Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Б

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


Оценка: 1.00*4  Ваша оценка:

  БАБАРЭКА Адам Антонавiч [псеўданiмы i крыптанiмы: А.Б.; А.Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Калiна; Якiм Калiна; Малады настаўнiк; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер; 2(14).10.1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага пав., цяпер Капыльскi р-н - 10.10.1938, Паўночлаг], празаiк, лiтаратуразнавец. Вучыўся ў Слуцкай школе i Мiнскай духоўнай семiнарыi (скончыў у 1918). Настаўнiчаў на Случчыне. Удзельнiк антыпольскага падполля i партызанскага руху. У 1920 арыштаваны польскiмi ўладамi. У 1922-27 вучыўся ў БДУ на этнолага-лiнгвiстычным аддзяленнi. Адначасова працаваў у рэдакцыi газ. 'Савецкая Беларусь'. Адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў лiтаратурных аб'яднанняў 'Маладняк' (1923) i 'Узвышша' (1926). Публiкаваўся з 1918. У 1925 выдаў кнiгу 'Апавяданнi'. Распрацоўваў метадалагiчныя прынцыпы лiтаратуразнаўства i эстэтыкi. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 асуѓджаны на 5 гадоў ссылкi, якую адбываў у Слабадскiм Кiраўскай вобл. i ў Кiраве (Вятка). Працаваў бухгалтарам. Тэрмiн ссылкi быў падоўжаны на 2 гады ў адмiнiстрацыйным парадку. Паўторна арыштаваны 24.7.1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыi па рэпрэсаваннi беларусаў, саѓсланых АДПУ у пачатку 1930-х г. Паводле пастановы 'тройкi' па Кiраўскай вобл. ад 15.2.1938 атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пас. Княж-Пагост Комi АССР. Памёр у Паўночным чыгуначным лагеры НКВД. Рэабiлiтаваны 4.7.1959. У Маскве жыве дачка А. Алеся.
  Лiт.: Конан У. Адам Бабарэка: Крытычна-бiяграфiчны нарыс. Мн., 1976; Бабарэка Алеся. Слова пра бацьку // Скарынiч. Мн., 1999. Вып. 4.; Илькевич Н.Н. Адам Бабарека: арест - лагерь - смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937-1938 гг.: Документальный очерк. Смоленск, 1999; Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии /Сост. и вступ. ст. Н.Н.Илькевич. Смоленск, 2001; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1; Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў; Возвращенные имена.
  
  БАБРОВIЧ Лявон Андрэевiч [крыптанiм: Б.Л.; 1904, в. Мацкi Пастаўскага пав. Вiленскай губ. - 17.5.1934, Мiнск, НКВД), гiсторык i публiцыст. У 1932 скончыў аспiрантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнiкам у Камiсii па вывучэннi Зах. Беларусi. Займаўся гiсторыяй мяст. Койданава i Койданаўшчыны, а таксама БСРГ; аўтар кнiг на гэтыя тэмы. Арыштаваны 21.9.1933 ДПУ БССР па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 Судовай калегiяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Прысуд выкананы 21.5.1934. Рэабiлiтаваны 16.8.1956.
  Тв.: Мястэчка Койданава. Мн., 1929; Шпiлеўскi I., Бабровiч Л. Гiстарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). Мн., 1932; Багданскi Я., Бабровiч Л. Аб класавай барацьбе ў Заходняй Беларусi ў часы Беларускай сялянска-работнiцкай Грамады. Мн., 1932.
  Лiт.: Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў, с. 23, 168; Возвращенные имена.
  
  БАБРОВIЧ Ян Станiслававiч [псеўданiмы: Борскi Казiмiр Iванавiч; Сымон; Казiк; 2(15).6.1902, в. Параф'янава Вiлейскага пав., цяпер Докшыцкi р-н - 8.1.1943, Паўночлаг], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, публiцыст. З 1916 у войску. У 1918-20 вучыўся ў гiмназii i на рабфаку ў Вiльнi. У 1921 працаваў школьным iнспектарам у Польшчы. У 1922-25 вучыўся ў Пражскiм ун-це. Там далучыўся да левых рухаў. З 1925 член Кампартыi Чэхаславакii, з 1926 член КПЗБ. У Зах. Беларусi быў прадстаўнiком КПЗБ пры ЦК БСРГ, палiт. рэдактарам газет БСРГ 'Беларуская нiва', 'Беларуская справа', 'Жыццё беларуса', 'Народная справа', 'Наша справа'. 23.12.1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У вер. 1932 у вынiку абмену палiтвязнямi з Польшчы перадаѓдзены ў СССР. Узначальваў Камiсiю па вывучэннi Зах. Беларусi пры АН БССР. 18.10.1933 арыштаваны па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 судовай калегiяй АДПУ прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў на Далёкiм Усходзе. 14.8.1939 Амурскi абл. суд прыгаварыў яго яшчэ да 10 гадоў пазбаўлення волi. Накiраваны ў Паўночнадзвiнскi лагер (Архангельская вобл.), дзе i памёр. Рэабiлiтаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1; Возвращенные имена.
  
  БАБРОЎСКI Мiхал Кiрылавiч [8(19).11.1784 цi 1785, в. Волька Бельскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 21.9(3.10).1848, мяст. Шарашова Пружанскага пав.], славiст, арыенталiст, багаслоў. Вучыўся ў Драгiчынскiм вучылiшчы пiяраў, Беластоцкай гiмназii (скончыў у 1806), Галоўнай духоўнай семiнарыi пры Вiленскiм ун-це (скончыў у 1812). Паходзiў з сям'i унiяцкага святара i сам прыняў пасвячэнне ў 1815, з 1817 канонiк брэсцкi. У 1817-22 у замежнай навуковай камандзiроўцы ад Вiленскага ун-та, даследаваў унiкальныя калекцыi славянскiх рукапiсаў i стараѓдрукаў, увёў у навуковы ўжытак многiя помнiкi пiсьменства. Адзiн з пачынальнiкаў скарыназнаўства, якi нанова адкрыў для еўрапейскай навукi iмя Ф.Скарыны. З 1822 прафесар Вiленскага ун-та. Доктар тэалогii (1823). Заснавальнiк бел. гуртка ў Вiленскiм ун-це. У 1824 абвiнавачаны ў падтрымцы тайнага Таварыства фiламатаў i сасланы ў базыльянскi кляштар у мяст. Жыровiчы. У 1826 вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасцi. Але ў 1833 практычна быў сасланы ў мяст. Шарашова, дзе быў святаром да канца жыцця. У сувязi з пераследаваннем грэка-католiкаў перайшоў у праваслаўе. Памёр ад халеры. Толькi невялiкая частка яго рукапiснай спадчыны апублiкавана пры жыццi, частка знiкла адразу пасля смерцi даследчыка. Iмя Б. нададзена Лабараторыi вывучэння духоўнай культуры Падляшша (Масква).
  Лiт.: Бобровский П.О. М.К.Бобровский (1785-1848), ученый славист-ориенталист. СПб., 1889; Яго ж. К биографии М.К.Бобровского (славянского филолога-ориенталиста). СПб., 1890; Charkiewicz W. Bez steru i busoli (sylwetka ks. prof. Michała Bobrowskiego). Wilno, 1929; Станкевiч А. Магнушэўскi, Паўлюк Багрым, Баброўскi: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вiльня, 1937; Лабынцев Ю.А. Первая книга, напечатанная глаголицей, и ее исследователь Михаил Бобровский // Сов.Славяноведение. 1983. ? 4; Cieplak Jan ks. Ks. Michał Bobrowski: Profesor Uniwersitetu Wileńskiego. SPb, 1894; Улащик. Введение; Латышонак А. Народзiны беларускай нацыянальный iдэi // Спадчына. 1992, ? 1; Лiс А. Беларуская iдэя ў кантэксце адраджэння славян // Лiс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994; Białokozowicz B. Między Wschodem a Zachodem: Z dziejów formowania się białoruskiej świadomości narodowej. Białystok, 1998; PSB; SHP; ЭГБ, т. 1; МАБ; АЗБ.
  
  БАГАРОДСКI Мiкалай Мiкалаевiч [2(14).6.1877, в. Барыса-Глеб Бежацкага пав. Цвярской губ. - 27.11.1937, Вiцебск, НКВД], гiсторык, краязнавец, публiцыст. Вучыўся на гiстарычным аддзяленнi Маскоўскай духоўнай акадэмii (скончыў у 1904). Вучань В.В.Ключэўскага (пакiнуў пра яго ўспамiны). У 1904-17 выкладаў у Вiцебскай духоўнай семiнарыi лацiнѓскую мову i царкоўную даўнiну. Тады стаў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю па захаваннi i папулярызацыi вiцебскiх старажытнасцей: з 1908 грамадскi загадчык царкоўна-археаѓлагiчнага сховiшча старажытнасцяў; у 1910 стварыў у семiнарыi гурток царкоўнай даўнiны; адзiн з iнiцыятараў i арганiзатараў Вiцебскай вучонай архiўнай камiсii (1909-18). Рэдактар неафiцыйнай часткi 'Полоцких епархиальных ведомостей' (1914-16). У 1918-28 працаваў настаўнiкам у Вiцебску, у 1928-37 у Вiцебскiм культурна-гiстарычным музеi, адначасова ў 1930-37 у Вiцебскiм гiстарычным архiве. Аўтар артыкулаў пра гiсторыка А.Сапунова, гiсторыю Вiцебскай духоўнай семiнарыi. 1.11.1937 арыштаваны; загiнуў у засценках НКВД. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Тв.: А.П.Сапуноў i значэньне яго прац па дасьледаваньню Вiцебшчыны // Вiцебшчына. Т.1. Вiцебск, 1925; Горад як прадмет крынiцазнаўчага даследавання // Там жа.
  Лiт.: Падлiпскi А. М. З любоўю да роднага краю // ПГКБ. 1981, ? 2; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВIЧ Адам Ягоравiч (Адольф Георгiевiч) [20.3(1.4)1862 (паводле аўтабiяграфii 25.3(6.4)), мяст. Халопенiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - 16.4.1940, Яраслаўль], этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гiсторык. Бацька М.Багдановiча. У 1882 скончыў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю. Падчас вучобы там арганiзаваў гурток самаразвiцця i самаадукацыi, пачаў збiраць фальклорна-этнаграфiчныя матэрыялы. У жн. 1882 уступiў у 'семiнарскую' групу нарадавольцаў Мiнска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Iгуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына). У 1885-91 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылiшча ў Мiнску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламi па этнаграфiчнай тэматыцы ('Минские губернские ведомости', 'Минѓский листок', 'Гродненские губернские ведомости', 'Виленский календарь', 'Нижегородский листок' i iнш.). Уваходзiў у кiраўнiцтва мiнскай арганiзацыi 'Народная воля'. Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасцi. У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступiў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка. Адначасова быў дырэктарам публiчнай бiблiятэкi. З 1896 жыў у Нiжнiм Ноўгарадзе, з 1907 у Яраѓслаўлi. У 1920-31 загадчык навуковай бiблiятэкi Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гiсторыю культуры ў мастацкiм, музычным i тэатральным тэхнiкумах. У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволеннi 3 тыднi, вызвалены па хадайнiцтве Кацярыны Пешкавай. Б. быў сябрам М.Горкага i яго сям'i, вёў актыўную перапiску з дзеячамi бел. i рускай культуры, напiсаў пра iх успамiны.
  Тв.: Про панщину: Рассказ из белорусской жизни времен крепостного права. Гродно, 1894; Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. Гродно, 1895; Страницы из жизни Максима Горького. Материалы к биографии Максима Богдановича. Мои воспоминания. Мн., 1965; Язык земли: Этнологический очерк. Ярославль, 1966.
  Лiт.: Бандарчык В.К. Гiсторыя беларускай этнаграфii ХIХ ст. Мн., 1964; Пширков Ю.С. А.Е.Богданович. Мн., 1966; Шлях паэта / Склад. Н.Б.Ватацы. Мн., 1975; Зуборев Л. Крик буревестника: Ист.-докум. повесть о М.Горьком и Богдановичах. Мн., 1989; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВIЧ Анатоль Васiлевiч [28.8.1888, в. Мiкольскае Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер в. Луначарскае Верхнядзвiнскага р-на Вiцебскай вобл. - 2.8.1969, Херсон, Украiна], бел. i рускi мовазнавец, педагог. Брат Генадзя Багдановiча. Скончыў гiсторыка-фiлалагiчны ф-т Варшаўскага ун-та (1913). Настаўнiчаў у Беларусi. З 1925 пачаў друкавацца па пытаннях бел. мовазнаўства. З лют. 1926 дацэнт кафедры бел. мовы БДУ, адначасова ў Iнбелкульце сакратар Арфаграфiчнай камiсii, потым Камiсii бел. лiтаратурнай мовы. Як лiнгвiст высокай квалiфiкацыi браў дзейсны ўдзел у стварэннi праектаў бел. правапiсу 1930 i 1933. Не страцiў навукова-пазнавальнага значэння i практычнай актуальнасцi яго падручнiк для тэхнiкумаў i самаадукацыi 'Беларуская мова'. 'Самавучыцель беларускай мовы' застаўся ў рукапiсе. Пасля хвалi рэпрэсiй супраць бел. мастацкай i навуковай iнтэлiгенцыi, арышту брата Г.Багдановiча ў 1930 паѓзбаўлены права выкладання ва ун-це. Пад пагрозай арышту ў 1934 пакiдае Беларусь. Працаваў у Астраханскiм, Магнiтагорскiм, Краснадарскiм педiнстытутах, дзе выкладаў рускую мову. Падчас працы ў Краснадары ў суаўтарстве з iншымi педагогамi выдаў падручнiк рускай мовы для адыгейскiх школ. Апошнiя гады жыцця працаваў у Херсонскiм педiнстытуце на кафедры рускай мовы.
  Тв.: Беларуская мова. Мн., 1927.
  
  БАГДАНОВIЧ Ангел Iванавiч [2(14).10.1860, Гарадок Вiцебскай губ. - 24.3(6.4).1907, Санкт-Пецярбург], публiцыст, крытык, рэдактар. З 1880 вучыўся на медыцынскiм ф-це Кiеўскага ун-та. Падчас вучобы далучыўся да нарадавольскага руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. Гэта выклiкала рэпрэсii з боку ўладаў - яму не далi давучыцца ва ун-це i саслалi ў Нiжнi Ноўгарад (1883). Там пазнаёмiўся з вядомым расiйскiм лiтаратарам У.Караленкам; супрацоўнiчаў з шэрагам волжскiх выданняў. З 1887 жыў у Казанi, быў адным з рэдактараў газ. 'Волжский вестникъ'. У 1893 разам з iншымi арганiзаваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю 'Народнае права'; напiсаў яе праграмны дакумент, выдадзены ў выглядзе брашуры 'Надзённае пытанне' (1894). З 2-й паловы 1890-х г. на пазiцыях 'легальнага марксiзму'. Выступаў супраць 'народнiцкiх трафарэтаў' у лiтаратуры, найперш - iдэалiзацыi вёскi. Працаваў у рэдакцыях час. 'Русское богатство' (1893-94), 'Мир Божий' (1894-1906), дзе прапагандавалася iдэя адукацыi для шырокiх мас. Пасля публiкацыi яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 час. 'Миръ божий' забаронены. У 1906 заснаваў час. 'Современный миръ', якi рэдагаваў да канца жыцця.
  Тв.: Насущный вопрос. Смоленск, 1894 [нелегальнае выданне]; Насущный вопрос. Лондон, 1895; Годы перелома. 1895-1906: Сборник критических статей. СПб., 1908.
  Лiт.: Корнилович Э.А. Оружие публициста // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985. С. 19-30; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВIЧ Вячаслаў Васiлевiч [псеўданiм: Вiцяблянiн; 1878, Лепельшчына Вiцебскай губ. - 1941 (?), Вiлейка], царкоўны дзеяч, публiцыст. Паходзiў з сям'i праваслаўнага святара. Скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю i Кiеўскую духоўную акадэмiю; кандыдат багаслоўя (1903). З канца 1903 выкладчык бiблейскай i царкоўнай гiсторыi ў Вiцебскай праваслаўнай семiнарыi; з мая 1907 iнспектар Мiнскай праваслаўнай семiнарыi; з восенi 1907 iнспектар Лiтоўскай духоўнай семiнарыi (Вiльня); у пачатку 1920-х г. выконваў абавязкi рэктара Лiтоўскай духоўнай семiнарыi; у 1920-30-я г. выкладаў у Вiленскай рускай гiмназii i жаночым епархiяльным вучылiшчы. У 1921-22 адказны рэдактар 'Литовских епархиальных ведомостей'. З 1920-х г. актыўна далучыўся да бел. культурнiцкага i палiт. руху: у вер. 1921 уступiў у Таварыства беларускай школы; у 1920-30-я г. член Беларускага нацыянальнага камiтэта (БНК) у Вiльнi; да снежня 1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камiсii пры БНК; адзiн з заснавальнiкаў i кiраўнiкоў Беларускага праваслаўнага аб'яднання ў Вiльнi. Б. вядомы i як кампазiтар, аўтар музыкi да некалькiх рамансаў на словы А.Пшчолкi. Паводле звестак А.Клiмовiча, у 1920-я г. Б. прыпiсѓвалася аўтарства раманса 'Зорка Венера' на словы М.Багдановiча. З-за рознагалоссяў у рэлiгiйнай палiтыцы першы раз арыштаваны польскiмi ўладамi ў кастр. 1922 i вывезены ў Кракаў. Але ў канцы 1922 быў абраны ў Сенат Польскай Рэспублiкi; уваходзiў у Беларускi пасольскi клуб. У 1932 зноў арыштаваны польскiмi ўладамi. 1.9.1939 зняволены без суда ў Бяроза-Картузскiм канцэнтрацыйным лагеры. 30.9.1939 арыштаваны органамi НКВД. Расстраляны.
  Тв.: Церковно-славянский язык как религиозно-культурная ценность. Гродно, 1938; Царква i Дзяржава // Праваслаўная Беларусь. 1927, ? 1; Патрыярх Цiхан // Праваслаўная Беларусь. 1928, ? 9.
  Лiт.: Лабынцев Ю.А. Литературное наследие В.В.Богдановича - белорусского сенатора II Речи Посполитой // Славяноведение (Москва). 1997, ? 3; Праваслаўе (Мiнск). 1997, ? 5; Гарбiнскi БРД; Чэмер А. [Анiшчык А.]. Партрэты. Вiльнюс, 2001; Kazłowska-Głogowska H. Białoruski senator // Czasopis. 2001, ?? 10-12; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВIЧ Генадзь Васiлевiч [31.8.1885, в. Мiкольскае Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер в. Луначарскае Верхнядзвiнскага р-на Вiцебскай вобл. - 15.1.1938 (?)], педагог, рэдактар. Брат Анатоля Багдановiча. Скончыў Вiцебскую духоўную семiнарыю (1907), Яраслаўскi юрыдычны лiцэй (1911), Вiленскi настаўнiцкi iнстытут. З 1911 настаўнiчаў у Вiлейцы i Кастрамской губ. У 1916 - лют. 1919 працаваў у Мiнiстэрстве (з кастр. 1917 Народны камiсарыят) поштаў i тэлеграфаў у Маскве. Далучыўся да бел. нацыянальнага руху. У 1917 ад БСГ увайшоў у Асобую нараду па падрыхтоўцы праекта закона аб выбарах ва Устаноўчы сход Расii. У пачатку 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Беларускага нацыянальнага камiсарыята ў Петраѓградзе. З 1919 настаўнiк у Дрысе, пазней - у Вiленскай беларускай гiмназii. Рэдагаваў час. 'Незалежная думка'. У 1924 пераехаў у СССР; выкладаў у Вiцебскiх педагагiчным тэхнiкуме i ветэрынарным iнстытуце. Арыштаваны ДПУ БССР па справе 'Саюза вызвалення Беларусi' 15.7.1930; Калегiя АДПУ 10.4.1931 прыгаварыла яго да 5 гадоў ссылкi, якую адбываў у Слабадскiм Кiраўскай вобл. Падлягаў пiльнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як 'нераззброены нацдэм'. Паўторна арыштаваны 25.7.1937. Загiнуў у зняволеннi. Абставiны смерцi невядомыя. Рэабiлiтаваны 15.11.1957.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  БАГДАНОВIЧ Глеб Вячаслававiч [1913, Вiльня - 1960-я г.?, г.п. Рудзенск, Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл.], бел. палiт. i вайсковы дзеяч, публiцыст, доктар медыцыны. Сын В.Багдановiча. Скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю, медыцынскi ф-т Вiленскага ун-та. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыi 'Скарынiя' ў Вiльнi, друкаваўся ў час. 'Новая варта'. Падчас нямецкай акупацыi спачатку працаваў доктарам у Iвянцы на Валожыншчыне. Удзельнiчаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам Беларускай незалежнiцкай партыi. З мая 1944 афiцэр Беларускай краёвай абароны. З лiп. 1944 знаходзiўся ў дэсантным батальёне 'Дальвiц'. Браў удзел у падпольным антыкамунiстычным руху, спачатку ў Беларусi, а з 1945 у Польшчы, куды прарваўся з групай АК 'Лялюся'. З лета 1945 жыў i працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручыка служыў старшым палкавым урачом. 14.4.1949 арыштаваны польскай Службай бяспекi i дэпартаваны ў СССР. Зняволенне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Рудзенѓску, працаваў доктарам.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi.
  
  БАГДАНОВIЧ Янка Антонавiч [псеўданiмы i крыптанiм: Я. Ваўштолскi; Янка Ваўштолскi; Я.Б.; 4(17).11.1906, в. Гiбiнята Ашмянскага пав. Вiленѓскай губ., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 13.7.1990, Вiльня], празаiк, паэт, публiцыст, мемуарыст. Пасля смерцi бацькоў у 1918 жыў i выхоўѓваўся ў Барунскiм i Вiленскiм дзiцячых прытулках, якiя былi арганiзаваны ў час 1-й сусветнай вайны бел. iнтэлiгенцыяй. У 1927 скончыў Вiленскую беларускую гiмназiю. Да 1941 працаваў у друкарнi iмя Ф. Скарыны. Публiкаваўся з 1930. Адзiн з выдаўцоў час. 'Шлях моладзi' (1929-38). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Вiленскай настаўнiцкай семiнарыi; адначасова i пасля заканчэння яе настаўнiчаў. У 1952 паступiў у Нова-Вiленскi педагагiчны iнстытут, але ў жн. таго ж года арыштаваны i сасланы ў Варкуту. Рэабiлiтаваны ў вер. 1956. Вярнуўся ў Вiльню, дзе працягваў настаўнiчаць. Скончыў педагагiчны iнстытут. Напiсаў кнiжку ўспамiнаў, якая выйшла пасля яго смерцi. Пахаваны на вiленскiх могiлках Саўлес.
  Тв.: На жыццёвым шляху: Успамiны. Мн., 1992.
  Лiт.: БП, т. 6; Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў.
  
  БАГДАНЧУК Аляксандр Iванавiч [падпольныя псеўданiмы: Волкаў; Вiктар; Стах; 15.6.1905, Ляхавiчы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. - 26.11.1976], грамадска-палiт. дзеяч, рэдактар, мемуарыст. Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзiўся ў эвакуацыi ў Пензенскай губ. У 1922 вярнуўся ў Зах. Беларусь, стаў членам КПЗБ. У 1926-35 сакратар Слонiмскага райкама КСМЗБ, сакратар Слонiмскага, Навагрудскага акруговых камiтэтаў КПЗБ. У лiп. 1935 рэдактар газ. 'На акупанта!' - органа Навагрудскага акруговага камiтэта КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскiмi ўладамi; правёў у турмах каля 7 гадоў. У 1935 перайшоў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1937, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. У 1953 рэабiлiтаваны. З'явiўся прататыпам аднаго з герояў паэмы М.Танка 'Нарач'. Аўтар мемуараў.
  Тв.: Як мы выдавалi нелегальную газету 'На акупанта!' // У суровыя гады падполля. Мн., 1958; На озере Нарочь // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; У суровыя гады падполля // Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мядзельскага р-на. Мн., 1998.
  Лiт.: ЭГБ, т 1.
  
  БАГРЫМ Паўлюк [2 (14).11.1812, в. Крошын Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 1891 (?), в. Крошын], паэт. Вучыўся ў пачатковай парафiяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В.Магнушэўскi. Паѓзнаёмiўся з вальнадумнай паэзiяй; пачаў пiсаць сам. У сувязi з сялянскiмi хваляваннямi 1828 у Крошыне i за распаўсюджанне верша 'Бунт хлопаў' (варыянт 'Рабункаў мужыкоў' Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да следства. Ад лiтаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькi адзiн верш 'Зайграй, зайграй, хлопча малы...', якi стаў хрэстаматыйным для бел. лiтаратуры. Упершыню гэты верш апублiкаваў у сваiх успамiнах навагрудскi адвакат I.Яцкоўскi ('Powieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie'. Londyn, 1854; Выд. 2: Poznań, 1858). Б., як i яго бацька, быў кавалём. У гэтым рамястве дасягнуў мастацкiх вяршыняў, пра што сведчыць зробленая iм металiчная каваная жырандоль, якая i сёння захоўваецца ў Крошынскiм касцёле. Пахаваны на мясцовых могiлках. У 1985 у Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва i рамёстваў iмя Б.
  Лiт.: Станкевiч А. Магнушэўскi. Паўлюк Багрым. Баброўскi: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вiльня, 1937; Бас I. Паўлюк Багрым // Полымя. 1955. ? 3; Александровiч С. Слядамi легенды // Александровiч С. Тут зямля такая. Мн., 1974; Паўлюк Багрым. Мн., 1994; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГУН Мiхась [сапр. Блошкiн Мiхаiл Фёдаравiч; iншыя псеўданiмы i крыптанiмы: Асака М; Багунец; М.Б.; Мiх. Б.; Баг.;9.11.1908, Мiнск - 17.2.1938], паэт, празаiк, перакладчык. Пачаў друкавацца ў 1925; у сваёй рамантычнай творчасцi адгукаўся на падзеi ў краiне. Асаблiвы ўплыў на яго аказала паэзiя У.Маякоўскага. У 1928 скончыў курсы пры МБПТ; настаўнiчаў у в. Рожна Бягомльскага р-на. У 1931-32 супрацоўнiчаў з газ. 'Чырвоная Полаччына'. У 1932 вярнуўся ў Мiнск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва. У 1935-36 лiтсупрацоўнiк газ. 'Лiтаратура i мастацтва'. Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлi ў фальклорныя запiсы. Займаўся перакладамi з рускай мовы. Арыштаваны 4.11.1936, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi. Знясiлены i хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 29.12.1954.
  Тв.: Рэха бур: Выбр. вершы. Мн., 1931; Выбр. Мн., 1961.
  Лiт.: Звонак А. Паэзiя Мiхася Багуна // ЛiМ. 1958, 2 жн.; Грахоўскi С. Другое жыццё паэта // ЛiМ. 1961, 5 мая; Хведаровiч М. Пясняр залатой ранi: Да 60-годдзя з дня нараджэння М. Багуна // ЛiМ. 1968, 15 лiст.; БП, т. 1.
  
  БАГУШЭВIЧ Марыя Уладзiмiраўна [партыйныя псеўданiмы: Рэгiна, Ванда, Вянеда; 4.1.1865, в. Цапэрка Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. - 1887, Краснаярск], дзяячка польскага i бел. рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка. Па мацярынскай лiнii паходзiць з роду Касцюшкаў. З 1874 жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўѓнiцы. З вер. 1882 працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганiзацыяй партыi 'Пралетарыят'. У пачатку 1884 уступiла ў самую партыю i ўзначалiла Таварыства. У лiп. 1884 пасля масавых арыштаў кiраўнiкоў партыi ўзначалiла яго ЦК. Арганiзавала выданне партыйнай газ. 'Proletariat', работу падпольнай друкарнi. Наладзiла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамi Вiльнi, Мiнска, Гродна, Брэста, Беластока, Магiлёва, Нясвiжа, Слуцка. 30.9.1885 арыштавана царскiмi ўладамi разам з братам Iванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлi ў 1887 выслана ў Сiбiр. У дарозе вяла 'Дзённiкi'. Цяжка захварэла i, не даехаўшы да месца ссылкi, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.
  Тв.: Pamiętnik. Wrocław, 1955.
  Лiт.: Wawrzykowska-Wierciochowa D. Maria Bohuѓszewiczówna. Warszawa, 1968; Czerepica W. Związki rewolucjonistów Białorusi i Polski w latach 70-80 XIX wieku. Warszawa, 1985; ЭГБ, т. 1.
  
  БАГУШЭЎСКI Стафан [26.12.1876, маёнтак Iзабелава Мiнскай губ. - 16.4.1938], дзеяч рэвалюцыйнага руху, рэдактар. Скончыў гiмназiю ў Пецярбургу (1899), вучыўся ў Iнстытуце сельскай гаспадаркi i ляснiцтва ў Пулавах (Люблiнская губ.), быў вольным слухачом Ягелонскага ун-та ў Кракаве (1901-05). Пасля вяртання на Радзiму ў 1905 удзельнiчаў у рабоце Беларускай сацыялiстычнай грамады. У снеж. 1905 арыштаваны разам з К.Каганцом; быў зняволены ў Мiнскай турме. Потым знаходзiўся пад наглядам палiцыi; напярэдаднi суда ўцёк у Кракаў, якi тады быў ў Аўстра-Венгерскай iмперыi. У Кракаве скончыў вучобу i атрымаў дыплом агранома. Па гэтай спецыяльнасцi працаваў у 1907-14. У 1-ю сусветную вайну служыў у польскiх легiёнах аўстра-венгерскай армii. У 1918-28 працаваў выкладчыкам, займаўся навуковай i грамадскай дзейнасцю. У 1928 i 1930 абiѓраўся ў польскi сенат. Падтрымлiваў кантакты з Кампартыяй Польшчы. Пад уплывам сустрэчы з А.Барбюсам у 1932 у Парыжы далучыўся да мiжнароднага антываеннага руху; у маi 1933 заснаваў Польскi антыфашысцкi i антываенны камiтэт. З канца 1934 рэдагаваў час. 'Kolumna' ('Калона'), у якiм выступаў з крытыкай санацыйнага ўрада Польшчы. Выданне канфiскоўвалася ўладамi. 1.8.1936 арыштаваны i зняволены ў турме. Пасля вызвалення аслабiў кантакты з КПП, пачаў крытыкаваць сталiнскiя рэпрэсii ў СССР.
  Лiт.: Najnowsze dzieje Polski: Materiały i studia z okresu 1914-1939. T. 14. Warszawa, 1969; ЭГБ, т. 1.
  
  БАДУНОВА Палута [Пелагея Аляксандраўна; 1885, Навабелiца, цяпер у межах Гомеля - 29.11.1938, Мiнск, НКВД], палiт. дзяячка, публiцыст. У 1917 у Петраградзе скончыла вышэйшыя гiсторыка-лiтаратурныя курсы. Уступiла ў Беларускую сацыялiстычную грамаду, у чэрв. 1917 абрана членам ЦК БСГ. Удзельнiчала ва Усебеларускiм з'ездзе 1917 у Мiнску. З сак. 1918 народны сакратар апекi ў Нацыянальным сакратарыяце Беларусi. У 1918-25 член Беларускай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў, сакратар ЦК партыi. У 1919 увайшла ў Раду БНР. Арыштоўвалася польскiмi ўладамi. У 1921 зняволена савецкiмi ўладамi; вызвалена па хадайнiцтве А.Чарвякова. Выехала ў Польшчу. Напiсала ўспамiны пра А.Бурбiса i Ядѓвiгiна Ш. (Адраджэнне. 1922. Сшытак 1). У 1923-25 жыла ў Празе. У лiст. 1925 пераехала ў СССР. Працавала настаўнiцай Навабелiцкай школы, на курсах беларусазнаўства ў Гомелi. Абвiнавачаная ў антысавецкай дзейнасцi, 3.9.1937 арыштавана. 30.11.1937 асуджана на 10 гадоў лагераў. 25.5.1938 паўторна асуджана па абвiнавачаннi ва ўдзеле ў 'Аб'яднаным антысавецкiм падполлi', прыгаворана да смяротнага пакарання. Расстраляна ў Мiнску. Рэабiлiтавана ў 1989.
  Лiт.: Луцкевiч А. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928). Вiльня, 1928 (перавыданне: Мн., 1991); Лебедзева В. Старонка ў мартыралогу: Палута Бадунова // Палiтычныя рэпрэсii на Беларусi ў ХХ стагоддзi. Мн., 1998; ЭГБ, т. 1.
  
  БАЙКОЎ Мiкола [Мiкалай Якубавiч; псеўдаѓнiмы i крыптанiмы: Аглядальнiк; Асветнiк; Даѓшкольнiк; М.К-ч; М.Кр.; Кр-iч; Крывiч; Мiкола Крывiч; Настаўнiк; 10(22).2.1889, Бежацк Цвярѓской губ. - пасля 1946 ?], мовазнавец i лiтаратуразнавец, педагог. Нарадзiўся ў сям'i святара. Пачатковую адукацыю атрымаў у Бежацкiм мужчынскiм духоўным вучылiшчы, сярэднюю - у Цвярской духоўнай семiнарыi, вышэйшую - у Маскоўскай духоўнай акадэмii (скончыў у 1913). Накiраваны выкладчыкам фiласофскiх i педагагiчѓных дысцыплiн у Мiнскую духоўную семiнарыю. Адначасова выкладаў у гарадской гiмназii i ў прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыi ў Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце. З 1921 выѓкладчык МБПТ. Рэдактар час. 'Школа и культура Советской Белоруссии' (1919, 1921), з 1924 супрацоўнiк час. 'Асвета'. З 1921 вучоны сакратар Навукова-тэрмiналагiчнай камiсii Наркамасветы БССР, у 1922-28 Слоўнiкавай камiсii Iнбелкульта, потым Iнстытута мовазнаўства АН БССР. Атрымаў вядомасць як аўтар прац па лiтаратуразнаўстве, крытыцы i педагогiцы, але асаблiва як укладальнiк слоўнiкаў: 'Практычны расiйска-беларускi слоўнiк' (1924, разам з М.Гарэцкiм), 'Беларуска-расiйскi слоўнiк' (1925), 'Расiйска-беларускi слоўнiк' (1928, абодва разам з С.Некрашэвiчам), 'Практычны беларускi вайсковы слоўнiк' (1927, разам з А.Бараноўскiм). Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па абвiнавачаннi ў прыналежнасцi да 'Саюза вызвалення Беларусi'. Вызвалены 2.9.1930. На акадэмiчную працу вярнуцца яму не дазволiлi. У 1931-41 лiтсупрацоўнiк Мiнскага рэкламнага бюро, стылiст у газ. 'Чырвоная змена'. Падчас вайны знаходзiўся ў Мiнску, супрацоўнiчаў з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi. У 1944 выехаў у Германiю. Працаваў у прапагандысцкiм бюро 'Вiнэта'. Па некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай 'Смерш' у Берлiне i перавезены ў Мiнск. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: На лiтаратурныя тэмы: Зб. артыкулаў. Мн., 1929 (пад псеўданiмам М. Крывiч).
  Лiт.: Булахов М. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977. С. 42-43; Германовiч I. Беларускiя мовазнаўцы. Мн., 1985; Мушынскi М. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства: 20-30-я гады. Мн., 1975. С. 21-28, 54; Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў, с. 168; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1.
  
  БАКАЧ Пётр [каля 1910, Вiльня - ?], грамадска-культурны дзеяч. Вучыўся ў Вiленскай беларускай гiмназii. У лiст. 1932 асуджаны на чатыры гады зняволення. Пасля вызвалення выехаў у Прагу, скончыў Карлаў ун-т, браў удзел у працы бел. эмiграцыi ў Чэхii. Аўтар 'Падручнiка нямецкага языка для Беларусаў', артыкулаў у час. 'Iскры Скарыны' (Прага) i 'Рэха' (Парыж), даѓследчык гiсторыi бел. лiтаратуры. Напрыканцы 1943 узначалiў берлiнскi фiлiял Беларускага камiѓтэта самапомачы, працаваў у бел. аддзеле мiнiстэрства прапаганды. 20 студз. 1945 быў увеѓдзены ў склад Беларускай цэнтральнай рады. Пасля капiтуляцыi Германii арыштаваны СМЕРШам у Берлiне, выѓсланы ў Магаданскi лагер, з якога пасля смерцi Сталiна быў вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
  Творы: Падручнiк нямецкага языка для Беларусаў. Берлiн. 1941.
  Лiт.: Туронак Ю. Беларуская кнiга пад нямецкiм кантролем. Мн., 2002.
  
  БАЛIНСКI Мiхал Iгнатавiч [псеўданiм: Auszlawis; 14.8.1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага пав. - 22.12.1864 Вiльня], гiсторык, краязнавец, публiцыст, рэдактар. Скончыў Вiленскi ун-т (1818). Вывучаў лiтаратуру i гiсторыю ў I.Лялевеля i права ў I.Данiловiча. У 1816-22 i 1829-30 супрацоўнiк час. 'Dziennik Wileński'. З 1818 разам з I.Лялевелем рэдагаваў час. 'Tygodnik Wileński'. Належаў да Таварыства шубраўцаў, адзiн з рэдактараў яго газ. 'Wiadomości brukowe'. У 1818-22 сакратар Вiленскага друкарскага таварыства. У 1831 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830-31. З 1836 жыў у Варшаве, працаваў ва ўстановах асветы. У 1841 iнiцыятар стварэння i адзiн з рэдактараў навукова-лiтаратурнага час. 'Biblioteka Warszawska'. З 1847 канчаткова пасялiўся ў сваiм маёнтку Яшуны каля Вiльнi. Вiцэ-старшыня Вiленскай археалагiчнай камiсii, член Рускага геаграфiчнага таварыства. Аўтар прац па гiсторыi ВКЛ. Супольна з Т.Лiпiнскiм выдаў працу 'Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym...' (t. 1-3, 1843-46; 2-е выданне: t. 1-4, 1885-86), трэцi том якой, падрыхтаваны Б., прысвечаны населеным пунктам Беларусi.
  Тв.: Opisanie statystyczne miasta Wilna. Wilno, 1835; Historya miasta Wilna. T. 1-3. Wilno, 1836-37; Dawna Akademia Wileńska. Petersburg, 1862; Pamiętniki o Janie Śniadeckim... T. 1-2. Wilno, 1864-65.
  Лiт.: Каханоўскi Г.А. Археалогiя i гiстарычнае краязнаўства Беларусi ў XVI-XIX стст. Мн., 1984. С. 42-43; Nowy Korbut, t. 7; PSB; SHP; АЗБ; ЭГБ, т. 1.
  
  БАЛIЦКI Антон Васiлевiч [4(16).9.1891, в. Балiчы Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 31.10.1937, Мiнск], дзяржаўны дзеяч, публiцыст. У 1910 скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю. Працаваў настаўнiкам. У 1916 скончыў Вiцебскi настаўнiцкi iнстытут. З 1916 у армii, ваяваў на Румынскiм фронце. У 1917-20 браў удзел у бел. грамадска-палiт. жыццi - гуртаваў беларусаў-вайскоўцаў, арганiзоўваў бел. школы ў Адэсе. З 1921 у Мiнску, з кастр. 1921 намеснiк наркама, у 1926-29 наркам асветы БССР. Адзiн з праваднiкоў палiтыкi беларусiзацыi. Аўтар артыкулаў па пытаннях нацыянальнай i культурнай палiтыкi. Правадзейны член Iнбелкульта, старшыня секцыi бел. мовы i лiтаратуры. У 1929-30 член ЦВК БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 3.9.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Пастановай Калегii АДПУ ад 18.3.1931 атрымаў 10 гадоў лагераў. Пры паўторным разглядзе справы 30.10.1937 Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў Мiнску. Па першым прысуѓдзе рэабiлiтаваны 14.6.1988, па другiм - 25.3.1958.
  Тв.: Iнстытут беларускай культуры // Асвета. 1924, ? 3; Беларусiзацыя культурна-асветных устаноў // Полымя. 1925, ? 4.
  Лiт.: Васiлеўская Н.У. Абвiнавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме (пра наркома асветы Беларусi А. В. Балiцкага). Мн., 1995; [Бiяграфiя Балiцкага] // Вестник Народного Комиссариата просвещения ССРБ. 1922, ? 4. С. 21-22; Цыхун А. Памяць жыве // ЛiМ. 1988, 30 снеж.; Возвращенные имена, с. 20-21; ЭГБ, т. 1.
  
  БАРАДЗIН (Грузенберг) Мiхаiл Маркавiч [9.7.1884, мяст. Янавiчы Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - 29.5.1951], палiт. дзеяч, рэдактар. З 1900 член Бунда, у 1905-06 сакратар камiтэта Рыжскай арганiзацыi РСДРП. З 1907 да 1918 жыў у ЗША. У 1908 стварыў у Чыкага спецыяльную школу для палiт. эмiгрантаў; удзельнiчаў у рабоце Сацыялiстычнай партыi Амерыкi. Быў казначэем Таварыства дапамогi рускiм палiтвязням. З 1919 генеральны консул РСФСР у Мексiцы. Працаваў у Камiнтэрне. У 1923-27 па запрашэннi Сун Ят-Сена жыў у Кiтаi, быў палiт. дарадцам ЦВК партыi Гамiньдан. Пасля вяртання ў СССР працаваў нам. наркама працы. Быў нам. дырэктара ТАСС, з 1932 галоўны рэдактар газ. 'Moscow News'. У 1941-45 у рэдакцыi Саўiнфармбюро. У 1951 падчас кампанii 'барацьбы з касмапалiтызмам' рэпрэсаваны. Рэабiлiтаваны пасмяротна.
  Лiт.: Мировицкая Р.Л. Михаил Бородин // Видные советские коммунисты - участники китайской революции. М., 1970. С. 22-40; ЭГБ, т. 1.
  
  БАРАН (Баранаў) Сяргей [27.9.1892, в. Вiцькi Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - ?, ГУЛАГ], грамадскi i культурны дзеяч, педагог. Член Беларускай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў. У час 1-й сусветнай вайны ўзначалiў Гродзенскае таварыства дапамогi ахвярам вайны. У 1919 старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Гродне. Заснаваў Гродзенскую беларускую гiмназiю, выѓкладаў у ёй. У 1922 абраны паслом у сейм Польшчы. У 1923 арыштаваны польскiмi ўладамi, абвiнавачаны ў падрыхтоўцы паўстання ў Зах. Беларусi. На судовым працэсе ў Беластоку атрымаў 8 гадоў турмы. У канцы 1920-х г. пасля выхаду з турмы эмiграваў у СССР. 25.9.1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Апошнi раз яго бачылi жывым 25.4.1935 у Дальлагу. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.8.1956.
  Лiт.: ЭГБ, т. 1.
  
  БАРАНАВЫХ Сымон [сапр. Баранаў (Баран) Сымон Якаўлевiч; 1.9.1900, в. Рудакова Iгуменѓскага пав. Мiнскай губ., цяпер Уздзенскi р-н Мiнскай вобл. - 10.11.1942], празаiк. У 1920-23 служыў у Чырвонай Армii, прымаў удзел у баях з польскiмi войскамi. У 1924-25 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальнi, адначасова карэспандэнт бел. газет. У 1925-28 вучыўся на Мiнскiм рабфаку, у 1931 скончыў лiтаратурна-лiнгвiстычнае аддзяленне педагагiчнага ф-та БДУ. Уваходзiў у лiтаратурныя аб'яднаннi 'Маладняк' (з 1927) i БелѓАПП (з 1928). Пасля сканчэння БДУ працаваў у Беларускiм радыёцэнтры, потым адказным сакратаром час. 'Беларусь калгасная'. Сябраваў з Я. Купалам. Асноўная тэма творчасцi - бел. вёска i сацыяльныя працэсы, якiя адбывалiся там у 1920-30-я г. Член СП СССР з 1934. Пасля выхаду ў 1936 у свет аповесцi 'Новая дарога' пакiнуў службу i вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасцi. Арыштаваны 4.11.1936; асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Загiнуў на Калыме. Рэабiлiтаваны ў 1954.
  Тв.: Злосць: Апавяданнi. Мн., 1930; Межы: Аповесць. Мн., 1930; Чужая зямля: Аповесць. Мн., 1930; Пастка: Аповесць. Мн., 1935; Калi ўзыходзiла сонца: Раман. Мн., 1957; Новая дарога: Апавяданнi, аповесцi, раман, лiсты. Мн., 1989.
  Лiт.: Пальчэўскi А. Сябар далёкiх гадоў // Пальчэўскi А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975; Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Савiк Л. Сымон Баранавых // Беларускiя пiсьменнiкi i лiтаратурны працэс 20-30-х гадоў. Мн., 1985; БП, т. 1.
  
  БАРАНКЕВIЧ Iван Мiхайлавiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Белорус; Быховец; И.Быховский; Гвоздь; Иван Лапоть; И.Б.; Б.; Ив.Б-ич; 1888, в. Трасцiвец Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 27.6.1942, Караганда, Казахстан], празаiк, журналiст, пераѓкладчык. Удзельнiк рэвалюцыi 1905-07. За правядзенне прапагандысцкай работы сярод сялян Быхаўскага пав. затрымлiваўся палiцыяй. Пачаў друкавацца ў 1913. З 1914 працаваў у час. 'Вестник Могилевского земства'; у 1918-19 супрацоўнiчаў з газ. 'Чырвоны шлях', быў рэдактарам час. 'Белорусская криница'; у 1923-25 - вядучы аўтар газ. 'Соха и молот' (з 1924 - 'Магiлёўскi селянiн'). У 1927-29 выступаў як празаiк у ленiнградскiм час. 'Резец' (цыкл нарысаў 'Новые люди деревни'). Лiтаратурная студыя 'Резец' у 1929 выпусцiла 'Альманах белорусской литературы', усю прозу для якога пераклаў Б. Вядомы таксама як перакладчык на рускую мову твораў Я.Коласа. Арыштоўваўся ў 1924, 1931 i 1939. Загiнуў у ГУЛАГу. Рэабiлiтаваны ў 1982.
  Тв.: Н.Ленин. Пг., 1919; Старый Нил. М., 1920.
  Лiт.: Скалабан В. Под псевдонимом 'Белорус': История одного поиска // Нёман. 1983, ? 12; Яго ж. Сцежкi вяртання // Братэрства-83. Мн., 1983.
  
  БАРАНОЎСКАЯ Ганна Паўлаўна [17.4.1907, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 10.11.1937, Орша, НКВД], мовазнавец. Скончыла лiтаратурна-лiнгвiстычны ф-т БДУ. З кастр. 1934 працавала ў Iнстытуце лiтаратуры i мовы АН БССР малодшым навуковым супрацоўнiкам. Арыштавана 27.8.1937. Прыгаворана да расстрэлу 29.10.1937. Рэабiлiтавана 13.9.1966.
  Кр.: НАРБ, IКР.
  
  БАРКОЎСКI Сцяпан Андрэевiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Бар.; С.Бар.; С.Бар-i; С.Бар-кi; Бар-скi; Б-скi; С.Кожаны] (28.3(10.4).1905, Слуцк - 11.6.1966, Мiнск], крытык, лiтаратуразнавец, этнограф. Падлеткам браў удзел у Слуцкiм паўстаннi 1920. У 1926 скончыў педагагiчны ф-т БДУ. Пасля сканчэння ў 1931 аспiрантуры працаваў у Iнстытуце гiсторыi АН БССР. Першыя публiкацыi па этнаграфii з'явiлiся ў 1925. Як лiтаратурны крытык сфармiраваўся ў 'Маладняку'. У сярэдзiне 1920-х г. у яго на кватэры ўтварыўся своеѓасаблiвы 'лiтаратурны салон' маладых лiтаратараў. 14.11.1936 арыштаваны; атрымаў 10 гадоў лагераў. У 1936-46 як зняволены працаваў у лагерах Краснаярскага краю i Сярэдняй Азii. З канца 1946 жыў у Фрунзе (Кыргыстан); у 1950 накiраваны ў Казахстан на асваенне цалiны. Рэабiлiтаваны ў 1955; змог вярнуцца ў Беларусь. З 1956 працаваў у Iнстытуце мастацтвазнаўства, этнаѓграфii i фальклору АН БССР. Займаўся этнаграфiѓяй Беларусi 19 ст. Укладальнiк кнiг твораў В.Маракова (1959), А.Дудара (1959), В.Каваля (1959), М. Нiкановiча (1960). Пахаваны ў Мiнску на Усходнiх могiлках.
  Тв.: 1 мая на Беларусi. Мн., 1927 (3-е выд. 1932).
  Лiт.: БП, т. 1; Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў.
  
  БАТРАК Iван [сапр. Казлоўскi Iван Андрэевiч; 17(29).2.1892, в. Малое Гальцэва Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - 1938 (?)], паэт, публiцыст, перакладчык. З 1911 рабочы ў Пецярбургу. Удзельнiк лiтаратурнага гуртка паэта А.I.Машырава-Самабытнiка. У 1914 уступiў у РСДРП(б). Арганiзаваў у Пецярбургу падпольную друкарню, удзельнiчаў у выданнi нелегальнага час. 'Рабочий голос', газ. 'Пролетарский голос'. З 1913 публiкаваўся ў газ. 'Правда'. У 1915 за ўдзел у рэвалюцыйнага руху арыштаваны, асуджаны на 8 гадоў катаргi. Правёў 2 гады ў зняволеннi ў Шлiсельбургскай крэпасцi. Вызвалены падчас Лютаўскай рэвалюцыi 1917. Са снеж. 1917 сакратар Аршанскага павятовага камiтэта РКП(б), адказны рэдактар аршанскай газ. 'Набат'. У 1920 пераведзены ў Растоў-на-Доне. З 1921 у Маскве, працаваў у газ. 'Беднота', 'Правда', час. 'Комбайн'. Адзiн з кiраўнiкоў Усесаюзнага таварыства сялянскiх пiсьменнiкаў. У 1924 скончыў Маскоўскi ун-т. Аўтар зборнiкаў баек i вершаў. Пiсаў на рускай мове; перакладаў творы Я.Коласа i К.Крапiвы. У 1930-я г. арыштаваны. Абставiны i месца смерцi невядомыя.
  Тв.: Обручи и клепки. М.; Л., 1926; Басни. М.; Л., 1928; Пауки и мухи. М., 1931; Фабричная труба. М., 1931; Басни. М., 1933; Избранное. М., 1958.
  Лiт.: Карнiловiч Э. Рэвалюцыяй мабiлiзаваны // Полымя. 1980, ? 3; Яго ж. На гребне истории. Мн., 1989. С. 188-198; Русские советские писатели. Поэты: Биобиблиогр. указ. Т. 2. М., 1978. С. 254-265; Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў. С. 180; ЭГБ, т. 1.
  
  БЕЛАГАЛОВЫ Язэп Мацеевiч [11.2.1883, Санкт-Пецярбург - 1928 ?, Масква ?, АДПУ], рыма-каталiцкi святар, грамадскi дзеяч, педагог. Вучыўся ў Пецярбургу ў прыватнай каталiцкай гiмназii пры касцёле св. Кацярыны i ў 6-й гiмназii. Скончыў у Пецярбургу Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiнарыю (1903) i Мiтрапалiтальную духоўную акадэмiю (1907). Кандыдат тэалогii i магiстр кананiчнага права. Пасвечаны ў святары ў 1906. У 1907-10 працаваў настаўѓнiкам рэлiгii ў Смаленску ў мужчынскай гiмназii i ў рэальным вучылiшчы. 14.8.1910 прызначаны выкладчыкам Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай семiнарыi ў Пецярбургу. Адмовiўся праѓспяваць 'многие лета' расiйскаму цару i быў выѓсланы за мяжу, жыў у Рыме, Iнсбруку. У 1913-18 зноў у Пецярбургу, нам. прафесара грамадзянскага i кананiчнага права ў духоўнай акадэмii. Адначасова выкладаў Закон Божы ў Iнстытуце архiтэктуры, у Мiкалаеўскай школе кавалерыi i ў Канстанцiнаўскай школе артылерыi. У 1918 прызначаны пробашчам i дэканам у Магiлёў. Выконваў абавязкi афiцыяла бiскупскай курыi ў Мiнску. Арыштаваны бальшавiцкiмi ўладамi i iнтэрнiраваны ў Смаленску. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магiлёў. Актыўна выступаў за беларусiзацыю рэлiгiйнага жыцця. Знявольваўся ЧК у 1921. У 1926 схоплены АДПУ, асуджаны на 5 гадоў лагераў без права на амнiстыю. У 1928 з Салаўкоў дастаўлены ў Маскву ў турму на Лубянцы, дзе, верагодна, i быў закатаваны.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
  
  БЕЛАКОЗ Адольф [каля 1826, маёнтак Лешна Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. - 1895, паводле iншых звестак 1865; Сiбiр], выдавец, мемуарыст. Вучыўся ў Свiслацкай гiмназii. Служыў у Гроѓдзенскiм цывiльным судзе. У пачатку 1860-х г. жыў у Беластоку. Уваходзiў у канспiратыўную арганiзацыю 'чырвоных'. У беластоцкай падпольнай друкарнi надрукаваў (разам з Б.Шварцэ) некалькi рэвалюцыйных выданняў, сярод iх - 'Гутарка старога дзеда' i 'Гутарка двух суседаў' (вядомы 4 нумары; па сутнасцi, гэта было першае перыядычнае выданне на бел. мове). У пачатку 1863 стаў паўстанцкiм начальнiкам Беластока. У крас. 1863 арыштаваны i знаходзiўся пад следствам. Пасля вызвалення быў пад наглядам палiцыi. Зноў арыштаваны ў чэрв. 1863; высланы ў Пермскую губ. Праз год паводле пастановы ваеннага суда сасланы ў Сiбiр. Напiсаў успамiны пра перыяд 1862-65: пра беластоцкую падпольную арганiзацыю, зняволенне ў Вiленскай турме, ссылку ў Сiбiр. Рукапiс мемуараў загiнуў.
  Лiт.: Александровiч С.Х. Пуцявiны роднага слова. Мн., 1971. С. 19-24; Революционная Россия и революционная Польша. М., 1967. С. 39-63; Кiсялёў Г. В. Сейбiты вечнага. Мн., 1963. С. 136-145; ЭГБ, т. 1.
  
  БЕЛЫ Лявон [нар. 1.4.1927, в. Мiкалаеўшчына Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл.], публiцыст. Вучыўся ў польскай школе ў Мiкалаеўшчыне. У 1943-44 працягваў вучобу ў Нясвiжскай настаўнiцкай семiнарыi. У 1947 скончыў сярэднюю школу ў Стоўбцах i ў 1948 паступiў на ф-т бел. i рускай мовы i лiтаратуры БДУ. У 1953-56 вучыўся ў аспiрантуры па спецыяльнасцi 'Беларуская лiтаратура'. Выказваючы сваё стаўленне да палiтыкi русiфiкацыi Беларусi, у 1957 напiсаў верш у абарону бел. мовы 'Усе народы прагнуць сваёй волi, улады, песнi...', якi пасля размножыў i расклеiў у Мiнску разам са сваiм братам Мiхалам Белым. КДБ вызначыў аўтара ўлётак па почырку, i пасля некалькiх месяцаў следства адбыўся заѓкрыты суд над абодвума братамi. Асуджаны паводле арт. 67 (антысавецкая агiтацыя i прапаганда), атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волi. Этапам накiраваны ў лагер Явас на станцыi Поцьма Мардоўскай АССР. Пазней тэрмiн зняволення быў скарочаны на 4 гады. Вызвалены ў 1963 i да выхаду на пенсiю ў 1992 працаваў у бiблiятэцы ? 10 Мiнска. Б. не атрымаў дазволу абаранiць дысертацыю. Друкаваў артыкулы па бел. лiтаратуры i бiблiятэчнай справе ў 'Чырвонай змене', 'Мiнскай праўдзе', 'Вечернем Минске', у кнiзе свайго брата Сымона Белага 'На бацькоўскай зямлi' (пад iмем брата там апублiкаваны артыкул 'Да новага жыцця'). На пенсii, iнвалiд 1-й групы.
  Лiт.: Кашталян I. Лявон Белы // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  БЕНЯШЭВIЧ Уладзiмiр Мiкалаевiч [9(21).8.1874, мяст. Друя Дзiсенскага пав. Вiленѓскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 27.1.1938, НКВД], гiсторык (вiзанцiнiст, гiсторык царкоўнага права, палеограф), публiцыст. У 1897 скончыў юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та; у 1897-1900 слухаў лекцыi ў Лейпцыгскiм, Берлiнскiм, Гейдэльбергскiм ун-тах. З 1905 прыват-дацэнт, з 1909 прафесар Пецярбургскага ун-та. Рэдактар перыёдыкаў 'Памятники древнерусского канонического права' (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), 'Обзор трудов по славяноведению, 1908-1913' (1909-18). Апошняе выданне можна лiчыць бiблiяграфiяй па гiсторыi, этнаграфii, мовазнаўстве, лiтаратуры Беларусi. У гады савецкай улады прафесар Ленiнградскага ун-та i галоўны бiблiятэкар аддзела рукапiсаў Публiчнай бiблiятэкi. У 1925 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР; з'яўляўся членам-карэспандэнтам Берлiнскай, Мюнхенѓскай, Страсбургскай акадэмiй навук, ганаровы член Афiнскага таварыства вiзанцiназнаўства. Першы раз асуджаны па абвiнавачаннi ў шпiянажы i контрѓрэвалюцыйнай дзейнасцi 14.6.1929 на 3 гады турмы. Другi раз - 8.8.1931 на 5 гадоў лагераў. Дзякуючы хадайнiцтву А.Эйнштэйна, Ф.Нансена i У.Дз.Бонч-Бруевiча вызвалены ў 1933. 27.11.1937 зноў арыштаваны i расстраляны разам з двума сынамi i братам. Рэабiлiтаваны ў 1958.
  Тв.: Древнеславянская кормчая XIV титулов без толкований. Т. 1. СПб., 1906-07; Описание греческих рукописей монастыря св. Екатерины на Синае. Т. 1, 3. СПб., 1911-17; Очерки по истории Византии. Вып. 1-4. СПб., 1912-15; Синагога в 50 титулов и другие юридические сборники Иоанна Схоластика. СПб., 1914; Сборник памятников по истории церковного права, преимущественно русской церкви до эпохи Петра Великого. Вып. 1-2. Пг., 1914-15.
  Лiт.: Гранстрем Е.Э. В.Н.Бенешевич (к 100-летию со дня рождения) // Византийский временник. 1973. Т. 35; ЭГБ, т. 2.
  
  БЕРГМАН Аляксандра Рыгораўна [Bergman Aleksandra; дзявочае Кучкоўская; падпольныя псеўданiмы: Зiна; Стаха; Малеўская; нар. 1.5.1906, Гродна - ?], гiсторык, публiцыст. Член КПЗБ з 1925. Вучылася ў партшколах пры ЦК КПЗБ i ЦК ПАРП. Сакратар падпольных акруговых камiтэтаў КСМЗБ у Гродне, Вiльнi, Брэсце, Баранавiчах, Беластоку. У 1931 стала членам Краявога Сакратарыята ЦК КПЗБ. У 1934 накiравана ў БССР, працавала нам. сакратара парткама завода 'Гомсельмаш'. Арыштавана ў 1935, абвiнавачаная ў шпiянажы i контррэвалюцыi. 10 гадоў знаходзiлася ў зняволеннi. У 1946 у рамках праграмы рэпатрыяцыi перасялiлася ў ПНР. Рэабiлiтавана ў 1956. Працавала ў час. 'Życie Partii'. Даследавала гiсторыю КПЗБ, БСРГ, перыядычны друк ('Наша нiва', 'Вольны сцяг', 'Змаганне'). Аўтар манаграфiй i артыкулаў пра грамадска-палiт. дзеячаў Зах. Беларусi ў мiжваенны перыяд - А.Луцкевiча, Б.Тарашкевiча, У.Самойлу, I.Дварчанiна, Л.Родзевiча, В.Харужую, С.Рак-Мiхайлоўскага, М.Перавалоцкага i iнш.
  Тв.: Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu. Warszawa, 1977; бел. пераклад - Слова пра Бранiслава Тарашкевiча: Гiстарычны жыццяпiс. Мн., 1996; Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2.
  
  БЕРКМАН Юзаф [4.8.1838, мяст. Валожын Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер горад Мiнскай вобл. - 19.7.1919, Варшава], мастак, публiцыст. Скончыў гiмназiю ў Вiльнi. Вывучаў медыцыну ў Маскве, вучыўся на матэматычна-прыродазнаўчым ф-це Пецярбургскага ун-та. Адначасова пачаў наведваць заняткi ў Пецярбургскай акадэмii мастацтваў. За ўдзел у студэнцкай манiфестацыi ў кастр. 1861 арыштаваны; на працягу 3 месяцаў зняволены у Петрапаўлаўскай i Кранѓштацкай крэпасцях. Пасля вызвалення выехаў у Вiльню. Удзельнiчаў у друкаваннi i распаўсюѓджаннi рэвалюцыйных адозваў. З вер. 1862 зноў працягваў вучобу ў Пецярбургу. З пачаткам паўстання 1863-64 вярнуўся на Радзiму; ваяваў на Ашмяншчыне, у тым лiку ў атрадзе З.Мiнейкi. 12.10.1863 у баi каля в. Рудзiшкi паранены i трапiў у палон. Асуджаны на 4 гады катаргi, якую адбываў у Нерчынску на сярэбраных капальнях. За спробу ўцячы тэрмiн катаргi быў падоўжаны на 4 гады. Пасля вызвалення ў 1870 жыў у Iркуцку, дзе меў жывапiсную майстэрню (сёння большасць яго твораў захоўваецца ў Iркуцкiм мастацкiм музеi). З 1877 жыў у Нiжнiм Ноўгарадзе, з 1880 у Лiбаве (Лiепая, Латвiя). У 1884 пераехаў у Варшаву, дзе жыў да канца жыцця. Асноўныя тэмы жывапiсных работ - сцэны паўстання i жыцця ссыльных паўстанцаў ('Труна Серакоўскага', 'Смерць Нарбута' i iнш.). Аўтар 'Успамiнаў пра паўстанне 1863 ў Ашмянскiм павеце i пра побыт у Сiбiры' (рукапiс быў у сям'i).
  Лiт.: ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  БЖАСТОЎСКI Iгнат [1823 - 1875, Енiсейѓская губ.], адзiн з кiраўнiкоў паўстання 1863-64. Са старажытнага шляхецкага роду герба 'Стрэмя'. Вучыўся ў Мiнску i Маскве, атрымаў юрыдычную адукацыю. Працаваў старшынёй Палаты крымiнальнага суда ў Магiлёве. Як прадстаўнiк Магiлёўскай губ. ў маi 1862 у Вiльнi ўдзельнiчаў у з'ездзе 'белых' - аднаго з асноўных палiт. кiрункаў паўстанцаў. У час паўстання - магiлёўскi паўстанцкi ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную лiтаратуру на бел. i польскай мовах. Арыштаваны ў канцы 1863. Сасланы ў Енiсейскую губ., дзе i памёр.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  БIБIЛА Юлiя Iосiфаўна [10.1.1897, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - 9.12.1974, Мiнск], бiблiёграф. З 1922 працавала загадчыкам бел. аддзела Дзяржаўнай бiблiятэкi БССР. Вучылася ў БДУ (скончыла ў 1925). Распачала бiблiяѓграфiчную рэгiстрацыю друку БССР, складанне краязнаўчай бiблiяграфiчнай картатэкi. Склала бiблiяграфiю твораў Ц.Гартнага, надрукаваную ў зборнiку 'Цiшка Гартны ў лiтаратурнай крытыцы' (1928). Апублiкавала матэрыялы да бiяграфii Цёткi (у час. 'Запiскi аддзела гуманiтарных навук', 1928, кнiга 2, Працы клясы фiлалогii). У 1930-я г. рэпрэсавана i выслана за межы Беларусi. У 1937-59 была галоўным бiблiёграфам бiблiятэкi Саратаўѓскага ун-та. Вярнулася ў Мiнск у 1959. Працавала ў Дзяржаўнай бiблiятэцы БССР, пакiнула ўспамiны пра яе.
  Лiт.: БЭ, т. 3.
  
  БIРАЛА Захар Якаўлевiч [псеўданiмы: Бульбянiк; Захар Бульбянiк; Селянiн Бульбянiк; Зэшка Бiрала; Зэшка; 2(15).2.1906, в. Раўнаполле Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 14.9.1993, Мар'iна Горка Пухавiцѓкага р-на Мiнскай вобл.], паэт, сатырык. Пасля сканчэння пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 1925-28 працаваў разам з бацькамi на сваёй гаспадарцы. Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газ. 'Беларуская вёска'. У хуткiм часе яго творы пачалi з'яўляцца на старонках газ. 'Чырвоная змена', 'Савецкая Беларусь', час. 'Малады араты'. У 1931 скончыў рабфак БДУ; у 1934 - МВПТ. У 1934-36 выкладаў бел. i рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе. Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Нiжагародскай) вобл. на станцыi Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940. У 1940-41 настаўнiчаў у в. Сеннiца Мiнскага р-на, выкладаў бел. мову i лiтаратуру. У час вайны жыў з бацькамi ў пас. Астравы на Мiншчыне. У 1944-45 у дзеючай армii, быў цяжка паранены. У 1945-73 выкладчык бел. i рускай мовы i лiтаратуры Мар'iнагорскага сельгастэхнiкума. Арганiзаваў у тэхнiкуме лiтаратурны гурток. Быў кiраўнiком лiтаб'яднання пры раённай газ. 'Сцяг працы'. Рэабiлiтаваны ў 1958. Толькi пасля рэабiлiтацыi ў Б. з'явiлася магчымасць зноў пубѓлiкаваць свае кнiгi. Аўтар зборнiкаў гумару i сатыры. Член СП СССР з 1980.
  Тв.: Смех i радасць вёскi: Песнi, вершы i частушкi. Мн., 1929; Цвiтуць кветкi: Вершы. Мн., 1963; У пажарным парадку: Гумарыст. вершы. Мн., 1968; На светлым чорнае: Гумарыст. вершы. Мн., 1974; Прыляцела птушка: Вершы. Мн., 1977; Ружы i крапiва: Лiрыка. Сатыра. Гумар. Мн., 1986.
  Лiт.: Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў, с. 169; БП, т. 1.
  
  БIТЭЛЬ Пятро [Пётр Iванавiч; псеўданiм: Леанiд з-пад Вiшнева; 6(19).6.1912, мяст. Радунь Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 18.10.1991, в. Вiшнева Валожынскага р-на Мiнскай вобл.], паэт, перакладчык, мемуарыст, педагог, краязнавец. У 1925 паступiў у Барунскую настаўнiцкую семiнарыю, вучыўся ў Вiленскай настаўнiцкай семiнарыi iмя Тамаша Зана (скончыў у 1931). Пачаў публiкавацца з 1929 у час. 'Шлях моладзi'. У 1933-34 служыў у польскiм войску. З 1934 загадчык пачатковай школы ў в. Даўгiнава каля Карэлiч. Завочна скончыў гiсторыка-фiлалагiчнае аддзяленне Вышэйшых настаўнiцкiх курсаў пры Вiленскiм ун-це. У 1937-39 апублiкаваў шэраг артыкулаў па педагогiцы ў час. настаўнiцкага прафсаюза Вiленскай акругi 'Sprawy nauczycielskie'. У сувязi з пачаткам вайны Германii супраць Польшчы (1939) мабiлiзаваны i накiраваны на фронт. Вярнуўся на Радзiму, дзе ўжо была ўсталявана Савецкая ўлада. Працаваў настаўнiкам у мяст. Вiшнева, дырэктарам СШ ? 2 у Валожыне, iнспектарам-метадыстам школ Валожынскага р-на. У раённых газ. 'Iскра' (Валожын) i 'Уперад' (Лiда) з'явiлiся вершы Б. У часы нямецкай акупацыi жыў у Валожыне, настаўнiчаў, працаваў у БНС. У чэрв. 1944 разам з сям'ёй быў вывезены ў Германiю. Па дарозе ў час аварыi цягнiка яму ўдалося ўцячы i знайсцi прытулак у Польшчы. Пасля вызвалення Польшчы быў мабiлiзаваны ў Чырвоную Армiю, служыў да канца 1945. Потым настаўнiчаў у Валожынскiм р-не. У 1947 беспадстаўна звольнены з працы. Стаў праваслаўным святаром у Докшыцах. Арыштаваны ў 1950, у 1951 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знахоѓдзiўся ў зняволеннi ў Кемераўскай вобл., Омску, Джэзказгане. У той час пераклаў паэмы А.Мiцкевiча 'Пан Тадэвуш', 'Конрад Валенрод', 'Дзяды', пiшучы на паперы ад мяшкоў з-пад цэменту (рукапiсы захоўваюцца ў Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры). У 1956 вызвалены са зняццем судзiмасцi. Да 1963 служыў святаром у Петрыкаве. У 1963-74 выкладчык бел. мовы i лiтаратуры i нямецкай мовы ў Вiшнеўскай СШ. У 1970 завочна скончыў фiлалагiчны ф-т Мiнскага педiнстытута. Цалкам рэабiлiтаваны ў 1978. Аўтар эпiчна-гiстарычных паэм i краязнаўчых нарысаў. Перакладаў з польскай, рускай, украiнскай, нямецкай, англiйскай, iтальянскай моў. Член СП СССР з 1986.
  Тв.: Замкi i людзi: Гiстарычная паэма. Мн., 1968; Паэмы. Мн., 1984; Дзве вайны: Вершаваныя аповесцi. Мн., 1990; Праз цернi i завалы: (Успамiны) // Куфэрак Вiленшчыны. 2001, ? 3 (5).
  Лiт.: Huszcza J. Kartki z podróży // Huszcza J. Opowieści w czarnych ramkach. Łódź, 1979; Саламевiч. Слоўнiк псеўданiмаў, с. 169; БП, т. 1; Янушкевiч Я. Пчала без вулля // ЛiМ. 1997, 20 чэрв.; ЭГБ, т. 2.
  
  БЛАЖЭВIЧ Андрэй [сапр.: Вангiн; 1895, мяст. Вiдзы Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 1977, Польшча]. Вядучы акцёр трупы У.Галубка, выступаў у характарных ролях. Арыштаваны ў 1937. Пасля вайны выехаў у ПНР. Удзельнiчаў у аматарскiх спектаклях на Памор'i. Памёр у доме саѓстарэлых.
  
  БОБIЧ Iльдэфонс [псеўданiмы i крыптанiмы: Пётра Просты; Piotra Prosty; P.P.; P.Pr.; 10(22).1.1890, в. Дзедзiна Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 28.4.1944, Iўе Гродзенскай вобл.], рымска-каталiцкi святар, празаiк, драматург, публiцыст, перакладчык. У 1909 скончыў Ковенскую гiмназiю, у 1911 Вiленскую духоўную каталiцкую семiнарыю. Сябра бел. гуртка семiнарыстаў. Вышэйшую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме ў Collegium Germanicum (вучыўся з 1912), доктар фiласофii. Дамогся папскага бласлаўлення часопiсу для беларусаў-католiкаў 'Biełarus'. 15(28).7.1915 пасвечаны ў святары. Cлужыў вiкарыем у Друi i пробашчам на Дзiсеншчыне (1917-20). У 1921-23 выкладаў Закон Божы ў Вiленскай беларускай гiмназii. З 1923 пробашч у мяст. Германавiчы. У 1930-44 пробашч i дэкан у мяст. Iўе. Першае апавяданне 'Слёзы' надрукаваў 25.1.1907 у 'Нашай нiве'. Друкаваўся таксама ў 'Першым беларускiм календары 'Нашай нiвы', газ. 'Biełarus', а пазней у заходнебел. выданнях 'Наша думка' i 'Беларускiя ведамасцi'. Частка твораў засталася ў рукапiсах, асобныя перакладалiся на польскую i ўкраiнскую мовы. Выступаў у польскiх рэлiгiйных час. 'Przegląd Homiletyczny', 'Nowa Biblioteka Kaznodziejska'. Пераклаў на польскую мову працы св. Бернара Клервоскага. Да 1930 актыўна выступаў за шырокае ўвядзенне бел. мовы ў каталiцкае богаслужэнне. Пераследаваўся польскiм святарствам Вiленшчыны. На пачатку 1930-х г. адышоў ад бел. палiт. дзейнасцi. У гады 2-й сусветнай вайны арыштаваны нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi. Памёр неўзабаве пасля вызвалення з турмы. Па iншых звестках - расстраляны фашыстамi. Пахаваны ў Iўi.
  Тв.: Bobič Ild. Niadzielašnija ewanhielii i nawuki: Try častki. Wilnia, 1912; Na szto biełarusam hazety? Wilnia, 1914.
  Лiт.: БП, т. 5; EK, t. 2; Гарбiнскi БРД.
  
  БОЙКА Iван [? - 1933], аграном. Арыштаваны ў 1930. Расстраляны ў 1933.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКАЯ Варвара Iванаўна [дзявочае: Вахоўская; 1855, Херсонская губ. - 1929, Масква], грамадска-палiт. дзяячка, публiцыстка, мемуарыстка. Яшчэ падчас вучобы ў гiмназii ў Камянец-Падольску далучылася да рэвалюцыйнай дзейнасцi. У 1872 вучылася ў Швейцарыi (Цюрых), дзе ўступiла ў бакунiнскi гурток М.Сажына; наведвала гурток П.Лаўрова. У 1873 вярнулася ў Расiю. Арыштоўвалася ў пачатку 1874 i 1875. Паѓсля 3-гадовага турэмнага зняволення прыгаворана да ссылкi ('працэс 193-х'). Па хадайнiцтве бацькi перададзена яму на парукi. Каб вызвалiцца з-пад нагляду палiцыi, узяла фiктыўны (першапачаткова) шлюб з А.В.Бонч-Асмалоўскiм, пасялiлася ў маёнтку Блонь Iгуменскага пав. Уваходзiла ў народнiцкую арганiзацыю 'Чорны перадзел', падѓтрымлiвала сувязi з кiраўнiцтвам 'Народнай волi'. У пачатку 1882 выехала ў Адэсу. Арыштавана ў сак. 1882, з восенi 1882 жыла ў Блонi пад наглядам палiцыi. У сярэдзiне 1880-х г. разам з мужам арганiзавала ў Блонi асяродак рэвалюцыйнай прапаганды, стварыла бiблiятэку нелегальнай лiтаратуры. Арыштавана ў крас. 1908, у лют. 1910 разам з мужам аддадзена пад суд. Прыгаворана да 8-месячнага зняволення. Апошнi год жыцця правяла ў Доме ветэранаў рэвалюцыi ў Маскве. Пакiнула ўспамiны.
  Тв.: Вахоўская В.I. Успамiны рэвалюцыянеркi // Полымя. 1925, ? 2; Жизнь революционерки. М., 1928.
  Лiт.: Бонч-Осмоловский А. Памяти В.И.Бонч-Осмоловѓской // Каторга и ссылка. 1930, ? 2; Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986; ЭГБ, т. 2.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКI Анатоль Восiпавiч [10.7.1857, Вiцебск - 23.9.1930, Масква], грамадѓска-палiт. дзеяч, публiцыст, мемуарыст. Са старажытнага шляхецкага роду герба 'Бонча'. Пасля Маскоўскага лiцэя ў 1875 паступiў у Iнстытут iнжынераў шляхоў зносiн. У 1876 перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы ф-т Пецярбургскага ун-та. Стаў прыхiльнiкам арганiзацыi народнiкаў 'Зямля i воля', распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданнi. У 1879 увайшоў у гурток 'Маладыя землявольцы', якi пасля расколу ў жн. 1879 'Зямлi i волi' далучыўся да арганiзацыi 'Чорны перадзел'. У лiст. 1879 арыштаваны за ўдзел у студэнцкiх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ i высланы ў бацькоўскi маёнтак Блонь Iгуменскага пав. (цяпер Пухавiцкi р-н). У 1880 садзейнiчаў арганiзацыi друкарнi 'Чорнага перадзелу'. Арыштаваны ў крас. 1882, зняволены ў Мiнскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай Варварай i пры ўдзеле А.Я.Багдановiча арганiзаваў у Блонi сялянскi гурток самаадукацыi. Арыштаваны ў крас. 1886 у Канатопе Чарнiгаўѓскай губ., дзе быў па справах нелегальнай друкарнi. Адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў Рабочай партыi палiт. вызвалення Расii (канец 1890-х г.). Арыштаваны ў 1901 разам з сынам Iванам i сасланы ва Усх. Сiбiр. У 1904 вярнуўся па амнiстыi i ўвайшоў у партыю эсэраў, у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнiк рэвалюцыi 1905-07. У крас. 1908 арыштаваны, у лют. 1910 аддадзены пад суд. У 1911 апраўданы, але ў 1912 зноў арыштаваны i прыгавораны да 8 месяцаў зняволення. У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыi, працаваў у арганiзацыях дапамогi бежанцам-беларусам. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (1917). З 1918 у Мiнску, удзельнiчаў у кааператыўным руху. У час акупацыi Беларусi польскiмi войскамi на нелегальным становiшчы. З 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства палiткатаржан i ссыльнапасяленцаў. Пiсаў успамiны.
  Тв.: Эпоха 1905 г. // Полымя. 1925, ? 6-7; Лiберальна-апазiцыйны рух на Беларусi // Беларусь: Нарысы гiсторыi, эканомiкi, культурнага i рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 169-176; Памяти В.И. Бонч-Осмоловской // Каторга и ссылка. 1930, ? 2.
  Лiт.: Попов И. А.О.Бонч-Осмоловский // Каторга и ссылка. 1931, ? 4; Савiцкая Л. Група Бонч-Асмалоўскага // Полымя. 1967, ? 5; Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКI Глеб Анатолевiч [22.10(3.11).1890, маёнтак Блонь Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Блонь Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. - 1.11.1943, Казань], антраполаг i археолаг. Доктар гiстарычных навук. Сын А.В. i В.I. Бонч-Асмалоўскiх. Скончыў Мiнскае камерцыйнае вучылiшча i Петраградскi ун-т (1923). У 1-ю сусветную вайну на фронце. У 1924-30 працаваў у Ленiнградскiм ун-це. З 1930 супрацоўнiк Геалаѓгiчнага iнстытута АН СССР i Дзяржаўнай акадэмii гiсторыi матэрыяльнай культуры. У 1926-27 i 1934 разам з К.Палiкарповiчам праводзiў раскопкi палеалiтычных паселiшчаў на Гомельшчыне i Смаленшчыне. Удзельнiк этнаграфiчных i археалагiчных экспедыцый на Каўказе i ў Крыме. Арыштаваны АДПУ у 1934. Асуджаны на 3 гады лагераў. Пакаранне адбываў у Варкуце. Пасля вызвалення жыў пад Ленiнградам. Рэабiлiтаваны ў 1942. Памёр у эвакуацыi ў Казанi.
  Тв.: Грот Киик-Коба. М.; Л., 1940.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКI Iван Анатолевiч [20.5.1881, маёнтак Блонь Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Блонь Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. - 16.9.1969], грамадска-палiт. дзеяч, публiцыст. Старэйшы сын А.В. i В.I. Бонч-Асмалоўскiх. Пад уплывам бацькоў з юнацтва далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасцi. У 1902 за арганiзацыю ў Блонi нелегальнага сялянскага гуртка разам з бацькам сасланы ва Усх. Сiбiр (Усць-Каменагорск). Вызвалены ў 1904 па амнiстыi; выехаў на вучобу ў Цюрых. Перапраўляў у Расiю нелегальную лiтаратуру. Восенню 1905 прыехаў у Расiю, дзе быў адным з арганiзатараў Усерасiйскага сялянскага саюза. У 1-й i 2-й Дзяржаўнай думе сакратар фракцыi 'Трудовая группа'. Пра дзейнасць фракцыi выпусцiў кнiгу 'Работы первой Государственной думы', якая адразу ж была канфiскавана ўладамi. У 1907 паступiў на юрыдычны ф-т Маскоўскага ун-та, але быў арыштаваны. У сак. 1912 прыгавораны Вiленскай судовай палатай да 6 месяцаў зняволення. У савецкi перыяд працаваў служачым у дзяржаўных установах Мiнска i Масквы.
  Тв.: Работы первой Государственной думы. СПб., 1906.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2.
  
  БОНЧ-АСМАЛОЎСКI Радзiвон Анатолевiч [1884, маёнтак Блонь Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Блонь Пухавiцкага р-на Мiнскай вобл. - 10.10.1938, Чымкент Паўднёва-Казахстанскай вобл., НКВД], эканамiст, публiцыст. Сын А.В. i В.I. Бонч-Асмалоўскiх. У 1904-08 член партыi эсэраў, за што быў асуѓджаны на 3 гады зняволення. Спрабаваў уцячы праз падкоп; закаваны ў кайданы. Пасля вызвалення ў 1912-15 вучыўся на Пецярбургскiх вышэйшых сельскагаспадарчых курсах, затым працаваў у земскiм харчовым камiтэце. У 1916-17 у армii. У 1917-21 у земскiх установах Iгумена (Чэрвеня) i Мiнска. З 1923 сакратар, загадчык сельскагаспадарчай секцыi Дзяржплана БССР. Распрацоўваў праблемы аднаўлення народнай гаспадаркi, хутарызацыi, развiцця кааперацыi. Па гэтых тэмах выступаў у друку. Арыштаваны ДПУ БССР 5.7.1930 па справе 'Беларускага фiлiяла Працоўнай сялянскай партыi'. У 1931 асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Прысуд заменены на 10 гадоў ППЛ. Да 1936 працаваў на будаўнiцтве Беламорска-Балтыйскага канала. За ўзорную працу датэрмiнова вызвалены. У 1938 быў эканамiстам-планавiком у Чымкенце. Арыштаваны органамi НКВД у чэрв. 1938. 'Тройка' пры Упраўленнi НКВД па Паўднёва-Казахстанскай вобл. 10.10.1938 вынесла рашэнне аб расстрэле Б.-А. Рэабiлiтаваны.
  Тв.: Земельная площадь БССР и еe распределение по угодиям, землевладению и формам землепользования // Советское строительство БССР. 1926, ? 10-11.
  Лiт.: Микула Е. Забытые имена: Родион Бонч-Осмоловѓский // Человек и экономика. 1992, ? 10; ЭГБ, т. 2.
  
  БОРЗАБАГАТЫ Уладзiслаў Канстанцiнавiч [крыптанiм: K.B.; 23.4(5.5).1831, маёнтак Рутка Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Рутка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. - 28.3.1886, мяст. Любяшова Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Валынская вобл., Украiна], рэвалюцыянер-дэмакрат, мемуарыст. Вучыўся ў Слуцкай, потым у Мiнскай гiмназiях. За ўдзел у тайнай арганiзацыi 'Братнi саюз лiтоўскай моладзi' ў 1849 выключаны з Мiнскай гiмназii без права паступлення ў iншыя навучальныя ўстановы. Пасля амнiстыi 1855 паступiў на медыцынскi ф-т Маскоўѓскага ун-та. У час вучобы далучыўся да канспiратыўнай суполкi 'Агул'. Пасля атрымання дыплома працаваў урачом у Навагрудку. У 1863 паўстанцкi камiсар Навагрудскага пав. Пасля задушэння паўстання быў на нелегальным становiшчы. Завочна прыгавораны да пакарання смерцю. У 1865 эмiграваў у Iталiю, з 1869 жыў у Парыжы, меў медыцынскую практыку. Удзельнiк франка-прускай вайны 1870-71. У часы Парыжскай камуны галоўны медык Парыжскага шпiталя. Быў арыштаваны, сасланы на галеры; потым вызвалены, але мусiў пакiнуць Францыю. У 1872 жыў у Кракаве. У 1874 вярнуўся на Радзiму, быў арыштаваны i сасланы ў Архангельскую губ., потым у Кастрамскую губ. Там працаваў земскiм урачом. У 1884 атрымаў дазвол вярнуцца на Радзiму. Пасялiўѓся ў мяст. Любяшова, дзе працаваў урачом. Яго iмем у Навагрудку названа вулiца (1982), у Рутцы пастаўлены памятны знак (1991).
  Тв.: K.B. Życiorys powstańca z 1863 r. Wilno, 1938.
  Лiт.: Iгнатовiч Ф.I. Уладзiслаў Борзабагаты. Мн., 1993; Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. М., 1965; Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа. Мн., 1987; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
  
  БОХАН Дарафей Дарафеевiч [псеўданiмы i крыптанiмы: Д.Дорофеев; Пешком-бегающий; Н.Серебрянский; Д.Слижень; Д.Б.; Д.Б-н; 4.2.1878, Мiнск - 1942, Тэгеран], паэт, празаiк, перакладчык, крытык. Пiсаў на рускай мове. Вучыўся ў Полацкiм кадэцкiм корпусе i Канстанцiнаўскiм ваенным вучылiшчы (Пецярбург). Служыў у армii (штабс-капiтан артылерыi). З канца 1890-х г. у Мiнску, журналiст - супрацоўнiк газ. 'Минский листок', 'Северо-Западный край', 'Голос провинции' (у 1907 адзiн з яе рэдактараў), 'Минские ведомости' i iнш. Збiраў i апрацоўваў мясцовыя паданнi, на аснове якiх выдаў 2 кнiжкi. Перакладаў на рускую мову творы польскiх паэтаў. У 1905 планаваўся ў рэдактары бел. час. 'Палессе', якi меркавалася выдаваць у Мiнску. У 1907 асуджаны Вiленскай судовай палатай на 8 месяцаў турмы за публiкацыю антыўрадавых матэрыялаў у газ. 'Голос провинции'. У 1919 быў супрацоўнiкам Наркамасветы БССР. У 1919-20 друкаваўся ў газ. 'Минский курьер'. У 1920-30-х г. жыў у Вiльнi. Супрацоўнiчаў з вiленскiм рускiм друкам. У 1939 арыштаваны савецкiмi ўладамi. У ссылцы ў Сiбiры ўступiў у польскую армiю Андэрса. Памёр у Iране, дзе знаходзiўся з войскам.
  Тв.: Глаз Христов: Минское предание. Мн., 1898; Минѓские предания и легенды. Мн., 1902; Игорь, князь Северский: Древнерусская поэма в поэтическом переложении Д. Бохана. Мн., 1897; Из польской поэзии. Мн., 1906; Адам Мицкевич. Вильно, [1911].
  Лiт.: Бас I. Лiтаратуразнаўчыя эцюды. Мн., 1977; Яго ж. Справа аб Дарафею Бохану // Маладосць. 1976, ? 8; Зарэмба Л.I. Новыя звесткi пра лiтаратурную дзейнасць Д.Д. Бохана // Веснiк БДУ. Серыя 4. 1993, ? 3; Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. Мн., 1972. С. 220-224; Zienkiewicz T. Dorofiej Bochan - tłumacz literatury polskiej na język rosyjski i krytyk // Polsko-wschodniosłowiańskie powiązaniа kulturowe, literackie i językowe. 1. Literatura i kultura. Olsztyn, 1994; 'Zachodnia Białorus' 17.IX.1939 - 22.VI.1941. Wydarzenia i losy ludzkie. Т. 1. Warszawa, 1998. S. 410, 411, 414; БП, т. 1; ЭГБ, т. 2.
  
  БРАНШТЭЙН Якаў Анатолевiч [крыптанiм: Я. Бр.; 10.11.1897, Бельск Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 29.10.1937, Мiнск, НКВД], крытык i лiтаратуразнавец. У 1914-18 жыў у Варшаве. Друкавацца пачаў у 1918. У 1919 пераехаў у Савецкую Расiю (Арол). Дабраахвотнiкам пайшоў у Чырвоную Армiю. Пасля дэмабiлiзацыi з 1921 працаваў у рэдакцыi газ. 'Орловская правда'. У 1925 скончыў лiтаратурны ф-т 1-га Маскоўскага ун-та; у 1926-30 вучыўся ў Камунiстычнай акадэмii ў Маскве. У 1930-37 навуковы супрацоўнiк Iнстытута лiтаратуры i мастацтва АН БССР; з 1932 адначасова прафесар МВПI. У 1932-37 быў адказным сакратаром СП БССР. Член СП СССР з 1934. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936. Як крытык пачаў выступаць з 1925. Прытрымлiваўся вульгарна-сацыялагiчных пазiцый. Арыштаваны 6.6.1937. Асуджаны ў кастр. 1937 да расстрэлу. Рэабiлiтаваны 27.7.1956.
  Тв.: Атака: (Зборнiк артыкулаў). Мн., 1930 / Iдыш; Аб стане яўрэйскай лiтаратуры ў перыяд рэканструкцыi. Мн., 1932 / Iдыш; Лiтаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам лiтаратуры i кiраўнiкам лiтгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.
  Лiт.: Бародзiч Д. Спадчына Я. Бранштэйна // ЛiМ. 1958, 23 лiп.; Лынькоў М. Ён быў сярод нас... // ЛiМ. 1962, 25 снеж.; Возвращенные имена; БП, т. 1.
  
  БРАХОЦКI Уладзiслаў [24.1.1810, маёнтак Гаўе Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Iўеўскi р-н Гродзенскай вобл. - 1896, Вераскова на Навагрудчыне], грамадскi дзеяч. Скончыў Вiленскi ун-т. Увайшоў у склад Вiленскай археаграфiчнай камiсii. У 1858-63 апошнi маршалак шляхты Навагрудскага пав. Змагаўся з алкагалiзмам, закрыў усе шынкi на тэрыторыi сваiх маёнткаў. У 1860 быў адным з заснавальнiкаў грамадскай бiблiятэкi ў Навагрудку, затым яе куратар. Як удзельнiк паўстання 1863-1864 паводле рашэння Часовага ваеннага аўдытарыята (Вiльня) ад 8.12.1864 сасланы ў Перм. У ссылку былi таксама адпраўлены яго жонка Галена i брат. Вярнуўшыся на Радзiму ў 1874, Б. жыў у маёнтку сваёй жонкi ў Вераскове.
  Лiт.: PSB.
  
  БРАЎКОВIЧ Фадзей Аляксеевiч [1894, в. Слабодка Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Шклоўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?, ГУЛАГ], партыйны i дзяржаўны дзеяч. Скончыў Аршанѓскае гарадское вучылiшча. У 1915 мабiлiзаваны ў царскую армiю. Удзельнiк Кастрычнiцкай рэвалюцыi. З 1918 у Чырвонай Армii. У 1918-27 на ваеннай, партыйнай i савецкай рабоце ў Магiлёўскай акрузе, затым вобл. У 1920-х г. быў наркамам фiнансаў БССР, старшынёй Полацкага акруговага камiтэта КП(б)Б. З 1927 пастаянны прадстаўнiк урада БССР пры СНК СССР у Маскве. З 1928 другi саветнiк Паўпрэдства СССР у Варшаве. У 1933-36 дырэктар Белдзяржвыдавецтва ў Мiнску. Член ЦК КП(б)Б i ЦВК БССР у 1924-35. Арыштаваны ў 1936. Асуджаны на 10 гадоў лагераў. Памёр у зняволеннi. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Лiт.: Платонаў Р. Лёсы. Мн., 2000; ЭГБ, т. 2.
  
  БРУН Юльян [партыйныя псеўданiмы: Спiс; Брановiч; 21.4.1886, Варшава - 28.4.1942], публiцыст. З 1905 член партыi Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага i Лiтвы; з 1919 - КПП. Удзельѓнiчаў у рэвалюцыi 1905-07. Ратуючыся ад рэпрэсiй царскiх улад, эмiгрыраваў у Францыю, потым у Балгарыю. У 1924 арыштаваны польскiмi ўладамi, асуѓджаны на 8 гадоў турмы. З 1926 у вынiку абмену палiтвязнямi - у СССР. Жыў у Маскве, працаваў у ТАСС. У 1929 накiраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь, прадстаўнiк ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. У 1928-38 адзiн з рэдактараў час. 'Nowy przegląd' - тэарэтычнага органа ЦК КПП. У 1936-41 у эмiграцыi ў Бельгii i Францыi. Вясною 1941 прыехаў у СССР. Займаўся публiцыстыкай.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2.
  
  БРЫЛЕЎСКI Уладзiмiр [1917, Лоск, цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - 2002], грамадскi дзеяч. Скончыў афiцэрскую школу ў Дэмблiне, вучыўся ў сельскагаспадарчым iнстытуце ў Пулавах. Падчас нямецкай акупацыi ў нацыянальным руху. У канцы 1943 арыштаваны, знаходзiўся у Вiлейскай турме. Быў адпраўлены ў лагер у Германiю, уцёк, жыў у Рызе, працаваў карэктарам час. 'Новы шлях'. З канца 1944 у Германii, арганiзаваў у 1947 бел. школку ў Гановеры. З 1949 жыў у ЗША (Саўт-Рывер, штат Нью Джэрсi), потым у Фларыдзе. Аўтар нiзкi ўспамiнаў пра дзеячаў нацыянальнага руху, што друкавалiся ў 'Беларусе' ў 1970-80-х г.
  Тв.: Аўтабiяграфiя. Беларуская мэмуарыстыка на эмiграцыi. Укл. Юрэвiч Л. Нью-Ёрк, 1998. С. 299-304; Лоск i яго мiнуўшчына // Беларус. Нью-Ёрк. 1979. ? 262; Беларусы ў даваеннай Варшаве // Беларус. 1978, ?250, лют.; Мае сустрэчы з Вiнцэнтам Гадлеўскiм // Беларус. 1980. ? 273; Мае сустрэчы з Вацлавам Iваноўскiм // Беларус. 1981. ? 286.
  Лiт.: Юрэвiч Л. Лiтаратурны рух на эмiграцыi. Мн., 2002.
  
  БРЫЛЬ Янка [Iван Антонавiч; iншыя псеўданiмы: Iван Асцюк, Сымон Бобрык, Пятрусь Дубец (з К.Кiрэенкам), Рыгор Iванавiч Лапцiк, Я.Лупаты (з М.Лужанiным, П.Панчанкам, М.Танкам), Iлюк Прышчэпа (з В.Таўлаем), Я.Пчала, Iван Сведка; крыптанiмы: Я.Б-ль, Янка Б.; нар. 22.7(4.8).1917, Адэса], празаiк, перакладчык. У 1922 пераехаў з бацькамi на iх Радзiму (в. Загора Карэлiцкага р-на Гродзенскай вобл.). У 1931 скончыў польскую сямiгѓадовую школу. Са сваiмi першымi вершамi выступiў у 1938 у час. 'Шлях моладзi'. З сак. 1939 служыў у польскай марской пяхоце ў Гдынi. У вер. 1939 трапiў у нямецкi палон. Знаходзiўся ў лагеры для ваеннапалонных у Памеранii (Старгард), потым у Баварыi (Вайдэн), быў на прымусовых працах на шкляной гуце. Уцёк з лагера ўвосень 1941; перабраўся да бацькоў. Увесну 1944 разам з мацi i братамi пайшоў у партызаны. Супрацоўнiчаў у газ. 'Сцяг свабоды' - органе Мiрскага падпольнага РК КП(б)Б, наладзiў выданне пры гэтай газеце сатырычнага лiстка 'Партызанскае жыгала'. З кастр. 1944 у Мiнску. Загадваў аддзелам рэдакцыi час. 'Вожык', быў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, намеснiкам рэдактара час. 'Маладосць', 'Полымя'. Член СП СССР з 1945. У 1946 выдаў першы зборнiк 'Апавяданнi'. Аўтар рамана 'Птушкi i гнёзды', аповесцей 'Нiжнiя Байдуны', 'Золак, убачаны здалёк', 'Муштук i папка', некалькiх кнiг мiнiяцюр. Яго творчасць вызначаецца лiрычным пачаткам, фiласафiчнасцю, высокай культурай пiсьма. У 1966-71 сакратар праўлення СП БССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1952), Лiтаратурнай прэмii БССР iмя Я.Коласа (1963), Дзяржаўнай прэмii БССР (1982). Народны пiсьменнiк Беларусi (1981). Жыве ў Мiнску.
  Тв.: Зб. тв. Т. 1-2. Мн., 1960; Зб. тв. Т. 1-4. Мн., 1967-68; Зб. тв. Т. 1-5. Мн., 1979-81; Выбр. тв. Т. 1-3. Мн., 1992-93; Пiшу як жыву. Мн., 1994; Сцежкi, дарогi, прастор. Мн., 2001.
  Лiт.: Майхровiч С. Янка Брыль: Жыццё i творчасць. Мн., 1961; Канэ Ю. Янка Брыль: Критико-биографический очерк. М., 1964; Гусева Л. Янка Брыль - мастак. Мн., 1968; Аляхновiч Р.В. Янка Брыль у школе. Мн., 1979; Калеснiк У. Янка Брыль: Нарыс жыцця i творчасцi. Мн., 1990; БП, т. 1.
  
  БРЭСЛАЎ Барыс Абрамавiч [29.9 (10.10).1882, в. Мiкулiна Аршанскага пав. Магiѓлёўскай губ., цяпер Талачынскi р-н Вiцебскай вобл. - 20.4.1943, НКВД], публiцыст, гiсторык. У 1901 за кiраўнiцтва забастоўкай на фабрыцы Калбаноўскага ў Вiцебску сасланы ва Усх. Сiбiр. Пасля вызвалення ў 1904 працаваў у розных гарадах Расii, удзельнiчаў у рэвалюцыйным руху (Пецярбург, Нiкалаеў, Днепрапятроўск, Масѓква, Екацярынбург). У 1909-11 слухач партыйнай школы ў Ланжумо (Францыя). За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся 4 разы, каля 10 гадоў правёў на катарзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 супрацоўнiк газ. 'Правда', рэдактар газ. 'Голос правды' ў Кранштаце. З 1918 на гаспадарчай i дыпламатычнай рабоце. Аўтар кнiг i артыкулаў пра рэвалюцыйны рух. Арыштаваны ў 1937. Памёр у турме. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Тв.: Характер и этапы русской революции: К 1-й годовщине русской революции 27 февраля 1917 - 27 февраля 1918 г. Витебск, 1918.
  Лiт.: Корнилович Э.А. Слушатель школы в Лонжюмо // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985; ЭГБ, т. 2.
  
  БРЭШКА-БРАШКОЎСКАЯ Кацярына Канстанцiнаўна [дзявочае: Вярыга; 21.1(3.2).1844, Чарнiгаўская губ. - 12.9.1934, Чэхаславакiя], публiцыстка, мемуарыстка. Адна са стваральнiкаў 'Кiеўскай камуны' - групы ўдзельнiкаў 'хаджэння ў народ'. У маёнтку Гараны Полацкага пав. (цяпер Полацкi р-н), што належаў стрыечнай сястры I.Вярыга (Фiлiп), арганiзавала пункт збору прапагандыстаў i iх падрыхтоўкi да 'хаджэння ў народ'. У вер. 1874 арыштавана ў Падольскай губ. Пасля 3-гадовага зняволення ў турме на 'працэсе 193-х' асуджана на 5 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбывала ў Забайкаллi, адкуль беспаспяхова спрабавала ўцячы. У 1896 вызвалена па амнiстыi. У канцы 1890-х г. жыла ў Мiнску. Арганiзавала перапраўку з-за мяжы нелегальнай лiтаратуры. Разам з А.В.Бонч-Асмалоўскiм удзельнiчала ў стварэннi Рабочай партыi палiт. вызвалення Расii. У 1903 эмiгравала ў Швейцарыю. У 1905 вярнулася ў Расiю, была адным з лiдэраў правага крыла эсэраў. У рэвалюцыйным руху стала вядома як 'бабуля рускай рэвалюцыi'. Арыштавана ў 1907, пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сiбiр. Вызвалена Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Падтрымлiвала Часовы ўрад. Непрыхiльна сустрэла Кастрычнiцкую рэвалюцыю. У 1919 эмiгравала ў ЗША. У 1924 пераехала ў Чэхаславакiю, дзе i памерла.
  Тв.: Из моих воспоминаний. СПб., 1906; Воспоминания пропагандистки // Былое. 1903, ? 4.
  Лiт.: Коварский Б. Е.К.Брешковская. Пг., 1917; ЭГБ, т. 2.
  
  БУДЗIНСКI Станiслаў Янавiч [Budzyński; партыйныя i лiтаратурныя псеўданiмы: Стах; Традыцыя; С.Бяднарскi; Я.Марыянскi; 9.9.1894, Варшава - 22.8.1937, НКВД], рэвалюцыйны дзеяч, публiцыст. У 1912-15 член Варшаўскага камiтэта СДКПiЛ. З чэрв. 1917 член Выканкама груп СДКПiЛ у Расii. Удзельнiк Кастрычнiцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве. У снеж. 1917 - сак. 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы i Маскоўскай губ. Са снеж. 1918 у Польшчы. У 1919 арыштаваны польскiмi ўладамi. У 1920 па абмене палiтвязнямi ў Савецкай Расii. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Зах. фронту. З 1930 рэдактар газ. 'Звязда', член рэдкалегii час. 'Бальшавiк Беларусi'. Член ЦК i Бюро ЦК КП(б)Б у 1929-32. З 1934 прафесар Мiжнароднай ленiнскай школы ў Маскве. Аўтар грамадска-палiт. брашур i артыкулаў. Спрабаваў падвесцi iдэалагiчную i тэарэтычную аснову пад палiт. кампанiю па выкрыццi бел. нацдэмаў (артыкул 'Вораг у доме' пра раман М.Зарэцкага 'Крывiчы'). Арыштаваны ў чэрв. 1937. Рэабiлiтаваны пасмяротна.
  Лiт.: ЭГБ, т. 2.
  
  БУДЗЬКА Францiшак Карлавiч [23.1.1884, в. Вознаўшчына Вiлейскага пав. Вiленскай губ. - 2.1.1920, в. Янатруда на Полаччыне], рыма-каталiцкi святар, культурна-асветны дзеяч, пiсьменнiк, перакладчык. У 1899 скончыў Вiлейѓскае павятовае вучылiшча. У 1901 здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камiсii Пецярбургскай навучальнай акругi. У 1901-05 вучыўся ў Пецярбургу ў Магiлёўскай духоўнай каталiцкай семiнарыi, дзе пачаў перакладаць на бел. мову рэлiгiйныя кнiгi. У 1906 працягваў вучобу ў Пецярбургскай Мiтрапалiтальнай духоўнай каталiцкай акадэмii. У 1907 вымушаны адмовiцца ад далейшай вучобы з-за цяжкага фiнансавага становiшча. У 1907 пасвечаны ў святары. З 9.1.1908 вiкарый Полацкага касцёла. У 1912-17 у Пецярбургу, дзе служыў вiкарыем i вёў заняткi ў Сестржанцэвiцкiм павятовым вучылiшчы пры касцёле св. Станiслава. Матэрыяльна падтрымлiваў выданне першай бел. каталiцкай газ. 'Biełarus' (Вiльня, 1913-15). Пасля 1917 служыў у Полацкiм дэканаце. Член арганiзацыйнага камiтэта i ўдзельнiк 1-га з'езда бел. каталiцкага духавенства (Мiнск, 24-25.5.1917). Адзiн з пачынальнiкаў бел. каталiцкага выдавецкага руху. З усталяваннем ва Усх. Беларусi савецкай улады пераследаваўся органамi бяспекi.
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939.
  
  БУДКЕВIЧ Барбара [Budkiewiczowa Barbara; з Цеханоўскiх; 20.11(2.12).1886, маёнтак Глухавец Мсцiслаўскага пав. Магiлёўскай губ. - 21.8.1937, НКВД], гiсторык. Паходзiла са шляхецкай сям'i. З 1904 працавала на варшаўскай фабрыцы. Дзяячка ППС, з 1906 - ППС-лявiцы. Арыштоўвалася царскiмi ўладамi ў 1906 i 1909. Вывучала эканомiку ва ун-це Nouvelle ў Бруселi. З 1913 у Пецярбургу. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi працавала ў Польскiм нацыянальным камiсарыяце пры Наркамнацы РСФСР. У 1921-23 кiраўнiк польскiх сектараў Камунiстычнага ун-та iмя Свярдлова i Камунiстычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду. У 1926-30 выкладчык гiсторыi ВКП(б) у Камунiстычным ун-це Беларусi. З 1931 навуковы супрацоўнiк польскага сектара, вучоны сакратар Iнстытута польскай пралетарскай культуры АН БССР. Арыштавана i расстраляна ў 1937. Рэабiлiтавана ў 1956.
  Тв.: Ruch robotniczy w Królestwie Polskim w latach 1870-1890. Cz. 1. Mińsk, 1934.
  Лiт.: Горяинов А. Славяноведы - жертвы репрессий 1920-1940-х годов: Некоторые неизвестные страницы из истории советской науки // Советское славяноведение. 1990, ? 2; SHP; ЭГБ, т. 2.
  
  БУЗУК Пётр Апанасавiч [псеўданiм i крыптанiмы: П.Росiч; П.Б.; П.Р.; П.Р-ч; Р-ч; 2.7.1891, в. Шарпены Бендэрскага пав. - 7.12.1938, Волагда, НКВД], лiнгвiст-славiст, лiтаратуразнавец, паэт, празаiк, педагог. Вучыўся ў Цiраспальскiм рэальным вучылiшчы (1904-10), потым на гiсторыка-фiлалагiчным ф-це Новарасiйскага ун-та ў Адэсе (скончыў у 1916), выкладаў у гэтым ун-це рускую мову. З 1920 дацэнт гэтага ун-та. З 1924 - доктар фiлалагiчных навук. Па запрашэннi рэктара БДУ У.Пiчэты з восенi 1925 працаваў у Мiнску. У 1926 перайшоў у Iнбелкульт, з 1929 старшыня дыялекталагiчнай камiсii. Арыштаваны ДПУ БССР 6.8.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi', праз некаторы час вызвалены. З 1931 дырэктар Iнстытута мовазнаўства АН БССР. Адначасова з 1931 загадваў кафедрай мовазнаўства ў МВПI. Вывучаў праблемы праславянскай мовы, пытаннi агульнага i параўнальнага мовазнаўства, распрацоўваў пытаннi бел. лiнгвiстычнай геаграфii. Пад псеўданiмам выступаў у друку з апавяданнямi, вершамi, перакладамi. У 1928 стаў сябрам 'Маладняка'. Зноў арыштаваны 9.2.1934. Па пастанове 'тройкi' пры ДПУ БССР ад 3.4.1934 высланы ў Волагду тэрмiнам на 3 гады. У 1934-35 працаваў бiблiятэкарам, потым выкладаў нямецкую мову ў Валагодскiм педiнстытуце. Пасля сканчэння тэрмiну высылкi зноў арыштаваны 15.7.1937. Прысуѓджаны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабiлiѓтаваны 26.10.1956; па другiм - 31.1.1956; цалкам рэабiлiтаваны 1.6.1988.
  Тв.: Очерки по психологии языка. Одесса, 1918; Основные вопросы языкознания. М., 1924; Да характарыстыкi паўночна-беларускiх дыялектаў: Гутаркi Невельскага i Вялiскага паветаў. Мн., 1926; Спроба лiнгвiстычнай геаграфii Беларусi. Ч. 1. Мн., 1928.
  Лiт.: Рамановiч Я., Юрэвiч А. П.А.Бузук. Мн., 1969; Яны ж. Бузук П.А. // Беларуская мова; Бузук П.А. // Булахов М. Восточнославянские языковеды: Библиографический словарь. Т. 2. Мн., 1977; Зленко Г. Страницы биографии П.А.Буѓзука: (Несколько существенных уточнений) // Кодры (Кишинев). 1973, ? 2; Возвращенные имена; БП, т. 1.
  
  БУКЛЯРЭВIЧ Мiхаiл Пiлiпавiч [12.10.1884, в. Лiнгi Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 27.6.1919, в. Бiгосава Верхнядзвiнскага р-на Вiцебскай вобл.], рыма-каталiцкi святар, грамадскi дзеяч. Вучыўся ў гарадскiм 2-класным вучылiшчы пры Вiленскiм настаўнiцкiм iнстытуце, якое скончыў у чэрв. 1901. У 1-й Вiленскай мужчынскай гiмназii здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня. З 1904 вучыўся ў Вiленскай духоўнай каталiцкай семiнарыi. Пасвечаны ў святары ў 1908. З 1908 адмiнiстратар парафii Нараўка Сакольскага пав. З 1917 адмiнiсѓтратар парафii ў мяст. Iказнь Дзiсенскага пав. Займаўся бел. культурна-асветнай дзейнасцю, адкрываў бел. школы. Прымаў удзел у з'ездзе каталiцкага духавенства Дзiсенскага дэканата (6-7.8.1918). У час ваенных падзей 1919 выступiў супраць бальшавiцкiх улад. За антыбальшавiцкую дзейнасць 27.6.1919 асуджаны на смяротнае пакаранне. Расстраляны ў в. Бiгосава. 24.3.1920 урачыста перазахаваны ў Iказнi (Браслаўскi р-н).
  Лiт.: Гарбiнскi БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929.
  
  БУЛГАК Тамаш [псеўданiм: Gulicz; 1811 (1801?), фальварак Мiцкевiчы на Навагрудчыне - 16.2.1895], публiцыст, мемуарыст. Вучыўся ў Вiленскiм ун-це. Быў блiзкi да фiламатаў i фiларэтаў. Удзельнiчаў у паўстаннi 1830-31. З 1836 выконваў даручэннi Ш.Канарскага, якi рыхтаваў новае паўстанне. Пасля правалу тайнай арганiзацыi ў 1839 Б. сасланы на залатыя капальнi ў Зах. Сiбiр. Дзякуючы сваiм вынаходнiцтвам i арганiзацыйным здольнасцям, стаў кiраўнiком шклозавода. З ссылкi дасылаў публiкацыi ў 'Rocznik Literacki' ('Лiтаратурны штогоднiк', 1843-49). У 1857 вярнуўся на Радзiму. Удзельнiчаў у падрыхтоўцы паўстання 1863-64. Арыштаваны ў 1863 i сасланы на катаргу ў Томскую губ. У 1869 пераведзены ў Цывiльск (Чувашыя), потым у Казань, дзе пачаў пiсаць успамiны. У 1871 амнiставаны, вярнуўся дамоў. Пiсаў фiласофскiя трактаты. Лёс многiх рукапiсаў невядомы.
  Лiт.: Каханоўскi Г.А. Дарогамi паўстанцаў // Полымя. 1989, ? 8; ЭГБ, т. 2.
  
  БУРБIС Алесь [Аляксандр Лаўрэнавiч; псеўданiмы i крыптанiм: Стары Пiлiп; А.Алексенка; А.В.; 8(20).10.1885, Вiльня - 20.3.1922, Мiнск], палiт. дзеяч, публiцыст. Вучыўся ў Вiленскай гiмназii. Адзiн з заснавальнiкаў БСГ, член яе ЦК. З пачатку 1906 вёў агiтацыю i арганiзоўваў забастоўкi ў Мiнску i ў Навагрудскiм пав. Арыштаваны царскiмi ўладамi 24.8.1906 у Шчорсаўскай вол. на Навагрудчыне, у зняволеннi да канца лiп. 1909. Пасля працаваў у Вiленскiм таварыстве сельскай гаспадаркi. Адзiн са стваральнiкаў бел. прафесiйнага тэатра. Удзельнiчаў у Першай беларускай трупе I.Буйнiцкага, у Беларускiм музычна-драматычным гуртку ў Вiльнi. Паставiў спектаклi 'Па рэвiзii' (1906) i 'Пашылiся ў дурнi' (1910) М.Крапiўнiцкага, 'Залёты' В.Дунiна-Марцiнкевiча (1915). З 1915 - у Народным банку (Масква). У 1918 консул БНР у Маскве. Арыштоўваўся органамi Савецкай улады 18.12.1917 i ў 1918. З мая 1919 у Наркамземе Лiтоўска-Беларускай ССР. У 1920 удзельнiчаў у выданнi газ. 'Савецкая Беларусь'. З лiп. 1921 нам. наркама замежных спраў БССР. Актыўна выступаў за ўзбуйненне тэрыторыi БССР. Адзiн з арганiзатараў Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусi.
  Тв.: Кароткi агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху // Вести народного комиссариата просвещения ССРБ. 1921, ? 1-2; Кароткi нарыс па эканамiчнай геаграфii Беларусi // Народное хозяйство Белоруссии. 1922, ? 4; Беларуская сацыялiстычная грамада ў першым перыядзе яе працы (1903-1907) // Беларусь. Мн., 1924.
  Лiт.: П. Б[адунова]. Памяцi А. Бурбiса // Адраджэнне. 1922. Сш. 1; Байкоў М. Памяцi А. Бурбiса // Вести народного комиссариата просвещения ССРБ. 1922, ? 3-4; Луцкевiч А. Аляксандр Бурбiс // Беларускi звон. 1922, 22 крас.; Хлебцевич Е. Памяти А. Л. Бурбиса // Каторга и ссылка. 1923, ? 5; Жылуновiч З. Алесь Бурбiс // Полымя. 1927, ? 2; Пазняк З. Бурбiс i Цётка - на сцэне // ЛiМ. 1972, 17 сак.; Бiч М. 'Стары змаганец' // Мастацтва Беларусi. 1986, ? 3; ЭГБ, т. 2.
  
  БУРДЗЕЙКА Андрэй Вiкенцевiч [8(20).6.1899, Мiнск - 1941 ?], гiсторык. У 1925 скончыў БДУ. Працаваў навуковым супрацоўнiкам у Беларускiм дзяржаўным музеi. Вывучаў Статуты ВКЛ. Даказаў iснаванне прыгоннiцтва ў ВКЛ. Упершыню ў бел. гiстарыяграфii адзначыў ролю Навагрудка як сталiцы ВКЛ у ХIII ст. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкi, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабiлiтаваны ў 1957.
  Тв.: Нарыс сацыяльна-эканамiчнага жыцця места Навагрудку ў XVI ст. // Гiстарычна-археалагiчны зборнiк. 1927, ? 1; Землеўласнiк i земляроб па Лiтоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ. 1927, ? 14-15; 1928, ? 20.
  Лiт.: Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918-1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV-XVI в. М., 1961; ЭГБ, т. 2.
  
  БУРСЕВIЧ Максiм Тарасавiч [псеўданiм: Трылiснiк; 9.8.1890, в. Чамяры Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 13.11.1937, Салаўкi, НКВД], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусi, педагог, публiцыст. Скончыў Слонiмскае вучылiшча. З 1911 настаўнiчаў на Палессi. У 1915-21 жыў на Украiне (Харкаўшчына). Вярнуўся на Радзiму ў 1921; працаваў настаўнiкам на Вiленшчыне. У першай палове 1920-х г. двойчы арыштоўваўся польскiмi ўладамi за спробы арганiзаваць прыватныя бел. школы на Навагрудчыне i Слонiмшчыне. У 1925 увайшоў у актыў Беларускага пасольскага клуба. З 1926 член БСРГ, кiраўнiк яе Цэнтральнага сакратарыята. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў лютым 1927. На 'працэсе 56-i' ў 1928 прыгавораны да 8 гадоў турмы; у 1929 апеляцыйны суд скарацiў тэрмiн да 4 гадоў. Пасля вызвалення жыў у Вiльнi. У 1931 у вынiку абмену палiтвязнямi трапiў у СССР, жыў у Мiнску. Працаваў у Дзяржѓплане БССР i ў Камiсii па вывучэннi Зах. Беларусi пры АН БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 21.8.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Прысуджаны 9.1.1934 да расстрэлу, якi быў заменены 10 гадамi зняволення. Пакаранне адбываў на Салаўках i на будаўнiцтве Беламорска-Балтыйскага канала. 9.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
  Лiт.: Бергман А. Максiм Бурсевiч: (Кароткi бiяграфiчны нарыс) // Беларускi каляндар - 1981. Беласток, 1981; Микула Е. Максим Бурсевич: 'Я - из венка Громады' // Чалавек i закон. 1993, ? 1; ЭГБ, т. 2.
  
  БУРСТЫН Цэлясцiн Лявонавiч [28.1.1888, Цярнопаль, Аўстра-Венгрыя, цяпер Украiна - 21.10.1938, Мiнск, НКВД], матэматык, фiлосаф. Нарадзiўся ў яўрэйскай купецкай сям'i. У 1911 скончыў Венскi ун-т. Доктар фiласофii (1912). З 1925 член Камунiстычнай партыi Аўстрыi. З-за левых поглядаў не мог знайсцi працу ў Аўстрыi па спецыяльнасцi. У 1929 па запрашэннi БДУ пераѓехаў у Мiнск. Прафесар, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкi БДУ. З 1931 дырэктар Фiзiка-тэхнiчнага iнстытута БелАН. Акадэмiк БелАН (1931). Апрача навуковых прац напiсаў на бел. мове вучэбны дапаможнiк. Арыштаваны 10.12.1937. Памёр у мiнскiм турэмным шпiталi ад хваробы сэрца. Рэабiлiтаваны 2.3.1956.
  Тв.: Матэматычныя працы. Мн., 1932; Курс дыферэнцыяльнай геаметрыi. Мн., 1933; Фiзiчныя метады матэматыкi. Мн., 1933.
  Лiт.: Возвращенные имена.
  
  БЫЛIНА Янка [сапр.: Семашкевiч Янка; псеўданiм: Ядловец; крыптанiмы: Я.Б.; J.B.; 1883, в. Лакцяны Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Астравецкi р-н Гродзенскай вобл. - 18.2.1956, мяст. Мар'янава, Польшча], рыма-каталiцкi святар, паэт, драматург. У 1907 скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. У гэтым жа годзе пасвечаны ў святары. Служыў у касцёлах на Слонiмшчыне, Вiлейшчыне, Ашмяншчыне, Вiленшчыне, Беласточчыне. За ўжыванне бел. мовы ў казаннях праследаваўся польскiмi ўладамi. Пачаў друкавацца з 1917 (газ. 'Гоман'). Публiкаваўся ў перыядычных выданнях Зах. Беларусi, у тым лiку ў рэлiгiйных ('Krynica', 'Chryścijanskaja Dumka'), сатырычных (час. 'Авадзень' i 'Маланка'), дзiцячым (час. 'Пралескi', пад псеўд. Ядловец). Патрыятычныя i гумарыстычныя творы Б. выкарыстоўвалiся аматарскiмi калектывамi ў Зах. Беларусi. Арыштаваны савецкiмi ўладамi ў канцы вер. 1939 (?). Апошнiя гады жыцця правёў на Беласточчыне.
  Тв.: Na pryzbie. Wilnia, 1918 (2-е выд.: 1924); Wybar staršyni: Wiaskowaja trahikamedyja u 3-ch dziejach z časou carskich. Wilnia, 1926 (2-е выданне: Выбар старшынi. Вiльня, 1938); Daroha kryža. Wilnia, 1930; Na pokuci: Bajki i roznyja wieršy. Wilnia, 1934.
  Лiт.: Гарэцкi М. Былiна Я. // Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Мн., 1992; БП, т. 1; Гарбiнскi БРД.
  
  БЯГАНСКАЯ Ядвiга Iосiфаўна [псеўданiм: Ядвiга Рута; 16(29).2.1908, Верхне-Удзiнск, цяпер Улан-Удэ - 3.4.1992, Мiнск], празаiк, перакладчыца. Нарадзiлася ў сям'i бел. перасяленцаў у Сiбiр, якiя вярнулiся на Беларусь у 1922. З 1924 у Мiнску. У 1924 паступiла на лiтаратурна-лiнгвiстычнае аддзяленне педагагiчнага ф-та БДУ, якое скончыла ў 1930. Настаўнiчала. Пачала публiкаваць вершы з 1926. У 1937 былi арыштаваны яе муж паэт А.Сак i бацька Iосiф Вiкенцевiч (абодвух расстралялi). 6.11.1937 арыштавана i сама Б. i 4.1.1938 асуджана на 10 гадоў лагераў; адпраўлена на Калыму. Вызвалена 6.11.1947. У пачатку 1948 узяла шлюб з мастаком М.Леберфарбам, жыла на Чукотцы. У 1948 ёй дазволiлi вярнуцца на Беларусь. Да 1955 жыла ў Рэчыцы. Рэабiлiтавана ў 1954. Пасля рэабiлiтацыi першага мужа ў 1955 пераехала з сям'ёй у Мiнск. У 1956-63 працавала рэдактарам на Беларускiм радыё. З 1963 на пенсii. З 1953 пачала выступаць як празаiк. Перакладала з польскай i славацкай моў. Член СП СССР з 1957.
  Тв.: Далёка на Поўначы. Мн., 1954; Нечаканая сустрэча: Аповесцi i апавяданнi. Мн., 1978; Сланечнiкi: Апавяданнi. Мн., 1980; Ля самага сiняга мора: Аповесцi i апавяданнi. Мн., 1982; Сонцу i ветру насустрач: Аповесцi i апавяданнi. Мн., 1988.
  Лiт.: Агняцвет Э. Слова пра сяброўку // ЛiМ. 1968, 27 лют.; Васiлеўская Г. Вытокi творчасцi // Работнiца i сялянка. 1978, ? 2; БП, т. 1.
  
  БЯЛЬКЕВIЧ Янка [Iван Кандратавiч; крыптанiм: I.Б.; 22.2(6.3).1883, в. Варонiчы Слонiмѓскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - 18.10.1960, Жданаў, цяпер Марыупаль Данецкай вобл., Украiна], мовазнавец, педагог. У 1909 скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю; выкладаў у школах Слонiмѓшчыны. З 1915 у эвакуацыi ў Саратаўскай губ. (Расiя), у 1919-20 зноў на Слонiмшчыне. Са жн. 1920 працаваў у Наркамаце асветы БССР, у школах Мiнска. У пачатку 1920-х г. быў членам БПС-Р. У 1925 скончыў этнолага-лiнгвiстычнае аддзяленне БДУ. У 1925-27 выкладчык i дырэктар Мсцiслаўскага педтэхнiкума. З 1927 навуковы супрацоўнiк Iнбелкульта i Iнстытута мовазнаўства АН БССР. Вывучаў дыялекталогiю i культуру бел. лiтаратурнай мовы. Аўтар 'Краёвага слоўнiка Усходняй Магiлёўшчыны' (падрыхтаваны ў 1920-х г., выдадзены ў 1970). Арыштаваны ДПУ БССР 17.2.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. Вiнаватым сябе не прызнаў. Паводле пастановы калегii АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Iашкар-Алу. Працаваў на лесапавале. Пасля вызвалення выехаў у Данецкую вобл., дзе выкладаў у школах рускую мову i лiтаратуру. У 1948-58 працаваў у розных навучальных установах Жданава. Да канца жыцця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзiму. Рэабiлiтаваны 19.9.1960.
  Тв.: Слоўнiк граматычна-лiнгвiстычны // Узвышша. 1928, ? 2(8).
  Лiт.: Германовiч I.К. Беларускiя мовазнаўцы: Нарысы жыцця i навуковай дзейнасцi. Мн., 1985. С. 133-179; ЭГБ, т. 2; Беларуская мова.
  
  БЯРОЗКА Анатоль [сапр.: Смаршчок Мiтрафан (Мацвей); 19.2.1915, в. Падлессе Баранавiцкага пав. цяпер Ляхавiцкi раён Брэсцкай вобл.]. Скончыў медыцынскi ф-т Вiленскага ун-та (1939). Браў удзел у студэнцкiм руху. У 1939-41 працаваў урачом у Баранавiчах i Пiнску. Падчас нямецкай акупацыi працаваў урачом у Баранавiчах, быў дырэктарам мясцовай медыцынскай школы. У 1944 арыштаваны немцамi i заключаны ў канцлагер. Вызвалены. З 1948 жыве ў ЗША. Быў адным з заснавальнiкаў Крывiцкага навуковага таварыства iмя Пранцiша Скарыны. Працаваў лекарам у доме для састарэлых ва унiверсiтэцкай клiнiцы ў Мантысэле (штат Мiнесота). У 1989 выдаў зборнiк 'Адзiѓнаццаць вершаў' (на бел. i англiйскай мовах). На эмiграцыi фактычна не пiсаў.
  Лiт.: Багдановiч I. Канвалii Радзiмы. // ЛiМ. 2001. 6 лiп. (? 27); Юрэвiч Л. Лiтаратурны рух на эмiграцыi. Мн., 2002.
  
  БЯРОЗКIН Рыгор Саламонавiч [псеўданiмы: Р.Барута; С.Тарасаў; 3.7.1918, Магiлёў - 1.12.1981, Мiнск], крытык, журналiст. Вучыўся на педрабфаку ў Магiлёве, у 1933-38 на лiтаратурным ф-це МВПI. Пачаў друкавацца ў 1935. У 1938-41 працаваў загадчыкам аддзела крытыкi час. 'Полымя рэвалюцыi', лiткансультантам у кабiнеце маладога аўтара пры СП БССР (1938-39), загадчыкам аддзела крытыкi газ. 'Лiтаратура i мастацтва' (1939-41). Член СП СССР з 1939. Арыштаваны НКВД БССР у крас. 1941. Знаходзiўѓся пад следствам у Мiнску. Па адной з версiй, калi 26.6.1941 калону зняволеных, сярод якiх быў Б., пакiнуў канвой, ён уцёк. Удзельѓнiчаў у баях пад Сталiнградам, Кiевам, у Карпатах. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адмiнiстрацыi ў Германii 'Советское слово'. Паўторна арыштаваны 9.8.1949; у чэрв. 1950 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знаходзiўся ў зняволеннi ў Карагандзiнскай i Омскай абласцях. У 1955 выѓзвалены; рэабiлiтаваны ў 1956. З 1960 працаваў у час. 'Советская Отчизна', газ. 'Лiтаратура i мастацѓтва', лiтсупрацоўнiкам бюлетэня 'Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi'. У канцы 1950 - пачатку 1960-х г. шмат публiкаваўся, iмкнуўся аднавiць iмёны рэпрэсаваных паэтаў. Пiсаў на бел., рускай, яўрэйскай мовах. Пахаваны на Усх. могiлках Мiнска.
  Тв.: Кнiга пра паэзiю. Мн., 1974; Свет Купалы. Мн., 1981; Человек на заре: Рассказ о Максиме Богдановиче - белорусском поэте. М., 1970; Паэзiя - маё жыццё. Мн., 1989.
  Лiт.: Клышко А. Мастерство критика // Дружба народов. 1960, ? 1; Адамовiч А. Талент крытыка // Полымя. 1962, ? 6; Лойко О. Открытие поэта // Вопросы литературы. 1967, ? 3; Каваленка В. Крытык i паэт // Полымя. 1969, ? 5; Бечик В. В неразрывном единстве // Нёман. 1978, ? 6; БП, т. 1.
  
  
Оценка: 1.00*4  Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"