Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

В 3

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ВАГЕР Любоў Лазараўна* [1891, Мінск - ?], служачая. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала загадчыцай секцыі (аддзела) Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 4.1.1931 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 11, кв. 1. Асуѓджана паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30.5.1931 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі 'Працоўная сялянская паpтыя' да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбывала ў Казахстане. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 22.4.1958. Асабовая справа В. ? 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў арѓхіве КДБ Беларусі.
  
  ВАЙНОВІЧ Фёдар Мартынавіч* [1898, в. Рагачы Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - 28.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны служачы, партыйны дзеяч, муж Ганны Пашучэнкі. З сялянскай сям'і. У 1919 устуѓпіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам сельгасаддзела ЦК КП(б)Б. Гадаваў дзіця. Арыштаваны 12.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, 2-гі дом Саветаў, 48/23, кв. 6. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'шкодніцтва ў сельскай гаспадарцы' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.2.1958. Асабовая справа В. ? 11487-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВАЙНОЎСКІ Аляксандр Эдуардавіч* [1906, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія - 16.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям'і бел. рабочага. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - планавік-эканаміст аддзела камплектавання і забеспячэння Маскоўскага (?) сілікатнага завода ? 2. Арыштаваны 28.3.1938 у Маскве па адрасе: ст. Прэсня Акруговай чыгункі, д. 46, кв. 6. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 1.6.1938 за 'шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны 24.11.1956. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ВАЙЦЮК Іван Ігнатавіч* [1909, Бельскі пав. Гроѓдзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?], навучэнец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт 'МЭК' (?). Арыштаваны 8.8.1933 у Томску як 'меншавік'. 2.10.1933 вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ВАЙЦЮК Канстанцін Майсеевіч* [1897, в. Hагор'е Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. - 14.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік ваенна-гаспадарчага аддзела 4 казацкага корпуса. Арыштаваны 15.5.1937 у Армавіры па адрасе: вул. Будзённага, д. 27. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.9.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 23.7.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВАЙЦЯНКОЎ Міхаіл Канстанцінавіч* [1900, в. Дзераўцы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. - 25.1.1940, Масква, НКВД], службовец, вайсковец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камандзір брыгады, нам. начальніка ўпраўлення ваеннага забеспячэння НКВД СССР. Арыштаваны 30.4.1939 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.1.1940 за 'ўдзел у змове' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 21.3.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВАЙЦЯХОВІЧ Альфонс Феліксавіч* [1895, в. Абаб'е Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва - 16.9.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Апошняе месца работы - часова выконваючы абавязкі старшага інжынера кватэрна-эксплуатацыйнага аддзела Уральскай ВА. Арыштаваны 9.2.1938 у Свярдлоўску. Асуджаны 15.8.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: ЭГБ, т. 5.
  
  ВАЙЦЯХОЎСКІ Іван Антонавіч* [1891, в. Кругля Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - ?, ГУЛАГ], вайсковец, службовец. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай арміі ў званні штабс-капітана, удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. Верагодна, у 1930-я г. арыштаваны і этапаваны ў Анежскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. У зняволенні некаторы час працаваў бухгалтарам. 18.8.1937, калі, хутчэй за ўсё, адбываў пакаранне ў Беламорска-Балтыйскім канцлагеры НКВД Карэла-Фінскай АССР, узяты пад варту і 9.9.1937 асуджаны за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерці невядома. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 18.11.1959.
  Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАЙЦЯХОЎСКІ Яўген Касперавіч* [1908, в. Шыкалова Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту нам. галоўнага бухгалтара. Асуджаны 20.10.1937 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Трагедия народа: книга памяти жертв политических репрессий Республики Марий Эл. Йошкар-Ола, 1996, Т. 1.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВАЛАДЗЬКО Іосіф Ігнатавіч [ліст. 1887, мяст. Гарадзея Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. - 20.12.1937, НКВД], дзяржаўны дзеяч. У 1919 мабілізаваны ў Чырвоную армію, служыў нам. ваенкама ў Навагрудку, ваенкамам і членам рэўкама Рагачоўскага пав. У 1920-21 ваенкам Гомельскай губ., з 1922 старшыня выканкама Магілёўѓскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў. У 1928 прызначаны нам. наркама земляробства БССР. У 1929-30 старшыня Віцебскага акруговага, з 1931 Мінскага гарадскога выканкамаў. У 1933-37 начальнік упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны наркамата сувязі СССР па БССР. На працягу 1929-37 член ЦВК БССР і ЦВК СССР. У 1937 адпраўлены ў Казахстан на пасаду ўпаўнаважанага наркамата сувязі СССР. Неўзабаве арыштаваны. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да 'контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі правых' і 'антысавецкай арганізацыі ва ўпраўленні сувязі БССР'. Асуджаны да ВМП. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васілём Дружчыцам, Аркадзіям Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і інш. (усяго больш за 200 (!) чалавек). Рэѓабілітаваны 12.10.1957.
  15.2.1938 у Мінску была арыштавана жонка Іосіфа Валадзько, хатняя гаспадыня Валадзько Яўгенія Мікалаеўна (нар. ў вер. 1884 у в. Звонь, цяпер Ушацкі p-н Віцебскай вобл.). 16.5.1938 тройкай НКВД яны была асуджана як 'член сям'і здрадніка радзімы' да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваѓѓна 21.6.1966 тpыбуналам БВА. Яе асабовая справа ? 19501-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  Літ.: ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 3.
  
  ВАЛАДЗЬКО Пётр Іосіфавіч* [20.10.1887, в. Плябанцы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - 13.4.1938, Мінск, НКВД], спявак. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускім тэатры оперы і балета. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937 у Мінску па адрасе: Омскі зав., д. 7, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.3.1938 як 'польскі шпіён' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 1.3.1963. Асабовая справа В. ? 4599-с захоўѓваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАЛАНЧУК Яўген Сцяпанавіч* [1886, в. Вялікія Матыкалы Брэскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н - 17.1.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту працаваў начальнікам цэха. Арыштаваны 31.8.1937 у Надзежѓдзінску Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 17.1.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВАЛЕЙКА Чэслаў Ігнатавіч [1920, Вільня - ?], артыст. З польскай рабочай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту артыст Беластоцкага тэатру. Арыштаваны 24.2.1941. Абвінавачваўся ва 'ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі'. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.12.1947 УМДБ Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. ? П-4498 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  ВАЛКОВІЧ Даніла Іванавіч [5(18).4.1900, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах Мастоў Гроѓдзенскай вобл. - 27.11.1937, НКВД], дзяржаўны і партыйны дзеяч. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Вяцкай губ. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 супрацоўнік ВЧК - нам. старшыні Малмыжскай павятовай камісіі Вяцкай губ. З 1918 у Чырвонай арміі. Ваяваў на Усх. фронце супраць арміі Калчака. Са снеж. 1920 на Зах. фронце, служыў у Бабруйскім і Мазырскіх пав. Потым на партыйнай рабоце - з 1921 загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ. З 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага райкамаў, у апараце ЦК КП(б)Б, загадчык аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акруговых камітэтаў, сакратар Клімавіцкага і Бабруйскага райкамаў КП(б)Б. У лют. 1934 прызначаны нам. наркама земляробства БССР. Са жн. 1934 2-гі сакратар ЦК КП(б)Б. З 30.5.1937 старшыня СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў пачатку вер. 1937. Асуджаны 26.11.1937 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за 'прыналежнасць да замежнай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Імя В. носяць вуліцы ў Гродне і Мастах.
  6.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 15, кв. 1, была арыштавана жонка В., Ганна Максімаўна (Майсееўна) Валковіч (Чарно), 1902 г. нараджэння, хатняя гаспадыня. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна была асуджана як 'член сям'і расстралянага здрадніка радзімы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.10.1956.
  Літ.: Якутаў У. Змагар, працаўнік // Полымя. 1966. ? 6; Яго ж. Из когорты первых бойцов // Неман. 1979. ? 10; Платонаў Р.П. Беларусь у міжваенны перыяд. Мн., 2001; Протько Т.С. Становление советской тотолитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 2.
  
  ВАЛОВІК Мікалай Яўгенавіч* [1896, в. Добры Дуб (?) Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. - 16.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], партыйны дзеяч. З беднай бел. сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту сакратар Серпухаўскога гаркама ВКП(б) Маскоўскай вобл. Арыштаваны 18.8.1937 у Серпухаве па адрасе: вул. Тульская, д. 8, кв. 9. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.1.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі, падрыхтоўку баявой тэрарыстычнай групы і за падрыўную работу ў Серпухаўскім раёне' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.11.1955.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  ВАЛОВІЧ Аляксандр Мікалаевіч* [1900, в. Вяззе Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. - 16.4.1939, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы інжынер планава-эканамічнага аддзела наркамата лясной прамысловасці СССР. Арыштаваны 12.10.1938 у Маскве па адрасе: Калашны зав., д. 4, кв. 24. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.4.1939 за 'контррэвалюцыйную прапаганду' і 'ўдзел у тэрарыстычнай групоўцы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.2.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАЛЬКОВІЧ Любоў Фёдараўна* [1906, в. Лявонавічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - ?], работнік культуры. З сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала старшым бібліятэкарам у Цэнтральнай дзяржаўнай бібліятэцы. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 26.10.1945 у Мінску па адрасе: вул. Каменная, д. 15, кв. 4. Асуджана 15.2.1947 за 'антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярѓхоўнага суда Беларусі 8.10.1993. Асабовая справа В. ? 35650-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
   ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч [27.5(8.6).1894, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. - 1941, Мінск], дзяржаўны дзеяч, філосаф, літаратуразнавец, педагог. У 1919 скончыў Кіеўскі ун-т. З 1921 прафесар БДУ. У 1925-30 дэкан ф-та права і гаспадаркі ун-та. З 1928 акадэмік БелАН, член ЦВК БССР (1929-38). У 1931-38 дырэктар Інстытута філасофіі і права. З 1936 акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, адначасова першы нам. дэкана ф-та грамадскіх навук БДУ. Даследаваў гісторыю філасофіі, сацыялогіі, навукі і культуры, стан рэлігійнага жыцця. Аўтар падручнікаў па дыялектычнаму матэрыялізму. Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму, у зборніку 'Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі. Ідэалогія і метадалогія нацдэмакратызму' (1931) абвінавачваў бел. пісьменнікаў у нацыяналізме. Даследаваў творчасць М.Горкага, А.Пушкіна, І.Гурскага. Калі ў 1938 у НКВД дайшла чарга і да выкрывальніка нацдэмаў, знаёмыя лекары схавалі В. ў бальніцы для псіхічна хворых, дзе ён і адседзеўся (верагодна, да 1940). У сваёй прамове на паседжанні, прысвечаным трыццаціпяцігоддзю літаратурнай дзейнасці Я.Купалы (8.12.1940), 'здолеў узняцца над спрошчанасцю сваіх [ранейшых] трактовак' (І.Багдановіч), адзначыў 'незабыўныя гістарычныя заслугі Купалы'. У пачатку 2-й сусветнай вайны схоплены і забіты фашыстамі, якіх ён крытыкаваў у шэрагу сваіх работ: 'Расавыя тэорыі фашызму і класавая барацьба' (1934), 'Расавыя тэорыі' германскага фашызму' (1937) і інш.
  Тв.: Диалектический материализм. Мн., 1922; Марксизм и педагогика. Мн., 1924; Плеханов. Мн, 1924; Диалектический материализм. Ч. 1-3. 6-е изд. Мн., 1926; За марксізм. Мн., 1928; Сучасная рэлігійнасць. Мн., 1930; Супраць расавых тэорый. Мн, 1935; Сям'я і шлюб у гістарычным развіцці. Мн., 1937; В матрацной могиле: Повесть из жизни Генриха Гейне. Мн, 1940.
  Літ.: БП, т. 1; БЭ, т. 3; Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 49.
  
  ВАЛЫНЕЦ Наталля Дзмітрыеўна* [1925, Вілейка Віленскага ваяв., цяпер Мінская вобл. - ?], навучэнка. З бел. сялянскай сям'і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 19.2.1945. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 26.1.1946 як 'член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Выѓзвалена ў 1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 8.2.1989. Асабовая справа В. ? 21039-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ВАЛЫНСКІ Сяргей Аляксеевіч [7(19).5.1874, Шчыгры Курскай губ., цяпер Курская вобл., Расія - ?], рэвалюцыйны дзеяч. З дваранскай сям'і. З 1894 вучыўся ў Маскоўскім ун-це, з якога быў выключаны за паліт. дзейнасць (1898). Высланы пад нагляд паліцыі ў Курск, дзе арганізаваў гурток сацыял-дэмакратычнай накіраванасці, наладзіў выпуск лістовак. У 1903 атрымаў магчымасць скончыць ун-т і пераехаў у Мінск. Працаваў памочнікам юрысконсульта на Лібава-Роменскай чыгунцы. З 1903 член РСДРП, далучыўся да Мінскай групы партыі, вёў агітацыю сярод чыгуначнікаў. Памочѓніцай В. ў групе была яго жонка, якая адказвала за сувязі з друкарняй, выконвала абавязкі сакратара і касіра. Пасля Курлоўскага расстрэлу 1905 В. ўвайшоў у склад Мінскага Кааліцыйнага Савета, што рыхтаваў забастоўку чыгуначнікаў як частку Усерасійскай паліт. стачкі. Падчас стачкі ў кастр. 1905 Савет 12 дзён трымаў пад сваім кантролем чыгуначны вузел, стварыў камісію ўзаемадапамогі, суд гонару. У снеж. 1905 дэлегаваны Мінскім камітэтам чыгуначнага саюза ў Масѓкву на Канферэнцыю чыгуначнікаў. Пасля вяртання з яе арыштаваны (8.12.1905). З турмы тайна перадаваў свае тэксты жонцы, якая выкарыстоўвала іх для стварэння лістовак, што распаўсюджваліся ў Мінску. Выѓзвалены ў маі 1906 пад заклад. Адышоў ад актыўнай дзейнасці, але працягваў дапамагаць рэвалюцыянерам. У пачатку 1-й сусветнай вайны парваў з бальшавікамі. З набліжэннем фронту выехаў у Маскву, дзе ў 1917 устуѓпіў у Маскоўскую арганізацыю меншавікоў. У 1920 парваў і з імі. Шлях у ВКП(б) быў таксама для яго закрыты. Да 1933 працаваў юрысконсультам Маскоўскага Саюза металістаў. Сумесна з жонкай напісаў успаміны пра падзеі рэвалюцыі 1905 у Мінску, рукапіс якіх захоўѓваецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Далейшы лёс сям'і невядомы.
  Літ.: Революционное движение в Белоруссии 1905-1907 гг.: Документы и материалы. Мн., 1955; Всероссийская политическая стачка в октябре 1905 г. Ч. 1. М.; Л., 1955; ЭГБ, т. 2.
  
  ВАЛЯШКЕВІЧ Аляксандр Іванавіч* [1897, Бельск-Падляшскі, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 17.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту загадчык лабараторыі фабрыкі 'Пяцігодка'. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: праспект Карла Лібкнехта, д. 19/21, кв. 35. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 12.10.1937 за 'здраду радзіме' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ВАНЬКЕВІЧ Аляксандр Аляксандравіч* [1895, в. Белічаны Барысаўскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў галоўным бухгалтарам. Арыштаваны 20.7.1937 у Алма-Аце. Асуджаны Вярхоўным судом СССР 20.10.1937 за 'антысавецкую шкодніцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Дата і месца смерці невядомы. Рэабілітаваны 22.2.1958.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАРДОМСКАЯ Любоў Сямёнаўна* [1928, Мінск - ?], навучэнка. З бел. сям'і. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучаніца і пеўчая духоўнага хору манастыра. Арыштавана 2.10.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пераможная, д. 26, кв. 2. Асуѓджана 30.12.1944 як 'член нацыяналістычнай арганізацыі 'Саюза беларускай моладзі' і за 'контррэвалюцыйную агітацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена 4.12.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа В. ? 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ВАРОНЧАНКА Аляксандр Аўксенцевіч* [14.2.1905, Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпер Магілёўѓская вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1935-36 загадчык агітацыйна-масавага аддзела Мінскага гаркама КП(б)Б, пасля сакратар Кагановіцкага РК КП(б)Б Мінска, наркам асветы БССР. Арыштаваны 3.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 28. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як 'актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверѓсійнай арганізацыі, створанай па заданні палякаў' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.5.1957. Асабовая справа В. ? 10308-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВАРОНЧАНКА (ЯСЕНЬКІНА, ЯСЭПКІНА) Хася Самуілаўна* [1908, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - ?], педагог, жонка Аляксандра Варончанкі. З яўрэйскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Мінскай вячэрняй школе ? 15. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 20.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 10, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'член сям'і ворага народа, прыгаворанага да ВМП, і саўдзельніца яго контрѓрэвалюцыйных злачынстваў' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапавана ў Карагандзінскі канцѓлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолінск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 27.7.1957. Асабовая справа В. ? 10634-с захоўѓваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВАРЭНІК Антон Сцяпанавіч* [1888, в. Чаркасы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н - 25.9.1938, Мінск, НКВД], музыкант. З сялянскай сям'і. Падчас арышту працаваў у кінатэатры 'Чырвоная зорка'. Арыштаваны 23.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 17, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.9.1938 за 'шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа В. ? 24077-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАРЭНІК Васіль Васілевіч* [1904, в. Даўгінава (?) Вілейскага пав. Мінскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - 8.12.1937, Свярдлоўск, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту студэнт 5-га курса будаўнічага ф-та Уральскага індустрыяльнага інстытута. Арыштаваны 28.9.1937 у Свярдлоўскім 'Втузгарадку'. Асуджаны 27.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
   ВАСЕРМАН Саул Ісакавіч* [1893, Мінск - 29.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, муж Ганны Васерман. З сям'і рабочага. У 1930-я г. наркам камунальнай гаспадаркі БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 31/33, кв. 67. Выключаны з ВКП(б) як 'выяўлены вораг народа'. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.6.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых' і 'ажыццяўленне шкодніцкай работы ў камунальнай гаспадарцы' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.8.1957. Асабовая справа В. ? 10862-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  22.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 71, кв. 50 была арыштавана жонка В., хатняя гаспадыня Васерман Ганна Маркаўна (н. 8.12.1901 у Мінску ў сям'і службоўца, атрымала сярэднюю адукацыю). 8.10.1938 асобай нарадай НКВД асуджана як 'жонка здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явар). Вызвалена 22.9.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.9.1956. Яе асабовая справа ? 7935-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ВАСІЛЕВІЧ Іван Іванавіч* [18(30).6.1895, в. Падстарынь Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Падстарыны Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. - 25.8.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], савецкі ваенны дзеяч. З бел. сялянскай сям'і. Скончыў Чугуеўскае ваеннае вучылішча (1916). У 1-ю сусветную вайну -прапаршчык на Заходнім фронце. Са снеж. 1918 у Чырвонай арміі. Удзельѓнічаў ва ўстанаўленні савецкай ўлады ў Тульскай губ. У 1921-23 начальнік палітѓаддзела 17-й дывізіі. З 1929 начальнік і ваенкам Аб'яднанай беларускай вайсковай школы. Член ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР (1929-32). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Падчас арышту камандзір 26-га стралковага корпуса асобай Чырвонаѓсцяжнай Далёкаўсходняй арміі, камандзір дывізіі. Арыштаваны 25.6.1937 у в. Сяргееўка Градэкаўскага р-на Усурыйскай вобл. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.4.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: БелСЭ, т.2. Мн., 1970; ЭГБ, т.2.
  
  ВАСІЛЕЎСКІ Мікалай Пятровіч [крас. 1904, в. Сіѓняўская Слабада, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак Санкт-Пецярбург - 1937 (?)], мастак. Першы раз арыштаваны (разам з бацькам) падлеткам у 1920 (?) у Мінску на рагу вул. Нагорнай і Гаспітальнай. 29.7.1920 пастановай калегіі АДПУ СССР прыгавораны як 'член сям'і асуджанага' да высылкі. У 1920-я г. скончыў Віленскую беларускую гімназію. Займаўся ў мастацкай студыі пры гімназіі ў Я. Драздовіча. У 1926-27 супрацоўнічаў з час. 'Маланка'. Устуѓпіў у КСМЗБ. З 1930 жыў у БССР. Працаваў мастаком-карыкатурыстам у газ. 'Звязда', 'Савецкая Беларусь', 'Калгаснік Белаpусі'. Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Слонімская, д. 5, кв. 2. Прыгавораны пастановай калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ' да 8 гадоў паѓпраўѓча-працоўных лагераў. Па першай справе (? 34744-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 19.10.1992, па другой (? 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі з фотаздымкам) рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: ЭліМБел, т. 1; БЭ, т. 4.
  
  ВАСІЛЮК Мікалай Мікітавіч* [1886, в. Лясок Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. - 10.11.1937, Орша, НКВД], журналіст. З сялянскай сям'і. Падчас арышту супрацоўнік Аршанскага раённага вузла сувязі. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 22.8.1937 у Оршы. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 28.10.1937 як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.9.1966. Асабовая справа В. ? 13352-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВАСТОКАЎ Мікалай Мікалаевіч* [1891, Ніжні Ноўгарад, Расія - ?], акцёр. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускім дзяржаўным радыёкамітэце. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Флакса, д. 21, кв. 2. Асуджаны 30.6.1945 за 'супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Мінѓскім абл. судом 10.1.1990. Асабовая справа В. ? 29070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  
  ВАСЮКЕВІЧ Віктар Антонавіч* [1919, Таганpог, Расія - ?], літаратар. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВЛКСМ. Падчас арышту супрацоўнік газ. 'Знамя свабоды' (?). Арыштаваны 24.12.1940 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1941 за 'антысавецкую агітацыю' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 4.11.1969. Асабовая справа В. ? 20110-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ВАЎКОВІЧ Лука Міхайлавіч* [1899, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах Мастоў Гродзенскай вобл. - 20.12.1937, Ленінград, НКВД], з бел. сялянѓскай сям'і. У 1926-36 член ВКП(б). Падчас арышту слухач вучэбнага камбіната імя Молатава. Арыштаваны 4.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Малы пр., д. 36/38, кв. 17. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ВАЎНЯНКА Вікенцій Іосіфавіч* [1911, в. Скрыпчына Віленскай губ., цяпер Літва (?) - 6.11.1937, Казань, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту студэнт Казанскага інстытута інжынераў камунальнага будаўніцтва. Арыштаваны 23.9.1937. Асуджаны калегіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.11.1937 за 'дапамогу міжнароднай буржуазіі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.5.1969.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  ВАШКЕВІЧ Пётр Емяльянавіч* [1900, в. Гатава, цяпер Мінскі р-н. - 8.10 (паводле іншых звестак - 11.11) 1938, Магілёў, НКВД], архівіст. З бел. сялянскай сям'і. У 1917 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Цэнтральнага архіва Магілёва. Арыштаваны 16.2.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 20.9.1938 да ВМП за 'шпіянаж'. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.2.1960. Асабовая справа В. ? 6991-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  ВАШЧАВОЗ Піліп Андрэевіч* [1905, в. Максімаўка Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. - ?], навуковец, педагог. З сялянѓскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 29.8.1933 у Горках па адрасе: зав. Фермсі, д. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 як 'член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Справа В. ? 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВАЯВОДА Казімір Іосіфавіч* [1898, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія - 31.10.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - начальнік рамонтнага цэха Томскага электрамеханічнага завода (?). Арыштаваны 10.6.1938. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 23.10.1938 як 'агент германскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.11.1959.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ВЕНЧЫК Антон Антонавіч* [1912, Ігумен Мінскай губ., цяпер Чэрвень Мінскай вобл. - ?], работнік культуры. З сям'і рабочага. Падчас арышту суѓпрацоўнік чэрвеньскай раённай газеты. Арыштаваны 16.5.1931. Асуджаны 8.9.1931 як 'член трацкісцкай арганізацыі' да 3 гадоў ссылкі. 29.1.1934 асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.7.1989. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВЕРАМЕЙЧЫК Сямён Засімавіч* [1903, в. Рачэнь Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. - 24.12.1937, Віцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1929 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарна-заатэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 6.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.3.1958. Асабовая справа В. ? 7062-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВЕРАМЯЮК Архіп Рыгоравіч* [1891, в. Аўгустова Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча - 8.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. У 1918 уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы - начальнік Ленінѓградскага абл. ўпраўлення сувязі. Арыштаваны 30.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Саюза Сувязі, д. 14, кв. 65. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ВЕРХАВЕЦ Міхаіл Кузьміч* [1904, в. Смаляны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Апошняе месца работы - нам. начальніка трэста 'Уралбудшлях'. Арыштаваны 15.7.1938 у Свярдлоўску. Асуѓджаны 28.10.1938 да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВЕЧАР Ніка Фёдараўна* [1905, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?], хатняя гаспадыня. З бел. сям'і. Атрымала сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'жонка расстралянага здрадніка радзімы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (в. Далінская). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асобная справа В. ? 6759-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ВІЛЬБУШЭВІЧ Маня [Марыя Уладзіміраўна (Вульфаўна); 1879, Гродна - ?, Палесціна], удзельніца рабочага і сіянісцкага рухаў. З сям'і купца, які валодаў маёнткам Ласосна (у наваколлі Гродна). Атрымала хатнюю адукацыю (з-за дрэннага здароўя не магла рэгулярна наведваць гімназію). З канца 1890-х г. уваходзіла ў мінскі гурток Бунда на чале з Я.Гурвіч. Арыштавана 7.3.1900 у сувязі з правалам падпольнай друкарні Мінскага камітэта Бунда. Разам з іншымі арыштаванымі бундаўцамі дастаўлена ў Маскву. Падчас допытаў трапіла пад уплыў тэорыі начальніка Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.Зубатава аб магчымасці легальнага рабочага руху, які падтрымліваўся ўрадам. Выѓзвалена ў жн. 1900, вярнулася ў Гродна, дзе занялася прапагандай зубатаўскіх ідэй. Тым жа часам датуецца пачатак яе зацікаўленасці сіянізмам. З вясны 1901 разгарнула агітацыю зубатаўскіх ідэй у Мінску. Вылучалася арганізацыйнымі здольнасцямі і неўтаймаванай энергіяй - у жн. 1901 пад уплывам яе групы знаходзілася ўжо 6 цэхаў мінскіх рабочых. З-за сваёй празубатаўскай дзейнасці вымушана пакінуць Бунд. У чэрв. 1901 разам з прыхільнікамі заснавала Яўрэйскую незалежную рабочую партыю (ЯНРП), якая апублікавала свой маніфест і праграму. Пад уздзеяннем агітацыі ЯНРП у Мінску амаль бесперапынна адбываліся стачкі, у выніку чаго было значна палепшана матэрыяльнае становішча рабочых горада. В. рэгулярна інфармавала Дэпартамент паліцыі і асабіста Зубатава пра ўсе паѓдрабязнасці руху, назвала імёны некаторых дзеячаў Бунда, якія потым былі арыштаваныя. Дамаглася даѓзволу на правядзенне ў Мінску ў ліст. 1901 легальнага Усерасійскага з'езду прадстаўнікоў ЯНРП і гурткоў рабочых-сіяністаў ('Паалей Цыён'). У маі 1902 міністр унутраных спраў Расіі В.Плеве даручыў ЯНРП пашырыць сваю дзейнасць на Вільню. З вер. 1902 займалася ўтварэннем зубатаўскіх рабочых саюзаў у Адэсе. 1903 стаў годам чарговых радыкальных пераглядаў В. сваіх поглядаў - менавіта тады Плеве загадаў забараніць яўрэйскі рабочы рух, ЯНРП ліквідавалі, а ў Кішынёве адбыліся яўрэйскія пагромы. В. расчаравалася ў зубатаўскай тэорыі 'сацыяльнай манархіі' і цалкам захапіѓлася сіянізмам, летам 1903 утупіла ў 'Паалей Цыён'. З 1904 жыла ў Швейцарыі, потым у ЗША, Палесціне, дзе працавала ў сіянісцкіх сацыялістычных калоніях.
  Літ.: Бухбиндер Н.А. Независимая еврейская рабочая партия // Красная летопись. 1922, ? 2/3; Заславский Д.О. Зубатов и Маня Вильбушевич. М., 1923; Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. Мн., 1983; ЭГБ, т. 2.
  
  ВІЛЯНСТОВІЧ Павел Рыгоравіч [крас. 1891, в. Касцюкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. - пасля 1955, Горкі, цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія], дзяржаўны, партыйны і культурны дзеяч. У 1913-17 знаходзіўся ў эміграцыі ў ЗША. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся на радзіму. Далучыўся да партыі бальшавікоў. З 1918 загадчык аддзела і в. а. старшыні рэўкама ў Бабруйску, нам. старшыні павятовага выканкама ў Рагачове. На працягу 1921-23 загадчык аддзела Бабруйскага, Мінскага, Мазырѓскага павятовых выканкамаў. У 1924-29 сакратар Горацкага павятовага і Аршанскага акруговага камітэтаў КП(б)Б, нам. загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК і адказны сакратар ЦКК КП(б)Б, нам. наркама Рабоча-сялянскай інспекцыі. Член ЦВК БССР (1926-29). Адначасова з'яўляўся старшынёй Цэнтральнага бюро краяѓзнаўства БССР. У 1929-31 член ЦК КП(б)Б. З пачаткам наступу на бел. культуру пазбаўлены магчымасці працаваць на радзіме, зняты з кіруючых пасадаў і адпраўѓлены на гаспадарчую работу ў Варонеж. Арыштаваны і зняволены ў студз. 1938. Пасля вызвалення пасяліўся ў Горках. Дачакаўся прыжыццёвай рэабілітацыі 2.7.1955.
  Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
  Літ.: Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919-1941 гг. Мн., 1992; ЭГБ, т. 2.
  
  ВІНЕР Уладзімір Уладзіміравіч* [1872, Астрахань, Расія - ?], навуковец, педагог. З сям'і вайскоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар БДУ. Арыштаваны 25.4.1931 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 18.8.1931 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа В. ? 29282-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВІР Міхаіл Антонавіч* [1905, в. Мольнічы Наваѓгрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гроѓдзенскай вобл. - 10.8.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Апошняе месца работы - эканаміст завода '13 кастрычнік'. Арыштаваны 28.3.1938 на станцыі Вешнякі Маскоўска-Казанскай (?) чыгункі па адрасе: вул. Сацыяліѓстычная, д. 28. Асуджаны 'тройкай' НКВД 2.8.1938 за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны 6.8.1962. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  
  ВІСКОЎСКІ Станіслаў Іванавіч [12.2.1839, Варшава - ?,], удзельнік паўстання 1863-64 у Беларусі. З дробнамаянтковай мсціслаўскай шляхты. У 1858 паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, дзе вучыўся на сродкі Т.Чудоўскага - дзеяча рэвалюцыйнага руху на Магілёўшчыне. Хутка В. стаў адным з лідэраў студэнцтва ў інстытуце. Вылучаўся поспехамі ў вучобе, у жн. 1861 прымаў удзел у сельскагаспадарчым з'ездзе ў Горках. З пачаткам паўстання В. 1(13).3.1863 прызначаны паўстанцкім начальнікам г. Горкі. З Масквы і Пецярбурга прывёз зброю. У ноч на 24.4(6.5).1863 паўстанцкія сілы на чале з В. і Звяждоўскім занялі Горкі. Пасля разгрому паўстанцаў царскімі войскамі В. склаў зброю. Падчас следства знаходзіўся ў турмах Магілёва і Вільні. Атрымаў смяротны прысуд, заменены на 12-гадовую катаргу ў Сібіры. У канцы 1870-х г. жыў у Іркуцку. Далейшы лёс невядомы.
  Літ.: В. [Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии... в 1863 году. Вильна, 1865; Цытовіч С. 1863 год у Горы-Горках, быўш. Магілёўскай губ.: (Падзеі паўстання) // Запіскі адѓдзела гуманітарных навук БАН. Кн. 8. Працы клясы гісторыі. Т. 3. Мн., 1929; Восстание в Литве и Белоруссии. 1863-1864 гг. М., 1965; ЭГБ, т. 2.
  
  ВІСЛАВУХ Ігнат Баляслаў [10(22).11.1855, маёнтак Саха (?) Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. - 13.9.1937, Львоў], грамадскі дзеяч, публіцыст, рэдактар. У 1874-79 вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы далучыўся да народніцкага руху, вёў сацыялістычную прапаганду сярод бел. і польскага студэнцтва, падтрымліваў сувязі з І.Грынявіцкім. Арыштаваны ў 1879. У тым жа годзе вызвалены. Выехаў у Варшаву, дзе стаў адным з кіраўнікоў мясцовай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. Склаў новую, дэмакратычную па свайму характару, праграму арганізацыі. Зноў арыштаваны ў лют. 1880. Зняволены ў турме на 3 гады. Пасля вызвалення (1883) высланы ў бацькоўскі маёнтак пад публічны нагляд паліцыі. У 1884 выехаў у Аўстра-Венгрыю і пасяліўся ў Галіцыі. У 1886-87 рэдактар львоўскага час. 'Przegląd Społeczny' ('Грамадскі агляд'). У 1889 заснаваў газ. 'Przyjaciel Ludu' ('Сябар народа'). Журналісцкай дзейнасцю садзейнічаў аргаѓнізацыйнаму афармленню сялянскага руху. Разам з В. у грамадскім руху Беларусі і Польшчы брала ўдзел яго жонка Марыя і яе маці С. А. Баўфал (у 1887 яе саслалі на 2 гады ў Сургут Табольскай губ.). Праз Баўфал падтрымліваў сувязі з асяродкамі Вільні, Гродна, Віцебска. У 1922-28 сенатар Польшчы.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Деятели революционного движения в России: Библиографический словарь. Т. 3, вып. 1. М., 1933; Общественное движение на польских землях: Основные идейные течения и политические партии в 1864-1914 гг. М., 1988; ЭГБ, т. 2.
  
  ВІТКОЎСКІ Мікалай Афанасьевіч* [1907, в. Сухарава Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер у межах Мінска - 10.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Апошняе месца работы - інжынер мантажна-тэхнічнага трэста. Арыштаваны 2.10.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 2.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВІЦКІ Дзмітрый Уладзіміравіч* [1914, Полацк Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельѓнічаў у 2-й сусветнай вайне (з ліп. 1943). Пасля перамогі жыў у в. Гяйценава Дрысенскага р-на (цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.). Працаваў землеўладкавальнікам у Маладзечанскім аддзяленні землеўладкавання. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 20.12.1954. Асуджаны 19.5.1955 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 9.11.1993. Асабовая справа В. ? 23306-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  ВІШНЕЎСКІ Вітольд Францавіч* [1885, Магілёўская (?) губ., цяпер Магілёўская вобл. - 20.11.1937, Уфа, НКВД], медык, вайсковец. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Апошняе месца работы - урач санітарнай часці НКВД Башкірскай АССР. Арыштаваны 15.10.1937. Асуджаны камісіяй НКВД СССР за 'антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.1.1958.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
  
  ВІШНЯВЕЦКІ Мікалай Пятровіч [1897, Магіѓлёў - 1941, ГУЛАГ], вайсковец. У 1916 скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў. У 1917 па даручэнні ваеннай арганізацыі Петраградскага камітэта РСДРП(б) вёў антываенную агітацыю сярод салдат. Арыштаваны ў ліп. 1917. З восені таго ж года старшыня штаба Чырвонай гвардыі Выбаргскага р-на Петраграда; камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. У 1918 ваяваў супраць войск Доўбар-Мусніцкага і нямецкіх акупантаў. Член Вышэйшай ваеннай інспекцыі, член РВС Рэзервовай арміі. Са студз. 1919 член РВС Украінскага фронта, з лета 1919 у 1-й Коннай арміі, камісар 11-й кавалерыйскай дывізіі. У 1920-х г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. У 1930-я г. на дыпламатычнай рабоце ў Японіі. Потым на камандных пасадах у Чырвонай арміі. Арыштаваны ў 1938, асуджаны да зняволення ў канцлагерах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956. Імем В. названа вуліца ў Магілёве.
  Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
  
  ВОЛКАЎ Іван Іванавіч* [1918, в. Бучкава Цвярѓской губ., цяпер Цвярской вобл., Расія - ?], грамадскі дзеяч. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. У 1953 - вязень Брэсцкай турмы. Узяты пад варту 10.8.1953. Асуджаны 12.9.1953 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 10 гадоў пазбаўлення волі (заменена на 5 гадоў). Накіраваны ў Аршанскую турму. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі 21.1.1992. Асабовая справа В. ? 11094-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  ВОЛКАЎ Сцяпан Сяргеевіч* [1894, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. - 27.4.1941, ГУЛАГ], службовец. З бел. сям'і. У 1928 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік водазабеспячэння станцыі Курган Курганскай вобл. (Расія). Арыштаваны 4.2.1937. Асуджаны Лінейным судом Паўднёваўральскай чыгункі 15.9.1937 за 'дыверсійна-шкодніцкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі (з мая 1938 рэфармаваны ва Ухта-Іжэмскі) канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны аддзелам КДБ Паўднёваўральскай чыгункі 4.10.1957.
  Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган, 2002. Т. 1.
  
  ВОЛЬНІК Людвік Казіміравіч* [1889, в. Слесін, Паѓморскага ваяв., цяпер Польшча - ?], службовец. З сям'і раѓбочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. бургамістр Баранавічаў. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 29.9.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сібірскі (?) канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Вызвалены 2.9.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 31.7.1989. Асабовая справа В. ? 9472-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  ВОЛЬФ Рамана Давыдаўна [12.12.1899, Варшава - 1937, НКВД], дзяячка рэвалюцыйнага руху. У час грамадзянскай вайны ў Расіі сакратар Харкаўскага і Гомельскага падпольных камітэтаў РКП(б). У 1920-24 у РВС Зах. фронту, у калегіі ВЧК-ГПУ. У 1924 накіравана на падпольную работу ў Зах. Беларусь: сакратар Віленскага, Беластоцкага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ, сябра ЦК КПЗБ. Затым сакратар Дамброўскага акруговага камітэта КП Польшчы. Таксама курыравала прафсаюзную работу; на ІІІ Канферэнцыі КПЗБ у Маскве ў студз. 1926 выступіла з дакладам пра дзейнасць партыі ў прафесійных саюзах. Арыштавана польскімі ўладамі ў жн. 1926. На 'працэсе 133-х' (17.4-28.5.1928, Беласток) асуджана да 6 гадоў пазбаўлення волі. Паводле рашэння кіраўніцтва КПЗБ В. дзеля крытыкі палітыкі польскага ўраду ў ліку нешматлікіх прыѓзналася ў сваёй прыналежнасці да кампартыі і яе кіруючых органаў. З-за вастрыні сваіх выступаў неаднаразова пазбаўлялася на судзе слова і выводзілася з залы. Пасля вызвалення ў 1932 выехала ў БССР, са жн. 1933 член Бюро ЦК КПЗБ і яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б у Мінску. У 1934 сябра Польскага сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі. У жн. 1937 вярнулася ў СССР. У хуткім часе арыштавана НКВД і расстраляна. Рэабілітавана пасмяротна.
  Літ.: Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Документы и материалы. Т. 1 (1921-1929 гг.). Мн., 1962; Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921-1939 гг.). Мн. 1968; Арэхва М. Працэс 'ста трыццаці трох' // Полымя. 1969. ? 9; Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983. С. 110-125; Bergman A. Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 23, 31-32; ЭГБ, т. 2.
  
  ВОСТРЫКАЎ Цiмох (Мiхась) [н. 28.8.1922, в. Баршчоўка Гомельскага пав. Гомельскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл.], удзельнік антысавецкага руху. У 1940 скончыў двухмесячныя настаўнiцкiя курсы i да пачатку нямецкай акупацыi настаўнiчаў у Маларыцкiм р-не Брэсцкай вобл. У 1941 мабiлiзаваны ў Чырвоную армiю. У першыя месяцы вайны трапiў у нямецкае акружэнне, адпраўлены ў канцлагер для ваеннапалонных. Уцёк з лагера ў Гомель. У 1942 працаваў як 'остарбайтэр' у Германіі. В. прыгадваў: 'Прыкiнуўся прыпадачным і, атрымаўшы дакумент, што нягодны для працы, вярнуўся ў Гомель. Там мне далi даведку, што я добраахвотна паехаў у Нямеччыну, але як хворы вярнуўся назад'. У 1943 перад В. паўстала дылема: альбо вяртацца да савецкага жыцця, альбо шукаць iншай перспектывы. В. iзноў скiраваўся ў Германію, дзе ў 1944 апынуўся ў амерыканскай акупацыйнай зоне. У 1945 змянiў у дакументах iмя Цiмох на Мiхась i назваўся ўраджэнцам Зах. Беларусi з увагi на прымусовую рэпатрыяцыю ўсiх 'усходнiкаў' у СССР. З 1946 да 1948 вучыўся ў Мiхельсдорфскай беларускай гiмназii iмя Янкi Купалы. Па прызнаннi В., менавiта дзякуючы навучанню ў гiмназii ён з простага працiўнiка савецкага рэжыму ператварыўся ў свядомага беларуса. Пасля сканчэння гiмназii разам з аднакласнiкамi ўдзельнiчаў у выпуску i распаўсюджваннi час. 'Наперад'. Напрыканцы 1948 скiраваўся на заробкi ў вугальныя шахты Англii. У 1950 з ім сустрэўся тагачасны прадстаўнiк Рады БНР, звязаны з амерыканскай разведкай, Барыс Рагуля, які прапанаваў навучанне ў Лювенскiм ун-це ў Бельгii. У 1951 В. апынуўся на амерыканскай вайсковай базе Бадверысгофен пад Мюнхенам. Пасля спецпадрыхтоўкi ў складзе чатырохасобавай групы як паўнамоцны прадстаўнiк Рады БНР у ноч з 26 на 27 жн. 1952 дэсантаваўся на тэрыторыю БССР. Арыштаваны органамі МДБ 5.9.1952 праз здраду аднаго з удзельнiкаў высадкi. Да 1955 знаходзiўся ў мінскай следчай турме 'Валадарцы'. У 1955 асуджаны да 23 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У зняволенні (у лагерах Мардовii) знаходзіўся да 1975. Пасля вызвалення працаваў на розных будоўлях. Выйшаў на пенсiю на пачатку 1980-х г. Паводле сцверджання В., 'ён паѓдрабязным чынам занатаваў свае ўспамiны, якiя адносяцца да стасункаў з амерыканскай выведкай i высадкi ў Беларусi'. Сёння В. лiчыць, што 'яшчэ не прыйшоў час' публiкаваць дэталi гэтай справы. Жыве ў Гомелi.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Максiмюк Я. Беларуская гiмназiя iмя Янкi Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945-1950. Нью Ёрк - Беласток, 1994; Антысавецкія рухі.
  
  ВОЮШ Рыгор Барысавіч* [1901, в. Слабодка Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту студэнт Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы. Арыштаваны 16.11.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 16.1.1938 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВРОНСКАЯ Ганна Міхайлаўна* [12.6.1906, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - ?], педагог, жонка Георгія Ерафеева. З сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Мінскай СШ ? 14. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 8.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 35, кв. 25 (?). Асуджана 8.10.1938 як 'член сям'і асуджанага ўдзельніка контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі' да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 9.4.1957. Асабовая справа В. ? 10312-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ВЫСОЦКІ Антон Антонавіч [1905, Масква - 27.10.1937, Масква, НКВД], журналіст. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. рэдактара газ. 'Комсомольская правда'. Арыштаваны 8.7.1937 у Маскве па адрасе: Сярэдне-Цішынскі зав., д. 3/5, кв. 49. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 29.12.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  ВЫСОЦКІ Іосіф Вікенцевіч* [1903, в. Новая Стаpына Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. - 21.11.1937, Мінск, НКВД], работнік культуры. З сялянскай сям'і. Падчас арышту дэкаратар БДТ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску. 13.11.1937 'тройкай' НКВД асуджаны як 'агент польскіх pазведоpганаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.8.1958. Асабовая справа В. ? 12273-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВЫШАНЧУК Максімілян Андрэевіч* [1891, мяст. Расто (?) Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі (?) р-н Брэсцкай вобл. - 9.11.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту інспектар аховы працы Томскага гарадскога камітэта саюза медыкаў. Арыштаваны 29.8.1937. Асуджаны 27.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.4.1959.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ВЯЛІЧКА Платон Іванавіч* [1893, в. Касцюковічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Працаваў в. а. начальніка харчовай базы. 24.2.1938 узяты пад варту у Беламорска-Балтыйскім канцлагеры НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фінскай АССР. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.3.1938 за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерці невядома. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 28.3.1958.
  Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А. Дзмітрыева.
  
  ВЯЛІЧКА Юлій Валяр'янавіч* [1890, в. Мар'янаѓва (?) Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская (?) вобл. - 3.1.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў аграномам. Арыштаваны 17.12.1937 у Томску. Асуджаны 25.12.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэѓабілітаваны 21.2.1963.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ВЯЛОВІЧ (ЖУРНЕВІЧ) Людміла Яўстафіеўна* [1906, в. Сухая Даліна Гродзенскага пав., цяпер Гроѓдзенскі р-н - 25.11.1938, Полацк, НКВД], педагог, жонка Уладзіміра Вяловіча. З бел. сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Полацкай СШ ? 10. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 13.7.1937. Асуджана 'тройкай' НКВД 15.11.1937 як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 31.3.1970. Асабовая справа В. ? 13816-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВЯЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч* [1.3.1902, в. Бярозаўка Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. - 5.1.1938, Полацк, НКВД], службовец, муж Людмілы Вяловіч. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў планавіком Полацкай лесапрамысловай гаспадаркі. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 13.7.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 31.3.1970. Асабовая справа В. ? 13805-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ВЯРБІЦКІ Іван Карлавіч* [1877, в. Дзяўчы (?) Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - ?], работнік культуры. З сялянскай сям'і. Падчас арышту настройшчык інструментаў у МБПТ. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 22.3.1929 у Мінску па адрасе: вул. Луначарскага, д. 5, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 26.7.1929 за 'антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 22.11.1991. Асабовая справа В. ? 31874-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ВЯРДЗЕРАЎСКІ Дзмітрый Аляксеевіч* [1869, Масква - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту хімік-кансультант навукова-даследчай лабараторыі завода ? 40. Арыштаваны 2.4.1934 у Казані. Асуджаны судовай калегіяй АДПУ Татарскай АССР 25.5.1934 як 'удзельнік шкодніцкай арганізацыі' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (прысуд быў заменены на 10 гадоў ссылкі ў Казахстан). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1956.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  ВЯРЖБІЦКІ Аляксандр Рычардавіч* [1891, Варшава, Польшча - 7.7.1943, ГУЛАГ], музейны работнік. З сям'і рабочага. У час 1-й сусветнай і грамаѓдзянскай войнаў унтэр-афіцэр царскай арміі (да 1919). У пасляваенны час навуковы супрацоўнік, затым загадчык фінансавага аддзела Дзяржаўнага музея БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 10.8.1933 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 15, кв. 9. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ' да 3 гадоў пазбаўлення волі (заменены на ссылку). 13.9.1937 зноў арыштаваны і 16.11.1937 асуджаны 'тройкай' НКВД да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў ва Ухта-Пячорскім, потым Ухта-Іжэмскім альбо Пячорскім канцлагерах НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа В. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  ВЯРЖБІЦКІ Восіп Восіпавіч* [1888, в. Агароднікі Гродзенскага пав., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. - 24.11.1937, Ленінград, НКВД], журналіст. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту супрацоўнік газ. 'Балтиец' завода ? 189 імя Арджанікідзе і інструктар газеты Пралетарскага паравознага завода. Арыштаваны ў Ленінградзе 1.11.1937 па адрасе: Васільеўскі востраў, 2-я лінія, д. 61, кв. 56. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'контррэвалюцыйную, антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВЯРХОЎСКІ Іван Радзівонавіч* [1895, в. Бутава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. - ?], навуковец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Працаваў асістэнтам у 'ТЭМІІТ' (?). Арыштаваны 1.11.1936 у Томску. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.4.1937 як 'член трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.4.1956.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВЯРШКОЎ Васіль Нікіфаравіч* [1893, в. Ліпаўка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. - ?], ветэрынар. З бел. сялянѓскай сям'і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. Апошняе месца работы - ветэрынарны фельчар райзо. Арыштаваны 19.11.1942 у в. Бяляеўка Любінскага р-на Омскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 8.9.1943 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбываў у Омскай папраўча-працоўнай калоніі ? 7 (?). Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 29.6.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  ВЯЧОРАК Альфрэд Антонавіч* [1892, Беласток, Гродзенскай губ., цяпер Польшча - 3.8.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец, навуковец. З бел. сям'і. Падчас аршыту загадчык кафедры (?) трэста 'Усходстальлес'. Арыштаваны 5.7.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 3.8.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"