Моряков Леонид Владимирович: другие произведения.

К

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
Оценка: 8.00*3  Ваша оценка:

  КАВАЛЕНЯ Аляксандр Дзмітрыевіч [21.2(5.3).1895, в. Кашанцы Гродзенскага пав., Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. - 27.8.1937, Мінск, НКВД], археолаг. У 1915 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1929 БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады праводзіў раскопкі ў Тураве (1927). З 1932 навуковы супрацоўнік секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БелАН. Даследаваў унікальныя помнікі - стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы), гарадзішчы жалезнага веку (Банцараўшчына). Збіраў матэрыялы для археалагічнай карты Беларусі. Арыштаваны ў 1937; паводле пастановы пазасудовага органа ад 25.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.10.1958.
  Тв.: Археалагічныя разведкі ў Магілёўскай, Бабруйскай і Мінскіх акругах // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы археалагічнай камісіі, т. 2. Мн., 1930; Матэрыялы з дагісторыі Тураўшчыны // Там жа (разам з С. Шутавым); Археалагічныя росшукі ў вярхоўях рэк Друці, Усяж-Бук і Лукомкі // Працы секцыі археалогіі БАН. Мн., 1932. Т. 3.
  Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.
  
  КАВАЛЕЎСКІ Восіп (Юзаф) Міхайлавіч [28.12.1800(9.1.1801), мяст. Вялікая Бераставіца Гродзенскага пав., цяпер цэнтр Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. - 9(21).10.1878, Варшава], філолаг, гісторык, арыенталіст. Паходзіў з сям'і уніяцкага святара. У 1808-17 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, удзельнічаў у тайнай арганізацыі 'Таварыства аматараў навукі і айчыннай славеснасці'. У 1821 скончыў Віленскі ун-т (ф-т літаратуры і вольных мастацтваў). Выкладаў польскую, лацінскую і грэчаскую мовы ў Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у тайных таварыствах філаматаў і філарэтаў, за што быў арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823. У 1825 высланы ў Казань, дзе ва ун-це вывучаў усх. мовы. У 1827 выехаў у Іркуцк, дзе ўдасканальваў веданне мангольскай мовы. У 1829 накіраваўся ў падарожжа па Манголіі і Кітаі. У 1833 вярнуўся ў Казанскі ун-т, дзе быў прызначаны спачатку ад'юнктам, а потым прафесарам. Прывёз вельмі багатую калекцыю матэрыялаў і рукапісаў на мангольскай, тыбецкай, кітайскай, маньчжурѓскай мовах. У 1835 выдаў 'Кароткую граматыку мангольскай кніжнай мовы'; у 1836-37 'Мангольскую хрэстаматыю' (т. 1-2); у 1844-49 'Мангольска-руска-французскі слоўнік' (т. 1-3), за які атрымаў ад Пецярбургскай АН Дзямідаўскую прэмію. У 1847 абраны акадэмікам Пецярбургскай АН. Выступаў у друку з артыкуламі на філалагічныя тэмы, перакладаў на польскую мову антычную класіку. У 1855-60 рэктар Казанскага ун-та. З 1862 прафесар і дэкан гісторыка-філалагічнага ф-та Варшаўскага ун-та.
  Літ.: Kotwicz W. Józef Kowalewski - orientalista (1801-1878). Wrocław, 1948; Фролов Е. Вильнюсский период жизни и деятельности О.М.Ковалевского // Учёные записки Вильнюсского университета. Серия историко-филологическая. 1958, т. 4; Шамов Г.Ф. Профессор О.М.Ковалевский: Очерк жизни и научной деятельности. Казань, 1983; Міхнюк У.М., Шалькевіч В.Ф. Усходазнаўца Восіп Кавалеўскі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1985, ? 5; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  КАВАЛІК Сяргей Піліпавіч [13(25).10.1846, маёнтак Свадкавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўѓскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 26.4.1926, Мінск], народнік, публіцыст. У 1860-х г. вольны слухач у Пецярбургскім (з 1864) і Кіеўскім (з 1868) ун-тах. З 1869 кандыдат матэматыкі. У 1873 выязджаў у Цюрых (Швейцарыя), дзе суѓстракаўся з лідэрамі расійскага народніцтва і анархізма М.Бакуніным, П.Лаўровым, П.Ткачовым. Пасля вяртання ў 1874 у Расію заснаваў 10 народніцкіх гурткоў у Пецярбургу, Харкаве, Самары, Саратаве і інш. Арыштаваны ў ліп. 1874 разам з М.Судзілоўскім у Самарскай губ. Зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. На працэсе '193-х' асуджаны на 10 гадоў катаргі; высланы ў Якуцію. У 1898 некалькі месяцаў жыў у маёнтку Блонь Ігуменскага пав. ў Бонч-Асмалоўскіх. Публікаваўся ў час. 'Былое' (1906). З 1915 працаваў пры Земскім саюзе ў Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 нам. старшыні Мінскай гарадской думы, старшыня Мінскага губернскага зямельнага камітэта. Па паліт. поглядах быў блізкі да эсэраў. У 1920-22 працаваў у Народным камісарыяце сацыяльнай апекі БССР. З 1922 выкладаў вышэйшую матэматыку ў Мінскім палітэхнікуме. Старшыня Мінскага аддзялення Таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Публікаваўся ў час. 'Каторга и ссылка'. Пісаў успаміны.
  Тв.: Революционное движение семидесятых годов и процесс 193-х. М., 1928; Автобиография // Народны камісарыят сацыяльнай апекі БССР. Мн., 1924.
  Літ.: Бонч-Осмоловская М. Сергей Ковалик в Минске // Неман. 1969. ? 9; БЭ, т 7.
  
  КАВАЛЬ Васіль [сапр.: Кавалёў Васіль Пятровіч; крыптанімы: В.К.; В.К-ль; 4(17).8.1907, в. Сава Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], празаік. У 1925 скончыў агульнаадукацыйныя курсы пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі; увосень 1925 паступіў у Магілёўскі педтэхѓнікум. Тады ж быў прыняты ў літаб'яднанне 'Маладняк'. Пачаў друкавацца ў 1926 у час. 'Аршанскі маладняк'. У 1926-29 (з перапынкам) вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ, але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасля другога расколу 'Маладняка' ў 1928 абраны членам Цэнтральнага Бюро аб'яднання і ўведзены ў рэдакцыйную групу час. 'Маладняк', дзе застаўся пасля ўтварэння БелѓАПП. У 1931 актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб'яднання Чырвонай Арміі і Флоту. У 1932-34 служыў у войску, быў ваенным журналістам газ. 'Красноармейская правда' ў Смаленску. Арыштаваны 2.11.1936; прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
  Тв.: Выбр. тв. Мн., 1932; Выбр.: Аповесці і апавяданні. Мн., 1959; Следапыты; Санька-сігналіст. Мн., 1961.
  Літ.: Пальчэўскі А. Васіль Каваль // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975; Казека Я. Васіль Каваль // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Грамадчанка Т. Васіль Каваль // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гг. Мн., 1985; БП, т. 3; ЭГБ, т. 3.
  
  КАВАЛЬСКІ Уладзімір Антонавіч [21.12 (па дакументах 21.10).1912, в. Варонеж Сосніцкага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Карукаўскі р-н Чарнігаўскай вобл., Украіна - 29.12.1937, Мінск, НКВД], паэт, драматург; пісаў на польскай мове. З двухгадовага ўзросту выхоўваўся ў Кіеве. У трынаццаць гадоў пачаў працаваць рабочым на заводах і шахтах. З 1929 вучыўся ў польскай тэатральнай студыі Вышэйшага музычна-драматычнага інстытута ў Кіеве. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры СНК БССР. Публікавацца пачаў з 1930 у мінскім польскамоўным час. 'Orka'. Супрацоўѓнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, якія выходзілі ў Кіеве, Маскве; з украінскім друкам. Член СП Беларусі з 1934. Адзін з арганізатараў і кіраўніѓкоў польскай секцыі СП БССР. Аўтар п'ес для польскіх тэатраў Беларусі і Украіны. Паэтычныя творы К. перакладаліся на бел., грузінскую, літоўскую, рускую мовы. Арыштаваны ў ліст. 1937. Тыраж апошняга зборніка К. 'Вершы пра Грузію' быў канфіскаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1979.
  Тв.: Chłopi w Marchat. Mińsk, 1930; Dwa poematy. Mińsk, 1934; Poezje. Mińsk, 1934; Droga na północ: Poezje. Mińsk, 1930; Rodzina Worońców: Sztuka sceniczna w ośmiu obrazach z prołogiem. Mińsk, 1936.
  Літ.: Гапава В. Непражытае жыццё: Да 75-годдзя з дня нараджэння і да 50-годдзя з дня смерці Уладзіміра Кавальѓскага // ЛіМ. 1987, 25 снеж.; БП, т. 3.
  
  КАВЫЛЬ Міхась [сапр.: Лешчанка Язэп Каѓзіміравіч; іншыя псеўданімы: В'юрок; Я. Ляшчына; Я.Маёвы; нар. 1.11.1915, в. Покрашава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл.], паэт, крытык, празаік, рэдактар. Літаратурнай творчасцю пачаў займацца рана - першы верш быў апублікаваны ў 1929. У 1930 паступіў на пазашкольнае аддзяленне МБПТ. Супрацоўнічаў з час. 'Вясна' і 'Маладняк'. Быў членам літаб'яднання 'Маладняк'. 23.2.1933, на апошнім курсе тэхнікума, арыштаваны па справе 'Беларускай народнай Грамады'. Праз паўгода асуджаны на 3 гады зняволення; накіраваны на Далёкі Усход (4-е аддзяленне Дальлага). Пасля вызвалення вярнуўся дадому, але неўзабаве з'ехаў (ад праследвання НКВД) у Варонеж; паступіў на рабфак медінстытута, потым на літаратурны ф-т педінстытута. Настаўнічаў. З пачаткам вайны мабілізаваны. У маі 1942 трапіў у палон да румынскіх войскаў. Вызвалены ў 1943, вярнуўся ў Мінск, скончыў курсы прапагандыстаў. Друкаваўся ў газ. 'Раніца'. З восені 1944 у Германіі, потым у Бельгіі. У 1950 выѓехаў у ЗША. Публікаваўся ў выданнях бел. эміѓграцыі 'Беларуская думка', 'Конадні', 'Шыпшына', 'Бацькаўшчына', 'Беларус'. Рэдагаваў час. 'Беларуская думка'. Жыве ў Саўт Рыверы (штат Нью Джэрсі, ЗША).
  Тв.: Міжагнёўе: Выбр. тв. Ню Ёрк, 1990; Ростань: Вершы. Рэгенсбург, 1947; Пад зорамі белымі: Зб. вершаў. Нью-Йорк, 1954; Першая рана: Зб. вершаў. Манчэстэр, 1960; Цяжкія думкі: Зб. вершаў. (Нью-Йорк), 1961; Казённы дом і далёкая дарога /// Запісы. 1992. ? 20.
  Літ.: Савік Л. Калі ў сэрцы збудую храм // Пакліѓканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001; Маракоў Л. На прыступках у пекла. Маладосць. 2001. ? 3.
  
  КАГАН Сара Рувімаўна [3.7.1895, мяст. Максімавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 1941, Мінск, гета], паэтэса, празаік; пісала на ідыш, бел. і рускай мовах. Пасля таго, як выйшла замуж, пераехала ў Бабруйск. Загадвала гарадской бібліятэкай, была рабкарам газеты на яўрэйскай мове 'Октобэр' (у гэтай жа газеце ў 1929 надрукаваны першы яе верш). У 1935 разам з сям'ёй пераехала ў Мінск. Працавала ў бібліятэчным калектары, вучылася на вячэрнім аддзяленні філфака МВПІ. З 1932 публікавалася ў час. 'Штэрн', у бел. прэсе. Член СП Беларусі з 1934. Лепшыя апавяданні К. пераклаў на бел. мову З.Бядуля, у 1940 выйшлі ў зборніку 'Апавяданні'. Загінула ў мінскім гета ў першыя месяцы вайны.
  Тв.: Нашы людзі: [Вершы]. Мн., 1940.
  Літ.: БП, т. 3.
  
  КАГАНЕЦ Карусь [сапр.: Кастравіцкі Казімір Рафаіл Карлавіч; іншыя псеўданімы і крыптанім: K.Kahaniec; Будзімір; К.Шашаль; К.Качанец; К.К.; 29.1(10.2).1868, Табольск, Расія - 20.5.1918, в. Прымагілле Мінскага пав., цяпер в. Юцкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.], празаік, паэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч. Сын удзельніка паўстання 1863-64, сасланага ў Сібір. У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў і в. Прымагілле каля Койданава. Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1893. У 1890 - пачатку 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газ. 'Минский листок' і 'Северо-Западный край'. У 1902-03 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газ. 'Палессе' (1904). У сак. 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19.12.1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16.5.1906 знаходзіўся ў Мінскай турме. 2.4.1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Супрацоўнічаў з газ. 'Наша ніва'. Апрацаваў кірылічны варыянт першага бел. падручніка новага часу 'Беларускі лемантар, або Першая навука чытання' (СПб., 1906, выд. ананімна). Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль 'Модны шляхцюк' (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І.Буйніцкага, у 1918 - Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 - БДТ-2). У пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукаѓпіснай спадчыны К. пасля яго смерці трапіла да Я.Лёсіка, які апублікаваў яе ў 'Беларусі' (1919) і 'Вольным сцягу' (1921). Пахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава (Дзяржынска). У 1988 на магіле паѓстаўлены помнік.
  Тв.: Творы. Мн., 1979.
  Літ.: Біч М. Ад родных ніў: Грамадска-палітычныя погляды Каруся Каганца // Полымя. 1988, ? 3; Германовіч І. Карусь Каганец як мовазнавец // Веснік БДУ. Серыя 4. 1974, ?3; Каспяровіч М. Карусь Каганец // Маладняк. 1928, ? 10; Скалабан В. Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986, ? 11; Станкевіч Л.І. Рукапісы Каруся Каганца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І.Леніна // Кніжная культура Беларусі. Мн., 1991; БП, т. 3; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
  
  КАЗАК Аляксей Захаравіч [11.2.1886, в. Бучаціна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - 1.9.1938, Мінск, НКВД], краязнавец, публіцыст. У 1925-30 працаваў нам. старшыні Цэнтральнага бюро краязнаўства Інбелкульта і БелАН. Потым настаўнічаў. Арыштаваны 11.12.1937. 28.5.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 10.9.1959.
  Тв.: Краязнаўства ў БССР к дзесяцігоддзю Кастрычніцкай рэвалюцыі // Наш край. 1927, ? 10; Вынікі ІІ Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыі // Наш край. 1929, ? 2.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  КАЗАКЕВІЧ Ян Станіслаў [Kozakiewicz Jan Stanisław; 1802, Дзісенскі пав. Мінскай губ. - 1848, Томск, Сібір], філамат, юрыст, публіцыст. Вучыўся ў Віленскім ун-це, дзе ўдзельнічаў у патрыятычных арганізацыях. З 27.1.1820 член 'Саюза сяброў'; хутка стаў яго старшынёй. З 1820 таксама ў Таварыстве філарэтаў, дзе ўзначальваў 'Ліловую групу' (студэнтаў-юрыстаў), потым узначаліў яшчэ адну юрыдычную групу - 'белых'. Распрацаваў праграму пашырэння дзейнасці Таварыства праз далучэнне ксяндзоў і дзейнасць студэнтаў на вакацыях. З гэтай мэтаю 24.3.1821 увайшоў у склад спецыяльнага камітэта, створанага дзеля збірання статыстычных даных па краю. Аўтар многіх рэфератаў, гісторыка-юрыдычных і статыстычных даследаванняў. Калі ў 1822 з 'Саюза сяброў' вылучылася новая арганізацыя філадэльфістаў, увайшоў туды і хутка ўзначаліў яе. Арыштаваны ў 1823 пасля выкрыцця віленскіх маладзёжных арганізацый. Дзякуючы намаганням сваякоў пазбег выѓгнання, але застаўся пад наглядам паліцыі. Удзельнічаў у паўстанні 1830-31. Пасля паражэння паўстання выехаў у Францыю. У 1832 жыў у Страсбургу. Потым вярнуўся ў родны край, дамогся рэабілітацыі. Распачаў адвакацкую практыку, стаў адным з найвядомейшых віленскіх адвакатаў. Быў запрошаны на пасаду адваката Радзівілаўскай камісіі. У 1834 стаў сакратаром тайнага таварыства - Літоўскага Камітэта. У 1836 пазнаёміўся ў Мінску з Ш.Канарскім, наладзіў сувязь паміж ім і Літоўскім Камітэтам. Захоўваў шыфры і іншыя дакументы арганізацыі. Арыштаваны ў 1838. Прыгавораны да бестэрміновай ссылкі. Вывезены ў Томск, дзе працаваў на здабычы золата. З 1844 у канцылярыі томскага губернатара.
  Літ.: Janik M. Dzieje рolaków na Syberii. Kraków, 1928; PSB, z. 63.
  
  КАЗЛОЎ Мікалай Сямёнавіч [17.5.1907, Цвер, Расія - 4.4.1993, Мінск], хімік-арганік. У 1928 скончыў Цверскі педагагічны інстытут, у 1932 - аспірантуру пры Маскоўскім ун-це. У 1933-38 дырэктар Інстытута хіміі БелАН, адначасова загадчык кафедры арганічнай хіміі БДУ. Прафесар (1933), доктар хімічных навук (1935). Арыштаваны 24.7.1938. 19.2.1940 пастановай Асобай нарады прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адбыў у лагерах і ссылцы 8 гадоў. У 1946-67 загадчык кафедры хіміі Пермѓскага педагагічнага і Пермскага сельскагаспадарчага інстытутаў. Рэабілітаваны 20.1.1956. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965). Акадэмік АН Беларусі (1966). У 1967-72 дырэктар Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. З 1973 загадчык лабараторыі гэтага інстытута, з 1988 - дарадца пры дырэктары інстытута. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).
  Тв.: Химия промышленных нефтей Белоруссии. Мн., 1972 (у сааўтарстве).
  Літ.: Н.С.Козлов // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. 1987, ? 3; Возвращенные имена; БЭ, т 7.
  
  КАЗЛОЎ Фёдар Піліпавіч [16(28).2.1898, в. Слабодка Магілёўскага пав., цяпер у межах г. п. Круглае Магілёўскай вобл. - 1941 ?], гісторык. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, у 1918 вучыўся ў Петраградскім горным інстытуце. З 1919 на савецкай рабоце і ва ўстановах адукацыі ў Магілёве і Гомелі. З 1925 у Маскве; у 1929 скончыў Інстытут чырвонай прафесуры, загадчык кабінета 1-га Інтэрнацыянала, выкладчык Інстытута Маркса-Энгельса-Леніна. З 1932 загадчык кафедры Усеѓагульнай гісторыі Інстытута чырвонай прафесуры. Доктар гістарычных навук (1936). Аўтар падручнікаў, прац па гісторыі ЗША, рэвалюцыйнага руху. Арыштаваны ў 1937. Абставіны смерці невядомыя.
  Тв.: Первый Интернационал. М., 1933; США в период довоенного империализма и после мировой войны. М., 1936.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАЗЛОЎСКІ Уладзіслаў [псеўданім: Уладыѓслаў Казлоўшчык; 29.6.1896, в. Залессе Сакольѓскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 13.11.1943, Мінск], паліт. дзеяч, публіцыст, паэт. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі (1916-19), дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Скончыў настаўніцкія курсы пры Цэнтральнай беларускай радзе Віленшчыны і Гродзеншчыны. Арганізоўваў школы ў Сакольскім пав., кааператыўны рух у Ігуменскім пав. У маі 1920 Беларускай вайсковай камісіяй накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве. Пасля яе сканчэння прызначаны інструктарам 1-га батальёна бел. стральцоў; эвакуіраваны з Мінска ў Лодзь. З 1921 служыў у польскім войску. У 1930 звольніўся ў запас у званні паручніка, пераехаў у Вільню, распачаў грамадска-паліт. і літаратурную дзейнасць. Арганізаваў гімнастычнае таварыства 'Гайсак'. Адзін з лідэраў крайне правага крыла бел. паліт. руху; разам з Ф.Акінчыцам у ліст. 1933 заснаваў актыў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНПС); у 1933-37 рэдактар-выдавец яе органа час. 'Новы шлях'. Польскія ўлады неаднаразова канфіскоўвалі тыраж асобных нумароў часопіса, па прычыне чаго К. судзіўся з уладамі. У 1939-40 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Літоўскім Чырвоным Крыжы. У 1941 хацеў аднавіць дзейнасць БНПС, але не атрымаў на гэта дазвол нямецкіх уладаў. Пераехаў у Мінск, быў рэдактарам 'Беларускай газэты'. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай народнай самапомачы. Застрэлены савецкімі падпольшчыкамі ў памяшканні рэдакцыі. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках, але месца пахавання невядома.
  Тв.: Фізічнае выхаванне грамадзянства. Вільня, 1927; Аб фізічным выхаванні ў беларусаў. Вільня, 1928; Беларускія народныя песні з Сакольскага павету. Вільня, 1930; Плач Беларускай Старонкі Маткі па дзетках сваіх рэнегатах. Вільня, 1930; Путы кахання. Вільня, 1932; Шляхам змагання. Вільня, 1935; Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940; Аўтабіяграфія // Новы шлях. 1937, 15 чэрв.
  Літ.: Чыгрын С. 'Прыйдзе той час - да сваіх я вярнуся...' // Ніва (Беласток). 1995. 22 студз.; БП, т. 6; ЭГБ, т. 4.
  
  КАЛІНОЎСКІ Кастусь [Вікенцій Канстанцін Сямёнавіч; псеўданімы: Вітажэнец; Хамовіч; Jaśko haspadar z pad Wilni; 21.1(2.2).1838, в. Мастаўляны Гродзенскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 22.3.1864, Вільня], адзін з лідэраў паўстання 1863-64, публіцыст, паэт. У 1852 скончыў Свіслацкае павятовае вучылішча, у 1860 юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та, кандыдат права. Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1861. У 1861-62 стварыў у Гродне і Гродзенскай губ. шэраг нелегальных рэвалюцыйных арганізацый. Адзін са стваральнікаў восенню 1861 'Камітэта руху' - арганізацыйнага цэнтра 'чырвоных'. З кастр. 1862 старшыня Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК). Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім заснаваў нелегальную друкарню і наладзіў выпуск першай бел. рэвалюцыйна-дэмакратычнай газ. 'Мужыцкая праўда', большасць матэрыялаў для якой пісаў сам. У пачатку студз. 1863 на польскай мове выдаў першы нумар газ. 'Chorągiew swobody', якая была афіцыйным органам ЛПК. Магчыма, выдаваў газ. 'Głos z Litwy'. 1.2.1863 узначаліў Часовы правінѓцыяльны ўрад Літвы і Беларусі. У сак. 1863 адхілены 'белымі' ад кіраўніцтва; накіраваны на пасаду паўстанцкага камісара Гродзенскага ваяв. Са снеж. 1863 старшыня Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 9.2.1864. У турме напісаў і перадаў на волю сваё паліт. завяшчанне - 'Лісты з-пад шыбеніцы'. Паводле рашэння ваенна-палявога суда павешаны на Лукішскай плошчы. Імя К. было забыта амаль да пачатку ХХ ст., калі да яго спадчыны звярнуліся браты Луцкевічы і інш. Вобраз К. шырока адлюстраваны ў літаратуры і мастацтве. У г. п. Свіслач яму пастаўлены помнік.
  Тв.: Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988; За нашую вольнасць: Творы, дакументы. Мн., 1999; У кн.: Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988; Паўстанне на Беларусі 1863 г.: 'Мужыцкая праўда' і лісты 'з-пад шыбеніцы': Тэксты і каментарыі. Нью-Ёрк, 1980; К.Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мн., 1999.
  Літ.: Stankiewič A. Kastuś Kalinouski. 'Mužyckaja prauda' i ideja niezaležnaści Biełarusi. Wilnia, 1933; Смірноў А. Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 года. Мн., 1959; Смирнов А.Ф. Кастусь Калиновский. Мн., 1963; Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; Яго ж. З думай пра Беларусь. Мн., 1966; Яго ж. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; Kordowicz W. Konstanty Kalinowski: Rewolucyjna demokracja polska w powstaniu styczniowym na Litwie i Białorusi. Warszawa, 1955; Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. Мн., 1988; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4; АЗБ.
  
  КАЛІНОЎСКІ Уладзімір Сямёнавіч [18.6.1889, Ваўкавыск - 1940 ?, Старабельск ? Варашылаўградскай вобл., цяпер Луганская вобл., Украіна], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст, гісторык. У 1910 скончыў Гродзенскую гімназію, у 1914 юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усх. акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі у Народным камісарыяце харчавання. У ліп. 1921 як рэпатрыянт выехаў у Зах. Беларусь. У ліст. 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрв. 1923 польскім судом паѓзбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамаѓдзянства. Арыштаваны ў ліп. 1923, высланы з Польшчы. Са снеж. 1923 у Мінску. У лют. 1924 - ліп. 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925-27 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1.10.1927 да 1.9.1929 дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага ф-та БДУ. Супрацоўнічаў у час. 'Полымя', 'Савецкае будаўніцтва', газ. 'Савецкая Беларусь', 'Звязда'. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Зямельная палітыка ў Польшчы // Полымя. 1925, ? 5; Палітычныя партыі і аб'яднанні ў сучаснай Польшчы // Тамсама. 1926, ? 2, 4-5; Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, ? 1; Торговые договоры Польши // Тамсама. 1926, ? 4.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАЛІНОЎСКІ Юзаф Андрэевіч [1.9.1835, Вільня - 15.11.1907, кляштар у мяст. Чэрна каля Кракава, Польшча], удзельнік паўстання 1863-64, каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст. У 1856 скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу. У 1859-60 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі Адэса - Курск. У 1860-63 служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. З чэрв. 1863 узначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 13.3.1864; асуѓджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губ. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі. Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У.Чартарыйѓскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што К. ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 накіраваны ў кляштар у мяст. Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863-64; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў. Кананізаваны каталіцкай царквой 17.11.1991.
  Тв.: Wspomnienia, 1835-1837. Lublin, 1965; Споведзь / Падрыхтаваў да друку В. Шалькевіч // Хрысціянская думка. 1994, ? 2.
  Літ.: ЭГБ, т. 4; АЗБ.
  
  КАЛМАНСОН Гілель Майсеевіч [псеўданім: Перакаці-Поле; 1868, Магілёў - 1937, Масква, НКВД], паэт, публіцыст; пісаў на рускай мове. Жыў у Кіеве (уступіў там у 1884 у рэвалюцыйны гурток), Чарнігаве, Адэсе. З 1895 у Магілёве, ствараў тут сацыял-дэмакратычныя гурткі. З 1903 член РСДРП. У 1907 апублікаваў першы вершаваны зборнік 'Песни босяка'. У.Бонч-Бруевіч адабраў некаторыя вершы К. для складзенага ім зборніка 'Избранные произведения русской поэзии' (3-е выданне, 1908). У 1917-22 быў на партыйнай і савецкай рабоце ў Магілёве, Самары, Гомелі. Напісаў і апублікаваў успаміны. З 1922 жыў у Масѓкве. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.
  Тв.: Свобода: Элегия в прозе. Киев, 1915; Плакучая акация: Сказка-притча. Киев, 1915; Красная Армия: Стихи. Самара, 1919; Первые шаги: (Из воспоминаний) // Известия Гомельского губернского комитета РКП(б). 1921, ? 7-8.
  
  КАЛУБОВІЧ Аўген Тодаравіч [псеўданімы і крыптанім: А.Верасень; Аўген Каханоўскі; А.Ясенскі; А.К.; 5.3.1912, мяст. Ціхінічы Рагачоўѓскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. - 25.5.1987, Кліўленд, ЗША), пісьменнік, гісторык, грамадскі і паліт. дзеяч. У 1930 скончыў педтэхнікум у мяст. Бабчын Хойніцкага р-на. Арыштаваны 30.5.1930 за прыналежнасць да тайнай арганізацыі альтруістаў. Прыгавораны да 3 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Вішарскіх лагерах, Дальлагу, Бамлагу. У Беларусь вярнуўся ў 1933. Настаўнічаў у Хойніцкім р-не; быў звольнены, адноўлены на рабоце з дапамогай А.Чарвякова. У 1934-35 выкладаў бел. мову і літаратуру ў Мінску. У 1939 скончыў МВПІ, працаваў кансультантам-метадыстам Наркамасветы БССР. З пачаткам вайны мабілізаваны ў армію; трапіў пад Масквой у акружэнне; вярнуўся ў Мінск. Супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі; уваходзіў у Беларускую раду даверу (1943), Беларускую цэнтральную раду (1944). Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса. З 1944 у Германіі. З 1945 у зах. зоне акупацыі Германіі; выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я.Купалы. Пасля аднаўлення ў снеж. 1947 Рады БНР увайшоў у яе склад. Быў прэм'ер-міністрам Ураду БНР. З 1950 у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Йорку, потым у Кліўлендзе. Выдаваў 'Бюлетэнь' Злучанага беларускага камітэта ў Кліўлендзе. У 1953 арганізаваў выданне бюлетэня 'Абежнік Цэнтральнага Камітэту Аб'яднання беларускіх нацыянал-дэмакратаў'. Напісаў успаміны пра паліт. рэпрэсіі 1930-х г. у Беларусі. Укладальнік, рэдактар і адзін з аўтараў зборніка 'Янка Купала і Якуб Колас. 1882-1982: Вянок успамінаў пра іх' (1982).
  Тв.: Крокі гісторыі: Даследаванні, артыкулы, успаміны. Беласток; Вільня; Менск, 1993; На крыжовай дарозе: Творы з эміграцыі. Мн., 1994; Паэтычная стылістыка. Б.м. [Германія], 1947; Пясняр свабоды й красы: (У 30-я ўгодкі сьмерці М. Багдановіча). Б.м. [Германія], 1947; Мова ў гісторыі беларускага пісьменства. Т. 1. Мюнхен; Лондан, 1974-1975. Т. 2. Кліўленд, 1978; 'Айцы БССР' і іхны лёс. Кліўлэнд, 1982, 2-е выд.: Кліўлэнд, 1985.
  Літ.: Другі Усебеларускі кангрэс. Пад рэд. праф. Р.Астроўскага. 1954; Каханоўская І. Сын верны маці-Беларусі. // Беларускі свет. 1888, ? 20; Калубович Н. Когда мы были молодыми... // Нёман. 1994, ? 1. Ёрш С. Закон генаў. Калубовічы// Наша Ніва. 2003, 21 сак.
  
  КАЛЮГА Лукаш [сапр.: Вашына Канстанцін Пятровіч; 27.9.1909, в. Скварцы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. - 5.10.1937, Чэлябінская вобл., НКВД), празаік, перакладчык. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва - словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. У чэрв. 1927 К.Чорны змясціў у час. 'Чырвоны сейбіт' першае апавяданне К. 'Вясна' (творы К., надрукаваныя пад псеўданімам Кастуся Палявецкага, не знойдзены). З 1928 - студэнт МБПТ. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржѓвыдавецтва, шмат пісаў. У 1928 у час. 'Узвышша' на працягу ўсяго года друкавалася першая аповесць К. 'Ні госць, ні гаспадар', пасля якой пачынаючага пісьменніка прыкмеціў М.Гарэцкі. З мая 1929 - сябра літаратурнага аб'яднання 'Узвышша'. У 1931 выключаны з тэхнікума як 'узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм'. Са студз. і да сярэдзіны 1932 К. працаваў сакратаром час. 'Книга массам', які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыльрэдактарам (да канца 1932) у радыёцэнтры. Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 па справе 'Беларускай народнай Грамады'. Асуѓджаны на 5 гадоў ссылкі. Высланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). У ссылцы працягваў пісаць; частка рукапісаў той пары захавалася (у іх ліку незавершаны раман 'Пустадомкі', апубл. 1990; аповесці 'Дзе косці мелюць', 'Зоры Вам Вядомага горада', 'Утрапенне', апубл. 1989). Зноў арыштаваны 6.11.1935. Расстраляны паводле прысуда Чэлябінскага суда. Рэабілітаваны ў 1956.
  Тв.: Ні госць ні гаспадар. Мн., 1974; Творы. Мн., 1992.
  Літ.: Драздова З.У. Творчасць А.Мрыя і Л.Калюгі: Стылявыя асаблівасці. Мн., 1997; Грахоўскі С. Лукаш Калюга: (Успаміны) // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986; Скрыган Я. Каляровы аловак // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: Літаратурныя ўспаміны, сустрэчы, шляхі. Мн., 1979; Янкоўскі Ф. Чытаючы Кастуся Вашыну: Старонкі з дзённіка // Вобраз-81. Мн., 1981; Маракоў Л. Падстрэлены на ўзлёце // ЛіМ. 1999. 24 вер. (? 38).
  
  КАМЯНЕЦКІ Гірш Мордухавіч [15.12.1895, в. Чарняўка Сенненскага пав. Віцебскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. - 25.4.1957, Барысаў], паэт; пісаў на ідыш. Вучыўся ў хедары і ешыбоце. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі - з 1919 да 1921 быў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у цырульні. Паводле ўспамінаў, вершы пачаў пісаць і друкаваць з 1924. У 1928-30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ. Першая кніга паэзіі 'Простай дарогай' выйшла ў 1933. Член СП Беларусі з 1934. У 1937-41 адказны сакратар яўрэйскай секцыі СП БССР. Падчас вайны жыў у Бугуруслане Чкалаўскай вобл., працаваў цырульнікам. Вярнуўшыся ў Беларусь, у 1948-49 быў рэдактарам мастацкай літаратуры Дзяржвыдавецтва БССР. Перакладаў прозу і паэзію з бел. і рускай моў. У сваю чаргу паэзію К. перакладалі на бел. і рускую мовы. Арыштаваны 23.6.1949 у рамках кампаніі барацьбы супраць 'касмапалітаў'. Асуѓджаны на зняволенне ў лагерах; накіраваны ў Іркуцкую вобл. Вызвалены ў 1956. Вярнуўся інвалідам. Рэабілітаваны і адноўлены ў правах члена СП БССР у 1956. Пахаваны на гарадскіх могілках Барысава.
  Тв.: Выбр. вершы. Мн., 1960; Дороже хлеба. Мн., 1973.
  Літ.: Рэлес Р. Голас сціплы, шчыры // ЛіМ. 1975, 25 снеж.; БП, т. 3.
  
  КАНДЫБОВІЧ Сымон Сцяпанавіч [псеўданім: Кабыш; 21.7.1891, в. Старыца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - 27.9.1972, Мюнхен, Германія], паліт. дзеяч, гісторык. Атрымаў вышэйшую адукацыю; настаўнічаў. У 1932-37 кіраўнік справамі і ўпаўнаважаны Камітэта нарыхтовак СНК БССР. Арыштаваны НКВД БССР у 1940. Застаўся на акупаванай немцамі тэрыторыі. У снеж. 1943 увайшоў у склад Беларускай цэнтральнай рады, са студз. 1944 кіраўнік яе фінансавага аддзела. У чэрв. 1944 удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (Мінск). Выехаў у Германію. Працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце. З 1954 пастаянна жыў у Мюнхене: супрацоўнік Інстытута па вывучэнні СССР, супрацоўнік бел. рэдакцыі радыё 'Свабода'. Публікаваўся ў 'Запісах' Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Йорк), выданнях Інстытута па вывучэнні СССР.
  Тв.: Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАНЧАР Яўсей Сцяпанавіч [крыптанімы: К.Е.; Н.П.; 20.9(2.10).1882, в. Сяўкі Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл. - 16.5.1979, Ленінград], грамадскі і паліт. дзеяч, гісторык, даследчык эканамічнай геаграфіі, публіцыст. У 1902 скончыў Мар'інагорскае земляробчае вучылішча. З 1902 жыў у Тыфлісе. Арыштоўваўся ў 1906 за ўдзел у рэвалюцыйным руху. У 1908 быў апраўданы судом. У 1910-14 вучыўся на Вышэйшых сельскагаспадарчых курсах (Агранамічны інстытут) у Пецярбургу. Далучыўся да кааператыўнага руху; аўтар дапаможніка 'Руководство по сельской кооперации' (1913). З сак. 1917 член Беларускага нацыянальнага камітэта, але ў крас. выйшаў з яго. З ліст. 1917 старшыня Беларускага абл. камітэта пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў, адзін з арганізатараў 1-га Усебеларускага з'езда 1917. З лют. 1918 працаваў у Беларускім нацыянальным камісарыяце ў Петраградзе. З 1922 на выкладчыцкай рабоце (Петраградская сельскагаспадарчая акадэмія, Ленінградскі дзяржаўны ун-т, Закаўказскі політэхнічны інстытут). З 1929 узначальваў Беларускае навуковае таварыства ў Ленінградзе. Арыштаваны ў ліст. 1938, вызвалены ў крас. 1939. Перажыў блакаду ў Ленінградзе. Рукапісы многіх прац загінулі: 'Эканамічная геаграфія БССР' (1923), 'З гісторыі грамадзянскай вайны ў Беларусі ў 1917-1920 гг.', 'Беларускія арганізацыі'. Асабісты архіў К. захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
  Тв.: Аграрный вопрос и политические партии в России. Ч. 1. Пг., 1917; Классовая, национальная и религиозная борьба в Белоруссии. М., 1918 (беларускі пераклад: Вільня, 1921); Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов. Ч. 2. История возникновения и деятельность организаций. Вып. 1. Белорусский областной комитет. І Всебелорусский съезд. М., 1918 (Тое ж: Нёман. 1993, ? 1); Белорусский вопрос. Пг., 1919.
  Літ.: Скалабан В. Першыя крокі рэспублікі // Крыніца. 1988, ? 12; ЭГБ, т. 4.
  
  КАПУЦКІ Андрэй Рыгоравіч [псеўданімы: Я.Пралеска; Язэп Пралеска; партыйныя псеўданімы: Лёкса; Хвастоў; 2.5.1897, Маладзечна - 17.5.1934, Мінск, НКВД], грамадскі і паліт. дзеяч, празаік, паэт, журналіст. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, у 1916 прызваны ў войска. У 1917 жыў у Петраградзе. З 1918 у Маладзечне. У перыяд нямецкай і польскай акупацыі займаўся падпольнай дзейнасцю. Адзін з заснавальѓнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (1922), разам з якой у снеж. 1923 уступіў у КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі - у 1919-22, 4.10.1925 (апошні раз прасядзеў у турме без суда 14 месяцаў). У ліп. 1927 нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Жыў у Мінску, працаваў у рэдакцыі газ. 'Звязда', час. 'Полымя рэвалюцыі'. У сак. 1928 разам з С.Клінцэвічам па даручэнні ЦК КПЗБ удзельнічаў у забойстве ў Вільні М.Гурына-Маразоўскага. Зноў вярнуўся ў БССР. У 1931 скончыў Камуністычны ун-т Беларусі. Працаваў у Гістпарце пры ЦК КП(б)Б, загадчыкам сектара друку ЦК КП(б)Б, в. а. рэдактара газ. 'Савецкая Беларусь'. Як паэт публікаваўся з 1929. Арыштаваны 29.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956. Імем К. названа вуліца ў Маладзечне.
  Тв.: Паноў трэба знішчаць гуртам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1932.
  Літ.: Каханоўскі Г. Даследаванне пра заходнебеларускі тэатр // Полымя. 1971, ? 2; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КАРАВАЙЧЫК Павел Гіляравіч [псеўданімы і крыптанімы: П.Каравай; П.Любецкі; Павал Любецкі; Павел Любэцкі; Павел Любецкі; Paulus; П.К.; П.Л.; К.П.; Л.П.; 3(15).6.1896, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. - 21.11.1937, Чэбаксары, Чувашыя], крытык, публіцыст, паэт, медык. Пачатковую адукацыю атрымаў у Наваѓгрудку. У 1911 паступіў у Мінскую гімназію, скончыў яе з залатым медалём у 1916 у Маскве, куды гімназія была эвакуіравана падчас 1-й сусветнай вайны. Вярнуўся ў Мінск, супрацоўнічаў з Таварыствам дапамогі ахвярам вайны. У 1917 - у рэдакцыі газ. 'Вольная Беларусь', дзе пачаў друкаваць свае творы. Паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Петраградзе. Супрацоўнічаў з Белнацкамам і час. 'Чырвоны шлях', з Наркаматам нацыянальнасцей РСФСР. На пачатку 1919 загадваў выдавецкім аддзелам Белнацкама і рэдагаваў газ. 'Дзянніца'. У 1919 перавёўся на 3 курс медыцынскага ф-та Маскоўскага ун-та, але быў прызваны ў Чырвоную Армію, у якой служыў да 1921. У 1921-23 чытаў лекцыі па бел. літаратуры на настаўніцкіх курсах у Бабруйску і Мінску. З 1922 у Мінску, паѓступіў на 3 курс медыцынскага ф-та БДУ, які скончыў у 1925. З восені 1922 да канца 1926 загадчык аддзела замежнага друку газ. 'Савецкая Беларусь'. У крас. 1926 удзельнічаў у заснаванні Медыцынѓскай секцыі Інбелкульта; член-карэспандэнт Інбелкульта з 1926. Аўтар даследавання бел. фальклору, сааўтар падручніка 'Выпісы з беларускае літаратуры' (Ч. 1, Мн., 1926). У 1926-30 працаваў у клініцы нервовых хвароб медыцынскага ф-та БДУ. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Чэбаксары Чувашскай АССР. 29.7.1937 быў арыштаваны зноў. Прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух справах у 1957 і 1959.
  Літ.: Скалабан В. Будынак новы мы будуем...: (Вершы Паўла Каравайчыка) // Дзень паэзіі - 82. Мн., 1982; БП, т. 3.
  
  КАРАВАЦКІ Францішак Казіміравіч [псеўданімы і крыптанімы: Кравацкі; Лявон; EFER; Los; Franciszek; Kazimierowicz; 14.5.1907, фальварак Каладзянка Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. - 1988, Бельгія], паэт, журналіст; пісаў на бел. і польскай мовах. З 1925 член Незалежнай сялянскай партыі. З 1926 член КПЗБ. За падпольную дзейнасць арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927; зняволены ў пастаўскай турме. У зняволенні напісаў верш 'Мы ішлі ў цяжкім змаганні', які стаў рэвалюцыйнай песняй. Зноў арыштаваны і зняволены ў 1929. Выѓзвалены ў 1936 па амністыі. Пасля вызвалення ў падпольным Краёвым сакратарыяце ЦК КПЗБ у Варшаве. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўніѓчаў з рухам польскага Супраціўлення. З 1943 у падполлі ў Варшаве. Арыштаваны пасля вайны; 5 гадоў знаходзіўся ў савецкіх лагерах. Пасля рэабілітацыі з 1952 працаваў у віленскай польскай газ. 'Czerwony sztandar'. З 1957 у Польшчы. Потым выехаў на Захад. Большасць твораў К. засталася ў рукапісах. Некаторыя творы запісаны ў 1950-х г. як народныя песні, у тым ліку 'Нарачанка' пра адстойванне нарачанскімі рыбакамі сваіх правоў (апублікаваны ананімна ў зборніку 'Сцягі і паходні'. Мн., 1965).
  Тв.: Памятные годы // Люди Нарочанского края. Мн., 1975; Важная пляцоўка // Беларускі каляндар. Беласток, 1980.
  Літ.: Калеснік У. Зорны спеў. Мн., 1975. С. 192-203; Яго ж. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 269-283; Саламевіч І. Іскра з вогнішча // ЛіМ. 1966, 9 снеж.; БП, т. 3.
  
  КАРАНЕЎСКІ Язэп Пятровіч [30.12.1887 (11.1.1888), Заслаўе - 29.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст. У 1909 скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, у 1914 Віленскі настаўніцкі інстытут. З 1915 выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце. У 1915-17 член культурна-асветніцкага гуртка 'Наш край', з мая 1917 - арганізацыі 'Маладая Беларусь'. З 1916 у эвакуацыі ў Яраслаўлі. У маі 1918 вёў перамовы з урадам БНР па пытанні рээвакуацыі Мінскага настаўніцкага інстытута. У 1919-20 школьны інспектар і выкладчык геаѓграфіі Мінскай беларускай гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі; са жн. 1920 член КП(б)Б, загадчык аддзела ў Наркамаце асветы БССР. Правадзейны член Інбелкульта з 1924. Быў дырэктарам МБПТ. Публікаваўся ў перыядычным друку па праблемах адукацыі. З 1926 намеснік старшыні Інбелкульта. У 1929-31 рэктар БДУ. З 1932 у Маскве, нам. дырэктара Інстытута чырвонай прафесуры. Арыштаваны і 15.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
  Тв.: Да пачатку вучэбнага года // Асвета. 1924, ? 3; Паслякастрычніцкі перыяд // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924; Інстытут беларускае культуры (Інбелкульт) // Наш край. 1927, ? 10.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАРДАШ Фёдар [нар. 5.1.1932, в. Харашкi Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.], журналiст. У 1955 скончыў ф-т журналiстыкi БДУ. Працаваў у раённай газеце адказным сакратаром. Падрыхтаваў рукапiсны лiст з крытыкай калгаснай сістэмы, ананiмна паслаў яго тагачаснаму першаму сакратару ЦК КПСС М.Хрушчову. Канкрэтныя факты ў лiсце (прозвiшчы, назвы калгасаў, лiчбы i iнш.), а таксама почырк дазволiлi КДБ хутка выявiць аўтара. У пачатку восенi 1956 быў арыштаваны ў студэнцкiм iнтэрнаце ў Мінску. 16.10.1956 асуджаны 'за антысавецкую агiтацыю i прапаганду' на два гады зняволення. Пакаранне адбываў у лагерах Мардовii. Па залiках за звышпланавае выкананне заданняў знаходжанне ў лагеры скарацiлі яму амаль на год, i 23.10.1957 ён быў выпушчаны на волю. Першыя месяцы пасля вяртання ў Беларусь прайшлi ў пошуках работы, затым удалося ўладкавацца школьным настаўнiкам, а прыкладна праз 3 гады з дапамогай вядомага журналiста i лiтаратара Яраслава Пархуты, якi выкарыстаў часовую адсутнасць галоўнага рэдактара пружанскай раённай газеты, атрымаў работу журналiста. Пазней, да пенсii, працаваў у лiдскай газеце. Жыве ў Лiдзе.
  Тв.: Братазабойства // Народная воля. 2002, 26 верас.
  Літ.: Чарняўскi М. Фёдар Кардаш // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  КАРОЛЬ Усевалад [18.10.1919, в. Старое Сяло, Міншчына - кастр. 1984, Баранавічы], лекар, бел. грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Скончыў медыцынскі ф-т Віленскага ун-та. Быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза, які спыніў сваё існаванне ў 1940. Друкаваўся ў віленскай бел. прэсе. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам. Прымаў удзел у нацыянальным падпольным руху, кіраваў Баранавіцкім камітэтам падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. Кіраўніцтва БНП планавала пераправіць яго, як паўнамоцнага прадстаўніка, у Лондан праз Швецыю, што зрабіць не ўдалося. У 1944 арыштаваны, праходзіў па справе кіраўнікоў БНП. Атрымаў 10 гадоў канцлагераў. Пасля вяртання на Бацькаўшчыну жыў у Баранавічах, трымаў сувязь са старымі сябрамі.
  Літ.: Антысавецкія рухі; Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Менск; Слонім, 1998; Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999.
  
  КАРУЗА Павел [25.2.1906, мяст. Ваўкалата Дзісенскага пав. Віленскай губ. - 20.2.1988, Вільня], фалькларыст, этнамузыколаг, кампаѓзітар, грамадскі дзеяч. У 1928 скончыў Віленскую кансерваторыю па класу тэорыі і кампазіцыі. З 1925 удзельнік грамадска-паліт. і культурнага жыцця ў Зах. Беларусі. У 1927 старшыня ЦК Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) і галоўны рэдактар перыядычнага органа БХД газ. 'Biełaruskaja krynica'. Як рэдактар газеты неаднаразова прыцягваўся польскай адмініѓстрацыяй да судовай адказнасці. Пад уплывам фалькларыста і кампазітара А.Грыѓневіча пачаў збіраць бел. мелас, апрацоўкі якога плённа выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы як дырыжор хору Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 ад БХД і Беларускага сялянскага саюза абраны выбарѓшчыкамі Свянцянскага пав. ў сейм Польшчы. Пасля разгону сейма Ю.Пілсудскім летам 1930 стаў беспрацоўным. У 1934 праз абяцанні наѓдрукаваць яго аўтарскія творы і фальклорныя зборы падманным шляхам вывезены цераз Гдыню ў Мінск. Арыштаваны і сасланы на Салаўкі. Вярнуўся ў Беларусь у 1947 пасля 13-гадовага зняволення. У 1947-48 працаваў у Доме творчасці ў Маладзечне. У 1949 паўторна арыштаваны і высланы ў Сібір. Вызвалены ў 1955, рэабілітаваны ў 1957. Вярнуўся ў Вільню. Працаваў як дырыжор і кампазітар ў Дзяржаўным ансамблі польскай песні і танца Літоўскай ССР. Супрацоўнічаў з фалькларыстамі ІМЭФ АН БССР, друкаваўся ў час. 'Мастацтва Беларусі', газ. 'ЛіМ'. Падрыхтаваў да выдання музычныя запісы бел. фальклору А.Грыневіча. Напісаў 'Камеpную сімфонію', пабудаваную на бел. меласе, песні на тэксты Я.Купалы, Я.Коласа, Н.Гілевіча і іншых бел. паэтаў.
  
  КАСПЯРОВІЧ Мікалай Іванавіч [псеўданімы і крыптанімы: Васіль Гаручы; А.Стаход; М.Волмар; М.Смалярскі; К.Менскі; Мікас; Слуцкер; К.М.; К-ч; М.І.К.; М.І.К-ч; М.К.; М.К-ч; 9(22).5.1900, в. Ізабалёва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - 26.12.1937, Новасібірск, НКВД], крытык, літаратуразнавец, краяѓзнавец, лексікограф, мастацтвазнавец. У 1917 скончыў Ігуменскае вучылішча, здаў экзамены пры Бабруйскай мужчынскай гімназіі на званне народнага настаўніка (у 1917-21 працаваў у Ігуменскім пав.). Вучыўся ў МВПІ (1918-20). У 1921 скончыў Мінскі інстытут народнай асветы. У 1921-22 вучыўся ў БДУ. Быў членам арганізацыі 'Маладая Беларусь', партыі бел. эсэраў. З 1921 інструктар Наркамасветы БССР; з 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 - Віцебскага аддзелаў народнай асветы. З 1926 навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краяѓзнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага час. 'Наш край'. Адзін з вядучых бел. краяѓзнаўцаў. Аўтар значных лексікаграфічных прац 'Беларуска-расійскі слоўнічак' (Віцебск, 1925), 'Віцебскі краёвы слоўнік' (Віцебск, 1926-27). Арыштаваны ДПУ БССР 29.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Па пастанове АДПУ СССР ад 10.4.1931 зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобл.). Пасля вызвалення ў 1935 жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28.8.1937; па пастанове ад 17.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэѓабілітаваны 19.9.1960, па другім - 14.2.1958.
  Тв.: Беларуская архітэктура. Віцебск, 1925; Вывучэнне культурнага стану краю. Мн., 1927; Матэрыялы для вывучэння віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. Мн., 1927; Краязнаўства: (Нарысы). Мн., 1929.
  Літ.: Лісаў А.Г., Падліпскі А.М. Краязнавец Мікалай Каспяровіч. Віцебск, 2000; Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 1985; Яго ж. М.І.Каспяровіч як мовазнавец // Веснік БДУ. Серыя 4. 1975, ? 3; Яго ж. Жыццё праляцела знічкай // ЛіМ. 1980, 22 жн.; Булахов М. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Возвращенные имена; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КАЎЦЭВІЧ Міхаіл Дзмітрыевіч [25.7.1899, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. - 27.10.1937, Мінск, НКВД], электратэхнік. У 1922 эміграваў з Зах. Беларусі ў Чэхаславакію. У 1928 скончыў Пражскі электрамеханічны інстытут; у 1928-30 аспірант гэтага інстытута. У 1930 пераѓехаў у БССР, атрымаў савецкае грамадзянства. З 1931 старшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічѓнага інстытута БелАН, з 1932 вучоны сакратар інстытута. Кандыдат тэхнічных навук (1932). У 1931-32 член бюро палітэмігрантаў пры ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) БССР. У вер. 1927 у Празе паѓзнаёміўся з Я.Купалам. Пасля пераезду ў БССР бываў у доме Я.Купалы ў Мінску. Арыштаваны 25.8.1937. 25.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 20.7.1957.
  Літ.: Возвращенные имена; Каўцэвічы // Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986.
  
  КАХАНОВІЧ Міхаіл Сілуянавіч [крыптанім: M. K-č; 27.9.1882, в. Вялікія Лукі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - 17.5.1934, Мінск, НКВД], паліт. дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст. У 1910 скончыў Харкаўскі ун-т. З лета 1915 жыў у Магілёве, працаваў выкладчыкам Магілёўскага рэальнага вучылішча. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. У 1917 рэдактар газ. 'Могилевские известия'. Летам 1918 выехаў у Вільню; з 1919 кіраўнік школьнага адѓдзела Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919-22 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў 'Беларускай крыніцы', 'Беларускім жыцці', 'Беларускіх ведамасцях' і інш. Аўтар успамінаў пра І.Луцкевіча (апублікаваны ў зборніку: 'Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі смерці яго', 1920). У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. Прытрымѓліваўся прынцыпу беспартыйнасці. З 1925 у БССР. Працаваў у рэдакцыях газ. 'Савецкая Беларусь' і час. 'Савецкае будаўніцтва'; у выдавецтвах; займаўся перакладамі. Арыштаваны ДПУ БССР 11.8.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. 9.1.1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956.
  Тв.: Здрада ў Вільні: (Да 10-х угодкаў Віленскай беларускай гімназіі) // Асвета. 1929, ? 4.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  КАШЫРА Юрый Фадзеевіч [4.4.1904, в. Александрова Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. - 18.2.1943, в. Росіца, Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.], рыма-каталіцкі святар, манах-марыянін, грамадскі і культурны дзеяч. Паходзіў з праваслаўнай сям'і. У 1922 прыняў каталіцтва. З 1925 уступіў у навіцыят Друйскага кляштара марыянаў. Пазней скончыў мясцовую гімназію пры кляштары. У 1930 прыняў манаства і быў накіраваны на далейшую вучобу ў Рым ва Усх. папскі інстытут. На працягу 1936 - суперыёр Беларускага дома марыянаў у Вільні. Пазней выкладаў Закон Божы ў Друйскай гімназіі. Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У чэрв. 1938 разам з іншымі бел. святарамі і клерыкамі дэпартаваны польскімі ўладамі з Друі ў Польшчу. 20.6.1939 у Вільні пасвечаны ў святары. У ліп. 1942 вярнуўся ў Друю. Потым вёў душпастырскую дзейнасць ў в. Росіца. Спалены разам з вернікамі (католікамі і праваслаўнымі) падчас нямецкай карнай аперацыі (адхіліў прапанову аб асабістым выратаванні). Кананізаваны Ватыканам.
  Літ.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 4.
  
  КЕПЕЛЬ Юрый [? - 1944], журналіст. Рэдактар-выдавец літаратурна-мастацкага час. 'Крыгалом', які выдаваўся ў лют. 1933 у Вільні. Адразу пасля выхаду 1-га нумару выданне было забаронена польскімі ўладамі. Арыштаваны савецкімі ўладамі. Загінуў у 1944.
  
  КЕРНАЖЫЦКІ Канстанцін Іванавіч [25.9(8.10).1902, в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. - 28.2.1942, Канск Краснаярскага края, ГУЛАГ], гісторык. У 1926 скончыў БДУ. З 1930 працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, адначасова выкладаў у БДУ. Кандыдат гістарычных навук (1934), дацэнт. Даследаваў аграрную гісторыю Беларусі XVIII - пачатку XX ст. Адзін з уклаѓдальнікаў зборніка дакументаў 'Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах' (т. 1. Мн., 1936). Арыштаваны 11.12.1937. 14.5.1939 асуджаны на 8 гадоў зняволення ў лагерах. Памёр у лагерным шпіталі. Рэабілітаваны 5.6.1958.
  Тв.: Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст. Мн., 1931; Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імперыялістычнай вайной. Мн., 1932; Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст.: (Да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі). Мн., 1935.
  Літ.: Токарев Н. 'Его работы сохраняют свою научную ценность' // Навіны Беларускай Акадэміі навук. 1992, 25 верас.; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  
  КІЙКО Мікалай Фёдаравіч [жн. 1902, в. Гарадзея Нясвіжскага пав. Мінскай губ. - ?], музейны работнік. У 1930-35 быў навуковым супрацоўнікам Музея рэвалюцыі. Арыштаваны 2.12.1935 па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Асуджаны 1.7.1936 на 3 гады зняволення. Пакаранне адбываў ва Ухтпечлагу (Варкута і Чыб'ю Комі АССР). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1989.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  Літ.: Гужалоўскі А. Музеі Беларусі (1918-1941 гг.). Мн., 2002.
  
  КІПЕЛЬ Яўхім Яўсеевіч [крыптанімы: К-ль; Я.К-ль; 25.12.1895(7.1.1896), в. Байлюкі Бабруйѓскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. - 27.7.1969, ЗША], грамадскі і паліт. дзеяч, педагог, публіцыст. З 1915 удзельнік 1-й сусветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 у Чырвонай Арміі. З 1921 у Мінску, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 1922-27 выкладаў бел. мову і прыродазнаўства ў школах Мінска. З 1926 сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульта, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студз. 1928 аспірант БДУ, у кастр. 1929 выключаны па ідэалагічных матывах. З сак. 1930 выѓкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме. Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10.3.1931 высланы ў Налінск Вяцкай вобл. на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снеж. 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снеж. 1940. Пасля вызвалення настаўнічаў у Саратаве. У пачатку 1942 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрв. 1942 у Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газ. 'Голас вёскі'. З 1944 кіраўнік навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй. З сярэдзіны 1944 у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры 'З іхняга раю'. З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, стварыў Аб'яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў бел. эмігранцкай прэсе. Успаміны К. захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Йорку. Рэабілітаваны 10.6.1988.
  Тв.: Шляхі да паляпшэння чалавечага роду // Полымя. 1927, ? 2; Як нас вучылі // Запісы БІНІМ. 1977. Т. 15; Эпізоды. Нью Ёрк, 1998.
  Літ.: Ляхоўскі У. Пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына. 1995, ? 3; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  
  КІРЖНІЦ Абрам Давыдавіч [3(15).8.1887, Бабруйск - 15.4.1940], бібліёграф, гісторык, журналіст. Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы; працаваў прыватным настаўнікам. У 1910 уступіў у Бунд. Удзельнік 1-га Усерасійскага з'езда па бібліятэчнай справе (1911). За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся; у 1915 высланы ў Сібір. Супрацоўнічаў з іркуцкай газ. 'Сибирь'; даѓследаваў перыядычны друк Сібіры. У перыяд грамадзянскай вайны ў Расіі выехаў у Харбін (Кітай), займаўся журналістыкай. З 1924 у Маскве, загадчык аддзела бібліяграфіі газ. 'Дер Эмес'. Удзельнічаў у падрыхтоўцы 'Сибирской советской энциѓклопедии'. Складальнік кніг 'Еврейский рабочий' (т. 4, ч. 1, 1927) і 'Еврейское рабочее движение: Обзор, материалы и дакументы' (1928). Даследаваў яўрэйскую прэсу Беларусі і СССР; гісторыю Бунда. Пісаў успаміны. Арыштаваны ў 1938. Выѓзвалены ў пачатку 1940.
  Тв.: У порога Китая. М., 1924; В годы империалистичеѓской войны: Очерк рабочего движения России. М., 1924; Ленский расстрел. М., 1925; Еврейская пресса в Советском Союзе (1917-1927). Мн., 1928; Еврейская пресса в Белоруссии (1917-1927). Мн., 1929; Еврейская пресса в бывшей Российской империи (1823-1916). М., 1930; У няволі буржуазнага нацыяналізму // Бальшавік Беларусі. 1928, ? 3.
  Літ.: Киржниц Д.А. Библиограф демократической печати // Советская библиография. 1987, ? 6; ЭГБ, т. 4.
  
  КІРКЕВІЧ Антон Паўлавіч [1871 - 1.11.1937, Мінск, НКВД], праваслаўны святар, протаіерэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Скончыў духоўную праваслаўную семінарыю. У 1926 служыў у Мінскім кафедральным саборы. Удзельнік з'езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9-10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 2-й палове 1930-х г. служыў у царкве св. Марыі Магдаліны ў Мінску. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.
  Літ.: Гарбінскі БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951) / Составил священник Федор Кривонос. 1996.
  
  КІРКОР Адам Ганоры [псеўданімы і крыптанімы: A.K.; A.H.K.; J. ze Ś.; J. ze Śliwina; Jacek ze Śliwina; Jan ze Śliwina; K.A.H.; Sobarri; Tułacz Sobarri; Wydawca Albumu Wileńskiego; 1818, в. Слівіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Манастыршчынскі р-н Смаленскай вобл., Расія - 1886, Кракаў], гісторык, этнограф, археолаг, пубѓліцыст, выдавец. У 1832-34 вучыўся ў Магілёўѓскай і Віленскай гімназіях (апошнюю скончыў экстэрнам у 1838). Паступіў на службу ў Віленскую казённую палату, дзе працаваў да 1864. Адначасова займаўся літаратурнай і навуковай працай. У 1843 выдаваў альманах 'Radegast', у 1845-46 альманах 'Pamiętnik umysłowy'. У 1849 стаў членам Віленскага статыстычнага камітэта, у 1850-54 рэдагаваў 'Памятные книжки Виленской губернии'. Праводзіў актыўныя археалагічныя раскопкі ў Беларусі і Літве, даследаваў каля 1000 курганоў. З 1855 член Віленскай археалагічнай камісіі, кіраўнік Віленскага музея старажытнасцяў, якому ахвяраваў свае калекцыі. У 1856 стаў членам-карэспандэнтам Імператарскага археалагічнага таварыства; з 1857 член Рускага геаграфічнага таварыства. У 1857-58 выдаваў неперыядычны зборнік 'Teka Wileńska', забаронены пасля публікацыі ліста вядомага гісторыка і паліт. эмігранта І.Лялевеля. Публікаваў 'Pismo zbiorowe Wileńskie' (1859, 1862). У 1859 заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. З 1860 выдаваў і рэдагаваў газ. 'Кур'ер Віленскі' (на польскай і рускай мовах). У 1863 прыцягваўся да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А.Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р.Траўгут. К. страціў магчымасць працаваць у Вільні; пераехаў у Пецярбург. Там разам з М.Юматавым у 1868-71 выдаваў газ. 'Новое время'. З 1872 у Кракаве выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі 'Na dziś' (1872) i 'Teka Krakowska' (1884). З 1873 член Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.
  Тв.: Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 1-2. Вильна, 1852-1853; Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Этнографический сборник, издаваемый РГО. СПб, 1858. Вып. 3; Przechadzki po Wilnie i jego okolicach. Wilno, 1862 (2 wyd. 1859; 3 wyd. 1865); O literaturze pobratymczych narodów słowiańskich. Kraków, 1874; Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. СПб., 1882 (факсімільнае перавыд.: Мн., 1993).
  Літ.: Янчук Н.А. К.Киркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М., 1888; Зямкевіч Р. Адам Ганоры Кіркор. Вільня, 1911; Brensztejn Michał. Adam Honory Kirkor. Wilno, 1864; Stolzman M. Czasopisma wileńskie Adama Honorego Kirkora. Kraków, 1973; Kirkor S. Przeszłość umiera dwa razy. Kraków, 1978; Цішчанка І.К. Да народных вытокаў. Мн., 1986; PSB; SHP; БП, т. 3; АЗБ; ЭГБ, т. 4.
  
  КІСЛЯКОЎ Іван Андрэевіч [1895, мяст. Бобр Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. - 1955, Амутнінск Кіраўскай вобл., Расія], вучоны-аграрнік, грамадскі дзеяч, публіцыст. Паводле партыйнай прыналежнасці - эсэр. У снеж. 1918 - сак. 1919 настаўнічаў у мяст. Бобр, пасля працаваў аграномам у Сенненскім пав. У 1923 скончыў Маскоўскі межавы інстытут. З чэрв. 1923 у Наркамземе БССР, адначасова ў Інбелкульце. З 1925 дацэнт, з 1929 прафесар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Старшыня Навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі (Горкі). Распрацоўваў пытанні аграрнай палітыкі ў БССР, быў прыхільнікам хутарской і аднаасобнай формаў вядзення сельскай гаспадаркі. Арыштаваны 27.6.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Амутнінск. Пасля ссылкі жыў у Паўлаве-на-Ацэ, Вязьме. Мабілізаваны ў армію ў 1941; праз год камісаваны з-за хваробы. Жыў у Амутнінску. Рэабілітаваны 19.9.1960.
  Тв.: Пасёлкі: Оптымум тэрыторыі і эфект землеўпарадкавання. Мн., 1928; Характеристика типов сельского хозяйства БССР и их эволюция // Перспективный план развития сельского и лесного хозяйства БССР на 1925/26-1929/30 г. Мн., 1927.
  Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  
  КІТ Барыс Уладзіміравіч [нар. 6.4.1910, Санкт-Пецярбург], вучоны, грамадскі дзеяч, пубѓліцыст. У 1918 вярнуўся з бацькамі на іх Радзіму ў в. Агароднікі Навагрудскага пав. (цяпер Наваѓгрудскі р-н). У 1928 скончыў Навагрудскую беларускую гімназію, у 1933 фізіка-матэматычны ф-т Віленскага ун-та. З 1931 выкладчык матэматыкі ў Віленскай беларускай гімназіі, з 1939 яе дырэктар. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. З восені 1939 дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі, потым школьны інспектар у Баранавіцкай вобл. З пачаткам нямецкай акупацыі нейкі час жыў на нелегальным становішчы ў мяст. Лебедзева Малаѓдзечанскага р-на. У 1943 арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах. Заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне. У 1944 гэтыя ўстановы былі закрыты нямецкімі ўладамі, а К. арыштаваны. Ад расстрэлу выратавалі былыя вучні. У канцы вайны выехаў у Германію. У 1945-48 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім ун-це і адначасова выкладаў матэматыку ў гімнаѓзіях. З 1948 у ЗША. Браў актыўны ўдзел у жыцці бел. дыяспары. Быў фундатарам многіх эміѓгранцкіх бел. выданняў. З 1950 удзельнічаў у астранаўтычных праектах ЗША. Вынаходнік формулы вадароднага паліва для касмічных ракет. Аўтар першага ў гісторыі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве (1960), адзін з аўтараў кнігі па гісторыі савецкай касманаўтыкі (1964) і інш. З 1972 у ФРГ, прафесар матэматыкі ў Еўрапейскім аддзеле Мэрылендскага ун-та. Жыве ў Франкфурце-на-Майне. К. прысвечаны экспазіцыі ў Карэліцкім і Навагрудскім гісторыка-краязнаўчых музеях.
  Літ.: Савік Л. Вяртанне. Мн., 1993; Яе ж. Космас беларуса: Жыццяпіс Б. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта. Мн., 1996 (2 выд.: 1998); Анішчык А. Выбраныя Богам. Вільнюс, 1999; Інтэрв'ю В.Быкава з Б.Кітам // Полымя. 2002, ? 3-4; ЭГБ, т. 4; Барыс Кіт. Юбілейны альбом. Мн., 2001.
  
  КЛІМОВІЧ Адольф Юстынавіч [псеўданімы: А.Коўзан; Apanas Kouzan; 5.5.1900, в. Клюѓшчані Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Клюшчані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. - 24.11.1970, Вільня], грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Адзін з арганізатараў час. 'Маладое жыццё'. Вучыўся ў Карлавым ун-це (Прага), які скончыў у 1928. Падчас вучобы ў Празе кіраўнік аддзела міжнародных зносін Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. Публікаваўся ў час. 'Студэнцкая думка'. У 1932-39 рэдагаваў гаспадарчы час. 'Самапомач'. Дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у 1939-40 удзельнічаў у выданні газ. 'Беларуская крыніца'. Працаваў у Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры, адначасова выѓкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Падчас вайны працаваў у Беларускай Самапомачы ў Лідзе. Арыштаваны МДБ БССР у 1952; 28.2.1953 ваенным трыбуналам Маскоўскай ваеннай акругі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. У крас. 1953 расстрэл заменены 25 гадамі зняволення. Амніставаны ў 1956; вярнуўся ў Вільню. Склаў біяграфічны слоўнік бел. культурных і паліт. дзеячаў (рукапіс у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі).
  Літ.: Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 183; Казлоўскі М. Нашчадак слаўных крывічоў // Куфэрак Віленшчыны. 2001. ? 2; ЭГБ, т. 4.
  
  КЛІМОВІЧ Рыгор Сяргеевіч [3.10.1924, аколіца Нова-Цярэшкавічы Гомельскага р-на - 1.7.2000, Гомель], публіцыст, паэт, мемуарыст. Перад пачаткам вайны паступіў у Гомельскi індустрыяльна-педагагічны тэхнiкум. Не паспеў эвакуіравацца. У канцы 1942 перайшоў лінію фронта, шэсць месяцаў дабіраўся да Саратава, дзе размясціўся яго тэхнiкум. На пачатку 1943 накiраваўся ў Маскву, дзе быў арыштаваны НКВД. З 1943 да 1947 знаходзiўся ў Свярдлоўскай калоніі. У зняволенні напiсаў некалькi дзесяткаў антысталінскіх вершаў. Гэтыя вершы былі знойдзены, і ў якасцi пакарання ў 1947 К. накiроўваюць у Горлаг пад Нарыльскам - лагер строгага рэжыму. У 1950 паўторна асуджаны, атрымаў 10 гадоў лагераў. З 1950 да 1953 утрымлiваўся ў Нарыльскай турме. У 1953 яго зноў вяртаюць у Горлаг, дзе неўзабаве К. узначальвае паўстанне палiтвязняў, якое распачалося 25.5.1953 i працягвалася сорак дзён. З канца 1953 да 1956 утрымлiваўся ў турмах Уладзiмiра, Iркуцка і ў Азёрлагу. У гэты перыяд яго яшчэ раз судзяць за антысавецкую дзейнасць, але па амнiстыі ў 1956 вызваляюць. Упершыню iнфармацыя аб Нарыльскiм паўстаннi адкрыта прагучала ў 1991 у Кiеве на Сусветнай канферэнцыi ўкраiнскiх палiтзняволеных. Тады ж упершыню быў публiчна названы аўтар гiмна паўстанцаў 'Не страшны нам тиранства большевизма' - К. Сёння гiмн пераѓкладзены на польскую, нямецкую, літоўскую і ўкраiнскую мовы. З 1957 да канца 1980-х г., калi К. выйшаў на пенсiю, знаходзiўся пад наглядам КДБ. Вёў актыўную, наколькi гэта было магчыма, дзейнасць па падтрымцы сувязяў памiж ветэранамi ГУЛАГу, а таксама па распаўсюджваннi праўдзiвай iнфармацыi аб рэпрэсiях савецкага рэжыму. У 1986 падрыхтаваў рукапiс успамiнаў пад назвай 'Канец Горлага'. З пачатку 1990-х г. актывiзаваў грамадскую дзейнасць. Стаў пастаянным удзельнiкам форумаў, прысвечаных рэпрэсіям савецкага рэжыму, ладзiў публiчныя выступы, публікаваўся ў сродках масавай iнфармацыi. У 1993 маскоўская студыя 'Лад' зняла пра К. дакументальны фiльм.
  Тв.: Конец Горлага. Мн., 1999; Паўстанне духу // ЛiМ. 1995. 2 чэрв.
  Літ.: Квяткоўскі С. Рыгор Клімовіч // Антысавецкія рухі; Яго ж. Рыгор Клiмовiч: 'Я бачу новых змагароў' // Наша Нiва. 1998, 6 ліпеня; Фурсевіч І. Крывёю сэрца напісана // Народная воля. 2000, 8 лют.; Пазьняк З., Старчанка У. Памяці Рыгора Клімовіча // Народная воля. 2000, 8 ліп.
  
  КЛІНЦЭВІЧ Сямён Аляксандравіч [крас. 1899, мяст. Трабы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. - 7.10.1937, Мінск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі, з 1918 у Чырвонай гвардыі. Увосень 1919 быў накіраваны на курсы ў Саратаўскую партшколу. Член РКП(б) з ліст. 1921. З чэрв. 1921 у Беларусі; працаваў у Слуцку ў партыйных і савецкіх органах. У канцы 1921 накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. З 1923 член КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. З мая 1924 жыў у БССР. Вучыўся ў Камуністычным ун-це Беларусі. З канца 1926 працаваў у Заслаўскім райвыканкаме. У чэрв. 1927 зноў накіраваны ў Зах. Беларусь. Па даручэнні ЦК КПЗБ 16.3.1928 разам з А.Капуцкім забіў М.Гурына-Маразоўскага. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929; прыгавораны да пажыццёвай катаргі. З 15.9.1932 у БССР у выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Пісаў успаміны. Прыцягваўся да допытаў у снеж. 1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Арыштаваны 21.8.1937; 5.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 11.5.1957.
  Тв.: Як я расправіўся з правакатарам Гурыным // У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗБ. Мн., 1958; ЭГБ, т. 4.
  
  КЛІШЭВІЧ Уладзімір Сідаравіч [крыптанім: Ул.К.; 27.2(12.3).1914, в. Краснадворцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. - 14.11.1978, Лос-Анджэлес, ЗША], паэт, публіцыст. Скончыў педагагічныя курсы ў Слуцку. Настаўнічаў. Публікаваць вершы пачаў з 1931. У 1933-36 вучыўся ў МВПІ, але скончыць яго не паспеў, бо 25.10.1936 быў арыштаваны і ў 1937 сасланы ў Верхні Ат-Урах (Калыма). У жн. 1939 вернуты ў Мінскую турму на даследаванне. У часы акупацыі жыў у Слуцку, рэдагаваў 'Газэту Случчыны'. Тады ж аднавіў па памяці свае творы і публікаваў іх у перыядычным друку. Падрыхтаваў з іншымі і выдаў зборнік 'Песняры Случчыны' (Слуцк, 1943). У 1944 выехаў у Германію; з 1948 жыў у ЗША. Рэдагаваў ратапрынтны час. 'Беларус у Амерыцы', выкладаў у каледжы ў штаце Індыяна. У 1955 удзельнічаў у выданні эмігранцкага зборніка 'Ля чужых берагоў'. У паэме 'Васіль Каліна' паказаў перыяд калектывізацыі, масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. Пераѓкладаў на бел. мову антычных, украінскіх, нямецкіх і іншых аўтараў. Неаднаразова наведваў БССР, станоўча выказваўся ў друку пра парадкі ў БССР. Бел. эміграцыя ў сувязі з гэтым наладзіла яму абструкцыю. К. збіраўся пераехаць у БССР, але раптоўная смерць перапыніла гэты намер.
  Тв.: Далячынь: Вершы. Саўт-Рывер, 1964; Васіль Каліна: Паэма. Лондан, 1965; Сняцца сны мне залатыя: (Вершы). Мн., 1973; [Вершы] // Туга па Радзіме. Мн., 1992.
  Літ.: Сачанка Б. Сняцца сны...; Савік Л. Веру ў народ мой смелы // Савік Л. Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КЛЯШТОРНЫ Тодар Тодаравіч [крыптанім: Т.К.; 26.2(11.3).1903, в. Парэчча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. - 30.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, перакладчык. Пасля службы ў войску вучыўся на рабфаку ў Оршы. Першыя вершы апублікаваў у 1925 у час. 'Аршанскі маладняк'. Першы зборнік вершаў 'Кляновыя завеі' выйшаў у 1927. Аўтар паэмы 'Калі асядае муць', у якой адзін з герояў сведчыў: 'Мы ходзім пад месяцам і ГПУ'. Пасля выйшлі зборнікі 'Светацені' (1928), 'Ветразі' (1929), 'Палі загаманілі' (1930), 'Праз шторм - на штурм' (1934). Тагачасная крытыка непрыхільна сустрэла яго паэзію; К. абвінавачвалі ў багемнасці і песімізме. Член літаб'яднанняў 'Маладняк', 'Узвышша', БелАПП. Перакладаў рускую паэзію на бел. мову. На вершы К. напісаны песні І.Івановым, М.Равенскім. У 1931 скончыў БДУ. Працаваў на радыё, у рэдакцыях бел. газет і часопісаў. Член СП Беларусі з 1934. Арыштаваны 3.11.1936; у 1937 расстраляны. Сям'я К. саѓслана ў Акмолінскі лагер. Рэабілітаваны ў 1957.
  Тв.: Залатое вязьмо: Выбр. вершы. Мн., 1960; Выбр. вершы. Мн., 1970.
  Літ.: Багдановіч І.Э. Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння. Мн., 2001; Шушкевіч С. Права на песню // Шушкевіч С. Выбр. творы: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КНОРЫН (Кнорыньш) Вільгельм Георгіевіч [17(29).8.1890, б. хутар Цыелі Цэсіскага пав. Ліфляндскай губ., цяпер Цэсіскі р-н, Латвія - 29.7.1938, Масква, НКВД], савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, публіцыст, рэдактар. У 1910 скончыў настаўніцкую семінарыю ў Валміеры (Латвія). З 1910 член Сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі, пазней у РКП(б). У час 1-й сусветнай вайны ў дзеючай царскай арміі. У 1917 удзельнічаў у стварэнні савецкіх органаў улады на Зах. фронце. З мая 1917 сакратар Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, член яго бальшавіцкай фракцыі. У 1918 старшыня Смаленскага губ. камітэта РКП(б). У той перыяд процідзейнічаў спробам утварэння бел. дзяржаўнасці, у тым ліку і савецкай. З 1919 кіраўнік спраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. 31.7.1920 ад імя КП(б)ЛіБ падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б у 1920-22, 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б у 1927-28. У 1928-35 у выканкаме Камінтэрна. З 1932 дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры (Масква), член рэдкалегіі газ. 'Правда' (1932-34), галоўны рэдактар час. 'Коммунистический Интернационал' і 'Большевик' (1934-37). У 1935-37 нам. загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б). 28.7.1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР асуджаны на расстрэл. Рэабілітаваны 30.11.1955. Імем К. названа вуліца ў Мінску.
  Тв.: Избранные статьи и речи. Мн., 1990.
  
  КОБЕЦ Рыгор Якаўлевіч [сапр.: Сандыга Міхаіл Мусіевіч; іншыя псеўданімы: Грыша Лахматы; Гриша Лохматый; Рыгор Лахматы; 12(24).7.1898, Елісаветград, цяпер Кіраваград, Украіна - 9.9.1990, Мінск], драматург, празаік, сцэнарыст. З 1921 жыў у Мінску. Працаваў у рэдакцыі газ. 'Рабочий'. З 1925 член рускай секцыі 'Маладняка' - 'Звенья', з 1929 - 'Маладняка'. Член СП БССР з 1935. У 1931-37 на кінастудыі 'Савецкая Беларусь' у Ленінградзе, пазней на студыі кінахронікі на Далёкім Усходзе. Аўтар сцэнарыяў фільмаў: 'Двойчы народжаны' (1933), 'Шукальнікі шчасця' (1936), 'Дняпро ў агні' (1937). У 1935 стаў заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі. Арыштаваны 15.7.1938; высланы ў Хабараўск. Зноў арыштаваны 5.12.1941; пастановай Асобай нарады атрымаў 10 гадоў лагераў. Будаваў чыгункі Тайшэт-Лена, ад станцыі Наушка да Улан-Батара; потым знаходзіўся ў лагеры ў Заярску. З 1951 на пажыццёвым пасяленні ў кіргізскіх стэпах (с. Кара-Балты Фрунзенскай вобл.) без права пражывання ў сталічных і абл. гарадах. У 1958 дазволена вярнуцца ў Мінск; цалкам рэабілітаваны ў 1960. У 1967 па просьбе Кіраваградскага гісторыка-краязнаўчага музея напісаў успаміны (у тым ліку пра лагернае жыццё) 'Аўтабіяграфія' (друкавалася ў Беларусі ў 1973 са скарачэннямі). Аўтабіяграфічную тэму працягнуў у аповесці 'Ноеў Каўчэг' (1964). Член Саюза кінематаграфістаў Беларусі з 1967. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
  Тв.: Гута: П'еса ў 3 дзеях. Мн., 1970; Аўтабіяграфія // Вытокі песні. Мн., 1973; Ноеў Каўчэг: Старонкі з аповесці // ЛіМ. 1988. 22 ліп.; Ноев Ковчег: Повесть // Нёман. 1989. ? 3; Письма из ссылки (1958-1960 гг.) // Нёман. 1998. ? 9.
  Літ.: Азгур З. Гнеў і любоў // ЛіМ. 1969. 13 мая; БП, т. 3.
  
  КОЗЕЛ-ПАКЛЕЎСКІ Ян [Іван Іванавіч; варыянты напісання прозвішча: Козел; Казела; падпольны псеўданім: Скала; 1837, маёнтак Сэрвач Вілейѓскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - 7(19).5.1896, Бабруйск], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64. Вучыўся ў Пецярбургу ў школе гвардзейскіх прапаршчыкаў і інжынернай акадэміі. Належаў да рэвалюцыйнай афіцэрскай арганізацыі. У 1859 выйшаў у адстаўку. Вучыўся ў Галоўнай вайсковай школе ў Парыжы. У 1861 вярнуўся на Радзіму; адзін з заснавальнікаў арганізацыі 'чырвоных' у Мінску. З восені 1862 член Літоўскага правінцыйнага камітэта. З пачаткам паўстання па даручэнні К.Каліноўскага ездзіў у Пецярбург і Маскву дзеля ўзгаднення планаў сумеснага выступлення з З.Серакоўскім і Л.Звяждоўскім. З крас. 1863 паўстанцкі камендант Варшавы. З восені 1863 ваенны начальнік Аўгустоўскага і Гродзенскага ваяв. Са снеж. 1863 - начальнік 3-га корпуса паўстанцкіх узброеных сіл. Пасля падаўлення паўстання эміграваў у Францыю. Удзельнічаў у франка-прускай вайне. Вярнуўся ў Расію ў 1872. Быў арыштаваны, распачалося следства. Паказанні К. ў Віленскай следчай камісіі - важная гістарычная крыніца аб паўстанні (Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. Ф. 432, спр. 1352-D). Сасланы ў Сярэднюю Азію. З 1883 на Раѓдзіме. Памёр у Бабруйску.
  Літ.: Gieysztor J. Pamiętniki z lat 1857-1865. T. 1. Wilno, 1913; Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; ЭГБ, т. 4.
  
  КОЛАС Якуб [сапр.: Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч; іншыя псеўданімы: Агарак; К.Адзінокі; К.Альбуцкі; Андрэй 'сацыяліст'; К.Белорус; Тамаш Будава; Ганна Груд; Тарас Гушча; Дземяноў Гуз; Пятрусь Дзягель; Дзядзька Карусь; Дубовы Ліст; Ганна Крум; Кудесник; Карусь Лапаць; Левы; Лесавік; Марцін з-за рэчкі; Мікалаевец; М.Міцкевіч; Наднеманец; Народный учитель; Свой чалавек; Стары шут; Иван Торба; крыптанімы: Т.Г.; К.; Я.К-с; К.М.; К.П-ій і інш.; 22.10(3.11).1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав., з 1971 у межах Стоўбцаў Мінскай вобл. - 13.8.1956, Мінск], паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. Адзін з заснавальніѓкаў сучаснай бел. літаратуры і літаратурнай бел. мовы. За рэвалюцыйную прапаганду настаўнік К. у 1906 быў пераведзены з Пінкавіѓчаў Пінскага пав. ў Верхменскае народнае вучылішча Ігуменскага пав. За актыўны ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 9-10.7.1906 у в. Мікалаеўшчына (цяпер Стаўбцоўскі р-н) пазбаўлены права працаваць у школе. Зімой 1906-07 у леснічоўцы Смалярня адкрыў нелегальную школу. У маі-чэрв. 1907 быў загадчыкам літаратурнага аддзела газ. 'Наша ніва', але паводле загаду паліцыі мусіў пакінуць Вільню. 15.9.1908 выязная камісія Віленскай судовай палаты ў Мінску асудзіла К. на 3 гады зняволення, якое ён адбываў у Мінскай турме. У 1917 ад БСГ выстаўляўся кандыдатам у дэпутаты Устаноўчага сходу Расіі. Ужо ў савецкі час у 1925 у К. быў праведзены вобыск, а потым і допыт у сувязі з т. зв. 'лістападаўскай справай' на Случчыне. У 1930-я г. савецкая крытыка абвінаваціла К. ў нацыянал-дэмакратызме, у прапагандзе ідэі бяскласавасці бел. нацыі, знаходзіла ў яго творах ідэалізацыю хутарской гаспадаркі і апяванне месіянскай ролі інтэлігенцыі. Сваякі К. былі рэпрэсаваны. У 1937 пагроза арышту навісла над самім К. Яго выклікалі на допыты; 6.2.1938 у яго доме зноў правялі вобыск. У самы апошні момант было прынята рашэнне не арыштоўваць К.
  Тв.: Зб. тв: У 14 т. Мн., 1972-1978.
  Літ.: Адамовіч [Антон]. Якуб Колас у супраціве саветызацыі. Мюнхен, 1955; З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы. Укл. Кісялёў Г. Мн., 1982; Мушынскі М. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мн., 1982; Якуб Колас: Бібліяѓграфічны паказальнік. Мн., 1983; Скаруліс С. 'Лістападаўская справа' і Якуб Колас // Полымя. 1992. ? 11; Міцкевіч М. Якуб Колас: Жыццёвы шлях і творчасць // Маладосць. 1992. ? 11.
  
  КОНТАЎТ Мечыслаў [1908, мяст. Петрыкаў Мазырскага пав. Мінскакй губ., цяпер горад Гомельскай вобл. - ліст. 1943, Міншчына], бел. паліт. і культурны дзеяч. Перад 2-й сусветнай вайной жыў і вучыўся ў Варшаве, браў актыўны ўдзел у бел. культурным жыцці, арганізоўваў бел. тэатральныя пастаўноўкі. Сябра Беларускага камітэта ў Варшаве ў 1941. З канца 1941 займаў пасаду старшыні Менскага пав. Прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Восенню 1943 разам з сям'ёй меркаваў вярнуцца ў Варшаву, але напярэдадні ад'езду быў забіты савецкімі партызанамі.
  Літ.: Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Менск; Слонім, 1998. С. 95.
  
  КОПАЦЬ (КОПЭЦЬ) Юзаф [16.5.1762, Пінскі пав. - 1827, Варшава (?)], ваенны дзеяч, удзельнік паўстання 1794, этнограф, падарожнік. Сын пінскага ротмістра Станіслава К. і яго жонкі Ганны з Гаслаўскіх. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. У 16 гадоў пайшоў на ваенную службу ў Пяцігорскую брыгаду ВКЛ. Даслужыўся да паручніка, перайшоў на службу ў расійскую армію. У чыне брыгадзіѓра змагаўся ў шэрагах паўстанцаў 1794. Вызначыўся мужнасцю і талентам стратэга. У бітве пад Мацеёвіцамі быў паранены і трапіў у палон. Знаходзіўся ў турмах Кіева і Смаленска. Асуѓджаны як дэзерцір расійскай арміі і сасланы на Камчатку, дзе знахоѓдзіўся каля 2 гадоў. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены, вярнуўся на Радзіму, жыў у Вільні, Нясвіжы, на Валыні. Пасля яго смерці быў апублікаваны на польскай мове галоўны твор К. 'Дзённік падарожжа праз цэлую ўздоўж Азію сушай да парта Ахоцка, акіянам праз Курыльскія астравы да ніжняй Камчаткі і адтуль назад да таго ж порта на сабаках і аленях' (Вроцлаў, 1837). Паколькі ў кнізе падрабязна апісаны быт і звычаі камчадалаў, чукчаў, якутаў і іншых народаў Далёкага Усходу, яна мае навукова-этнаграфічную каштоўнасць і таму некалькі разоў перавыдавалася (Берлін, 1863; Парыж, 1867; Львоў, 1867), была перакладзена на французскую і рускую ('Исторический вестник'. 1896. Т. 66) мовы.
  Літ.: PSB
  
  КОРЗАН Тадэвуш Сільвестр [Korzon; 28.10(9.11).1839, Мінск - 8.3.1918, Варшава], гісторык, публіцыст. У 1855 скончыў Мінскую гімназію, у 1859 Маскоўскі ун-т. Выкладаў гісторыю ў Ковенѓскай гімназіі. У 1861 сакратар камісіі па сялянскіх справах. Арыштаваны ў 1861 за ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях. Падчас вобыску ў яго быў знойдзены 'Праект неадкладнага надзялення сялян уласнасцю', аўтарства якога было памылкова прыпісана К. У 1862 прыгавораны да смяротнага пакарання, потым замененага 5 гадамі высылкі ва Уфу і ў Арэнбург. Пасля вызвалення з 1857 жыў у Пётркуве, з 1869 у Варшаве. Працаваў выкладчыкам у розных навучальных установах і прыватным настаўнікам. У 1897 стаў дырэктарам бібліятэкі Замойскіх, атрымаў добрыя ўмовы для даследчай працы. Аўтар манаѓграфій, падручнікаў па ўсеагульнай гісторыі, артыкулаў па тэорыі і методыцы гістарычнага даследавання, гістарыяграфіі. У 1889-1901 член рэдкалегіі і аўтар многіх артыкулаў 'Вялікай універсальнай ілюстраванай энцыклапедыі'. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1905 час. 'Przegląd historyczny'; у 1907 - Таварыства аматараў гісторыі.
  Тв.: Kościuszko: Biografia z dokumentów wysnuta. 2 wyd. Kraków, 1894; Dola i niedola Jana Sobieskiego. T. 1-3. Kraków, 1898; Mój pamiętnik przedhistoryczny. Kraków, 1912.
  Літ.: Włodarczyk J. Tadeusz Korzon: Główne koncepcje historyczne i historiograficzne. Łódź, 1958; Bielecki M. Działalność Tadeusza Korzona w zakresie dziejów wojskowości // Studia z dziejów polskiej historiografii wojskowej. T. 1. Poznań, 1975; PSB; SHP; АЗБ; ЭГБ, т. 4.
  
  КОРЧЫК Павел [сапр.: Лагіновіч Іосіф Каятанавіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Сямён Корчык; Павел; Сямён; Паўлючонак; Іосіф Янкоўскі; Іосіф Янушкевіч; Я.Л-віч; П.К.; Я.Л.; 14(26).2.1891, в. Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. - 15.4.1940, Мінск, НКВД], грамадскі і паліт. дзеяч, публіцыст. У 1907 скончыў Слуцкае гарадское вучылішча. Да 1912 настаўнічаў на Капыльшчыне. У 1910 увайшоў у групу прыхільнікаў БСГ. У 1912-17 служыў у арміі, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Быў членам партыі БПС-Р. Удзельнічаў у Слуцкім паўстанні 1920. З мая 1921 да 1922 працаваў у Вільні карэктарам у бел. перыядычных выданнях. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА), рэдактар-выдавец друкаванага органа БРА газ. 'Наш сцяг' ('Вольны сцяг'). Пасля аб'яднання 30.12.1923 БРА з КПЗБ кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў ліп. 1924 у Стаўбцах, але неўзабаве вызвалены партызанамі, і пераехаў у БССР. З восені 1924 працаваў у Бюро дапамогі КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску. З 1925 у Польшчы. У маі 1928 на пасяджэнні ЦК КПП у Берліне арыштаваны нямецкай паліцыяй, высланы ў СССР. У сак. - жн. 1933 у Мінску, кіраваў дзейнасцю Бюро ЦК КПЗБ. Са снеж. 1933 зноў на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. Публікаваўся ў час. 'Бальшавік' (орган ЦК КПЗБ), 'Nowy przegląd' (орган ЦК КПП), 'Бальшавік Беларусі' (орган ЦК КП(б)Б), газ. 'Еднасць', 'Родная страха', 'Наша будучыня'. Арыштаваны НКВД 19.2.1936; 25.6.1936 асуджаны на 5 гадоў лагераў. Накіраваны ва Ухтапячлаг (Комі АССР). 15.3.1938 'тройкай' УНКВД па Архангельскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Па невядомых прычынах прысуд не выканалі. У 1938 вернуты ў Мінск. 26.10.1939 Ваенным трыбуналам прыгавораны да расстрэлу. Памёр у турме. Рэабілітаваны 31.8.1955.
  Літ.: Ладысеў У. І.К.Лагіновіч: Нарыс жыцця і палітычнай дзейнасці // Беларускі гістарычны часопіс. 1996, ? 3-4; ЭГБ, т. 4.
  
  КОЎШ Аляксандр [1890, в. Рыдзялі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - 1943, мяст. Плешчаніцы Мінскай вобл.], праваслаўны святар, публіцыст. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; настаўнічаў на Століншчыне. Потым скончыў бухгалтарскія курсы і працаваў у Любліне ў аддзяленні Расійскага дзяржаўнага банка. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Разань, потым у Майкоп. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у 1921. Пасвечаны ў святары ў Гродне; з 1925 у Вільні, настаяцель прыхода ў Шніпішках. Выѓкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў у друку па пытаннях царкоўнага і грамадскага жыцця, за беларусізацыю царквы. Супрацоўнічаў з БСРГ; у сувязі з яе забаронай у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі; апраўѓданы і вызвалены ў 1928. У 1928-29 рэдактар-выдавец царкоўна-грамадскага час. 'Беларуская зарніца' і газ. 'Народная ніва' (з 5.1.1928). Кіраўнік секцыі Чырвонага крыжа пры Беларускім цэнтры. Быў пазбаўлены ўладамі месца настаяцеля Пятніцкай царквы; адпраўлены святаром у в. Кастылі Вілейскага пав. Вярнуўся ў Вільню ў 1939, быў настаяцелем царквы св. Мікалая. У 1941, з пачаткам вайны, прызначаны ў выдавецкую камісію пры мінскім архірэі. Удзельнічаў у выратаванні яўрэяў, за што быў арыштаваны гестапа ў г.п. Плешчаніцы і там расстраляны. Паводле іншай версіі, стаў ахвярай інтрыг бел. паліт. груповак.
  Літ.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 4.
  
  КРАСІНСКІ Мікалай Фаміч [1891, Вілейка Віленскай губ., цяпер Мінскай вобл. - 23.11.1938, НКВД], тэатральны дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху. Паходзіў са шляхецкай сям'і. Скончыў 1-ю гімназію ў Вільні і юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та (1915). З 1920 жыў у Вільні. Працаваў настаўнікам і інспектарам у Віленскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. Адначасова знаходзіўся на службе ў праваслаўнай духоўнай семінарыі. У асяроддзі віленскіх бел. дзеячаў празваны 'архімандрытам'. У 1922-24 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў 'Беларускай драматычнай майстроўні', дзе ў 1922 паставіў спектаклі 'У зімовы вечар' паводле Э.Ажэшкі і 'Лес шуміць' паводле У.Караленкі. У 1923 эміграваў у БССР. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. З 1925 нам. старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатральнай секцыі Інбелкульта. У 1926-28 дырэктар БДТ-2; з 1928 - вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. Пісаў аб праблемах культуры ў Зах. Беларусі (у тым ліку ў зборніку 'Беларускае мастацтва'). Арыштаваны ДПУ БССР 14.3.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. На 5 гадоў высланы ў Шадрынск. У 1935 пераехаў у Сарапул. Другі раз арыштаваны 12.6.1938. 'Тройкай' НКВД Туркменскай ССР 30.10.1938 прысуѓджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1960.
  Літ.: Лабовіч А. Тэатр змагання. Мн., 1969; Гарбінскі БРД.
  
  КРАСКОЎСКІ Іван Ігнатавіч [псеўданім: Кій; 24.6.1880, в. Дубічы Бельскага пав. Гродзенѓскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 23.8.1955, Браціслава, Славакія], паліт. дзеяч, публіцыст, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Працаваў у Кіеве ў Зямельным саюзе. Член БСГ; БСДП. У вер. 1917 на з'ездзе народаў у Кіеве прадстаўляў бел. нацыянальныя арганізацыі. Арыштаваны бальшавікамі 18.12.1917. У 1918 уваходзіў у склад урада Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР); быў паслом УНР у Грузіі. У 1920 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. З 1922 дырэктар Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі (Даўгаўпілс, Латвія). З лета 1925 у Мінску, працаваў у БДУ, Інбелкульце (потым БелАН). Старшыня сацыяльна-культурнай секцыі і член прэзідыума Дзяржплана БССР. З 1930 у Дзяржплане СССР. У перыёдыцы быў змешчаны анонс яго кнігі 'Гісторыя Беларусі'. Арыштаваны АДПУ СССР 8.7.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'. Этапаваны для следства ў Мінск. Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Самару. Зноў арыштаваны НКВД СССР 4.11.1937. Рашэннем ад 4.3.1940 тэрмін папярэдняга зняволення залічаны ў тэрмін адбывання пакарання; вызвалены 19.3.1940. Пасля вайны выехаў у Чэхаславакію да дачкі, якая працавала ў музеі ў Браціславе. Рэабілітаваны 10.6.1988.
  Тв.: На порозі нового життя // Літературно-науковій вістнік. К., 1919.
  Літ.: Міхнюк У. 'Невінаватым ад нас не выйдзеш...' // Беларуская мінуўшчына. 1995, ? 6; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
  
  КРАЎЦОЎ Макар [сапр.: Косцевіч Макар Мацвеевіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Дзын-Дзылін; Звончык; Макар; Язэп Светазар; Pіcolo; Smreczyński; З-ык; К.М.; Кр.М.; М.К.; 6(18).8.1891, в. Баброўня Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - сн. 1939, Беласток, НКВД], грамадскі і паліт. дзеяч, паэт, публіцыст, крытык, перакладчык. У 1910 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; настаўнічаў на Гродзеншчыне. З 1915 у дзеючай арміі; ад Паўднёва-Зах. фронту абраны дэлегатам 1-га Усебеларускага з'езда 1917. У 1917-19 у Мінску падрыхтаваў да друку 'Беларускі лемантар'. У 1918 пачаў літаратурную дзейнасць. З 1918 член БПС-Р. Пасля ўтварэння ў 1919 Міністэрства беларускіх спраў у Літоўскім урадзе ствараў органы ўлады ў Сакольскім пав. Гродзенскай губ. Са снеж. 1919 уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. 30.10.1919 у газ. 'Беларусь' пад назвай 'Ваяцкі гімн' апублікаваў верш 'Мы выйдзем шчыльнымі радамі', які быў пакладзены на музыку У.Тэраўскім і стаў гімнам БНР. Удзельѓнічаў у Слуцкім паўстанні 1920, у Першай Усебеларускай палітычнай канферэнцыі ў Празе (вер. 1921). З 1921 жыў у Вільні, займаўся літаратурнай і грамадскай дзейнасцю, настаўнічаў. У крас. 1923 выдаў час. 'Саха', які быў забаронены пасля 1-га нумара. У 1926 арыштаваны польскімі ўладамі. У Вільні выйшлі перакладзеныя К. на бел. мову кнігі М.Лермантава, А.Купрына, А.Талстога, М.Гогаля, М.Твэна і інш. З кастр. 1939 працаваў у рэдакцыі газ. 'Віленская праўда'. Арыштаваны ў кастр. 1939 разам з іншымі бел. паліт. дзеячамі. Загінуў у зняволенні.
  Літ.: Цыхун А. Лёс Макара Краўцова // ЛіМ. 1992, 3 крас.; Гесь А. Макар Краўцоў пра Усебеларускі з'езд // Спадчына. 1996, ? 1; Ліс А. Літаратура Заходняй Беларусі // Беларуская літаратура ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.
  
  КРАЧКОЎСКІ Кліменцій Станіслававіч [1905, в. Каселаны Холмскага пав., Польшча - 8.5.1939, ГУЛАГ], эканаміст. У 1920-я г. настаўнік Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. У 1926 нелегальна эміграваў у СССР. Працаваў вучоным сакратаром Савета па вывучэнні выѓтворчых сіл пры БелАН. 31.10.1935 выключаны з КП(б)Б. Арыштаваны 3.11.1935. Пастановай Асобай нарады НКВД СССР ад 10.4.1936 прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 6.8.1957.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  Літ.: Возвращенные имена.
  
  КРАШЭЎСКІ Люцыян [24.7.1820, мяст. Пружаны Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. - 2.2.1892, Ганятычы Грубешаўскага пав., Польшча], мастак, фатограф. Брат польскага празаіка Ю.Краѓшэўскага. Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і Свіслацкай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчы ф-т ун-та ў Дэрпце (Тарту). Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863, за што быў сасланы ў Кангур Пермскай губ. Вярнуўшыся на Радзіму, прадаў Доўгае. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў потым здымкі краявідаў Гродзеншчыны.
  Літ.: PSB.
  
  КРУК Кузьма [? - 1943], журналіст. Рэдактар газ. 'Народны звон' у Вільні (1931). Радны Вільні ад беларусаў. Забіты акаўцамі на Дзісеншчыне.
  
  КРУКОЎСКІ Аляксандр Іосіфавіч [23.2.1901, в. Зарэчча Любанскага р-на Мінскай вобл. - 2.8.1945, ГУЛАГ], геолаг. Працаваў нам. дырэктара Інстытута геалогіі БелАН, старшым гідрагеолагам Белвадгаса. Арыштаваны 8.12.1936. 30.11.1937 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 30.5.1956.
  Кр.: НАРБ, ІКР.
  Літ.: Возвращенные имена.
  КРУНЕВІЧ Павел (1825 (1827 ?) - 1871, Санкт-Пецярбург), публіцыст, лекар. За ўдзел у літоўска-бел. канспіратыўных арганізацыях арыштаваны ў 1849 і сасланы ў салдаты. Падтрымліваў сувязі з Т.Шаўчэнкам і З.Серакоўскім.
  
  КРУШЫНА Рыгор [сапр.: Казак; іншыя псеўданімы: Алесь Апавядальнік; Кастусь Рамановіч; 20.11(3.12).1907, паводле іншых звестак 1908, в. Бязверхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 27.3.1979, ЗША], паэт, грамадскі дзеяч. Дзіцячыя гады правёў у Вільні. У 1914 сям'я выехала ў Разань. Пасля 1-й сусветнай вайны вярнуўся на Случчыну. У 1924 паступіў на Слуцкія агульнаадукацыйныя курсы; быў актывістам беларусазнаўчага гуртка. У 1925 паступіў у МБПТ. Арыштаваны разам з малодшым братам Міколам у 1925 па справе Ю.Лістапада; быў вызвалены. У 1927 паступіў у МВПІ, стаў сябрам літаб'ѓяднання 'Маладняк'. Першы паэтычны зборнік 'Разгон' (у сааўтарстве з С.Ракітай, В.Палескім) выдаў у 1930 у Гомелі. У 1931 у Мінску выйшаў зборнік яго вершаў 'Паэзія чырвонаармейца'. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў Беларусі. Друкаваўся ў выданнях, якія выходзілі пад акупацыяй, - 'Беларуская газэта', 'Беларускі работнік', 'Раніца'. З 1944 жыў у Германіі. У 1950-60-я г. працаваў у Мюнхене ў бел. рэдакцыі радыё 'Свабода'. Потым выехаў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў у 1951 Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Рэдагаваў час. 'Конадні'. Выдаў зборнікі лірыкі 'Лебедзь чорная' (1947), 'Выбраныя творы' (1957), 'Вячэрняя лірыка' (1963), 'Хвіліна роздуму' (1968), 'Вясна ўвосень' (1972), 'Дарогі' (1974), 'Сны і мары' (1975). Пісаў паэмы, апавяданні, крытычныя артыкулы; першы ў бел. паэзіі развіваў паліндром, канцону і іншыя формы верша. Падрыхтаваны ў 1979 зборнік 'Рэквіем' застаўся ў рукапісе. К. стаў першым бел. пісьменнікам, які ў час знаходжання ў ЗША быў прыняты ў сябры Міжнароднага ПЭН-клуба.
  Літ.: Акулін Э. Рыгор Крушына // Родник. 1992, ? 5, 6; Рагойша В. Душа беларуса - крышталь... // Беларусь. 1993, ? 6; Скобла М. На акропалі казачных сноў: Нататкі пра Рыгора Крушыну // Роднае слова. 1993, ? 8; Савік Л. І ты адтуль, мая вясна // Савік Л. Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001.
  
  КРУШЫНСКІ Тадэвуш [псеўданім: Праўдзіч; сярэдзіна XVIII ст., Полаччына - 1-я палова XIX ст., Нерчынск ?], паэт. Працаваў аканомам у Лідзе. Прыхільнік ідэй Французскай рэвалюцыі. Пісаў на польскай мове. Распаўсюджваў свае антыцарскія вершы ('Адказ цара Палену') ананімна і пад псеўданімам. Пагражаў здраднікам пакараннем. Арыштаваны ў канцы XVIII ст. Атрымаў у Вільні 25 удараў нагайкай, на плячо кат паставіў яму кляймо распаленым жалезам. Закаваны ў кайданы і адпраўлены ў Нерчынск на капальні. Вершы захаваліся ў перакладзе на рускую мову, зробленым пісарам.
  Літ.: Мальдзіс, На скрыжаванні... С. 265-267.
  
  КРЫВІЧАНІН Леанід [сапр.: Савёнак Леанід Вікенцевіч; іншы псеўданім: Л.Свэн; 26.6.1897, в. Вялец Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. - 21.2.1974, Памон, ЗША], пісьменнік, журналіст. У 1917 скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Быў прызваны ў царскае войска, дзе знаходзіўся да снеж. 1917. Потым працаваў у Петраградзе. З 1922 у Мінску. Друкаваўся з першай паловы 1920-х. Па прапанове У.Ігнатоўскага да 1929 працаваў у газ. 'Савецкая Беларусь'. У 1929 апублікаваў зборнік фельетонаў 'Чароўная іголка'. У 1930 выйшла брашура Дж.Эйтана 'Школа джэнтльменаў', пераѓкладзеная з рускай К. З ліп. 1931 працаваў у навукова-тэхнічным выдавецтве. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе 'Беларускага нацыянальнага цэнтра'. Паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 9.1.1934 асуджаны на 5 гадоў лагераў. Паѓсля вызвалення ў 1939 вярнуўся ў Беларусь; настаўѓнічаў на Крычаўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі заставаўся ў Беларусі. Быў супрацоўнікам 'Беларускай газэты'. У 1944 пераехаў у Германію. Пасля вайны працаваў дырэктарам Беларускай гімназіі ў лагерах для перамешчаных асоб. Удзельнічаў у выданні літаратурнага час. 'Сакавік', газ. 'Бацькаўшчына' (Мюнхен). З 1950 у ЗША. Браў удзел у жыцці бел. эміграцыі. Рэабілітаваны 16.8.1956.
  Тв.: Беларусізацыя пад ?... Нью-Йорк, 1998.
  Літ.: Пашкевіч А. Малавядомы сатырык з Глыбоччыны // ЛіМ. 2001. 29 чэрв.; Савік Л. Творчасць Лявона Крывічаніна. Запісы БіНІМ, ?24. 2001.
  
  КРЫНЧЫК Павел Сцяпанавіч [5(17).9.1898, в. Едначы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. - 22.9.1975, Слонім], дзеяч вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. У 1921 скончыў Екацярынаслаўскі паліѓтэхнікум шляхоў зносін. У 1920-я г. актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы; з 1927 віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з мая 1929 член Галоўнай управы ТБШ. У 1928 быў абраны дэпутатам польскага сейма па спісе бел. арганізацый. Адзін з арганізатараў і член Галоўнага сакратарыята клуба 'Змаганне'. Уваходзіў у заходнебел. аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берліне. У жн. 1930 арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў турмы. З вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі ў СССР. Працаваў на гаспадарчай рабоце. Арыштаваны НКВД БССР 26.11.1935. Паводле пастановы Асобай нарады НКВД СССР ад 1.4.1937 прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Рэабілітаваны 30.3.1956. Жыў у Слоніме. Аўтар успамінаў.
  Тв.: Як мы змагаліся за ўдзел у Еўрапейскім сялянскім кангрэсе // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  КРЭНЬ Платон Андрэевіч [псеўданімы: Прохар Калавец, Шыпшына, Бім-Бом, Бух-Бом; 4.4.1896, фальварак Ярашэва Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Ярашоўка - 23.9.1962, в. Ярашоўка], паэт, мемуарыст. Вучыўся ў Келецкай мужчынскай гарадской гімназіі (Польшча), Клецкай настаўніцкай школе (скончыў у 1913). У 1915 мабілізаваны ў войска. Накіраваны ў Пецяргофскую школу прапаршчыкаў, якую скончыў у 1916 з афіцэрскім чынам. Служыў у Фінляндыі ў 423-м пяхотным палку. Публікаваў вершы ў газ. 'Финляндские известия'. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Чырвонай Арміі. У снеж. 1917 накіраваны на Дон. Там захварэў, трапіў у шпіталь. Потым перайшоў у Белую гвардыю генерала Каледзіѓна. З войскам адступіў у Крым і эвакуіраваўся ў Турцыю. У жн. 1921 вярнуўся ў Зах. Беларусь. Жыў на гаспадарцы ў роднай вёсцы. У 1920-я г. член БСРГ. Друкаваўся пад псеўданімамі ў віленскіх бел. выданнях, ладзіў у вёсцы бел. вечарыны і спектаклі. З прыходам Чырвонай Арміі зімой 1939-40 настаўнічаў. Пісаў у абл. газ. 'Звязда'. Звольнены са школы з запісам 'кулак і белагварѓдзеец'. Занесены ў спісы на дэпартацыю з Беларусі. Высылцы перашкодзіў пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Ратаваў савецкіх акружэнцаў. Перад альтэрнатывай вывазу ў Германію на прымусовыя работы пайшоў працаваць у Баранавіцкую гарадскую ўправу. Публікаваў фельетоны ў 'Баранавіцкай газэце'. Падтрымліваў сувязі з партызанамі. Вясною 1943 па даносе арыштаваны СД. Вызвалены дзякуючы сваім фельетонам, якія спадабаліся начальству. Арыштаваны савецкай бяспекай у 1945. Асуджаны на 8 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў ва Унжлагу МУС Горкаўскай вобл. Пасля вызвалення (1953) вярнуўся ў Ярашоўку. Хварэў. Пачаў занатоўваць успаміны, выйшаў на магістральную тэму сваёй творчасці - ГУЛАГ. Пісаў па-беларуску і па-руску. Частка рукапісных твораў была выкрадзена з хаты. Літаратурная спадчына 1952-62 выдадзена пасмяротна.
  Тв.: Бывай, Ярашоўка. Успаміны, нарысы, вершы / Уклад. Ірына Крэнь. Мн., 1999; Грамадзянская вайна // Полымя. 1998. ? 5; Унжлаг // Полымя. 1999. ? 7, 8.
  
  КУЗМЕНКА Міхаіл Сямёнавіч [8.11.1915, Гомель - 12.3.1986, Полацк], праваслаўны святар, гісторык царквы, публіцыст. У 1935 скончыў Віленѓскую духоўную семінарыю; спяваў у хоры Р.Шырмы; вучыўся да 1939 на праваслаўным багаслоўскім ф-це Варшаўскага ун-та. Пасля паступіў у Віленскую кансерваторыю і да 1941 паспеў скончыць 2 курсы. У 1942 дыякан; у 1943 пасвечаны ў святары. У гады вайны ў Вільні; сакратар управы Свята-Духава манастыра; выкладчык і інспектар Віленскай духоўнай семінарыі. З 1945 служыў у прыходах Віленскай і Мінскай епархій. Арыштаваны ў 1951; асуджаны на 10 гадоў зняволення. Накіраваны ў лагер Інты Комі АССР. 25.5.1956 вызвалены са зняццем судзімасці. З 1958 да 1970 служыў святаром Барысаглебскай царквы ў Магілёве. Пасля настаяцель Спаса-Ефраѓсіннеўскага храма ў Полацку. Кандыдат багаслоўя (1971). Аўтар публікацый па гісторыі праваслаўнай царквы. Рэабілітаваны 28.11.1978.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  КУКАБАКА Мiхась [у зах. прэсе Mikhail Kukobaka; нар. 3.12.1936, Бабруйск], праваабаронца, публiцыст. Выхоўваўся ў дзiцячым прытулку, скончыў рамеснiцкае вучылішча, накiраваны на работу ў Сiбiр. Пасля пераязджаў у розныя рэгiёны СССР. КДБ вызначыў, што ён шукае кантактаў з зах. карэспандэнтамi. 14.4.1970 арыштаваны. Падчас вобыску знайшлі яго 'Адкрыты лiст англійскаму пiсьменнiку Айвару Мантэгю' ў абарону Анатоля Кузняцова, аўтара 'Бабьего яра'. Гэта быў адказ К. на паклёпнiцкую публiкацыю англійскага лiтаратара ў газ. 'Комсомольская правда'. 4.11.1970 Судовая калегiя па крымiнальных справах Уладзiмiрскага абл. суда накiравала яго на прымусовае псіхiятрычнае лячэнне (у спецпсіхшпіталь у Сычэўцы Уладзiмiрскай вобл., праз 3 гады перавеѓдзены ва Уладзiмiрскі псіхіятрычны шпіталь). Выѓзвалены ў 1976. Жыў у Маскве, потым вярнуўся ў Бабруйск. Там у 1978 напiсаў свой знакамiты нарыс 'Скрадзеная Бацькаўшчына', прысвечаны планавай русiфiкацыi Беларусi. Запiсаў на магнiтную стужку тэкст гэтага нарыса, а таксама тэкст артыкула 'Абарона правоў чалавека i разрадка - непаѓдзельныя'. Стужка трапiла на Захад. Тэксты нарысаў зачытваліся радыёстанцыямі 'Нямецкая хваля' і 'Свабода', перадрукоўваліся эмiгранцкімі выданнямі. Восенню 1976 i 1977 К. прымусова змяшчалi ў Магiлёўскі псіхiятрычны шпіталь з дыягназам 'шызафрэнiя i паранаiѓдальны сіндром'. У кастр. 1978 арыштаваны, а 20-21.6.1979 у Бабруйску над iм адбыўся суд. Асуджаны на 3 гады лагераў агульнага рэжыму паводле артыкула 186-1 КК БССР. Знаходзiўся ў Наваполацкiм лагеры. У зняволеннi працягваў займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю - абараняў правы зняволеных, пiсаў скаргi ў пракуратуру, праводзiў галадоўкi пратэсту. Рэакцыя карных органаў была адпаведнай. У 1982 зноў паводле артыкула 186-1 КК БССР быў прыгавораны да 3-х гадоў лагераў. 7.3.1985 атрымаў чарговы прысуд - 6 гадоў пазбаўлення волi з высылкай на 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўча-працоўным лагеры ўзмоцненага рэжыму. У iнфармаваннi грамадскасцi, ацэнцы становiшча К. шмат зрабiў акадэмiк А.Сахараў. На Захадзе была арганiѓзаваная грамадская кампанiя ў абарону К. - адпаведныя публiкацыi з'явiлiся ў 'Нью-Йорк Таймс', iнфармацыю распаўсюджвала радыё 'Свабода'. Бел. дыяспарай у ЗША быў створаны 'Камiтэт вязняў сумлення ў Беларусi'. 6.12.1988 напярэдаднi вiзіту ў ЗША М.Гарбачова ў 'Нью-Йорк Таймс' была апублiкавана нататка аглядальнiка Разенталя пад назвай 'Падарунак Гарбачова Нью-Йорку' - так было ацэнена вызваленне апошняга паліт. вязня з Пермскага лагера. У 1989 незалежная псіхiятрычная экспертыза ў Маскве засведчыла яго псіхiчнае здароўе. Жыве ў Маскве.
  Тв.: Украденная Родина // Время и Мы (Мюнхен). 1986, ? 3; КГБ - социальная чума: свидетельствует жертва советского гестапо // Содействие (Вiльнюс). 1990. ? 15.
  Літ.: Mikhail Kukobaka. Byelorussian Worker, Imprisoned in the Soviet Union for Defending Human Rights // Amnesty International Campaign. London. June 1988; Susan Richards. Encounters in a changing Russia. Epics of Everyday Life. London, 1989. P. 282-286; Oн боролся за нас (судьба М.Кукобаки) // Ратуша (Магiлёў). 1990. ? 2; Улiцёнак А. Iншадумцы = Мыслящие иначе. Мн., 1991. С. 223-243; Дзярновіч А. Міхась Кукабака // Дэмакратычная апазыцыя.
  
  КУЛАКОЎСКІ Фелікс [Kółakowski; Kułakowski; крыптанім: D.F.K.; 1799, Мазырскі пав. Мінскай губ. - 1831, Санкт-Пецярбург], паэт, філолаг. У 1818 (ці 1819) стаў студэнтам Віленскага ун-та. Падчас вучобы жыў з гувернёрства. У 1820 заліѓчаны ў настаўніцкую семінарыю, што забяспечвала дзяржаўнай стыпендыяй. Лічыўся адным з найбольш паспяховых слухачоў філалагічнага ф-та. Атрымаў ступень кандыдата філасофіі. У Таварыстве філарэтаў быў радцам Блакітнага саюза; на курсах самаадукацыі выкладаў гісторыю грэчаскай і лацінскай літаратуры. Перакладаў камедыі Арыстафана. Яго любілі за вясёлы характар. Пісаў вершы, якія дэкламаваў на сустрэчах філарэтаў. Тэксты вершаў захоўваў С.Горскі, які знішчыў іх у 1840 перад пагрозаю рэпрэсій. Пісаў таксама песні. Паводле ўспамінаў Асташэўскага К. прыпісваецца аўтарства папулярнай на Віленшчыне 'шэйне-катрынкі' - куплетаў пра універсітэцкую прафесуру. Пасля спынення дзейнасці філарэтаў належаў да паэтычнага гуртка 'Касталя'. Арыштаваны 23.10.1823 разам з іншымі філарэтамі; зняволены ў базыльянскіх мурах у Вільні, дзе кантактаваў з А.Міцкевічам, пра што згадваецца ў 3-й частцы 'Дзядоў'. Прыгавораны да выгнання з Радзімы. Выказаў жаданне вывучаць усх. мовы і быў накіраваны ў Казанскі ун-т. Прыняты ў Педагагічны інстытут пры ун-це, знаходзіўся пад адміністрацыйным наглядам. З-за кепскага стану здароўя мусіў перапыніць вучобу. Просьбы аб дазволе вярнуцца на Радзіму не былі задаволены. У пачатку 1830 выехаў у Пецярбург, дзе і памёр. Паспеў падрыхтаваць да друку з уласным уступам лісты Ю.Кавалеўскага з падарожжа па Сібіры ('Tygodnik Petersburgski', 1830, ? 17 і 18).
  Тв.: Listy i wiersze Feliksa Kółakowskiego / Przyg. H. Łopaciński // Księga pamiątkowa na uczczenie setnej rocznicy urodzenia A. Mickiewicza. Warszawa, 1899. T. 1.
  Літ.: Proces filaretów w Wilnie // Archiwum do Dziejów Literackich. Kraków, 1890; Z filareckiego świata / Wyd. H. Mościcki. Warszawa, 1924; PSB, z. 64.
  
  КУЛЬБАК Майсей Саламонавіч [13(25).3.1896, мяст. Смаргонь Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, празаік, драматург. Вучыўся ў Валожынскім ешыбоце. У сувязі з пачаткам 1-й сусветнай вайны ў 1914 пераехаў у Мінск. Экстэрнам здаў экзамен на званне народнага настаўніка. Працаваў у школах і гімназіях Смаргоні, Мінска, Вільні. Пачаў публікавацца з 1916. Прыхільна сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю, якой прысвяціў пафасную паэму 'Горад' (1919). У 1919 К. знаходзіўся ў Вільні, трапіў пад польскую ўладу. З 1920 да 1927 жыў у Вільні і Берліне. Вярнуўся ў Мінск у 1928. Працаваў у рэспубліканскіх газетах; у яўрэйскім сектары БелАН. Член СП Беларусі з 1934. Перакладаў на ідыш творы Я.Коласа і Я.Купалы. Арыштаваны 11.9.1937. У кастр. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 15.12.1956.
  Тв.:Выбр.. Мн., 1970; Зельманцы: Раман. Мн., 1960.
  Літ.: Барскі А. Майсей Кульбак - прыгожая і трагічная кветка беларускай зямлі // Ніва (Беласток). 1984. 15 студз.; Хведаровіч М. Шчыры сябра, самабытны пісьменнік: Да 70-годѓдзя з дня нараджэння М. Кульбака // ЛіМ. 1966. 22 сак.; Возвращенные имена; БП, т. 3.
  
  КУЛЬЧЫЦКІ Стафан Іванавіч [1873 - 1.11.1937, Мінск, НКВД], праваслаўны святар, протаіерэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Скончыў духоўную праваслаўную семінарыю. Удзельѓнік з'езда беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве ў 1917. Прадстаўляў бел. святарства Мінскай епархіі на Памесным саборы ў 1917-18. З крас. 1918 як прадстаўнік Камітэта Мінскага беларускага прадстаўніцтва ўвайшоў у склад Рады БНР. Працаваў у Камісіі па міжнародных справах БНР. Абраны ў выканаўчы камітэт Мінскага беларускага прадстаўніцтва. З 1926 служыў у Петрапаўлаўскай (Кацярынінскай) царкве ў Мінску. Удзельнік з'езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9-10.7.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1930-я г. служыў у царкве св. Марыі Магдаліны ў Мінску. 28.7.1937 арыштаваны НКВД. Прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.
  Літ.: Гарбінскі БРД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951) / Составил священник Федор Кривонос. Киевиц, 1996; Юрэвіч Л. Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі. Мн., 2001.
  
  КУЛЯШОЎ Фёдар Іванавіч [псеўданімы: Хведар Вясёлы; К.Федоров; К.Фёдараў; 5(18).6.1913, в. Вялікія Стралкі Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. - 29.12.1993, Мінск], літаратуразнавец, крытык, журналіст, педагог. У 1925-30 выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і в. Пірэвічы. Пасля сканчэння ў 1931 СШ працаваў уласным карэспандэнтам газ. 'Савецкая Беларусь' па Рагачоўскім р-не, адначасова ў рагачоўскай газ. 'Камунар'. У 1933 паступіў у Ленінградскі педагагічны інстытут, які скончыў у 1935. З восені 1935 выкладаў рускую мову і літаратуру ў Кіраўску. Па некаторых звестках арыштоўваўся ў 1935. Зноў быў арыштаваны 26.4.1938, асуджаны на 5 гадоў зняволення; знаходзіўся ў Варкутлагу. Вызвалены 26.4.1943, высланы ў Міяс Чэлябінскай вобл., дзе працаваў настаўнікам. У 1944-51 выкладаў у ВНУ Чэлябінска, Кустаная, Кзыл-Арды. Літаратурна-крытычныя артыкулы публікаваў з 1946. У 1949 абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1951 у Мінску, дзе да 1955 працаваў у БДУ і адначасова ў Інстытуце літаратуры АН БССР. Член СП Беларусі з 1955. З 1955 да 1961 выкладаў у Паўднёва-Сахалінскім педінстытуце; рэдагаваў 'Ученые записки' інстытута. Са жн. 1961 зноў у Мінску; працаваў у БДУ. Доктар філалагічных навук (1964), прафесар (1965). У 1966-69 загадваў кафедрай рускай класічнай літаратуры. З 1985 на пенсіі. Даѓследаваў гісторыю рускай літаратуры ХІХ - пачатку ХХ ст., сучасную бел. літаратуру.
  Тв.: Жизнь и творчество Льва Николаевича Толстого. Мн., 1953; Антон Павлович Чехов. Южно-Сахалинск, 1959; Міхась Лынькоў. Мн., 1961; Міхась Лынькоў: Семінарый. Мн., 1963; Эцюды аб прозе. Мн., 1964; Іван Мележ. Мн., 1968; Літаратурныя партрэты: Літаратурна-крытычныя нарысы. Мн., 1983; Творческий путь А.И.Куприна: 1883-1907. Мн., 1983; Творческий путь А.И.Куприна: 1907-1938. Мн., 1987; У дарозе: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1988.
  Літ.: Супрун А. Федор Иванович Кулешов // Веснік БДУ. Серыя 4. 1983. ? 1; БП, т. 3.
  
  КУНІЦКІ Сымон Фаміч [крыптанім: С.К.; 28.2.1902, в. Гарані Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - 14.10.1940, Калыма], крытык, літаратуразнавец. У 1925-28 вучыўся на рабфаку БДУ. Першае апавяданне надрукаваў у 1928 (газ. 'Чырвоная змена'). У 1929 выйшаў яго першы крытычны артыкул. У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ. У 1931 залічаны як крытык у БелАПП ад Мінскай філіі. У 1932-36 працаваў вучоным сакратаром Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Арыштаваны 27.11.1936. 1.10.1937 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 18.12.1954.
  Літ.: Скрыган Я. На вячэры // Скрыган Я. Ранішнія росы. Мн., 1965; Яго ж. Незабыўныя рысы друга // ЛіМ. 1962. 11 снеж.; Возвращенные имена; БП, т. 3.
  
  КУПАЛА Янка [сапр.: Луцэвіч Іван Дамінікавіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Адзін з 'парнасѓнікаў'; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І.К.; Я.К.; К-а; Л.; І.Л.; Л.І.; 25.6(7.7).1882, фальварак Вязынка Мінскага пав., цяпер в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. - 28.6.1942, Масква], паэт, драматург, публіцыст, перакладчык; класік бел. літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай бел. літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). У 1921 на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. К. выклікалі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідэрства ў 'Саюзе вызвалення Беларусі'. 20.11.1930 пасля 'гутарак' у ДПУ БССР К. зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снеж. 1930 К. быў вымушаны апублікаваць у 'Звяздзе' 'пакаянны' ліст, у якім прызнаваўся ў памылках і 'шкодных поглядах'. У 1937 над паэтам чарговы раз навісла пагроза арышту - яго імя апынулася ў спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць. Трагічна загінуў у Маскве (гасцініца 'Масѓква') пры нявысветленых абставінах - упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха. Існуе тры версіі - няѓшчасны выпадак, самагубства, забойства. Быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. У ліпені 1962 урна з прахам К. перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках.
  Тв.: Зб. тв. Т. 1-7. Мн., 1972-1976; Поўны зб. тв.: У 9 т. Т. 1-8. Мн., 1995-2002; Спадчына. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1955.
  Літ.: Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986; Колас Г. Карані міфаў: Жыццё і творчасць Янкі Купалы. Мн., 1998; Сачанка Б. 'Сняцца сны аб Беларусі...': Загадка смерці Янкі Купалы // ЛіМ. 1988. 19, 26 жн.; Яго ж. 'У сведкі запісы пакліча...' // ЛіМ. 1989. 20 студз.; БП, т. 3.
  
  КУПЦЭВІЧ Фелікс Піліпавіч [псеўданім: Алесь Валожка; Алесь Валошка; 21.10.1900, Гродна - 31.3.1938, Мінусінск, ГУЛАГ], крытык, празаік, паэт, перакладчык. Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў бежанстве ў Калузе і Петраградзе. У 1918 вярнуўся ў Гродна. У 1920 разам з Чырвонай Арміяй пакінуў Гродна. З 1924 працаваў у статыстычным аддзеле ЦК КП(б)Б. У 1925 сакратар Крычаўскага райкама КП(б)Б; загадчык аддзела прапаганды Калінінскага акругкама КП(б)Б (цэнтр - Клімавічы). Друкавацца пачаў у 1920. У 1926 публіѓкаваў апавяданні ў час. 'Маладняк Каліѓніншчыны'. Даследаваў творчасць Ц.Гартнага, А.Дудара, М.Зарэцкага, К.Чорнага. У 1926 накіраваны на работу ў Латвію. Пасля вяртання ў 1927 нам. рэдактара газ. 'Звязда'. З 1929 вучыўся на літаратурным аддзяленні Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. Па абвінавачанні ў бел. нацыянал-дэмакратызме ў 1930 выключаны з інстытута. Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1930 па справе 'Саюза вызвалення Беларусі'; вызвалены 4.10.1930. Працаваў у Маскве на завоѓдзе. Арыштаваны 9.4.1933 па справе 'Беларускай народнай грамады'. Асуджаны на 5 гадоў зняволення; накіраваны ў Мінусінскі лагер. Арыштаваны ў лагеры 23.11.1937; прыгавораны да расстрэлу. Рэѓабілітаваны ў 1956.
  Тв.: Аб маністычным разуменні твор+часці Цішкі Гартнага // Узвышша. 1928. ? 6; Літаратурная хлестакоўшчына... // Там жа. 1929. ? 1; Супраць эклектызму // Там жа. 1929. ? 3; Пра 'Вераснёвыя ночы' К. Чорнага // Там жа. 1929. ? 5; Белорусская художественная периодика // Печать и революция. 1929. ? 11.
  Літ.: Мушынскі М. І. Беларуская крытыка і літаратураѓзнаўства: 20-30-я гады. Мн., 1975; Міхнюк У. 'Забраны ў астрог мы з забранага краю' // Полымя. 1999. ? 5; БП, т. 6; ЭГБ, т. 4.
  
  КУРДЗІН Дзмітрый Іванавіч [псеўданімы: А.Сапёлка; Антон Сапёлка; 1(13).10.1899, в. Дзмітрычукі Каменскага пав. Пензенскай губ., цяпер Каменскі р-н Пензенскай вобл., Расія - 12.12.1937, Віцебск, НКВД], драматург, паэт. Вучыўся ў Саратаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1925. Накіраваны ў Беларусь. Служыў ваенным ветэрынарным урачом у Мінску, потым у Віцебску. Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт, выступіўшы з вершамі ў перыядычным друку ў 1925. Пісаў на рускай і бел. мовах. Сапраўдную літаратурную вядомасць К. прынесла п'еса 'Міжбур'е', якая ўпершыню была паѓстаўлена Е.Міровічам у 1929 (БДТ-1). П'есу з поспехам ставілі тэатры Масквы, Ленінграда, Баку, Смаленска, Ульянаўска, Саратава і інш. У 1932 была пастаўлена яго п'еса 'Контратака', у 1934 - 'Чалавек вырашае' (БДТ-2). Аўтар п'ес 'Азеляненне цэха' (1935) і 'Алюр. Тры крыжы'. Арыштаваны 12.8.1937; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
  Тв.: У бліндажы: Апавяданне // ЛіМ. 1934. 6 крас.; Міжбур'е: П'еса. Другі акт // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Т. 2. Мн., 1975.
  Літ.: Хомчанка В.І. І сніўся яму белы конь... // ЛіМ. 1986. 14 лістап.; БП, т. 3.
  
  КУЧЫНСКІ Аляксей Сцяпанавіч [4(16)2.1892, в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магіѓлёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар. Скончыў гарадѓское вучылішча, здаў экстэрнам экзамены на званне сельскага настаўніка. З 1909 працаваў у школах Рагачоўскага пав. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Мабілізаваны ў армію. Удзельѓнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый. Са снеж. 1917 у Мсціслаўскім пав.; працаваў у дзяржаўных і партыйных органах. Рэдактар газ. 'Думы бедняка'. З 1922 у Смаленску; працаваў у губкаме РКП(б); у рэдакцыі газ. 'Рабочий путь', быў рэдактарам газ. 'Смоленская деревня'. З мая 1929 у Беларусі, в. а. рэдактара газ. 'Рабочий', з 1930 нам. рэдактара газ. 'Савецкая Беларусь'. Выконваў абавязкі рэктара БДУ. Арыштаваны 7.2.1937. Выязной сесіяй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 4.7.1957.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч [16.2.1895, в. Пяршаі Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - 25.5.1968, ЗША], вайсковы і паліт. дзеяч, публіцыст. Муж паэтэсы Н.Арсенневай. У 1916 скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча; накіраваны на Зах. фронт; штабс-капітан. У 1919 арыштоўваўся польскімі ўладамі за бел. дзейнасць, у тым ліку за распаўсюджванне літаратуры. У 1919-21 уваходзіў у Беларускую вайсковую камісію. З 1922 на службе ў польскім войску. З пачаткам 2-й сусветнай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях супраць нямецкіх войск у раёне Львова; камандзір батальёна. 22.9.1939 інтэрнаваны ў СССР. Са снеж. 1941 начальнік падафіцэрскай школы паліцыі ў Мінску. З ліп. 1942 у Беларускім корпусе самааховы; галоўны вайсковы рэферэнт. Са снеж. 1943 уведзены ў склад БЦР; начальнік аддзела вайсковых спраў. З сак. 1944 шэф галоўнага камандавання Беларускай краёвай абароны. Удзельнічаў у выданні час. 'Беларус на варце'. З 1944 у Германіі. У 1947 заснаваў Аб'яднанне беларускіх ветэранаў. Потым пераехаў у ЗША. У 1952-54 узначальваў Беларуска-амерыканскае задзіночанне; удзельнічаў у выданні газ. 'Беларус'. Адзін з заснавальнікаў газ. 'Бацькаўшчына'. Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі; аўтар успамінаў пра дзеячаў бел. культуры.
  Тв.: Спробы стварэння беларускага войска. Мн., 1999; Сорак два гады таму: (Жменя ўспамінаў аб Алесю Гаруну) // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі. Мн., 1994.
  Літ.: ЭГБ, т. 4.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  Маракоў Леанід Уладзіміравіч
  
  Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991.
  
  Энцыклапедычны даведнік
  
  Том 1
  
  Абрамовіч-Кушаль
  
  Том I:
  Прадмова, біяграфіі і пералік асноўных твораў (калі адшуканы) рэпрэсаваных літаратараў, навукоўцаў, работнікаў асветы, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, а таксама літаратура ці іншыя крыніцы інфармацыі пра лёс пакутнікаў (персаналіі на літары А - К).
  
  Том II:
  Біяграфіі і пералік асноўных твораў рэпрэсаваных літаратараў, навукоўцаў, работнікаў асветы, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, а таксама літаратура ці іншыя крыніцы інфармацыі пра лёс пакутнікаў (персаналіі на літары Л - Я).
  
  Том III:
  Біяграфіі рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, навукоўцаў, работнікаў асветы, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, звесткі і факты пра якіх на час выхаду першых двух тамоў не былі ўдакладнены і сістэматызаваны, або наогул адшуканы ў самы апошні момант, а таксама папраўкі і ўдакладненні да персаналіяў I і II тамоў.
  
  
  
  Карэктары:
  Алег Гардзіенка (беларуская і руская мовы),
  Уладзімір Свяжынскі (літоўская мова),
  Васіль Сёмуха (польская мова),
  Аксана Спрынчан (беларуская і руская мовы)
Оценка: 8.00*3  Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
С.Артюхин "На прорыв времени! Российский спецназ против гитлеровцев" В.Михальчук "Вернуть себе клыки" С.Бадей "Свободный полет" Г.Ли "Своя дорога" А.Тепляков "Черные небеса. Заповедник" Н.Воронков "Эрийская маска" М.Палев "Повелитель прошлого" А.Скорняк, В.Михальчук "Полный дом смерти" В.Горъ "Шаг в преисподнюю" А.Авраменко, О.Тонина "Товарищ император" Е.Белова "Сам дурак! Или приключения дракоши" В.Выставной "Контрабанда" К.Беленкова "Все сюрпризы осени" (подростк.) К.Баштовая, Вик.Иванова "Что выросло, то выросло" О.Шовкуненко "Сезон огненных дождей" А.Сухов "Тайные боги Земли" Э.Катлас "Право на поражение" Д.Казаков "Падение небес" Ю.Набокова "Вампир высшего класса" Ю.Иванович "Выбор Невменяемого" Н.Бульба "Охотники за диковинками" Д.Удовиченко "История бастарда. Реквием по империи" А.Величко "Канцлер Империи" А.Фред "Лис Улисс и клад саблезубых" (детск.) Е.Шашкова "Цвет моих крыльев" В.Тарасенко "Молнии над Кремлем" А.Левицкий, А.Бобл "Джагер" С.Зверев "Крестовый перевал" С.Палий "Плазмоиды" Ф.Люциан "Чужая земля" А.Гончар "Прапор и его группа" А.Ясинский "Ник. Админ"

Сайт - "Художники"
Доска об'явлений "Книги"