Моряков Леонид Владимирович: другие произведения.

Ж

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
 Ваша оценка:

  ЖАБРОЎСКІ Вацлаў Юльянавіч [1895-1937, НКВД], грамадскі і партыйны дзеяч. У 1913 далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху ў Польшчы і Літве. У Камуністычную партыю ўступіў у чэрв. 1917. У 1918 адзін са стваральнікаў партыйнай арганізацыі ў Коўне ў час нямецкай акупацыі. Неаднаразова арыштоўваўся нямецкімі, польскімі і літоўскімі ўладамі. З канца 1920-х г. на партыйнай рабоце ва Украіне, член ЦК КП(б)У. З 1930 адказны інструктар, нам. загадчыка аддзела агітацыі і масавых кампаній ЦК ВКП(б). У 1932-34 сакратар ЦК КП(б)Б. Затым у Маскве, рэдактар газ. 'За коммунистическое воспитание'. Арыштаваны 8.6.1937, асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 20.11.1937 на расстрэл. Рэабіѓлітаваны 3.11.1955.
  Літ.: Бюро ЦК КПБ // ЭГБ, т. 2.
  
  ЖАЛІГОЎСКІ Эдвард Вітальд [Żeligowski; псеўданімы: Antoni Sowa; Autor 'Jordanu'; Onegdajski; 20.7.1816, фальварак Мар'ямпаль Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - 28.12.1864, Жэнева, Швейцарыя], паэт, філосаф, грамадскі дзеяч. У 1833-36 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це. У 1838 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Ш.Канарскага; інтэрнаваны. У 1842 вярнуўся на Радзіму. У 1851 зноў арыштаваны і саѓсланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург. Пасябраваў і падтрымліваў сувязі з Т.Шаўчэнкам, прысвяціў яму верш 'Да народнага паэта'. З 1858 жыў у Санкт-Пецярбургу; дапамагаў І.Агрызку выдаваць газ. 'Słowo'. Апублікаваў зборнікі 'Poezye', 'Dziś i wczoraj', драму 'Jordan'. У 1860 выехаў у Зах. Еўропу. Супрацоўнічаў у польскім эмігранцкім друку. Пераклаў на польскую мову творы А.Пушкіна і Г.Гейнэ. Апошнія гады правёў у Жэневе.
  Літ.: Мартынава Э., Мальдзіс А. Шаўчэнка і Жалігоўскі // Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура. Мн., 1964; ЭЛіМБел, т. 2; АЗБ.
  
  ЖАМОЙЦІН Янка [нар. 28.1.1922, в. Клімаѓвічы Лідскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл.], бел. грамадскі дзеяч, літаратурны крытык, мемуарыст. У другой палове 1930-х г. вучыўся ў Варшаўскай гімназіі. У 1943 скончыў Беларускую настаўніцкую семінарыю ў Навагрудку. У 1944 кіраваў Саюзам беларускай моладзі ў Навагрудку. Быў сябрам падпольнай антыкамуністычнай і антыгітлераўскай Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля вайны жыў у Польшчы. У 1945 арыштаваны органамі КДБ, але вызвалены польскімі ўладамі. У 1949 паўторна арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў канцлагераў і 5 гадоў пазбаўлення ў грамадзянскіх правах. У Польшчу вярнуўся ў 1957. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це. Актыўны ўдзельнік бел. культурнага жыцця ў Варшаве. Аўтар успамінаў 'З перажытага'.
  Тв.: З перажытага // Лёс аднаго пакалення. Беласток, 1996.
  Літ.: Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999. С. 114-115.
  
  ЖАРСКІ Генрык [1902, Варшава - 14.10.1937, Мінск, НКВД], празаік. Пісаў на польскай мове. У 1918 далучыўся да дзейнасці КПП; арыштаваны, зняволены ў варшаўскім асѓтрозе Павіяк. Вызвалены пад залог. Эміграваў у Францыю. Супрацоўнічаў з газ. 'L'Humanite'. За арганізацыю забастоўкі высланы за межы Францыі. Пасля жыў у СССР, вучыўся ў Маскоўскім інстытуце журналістыкі (скончыў у 1928). У 2-й палове 1920-х г. пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Працаваў у Саратаве ў абл. газ. У 1930-32 рэдактар газеты Пугачоўскага р-на (Саратаўская вобл.). У сярэдзіне 1932 пераведзены ў Беларусь. Спачатку нам. рэдактара, потым рэдактар польскай газ. 'Orka'. Член СП Беларусі з 1934. Пісаў на польскай, рускай, бел. мовах. Арыштаваны 20.1.1937. Расстраляны. Значная частка рукапісаў Ж. загінула. Рэабілітаваны ў 1957.
  Тв.: Proszek do kichania. Mińsk, 1935.
  Літ.: БП, т. 2.
  
  ЖАРСКІ Платон Патапавіч [1901, Слуцкі пав. Мінскай губ. - ?], філолаг. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930. У час нямецкай акупацыі Беларусі жыў у Мінску. Працаваў у Беларускім навуковым таварыстве ў секцыі мовазнаўства. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса (чэрв. 1944).
  Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
  
  ЖАЎНЯРОВІЧ Ігнат [7.11.1890 - жн. 1937, Казахстан], рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч. У 1912 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. У 1913-14 вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі, дзе ўваходзіў у культурна-асветны гурток бел. студэнтаў. У 1915 пасвечаны ў святары. У ліст. 1915 прызначаны вікарыем у Прыдруйскі касцёл. 22.12.1915 камандзіраваны ў Рыбінск у дапамогу святару. Адначасова выкладаў Закон Божы ў мясцовых навучальных установах. З 17.2.1917 часова пробашч Рыбінскага касцёла. Пазней пераведзены ў Магілёўскую архідыяѓцэзію. Удзельнік 1-га з'езда беларускага каталіцкага духавенства (Мінск, 24-25.5.1917). Член саюза ксяндзоў-беларусаў. У 1921-24 святар у Аршанскай парафіі. У 1924-25 выконваў абавязкі адміністратара парафіі ў Маскве. У 1925-27 адміѓністратар парафіі Свяцілавічы Магілёўска-Горацкага дэканата. Пераследаваўся савецкімі ўладамі. У канцы 1930-х г. арыштаваны НКВД. Прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Знаходзіўся ў зняволенні на востраве Анзер Салавецкага архіпелага. Да ліп. 1932 браў удзел у тайных набажэнствах сярод зняволеных. За гэта атрымаў яшчэ 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахстан. Памёр у ссылцы.
  Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u światyniach. Wilnia, 1929.
  
  ЖАЎРЫД Павел Якаўлевіч [1(13).6.1889, в. Цецяроўка Слуцкага пав. Мінскай губ. - 14.5.1939, пасёлак Княж-Пагост, Комі АССР, ГУЛАГ], грамадска-паліт. дзеяч, журналіст. Скончыў Слуцкую гімназію (1909); вучыўся на юрыдычным ф-це Варшаўскага ун-та. У 1916 мабілізаваны ў войска; у 1917 скончыў Віленскае ваеннае вучылішча, эвакуіраванае ў Палтаву. Удзельнік 1-га Усебеларускага з'езда 1917. Працаваў юрысконсультам у Слуцку. У 1919 арыштаваны ЧК, абвінавачаны ў дапамозе Дзянікіну. Вызвалены, у ліст. 1919 вярнуўся ў Слуцк. У канцы 1920 Найвышэйшай радай БНР прызначаны камісарам Случчыны, уваходзіў у склад Беларускай рады Случчыны. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920. У 1921 у Вільні; потым вярнуўся на Случчыну. У 1920-х г. працаваў на розных гаспадарчых пасадах у Мінску і Мар'інай Горцы; пасля ў Інбелкульце і рэдакцыі газ. 'Звязда'. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Паводле пастановы калегіі АДПУ ад 10.4.1931 асуджаны на 3 гады лагераў. Пасля выхаду з лагера жыў у ссылцы ў Сарапуле Удмурцкай АССР. Зноў арыштаваны ў 1937 і асуджаны на 10 гадоў лагераў. Накіраваны ў пас. Княж-Пагост Комі АССР, дзе памёр ад хваробы. Рэабілітаваны 10.6.1988.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  
  ЖДАНОВІЧ Антон Паўлавіч [тэатральны псеўданім: Антук Крыніца; 18.4.1898, Мінск - 26.12.1937, Мінск, НКВД], акцёр. Брат Ф.Жданоѓвіча. З 1917 у трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з 1918 у Беларускім савецкім тэатры, з 1920 у БДТ-1. Сярод лепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі ('Раскіданае гняздо', 'Паўлінка' Я.Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк ('Рысь', 'Хам' Э.Ажэшкі), Ваявода, Красінскі ('Каваль-ваявода', 'Кастусь Каліноўскі' Е.Міровіча), Бжазіцкі ('Над Нёманам' М.Грамыкі), Разанаў, Кульмскі ('Крывая аблона', 'Вір' Я.Рамановіча), Лыняеў ('Ваўкі і авечкі' А.Астроўскага), Міронаў ('Капітанская дачка' паводле А.Пушкіна). У 1937 арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958.
  Літ.: ЭЛіМБел, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  ЖДАНОВІЧ Фларыян Паўлавіч [псеўданімы: Алесь Крэсік; Иван Карась; 16(28).10.1884, Мінск - 22.10.1937, Мінск, НКВД], акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Брат А.Ждановіча. У 1902 скончыў Варшаўскую драматычную школу. Працаваў акцёрам у польскіх тэатрах Беларусі. Далучыўся да бел. культурніцкага руху; у 1913 у Радашковічах паставіў 'Паўлінку' Янкі Купалы; падрыхтаваў мастацкую праграму 'Беларускі кірмаш'. Арганізаваў драматычны гурток, які пасля паказу ў в. Старое Сяло пад Мінскам спектакля 'Па рэвізіі' М.Крапіўніцкага быў забаронены ўладамі. Каб пазбегнуць арышту, выехаў у Крым, дзе выѓступаў на рускай сцэне. Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 працаваў у Мінскай гарадской думе. У 1917 мастацкі кіраўнік Першага таварыства драмы і камедыі ў Мінску. У складаных умовах нямецкай і польскай акупацыі ствараў бел. нацыянальны тэатр. 14.9.1920 пад кіраўніцтвам Ж. у Мінску адѓкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы). Адначасова ў Наркамаце асветы БССР курыраваў беларускія тэатры. З 1922 у акцёрскім складзе тэатра. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны 8.7.1937; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.
  Літ.: Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч: Біяграфічны нарыс. Мн., 1972; Міхнюк У. Фларыян Ждановіч: Матэрыялы да біяграфіі // Тэатральная творчасць. 1996, ? 6; ЭГБ, т. 3.
  
  ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ Вінцэнт Антонавіч [10(23).2.1903, мяст. Будслаў Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. - 14.2.1989, Канада], паліт. і грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, гісторык, педагог. У 1922 скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1927 філасофскі ф-т Карлава ун-та (Прага). З 1927 выкладаў гісторыю, бел. мову і літаратуру ў Віленскай беларускай гімназіі, Праваслаўнай духоўнай семінарыі, Вышэйшай школе паліт. навук. Актыўна публікаваўся ў перыядычным друку. Пасля ўваходжання ў Вільню Чырвонай Арміі арыштаваны 30.9.1939; асуджаны на 8 гадоў зняволення; накіраваны ў Печлаг (Комі АССР). У 1942 вызвалены па амністыі, уступіў у Польскую армію генерала Андэрса. Удзельнічаў у бітве пад Монтэ Касіна (17.1-4.6.1944, Італія). У 1945-49 выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых школах у Італіі, потым у Англіі. Адзін з заснавальнікаў і 1-ы старшыня Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі (1946). Рэдагаваў час. 'На шляху', 'Беларус на чужыне'. З 1950 жыў у Таронта (Канада). Публікаваўся ў газ. 'Беларускі эмігрант', 'Бацькаўшчына'. У 1952 у Атаўскім ун-це абараніў дысертацыю на тэму 'Лірыка Янкі Купалы'; доктар філасофіі. У 1954 пераехаў у Мюнхен (ФРГ), дзе ўзначаліў бел. секцыю радыё 'Вызваленне'. У 1956 вярнуўся ў Канаду. Суѓпрацоўнічаў у газ. 'Бацькаўшчына', 'Беларус' (ЗША). У 1970-82 старшыня Рады БНР. Аўтар кнігі '25 сакавіка' (1978). Пахаваны на бел. могілках у Іст-Брансвіку (ЗША).
  Літ.: Жук-Грышкевіч Р. Жыццё Вінцэнта Жук-Грышкеѓвіча. Таронта, 1993; Аляхновіч Р. Верны сын беларускага народа // Наша слова. 1993, 26 мая - 2 чэрв.; ЭГБ, т. 3.
  
  ЖУКОЎСКІ-ЗІЛЬБЕР Меер Шоламавіч [10(23).8.1907, Брэст - 7.3.1985], грамадскі дзеяч, мемуарыст. З 1924 кіраўнік 'тэхнікі' (друкарні) Брэсцкага акругкама КСМЗБ; з 1928 узначаліў 'цэнтральную тэхніку' КПЗБ: арганізоўваў падпольныя друкарні ў Гродне, Вільні, Беластоку, Брэсце, Варшаве. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1936; асуджаны на 10 гадоў зняволення (вызвалены Чырвонай Арміяй у вер. 1939). З 1941 на гаспадарчай рабоце ва ўсх. рэгіёнах СССР. Аўтар успамінаў.
  Тв.: Цэнтральная тэхніка КПЗБ // У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗ. Мн., 1958.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  
  ЖУРАЎСКІ Караль [1903-1994, Вроцлаўскае ваяв., Польшча], рыма-каталіцкі святар, краязнавец. Перад 2-й сусветнай вайной быў святаром у мяст. Крошын. Збіраў успаміны і дакументы пра паэта з Крошына П.Багрыма, вырабіў фотакопіі адпаведных дакументаў. Падрыхтаваў рукапіс па гісторыі мястэчка. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1940. Пасля вайны пасяліўся ў Польшчы. У 1988 даслаў у Інстытут літаратуры АН БССР захаваныя ім матэрыялы пра П.Багрыма і свой рукапіс пра гісторыю сям'і паэта.
  Літ.: Янушкевіч Я. 'Зайграй, зайграй, хлопча малы...' // Культура. 1992, 26 кастр.; Яго ж. 'Ледзьве здымкі ўратаваў...' // ЛіМ. 1988, 4 ліст.; Яго ж. За архіўным парогам. Мн., 2002; Паўлюк Багрым. Мн., 1994.
  
  ЖУРЫК Сцяпан Іванавіч [12(24).8.1898, в. Крупка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - 25.11.1938], дзеяч бел. маладзёжнага руху, вучоны-аграном, публіцыст. Вучыўся ў Мар'іна-Горскім вучылішчы. У 1919-20 працаваў у Наркамаце земляробства. У 1919-21 старшыня Беларускай секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута; скончыў інстытут у 1924. На пачатку 1920-х г. адзін з ідэолагаў бел. маладзёжнага і студэнцкага нацыянальнага руху; па гэтай тэме выѓступаў у друку. З 1925 асістэнт Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі; член-карэспандэнт Інбелкульта. З 1930 прафесар. Арыштаваны ДПУ БССР 11.1.1933. Паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 9.7.1933 накіраваны ў лагеры. Паўторна асуѓджаны 2.11.1938. Памёр у зняволенні. Па першым прысудзе рэабілітаваны 21.8.1956, па другім - 12.5.1965.
  Тв.: Культурна-асветная праца Беларускае Секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту // Савецкая Беларусь. 1921, 19 чэрв.; Пытанні бэконізацыі ў БССР. Мн., 1930.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  
  ЖЫЛКА Уладзімір Адамавіч [псеўданімы і крыптанімы: Вал.Жыл.; Вл.Ж.; І.Жылка; Макашэвіч; Л.Макашэвіч; У.Ж.; Ул.Ж.; 27.5.1900, в. Макашы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. - 1.3.1933, Уржум Кіраўскай вобл.], паэт, перакладчык, крытык. Падчас 1-й сусветнай вайны сям'я Ж. была ў бежанстве ў Тульскай губ. З 1917 жыў у Мінску; друкаваўся ў мінскіх выданнях. Восенню 1920 захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Наваѓгрудскага пав. Пасля Рыжскай дамовы застаўся ў Зах. Беларусі. З 1921 друкаваўся у заходнебел. прэсе ('Беларускія ведамасці', 'Наша думка', 'Наша будучыня', 'Новае жыццё'). У 1923 выдаў першы зборнік паэзіі. Працаваў у Вільні ў бел. кнігарні. Ратуючыся ад пераследу рэжыму генерала Л.Жаліѓгоўскага, выехаў у Коўна, затым у Дзвінск (Даўгаўпілс). Потым па стыпендыі чэхаславацкага ўрада вучыўся ў Карлавым ун-це (Прага, 1923-26). Рэдагаваў час. 'Новы прамень' (Прага). У 1926 прыехаў у Мінск для ўдзелу ў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе бел. правапісу. Застаўся ў БССР. Працаваў у газ. 'Звязда' і музычным тэхніѓкуме. Быў членам літаб'яднання 'Маладняк', потым 'Узвышша'. Паэзія Ж. вылучалася высокай культурай верша. Перакладаў для Белдзяржкіно. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў ва Уржуме. Выкладаў літаратуру ў медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкіх. Пахаваны на мясцовых могілках. Рэабілітаваны ў 1960.
  Тв.: Вершы. Мн., 1970; Пожні. Мн., 1986; Творы. Мн., 1996; Творы. Мн., 1998.
  Літ.: Калеснік У. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі. Мн., 1977; Яго ж. Усё чалавечае. Мн., 1993; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.
  
  ЖЫХАР Аўген [1925 ?, в. Новадруцк Пастаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. - жн. 1955, Пастаўcкі р-н], паэт, педагог, арганізатар антыкамуністычнага руху. Паходзіў з праваслаўнай сялянскай сям'і. Да 1941 вучыўся ў сямігодцы ў в. Асінавы Гарадок. Падчас нямецкай акупацыі - навучэнец Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. Быў сябрам Саюза беларускай моладзі. Пісаў вершы. У 1944 уступіў у падпольную антыфашысцкую і антыкамуністычную Беларускую Незалежніцкую Партыю. З прыходам бальшавікоў настаўнічаў у в. Верацеі на Пастаўшчыне. У 1945 пры пагрозе арышту перайшоў на нелегальнае становішча. Кіраваў антыкамуністычным супрацівам на Паѓстаўшчыне, зрываў мерапрыемствы савецкай улады, перашкаджаў стварэнню калгасаў. Да 1955 амаль увесь яго атрад быў знішчаны савецкімі органамі дзяржбяспекі. Сам ён быў акружаны чэкістамі на хутары за сем кіламетраў ад Пастаў. Застрэліўся апошнім патронам.
  Літ.: Антысавецкія рухі; Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Панкеева "Обратная сторона пути" А.Илларионова "Клинки севера" Д.Казаков "Слишком много щупалец" М.Николаева "Спецшкола для нечисти" С.Жданова "Лисий хвост, или По наглой рыжей моське" А.Демченко "Охотник из Тени" О.Лукьянов "Эльва" С.Лысенко "Летуны" А.Рюриков "Игра на опережение" О.Шовкуненко "Оружейник-1.Тест на выживание" П.Комарницкий "Мария, княгиня Ростовская" А.Величко "Миротворец" А.Архипов "Поветлужье" А.Одувалова "Зеленоглазая авантюристка" А.Сухов "Чужая" Вер.Иванова "Нити разрубленных узлов" А.Каменистый "Сафари для победителей" О.Филимонов "Шевелится - стреляй! Зеленое - руби!" Н.Щерба "Часодеи.Часовой ключ" М.Ефиминюк "Правила жестоких игр" А.Бобл "Падение небес" Я.Тройнич "Ягуар и рыжая сеньорита" М.Белозеров "Эпоха Пятизонья" Н.Бульба "По воле судьбы" Ю.Иванович "Торговец эпохами-4.Сбой реальности" В.Горъ "Изгнанники"

Как попасть в этoт список

Сайт - "Художники"
Доска об'явлений "Книги"