Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

А

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  АБРАМОВIЧ Марыян Станiслаў [25.3.1871, Цвер, Расiя - 7.1.1925, Варшава], рэвалюцыянер-народнiк, публiцыст, дзеяч культуры Беларусi i Польшчы. Вучыўся ў Маскве - спачатку ў гiмназii, потым на матэматычным ф-це Маскоўскага ун-та, дзе ўзначальваў гурток сацыялiстычнага кiрунку. Захоплены iдэямi народнiкаў, вывучаў на Навагрудчыне бел. мову. Быў вельмi актыўны ва ўсталяваннi сувязей з палiт. эмiграцыяй, дзеля гэтага неаднаразова выязджаў за мяжу. 9.3.1890 арыштаваны за ўдзел у студэнцкiх выступленнях i зняволены ў маскоўскай турме 'Бутырка'. У турме ўдзельнiчаў у заснаваннi бел. гуртка моладзi. У Тыльзiце (ва Усх. Прусii) выдаваў агiтацыйную лiтаратуру, а потым перапраўляў яе ў Расiю. Там у 1892 пад назваю 'Дзядзька Антон' выдаў бел. пераклад польскай публiцыстычнай брашуры 'Бацька Шыман'. У тым жа годзе за распаўсюджанне пракламацый арыштаваны царскай палiцыяй у Варшаве. Два гады пад следствам адбыў у Варшаўскай цытадэлi, а затым быў асуджаны на 3 гады зняволення ў пецярбургскай турме 'Кресты' i 6 гадоў пасялення ў Сiбiры. У 1894 быў адным з трох вязняў, якiя адмовiлiся прысягаць новаму iмператару Мiкалаю II. У час ссылкi ў Верхаянску вёў метэаралагiчныя даследаваннi, што дазволiла яму вярнуцца ў Еўропу пры дапамозе Расiйѓскай АН. Пасля вяртання са ссылкi кiраваў у Пецярбургу рабочай кнiгарняй 'Праца'. З 1908 жыў у Варшаве. Арыштоўваўся за ўдзел у арганiзацыi Народнага ун-та. Пасля аднаўлення незалежнасцi Польшчы ў 1918 займаўся архiўнай i бiблiятэчнай справамi. Меў вялiкую ўласную бiблiятэку (каля 8 тыс. тамоў), дзе захоўвалiѓся рэдкiя бел. выданнi.
  Лiт.: Czarnocki N. Przyczynki do historii PPS // Księga pamiątkowa PPS. Warszawa, 1923; Turonek J. Wokół genezy Dziadźki Antona // Slavia orientalis. 1983, ? 3; Durko J. Abramowicz Marian Stanisław // Słownik biograficzny działaczy polskiego ruchu robotniczego. Warszawa, 1985; Скалабан В. Працяг гiсторыi з 'Дзядзькам Антонам' // Полымя. 1988, ? 2; ЭГБ, т. 1; МАБ.
  
  АБРАНТОВIЧ Фабiян [псеўд. Фабiч / Fabič; 14.9.1884, засценак Вераскоўшчына Навагрудѓскага пав. - 2.1.1946, Масква, турма 'Бутырка'], бел. рэлiгiйны i грамадскi дзеяч, каталiцкi святар усх. абраду, публiцыст, фiлосаф. Духоўную адукацыю атрымаў у Пецярбургу ў семiнарыi i ў Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай акадэмii. 9.9.1909 пасвечаны ў святары. Працягваў вучобу ў каталiцкiм ун-це ў Лёвене (Бельгiя, 1912-14), дзе абаранiў доктарскую дысертацыю па фiласофii. Адзiн з заснавальнiкаў у маi 1917 бел. хрысцiянскага руху i яго саюза 'Хрысцiянская дэмакратычная злучнасць'. З'яўляўся адным з iнiцыятараў i арганiзатараў правядзення ў маi 1917 у Мiнску з'езда бел. каталiцкага духавенства. 6.8.1918 А. разам з бiскупам Лазiнскiм адѓправiў першую бел. iмшу ў Мiнску. Сябраваў з Б.Эпiмах-Шыпiлам i Я.Купалам (у студз. - лют. 1920 дзяжурыў каля ложка хворага паэта ў мiнскiм шпiталi). Актыўна выступаў за ўвядзенне бел. мовы ў набажэнства ў каталiцкiм касцёле i духоўных навучальных установах, пра што неаднаразова пiсаў на старонках перыядычных бел. рэлiгiйных выданняў 'Krynica' (1917-20, Петраград - Мiнск - Вiльня) i 'Chryścijanskaja Dumka' (1928-29, Вiльня). З 1918 рэктар Мiнскай духоўнай каталiцкай семiнарыi. Выкладаў у семiнарыi i пасля эвакуацыi яе спачатку ў Навагрудак, а потым у Пiнск. З 1926 ў Ордэне айцоў марыянаў у Друi. У 1929-38 вёў мiсiянерскую дзейнасць у Харѓбiне (Кiтай) сярод рускай эмiграцыi. У 1939 вярнуўся ў Зах. Беларусь, дзе ў канцы вер. арыштаваны савецкiмi ўладамi i зняволены ў турму ў Львове. Закатаваны ў Бутырскай турме. Месца пахавання невядома.
  Лiт.: Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilno, 1939; Божым шляхам (Парыж). 1957, ? 76-81; Гарбiнскi БРД, с. 3-4, 233-256; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Царква (Мiнск). 1998, ? 1; ЭГБ, т. 1.
  
  АБУХОВIЧ Альгерд Рышардавiч (Альгерд-Якуб) [псеўд.: Граф Бандынэлi; Olgerd gr. Bandinelli; 25.7(6.8).1840, в. Калацiчы Бабруйскага пав. (цяпер Глускi р-н Магiлёўскай вобл.) - 10(22).8.1898, Слуцк], бел. паэт, мемуарыст, пераѓкладчык. Паходзiў з шляхецкай сям'i, звязанай па жаночай лiнii з iтальянскiм графскiм родам Бандынэлi (адсюль i псеўданiм). У 1852-54 вучыўся ў Слуцкай кальвiнiсцкай гiмназii, што паўплывала на фармiраванне яго светапогляду. Ужо пазней, у час падарожжаў па Еўропе, i асаблiва тады, калi А. жыў у Жэневе, узмацнiлася яго цiкавасць да кальвiнiзму. Адзiн з пачынальнiкаў жанру байкi ў бел. лiтаратуры; пiсаў у рэчышчы крытычнага рэалiзму. Перакладаў на бел. мову творы польскай, рускай i заходнееўрапейскiх лiтаратур. Пры жыццi не меў магчымасцi друкавацца, i да нас дайшла толькi невялiкая частка яго лiтаратурнай спадчыны; вельмi адметны твор - мемуары А. (надрукаваны ў газ. 'Гоман', 1916). Аўтар паэмы пра шведскага караля Карла ХII ('Дума аб Каралю ХII'), праблеме свабоды чалавечай асобы ('Ваўкалак'), сацыяльнай сатыры на парэформенную Расiю ('Старшына'). Вёў дыскусiю з Ф.Багушэвiчам аб пурызме i дыялектнай аснове бел. мовы ('Мне перш за ўсё iдзе аб тое, ...каб словы карэнныя беларускiя пры помачы нашай лiтаратуры атрымалi як нашырэйшае абывацельства. I дзеля гэтага я не сцясняю свайго дыялекту, ужываючы словы i звароты агульнабеларускiя... У канцы невядома яшчэ, каторы дыялект беларускi пераможа'). Удзельѓнiчаў у паўстаннi 1863-64, за што быў саѓсланы царскiмi ўладамi ў Сiбiр. Пасля вяртання намерваўся раздаць зямлю сялянам, але з-за апазiцыi сям'i вымушаны быў пакiнуць фамiльны маёнтак; заняўся рэпетытарствам у Слуцку. Там вакол яго збiралася творчая моладзь, будучыя ўдзельнiкi незалежнiцкага i вызваленчага руху - Язэп Дыла, Пётр Карповiч i iнш.
  Тв.: Творы. Мн., 1991.
  Лiт.: Родчанка Р. Альгерд Абуховiч-Бандынэлi: Нарыс жыцця i творчасцi. Мн., 1984; Альгерд Абуховiч // Пачынальнiкi. Мн., 1977; Гарэцкi М. Альгерд Абуховiч // Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Вiльня, 1920; Дыла Я. Пiсьменнiк-дэмакрат Альгерд Абуховiч // Дыла Я. Творы. Мн., 1981; Кiсялёў Г. Дзекабрыст у мемуарах Абуховiча // Кiсялёў Г. Героi i музы. Мн., 1982; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1; МАБ.
  
  АВЕЙДЭ Аскар [1837, Марыямпаль Аўгустоўскай губ., цяпер Лiтва - 8(20).7.1897, Вяцкая губ., Расiя], гiсторык, журналiст. У 1858 скончыў юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та, у 1859-61 працягваў вучыцца за мяжою. Служыў практыкантам у судовых установах Варшавы. Актыўны ўдзельнiк паўстання 1863-64. З восенi 1862 увайшоў у склад Цэнтральнага нацыянальнага камiтэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання. У канцы лiп. 1863 прыехаў у Вiльню як камiсар паўстанцкага варшаўѓскага ўрада. Належаў да памяркоўнага крыла 'чырвоных', крытыкаваў К.Калiноўскага за 'сепаратызм'. Арыштаваны ў Вiльнi 22.8.1863. Падчас следства, якое вялося ў Вiльнi i Варшаве, выдаў многiх удзельнiкаў паўстання. Напiсаў пра паўстанне падрабязныя нататкi, якiя ўпершыню наѓдрукаваны ў 1866 у Варшаве абмежаваным накладам; перавыдадзены ў 1961 у Маскве. Гэтыя нататкi сталi надзвычай важнай гiстарычнай крынiцай пра паўстанне. У 1866 сасланы на пасяленне ў Вяцкую губ., дзе i памёр.
  Тв.: Записки Оскара Авейде о польском восстании 1863 года. Варшава, 1866; Авейде О. Краткий очерк последних событий в Польше 1861-1864 гг. // Красный Архив. 1933, т. 2 (57); Показания и записки о польском восстании 1863 г. О.Авейде // Восстание 1863 г. Материалы и документы. М., 1961.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АГОЛ Iосiф Iосiфавiч (Iзраiль) [2.12.1891, Бабруйск - 10.3.1937, Мiнск], фiлосаф, бiёлаг, публiцыст, палiт. дзеяч. Член РСДРП з 1915. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў Бабруйску высланы ў Туруханскi край. Са жн. 1918 член Краявога камiтэта камунiстычных арганiзацый Беларусi i Лiтвы, якi кiраваў дзейнасцю падпольных арганiѓзацый. Са студз. 1919 сакратар Мiнскага гарвыканкама, намеснiк камiсара па справах фiнансаў БССР. Дэлегат Першага Усебеларускага з'езда Саветаў (лют. 1919), член ЦВК Лiтоўска-Беларускай ССР. З 1921 слухач Iнстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1924 супрацоўнiк Iнстытута фiласофii (секцыi прыродазнаўчых навук) у Маскве, пазней - лабараторыi генетыкi Бiялагiчнага iнстытута. Па праблемах генетыкi дразафiлы некалькi гадоў працаваў у ЗША. З 1934 акадэмiк АН Украiнскай ССР. Распрацоўваў фiласофскiя праблемы бiялогii, асаблiва генетыкi. У 1936 арыштаваны. Расстраляны 10 сак. 1937. Рэабiлiтаваны пасмяротна.
  Тв.: Новый мятеж // Правда. 4.3.1921; Происхождение животных и человека. М., 1924 (К., 1935); Диалектический метод и эволюционная теория. М.; Л., 1927; Хочу жить: повесть. М., 1936.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АГРЫЗКА Iасафат Пятровiч [1826, Лепельскi пав. Вiцебскай губ. - 30.3.1890, Iркуцк], выдавец, журналiст, грамадска.-палiт. дзеяч. Скончыў Лепельскае павятовае вучылiшча, Мiнскую гiмназiю, юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та (1849). З 1850 служыў у Кадыфiкацыйнай камiсii Царства Польскага, якая ў сталiцы Расiйскай iмперыi займалася ўпарадкаваннем, а таксама распрацоўкай законаў для гэтай аўтаномнай правiнцыi. У Санкт-Пецярбургу заснаваў друкарню (1859-63), у 1859 выдаваў на польскай мове газ. 'Słowo' (забаронена ўладамi) i альманах 'Pismo zbiorowe' (т. 1-2), выдаў першы зб. тв. М.Дабралюбава (т. 1-4, 1862), перавыдаў старажытныя законы ВКЛ i Польшчы 'Volumina Legum' ('Збор законаў', т. 1-8, 1859-60). Сябраваў з М.Чарнышэўскiм. У час паўстання 1863-64 стаў галоўным прадстаўнiком паўстанцкага варшаўскага ўрада (камiсар Нацыянальнага ўрада) у Санкт-Пецярбургу (прызначаны ў лют. 1863). Сучаснiкi адзначалi, што ў той перыяд А. быў перакананы ў непазбежнасцi сутыкнення Расii з Анѓглiяй i Францыяй, што i вызначыла яго паводзiны. Арыштаваны 14.11.1864 i пасля працяглага следства ў Вiльнi прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргi, якую адбываў у Сiбiры (Акатуй, Вiлюйск, Якуцк). У 1877 вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусi, Лiтвы, Польшчы.
  Лiт.: Баренбаум И.Е. Иосафат Огрызко (1826-1890): Очерк литературно-издательской деятельности. М., 1964; Гогель Н.В. Иосафат Огрызко и Петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа. Вильно, 1866-1867; МАБ; Pamięci Józefata Ohryzki przez dr. Dybowskiego // Biblioteka Warszawska. 1907, Maj, t. 2, cz. 2; Смирнов А.Ф. Революционные связи народов России и Польши: 30-60 годы ХIХ века. М., 1962; Шалькевич В. Первый издатель сочинений Н.А. Добролюбова // Неман. 1986, ? 2; Шостакович Б.С. Сибирские годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революционеры в Сибири (ХIХ в. - февраль 1917 г.). Иркутск, 1974. Вып. 2; SHP; ЭГБ, т. 1.
  
  АГУЛЬНIК Мянахiм Тэвелевiч [1889 - пасля 1956, Чувашыя ?], гiсторык. Працаваў загадчыкам яўрэйскага аддзела БелАН. Арыштаваны 6.12.1937. 10.10.1938 прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны 5.4.1949 МДБ Чувашскай АССР. 15.6.1949 прыгавораны да ссылкi ў Краснаярскi край. Рэабiлiтаваны 20.6.1956. Пасля 1956 жыў у Iбрэсi ў Чувашыi. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  АГУРСКI Самуiл Хаiмавiч [29.4.1884, Гродна - 19.8.1947, Паўладар, Казахстан], гiсторык i публiцыст. Член Бунда, удзельнiк рэвалюцыi 1905, у 1906-17 у вымушанай эмiграцыi ў Англii i ЗША. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 вярнуўся ў Беларусь. У 1918 быў ваенным камiсарам у Вiцебску. Працаваў у гiсторыка-партыйных установах у Мiнску i Маскве: у 1924-29 загадчык Гiстпарта ЦК КП(б)Б, нам. дырэктара Iнстытута гiсторыi партыi пры ЦК КП(б)Б; у 1930-33 дырэктар Гiспарта пры Маскоўскiм камiтэце ВКП(б). З 1934 дырэктар Iнстытута яўрэйскай пралетарскай культуры, намеснiк дырэктара Iнстытута нацыянальных меншасцей БелАН. З 1936 член-карэспандэнт БелАН. Шмат займаўся гiсторыяй Бунда i рэвалюцыйнага руху. У 'Нарысах па гiсторыi рэвалюцыйнага руху на Беларусi (1863-1917)' (1928) зрабiў спробу сiстэматызаваць гiсторыю рознанацыянальнага рэвалюцыйнага руху. Многiя палажэннi гэтай кнiгi спрэчныя, але на той час, калi ў савецкай гiстарыяграфii масава прадукавалася канцэпцыя апалагетыкi Бунда, замоўчвання дзейнасцi iншых арганiзацый, 'Нарысы' мелi пэўнае станоўчае значэнне. Адным з першых распачаў барацьбу супраць т. зв. беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палiт. абвiнавачваннi А. паўплывалi на трагiчныя лёсы Iгнатоўскага, Жылуновiча i iнш. Ва ўмовах вострай iдэйна-палiт. барацьбы i прычэплiвання ярлыкоў падпаў пад крытыку сам. Арыштаваны 4.3.1938, па пастанове Асобай нарады пры НКВД СССР ад 15.8.1939 сасланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у Паўладары ад кровазлiцця ў мозг. Рэабiлiтаваны 7.4.1956 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР.
  Тв.: Борьба против уклонов на историческом фронте // Пролетарская революция. 1929, ? 11; Октябрьские бои в Москве. М., 1932.
  Лiт.: Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919-1941 гг.). Мн., 1985; ЭГБ, т. 1; Возвращенные имена.
  
  АДАМАЎ Уладзiмiр [12.6.1875, Санкт-Пецярбург - 1937 ?] батанiк, адзiн з першых даследчыкаў раслiннага свету Беларусi. Выпускнiк Пецярбургскага ун-та (1899). Працаваў у навуковых установах Беларусi: загадчык аддзела Мiнскай балотнай доследнай станцыi, секцыi Беларускага адѓдзялення Усесаюзнага Iнстытута прыкладной батанiкi, кiраўнiк геабатанiчнай экспедыцыi Наркамзема БССР. Заснавальнiк батанiчных садоў БДУ i Вялiкалятчынскага (каля Вiцебска). Ахвяра рэпрэсiй.
  Тв.: Бачэйкаўскi сад i палац // Вiцебшчына. Т. 1. Мн., 1925; Обзор растительности Белорусского Полесья. Мн., 1928 (разам з А.Д.Лазук).
  Лiт.: БЭ, т. 1.
  
  АДАМОВIЧ Антон Яўстаф'евiч [псеўд. Альгердзiч Г., Бiрыч В., Забранскi Д., Недасек Н., Склют Р., Юстапчык С.; крыпт. А.Ан.; 26.6.1909, Мiнск - 12.6.1998, ЗША], бел. лiтаратуразнавец, гiсторык, празаiк. У 1920-х г. пiсаў пра творчасць сучасных яму бел. лiтаратараў, у тым лiку манаѓграфiчнае даследаванне пра творчасць М.Гарэцкага. Першая друкаваная праца - рэцэнзiя на зборнiк В.Маракова 'Пялёсткi' ('Чырвоны сейбiт', 1926). У 1928 скончыў МБПТ, паступiў у БДУ. 25.7.1930 арыштаваны па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Глазаў, у 1934 пераведзены ў Вятку (Кiраў), дзе працаваў у навучальных установах. Арыштоўваўся зноў 25(?).6.1937. Вызвалены ў 1938, вярнуўся ў Мiнск. Скончыў БДУ, працаваў настаўнiкам у сярэдняй школе. У час вайны заставаўся ў Мiнску. З лiп. 1941 - адзiн з арганiзатараў выдання шэрагу бел. газет, часопiсаў, кнiг. Узначалiў выдавецкi адѓдзел, створаны пры Мiнскай гарадской управе для арганiзацыi выпуску газет. Адначасова з'яўляўся галоўным рэдактарам Краявога выдавецтва 'Менск', кiраваў Беларускiм навуковым таварыствам, працаваў у 'Менскай (Беларускай) газэце'. У канцы 1943 пераехаў у Германiю. Працаваў у газ. 'Ранiца' (Берлiн). У лагеры для перамешчаных асоб выдаваў газ. 'Ведамкi', 'Бацькаўшчына', час. 'Конаднi' i 'Сакавiк'. Напiсаў рэцэнзii на рукапiс кнiгi Н.Арсенневай 'Сягоння' (1944), паэму Л.Случанiна 'Рагнеда' (1944), зборнiк А.Салаўя 'Звiняць званы Святой Сафii' (1947) i iнш. Аўтар грунтоўных прадмоў да эмiгранцкiх выданняў У.Дубоўкi ('Сredo', 1949), Я.Коласа ('Новая зямля', 1952), У.Жылкi ('Творы. Да 20-годдзя ўгодкаў смерцi', 1953), А.Мрыя ('Запiскi Самсона Самасуя', 1953), Л.Калюгi ('Нядоля Заблоцкiх', 1953), Я.Купалы ('Раскiданае гняздо' i 'Тутэйшыя', 1953), М.Кавыля ('Пад зорамi белымi', 1955), Я.Юхнаўца ('Шорах моўкнасцi', 1955), М.Сяднёва ('Ля цiхай брамы', 1955). Падрыхтаваў шэраг т. зв. угодкавых артыкулаў - 'Каб так любiлi Беларусь' (Да 15-х угодкаў смерцi П.Труса), 'Usievalod Ihnatouski' (Да 65-годдзя з дня нараджэння У.Iгнатоўскага), 'Паўлюк Трус' (Да 25-х угодкаў смерцi i 50-х угодкаў народзiнаў), 'Дзесятая гадавiна смерцi Кузьмы Чорнага', '30-я ўгодкi заснавання 'Узвышша', 'Юбiлейны год: 'Наша доля', 'Наша нiва' (1956), 'Да 40-годдзя савецкае лiтаратуры' (1956), 'З нагоды 30-х угодкаў дзейнасцi Рыгора Крушыны' (1957), 'Да 40-годдзя Купалавага антыбальшавiзму' i 'Некатарыя Купалавы балады 1918 г.' (1958), 'Пяцьдзесят гадоў беларускага адраджэння' (1959), 'На ўгодкi Слуцкае бiтвы' (1959) i iнш. Надрукаваў шэраг антыбальшавiцкiх рэфератаў, артыкулаў, кнiг - 'Яны зноў на Беларускай зямлi' (1944), 'Арыентацтва - хвароба беларуская' (1944), 'Очерки истории большевизма в Белоруссии' (1954), 'Саветызацыя беларускай лiтаратуры' (1955), 'Пантэон пiсьменнiкаў БССР' (1959). У газ. 'Бацькаўшчына' апублiкаваў манаграфiю 'Званар Адраджэння - Вацлаў Ластоўскi' (1954). Нацыянальнай iдэяй прасякнуты такiя празаiчныя творы А., як 'Афрадыта ОСТ', 'Каханы горад' i iнш. З 1960 г. жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кiраўнiкоў радыёстанцыi 'Свабода'. Працягваў пiсаць гiсторыка-лiтаратурныя i крытычныя артыкулы: 'Алесь Гарун: жыццё i творы' (1961), 'Лiрнiк краiны ветлай (З успамiнаў пра Мiколу Равенскага)' (1961), '70-годдзе Максiма Гарэцкага' (1963), 'Да пытання пра месца Францiшака Багушэвiча ў гiсторыi беларускай лiтаратуры' (1964-1965), 'Да ўгодкаў Цёткi...' (1966), 'Аспекты <...> творчасцi Наталлi Арсеневай' (1971), '90 год Купалы й Коласа' (1972), 'Успамiны <...> памяцi Лявона Савёнка' (1974), 'Успамiны пра Уладзiмiра Дубоўку' (1976), 'Наталля Арсеннева' (1979) i шмат iншых. Вывучэнне творчай спадчыны А. (каля 250 прац, у тым лiку на англiйскай, нямецкай i рускай мовах) яшчэ наперадзе.
  Тв.: Максiм Гарэцкi: (Спробы манаграфii аб творчасцi) // Узвышша. 1928, ? 1-6; Большевизм на путях установления контроля над Белоруссией. Мюнхен, 1954; Якуб Колас у супрацiве саветызацыi: доследы i матэрыялы. Мюнхен, 1955; Большевизм в революционном движении в Белоруссии: Исследования и материалы. Мюнхен, 1956; Супрацiўленне саветызацыi ў беларускай лiтаратуры. Мюнхен, 1956, (англ. пераклад 1958); Як дух змагання Беларусi (да 100-х угодкаў нараджэння Iвана Луцкевiча) (1981).
  Лiт.: Пастанова беларускага лiтаратурна-мастацкага згуртавання 'Узвышша' аб палiтычных памылках у лiтаратурна-публiцыстычнай творчасцi // Узвышша. 1930, ? 1; Кунiцкi С. Крытычныя артыкулы Антона Адамовiча як адлюстраванне буржуазнай нацыянал-дэмакратычнай iдэалогii // Полымя. 1931, ? 2; Мальдзiс А. Адамовiч Антон // БП, т. 1; Маракоў Л. Антон Адамовiч // Голас Радзiмы. 1999, 13-20 мая.
  
  АДАМОВIЧ Язэп [26.12(7.1).1897, Барысаў - 22.4.1937], дзяржаўны дзеяч. Удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне, ваяваў на Паўднёва-Зах. i Румынскiм франтах (старшы унтэр-афiцэр; узнагароджаны 3 Георгiеўскiмi крыжамi). У войску (1916) далучыўся да сацыялiстычнага руху. У канцы таго ж года быў паранены i знаходзiўся на лячэннi ў Харкаве, дзе i сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю 1917. Праводзiў актыўную рэвалюцыйную агiтацыю сярод салдат, выбiраўся членам палкавога камiтэта i Харкаўскага Савета. Каб нейтралiзаваць яго ўплыў, камандаванне зноў адправiла А. на фронт. Увосень 1917 дэмабiлiзаваны, працаваў сакратаром Барысаўскага павятовага Савета. Летам 1918 начальнiк гарнiзона i ваенны камiсар Смаленскай губ.; з вер. 1918 - ваенны камiсар Магiлёўскага i Лепельскага ваенных Саветаў, потым ваенны камiсар Мiнскай губ. З вер. 1920 народны камiсар па ваенных справах БССР, адначасова з 1921 народны камiсар унутраных спраў БССР i намеснiк старшынi ЦВК i СНК БССР. Браў удзел у падрыхтоўчай рабоце па ўтварэннi СССР. Актыўна займаўся ўзбуйненнем тэрыторыi БССР - з'яўляўся ўпаўнаважаным СНК БССР па далучэннi Вiцебскай губ. У сак. 1924 - маi 1927 старшыня СНК БССР. Паводле слоў Я.Пушчы, у А. знаходзiлi падтрымку нацыянальна арыентаваныя лiтаратары. У сувязi з канфлiктам з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б А.Крынiцкiм быў пераведзены на працу ў Маскву. З мая 1927 старшыня праўлення Цукратрэста СССР, з 1932 працаваў на Далёкiм Усходзе начальнiкам Камчацкага акцыянернага таварыства, кiраўнiком цукровых i рыбакансервавых прадпрыемстваў. У атмасферы масавых рэпрэсiй i цкаванняў скончыў жыццё самагубствам. Яго iмем названа вулiца ў Барысаве.
  Лiт.: Шамардзiна С. Старонкi з бiяграфii Язэпа Адамовiча // Полымя. 1966, ? 4; ЭГБ, т. 1.
  
  АДВАЖНЫ Вiнцук [сапр.: Германовiч Язэп; псеўданiмы: Лявон Ветрагон, Хлопчык з-пад Гораднi; крыптанiмы: А.В., В.Адв., A.W., W.A.; 4.3.1890, мяст. Гальшаны Ашмянскага пав. Вiленѓскай губ., цяпер Ашмянскi р-н Гродзенскай вобл. - 26.12.1978, Лондан], каталiцкi святар усх. абраду, паэт, публiцыст. Пераследаваўся польскiмi i савецкiмi ўладамi. Вучыўся ў Гальшанскай пачатковай i Ашмянскай гарадской школах; у 1913 скончыў Вiленскую духоўную каталiцкую семiнарыю. 29.6.1913 пасвечаны ў святары; працаваў у розных парафiях Беластоцкага дэканата. У 1921 уступiў у Таварыства беларускай школы; арганiзаваў адну з бел. школ, у касцёле гаварыў казаннi на бел. мове. Гэта выклiкала незадаволенасць найвышэйшай iерархii, i А. вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 уступiў у ордэн марыянаў. Служыў там пробашчам, адначасова выкладаў Закон Божы i лацiнскую мову ў мясцовай гiмназii. Празаiчныя i паэтычныя творы А. рэгулярна з'яўлялiся на старонках перыядычнага друку ('Krynica', 'Chryścijanskaja Dumka'). З 1932 на мiсiянерскай працы ў Харбiне, дзе таксама быў дырэктарам гiмназii. У 1936 вярнуўся ў Вiльню, кiраваў Беларускiм марыянскiм домам студэнтаў. У 1938 дэпартаваны разам са студэнтамi ў Цэнтральную Польшчу. Зноў выехаў у Харбiн. У 1948 арыштаваны кiтайскай палiцыяй i перададзены савецкiм органам бяспекi. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзiўся ў зняволеннi ў Сiбiры. Пасля смерцi Сталiна вызвалены. Выехаў у Польшчу, а ў 1959 у Iталiю, затым у Вялiкабрытанiю. Пра сваё знаходжанне ў лагерах напiсаў успамiны 'Кiтай - Сiбiр - Масква'. Жывыя, яскрава паданыя сведчаннi чалавека, якi прайшоў праз ГУЛАГ, выклiкалi вялiкую цiкавасць, былi апублiкаваныя на бел., iтальянскай, польскай, лiтоўскай мовах. У эмiграцыi рэдагаваў час. 'Божым шляхам' (Лондан).
  Тв.: А.В. Унiя на Палессi: Вершаваная дыскусiя унiята, праваслаўнага манаха i р.-к. ксяндза. Альбертын, 1932; W.A. Biełaruskija Cymbały (Zbornik wieršau). Wilnia, 1933; Chłapiec: Powieść. Wilnia, 1935; Na Daloki Uschod. Wilnia, 1937 (пад сваiм прозвiшчам); Вiнцук Адважны. Кiтай - Сiбiр - Масква. Мюнхен, 1962; Вiнцук Адважны. Байкi i iншыя вершы. Лондан, 1973.
  Лiт.: Ласкоў I. Шлях пакутнiка: Па старонках адной малавядомай кнiгi // ЛiМ, 9.2.1990; Сачанка Б. Сняцца сны... С. 12-14; Станкевiч А. Аб жыццi i творчасцi В.А. (Вiнцука Адважнага) // W.A. Biełaruskija Cymbały. Wilnia, 1933; Юрэвiч Л. Лiтаратурная спадчына: новы погляд // Беларус (Нью-Йорк). 1997. Жнiвень; Гарбiнскi БРД С. 51-52, 289-296; БП, т. 1.
  
  АДЗIНЕЦ Аркадзь Якаўлевiч [9.8.1895, в. Паѓрэчча Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Глускi р-н Магiлёўскай вобл. - пасля 1957, Башкiрыя ?], мовазнавец. У 1915-18 служыў у царскай армii. У 1918-19 вучыўся на педкурсах, працаваў загадчыкам Народнага дома ў в. Рудабелка. У 1920 мабiѓлiзаваны ў Чырвоную Армiю, у якой служыў да канца 1921. У 1922-23 настаўнiчаў на вёсцы. У 1924 скончыў Бабруйскi педтэхнiкум, працаваў настаўнiкам у Мазыры. У 1928 скончыў БДУ, вучыўся ў аспiрантуры БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Па пастанове Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Чэбаксары Чувашскай АССР на 5 гадоў. 25.7.1935 пастановай Асобай нарады тэрмiн высылкi падоўжаны на 3 гады. Працаваў настаўнiкам рускай мовы i лiтаратуры, бухгалтарам Водаканалтрэста. З 1941 ва Уфе, працаваў бухгалтарам трэста 'Стэрлiтамакбуд'. Рэабiлiтаваны па абодвух прыгаворах 15.11.1957. Пасля рэабiлiтацыi жыў у Стэрлiтамаку Башкiрскай АССР. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  АДЗЯРЫХА Мiхась Якубавiч [1904, в. Белiчы Слуцкага пав. - 1938, ?], краязнавец. З 1922 вучыўся на педагагiчным ф-це БДУ. Даследаваў руiны замка ў Койданаве. Удзельнiчаў у краязнаўчым руху. У 1927 арыштаваны ДПУ БССР, як 'удзельѓнiк маладзёжнай контррэвалюцыйнай арганiзацыi'. Сасланы ў Вятку. Абставiны i дата смерцi невядомыя.
  Тв.: Апiсанне Койданаўскага замка // Наш край. 1926, ? 1.
  Лiт.: Вяргей В. Археалагiчная навука ў Беларускай ССР 1919-1941 гг. Мн., 1992; Улашчык М. Краязнаўства. Мн., 1999. С.13.
  
  АДЫНЕЦ Антон Эдвард [псеўданiм: Inocenty Staruszkiewicz; 25.1.1804, Гейстуны Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Ашмянскi р-н Гродзенскай вобл.) - 15.1.1885, Варшава], паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Пiсаў на польскай мове. Скончыў Барунскую базыльянскую школу ў 1820 i Вiленскi ун-т у 1823 (магiстр права). Ва ун-це стаў сябрам таварыства фiларэтаў, якому прысвяцiў 'Песню фiларэтаў' (пазней Ф.Багушэвiч зрабiў пераробку гэтага твора пад назваю 'Песня'). Сябраваў з А.Мiцкевiчам, Я.Чачотам, Т.Занам, I.Дамейкам, I.Ходзькам, I.Лялевелем. Пабачыўшы паэтычныя здольнасцi А., Чачот узяў яго пад сваю апеку, за гэта сябры празвалi Чачота Ментарам, а А. - Тэлемакам (паводле грэчаскай мiфалогii, Ментар быў выхавальнiкам Тэлемака). Па справе таварыства быў зняволены ў лiст. 1823 - лют. 1824. У 1829-37 вандраваў па Зах. Еўропе, часам спадарожнiчаў А.Мiцкевiчу. У 1837 вярнуўся ў Гейстуны, а з 1838 жыў у Вiльнi. Быў рэдактарам альманаха 'Melitele' (1829) i газеты на расiйскай i польскай мовах 'Виленский вестник' (1841-59). Паступова погляды А. сталi больш кансерватыўнымi. У прыватнасцi, у 1858 ён удзельнiчаў у выданнi 'Вiленскага альбома' у гонар Аляксандра II. З 1866 жыў у Варшаве. Ёсць звесткi, што ў 1884, калi разам з Дамейкам А. наведваў Беларусь, суѓстракаўся ў Крошыне з П.Багрымам. У сваёй творчасцi часта выкарыстоўваў сюжэты з гiсторыi Беларусi, перакладаў сусветную класiку.
  Тв.: У кн: Фiламаты i фiларэты. Мн., 1998. С. 352-360.
  Лiт.: Mikołaitis J. Odyniec wśród przyjaciół. Częstochowa, 1938; Цвiрка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё i творчасць А.Э. Адынца // Роднае слова. 1994, ? 3; МАБ; ЭГБ, т. 1.
  
  АЗБУКIН Мiкалай [1894, Бабруйск - 24.11.1943, ?], географ, краязнавец, публiцыст, дзеяч бел. нацыянальнага руху. Паходзiў з сям'i патомѓных дваранаў. У 1912-17 вучыўся ў Пецярбургскiм ун-це. Пасля сканчэння вучобы выкладаў геаграфiю i прыродазнаўства ў Бабруйскай гiмназii. Далучыўся да бел. нацыянальнага руху, член камiтэта Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. Падчас польскай акупацыi ў 1919 арыштаваны. Восенню 1920 стаў дырэктарам бабруйскай школы iмя Я.Купалы. Увесну 1921 зноў арыштаваны ўжо савецкiмi ўладамi па падазрэннi ў прыналежнасцi да партыi бел. эсэраў. З 1921 працаваў у Мiнску: у Навукова-тэрмiналагiчнай камiсii Наркамасветы БССР, у Iнстытуце беларускай культуры, з 1929 на кафедры геаграфii БелАН. У кнiзе 'Географiя Эўропы' трактаваў Беларусь як самадастатковую краiну. Адзiн з галоўных арганiзатараў краязнаўчага руху ў Беларусi, сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства, першы рэдактар часопiса 'Наш край'. У пачатку 1928 у БССР iснавала ўжо 301 краязнаўчая арганiѓзацыя, якiя аб'ядноўвалi 10510 чалавек. Iмклiвае пашырэнне краязнаўчага руху, глыбока патрыятычнага па сутнасцi, выклiкала занепакоенасць камунiстычных уладаў, i на краязнаўцаў абрынулiѓся рэпрэсii. А. быў арыштаваны 21.7.1930 па абвiнавачаннi ў прыналежнасцi да 'Саюза вызвалення Беларусi' i па пастанове Калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Налiнск на 5 гадоў. Ёсць звесткi, што зноў быў асуджаны ў 1937 (?). Загiнуў у 1943 у зняволеннi. Паводле сведчання Ю.Бiбiлы, расстраляны нiбыта за спробу перайсцi мяжу на поўднi СССР. Рэабiлiтаваны 15.11.1957 Вярхоўным судом БССР.
  Тв.: Географiя Эўропы. М.; Л., 1924 (у сааўтарстве з А.Смоѓлiчам); Географiя па-заэўрапейскiх краёў. Мн., 1925 (у сааўт.); Школьная карта Беларусi. Мн., 1925 (разам з А.Смолiчам); Нашы мястэчкi (Матэрыялы да геаграфiчнага слоўнiка) // Наш край. 1925, ? 2-3; Мястэчка Шацак // Тамсама. 1927, ? 1.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; Возвращенные имена.
  
  АКIНЧЫЦ Аляксандр [9.2.1839, в.Сялец Пружанскага пав. (па iншых звестках нарадзiўся 28.8.1839, Гродна) - 20.4.1886, Парыж], медык, публiцыст, мемуарыст. У 1856-61 вучыўся на медыцынскiм ф-це Маскоўскага ун-та, доктар медыцыны. У 1861 распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынѓскай дапамогi параненым паўстанцам 1863. Атрымаў 12 гадоў катаргi. На этапе памiж Табольскам i Томскам А. i яшчэ двое вязняў здолелi схавацца пад iмёнамi памерлых ад тыфу ссыльных. А. заѓстаўся ў Томску пад прозвiшчам Малеўскi. На конях i пешшу дабраўся да цэнтральных р-наў Расii. Пры дапамозе расiйскiх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жн. 1865 разам з З.Мiнейкам даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця А. У сувязi з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыi, мусiў прайсцi адпаведныя курсы i ў лiп. 1867 паспяхова здаў iспыт на званне доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснiкi, быў адданы iдэi дапамогi людзям, якiя пакутуюць. Браў актыўны ўдзел у дзейнасцi эмiгранцкiх арганiзацый уцекачоў з тэрыторыi былой Рэчы Паспалiтай. Выступаў з публiкацыямi ў прэсе. Напiсаў мемуары 'Успамiны з побыту ў Расii ў 1863 г.', якiя не былi апублiкаваны i захоўваюцца ў архiве сям'i.
  Лiт.: Kulczykowski M. Okińczyc (Okieńczyc) Aleksander // PSB. T. XXIII/4, Zeszyt 99, 1978. S. 664-666.
  
  АКIНЧЫЦ Фабiян [20.1.1886, в. Акiнчыцы Мiнскага пав., цяпер у межах Стоўбцаў - 7.3.1943, Мiнск], грамадска-палiт. дзеяч, публiцыст, рэдактар. Па адукацыi юрыст (скончыў Пецярбургскi ун-т у 1913). У 1906-17 член партыi эсэраў. Па некаторых звестках, у 1918 камiсарыў у Ноўгараѓдзе. З 1923 жыў на Стаўбцоўшчыне: дырэктар пачатковай школы ў в. Засулле, у 1926 адкрыў у Стоўѓбцах бюро юрыдычных парад. У жн. 1926 уступiў у Беларускую сялянска-работнiцкую грамаду, а ў вер. таго ж года пераехаў у Вiльню, дзе ўзначалiў юрыдычны аддзел Цэнтральнага сакратарыята БСРГ. Член Галоўнай управы i Надзорчай рады Таварыства беларускай школы. За сваю актыўную дзейнасць у студз. 1927 арыштаваны польскiмi ўладамi i ў маi 1928 асуджаны на 8 гадоў зняволення ў турме. Але ў 1929 тэрмiн зняволення быў скарочаны на 2 гады. Прэзiдэнт Польшчы I.Масцiцкi сваiм распараджэннем датэрмiнова вызвалiў А. ў лiп. 1930. Пасля вызвалення актыўна займаўся пубѓлiцыстыкай, уваходзiў у рэдкалегii газ. 'Наперад', 'Беларускi звон', 'Народны звон'. У маi 1931 стварыў прапольскую групу 'Адраджэнне'. Эвалюцыянаваў у бок нацыянал-сацыялiзму, з 1933 выдаваў часопiс адпаведнай арыентацыi 'Новы шлях'. Распачаў працу па стварэннi Беларускай нацыянал-сацыялiстычнай партыi, якая ў кастр. 1937 была забаронена польскiмi ўладамi. З лiп. 1939 у Берлiне, старшыня Беларускага бюро прапаганды пры Мiнiстэрстве прапаганды. Падчас наведвання Мiнска быў застрэлены партызанамi.
  Тв.: Чаму гэта так сталася? (Да справы выезду за гранiцу былых правадыроў Грамады). Вiльня, 1931; Правакацыя беларускага народа (Да справы б. старшынi Грамады Б.Тарашкевiча). Вiльня, 1933; Аграрна-кааператыўная палiтыка будучынi. Вiльня, 1936; Jak Komintern organizował ruch białoruski. Wilno, 1936.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АКСЕЛЬРОД Зэлiк [30.12.1904, Маладзечна - 26.6.1941, Мiнск], паэт, перакладчык. Брат мастака Меера Аксельрода (1902, Маладзечна - 1970; мастацкую адукацыю атрымаў y прыватных выѓкладчыкаў у Мiнску, а таксама ў М.Шагала i Ю.Пэна ў Вiцебску; пасля 2-й сусветнай вайны стварыў серыю карцiн пра гета). А. пачаў выступаць у друку з 1921. Пiсаў на мове iдыш. У 1922-25 вучыўся ў Вышэйшым лiтаратурна-мастацкiм iнстытуце iмя В.Брусава ў Маскве, у 1928 скончыў лiтаратурны ф-т Маскоўскага педiнстытута. Менавiта мастацкая атмасфера Масквы 1920-х паўплывала на фармiраванне паэтычнага густу А., творы якога вылучалiся лiрызмам. Перакладаў бел. i расiйскую класiку (Я.Купала, А.Пушкiн, М.Някрасаў). Член БелѓАПП з 1928, член СП СССР з 1934. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, а з 1931 адказны сакратар яўрэйскага час. 'Штэрн' ('Зорка'). Пераклаў паэму 'Вялiкаму Сталiну ад беларускага народа', але гэта не выратавала яго ад рэпрэсiй. Арыштаваны НКВД 30.5.1937; расстраляны 26.6.1941 у Мiнску. Рэѓабiлiтаваны ў 1957.
  Лiт.: БП, т. 1.
  
  АКСЕЛЬРОД Любоў Iсакаўна [лiтаратурны псеўданiм: Артадокс; 1868, мяст. Дунiлавiчы Вiлейскага пав. Вiленскай губ, цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 5.2.1946, Масква], фiлосаф, лiтаратуразнавец. З 1884 у рэвалюцыйным руху. У 1887 эмiгравала ў Францыю. Член групы 'Вызваленне працы', паслядоўнiца Г.В.Пляханава. У 1900 скончыла Бернскi ун-т. Уступiла ў 'Саюз рускiх сацыял-дэмакратаў за мяжой'. Супрацоўнiчала ў газ. 'Заря' (1901-02), 'Искра' (1901-05). У 1903 пасля II з'езда РСДРП далучылася да меншавiкоў. Вярнулася ў Расiю (1906). Друкавалася ў газ. 'Северо-Западный край', час. 'Наша заря', 'Современный мир', 'Дело'. Распрацоўвала пытаннi эстэтыкi, гiсторыi фiласофii i гiстарычнага матэрыялiзму. У 1915 выслана з Петраграда. У 1917 член ЦК партыi меншавiкоў, пляханаўскай групы 'Адзiнѓства'. У 1918 адышла ад палiт. дзейнасцi. З 1921 у Маскве, выкладала фiласофiю ў Iнстытуце чырвонай прафесуры, Дзяржаўнай акадэмii мастацкiх навук, распрацоўвала пытаннi сацыялогii мастацтва. Аўтар прац 'В защиту диалектического материализма. Против схоластики' (1928), 'Идеалистическая диалектика Гегеля и материалистическая диалектика Маркса' (1934). Рэпрэсавана ў 1930-я г.
  Тв.: Философские очерки. М., 1906.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АЛЕКСАНДРОВIЧ Андрэй [псеўданiмы: А.А-вiч, А.Андр., Андр. Ал-iч, А.Худнiцкi, Чыгуначнiк Бэцiн; 9(22).1.1906, Мiнск - 6.1.1963, Падмасѓкоўе], паэт, перакладчык, публiцыст, член-карэспандэнт АН БССР. Сярэднюю i вышэйшую адукацыю атрыѓмаў у Мiнску: скончыў МБПТ (1925), БДУ (1930). Яшчэ ў гады 1-й сусветнай вайны стаў удзельнiкам хору У.Тэраўскага. Наведваў 'Беларускую хатку'. Адзiн з арганiзатараў лiтаратурнага аб'яднання 'Маладняк'. У 1925 рэдактар час. 'Малады араты', працаваў у рэдакцыях розных рэгiянальных i мiнскiх выданняў ('Наш працаўнiк', 'Чырвоная Полаччына', 'Бальшавiк Беларусi', 'Заклiк'). Першыя паэтычныя зборнiкi 'Па беларускiм бруку', 'Прозалаць'. Кар'ера А. развiвалася даволi паспяхова: у 1934-37 намеснiк старшынi праўлення СП БССР, дырэктар Iнстытута мовы БелАН, у 1931-37 член ЦВК БССР, у 1936-37 кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. У 1930-я ў час цкавання бел. руху далучыўся да гэтай кампанii. У паэме 'Ценi на сонцы' (1930) 'выкрыў' вядомых бел. лiтаратараў i вучоных. Разгромным у дачыненнi да бел. лiтаратуры было i яго выступленне на III пленуме праўлення СП СССР. Вылучыўся ў русiфiкацыi бел. мовы - у падрыхтаваным пад яго рэдакцыяй 'Руска-беларускiм слоўнiку' (1937) былi парушаны лексiчныя нормы бел. мовы. Але карная машына не абмiнула i яго. Першы раз арыштаваны 2.7.1938 i асуджаны на 15 гадоў лагераў; у 1938-47 на Крайняй Поўначы, працаваў на будоўлi Нарыльскага металургiчнага камбiната. Тэрмiн зняволення быў скарочаны да 8 гадоў, i ў 1947 ён выйшаў на волю. У 1947-48 - лiтсупрацоўнiк шматтыражкi Мiнскага трактарнага завода, але ў 1948 яму забаранiлi працаваць у друку, нейкi час быў брыгадзiрам будаўнiкоў. Зноў арыштаваны 26.2.1949 i сасланы ў Краснаярскi край. Рэабiлiтаваны ў 1955. Потым жыў i працаваў у Мiнску. Памёр у санаторыi ў Падмаскоўi. Пахаваны ў Мiнску.
  Тв.: Зб. тв. Т. 1-2. Мн., 1963; Творы. Мн., 1981.
  Лiт.: Да дзесяцiгоддзя творчай працы Андрэя Александровiча: Спiс лiтаратуры // Кнiга масам. 1932, ? 1; БП, т. 1.
  
  АЛЬШЭЎСКI Анатоль [партыйны i публiцыстычны псеўданiм i крыптанiм: Юрка Пружанскi, Ю.Пружанскi, Ю.П.; 21.6(4.7).1904, мяст. Бяроза-Картузская Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобл. - 1937, Мiнск], публiцыст, дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусi. Даволi рана далучыўся да левага руху, у 1919 у 15-гадовым узросце ўступiў у Чырвоную Армiю, ваяваў на Палессi; тады ж стаў членам РКП(б). У 1920 быў накiраваны на вучобу ў Камунiстычны ун-т iмя Свярдлова ў Маскве. У 1925, як ураджэнец Зах. Беларусi, накiраваны туды на падпольную работу. Быў сакратаром ЦК КСМЗБ, членам ЦК КСМ Польшчы. У 1926 i 1928 выбiраўся членам ЦК КПЗБ. Актыўна займаўся публiцыстыкай i рэдактарскай справай - рэдагаваў цэнтральныя органы ЦК КПЗБ 'Бальшавiк' i 'Чырвоны сцяг'. Друкаваўся ананiмна i пад псеўданiмамi ў падпольных выданнях. Асноўная тэма яго публiцыстыкi - вострая крытыка палiтыкi польскага ўраду ў Зах. Беларусi. Гэтая дзейнасць не магла быць незаўважана: у 1927 арыштаваны польскiмi ўладамi i зняволены ў Варшаве. У 1928 па абмене палiт. вязнямi трапiў у СССР. У 1932 зноў закiнуты ў заходнебел. камунiстычнае падполле, але ў лiп. таго ж года вернуты ў Мiнск. Працаваў у рэдакцыi Прадстаўнiцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. З 1933 на прафсаюзнай рабоце. У час найбольшага ўздыму масавых рэпрэсiй у 1937 арыштаваны; загiнуў у засценках НКВД. Рэабiлiтаваны пасмяротна. Iмя Альшэўскага нададзена вулiцам у Бярозе i Пружанах. У Бярозе захаваўся дом, дзе ён жыў; там устаноўлена мемарыяльная шыльда.
  Лiт.: Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983; Калеснiк Ул. Пасланец Праметэя: Дакум. аповесць. Мн., 1984; Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў; ЭГБ, т. 1.
  
  АЛЯХНОВIЧ Мiкола [крыптанiмы: А-ч; А-ч, М.; Ал.; Ал-iч; Алiг; Алiч; Алiч. Мiк.; Мiк.А.; 8(21).4.1903, Барысаў - 9.4.1959, Ленiнград], лiтаратурны крытык. Паводле ўласных прызнанняў (у анкеце 'Маладняка') лiтаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1918, друкавацца - з 1919. З 1919 да 1921 удзельнiчаў у грамадзянскай вайне на баку 'чырвоных': спачатку партызанiў на Барысаўѓшчыне, потым у складзе стралковай дывiзii ваяваў на Зах. фронце. Пасля вяртання ў 1921 да цывiльнага жыцця пачаў вывучаць медыцыну ў БДУ, але ў 1924, на трэцiм курсе, пакiнуў вучобу. На працягу года выкладаў бел. мову i лiтаратуру ў працоўнай школе, а потым на агульнаадукацыйных курсах у Барысаве. З 1925 належаў да лiтаратурнага аб'яднання 'Маладняк', у 1925-27 кiраўнiк Барысаўскай фiлii аб'яднання. 24.11.1925 удзельнiчаў у першым з'ездзе 'Маладняка'. Пры ацэнцы лiтаратурных твораў часам кiраваўся больш iдэалагiчнымi, чым эстэтычнымi крытэрыямi. У 1930 скончыў лiтаратурна-лiнгвiстычнае аддзяленне педагагiчнага ф-та БДУ. Вучыўся ў аспiрантуры, у 1932-34 быў навуковым супрацоўнiкам секцыi лiтаратуры Iнстытута мовы, лiтаратуры i мастацтва Беларускай Акадэмii навук. У 1930-36 - выкладчык МВПI; у 1935 атрымаў званне дацэнта. Арыштаваны НКВД 26.11.1936, у 1938 асуджаны на 12 гадоў зняволення. Высланы на Калыму, працаваў доктарам у лагерным медпункце, пазней - у псiхiятрычным аддзяленнi клiнiкi. У 1945 пераведзены ў Тайшэт (Iркуцкая вобл.), у 1956 - у Карагандзiнскую вобл. Рэабiлiтаваны ў 1957. Паѓсля вызвалення жыў у Ленiнградзе. Да лiтаратурнай дзейнасцi не вярнуўся, займаўся медыцынскiмi даследаваннямi.
  Лiт.: Саламевiч Я. Адзiн з першых // ЛiМ. 1978, 21 крас.; БП, т. 1.
  
  АЛЯХНОВIЧ Францiшак [Аляхновiч-Алекна; псеўданiмы i крыптанiмы: А-вiч; Ф.А.; Ф.О.; Фр.; Я.Монвiд; I.Монвiд; Ю.Монвiд; 9.3.1883, Вiльня - 3.3.1944, Вiльня], драматург, тэатральны дзеяч, публiцыст. З дзяцiнства выхоўваўся ў артыстычным асяроддзi: бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сiстэматычнай агульнай адукацыi не атрымаў, хоць i рабiў некалькi спроб вучыцца ў Вiленѓскай гiмназii, Вiленскай хiмiчна-тэхнiчнай школе i ў Кракаўскiм ун-це. У 1904 паступiў у Варшаўскую драматычную школу, пасля сканчэння якой у 1907 вандраваў з трупай акцёраў. У 1908 вярнуўся ў Вiльню, дзе ўладкаваўся рэпарцёрам, пачаў выдаваць на польскай мове гумарыстычны час. 'Perkunas'. Тады ж далучыўся да бел. нацыянальнага руху. За публiкацыю антыцарскага артыкула часопiс 'Perkunas' быў закрыты, а рэдактар трапiў пад следства. Уцёк у Аўстра-Венгерскую iмперыю, дзе працаваў акцёрам у Кракаве i ў польскiх тэатрах Галiччыны. У 1913 у Расiйскай iмперыi была аб'яўлена амнiстыя, i хоць пад яе трапляла толькi частка 'злачынстваў' рэдактара час. 'Perkunas', А. вярнуўся ў Вiльню, дзе яго асудзiлi на год астрога. Менавiта ў Лукiшскай турме Вiльнi А. пачаў пiсаць п'есы. У чэрв. 1918 перабраўся ў Мiнск. Увесну 1919 вярнуўся ў Вiльню i выдаваў час. 'Беларускае жыццё', спрабаваў арганiзаваць тэатр. Восенню 1919 зноў пераехаў у Мiнск, дзе быў дырэктарам i рэжысёрам Беларускага тэатра, якi субсiдзiраваўся польскiмi ўладамi. З лiп. 1920 у Вiльнi, у 1921-23 рэдагаваў газ. 'Беларускi звон'. Кнiжка 'Беларускi тэатр' (1924) засведчыла А. як першага бел. тэатразнаўца. У лiст. 1926 прыехаў у Мiнск на Акадэѓмiчѓную канферэнцыю, застаўся ў Савецкай Беларусi; працаваў лiтаратурным кiраўнiком у адкрытым БДТ-2 у Вiцебску. Там i быў арыштаваны 1 студз. 1927; атрымаў 10 гадоў зняволення на Салаўках. У вер. 1933 абменены ўладамi на вязня польскай турмы Б.Тарашкевiча. Пасля вяртання ў Вiльню напiсаў свой самы вядомы твор - успамiны пра знаходжанне ў сав. лагерах 'У капцюрох ГПУ'. Твор упершыню надрукаваны ў польскай вiленскай газ. 'Słowo'; рускi пераклад успамiнаў апублiкавала парыжская газ. 'Возрождение'. У 1935 у Вiльнi ўспамiны выйшлi асобнай кнiгай на польскай мове пад назвай 'Siedem lat w szponach G.P.U.' У 1937 у Варшаве выдадзены яшчэ адзiн польскi варыянт кнiгi пад назвай 'Prawda o Sowietach'. Твор перакладаўся на iтальянскую мову ('La verita sulla Russia Bolscevica') i на партугальскую ў Бразiлii ('Sete annos nas garras sovieticas'). Украiнскi пераклад друкавала газ. 'Дiло', рэдакцыя якой затым выпусцiла ўспамiны асобнай кнiгай '7 лiт на Соловках'. Толькi ў канцы 1937 аўтар здолеў выдаць кнiгу на бел. мове. Вядома, такая актыўнасць А. не магла заѓстацца незаўважанай НКВД. Калi ў 1940 у Вiльню ўвайшлi савецкiя войскi, то А. апынуўся на нелегальным становiшчы. У час нямецкай акупацыi рэдагаваў газ. 'Biełaruski hołas'. У сак. 1944 застрэлены на сваёй кватэры савецкiмi дыверсантамi, засланымi з-за лiнii фронту. А. - аўтар 20 п'ес. Творы А. зноў пачалi друкаваць i ставiць на бел. сцэне ў 1990-х г.
  Тв.: Беларускi тэатр. Вiльня, 1924; У капцюрох ГПУ. Мн., 1994.
  Лiт.: Крывiцкi Л. (Луцкевiч Л.). Францiшак Аляхновiч // Нiва (Беласток).1990, ? 2-3; Сабалеўскi А. Адметны след // Спадчына. 1990, ? 3; Яго ж. На адраджэнскай хвалi // Полымя. 1992, ? 5; Бяляцкi А. 'Як я памру...' // Маладосць. 1990, ? 10; Няфёд У.I. Францiшак Аляхновiч: Тэатральная i грамадска-палiтычная дзейнасць. Мн., 1996; БП, т.1; ЭГБ, т. 1.
  
  АНАЦЭВIЧ Iгнат [Жэгота Анацэвiч; псеўданiм: Жэгота з Малой Бераставiцы; 1780 цi 1781, в. Малая Бераставiца Гродзенскага пав., цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 18.2.1845, Пецярбург], гiсторык, археограф, архiвiст. Паходзiў з сям'i унiяцкага святара, вучыўся ў Ваўкавыскай i Гродзенскай школах, Беластоцкай гiмназii. Па унiверсiтэцкую адукацыю накiраваўся ў Прусiю, дзе скончыў Кёнiгсбергскi ун-т (1805); нейкi час выкладаў там рускую i польскую мовы. Жадаючы вывучаць гiсторыю ВКЛ, у 1809 накiраваўся ў Вiльню, дзе ў 1811 скончыў ун-т i застаўся ў iм выкладчыкам усеагульнай гiсторыi. Важным для А. стала знаёмства з вядомым мецэнатам i калекцыянерам графам М.Румянцавым. Пазней А. каля года жыў i працаваў у яго гомельскiм маёнтку, дзе зрабiў шмат выпiсак, даследуючы зборы графа. У 1818 абраны ад'юнктам Вiленскага ун-та, а ў 1827 стаў прафесарам. У 1828 расiйскiя ўлады абвiнавацiлi яго ў сувязях са студэнцкай арганiзацыяй 'Плямёны сарматаў', адхiлiлi ад выкладчыцкай дзейнасцi i выслалi на Радзiму. Ад суда яго выратавала заступнiцтва Румянцава. З 1834 А. у Пецярбургу, прысвяцiў сябе навуковай дзейнасцi, суѓпрацоўнiчаў з Археаграфiчнай камiсiяй. Шмат падарожнiчаў i вывучаў архiўныя калекцыi Пецярбурга, Дэрпта, Рыгi, Кёнiгсберга, Варшавы, прыватныя зборы ў Гродзенскай губ. Вынiкi сваiх вандровак публiкаваў у час. 'Северный архив', 'Северная пчела', 'Вестник Европы'; збiраў i апрацоўѓваў матэрыялы да зборнiка дакументаў 'Акты Западной России'. Яму дазволiлi супрацоўнiчаць з Археаграфiчнай камiсiяй крыху больш, чым два гады - у 1839 у Расii была праведзена чыстка дзяржаўнага апарата ад асоб каталiцкага веравызнання. Галоўная праца А. 'Гiсторыя Лiтвы' засталася неапублiкаванай.
  Лiт.: Iwaszkiewicz J. Ignacy Żegota Onacewicz - historyk Litwy // Studia i materiały z dziejów nauki polskiej. Ser. A, z. 4. Warszawa, 1961; МАБ; АЗБ; ЭГБ, т. 1.
  
  АНIСАЎ Сяргей [партыйныя псеўданiмы: Пеця, Мiкалай Казлоўскi; 6(19).10.1906, в. Тур'я Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Краснапольскi р-н - 7.3.1987, Мiнск], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, журналiст. У 1927-32 на камсамольскай рабоце ў БССР; працаваў нам. галоўнага рэдактара газ. 'Чырвоная змена' i 'Рабочий'. У маi 1932 накiраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Быў членам сакратарыята ЦК КСМЗБ; актыўна працаваў як журналiст, быў рэдактарам газ. 'Малады камунiст' i 'Poborowiec', час. 'Маладая гвардыя' i 'Камсамолец'. Са снеж. 1934 першы сакратар ЦК КСМЗБ, са жн. 1935 першы сакратар Брэсцкага акруговага камiтэта КПЗБ. У 1932-33 арганiзоўваў забастоўкi рабочых лясных промыслаў у Белавежскай i Ружанскай пушчах, беластоцкiх тэкстыльшчыкаў. З кастр. 1935 зняволены ў польскай турме. У 1939-45 у нямецкiм лагеры ваеннапалонных. Пасля вайны працаваў у друку. Арыштаваны савецкiмi ўладамi 10.2.1950. Аўтар прац па гiсторыi Зах. Беларусi i КСМЗБ: 'З гiсторыi камсамольскага падполля Заходняй Беларусi' (1958), 'За волю i шчасце народа' (1959), 'Крутымi шляхамi' (1960), 'Палымянае юнацтва' (1969), 'У змаганнi гартавалiся' (1975).
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.
  
  АНIСЬКА Дамiнiк [7.1.1888, в. Слойнiкi Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча- 28.12.1971, Лондан, Вялiкабрытанiя], бел. рэлiгiйны i грамадскi дзеяч, публiцыст. Скончыў рускую пачатковую школу ў в. Яноўшчына (Сакольcкi пав.), у 1906 - гарадскую школу ў Саколцы. У 1907-09 служыў у рускай армii. Аўтар вiленскай газ. 'Беларус'. Ваяваў у 1-ю сусветную вайну ў складзе рускай армii. Вярнуўшыся ў родныя мясцiны ў 1918, быў мабiлiзаваны ў польскае войска. З 1923 афiцэр запасу. Браў удзел у бел. рэлiгiйным i грамадскiм руху, быў аўтарам бел. каталiцкага час. 'Хрысцiянская думка'. Выдаў некалькi брашур: 'Да беларускага народу', 'Усё у мiласцi'. У 1939 мабiлiзаваны ў польскае войска. Да 1940 знаходзiўся ў Лiтве. Быў арыштаваны бальшавiкамi, спачатку знаходзiўся ў лагеры ў Казельску, пасля - у Валагодскай вобл. У 1942 уступiў у армiю генерала Андэрса, разам з ёю выйшаў у Iран, а адтуль у Палестыну. З 1949 жыў у Вялiкабрытанii. Быў аўтарам бел. рэлiгiйнага час. 'Божым шляхам' (Парыж-Лондан).
  Лiт.: Дамiнiк Анiська: Некралог // Беларус (Нью-Ёрк). 1972, ? 178.
  
  АНIХОЎСКI Аляксандр Георгiевiч [29.5.1897, в. Старыца Слуцкага пав. - пасля 1956], педагог, дацэнт. У 1915-24 працаваў настаўнiкам на Случчыне, затым загадчыкам акруговых аддзелаў палiтасветы i народнай асветы ў Клiмавiчах. У 1927 скончыў педагагiчны ф-т БДУ. У 1927-30 iнспектар педагагiчных тэхнiкумаў Наркамѓасветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930, праходзiў па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкi. Пакаранне адбываў у Слабадскiм Кiраўскай вобл. З 1934 жыў у Вятцы. Працаваў эканамiстам на заводзе безалкагольных напояў. Паўторна арыштаваны ў пачатку жн. 1935 за адказ ад супрацоўнiцтва з НКВД; сасланы на 5 гадоў у Iванава. Зноў арыштаваны 31.7.1943. Ваенным трыбуналам войск НКВД 14.10.1943 асуджаны на 10 гадоў лагераў. З 1956 жыў у Iванава-Вазнясенску, працаваў эканамiстам на мэблевым камбiнаце. Рэабiлiтаваны па першым прыгаворы 15.11.1957, па другiм - 15.10.1956.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; Илькевич Н. Адам Бабарека: арест, лагерь, смерть. Смоленск, 1999; Мiхнюк У. 'Забраны ў астрог мы з забранага краю' // Полымя. 1999, ? 5.
  
  АНIШЧЫК Аляксей Сцяпанавiч [псеўданiмы: Андрэй Чэмер; А.Шпак; нар. 19.7.1912, хутар Мондзiна Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл.], мемуарыст, педагог, журналiст, грамадскi дзеяч. Скончыў Навагрудскую гiмназiю i эканамiчны ф-т Пазнанскага ун-та; магiстр эканамiчных навук. Працаваў у Катавiцах, кiраваў курсамi для iнжынераў i тэхнiкаў. У вер. 1939 запiсаўся ў батальён, якi абараняў Варшаву ад немцаў, за што пазней быў узнагароѓджаны медалём. Пасля капiтуляцыi Польшчы вярнуўся ў Навагрудак, дзе выкладаў у школе бел. мову i лiтаратуру. Потым на Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 выкладчык i загадчык школы ў мяст. Уселюб Навагрудскага р-на. З 1942 выѓкладчык Навагрудскай беларускай настаўнiцкай семiнарыi. Публiкаваўся ў газ. 'За праўду', са студз. 1944 яе рэдактар. У лют. - маi 1944 загадчык Навагрудѓскай друкарнi, у маi-чэрв. супрацоўнiк сектара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтра ў Мiнску. Удзельнiк 2-га Усебеларускага кангрэса 1944. Пры адступленнi нямецкiх войск выехаў у Германiю. У 1945-46 жыў у Кракаве, працаваў у газетах. Потым узначалiў ваяводскi аддзел выдавецтва 'Czytelnik' у Вроцлаве i Шчэцiне. Арыштаваны савецкiмi спецслужбамi ў маi 1948; вывезены ў Мiнск. За супрацоўнiцтва з немцамi прысуджаны да расстрэлу, замененага 25 гадамi зняволення. Правёў у лагерах Запаляр'я i Мардовii 14 гадоў. Вызвалены ў 1962. Вярнуўся на Радзiму. Працаваў эканамiстам у Навагрудскiм р-не i ў Лiдзе. Потым пераехаў у Лiтву (Эйшышкi). Цяпер жыве ў Вiльнi. Узначальвае суполку вiленскiх бел. палiтвязняў. Пiша на бел., рускай, польскай мовах. Член СП Беларусi з 2000. Падрыхтаваў кнiгу мемуараў.
  Тв.: Мондзiнская балада: Дакументальная аповесць. Вiльня, 1996; За калючым дротам: (Нарысы, вершы). Вiльнюс, 1996; Жизнь живым принадлежит: (Стихи). Вильнюс, 1996; Наваградская Беларуская Гiмназiя. Вiльнюс, 1997; Сяргей Хмара. Вiльнюс, 1998; Выбраныя Богам. Вiльнюс, 1999; Партрэты. Вiльнюс, 2001.
  Лiт.: Мiлаш Л. Аляксею Анiшчыку - 90 // Кантакты i дыялогi. 2002, ? 5-6.
  
  АНIШЧЫК Мiхаiл [3(16).10.1905, в. Була Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 8.2.1973, Мiнск], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, журналiст. У 1926 уступiў у Беларускую сялянска-работнiцкую грамаду, з 1925 у КПЗБ. У 1929 стаў сакратаром Слонiмскага акруговага камiтэта КСМЗБ, а з 1934 - сакратаром Слонiмскага акруговага камiтэта КПЗБ. Тройчы быў зняволены польскiмi ўладамi. Пасля ўз'яднання Беларусi быў старшынёй Слонiмскага гарвыканкама. З чэрв. 1943 у тыле нямецкiх войск, памочнiк упаўнаважанага Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавiцкай вобл., у жн.-снеж. 1943 кiраўнiк Слонiмскага падпольнага мiжрайпартцэнтра. Рэдагаваў падпольную газ. 'Вольная праца'. Пасля вайны на партыйнай i савецкай рабоце. Яго iмем названа вулiца ў Слонiме.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  АНУФРОВIЧ-ПЛОСКАЯ Марыя Софiя [псеўданiм: Стрыенка; 15.3.1862, Калiнкавiчы Мазырскага пав. Мiнскай губ. - 2.9.1922, Кракаў, Польшча], грамадская дзяячка. Паходзiла з сям'i дробнай шляхты. Вучылася на фельчарскiх курсах у Пецярбургу. Мела кантакт з польскiмi нелегальнымi арганiзацыямi 'Воля народа' i 'Вогнiшча'.
  У 1882 разам з мужам Эдмундам Плоскiм пераехала ў Варшаву, дзе ўвайшла ў кiраўнiцтва партыi 'Пралетарыят', якую ўзначальвала Марыя Багушэвiч. Кiравала дзейнасцю нелегальнай друкарнi 'Воля народа'. У сувязi з арыштам мужа была выѓслана ў Кракаў з заданнем стварыць там адгалiнаванне 'Пралетарыята'. Была пад наглядам аўсѓтрыйскай палiцыi. 19.12.1883 арыштавана з групай сацыялiстаў. 30.3.1884 кракаўскi суд прыгаварыў яе да 4 месяцаў турмы i выдалення за межы Аўстра-Венгрыi. Пасля сканчэння тэрмiну пакарання была перададзена царскiм уладам i заключана ў 10-ы павiльён Варшаўскай крэпасцi. 29.7.1885 прыгаворана да 4 гадоў ссылкi. Адбывала яе разам з мужам на Сахалiне. Пасля сканчэння тэрмiну ёй забаранiлi вяртацца на Радзiму. З 1897 жыла з мужам у Благавешчанску. У 1906 яны разам уцяклi ў Японiю, а адтуль у Трыест. З 1907 зноў жыла ў Кракаве. У час 1-й сусветнай вайны даглядала параненых салдат. Пасля вайны кiравала гаспадарнымi курсамi.
  Лiт.: PSВ
  
  АНЦЫПА Iльдэфонс [Анцыпа-Чыкунскi] [1815(?), в. Мiлавань каля Гродна - 6.6.1863, Магiлёў], удзельнiк рэвалюцыйнага руху, публiцыст. Вучыўся ў Слонiмскiм павятовым вучылiшчы. Браў удзел у паўстаннi 1830-31. Быў вымушаны эмiграваць у Францыю. Там праявiў сябе як публiцыст, друкуючы артыкулы пра паўстанцкую ўзброеную барацьбу. Калi ў Еўропе пачалася рэвалюцыя 1848, ён быў на Пазнаншчыне, якая ў той час належала Прусii; камандаваў паўстанцкiм сялянскiм аддзелам. У 1859 здолеў вярнуцца на Радзiму i жыў у Быхаўскiм пав. Магiлёўскай губ. ў маёнтку свайго брата. За А. быў наладжаны палiцэйскi нагляд. Калi пачалося паўстанне 1863, адразу далучыўся да яго i 24.4.1863 узначалiў паўстанцкi атрад у Быхаўскiм пав. 28.4.1863 яго атрад быў разбiты расiйскiмi войскамi. Ваенна-палявы суд прыгаварыў А. да смяротнага пакарання. Быў расстраляны ў Магiлёве.
  Лiт.: В.[Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилёвѓской губернии в 1863 году. Вильна, 1865; ЭГБ, т. 1.
  
  АПАЦЁНАК Фёдар (Тодар) Андрэевiч [1902, Мiнск - ?], педагог. У 1921 скончыў бел. настаўѓнiцкiя курсы. Вучыўся ў БДУ. Выкладаў у школе, на вышэйшых курсах беларусазнаўства, Мiнскiм палiтэхнiкуме. 25.7.1930 арыштаваны, 25.4.1931 асуджаны i высланы на Поўнач (Кем). Рэабiлiтаваны 28.12.1989.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  АРАНШТАМ Лазар Навумавiч [псеўданiмы: Артур; Якуб Чарняк; 9(21).6.1896, Роўны, Украiна - 1939, НКВД], грамадска-палiт. дзеяч. З 1915 у РСДРП(б). Удзельнiчаў у Кастрычнiцкай рэвалюцыi ў Маскве. Служыў у Чырвонай Армii - камiсар дывiзii, камiсар iнспекцыi артылерыi. У 1924 накiраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Сакратар ЦК КПЗБ, член ЦК КПП. Арыштаваны ў лют. 1924. Па абмене палiтзняволенымi ў 1928 апынуўся ў СССР. Жыў i працаваў у Беларусi (сакратар Вiцебскага акруговага камiтэта КП(б)Б). З 1929 член РВС i начальнiк Палiтупраўлення Беларускай вайсковай акругi. У 1933 накiраваны на Далёкi Усход начальнiкам Палiтупраўлення Асобай армii. Арыштаваны ў 1937, загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Лiт.: Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983; ЭГБ, т. 1.
  
  АРСЕННЕВА [Кушаль] Наталля [20.9.1903, Баку - 25.7.1997, ЗША], паэтэса, перакладчыца, драматург. У час вайны ў 1914 сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлi, дзе будучая паэтка напiсала свой першы верш на рускай мове. Радавод бацькi А. узыходзiць да роду мацi М.Ю.Лермантава. У 1920 сям'я вярнулася ў Вiльню, там А. скончыла Вiленскую Першую беларускую гiмназiю, паступiла ва ун-т. На яе паэтычныя здольнасцi звярнуў увагу М.Гарэцкi. У 1922 А. выйшла замуж за Ф.Кушаля, якога, як афiцэра польскага войска, накiравалi служыць у зах. рэгiён Польшчы. Пасля вер. 1939 А. жыла ў Вiлейцы, працавала ў абл. 'Сялянскай газеце'. У крас. 1940 як жонка палоннага польскага афiцэра была выслана з сынамi ў Казахстан. У маi 1941 А. вярнулася з ссылкi ў Мiнск. Тут яе напаткала вайна. У акупiраваным Мiнску супрацоўнiчала з 'Беларускай газэтай'. Напiсала некалькi лiбрэта да опер, займалася перакладамi. У 1944 эмiгравала ў Германiю, з 1949 жыла ў ЗША. Працавала ў эмiгранцкай бел. газ. 'Беларус', на радыё 'Свабода', у Беларускiм iнстытуце навукi i мастацтва ў Нью-Йорку. У даваеннай лiрыцы замыкалася на iнтымных i пейзажных матывах. У час вайны i ў эмiгранцкi перыяд стварыла шэраг тэкстаў грамадзянскай лiрыкi, гiстарычнай бел. тэматыкi. У 1970-80-я г. адышла ад актыўнага ўдзелу ў палiт. жыццi бел. эмiграцыi. З сярэдзiны 1980-х г. яе творы зноў робяцца вядомымi i папулярнымi на Радзiме.
  Тв.: Пад сiнiм небам: Вершы (1921-1925 г.). Вiльня, 1927 (факс. выд.: Мн., 1991); Сягоньня: Вершы, 1941-1943. Мн., 1944; Мiж берагамi: Выбар паэзii, 1920-1970. Нью-Ёрк, Таронта, 1979; Яшчэ адна вясна: Выбраныя вершы. Мн., 1996; Выбраныя творы. Мн., 2002.
  Лiт.: Байкоў М. Аб творчасцi Наталлi Арсеньевай // Полымя. 1927, ? 8; Сачанка Б. Сняцца сны... С. 43-48; Мiшчанчук М. 'Мiж берагамi' // Культура беларускага замежжа. Кн. 1. Мн., 1993; Тарасюк Л. Праз акiян забыцця // ЛiМ. 1993, 5 лют.; Яе ж. Пад небам паэзii // Полымя. 1995, ? 6; Сямёнава А. Лёс - i над лёсам // Голас Радзiмы. 1993, 30 верас.; Калеснiк У. Наталля Арсеннева // ЛiМ. 1994, 9 снеж.; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1; Савiк Л. Жывём Айчынай мы...// Паклiканыя. Лiтаратура Беларускага Замежжа. Мн., 2001.
  
  АСКЕРКА [Oskierka] Аляксандр [1830, маёнтак Рудакова Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Хойнiцкi р-н Гомельскай вобл. - 11(24).1.1911, мяст. Вiдзы Лаўчынскiя, цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл.], грамадскi дзеяч, публiцыст, выдавец. Паходзiў са старажытнага шляхецкага роду герба 'Мурдэлiя'. Скончыў Пецярбургскi ун-т, у 1853-57 на вайсковай службе. Вылучаўся лiберальнымi поглядамi, удзельнiчаў у падрыхтоўцы i ажыццяўленнi сялянскай рэформы 1861 - быў членам Мiнскага губернскага камiтэта па ўладкаваннi побыту сялян, браў удзел у рабоце рэдакцыйных камiсiй у Пецярбургу, быў членам установы па сялянскiх справах Вiльнi. У друку прапагандаваў iдэю земскага крэдыту. Удзельнiчаў у рабоце Вiленскай археалагiчнай камiсii. У 1862 у Варшаве выдаў бел. буквар-катэхiзiс 'Элементаж для добрых дзетак католiкаў'. У канцы лют. 1863 увайшоў у склад паўстанцкага Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы, дзе загадваў вайсковымi справамi, быў начальнiкам Вiльнi. Не падтрымлiваў радыкальна-рэвалюцыйнай праграмы паўстанцаў i стаў адным з кiраўнiкоў партыi 'белых' у Беларусi i Лiтве. 31.5.1863 арыштаваны царскiмi ўладамi, сасланы на катаргу ў Сiбiр. З 1872 жыў у Варшаве, рэдагаваў час. 'Ateneum'. Вярнуўся ў Вiльню ў 1885, да 1904 працаваў дырэктарам фiлii страхавога таварыства. Пахаваны на могiлках Роса ў Вiльнi.
  Лiт.: Beynar L. Działalność Aleksandra Oskierki w Wilnie w latach 1861-1863 // Księga pamiątkowa koła historyków słuchaczy uniwersytetu Stefana Batorego w Wilnie, 1923-1933. Wilno, 1933; Kosman M. Dalewski i Oskierka bojownicy o sprawę narodową // Ciechanowicz J., Kosman B., Kosman M. Na wileńskiej Rossie. Poznań, 1990; МАБ; АЗБ; ЭГБ, т. 1.
  
  АСКЕРКА Мiхал [1836, Мiнск - 2.5.1864, Магiлёў], лекар, дзеяч лагера 'чырвоных' у паўстаннi 1863. Паходзiў з апалячанай бел. шляхецкай сям'i. Вучыўся ў Слуцкай гiмназii. У 1860 скончыў медыцынскi ф-т Маскоўскага ун-та i выехаў за мяжу. З 1862 працаваў хатнiм лекарам у Сенненскiм i Ашмянскiм пав. Даведаўшыся пра пачатак паўстання, паехаў у Вiльню, дзе яму ад iмя 'чырвоных' даверылi стаць камiсарам Магiлёўѓскай губ. Затым паехаў у Пецярбург, каб знайсцi там патрыятычна настроеных афiцэраў. Паўстанне на Магiлёўшчыне пачалося 5.5.1963, але хутка пацярпела паражэнне. Пасля гэтага А. перанёс сваю дзейнасць у Мiнск i Iгуменскiя лясы. У жн. пераняў ад Б.Свентажэцкага функцыi паўнамоцнага камiсара Мiнскай губ. Арганiзаваў выезд за мяжу некалькiх паўстанцаў. 21 кастр. выехаў у Пецярбург з падробленым пашпартам, на станцыi Астроўская быў арыштаваны. У час следства ў Пецярбургу i Магiлёве адмаўляўся даваць паказаннi. Але яго паплечнiкi, якiм сказалi, што ён памёр, раскрылi ролю А. ў паўстаннi. 22.4.1864 Мураўёў падпiсаў смяротны прыгавор. Родныя i сябры старалiся дабiцца змякчэння прысуду. Мураўёў крывадушна пагадзiўся. Але паведамленне пра адмену смяротнага пакарання было накiравана ў Магiлёў вечарам пасля экзекуцыi, якая адбылася 28 крас. Дадзеная калiзiя апiсана У.Караткевiчам у рамане 'Нельга забыць' ('Леанiды не вернуцца на зямлю').
  Лiт.: PSB.
  
  АСТАПЕНКА Змiтрок [Дзмiтрый Емяльянавiч; псеўданiмы: З.Лiрнiк; К.Качкiн (з Ю.Таўбiным); Клiм Качкiн (з Ю.Таўбiным); Мсьцiслаўцы (з А.Куляшовым i Ю.Таўбiным; 10(23).11.1910, в. Сяргееўка Шумiлiнскага (цяпер Хiславiцкага) р-на Смаленскай вобл. - кастр. 1944 (?), Славакiя (?)], паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1926. У 1929 перавёўся з Мсцiслаўскага педтэхнiкума ў МБПТ, якi скончыў у 1931. Працаваў у рэспублiканскай прэсе. У 1931-32 выйшлi кнiгi вершаў 'На ўсход сонца: Першая кнiжка вершаў', 'Краiне', 'Абураныя'. Стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай лiтаратуры (раман 'Вызваленне сiл'), пераѓкладаў на бел. мову творы расiйскай лiтаратуры ХХ ст. Арыштаваны 16.3.1933 па справе 'Беларускай народнай грамады'. Асуджаны на тры гады высылкi, але пакаранне адбываў у Арлова-Розаўскiм аддзяленнi Сiблага. У 1935 вызвалены з канцлагера. Некаторы час жыў у Маскве. Працаваў настаўнiкам рускай мовы i лiтаратуры ў СШ ? 252. Паўторна арыштаваны 5.12.1936. Асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волi. У час вайны А. ўдаецца вырвацца з канцлагера. Некаторы час жыў у Маскве, працягваў пiсаць вершы. У канцы вер. 1944 ў складзе падраздзялення разведчыкаў быў перакiнуты на тэрыторыю Славакii, дзе, па некаторых звестках, i загiнуў.
  Тв.: Выбранае. Мн., 1957; Вершы i паэмы. Мн., 1968.
  Лiт.: Бярозкiн Р. Выпрабаванне гiсторыяй // Бярозкiн Р. Кнiга пра паэзiю. Мн., 1974; Шушкевiч С. Лёс паэта // Шушкевiч С. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1978; Арочка М. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1979. С. 139-140, 186-191; Скрыган Я. Рэквiем // Скрыган Я. Некалькi хвiлiн чужога жыцця. 2 выд. Мн., 1990; Маракоў Л. Шасцёра на фотаздымку // Роднае слова. 1999, ? 6.
  
  АСТРАМОВIЧ Аляксандр [псеўданiмы i крыптанiм: A.Ziaziula; А.Зязюля; Andrej Ziaziula; Андрэй Зязюля; A.Z.; 26.11(7.12).1878, в. Навасады Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Ашмянскi р-н Гродзенскай вобл. - 17.1.1921, Сянно Вiцебскай вобл.], рыма-каталiцкi святар, паэт. Вучыўся ў Гальшанскiм народным (1888-90) i Ашмянскiм павятовым (1890-92) вучылiшчах. У 1901-03 на вайсковай службе. У 1903-04 няўдала спрабаваў паступiць у Вiленскую духоўную каталiцкую семiнарыю. У 1905 выехаў у Пецярбург, зноў пачаў рыхтавацца да паступлення ў семiнарыю. У студз. 1906 вытрымаў iспыты на званне аптэкарскага вучня. У 1906-11 вучыўся ў Магiлёўскай духоўнай каталiцкай семiнарыi ў Пецярбургу. Пасвечаны ў святары ў 1910. Падчас вучобы пад уплывам земляка А.Лiсоўскага далучыўся да бел. культурнiцкага i рэлiгiйнага руху. Арганiзаваў аб'яднанне клiрыкаў-беларусаў. З 1909 друкаваўся ў бел. прэсе. Служыў ксяндзом у мяст. Трабы, Ракаў, Свержань, Смiлавiчы, Абольцы, Сянно. Прыхiльнiк беларусiзацыi рэлiгiйнага жыцця беларусаў-католiкаў. Практыкаваў бел. казаннi ў душпастырскай дзейнасцi. Аўтар зборнiка паэзii 'Z rodnaha zahonu' (Вiльня, 1914, перавыдаваўся ў 1931). Патрыятычны верш 'Słowa praudy ab mowie i doli biełarusa: (Paświačaju biełaruskaj moładzi)' быў выдадзены асобнай брашурай (1917). Прыхiльнiк хрысцiянска-маралiзатарскай паэзii, яго вершы маюць дыдактычны характар. У асобных творах паэтычна адлюстроўваў працу бел. селянiна. Запiсваў i апублiкаваў разам з А.Грыневiчам бел. народныя песнi. Быў адным з арганiзатараў 1-га з'езда беларускiх каталiцкiх святароў (Мiнск, 24-25.5.1917). Пасля абвяшчэння БНР па даручэннi Народнага сакратарыята арганiзоўваў рэгiянальныя Рады ў Магiлёўскай губ. За нацыянальна-рэлiгiйную дзейнасць праследаваўся бальшавiцкiмi ўладамi, быў арыштаваны i некалькi тыдняў сядзеў у турме Вiцебскай ЧК. Апошнi год свайго жыцця працаваў у мяст. Сянно. Пахаваны на мясцовых могiлках.
  Лiт.: Ранiца П. Вясковы лiрнiк // Беларус. 1914, 2 крас.; Гарэцкi М. Андрэй Зязюля // Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Вiльня, 1920; Краўцоў М. Аляксандр Астрамовiч: Кароткi ўспамiн // Беларускi звон. 1921, 16 снеж.; Станкевiч А. Кс. А. Астрамовiч (А. Зязюля) // Беларуская крынiца. 1923, 13 студз.; Сакалiнскi А. [Станкевiч А]. У дзесятыя ўгодкi смерцi Андрэя Зязюлi // Шлях моладзi. 1931, ? 1; Беларуская крынiца. 1931, 27 лют.; Божым шляхам (Лондан). 1951, ? 3; 1965, ? 2; 1968, ? 6 (перадрукi: Гарбiнскi БРД, с. 269-274); Саламевiч Я. Паэт-святар Андрэй Зязюля // Беларуская мова i лiтаратура ў школе. 1991, ? 7-8; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3; BS; Гарбiнскi БРД.
  
  АСТРОЎСКI Радаслаў Казiмiравiч [псеўданiмы: Эра; Kalush V.; 25.10.(6.11).1887, фальварак Заполле Слуцкага пав. Мiнскай губ. - 17.10.1976, ЗША], грамадска-палiт. дзеяч, публiцыст. За ўдзел у рэвалюцыi 1905-07 выключаны са Слуцкай гiмназii. У 1908 паступiў на матэматычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Як удзельнiк рэвалюцыйных хваляванняў ў лют. 1911 арыштаваны. Быў зняволены ў турмах Пецярбурга i Пскова. Пасля вызвалення жыў у бацькоў на Пружаншчыне пад наглядам палiцыi. Аднавiўся ва ун-це ў сак. 1912, у студз. 1913 перавёўся ў Юр'еўскi (Тартускi) ун-т i скончыў там фiзiка-матэматычны ф-т. Працаваў настаўнiкам у Чанстахове (Польшча) i Мiнску; у 1915-17 выкладаў у Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 - камiсар Часовага ўрада па Слуцкiм павеце; арганiзатар i дырэктар Слуцкай беларускай гiмназii (вер. 1917). Выступаў супраць Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (Мiнск, снеж. 1917). Выступаў у прэсе за iдэю незалежнасцi Беларусi. Удзельнiк Слуцкага паўстання 1920. З 1921 у Зах. Беларусi. Дырэктар Вiленскай беларускай гiмназii (1924-36). У другой палове 1920-х г. рэзка змянiў свой палiт. курс. У лют. 1924 стаў iнiцыятарам стварэння праўрадавага прапагандысцкага Польска-Беларускага Таварыства. Пасля яго распаду ў 1924 супрацоўнiчаў з КП(б)Б i КПЗБ, курыраваў падпольны камсамол у сваёй гiмназii. У 1925-26 вiцэ-старшыня ЦК Беларускай сялянска-работнiцкай грамады, старшыня Таварыства беларускай школы, Беларускага дабрачыннага таварыства, дырэктар Беларускага кааператыўнага банка ў Вiльнi, праз якi праходзiлi сродкi ДПУ на фiнансаванне Грамады. У 1926 уступiў у КПЗБ. У студз. 1926 арыштаваны польскiмi ўладамi. На судовым працэсе супраць Грамады апраўданы. З 1928 прапагандаваў iдэi супрацоўнiцтва з польскай санацыяй. Настроiў супраць сябе многiх дзеячаў заходнебел. нацыянальнага руху, якiя ў маi 1934 - снеж. 1935 правялi над iм грамадскi суд. Пад псеўданiмам 'Эра' друкаваўся ў бел. кнiгах-календарах, газ. 'Родны край' (1933-36). У 1936 вымушаны пакiнуць Вiльню i пераехаць у Лодзь. З пачаткам вайны актыўна супрацоўнiчаў з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi. Увосень 1941 прыехаў у Мiнск, працаваў у цывiльѓнай адмiнiстрацыi; пасля быў бургамiстрам у Смаленску, Бранску, Магiлёве. Са снеж. 1943 прэзiдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады; адзiн з галоўных арганiзатараў у чэрв. 1944 2-га Усебеларускага кангрэса. Пасля вайны жыў у Зах. Германii, з 1956 у ЗША. Кiраўнiк i iдэолаг 'бэцээраўскай' плынi бел. эмiграцыi.
  Тв.: Космографiя. Вiльня, 1924; Арытмэтычны задачнiк для 4, 5, 6 аддзелаў пачатковых школ. Ч. 2. Вiльня, 1929. Беларускi правапiс. Выд. 2-е. Вiльня, 1930; Лiчба i лiк. Увагi да тэорыi лiку i беспасрэдных лiчбовых уяўленняў // Гадавiк БНТ у Вiльнi. 1933. Кн. 1.; Kalush V. [Астроўскi Р.]. In the service of the peopl for a free Byelorussia: biographical notes on Professor Radaslau Ostrowski. London, 1964.
  Лiт.: Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. Мн., 1995. BS; ЭГБ, т. 1.
  
  АСТРЭЙКА Сяргей Адамавiч [25.7.1913 (па iншых звестках 9.7.1912), в. Каласоўшчына Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыльскi р-н Мiнскай вобл. - 14.9.1937, Чэлябiнская вобл., НКВД], паэт, перакладчык. Падчас вучобы ў Капыльскай сямiгодцы пачаў пiсаць вершы. У 1928 паступiў у МБПТ, якi скончыў у 1930. У 1928 па рэкамендацыi Ц.Гартнага вершы А. з'явiлiся ў газ. 'Чырвоная змена'. Працаваў лiтрэдактарам выданняў Беларускага НДI прамысловасцi. З 1932 навуковы супрацоўнiк Iнстытута мовы, лiтаратуры i мастацтва БАН, працаваў у Камiсii па складаннi слоўнiкаў. Яго паэму 'Бенгалiя' ўхвалiў Я.Купала. А. рыхтаваў да выдання паэтычны зборнiк 'Смарагды кроз', якi не выйшаў. 23.2.1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе 'Беларускай народнай Грамады'. Высланы ў Iрбiт Свярдлоўскай вобл. Працаваў бухгалтарам. У ссылцы зрабiў пераклад 'Яўгенiя Анегiна' А.Пушкiна (рукапiс не збярогся). Тэрмiн ссылкi яшчэ не скончыўся, калi ў вер. 1937 паэта зноў арыштавалi. 13.9.1937 быў вынесены смяротны прысуд, на наступны дзень А. расстралялi. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Тв.: [Вершы] // Полымя. 1965, ? 8; [Вершы] // Дзень паэзii. Мн., 1965; Смарагды кроз: (Паэма) // Шляхам гадоў. Мн., 1990.
  Лiт.: Салаўёва А. Недапетая песня // Дзень паэзii. Мн., 1965; БП, т. 1.
  
  АЎРАЛЁЎ Iван Афанасьевiч [1.2.1904, в. Гарошкава Магiлёўскай губ., цяпер Дубровенскi р-н Вiцебскай вобл. - 10.2.1942 ?], хiмiк. У 1931 быў залiчаны ў аспiрантуру БелАН. У лiп. 1933 пераведзены на 3 курс хiмiчнага аддзялення аспiрантуры. Арыштаваны 26.9.1933. Пастановай 'тройкi' АДПУ ад 13.12.1933 прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Рэабiлiтаваны 16.7.1957.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  АФАНАСЬЕЎ Якаў Мiкiтавiч [21.10.1877, Балашоў Саратаўскай вобл., Расiя - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], глебазнавец. У 1901 скончыў Пецярбургскi ун-т. Выкладаў на Галiцынскiх жаночых курсах у Маскве. З 1913 член Глебазнаўчага камiтэта Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркi. З 1921 прафесар, загадчык кафедры глебаѓзнаўства Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута (з 1925 Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii). Акадэмiк БелАН (1928). У 1931-37 дырэктар Iнстытута аграглебазнаўства БелАН. Кiраваў складаннем першай карты глебаў Беларусi i адной з першых глебазнаўчых карт свету. Арыштаваны 9.8.1937. 19.12.1937 прыгавораны Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 18.7.1957.
  Тв.: Глебавыя раёны БССР. Мн., 1931; Як павысiць ураѓджайнасць на глебах БССР. Мн., 1933; Аб мерах барацьбы са збыткоўнай вiльгаццю i недахопам аэрацыi ў глебах БССР у сувязi з iх рэльефам i тыпам. Мн., 1935.
  Лiт.: Возвращенные имена; Энцыклапедыя прыроды Беларусi. Т. 1. Мн., 1983.
  
  АШАРОВIЧ Iлья [1879, Панявеж Ковенскай губ., цяпер Паневяжыс, Лiтва - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], рэдактар, гiсторык, палiт. дзеяч. Уваходзiў у яўрэйскiя партыi Паалей-Цыён (1902-04), Бунд (1904-19). З 1919 у ВКП(б). У гады грамадзянѓскай вайны быў на падпольнай рабоце ў Вiльнi, Гродне, Беластоку. З 1921 у Мiнску рэдагаваў газеты на iдыш 'Штэрн' i 'Вэкер'. Член Камiсii па нацыянальнай палiтыцы ў БССР. Уваходзiў у Праўленне беларускага фiлiяла Таварыства гiсторыкаў-марксiстаў. Даследаваў гiсторыю рэвалюцыйнага руху яўрэйскiх рабочых арганiзацый, выступаў суѓпраць канцэпцыi 'двухкарэннасцi' - узнiкнення КП(б)Б з арганiзацый РСДРП i Бунда. Арыштаваны 29.10.1937, 29.11.1938 расстраляны. Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Супраць бундаўскага скажэння гiсторыi бальшавiзму. 2-е выд. Мн., 1934.
  Лiт.: Билявичюс Э. Человек удивительной судьбы // Коммунист (Вильнюс). 1966, ? 12; ЭГБ, т. 1.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"