Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Ю

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЮДЭЛЬСОН Арон Iсакавiч [17.7.1907, Рыга - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], паэт, нарысiст. Паходзiў з настаўнiцкай сям'i. Пачаў публiкавацца ў 1923 у нелегальным друку Латвii. Да 1928 жыў у Латгалii, потым пераѓехаў у Беларусь. З 1929 выступаў у яўрэйскiм друку Беларусi. У 1930 паступiў у МВПI; пакiнуў вучобу на 4 курсе. У 1931 вышла ў свет першая кнiга Ю. ('Камбiнат: Паэма' М.; Харкаў; Мн., 1931 / Iдыш). У 1934 у Мiнску выдаў 3 кнiгi вершаў i прозы на iдыш ['Межы: Проза i вершы'; 'У нашай сталiцы: (Нарысы)'; 'Чырвонасцяжны калгас 'Колас' / Суаўт. Х.Шынклер]. Найбольшы лiрызм i мастакоўскую чуйнасць паэт выявiў у раннi, латгальскi, перыяд сваёй творчасцi, калi натуральныя пачуццi яшчэ не былi дэфармаваны класавай iдэалогiяй. Працаваў у рэдакцыi яўрэйскай газ. 'Октобэр', на радыё. Да 1935 часта публiкаваўся ў час. 'Штэрн'. Член СП Беларусi з 1934. У 1935 быў сакратаром яўрэйскай секцыi СП. Арыштаваны 11.9.1937. Прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Бел. пер.: Прывiтанне: Вершы. Мн., 1961.
  Лiт.: Базарэвiч М. Прывiтанне светламу дню // ЛiМ. 1961, 29 жн.; Хведаровiч М. Ён быў у нашым страi // ЛiМ. 1967, 18 лiп.; БП, т. 6.
  
  ЮРГЕЛЕВIЧ Пётр Якаўлевiч [14.12.1894, мяст. Трабы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер вёска Iўеўскага р-на Гродзенскай вобл. - 17.4.1973, Магiлёў], мовазнавец, педагог. Удзельнiк 1-й сусветнай i грамадзянскай войнаў. У 1925 скончыў ф-т грамадскiх навук БДУ. У 1926-27 працаваў адказным рэдактарам газ. 'Наш працаўнiк' у Клiмавiчах; у 1927-28 стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве ў Мiнску. У 1930-35 вучоны сакратар Iнстытута мовазнаўства БелАН. Разам з П.Бузуком i Я.Мацюкевiчам падрыхтаваў 'Анкету для збiрання матэрыялаў па беларускай мове' (1931); браў удзел у падрыхтоўцы 'Вайсковага руска-беларускага слоўнiка' (1933), падручнiка 'Беларуская граматыка: Марфалогiя' (1936). Арыштаваны 2.11.1935. Спецыяльнай судовай калегiяй Вярхоўнага суда БССР асуджаны на 5 гадоў лагераў. Да 1940 знаходзiўся ў Вяцкiх лагерах НКВД. У 1944-69 загадчык кафедры бел. мовы, дацэнт Магiлёўскага педагагiчнага iнстытута. Цалкам рэабiлiтаваны 8.12.1960. Найбольш плённа працаваў у 1950-70-я г. Даследаваў пытаннi сучаснай бел. лiтаратурнай мовы, бел. народныя гаворкi (Особенности говоров Могилевской области // Уч. зап. Могилевского гос. пед. ин-та. 1955. Вып.1). Выступаў у друку з рэцэнзiямi на школьныя падручнiкi па бел. мове. Напiсаў 'Праграму па гiстарычнай граматыцы беларускай мовы: Для фiлалагiчных i гiсторыка-фiлалагiчных факультэтаў' (1964). Шмат зрабiў у галiне стварэння вучэбных дапаможнiкаў па бел. мове.
  Тв.: Нарысы сучаснай беларускай мовы з гiстарычнымi каментарыямi: Фанетыка, арфаэпiя, графiка i правапiс, лексiка i фразеалогiя. 2-е выд. Мн., 1961; Курс сучаснай беларускай мовы з гiстарычнымi каментарыямi. Мн., 1974; Аб граматыцы беларускай мовы // Савецкая школа. 1949, ? 3.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Возвращенные имена; Беларуская мова.
  
  ЮХНЕВIЧ Канстанцiн Аляксандравiч [15.12.1896, в. Пушкарышкi Новааляксанѓдраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 14.8.1971, Браслаў], бел. палiт. дзеяч, публiцыст. Скончыў гарадскую школу ў Дзвiнску (цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя), вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў Шаўлях (цяпер Шаўляй, Лiтва). Ваяваў у складзе рускай армii ў 1-ю сусветную вайну. У 1917 вярнуўся на Браслаўшчыну, займаўся бел. асветнай працай сярод насельнiцтва, арганiзацыяй кааперацыi. У 1920-я г. ўваходзiў у кiраўнiцтва Беларускага iнстытута гаспадаркi i культуры, якi дзейнiчаў у Зах. Беларусi. З 1926 у кiраўнiцтве партыi 'Беларускi сялянскi саюз'. Супрацоўнiчаў з газ. 'Сялянская нiва', выступаў на яе старонках як публiцыст. У 1928 за бел. патрыятычную дзейнасць арыштаваны польскiмi ўладамi, два месяцы правёў у Лукiшскай турме ў Вiльнi. Вызвалены пасля таго, як быў абраны паслом у польскi сейм i атрымаў дэпутацкую недатыкальнасць. Палiт. дзейнасць не спыняў да канца 1930-х г. Публiкаваўся на старонках час. 'Новы шлях'. Рэпрэсаваны савецкiмi ўладамi. Пасля вяртання з канцлагераў жыў у Браславе. Загiнуў у аўтамабiльнай катастрофе.
  Лiт.: Новы шлях. (Вiльня). 1937. ? 2.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"