкай турме (1905-07). У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылi. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнiкам. Друкавацца пачаў у газ. 'Наша нiва', дзе ў 1909-12 змяшчаў празаiчныя абразкi-iмпрэсii; там жа апублiкаваў некалькi паэтычных твораў. У 1914 мабiлiзаваны ў войска, служыў наглядчыкам палявога шпiталя ў Бабруйску. У 1916-17 удзельнiчаў у рабоце клуба 'Беларуская хатка', куды прыязджаў з Бабруйска. У 1917 стаў адным з лiдэраў левага крыла Беларускай сацыялiстычнай грамады. На З'ездзе беларускiх нацыянальных арганiзацый (Мiнск, 25-27.3.1917) абраны ў БНК; у лiп. 1917 - у Цэнтральную раду бел. арганiзацый i партый. Удзельнiчаў у 1-м Усебеларускiм з'ездзе (снеж. 1917). У 1918 супрацоўнiк Слуцкага павятовага ваеннага камiсарыята, загадчык Смаленскага аддзялення Белнацкама. Адзiн з аўтараў зб. 'Зажынкi' (М., 1918). У тым жа годзе арыштаваны. У пачатку 1919 камiсар па нацыянальных справах Часовага ўрада БССР. Пасля - супрацоўнiк Мiнскага губернскага ваеннага камiсарыята i Асобай харчовай камiсii Зах. фронту. Удзельнiчаў у выданнi газ. 'Савецкая Беларусь'. У лют. 1920 мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю. 17.4.1920 арыштаваны i расстраляны.
  Тв.: Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў i самаадзначэння народу. Слуцк, 1918; У час барацьбы: [Верш у прозе] // Крынiца. 1988, ? 11.
  Лiт.: Казбярук У. Рамантычны пошук. Мн., 1983; Гарэцкi М. Шантыр Фабiян // Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Мн., 1992; Мяснiкоў А. Нацдэмы: Лёс i трагедыя Фабiяна Шантыра, Усевалада Iгнатоўскага i Язэпа Лёсiка. Мн., 1993; Черепко С. Капкан. Загадка смерти наркома Фабияна Шантыра // Советская Белоруссия. 2000. 26 августа; БП, т. 6.
  
  ШАСТАКОЎ Павел Пятровiч [1899, Мсцiслаўскi пав. Магiлёўскай губ. - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], рэдактар, журналiст. З 1905 працаваў настаўнiкам школы граматы ў в. Шэнькаўка Мсцiслаўскага пав. У 1907 паступiў у Полацкую настаўнiцкую семiнарыю. З 1912 настаўнiчаў у Мсцiславе. У жн. 1913 быў залiчаны ў Вiцебскi настаўнiцкi iнстытут. З пачаткам 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны ў войска. У 1916 стаў прапарѓшчыкам. Ваяваў на Румынскiм фронце. У 1917 пераведзены ў Маскву. У пачатку 1918 вярнуўся ў Мсцiслаў. Удзельнiчаў у падрыхтоўцы першага павятовага з'езда Саветаў. Працаваў загадчыкам аддзела народнай асветы. Зiмой 1920 прызначаны ваенным камiсарам пав. Потым стаў рэдактарам павятовай газ. 'Думы бедняка', у якой публiкаваў свае артыкулы i вершы. У 1920 пераехаў у Мiнск. Служыў начальнiкам палiтасветы губваенкамата. З-за хваробы пакiнуў армiю. З 1921 працаваў у Мсцiславе загадчыкам павятовага зямельнага аддзела. Потым быў прызначаны загадчыкам аддзела народнай асветы Магiлёўскага акруговага выканкама. Пiсаў нарысы i артыкулы па-беларуску i па-руску, публiкаваўся ў мясцовай прэсе, у газ. 'Савецкая Беларусь'. Восенню 1926 перавеѓдзены ў Маскву, прызначаны загадчыкам бел. сектара Камунiстычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду iмя Ю.Мархлеўскага, дзе таксама выкладаў бел. мову i лiтаратуру. Арганiзаваў у Маскве святкаванне 20-годдзя лiтаратурнай дзейнасцi Якуба Коласа. Быў адным з укладальнiкаў зборнiка артыкулаў 'Лiтаратурная творчасць К.М.Мiцкевiча (Якуба Коласа)' (М., 1928), аўтар уступнага артыкула ў зборнiку. Удзельнiчаў у стварэннi Цэнтральнага беларускага клуба ў Маскве (лют. 1928), член праўлення клуба. З восенi 1928 у Мiнску, нам. наркама асветы БССР. Сябраваў з Я.Купалам. З чэрв. 1929 рэдактар газ. 'Рабочий'. У вер. 1929 прызначаны рэдактарам газ. 'Савецкая Беларусь', дзе публiкаваў свае нарысы i артыкулы. У апошнiм нумары газеты выступiў з крытыкай бюракратычных парадкаў (артыкул 'Лiсты знiзу'). 22.3.1933 газета была закрыта. У маi 1933 прызначаны рэдактарам газ. 'Калгаснiк Беларусi'. З малавядомай зрабiў гэтую газету папулярнай сярод чытачоў i аўтараў. У жн. 1935 газета закрыта. Ш. прызначаны дырэктарам Белдзяржвыдавецтва. Арыштаваны ў пачатку 1937. Прыгавораны да расстрэлу.
  Тв.: Да новых перамог на культурным фронце // Савецкая Беларусь. 1928, 14 кастр.; Лiсты знiзу // Тамсама. 1933, 21 сак.
  Лiт.: Карнiловiч Э. Сябра Янкi Купалы // Маладосць. 1995, ? 10.
  
  ШАПРАН Усевалад [?, Дзiсеншчына - 1941, Мiнск, НКВД], паэт. Па прафесii медык. У 1930-я г. друкаваўся ў час. 'Шлях моладзi'. Расстраляны пры адступленнi Чырвонай Армii з Мiнска.
  
  ШАТЭРНIК Мiкалай Васiлевiч [11.9.1890, в. Стаѓрына Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - 2.12.1934], мовазнавец, краязнавец, педагог. У 1914 скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю. Працаваў настаўнiкам на Мiншчыне (1914-29). У 1933 скончыў МВПI. У 1933-34 выкладаў бел. мову i лiтаратуру ў Аршанскiм педтэхнiкуме. Выступаў у друку з артыкуламi на педагагiчныя i метадычныя тэмы. Займаўся краязнаўчай работай, збiраў прыклады народнай дыялекталагiчнай лексiкi на тэрыторыi былога Iгуменскага пав., уклаў адпаведны слоўнiк (каля 9 тыс. слоў). Арыштаваны ў 1934.
  Тв.: Краёвы слоўнiк Чэрвеншчыны. Мн., 1929.
  Лiт.: Германовiч I.К. Беларускiя мовазнаўцы: Нарысы жыцця i навуковай дзейнасцi. Мн., 1985; Беларуская мова.
  
  ШАШАЛЕВIЧ Васiль Антонавiч [9.1.1897, паводле iншых звестак 1.1.1897, в. Мхiнiчы Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н Магiлёўскай вобл. - 23.10.1941, ГУЛАГ], драматург, паэт. Брат празаiка А.Мрыя. Вучыўся ў духоўным вучылiшчы, у Магiлёўскай духоўнай семiнарыi (1910-14), Яраслаўскiм юрыдычным лiцэi (1915-16). З-за матэрыяльных праблем скончыць лiцэй не здолеў. З 1917 настаўнiчаў у в. Ясенцы i ў мяст. Краснаполлi на Магiлёўшчыне, у Мiнску. У 1918 разам з братам i сёстрамi стварыў народны тэатр у Краснаполлi, пiсаў для яго аднаактоўкi. На прафесiйнай сцэне яго першая драма 'Апраметная' (другая назва 'Зруйнаваная цемра') пастаўлена 16.5.1925 Беларускай тэатральнай студыяй у Маскве. У 1926-27 'Апраметная' iшла на сцэне БДТ-2, створанага на аснове Беларускай тэатральнай студыi ў Маскве. Наступная п'еса 'Змрок' была пастаўлена БДТ-1 у Мiнску 30.1.1927; драма 'Сiмфонiя гневу' пастаўлена БДТ-1 3.3.1935. Першы верш 'Сож' апублiкаваў у 1927 у час. 'Узвышша'. У другой палове 1920-х г. працаваў сцэнарыстам на кiнафабрыцы. Арыштаваны ДПУ БССР у лiп. 1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; знаходзiўся пад следствам да лют. 1931. Паўторна арыштаваны 28.10.1936; прыгавораны да 10 гадоў лагераў. У Томасiнглагу для аматарскага тэатра напiсаў п'есу на тэму лагернага жыцця. Змест п'есы не спадабаўся лагернаму кiраўнiцтву. Ш. быў адпраўлены на лесапавал, дзе трагiчѓна загiнуў.
  Тв.: Рой: [П'еса] // Хрэстаматыя па гiсторыi беларускага тэатра i драматургii. Мн., 1975. Т. 2; Сiмфонiя гневу: [П'еса] // Тэатральная Беларусь. 1992, ? 4.
  Лiт.: Хведаровiч М. Мой шчыры, сцiплы таварыш // ЛiМ. 1977, 7 студз.; Грахоўскi С. Аўтар 'Сiмфонii гневу' // Грахоўскi С. Так i было. Мн., 1986; Азгур З. Гаварыў ён шчыра... Згадка пра Васiля Шашалевiча ў ягонае 90-годдзе // ЛiМ. 1987, 9 студз.; Грахоўѓскi С. Два лёсы - дзве трагедыi // Маладосць. 1988, ? 1; БП, т. 6.
  
  ШКIЛЬТЭР Карл Юр'евiч [14.6.1891, Латвiя - 4.2.1941, ГУЛАГ], гiсторык, бiблiёграф. Працаваў у латышскiм сектары БелАН. Быў дырэктарам Дзяржаўнай бiблiятэкi БССР. Арыштаваны 3.12.1937. Паводле пастановы Асобай нарады НКВД ад 10.9.1940 асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў ва Ухта-Iжэмскiм лагеры, дзе i загiнуў. Рэабiлiтаваны 24.6.1957.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  ШКЯЛЁНАК Мiкалай Мiкалаевiч [1899, Дзiсенскi пав. Вiленскай губ. - 1947, НКВД], юрыст, гiсторык. Скончыў юрыдычны ф-т Вiленѓскага ун-та. Кiраваў бел. студэнцкай арганiзацыяй. У 1936 далучыўся да бел. нацыяналiстычнага руху, у 1940 пасялiўся ў Берлiне, супрацоўнiчаў з газ. 'Ранiца', потым быў яе рэдактарам. У 1942 накiраваны ў Мiнск на работу ў Генеральны камiсарыят. У 1943 увайшоў у склад БЦР, першы вiцэ-прэзiдэнт БЦР. Адзiн з арганiзатараў 2-га Усебеларускага кангрэса, на якiм выступiў з асноўным дакладам. Выехаў у Берлiн, дзе ўзначалiў калегiю Рады БЦР. У 1946 арыштаваны ў Польшчы i прывезены ў Мiнск. Расстраляны.
  Тв.: У трохсотыя ўгодкi сьмерцi Вялiкага Канцлера Льва Сапегi // Гадавiк Беларускага Навуковага Таварыства. Вiльня. 1933. Кн. 1; асобнае выд. - Вiльня, 1933; перавыданне - Спадчына. 1991, ? 1.
  Лiт.: Соловьев А. Белорусская Центральная рада. Создание, деятельность, крах. Мн., 1995. С. 174; Вяртаньне БНП.
  
  ШЛОСБЕРГ Яфiм Паўлавiч [6.12.1906, Вiльня - 1970, Мiнск], гiсторык. У 1928 скончыў БДУ. У 1937-41 загадчык кафедры гiсторыi МВПI, адначасова працаваў у Iнстытуце гiсторыi БелАН. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны. Узнагароѓджаны ордэнамi i медалямi. Арыштаваны ў час кампанii 'барацьбы з касмапалiтамi' 6.11.1948. Асобай нарадай пры МДБ БССР 23.4.1949 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў у Тайшэтлагу (Iркуцкая вобл.). 3.10.1955 Судзебнай калегiяй Вярхоўнага суда БССР тэрмiн пакарання быў зменшаны да 7 гадоў. Вызвалены. Рэабiлiтаваны Прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 9.5.1956. У 1956-64 старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi АН БССР.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ШЛЮБСКI Аляксандр Ануфрыевiч [псеўданiмы: Алеся Гаротная; Звястун; А.Знiч; Казальнiк; Этнограф; крыптанiмы: А.; А.Г.; А.Ш.; Ал.Ш.; Ал.Ш-скi; 4(16).6.1897, в. Межава Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Расонскi р-н Вiцебскай вобл. - 1941 ?, ГУЛАГ], лiтаратураѓзнавец, этнограф, фалькларыст, бiблiёграф. Паходзiў з мяшчанскага саслоўя. З 1919 распачаў этнаграфiчныя i фалькларыстычныя даследаваннi. У 1922 скончыў Вiцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагiчнага iнстытута. У 1918-23 удзельнiчаў у арганiзацыi архiўнай справы ў Вiцебску, Полацку, Велiжы, Оршы. З 1923 навуковы супрацоўнiк Iнбелкульта; у 1929-30 - Iнстытута гiсторыi БелАН. Супрацоўнiчаў з многiмi часопiсамi як краязнаўчага накiрунку ('Наш край'), так i лiтаратурнага ('Полымя', 'Узвышша', 'Маладняк', 'Радавая рунь'). Вынiкi даследаванняў Ш. былi выдадзены Iнбелкультам у 1927 i 1928 (2 часткi) пад назвай: 'Матэрыялы да вывучэння фальклору i мовы Вiцебшчыны'. У 1927 выйшлi з друку 'Матэрыялы да беларускай бiблiяграфii'. Арыштаваны ДПУ БССР 3.4.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'; паводле пастановы Калегii АДПУ ад 10.4.1931 высланы тэрмiнам на 5 гадоў у Нiжнi Ноўгарад (па гэтай справе рэабiлiтаваны 19.9.1960). Паўторна арыштаваны ў чэрв. 1935 УНКВД па Ленiнградскай вобл. Асобай нарадай пры НКВД СССР 16.11.1935 прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. У 1990 пракуратура Ленiнграда адмовiла ў рэѓабiлiтацыi па гэтай справе.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Тв.: Сведения по собиранию устного народного творчества в Белоруссии. Велиж, 1919; Паны i сяляне ў першай палове ХIХ стагоддзя. Мн., 1924; Бядуля як этноѓграф. Мн., 1925; Матэрыялы да крыўскай гiсторапiсi: Доля кнiгасховаў i архiваў зямель крыўскiх i былога Вялiкага княства Лiтоўскага. Коўна, 1925; Крашанiна (набiванка). Вiцебск, 1925; Гiсторыка-этнаграфiчныя нататкi. Мн., 1928; Набойка. Мн., 1928; Этнаграфiчная дзейнасць Е.Р.Раманава. Мн., 1928.
  Лiт.: Возвращенные имена; БП, т. 6.
  
  ШПЕНЦЭР Барыс Маркавiч [1890, Херсон - 3.4.1938, НКВД], хiмiк. Скончыў Новарасiйскi ун-т (Адэса), Маскоўскi тэхналагiчны iнстытут i 2 курсы Iнстытута чырвонай прафесуры. У час грамадзянскай вайны працаваў у савецкiх i партыйных органах Украiны. У 1924-27 у Хiмiчным iнстытуце iмя Л.Я.Карпава (Масква). У 1932-34 член Прэзiдыума i вучоны сакратар Камiтэта па хiмiзацыi СССР. У 1935-37 старшыня Савета па вывучэннi вытворчых сiл БССР i кiраўнiк сектара хiмiчнай тэхналогii Iнстытута хiмii БелАН. Член-карэспандэнт БелАН (1936), доктар хiмiчных навук, прафесар. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 28.11.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ШУКАЙЛА Паўлюк [Павел Захаравiч; псеўданiм: Паўлюк Заходнi; крыптанiм: П.З-нi; 1904, в. Лапенеўцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 14.4.1939, Мiнск, НКВД], паэт, крытык, празаiк. У першай палове 1920-х г. удзельнiчаў у падпольным рэвалюцыйным руху ў Зах. Беларусi; прыкладна ў 1923 стаў членам КПЗБ. У канцы 1924 або пачатку 1925 перайшоў польска-савецкую мяжу. Далучыўся да дзейнасцi лiтаб'яднання 'Маладняк'. У 1925 выехаў у Слуцк, дзе арганiзаваў фiлiю 'Маладняка', быў рэдактарам акруговай газеты, спрыяў выпуску лiтаратурнага альманаха. Неўзабаве перабраўся ў Расоны, працаваў сакратаром райкама партыi, удзельнiчаў у рабоце Полацкай фiлii 'Маладняка'. Адначасова з'яўляўся старшынёй камiсii па праверцы ходу беларусiзацыi ў раёне. У 1926 прыехаў у Мiнск, паступiў на лiтаратурна-лiнгвiстычнае аддзяленне педагагiчнага ф-та БДУ. Стаў iнiцыятарам стварэння новага лiтаб'яднання 'Беларуская лiтаратурна-мастацкая камуна'. У крытычных артыкулах быў досыць непрымiрымы да сваiх лiтаратурных апанентаў. У 1928 адкамандзiраваны на вучобу ў Камунiстычную акадэмiю ў Маскве. У 1930 скончыў пры ёй Iнстытут чырвонай прафесуры. У 1930-31 працаваў загадчыкам кафедры метадалогii мастацтва ў Iнстытуце кiнематаграфii. Да 1931 кiраўнiк Беларускай секцыi Маскоўскай асацыяцыi пралетарскiх пiсьменнiкаў. Быў рэдактарам газ. 'Кино' (Масква), дырэктарам Цэнтральнага тэхнiкума тэатральнага мастацтва. Арыштаваны АДПУ СССР у вер. 1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Яму ўдалося адвесцi ад сябе абвiнавачаннi, справа была спынена. З 1932 у Ленiнградзе, вiцэ-прэзiдэнт Дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Прафесар (1933). З 1936 зноў у Масѓкве. Паўторна арыштаваны 1.11.1938. Вiнаватым сябе не прызнаў. Прыгавораны да расстрэлу 13.4.1939. Рэабiлiтаваны 14.4.1959.
  Тв.: Акрываўленая зямля: Паэзiя. Мн., 1930.
  Лiт.: Скрыган Я. Госцi з Мiнска // Скрыган Я. Некалькi хвiлiн чужога жыцця. Мн., 1979; Багдановiч I.Э. Авангард i трацыцыя: Беларуская паэзiя на хвалi нацыянальнага адраѓджэння. Мн., 2001. С. 364-368; БП, т. 6.
  
  ШУКЕВIЧ-ТРАЦЦЯКОЎ Радыён Канстанцiнавiч [23.11.1893, в. Навiны, цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 10.2.1942, Паўночлаг], журналiст, дзяржаўны i палiт. дзеяч. З 1918 на савецкай рабоце ў Слуцку i Смаленску. У 1919-21 служыў у Чырвонай Армii. У 1922-24 у Галоўным упраўленнi палiтыка-асветнай работы, старшыня Галоўнага ўпраўлення па справах лiтаратуры i мастацтва Наркамасветы БССР, сакратар Мiнскага павятовага камiтэта КП(б)Б. З 1924 рэдактар газ. 'Беларуская вёска'. У 1931-36 навуковы супрацоўнiк Iнстытута фiласофii, загадчык масавага сектара БелАН. У час чысткi ў кастр. 1935 выключаны з КП(б)Б; у 1936 пазбаўлены работы ў БелАН. Працаваў метадыстам у шахматным клубе. Арыштаваны 18.8.1938. Па пастанове Асобай нарады НКВД ад 9.2.1940 прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Быў накiраваны ў Паўночлаг, дзе i памёр. Рэабiлiтаваны 2.2.1956.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  ШУТОВIЧ Вiктар [27.10.1890, в. Шутавiчы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 1.3.1960, Барысаў], рыма-каталiцкi святар, педагог, публiцыст. Вучыўся ў Ашмянскай гарадской школе. З 1909 - клiрык Вiленскай духоўнай каталiцкай семiнарыi. У час вучобы далучыўся да бел. культурна-асветнага руху. Пасвечаны ў святары 16.6.1913 у Вiльнi. Прадоўжыў вучобу за свой кошт ў Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай акадэмii ў Санкт-Пецярбургу. Пасля прыходу да ўлады бальшавiкоў вымушаны быў спынiць вучобу. Пачаў службу вiкарыем у парафii Барадзенiчы Браслаўскага пав. Распаўсюджваў сярод вернiкаў бел. рэлiгiйныя i свецкiя выданнi, перыёдыку. Арганiзаваў некалькi бел. школ. За сваю дзейнасць пераследаваўся польскiмi царкоўнымi i свецкiмi ўладамi, падвяргаўся нападкам на старонках польскай 'эндэцкай' прэсы. З 1925 некалькi разоў праводзiлася следства па яго дзейнасцi. Нейкi час быў пазбаўлены права самастойна кiраваць парафiяй. З 1927 служыў вiкарыем у польскай парафii Тшцяне. У 1929 выехаў у ЗША, дзе знаходзiўся да жн. 1932. Пасля вяртання прызначаны вiкарыем у мясцовасць Харошча (пад Беластокам). Супрацоўнiчаў з бел. свецкiмi i рэлiгiйнымi перыядычнымi выданнямi. Напiсаў драму '950 гадоў хрысцiянства на Беларусi'. Да 1943 заставаўся ў Харошчы. Пасля адступлення немцаў пераехаў у Мiнск, дзе стаў пробашчам кафедральнага касцёла. Арыштаваны 26.1.1945. Да 1956 знаходзiўся ў лагерах Комi АССР. Вярнуўся ў Беларусь. Апошнiя гады быў пробашчам у Барысаве. Пахаваны на мясцовых каталiцкiх могiлках.
  Тв.: Маёвая чытанка. Вiльня, 1940.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД.
  
  ШУТОВIЧ Янка [Iван Iосiфавiч; псеўданiмы: Iван Дубневiч; Ян Дубневiч; Я.Сцяблiнскi; крыптанiмы: I.Ш.; Я.Ш.; Я.Ш-ч i iнш.; 11(24).1.1904, в. Шутавiчы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл. - 9.12.1973, Вiльня], лiтаратуразнавец, выдавец, грамадскi i культурны дзеяч. Вучыўся ў Вiленѓскай беларускай гiмназii. Першыя публiкацыi ў зах.-бел. друку з'явiлiся ў 1927. У 1934 скончыў юрыдычны ф-т Вiленскага ун-та; магiстр права. Належаў да партыi хрысцiянскiх дэмакратаў. Працаваў карэктарам у бел. друкарнi iмя Ф.Скарыны. Член Беларускага студэнцкага саюза i Беларускага iнстытута гаспадаркi i культуры ў Вiльнi. У 1935-39 быў выдаўцом i рэдактарам лiтаратурна-навуковага час. 'Калоссе'. Апублiкаваў артыкулы пра творчасць М.Машары, Я.Дразѓдовiча. Кiраваў мiжарганiзацыйным сакратарыятам па справах бел. школ. У пачатку 1939 арыштаваны польскiмi ўладамi i зняволены ў лагеры Бяроза Картузская, адкуль выѓзвалены савецкiмi войскамi. З лют. 1941 да лiст. 1944 быў супрацоўнiкам, загадчыкам Беларускага музея ў Вiльнi; ратаваў матэрыялы музея падчас акупацыi. Арыштаваны органамi НКДБ у лiст. 1944. Рашэннем Асобай нарады пры НКДБ прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў ва Унжлагу Горкаўскай вобл. i Пясчанлагу Карагандзiнскай вобл. Вызвалены з лагера 28.8.1954. Да 10.4.1956 знаходзiўся ў ссылцы ў Карагандзе i Саранi Карагандзiнскай вобл. Пасля ссылкi вярнуўся ў Вiльню. З 1957 працаваў пажарнiкам у Вiленскiм дзяржаўным мастацкiм музеi. Рэабiлiтаваны 25.4.1958. Разам з жонкай, лiтоўскай паэтэсай Онай Мiцютэ, займаўся перакладамi твораў лiтоўскiх i бел. пiсьменнiкаў. Адшукаў у архiве рукапiс рамана-хронiкi М.Гарэцкага 'Вiленскiя камунары'. Рукапiсны фонд Ш. знаходзiцца ў Цэнтральнай навуковай бiблiятэцы iмя Я.Коласа НАНБ.
  Тв.: Мастак Пётр Сергiевiч // Беларусь. 1957, ? 9; Гурыновiч Адам: (Паводле старых i новых архiўных матэрыялаў) // Полымя. 1966, ? 11.
  Лiт.: Вабiшчэвiч А. Захавальнiк спадчыны: Янка Шутовiч // Куфэрак Вiленшчыны. 2001, ? 1; Чэмер А. [Анiшчык А.]. Партрэты. Вiльнюс, 2001.
  
  ШУШКЕВIЧ Станiслаў Пятровiч [псеўдаѓнiмы: Янка Бор; Саўка Койданаўскi; Вiльгельм Эрнест; крыптанiмы: С.Ш.; Стах Ш.; С.Ш. и В.М. (з В.Мараковым); С.Ш-ч; Шуш; В.Э.; Э-ст; В.Эрн; 6(19).2.1908, в. Бакiнава Мiнскага пав., цяпер Дзяржынскi р-н Мiнскай вобл. - 1.2.1991, Мiнск], паэт, празаiк. Першы верш апублiкаваў у студз. 1924 у газ. 'Чырвоная змена'. У 1924-26 вучыўся ў 11-й сямiгадовай школе Мiнска. У 1926 паступiў у МБПТ; стаў членам лiтаб'яднання 'Маладняк'. У 1928-30 працаваў у Кнiжнай палаце i Дзяржаўнай бiблiятэцы БССР; у 1930-31 загадваў бiблiятэкай Навукова-даследчага iнстытута сельскай i лясной гаспадаркi; у 1934-35 працаваў у рэдакцыi газ. 'Лiтаратура i мастацтва', у 1935-36 - газ. 'Звязда'. Адначасова вучыўся на лiтаратурным ф-це МВПI, якi скончыў у 1934. Член СП Беларусi з 1934. У 1934 апублiкаваў першую кнiжку вершаў. Арыштаваны 15.11.1936; прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi. У 1937-46 знаходзiўся ў лагеры i ссылцы ў Кемераўскай вобл. У 1946 вярнуўся на Радзiму; працаваў настаўнiкам СШ у Данiлавiчах Дзяржынскага р-на Мiнскай вобл. Паўторна арыштаваны 22.8.1949. Высланы на спецпасяленне ў Краснаярскi край. Вярнуўся ў Мiнск у 1956. У 1956-58 працаваў у газ. 'Мiнская праўда', у 1958-70 быў загадчыкам аддзела пiсем газ. 'Лiтаратура i мастацтва'. З 1970 на пенсii. Канчаткова рэабiлiтаваны па абедзвюх справах 26.9.1975. Пiсаў таксама для дзяцей. Многiя яго вершы пакладзены на музыку. Аўтар шматлiкiх успамiнаў пра бел. пiсьменнiкаў ('Вяртанне ў маладосць: Успамiны i нататкi'. Мн., 1968). Пахаваны ў в. Шчытомiрычы Мiнскага р-на.
  Тв.: Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978; Дарога ў залатую восень: Вершы. Мн., 1983; Выбранае: Вершы. Мн., 1988.
  Лiт.: Гнiламёдаў У. Буднi i святы дзiцячай паэзii // Полымя. 1974, ? 7; Барадулiн Р. I светлай ранiцы падаў руку // ЛiМ. 1985, 18 лют.; БП, т. 6.
  
  ШЧАКАЦIХIН Мiкола [Мiкалай Мiкалаевiч; 1(13).10.1896, Масква - 1.4.1940, Белебей Башкiрѓскай АССР], мастацтвазнавец, гiсторык i тэарэтык мастацтва, педагог. У 1914-18 вучыўся ў Маскоўскiм ун-це. З 1922 у Мiнску. У 1922-24 працаваў у БДУ, дацэнт; у 1925-28 - у Iнбелкульце (стварыў пры Iнбелкульце Камiсiю па гiсторыi мастацтва), у 1929-30 - у БелАН. Адзiн з заснавальнiкаў бел. мастацтвазнаўства; вывучаў старажытныя фрэскi, абразы, манументальнае дойлiдства XI-XVIII ст., гравюры Ф.Скарыны, творчасць мастакоў В.Вашчанкi, М.Фiлiповiча, В.Волкава, А.Груѓбэ, I.Ахрэмчыка, У.Кудрэвiча. Упершыню ў бел. мастацтвазнаўстве выпрацаваў навуковую канцэпцыю гiсторыi бел. мастацтва, зрабiў яго перыядызацыю. У 1928 выдаў т. 1 сваёй галоўнай працы 'Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва'. Прадоўжыць гэтае выданне не здолеў, бо 18.7.1930 быў арыштаваны ДПУ БССР па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Па пастанове Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Белебей Башкiрскай АССР тэрмiнам на 5 гадоў. Працаваў статыстыкам, планавiком у кааперацыi, выкладаў у сярэднiх навучальных установах. Нейкi час жыў у в. Колтаўцы (30 км ад Белебея). Працягваў займацца навуковай дзейнасцю, аб вынiках якой пiсаў у лiстах да акадэмiка У.Пiчэты. Але на навуковыя пасады яму не дазволiлi вярнуцца. Рэгулярна перад рэвалюцыйнымi святамi Ш. ў 'прафiлактычных' мэтах арыштоўвалi. У турмах захварэў на туберкулёз, ад якога i памёр. Рэабiлiтаваны 30.1.1956.
  Тв.: Феликс Валлотон. М., 1918; Фрэскi Полацкага Барысаглебскага манастыра // Наш край. 1925, ? 1; Васiль Вашчанка - магiлёўскi гравёр канца XVI - пачатку XVIII сталецця. Мн., 1925; Матар'ялы да гiсторыi беларускага малярства XVIII ст. // Вiцебшчына. Т. 1. 1925; Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1928; факсiмiльнае выд.: Мн., 1993; Новы Менск // Чырвоная Беларусь. 1930, ? 1.
  Лiт.: Лiс А. Мiкола Шчакацiхiн. Мн., 1968; Возвращенные имена.
  
  ШЧАРБАКОЎ Васiль Карпавiч [27.2.1898, в. Дуброўка Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - 29.6.1938, Мiнск, НКВД], гiсторык. У 1918 скончыў Рагачоўскую настаўнiцкую семiнарыю. У 1918 уступiў у РКП(б). Удзельнiчаў у падпольнай барацьбе супраць нямецкiх акупантаў (1918). Потым ваяваў на Усх. i Паўдн. франтах. Прадоўжыў вучобу ў Харкаўскай вышэйшай партыйнай школе, якую скончыў у 1923. Пасля на партыйнай, педагагiчнай, навуковай рабоце. З 1930 загадчык секцыi навукi i асветы ЦК КП(б)Б. Акадэмiк БелАН (1931), доктар гiстарычных навук. У 1931-35 вiцэ-прэзiдэнт, у 1935-37 - неадменны сакратар БелАН. З 1931 да 1936 нам. дырэктара, у 1936-37 дырэктар Iнстытута гiсторыi БелАН. Адначасова ў 1931-36 прафесар Вышэйшай камунiстычнай сельскагаспадарчай школы Беларусi, МВПI i БДУ. Галоўная праца Ш. - 'Нарыс гiсторыi Беларусi' (паѓспеў выдаць толькi частку 1). Гэтая праца выклiкала дыскусiю i крытычныя заўвагi У.Пiчэты. Падчас кампанii чысткi ў жн. 1936 выключаны з шэрагаў КП(б)Б. Арыштаваны 21.6.1937. Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР у чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 25.7.1957.
  Тв.: Нарыс гiсторыi Беларусi. Ч. 1. Мн., 1934.
  Лiт.: Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР. Эпоха феодализма. Мн., 1986; Возвращенные имена.
  
  ШЫДЛОЎСКI Усевалад Аляксандравiч [1910, мяст. Смiлавiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - чэрв. 1992], журналiст, дзiцячы пiсьменнiк. Арыштаваны ў 1936 (?). Адбыў 10 гадоў на Калыме.
  Лiт.: Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снеж.
  
  ШЫРМА Рыгор Раманавiч [псеўданiмы: Р. Баравы; Вучыцель; крыптанiмы: В.М.; В.-ч; Г.Ш.; Р.Ш.; 8(20).1.1892, в. Шакуны Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 23.3.1978, Мiнск], харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскi i музычны дзеяч, публiцыст, лiтаратуразнавец. У 1911-12 быў слухачом двухгадовых настаўнiцкiх курсаў у Свянцянах. Паѓступiў у Седлецкi настаўнiцкi iнстытут (скончыў у 1918). У канцы 1-й сусветнай вайны мабiлiзаваны ў армiю. У 1924 арганiзаваў хор у Пружанах. З 1926 выкладчык Вiленскай беларускай гiмназii. Стваральнiк харавых калектываў, у тым лiку хору Беларускага саюза студэнтаў у Вiльнi. У 1926-37 быў сакратаром Галоўнай управы Таварыства беларускай школы. Арыштоўваўся польскiмi ўладамi ў 1930 i 1933. Быў звольнены з пасады настаўнiка гiмназii. З лiтаратуразнаўчымi артыкуламi i рэцэнзiямi пачаў выступаць у друку з 1933. У 1933 разам з Ф.Стацкевiчам пачаў выдаваць час. 'Летапiс ТБШ' (пазней 'Беларускi летапiс'). Наладжваў бел. музычныя перадачы на польскiм радыё, супрацоўнiчаў са спеваком М.Забэйдам-Сумiцкiм. У сярэдзiне 1930-х г. адзiн з першых дзеячаў культуры падтрымаў праграму Народнага фронту, актыўна супрацоўнiчаў як публiцыст у народнафронтаўскай газ. 'Наша воля'. Выдаў для школьных i самадзейных хораў зборнiкi 'Беларускiя народныя песнi' (1929) i 'Наша песня' (1938). У 1940 арганiзаваў i ўзначалiў (да 1970) Дзяржаўную акадэмiчную харавую капэлу БССР (з 1978 яго iмя). Арыштаваны ў 1941, сядзеў на Лубянцы. Вызвалены па хадайнiцтве Я.Коласа перад П.Панамарэнкам. Сабраў больш за 2 тыс. бел. народных песень. У 1966-78 старшыня праўлення Саюза кампазiтараў БССР i сакратар праўлення Саюза кампазiтараў СССР. Народны артыст СССР (1955), Герой Сацыялiстычнай Працы (1977), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (1946). Пахаваны ў Мiнску на Усх. могiлках.
  Тв.: Песня - душа народа: Публiцыстыка; Фальклор; Музыка; Лiтаратура: 1929-1939; 1944-1974 гг. Мн., 1976; Песня - душа народа: З лiтаратурнай спадчыны. Мн., 1993.
  Лiт.: Нисневич И.Г. Г.Р.Ширма: Очерк жизни и творчества. 2 изд. Л., 1971; Песня на ўсё жыццё: Успамiны пра Р.Р.Шырму. Мн., 1983; Рыгор Шырма: (Фотаальбом) / Аўтар-склад. В.Лiцвiнка. Мн., 1990; БП, т. 6.
  
  ШЭМЕШ Адам [1808, Слуцкi пав. Мiнскай губ. - 1864, Вiльня], жывапiсец-партрэтыст, мастацтвазнавец, мемуарыст. Мастацкую адукацыю атрымаў у Вiленскай мастацкай школе пры Вiленскiм ун-це ў Я.Рустэма (1826-31). Пасля сканчэння ун-та жыў у Мiнску, дзе актыўна займаўся творчай працай i грамадскай дзейнасцю. У гэтыя гады напiсаў партрэты У.Сыракомлi i С.Манюшкi, стварыў гiстарычныя, рэлiгiйныя i бытавыя кампазiцыi. Зрабiў iлюстрацыi да паэмы А.Мiцкевiча 'Конрад Валенрод'. З iм кансультаваўся У.Сыракомля, калi складаў апiсанне помнiкаў выяўленчага мастацтва Мiнска. За вальнадумства ў 1842 высланы ў цэнтральныя губернi Расii. У ссылцы не спыняў пубѓлiцыстычную i мастацкую дзейнасць, дасылаў свае артыкулы ў газеты i часопiсы. Вярнуўся ў Мiнск у 1846. Тут намаляваў адзiн з лепшых сваiх партрэтаў - Е.Фялiнскай. З 1852 жыў у Вiльнi. Аўтар 'Успамiнаў пра Вiленскую мастацкую школу', 'Успамiнаў пра Дамеля' i iнш., апублiкаваных у 1840-я г. ў вiленскiм час. 'Athenaeum'. Пакiнуў гiстарычна дакладнае апiсанне мастацкага жыцця Беларусi i Лiтвы 1-й паловы XIX ст.
  Тв.: Wspomnienia o Damelu // Athenaeum. T. II. 1842; Wspomnienia o Wileńskiej szkole malarskiej // Athenaeum. T. VI. 1844.
  Лiт.: Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. Мн., 1974; Гiсторыя беларускага мастацтва. Т. 3. Мн., 1989; АЗБ.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"