Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Г 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ГАВЕЙКА (ВОРАНАЎ) Уладзiмiр Фёдаравiч* [1900, мяст. Лыскава Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 21.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], партыйны работнiк. З бел. сям'i. Падчас арышту сакратар партыйнага камiтэта Шамотнага завода. Арыштаваны 21.8.1937 на ст. Багдановiчы (?) Сухаложскага р-на Свярдлоўскай вобл. 15.11.1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАДУНОЎ Афанасiй Фёдаравiч* [1903, в. Ядраная Слабада Магiлёўскай губ., цяпер Клiчаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную (тэхнiчную) адукацыю. Падчас арышту загадчык (дырэктар) Карвугалю. Арыштаваны 8.1.1935 у Карагандзе. Асуджаны 14.3.1935 спецыяльнай калегiяй казахскага аддзялення НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАЙДУКЕВIЧ Iван Iванавiч* [1898, в. Малькавiчы Вiленскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiтва - 25.2.1944, Масква, 'Камунарка', НКВД], iнжынер. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту галоўны iнжынер Маскоўскага камбiната высокагатунковых вырабаў трэста 'Хлебапячэнне'. Арыштаваны 18.3.1943 у Маскве па адрасе: Скацерны зав., д. 5, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.2.1944 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай СССР 21.2.1990.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  ГАЙДУКЕВIЧ Станiслаў Сiльвестравiч* [13.5.1876, Мiнск - 25.5.1937, Мiнск, НКВД], архiтэктар, брат Ядвiгi Гайдукевiч. З шляхецкай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у праектным бюро. Арыштаваны 5.5.1937 у Мiнску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 40, кв. 16. Ва ўнутранай турме НКВД скончыў жыццё самагубствам (ускрыў сабе вены). Рэабiлiтаваны ваеннай пракуратурай 22.8.1957. Асабовая справа Г. ? 11251-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГАЙДУКЕВIЧ Ядвiга Сiльвестраўна* [15.10.1885, Мiнск - 15.3.1938, Мiнск, НКВД], педагог, сястра Станiслава Гайдукевiча. З шляхецкай сям'i. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у Дамавiцкай няпоўнай СШ Чэpвеньскага р-на Мiнскай вобл. Выйшла замуж. Арыштавана 25.12.1937 у в. Дамавiцк. Асуджана 15.3.1938 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 20.1.1967. Асабовая справа Г. ? 19658-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГАЙДУЧАК Канстанцiн Пятровiч* [1890, мяст. Свiслач Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. - 3.11.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк 3-га аўтобуснага парка Масквы. Арыштаваны 22.8.1937 у Маскве па адрасе: 6-ы Лучавы прасек, д. 7, кв. 4. Асуджаны 6.10.1937 камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'шпiянаж, удзел у трацкiсцкай антысавецкай арганiзацыi i шкоднiцтва' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.8.1957. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАЙДУЧЭНЯ Iван Iванавiч* [1893, ? - 10.11.1937, Смаленск, НКВД], ветэрынарны ўрач. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю. Працаваў ветэрынарам на ст. Смаленск. Арыштаваны 2.10.1937. У канцы 1937 асуджаны камiсiѓяй НКВД i пракуратуры СССР да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  ГАЛАВАЧЭНКА Iван Андрэевiч* [1894, в. Бiрча Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - 19.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнiк дэпо ст. Фаянсавая Маскоўска-Кiеўскай чыгункi Калужскай вобл. Арыштаваны 3.5.1937. Асуджаны ваеннай калегiѓяй Вярхоўнага суда СССР 19.2.1938 за 'дыверсiйна-шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай РФ 29.10.1993.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАЛЕНКА Сiдар Фамiч* [1889, в. Блудзень Гроѓдзенскай губ., цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. - 4.7.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - iнжынер па планаванню завода НКПС iмя Вайтовiча. Арыштаваны 21.9.1937 на ст. Салтыкоўка, вул. Кастрычнiцкая, д. 17, кв. 3. Асуджаны 'тройкай' НКВД 20.6.1938 за 'антысавецкую агiтацыю i ўдзел ў антысавецкай трацкiсцѓкай дыверсiйна-шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 7.4.1958. Асабовая справа Г. ? 50505 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАЛЁРКIН Iсак Юдавiч* [1909, Полацк, цяпер Вiцебскай вобл. - 13.10.1937, Орша, НКВД], мастак. З купецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў на Аршанскiм iльнокамбiнаце. Арыштаваны 4.8.1937 у Оршы. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.9.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП з канфiѓскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракурорам Вiцебскай вобл. 4.10.1989. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  ГАЛКОЎСКI Мiхаiл Аляксандравiч* [1899, в. Дзерѓнавая (?) Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 4.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец, верагодна, сын Аляксандра Галкоўскага. Падчас арышту старшы бухгалтар-iнструктар 'УВЗ' (?). Арыштаваны 6.8.1937 у Нiжнiм Тагiле Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 29.10.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАЛУЗА Пётр Трыфанавiч* [1922, в. Хмялёўка Омскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту курсант Омѓскага (?) мiнамётнага вучылiшча. Арыштаваны 15.7.1942. Асуджаны трыбуналам Омскага гарнiзона 7.10.1942 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Сiбiрскай ВА 10.9.1991.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ГАЛУШЭВIЧ Леанiд Мiхайлавiч* [1885, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расiя - 16.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. старшы iнспектар Саюза электрасувязi. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленiнѓградзе па адрасе: вул. 7-я Чырвонаармейская, д. 5, кв. 2. Асуджаны 'тройкай' НКВД як 'член польскай масонѓскай ложы 'Блакiтны крыж', а таксама за 'контррэвалюцыйную фашысцкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 26.3.1990. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ГАЛЫНСКI Афроiм Гiршавiч* [1921, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], музыкант. З сям'i рабочага. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. З 1941 дырыжор духавога аркестра вайсковай часцi ? 3205. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 15.4.1950 у Талiне. Асуджаны 30.5.1950 за 'контррэвалюцыйную прапаганду i агiтацыю' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны паводле пастановы трыбунала Прыбалтыйскай ВА 16.11.1956. Асабовая справа Г. ? 7516-СН захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  ГАМАЛIЦКI Мiкалай Георгiевiч* [1901, в. Звяняга Вольскай (?) губ., цяпер Расiя (?) - 28.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту iнжынер Раймiжлеспрамсаюза. Арыштаваны 24.8.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 9.9.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ГАМАРНIК Ян Барысавiч [2(14).6.1894, Жытомiр, Украiна - 31.5.1937], дзяржаўны i ваенны дзеяч. Аўстрыец паводле паходжання. З 1915 вучыўся ў Кiеўскiм ун-це. З 1916 член РСДРП; пасля Лютаўскай рэвалюцыi 1917 сакратар Кiеўскага камiтэта РСДРП(б). У 1918-20 член Усеўкраiнскага падпольнага цэнтра; член РВС Паўдн. групы 12-й армii, камiсар дывiзii; старшыня Адэскага, Кiеўскага губкамаў КП(б)У, Кiеўскага губвыканкама. З 1923 на Далёкiм Усходзе - старшыня Дальрэўкама, крайвыканкама, сакратар Далькрайкама ВКП(б). Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1925-27). У лiст. 1928 прызначаны 1-м сакратаром ЦК i членам Бюро ЦК КП(б)Б; член РВС БВА. Член ЦВК СССР i ЦВК БССР (1929). Вылучаўся карэктнасцю i тактоўнасцю, добры выступоўца i арганiзатар. Устрымлiваўся ад заангажаванасцi ў барацьбе памiж рознымi кланамi ў КП(б)Б. На пасадзе ў Беларусi доўга не пратрымаўся: у 1929 яго прызначылi начальнiкам Палiтупраўлення БВА, а ў лiст. 1929 перавялi ў Маскву начальнiкам Палiтупраўлення Чырвонай армii; адначасова адказны сакратар газ. 'Красная звезда'. Армейскi камiсар 1-га рангу (1935). З 1930 нам. наркама абароны i нам. старшынi РВС СССР. У атмасферы цкаванняў як 'вораг народа' скончыў жыццё самагубствам. Рэабiлiтаваны ў 1956. Яго iмем названа вулiца ў Мiнску.
  Лiт.: Салехов Н.И. Я.Б.Гамарник: Очерк о жизни и деятельности. М., 1964; Ян Гамарник: Воспоминания друзей и соратников. М., 1978; Реабилитированы историей. М., 1989; Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; Протько Т. С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5.
  
  ГАМЗА Васiль Лявонавiч* [1904, Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. - 26.5.1938, Масква, НКВД], навуковец. З бел. сялянѓскай сям'i. У 1929 уступiў у ВКП(б). У 1935 выключаны з ВКП(б) за 'грубае парушэнне партыйнай дысцыплiны'. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi 'Союззаготпушнины'. Арыштаваны 6.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Цэнтральная, д. 64, кв. 2. Асуѓджаны каѓмiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 16.5.1938 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 1.8.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ГАНЧАРУК Iван Анiкеевiч* [1898, Мiнск - 28.10.1937, Омск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Апошняе месца работы - нам. начальнiка крэдытнага ўпраўлення Омскага абл. дзяржаўнага банка. Арыштаваны 3.7.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.10.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Омскага абл. суда 29.11.1956.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  ГАРАНСКI Канстанцiн Пiлiпавiч [10.5.1881, Полацк, цяпер Вiцебская вобл. - 27.11.1938, Мiнск, НКВД], вайсковец, педагог. У 1898 скончыў Полацкi кадэцкi корпус, у 1901 Канстанцiнаўскае артылерыйѓскае вучылiшча, затым Артылерыйскую акадэмiю ў Пецярбургу. Удзельнiчаў у руска-японскай i 1-й сусветнай войнах, узнагароджаны царскiмi ордэнамi. З 1919 у Чырвонай армii. З 1921 выкладчык Вышэйшай ваеннай школы Прыволжскай ВА, 7-й казанскай пяхотнай школы. З 1923 жыў у Вiцебску, потым у Мiнску, кiраваў i выкладаў курс артылерыi ў Аб'яднанай бел. вайѓсковай школе iмя ЦВК БССР (1923-31). Загадваў ваенна-вучэбнай часткай БДУ (1931). Падчас арышту старшы выкладчык Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Арыштаваны 28.4.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Мопраўская, д. 21, кв. 2. Асуджаны 'тройкай' НКВД 11.11.1938 як 'агент нямецкай разведкi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 30.10.1956. Асабовая справа Г. ? 7403-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: Памяць: Гiст.-дак. хронiка Вiцебска. Мн., 2002. Т. 2.
  
  ГАРАЎСКI-ГРАКАЛА Адам Iванавiч* [16.1.1905, хут. Мурашкi Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Барысаўскi р-н Мiнскай вобл. - 27.8.1937, Мiнск, НКВД], навуковец, брат Вiльгельма Гараўскага. З сям'i шляхцiца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. навуковы супрацоўнiк БелАН. Арыштаваны 21.1.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 10. Асуджаны пракуратурай СССР 25.8.1937 да ВМП як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi i вораг народа, якi садзейнiчаў шпiёнскай дзейнасцi брата, аўтара шэрагу нацыяѓнал-фашысцкiх твораў'. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 27.11.1958. Справа Г. ? 13307-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ГАРАЧЫ Эдуард Мiкалаевiч* [1936, Яраслаўль, Расiя - ?], акцёр. З дваранскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Беларускiм рэспублiканскiм тэатры юнага гледача. Арыштаваны 25.1.1962 у Мiнску па адрасе: вул. К.Лiбкнехта, д. 172. Паводле дадзеных следства, Г. з 1957 чытаў i распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапiсныя зборнiкi i анекдоты: пародыю на гiмн СССР, прозу Улiѓцiна ('Табу', 'Анты-Асаркан'). Асуджаны 6.6.1962 за 'антысавецкую агiтацыю' да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявiў, 'што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялiзм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян'. Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнiкаўскi) канцлагер Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусi 9.12.1983. Асабовая справа Г. ? 35747-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 92547.
  Лiт.: 5810, с. 592; Тэатральная Беларусь. Т. 1. С. 249.
  
  ГАРБАЦЭВIЧ-КЛIНЦЭВIЧ Пётр Аляксанѓдравiч* [лiп. 1903, мяст. Трабы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Iўеўскi р-н Гродзенскай вобл. - 27.2.1938, Мiнск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi, навуковец, брат Сямёна Клiнцэвiча. З сялянскай сям'i. Падчас 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Скончыў сярэднюю школу. Удзельнiчаў у грамадзянскай вайне (на баку бальшавiкоў). У 1920 уступiў у ВКП(б). З 1922 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусi. Арыштоўваўся польскiмi ўладамi. Пасля вяртання ў БССР навуковы супрацоўнiк камiсii па Зах. Беларусi БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 31.8.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Унiверсiтэцкая, д. 36/29, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Вызвалены 25.7.1935. Зноў арыштаваны ў 1937. 'Тройкай' НКВД 13.2.1938 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (? 10182-с, захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956, па другой 28.11.1956.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАРБАЧОЎ Савелiй Паўлавiч* [1889, в. Ляды Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны ў Горках у iнтэрнаце акадэмii 11.8.1933. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ'. Выѓзвалены 21.1.1934 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Справа Г. ? 5937-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАРБАЧОЎ Фёдар Фiлiмонавiч* [1902, в. Дзямяшкава Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. - ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшыня прамысловай арцелi. Арыштаваны 13.12.1937 у Кемi. Асуджаны 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР 28.12.1937 за 'здраду радзiме', 'антысавецкую дзейнасць' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны пракурорам Карэлii 7.5.1989.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю.А. Дзмiтрыева.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАРДЗЕЙ Сiльвестр Юр'евiч* [14.9.1894, в. Шкленск Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 25.4.1938, Мiнск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мiнскага медыцынскага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 9.1.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Правiянцкая, д. 10/19, кв. 1. Асуѓджаны 29.3.1938 як 'агент польскiх разведорганаў, якi займаўся зборам шпiёнскiх звестак i дыверсiямi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.12.1957. Асабовая справа Г. ? 11183-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  У пасляваенны час таксама была рэпрэсавана дачка Г. - Нiнэль, 1925 г. нараджэння, студэнтка МВПI. 18.6.1948 яна была арыштавана ў Мiнску па адрасе: Цнянскi зав., д. 10, кв. 1. Асобай нарадай МДБ 30.10.1948 асуджана да 3 гадоў папраўча-працоўных работ i этапавана ў канцлагер 'Волгабуд' МДБ Яраслаўская вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Беларусi 15.6.1992. Асабовая справа Н.Гардзей ? 34410-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАРДЗЕЙКА Аляксандр [н. 6.6.1928, в. Рацкевiчы Косаўскага пав. Палескага ваяв., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл.], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля. З 1939 жыў на Слонiмшчыне. Скончыў Слонiмскую СШ. У пачатку мая 1946 узяў удзел у заснаваннi падпольнай арганiзацыi з канспiратыўнай назвай 'Чайка'. Арыштаваны органамi МДБ 17.7.1947 i асуджаны ваенным трыбуналам 16-18.10.1947 у Баранавiчах да 10 гадоў зняволення i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапамi прайшоў праз турмы Баранавiчаў, Оршы i лагеры Княжпагоста, Сольвычагорска, Тайшэта, Магадана. Вызвалены 24.11.1954. Застаўся ў Магадане. У 1959 скончыў Магаданскi горна-геалагiчны тэхнiкум, працаваў геолагам. У Беларусь вярнуўся ў студз. 1965, уладкаваўся на работу ў аб'яднанне 'Беларуськалiй'. З 1978 на пенсii. Жыве ў Салiгорску.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАРДЗIЕНКА Вера Пятроўна* [1927, Мiнск - ?], навучэнка. З сям'i службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 21.9.1944 у Мiнску па адрасе: Пугачоўскi зав., д. 11, кв. 2. Асуджана 30.12.1944 як 'член нацыяналiстычнай арганiзацыi СБМ' i за 'контррэвалюцыйную агiтацыю i прапаганду' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Выѓзвалена 5.7.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа Г. ? 11058-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГАРНОЎСКI Вячаслаў [? - ?], удзельнiк нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Грэцыi. У 1820 у Маѓгiлёве ўступiў у тайнае грэчаскае рэвалюцыйнае таварыства. У пачатку 1821 выехаў у Валахiю (Румынiя), дзе сфармiраваў уланскi полк. На працягу 3 месяцаў прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць турэцкiх акупантаў. Ваяваў у складзе расiйскiх войск пад камандаваннем генерала Аляксандра Iпсiланцi. Пасля паражэння пад Драгашанамi перайшоў аўстрыйскую мяжу, але быў схоплены i зняволены ў турме на працягу 5 гадоў. Паводле патрабавання цара Аляксандра I у 1826 выдадзены Расii. Вернуты ў Магiлёў пад пiльны нагляд палiцыi. У 1837 урад Грэцыi завочна ўзнагародзiў Г. найвышэйшым ордэнам 'Збавiцеля'.
  Лiт.: Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Магiлёва. Мн., 1998. С. 130-131.
  
  ГАРЫЗОНТАЎ Пётр Дзмiтрыевiч* [1902, Петрапаўлаўск, Расiя - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту суѓпрацоўнiк Iнстытута свiнагадоўлi. Арыштаваны 26.3.1931 у Мiнску па адрасе: вул. Нова-Серпухоўская, д. 25, кв. 2. Абвiнавачваўся як 'член контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi, што iснавала ў сiстэме наркамата аховы здароўя БССР'. Паводле пастановы калегii АДПУ СССР 29.1.1932 вызвалены (з залiкам тэрмiну папярэдняга зняволення). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Г. ? 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГАРЭЛЫШАЎ Сяргей Яфiмавiч* [1915, Вiцебѓская губ., цяпер Вiцебская (?) вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту працаваў iнжынерам. Арыштаваны 28.9.1941. Асуджаны Куйбышаўскiм абл. судом у 1941 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом РСФСР 7.8.1990.
  Кр.: Белая книга.
  
  ГАТАЎ Навум Барысавiч* [1882, Мiнск - ?], юрыст. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Мiнскай калегii праваѓабаронцаў. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 24.11.1930 у Астрашыцкiм гарадку. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 6.6.1931 як 'iнфарматар, якi садзейнiчаў падробцы дакументаў' (?) да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 22.2.1933 датэрмiнова вызвалены, але паѓзбаўлены права жыць у вызначаных месцах да заканчэння тэрмiну дзеяння прыгавора. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай РБ 18.11.1992. Асабовая справа Г. ? 35000-с захоўваецѓца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГАЎРЫЛЕНКАЎ Сямён Пятровiч* [1880, мяст. Дрыбiн Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - 29.11.1937, Масква, НКВД], медык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю. Працаваў фельчарам. Падчас арышту пенсiянер, iнвалiд 2-й групы. Арыштаваны ў 1937 у Маскве па адрасе: вул. 2-я Iзвозная, д. 36б, пакой 72. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 23.12.1937 як 'падазроны ў шпiёнскай дзейнасцi' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 11.10.1956. Асабовая справа Г. ? 39903 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГАЎРЫЛIК Аляксандра Антонаўна* [1907, ? - 8.6.1938, ?, НКВД], навуковец. З бел. сям'i. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. навуковы супрацоўнiк пладоваягаднай станцыi. Арыштавана 11.2.1938. Асуджана ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляна. Месца смерцi невядома. Рэабiлiтавана СССР 30.8.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
  
  ГАЎРЫЛIК Ванда Генрыхаўна* [1900, Лодзь, цяпер Польшча - ?], навуковец, жонка Язэпа Гаўрыѓлiка. З сям'i служачага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. У пачатку 1930-х г. старшы навуковы супрацоўнiк БелАН. Арыштавана 11.10.1933 у Мiнску ў гасцiнiцы 'Еўропа'. Асуджана калегiяй АДПУ 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменена на ссылку). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Г. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГАЎРЫЛЮК Пётр Ануфрыевiч* [1895, в. Вялiкiя Салохi Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык планавага аддзела арцелi Метбытрамонт Фрунзенскага р-на. Арыштаваны 20.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Друкароў, д. 15, кв. 39. Асуѓджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ГАШКЕВIЧ Мiкалай Мiхайлавiч* [1890, Мсцiслаў Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўскай вобл. - 4.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям'i бел. святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 15.2.1938 па адрасе: Маскоўская вобл., Васкрасенскi р-н, пас. Крывякiна, д. 5а, кв. 13. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 27.3.1938 за 'шпiянаж на карысць Германii'. Расстраляны i пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 2.10.1957. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ГАЯНКОЎ (ГАЕНКАЎ) Сцяпан Раманавiч* [1898, Мiнск - 22.11.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту старшы бухгалтар Томскай швейнай фабрыкi. Арыштаваны 10.7.1937. Асуджаны 18.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанѓцѓкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 31.5.1960.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ГВАРДЗIЕНКА Пiлiп Абрамавiч* [1886, в. Нiканавiчы Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Быхаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту дырэктар саўгаса 'Лектэхсыравiна'. Арыштаваны 29.8.1930 у в. Джаланаш (?). Вызвалены i рэабiѓлiтаваны паводле пастановы АДПУ Карэльскай АССР 21.1.1931. Далейшы лёс невядомы
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГЕДРОЙЦ (ЮРАГА) Леанiд (Леапольд) Адольфавiч* [1900, пас. Ноўка Дзвiнскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлскi р-н, Латвiя - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту супрацоўнiк лiнейна-тэхнiчнага вузла пры Ленiнградскiм абл. упраўленнi сувязi. Арыштаваны 7.9.1937 у Ленiнградзе па адрасе: пр. Нахiмсона, д. 19, кв. 14. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнскай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ГЕЙ Канстанцiн Веньямiнавiч [жн. 1896, Санкт-Пецярбург - 25.2.1939, Масква, НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч. Пасля кастр. 1917 займаў кiруючыя пасады на Пскоўшчыне - старшыня Пскоўскага губвыканкама, сакратар Пскоўскага губкама РКП(б). З 1922 загадчык арганiзацыйнага аддзела Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б). З 1923 сакратар Свярдлоўскага губкама. У 1924-34 кандыдат у члены ЦК ВКП(б). З 1925 у Маскве загадчык арганiзацыйнага аддзела ЦК ВКП(б), член Выканкама Прафiнтэрна. З 3.1.1930 да 18.1.1932 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (1930-32). Гады кiравання Г. ў Беларусi адзначаны разгортваннем барацьбы супраць 'нацдэмаў'. У нетрах ГПУ быў сфальсiфiкаваны працэс па справе 'Саюза вызвалення Беларусi'. У 1932 накiраваны на пасаду сакратара Маскоўскага камiтэта ВКП(б). Чарговыя ратацыi ў 1934 прывялi Г. на пасаду ўпаўнаважанага Камiсii савецкага кантролю пры СНК СССР па Узбекiстане, у 1937 па Горкаўскай вобл. Арыштаваны 2.10.1938 у Маскве па адрасе: вул. Серафiмовiча, д. 2, кв. 333. Асуджаны 25.2.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 6.6.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934-1940. М., 1993. Вып. 1.
  Лiт.: Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; ЭГБ, т. 2.
  
  ГЕЛЕР Эмануiл Раманавiч* [1903, Беласток, цяпер Польшча - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт Мiнскага медыцынскага iнстытута. Арыштаваны 20.11.1933 у Мiнску па адрасе: пл. Свабоды, д. 13, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 26.5.1934 як 'член контррэвалюцыйнай падpыўной арганiзацыi' да 3 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Казахстане. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Г. ? 6743-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
   ГЕЛЬТМАН Вiктар [23.12.1796, в. Вярховiчы Брэсцкага пав. Слонiмскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 16.7.1874, Брусель, Бельгiя], публiцыст i рэвалюцыйны дзеяч. Дзед Стафана Гельтмана. Вучыўся ў Свiслацкай гiмназii. У 1819 стварыў дзве тайныя арганiзацыi - патрыятычнае таварыства ў Свiслацкай гiмназii (з удзелам брата Iосiфа) i студэнцкую арганiзацыю 'Саюз вольных палякаў' у Варшаве, стаў рэдактарам яе органа 'Dekada Polska'. Прымаў удзел у паўстаннi 1830-31. Потым удзельнiчаў у падрыхтоўцы Кракаўскага паўстання 1846 i паўстання ў Галiцыi ў 1848. Падчас рэвалюцыi 1848-49 у Германii кiраваў абаронай Дрэздэна. Адзiн з аўтараў манiфестаў паўстанцаў. Iмкнуўся да аб'яднання барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалiтай з барацьбой за лiквiдацыю феадальна-прыгонных адносiнаў. У 1860-х г. вывучаў грамадска-палiт. жыццё эмiграцыi з былой Рэчы Паспалiтай. Памёр у выгнаннi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Тв.: Emigracja polska od r. 1831 do 1863: Krótki rys historyczny. Lipsk, 1865; Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.
  Лiт.: PSB; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5.
  
  ГЕЛЬФМАН Геся Меераўна (Мiронаўна) [памiж 1852-55, г. Мазыр - 1.2.1882, Пецярбург], удзельнiца народнiцкага руху, выдавец. У 1874 вучылася на жаночых курсах у Кiеве. Вяла рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых. У 1877 прыгаворана да 2 гадоў зняволення. З 1879 член партыi 'Народная воля'. На канспiратыўных кватэрах Г. у Пецярбургу размяшчалася друкарня нарадавольскага выдання 'Рабочая газета', хавалiся выбуховыя рэчывы, рыхтаваўся замах на Аляксандра II. Разам з iншымi арганiзатарамi замаху арыштавана 15.3.1881. Прыгаворана да павешання, але ў сувязi з цяжарнасцю выкананне пакарання было адкладзена. Шырокая кампанiя ў абарону Г. у замежным друку прымусiла цара замянiць павешанне пажыццёвай катаргай. Памерла ў доме папярэдняга зняволення ў час родаў.
  Лiт.: Гельнiца Р. Жалябаўка з Мазыра // Гомельская праўда. 1969, 22 лют.; Мехаў У. Далучэнне. Мн., 1992; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5.
  
  ГЕНIЮШ Iван Пятровiч [1902, в. Крынкi Белаѓстоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 10 (?).2.1979, г. п. Зэльва Гродзенѓскай вобл.], грамадскi дзеяч, лекар-венеролаг, муж Ларысы Генiюш. Выпускнiк Карлава ун-та ў Празе. Заѓстаўся працаваць у Чэхаславакii. У лют. 1935 узяў шлюб з Ларысай Мiклашэвiч, у будучым вядомай паэтэсай Л. Генiюш. З 1941 сябра пражскага аддзела Беларускага камiтэта самапомачы, увайшоў у склад рэвiзiйнай камiсii. У 1943 працаваў у Слонiме ў грамадзянскай адмiнiстрацыi i лекарам. У лiп. 1947 разам з сям'ёй атрымаў чэхаславацкае грамадзянства. Арыштаваны ў Празе 5.3.1948, пазбаўлены грамадзянства. Знаходзiўся ў турмах Чэхаславакii, Вены. Вывезены ў СССР, пасаджаны ва ўнутраную турму МДБ. У 1949 асуджаны Вярхоўным судом БССР да 25 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены ў 1956. Разам з жонкай вярнуўся ў Беларусь, жыў у Зэльве. Працаваў фельчарам у Зэльвенскай палiклiнiцы.
  Лiт.: Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993.
  
  ГЕНIЮШ Уладзiслаў Пятровiч [1884 (?) - 4.10.1938, Смаленск, НКВД], быў членам ВКП(б). Арыштаваны 27.6.1938 у Дарагабужскiм р-не Смаленѓскай вобл. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджаны 26.10.1938 'тройкай' НКВД за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  ГЕНФЕР Сара Саламонаўна* [лют. 1907, Крамянчуг, цяпер Украiна - ?], педагог, жонка Васiля Шаранговiча. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 3.3.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Чырвонааpмейская, д. 21/2, кв. 33. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Цемнiкаўскi канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена, верагодна, у другой палове 1940-х г. 16.12.1949 зноў арыштавана i ў 1950 асуджана да ссылкi. Канчаткова вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.10.1956. Асабовая справа Г. ? 7533-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГЕРАСIМУК Iван Маркавiч* [1888, в. Гарэнка Крамянецкага пав. Валынскай губ., цяпер Украiна - 27.8.1937, Ленiнград, НКВД], навуковец. З бел. сялянѓскай сям'i. У 1919 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. супрацоўнiк парахавой лабараторыi марскога аддзела Навукова-даѓследчага артылерыйскага iнстытута. У 1936 выѓключаны з партыi. Арыштаваны 1.8.1937 у Ленiнграѓдзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 25.8.1937 за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  
  ГЕРМАН Ашэр Генухавiч* [1899, Варшава - ?], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. дацэнт БДУ. Арыштаваны 21.9.1935 у Мiнску па адрасе: вул. Кiрава, д. 26, кв. 11. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.2.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа Г. ? 29234-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГЕРМАНОВIЧ Канстанцiн Iванавiч* [1889, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту працаваў iнжынерам. Арыштаваны 3.10.1940. Асуджаны Куйбышаўскiм лiнейным судом чыгунак 30.10.1940 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом СССР 19.4.1990.
  Кр.: Белая книга.
  
  ГЕРМАНОВIЧ Маркiян Якаўлевiч* [1895, в. Дзяменiчы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Жабiнкаўскi р-н Брэсцкай вобл. - 20.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту нам. камандуючага войскамi Ленiнградскай ВА. Арыштаваны 7.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Артылерыйская, д. 10, кв. 6. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда 20.9.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 6.4.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934-1940. М., 1993. Вып. 1.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГЕРМАНОВIЧ Янiна Мiхайлаўна* [1909, в. Раванiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл. - 1959, Мiнск], службовец, жонка Тодара Кляшторнага. З сялянскай сям'i. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж, гадавала траiх дочак. Падчас арышту працавала ў 1-й сталовай Мiнваенгандлю. Арыштавана 28.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7. Асуѓджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'член сям'i (жонка) здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. 24.1.1938 прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолiнскае аддзяленне Карагандзiнскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 1.12.1945. Верагодна, у канцы 1940-х - пачатку 1950-х г. зноў арыштавана i выслана ў г. Бялова Кемераўѓскай вобл. Канчаткова вызвалена ў 1955. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 4.11.1955. Як напiсана ў асобнай справе Г. ? 5570-с (захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi), у 1957 кошт канфiскаванай у яе маёмасцi быў 'кампенсаваны'.
  Кр.: Хранить вечно.
   Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ГЕРЦОВIЧ Леў Барысавiч [1906, в. Сялiба Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бярэзiнскi р-н Мiнскай вобл. - 25.2.1939, Масква, НКВД], партыйны дзеяч, сакратар ЦК ЛКСМБ. З яўрэйскай сям'i. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 3.12.1938 у Маскве па адрасе: вул. Страмынка, д. 23, кв. 117. Асуджаны 25.2.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.9.1956.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ГЕРЦЫК Абрам Якаўлевiч* [16.5.1883, Мiнск - ?], службовец, брат Iльi Герцыка. З мяшчанскай сям'i. Падчас арышту галоўны бухгалтар Цэнтрбелсаюза. Арыштаваны 29.11.1924 у Мiнску па адрасе: вул. Новамаскоўская, д. 21, кв. 5. Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 30.1.1925 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Краснаярскi канцлагер (Канск). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 8.11.1989. Асабовая справа Г. ? 28686-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГЕРЦЫК Iлья Якаўлевiч* [1872, Мiнск - 21.7.1938, Акцюбiнск, ГУЛАГ], навуковец, брат Абрама Герцыка. З мяшчанскай сям'i. Быў членам Бунда. Падчас арышту дацэнт БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 2.3.1931. Асуджаны паводле паѓстановы калегii АДПУ СССР ад 23.7.1931 як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'шкоднiцтва' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Загiнуў у адным з канцлагераў НКВД Казахскай ССР (?). Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Асабовая справа Г. ? 11457-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГЕРШОН (ШВЕДЗIК) Броня Борухаўна* [9.8.1898, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - ?], педагог, жонка Iосiфа Гершона. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у школе слабаграматных пры Мiнскай войлачнай фабрыцы. Выйшла замуж, гадавала дваiх дзяцей. Арыштавана 4.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Рабкораўская, д. 16, кв. 8. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як 'член сям'i ворага народа' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 13.1.1956. Асабовая справа Г. ? 6585-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГЕРШОН Iосiф Хаймавiч* [лют. 1900, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 30.10.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны служачы, муж Бронi Гершон. З сям'i рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1919 уступiў у ВКП(б). Ажанiўся, гадаваў дваiх дзяцей. Падчас арышту нам. наpкама асветы БССР. Арыштаваны 26.6.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Камунальная, д. 21/25, кв. 7. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як 'член антысавецкай терарыстычна-шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа Г. ? 10812-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГЕСЕН Сяргей Мiхайлавiч [1898, ? - 31.10.1937, Мiнск, НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч, рэдактар. Член РСДРП з 1916. У пачатаку 1920-х г. жыў на Урале, потым у Маскве, рэдактар 'Рабочей газеты'. У 1924-25 сакратар Камунiстычнага Iнтэрнацыянала моладзi. З 1925 у Мiнску, загадчык арганiзацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. Член ЦК i Бюро ЦК КП(б)Б. Па даручэннi ЦК КП(б)Б у 1926 удзельнiчаў у кампанii крытыкi i забароны публiкацыi кнiгi М. Доўнар-Запольскага 'Гiсторыя Беларусi'. Арганiзаваў барацьбу супраць 'бундаўскiх традыцый' у КП(б)Б. Пазбаўлены пасады ў лiп. 1926. У кастр. 1926 выведзены са складу ЦК. Працаваў рэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. Падтрымлiваў сувязi з лiтѓаб'яднаннем 'Маладняк', выступаў на пасяджэннях яго Цэнтральнага бюро. Выязджаў у Ленiнград i Маскву, дзе ўдзельнiчаў у фракцыйных выступах апазiцыi. Выключаны з ВКП(б) як трацкiст у снеж. 1927 на XV з'ездзе ВКП(б). Адноўлены ў партыi ў 1928. Накiраваны ў РСФСР. Працаваў у дзяржаўных органах, выкладаў ва ун-тах. Да арышту займаў пасаду ўпаўнаважанага Наркамата цяжкай прамысловасцi СССР па Зах. вобл. ў Смаленску. Удзельнiк трацкiсцка-зiноўеўскай апазiцыi. Арыштаваны ў снеж. 1934. У студз. 1935 асуджаны да 6 гадоў папраўча-працоўных работ па справе 'Маскоўскага цэнтра'. У крас. 1937 узяты пад варту ў канцлагеры i этапаваны ў Мiнск. 30.4.1937 ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу за 'сувязi з беларускiмi нацфашыстамi'. Рэабiлiтаваны ў 1958.
  Лiт.: Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928 гг.). Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001.
  
  ГIЖЫЦКI Баляслаў Адольфавiч* [1888, Магiлёў - 4.11.1937, Адэса, НКВД], педагог. З сям'i шляхцiца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на ваеннай кафедры Адэскага iндустрыяльнага iнстытута. Быў жанаты. Арыштаваны ў Адэсе. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 26.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Адэскай ВА 11.3.1958. Асабовая справа Г. ? 8693-СН з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  ГIКАЛА Мiкалай Фёдаравiч* [8(20).3.1897 (паводле iншых звестак 1896), Адэса, цяпер Украiна - 25.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], партыйны i дзяржаўны дзеяч. У 1915 скончыў Тыфлiскую ваенна-фельчарскую школу. У 1917 уступiў у РСДРП. Удзельнiчаў ва ўсталяваннi савецкай улады на паўн. Каўказе; у 1918 старшыня Савета г. Грозны. У далейшым член Каўказскага краявога камiтэта РКП(б), ваенны камiсар Церскай вобл. i Дагестана. У 1920-х г. працаваў у Сярэдняй Азii. У 1929 скончыў Камунiстычную акадэмiю ў Маскве. Прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбекiстана i Азербайджана. У 1930-34 член Цэнтральнай Рэвiзiйнай камiсii ВКП(б). З 1931 сакратар Маскоўскага абкама i гаркама ВКП(б). У студз. 1932 накiраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б. Член Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзiдыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета БВА. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) з 1934. Член ЦВК СССР. Працуючы ў Беларусi, шмат увагi надаваў развiццю гаспадаркi i культурнаму будаўнiцтву, у 1932 аб'явiў БССР рэспублiкай усеагульнай пiсьменнасцi. Многiя пытаннi вырашаў адмiнiстрацыйна-каманднымi метадамi, спрыяў прымусовай калектывiзацыi, удзельнiчаў у разгортваннi масавых рэпрэсiй у БССР. Старшынёй камiсii па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыi i навукi была яго жонка Чыжова - дырэктар Iнстытута журналiстыкi. У лют. 1937 Г. пераведзены ва Украiну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркама КП(б)У. Член палiтбюро ЦК КП(б)У. Сам стаў ахвяраю карнай палiтыкi. Арыштаваны 11.10.1937 у Маскве па адрасе: Стараканюшанны зав., д. 19/17, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 25.4.1938 як 'англiйскi шпiён' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй вярхоўнага суда СССР 10.8.1955. Асабовая справа Г. ? 3626 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл. Яго iмем названа вулiца ў Мiнску.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; Касцюк М. Бальшавiцкая сiстэма ўлады на Беларусi. Мн., 2000; Платонаў Р.П. Беларусь у мiжваенны перыяд. Старонкi палiтычнай гiсторыi ў святле архiўных крынiц. Мн., 2001; Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 2.
  
  ГIМЕЛЬФАРБ Самуiл Майсеевiч* [1.3.1894, мяст. Iндуpа Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 20.12.1937, Мiнск, НКВД], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны ў Мiнску па адрасе: вул. Белаpуская, д. 4, кв. 13. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 27.8.1936 да 5 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. 17.11.1937 вернуты з канцлагера ў Мiнск. 19.12.1937 пазасудовым органам НКВД прыгавораны як 'член антысавецкай тpацкiсцкай тэpарыстычнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёѓмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 3.12.1957. Асабовая справа Г. ? 11053-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
   Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГIНЬКО Iван Пiлiпавiч [3.1.1912, в. Загор'е Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi раён Вiцебскай вобл. - 1980-я г., Масква], бел. палiт. дзеяч, iнжынер. Скончыў у Глыбокiм сямiгадовую школу (1927) i прыватную гiмназiю iмя Люблiнскай унii (1931). У 1930-я г. жыў у Варшаве, прымаў актыўны ўдзел у дзейнасцi мясцовага Асветнага таварыства беларусаў. У 1939 атрымаўшы дыплом iнжынера-геадэзiста, вярнуўся ў Беларусь. У 1940-41 працаваў па спецыяльнасцi ва Усх. Беларусi. Падчас нямецкай акупацыi старшыня БНС у Глыбоцкай акрузе. Удзельнiк нацыянальнага антынацысцкага падполля, сябра ЦК Беларускай незалежнiцкай партыi. Удзельнiк II Усебеларускага кангрэса. Летам 1944 выехаў на Захад, але ў лiст. 1944 вярнуўся з мэтай арганiзацыi ў Беларусi антысавецкага падполля. У снеж. 1944 арыштаваны дзяржбяспекай. У 1946 асуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных работ. У пачатку 1950-х г. знаходзiўся ў Мiнеральным канцѓлагеры МДБ Комi АССР (Iнта). Пасля вызвалення (1956) з дапамогай жонкi атрымаў дазвол на пражыванне ў Маскве.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Ёрш С. Вяртанне БНП. Асобы i дакументы Беларускай Незалежнай Партыi. Мн., 1998; Беларускi нацыяналiзм (даведнiк). Укл. П. Казак, [2001], Мн.
  
  ГIРЫС Мiкалай Рыгоравiч* [1888, в. Бор Навагруѓдскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенѓскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту эканамiст будаўнiцтва вузкакалейнай чыгункi. Арыштаваны 19.1.1938 на ст. Азанка Верхне-Таўдзiнскага р-на Омскай вобл. Асуджаны 16.10.1938 да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГIЧАН Марыя Iванаўна* [1904, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - ?], медык. З сям'i рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту аспiрант Мiнскага медыцынскага iнстытута. Арыштавана 26.9.1933 у Мiнску па адрасе: пл. Свабоды, д. 29/1а. Асуджана паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Байкала-Амурскi канцлагер (?). Пасля 1941 ў Свабодненскiм канцлагеры НКВД Хабараўскага краю. Вызвалена 26.9.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Г. ? 10182-с (спынена пастановай КДБ БССР 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГЛАДОЎСКI Iван Iванавiч* [1899, ст. Увараўка Заходняй чыгункi - 1.9.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту нам. начальнiка 1-й дыстанцыйнай службы пуцi Зах. чыгункi. Арыштаваны 6.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Бутырскi вал, д. 5/7, кв. 62. Асуджаны 'тройкай' НКВД 19.3.1938 за 'ўдзел у права-трацкiсцкай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 5.4.1995. Асабовая справа Г. ? 66271 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ГЛIНСКI Кастусь [8.2.1906, мяст. Прытычына (?) Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi раён Вiцебскай вобл. - 14.6.1987, Лондан, Вялiкабрытанiя], бел. палiт. дзеяч, юрыст, выдавец. Скончыў гiмназiю ў мяст. Дзiсна i юрыдычны ф-т Вiленскага ун-та. У 1930-я г. актывiст Беларускага студэнцкага саюза ў Вiльнi, удзельѓнiчаў у выданнi часопiса 'Студэнцкая думка'. Пазней уваходзiў у студэнцкую арганiзацыю 'Скарынiя', быў рэдактарам-выдаўцом грамадска-навуковага i лiтаратурнага час. 'Новая варта' ('Novaja varta'), што выдаваўся ў Вiльнi ў 1931-32, 1934. У другой палове 1930-х г. працаваў суддзёй у Ашмянах. Пасля ўсталявання ў Зах. Беларусi ў 1939 савецкай улады арыштаваны дзяржбяспекай i асуджаны да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Анежскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. З кастр. 1941 у польскiм корпусе Андэрса. Пасля вайны жыў у Вялiкабрытанii, прымаў актыўны ўдзел у бел. грамадскiм i рэлiгiйным жыццi. Быў сябрам прэзiдыума Беларускага вызвольнага фронту, старшынёй прадстаўнiцтва Беларускай цэнтральнай рады ў Вялiкабрытанii, кiраўнiком фiлiяла Антыбальшавiцкага блоку народаў у гэтай краiне.
  Лiт.: Канстанцiн Глiнскi (некралог) // Беларуская думка (ЗША). 1988. ? 33.
  
  ГЛУШАК Мар'ян Францавiч* [1920, Каменка-Струмiлава Цярнопальскага ваяв., Польшча, цяпер Украiна - ?], архiтэктар. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у Пiнскiм аблвыканкаме. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 15.9.1945. Асуджаны 3.11.1945 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 21.8.1989. Асабовая справа Г. ? 9807-с захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  ГНIЛЯКЕВIЧ Мiхаiл Паўлавiч [25.1(6.2).1887, в. Асташына Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 11.8.1945, ?], дзяржаўны дзеяч. З бел. сям'i. У 1907-14 працаваў на заводах Пецярбурга. За ўдзел у рэвалюцыйным руху зняволены. У 1914 мабiлiзаваны ў армiю. У 1917 адзiн з арганiзатараў Чырвонай гвардыi ў Петраградзе. З 1919 на партыйнай i прафсаюзнай рабоце ў БССР. Член ЦВК БССР у 1922-33 i яго прэзiдыума ў 1931-33. З мая 1929 наркам працы БССР, у сак. 1931 - вер. 1933 сакратар ЦВК БССР. Пасля на партыйнай i прафсаюзнай рабоце ў РСФСР.
  16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР як 'член сям'i здраднiка радзiмы' да 8 папраўча-працоўных работ была асуджана жонка або сваячка Г. Фядора Антонаўна Гнiлякевiч (н. ў 1896 у в. Асташына Навагрудѓскага пав.). 12.6.1938 яна была этапавана з Бутырскай турмы ў Акмолiнскае аддзяленне Карагандзiнскага канцѓлагера Казахскай ССР. Вызвалена 24.4.1946. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Хранить вечно.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.
  
  ГОЙЖА Антон Андрэевiч* [1891, в. Трыбушкi Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Быў жанаты, гадаваў двух сыноў. Падчас арышту начальнiк Казахбудшляху. Арыштаваны 28.6.1938. Асуджаны 29.8.1939. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Хранить вечно.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
   ГОЛАШ Альфрэд Юр'евiч* [1888, Мiнск - 13.4.1938, Мiнск, НКВД], садавод. З купецкай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў ва унiверсiтэцкiм гарадку. Арыштаваны 9.1.1938 у Мiнску па адрасе: зав. Масляўскi, д. 7, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 29.3.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць на карысць Германii' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 19.3.1959. Асабовая справа Г. ? 13903-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГОЛУБ Усевалад Пятровiч* [22.12.1903, Мiнск - 14.11.1938, Мiнск, НКВД], музыкант. З сям'i службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Кiраваў музычнымi гурткамi фабрычна-заводскага вучылiшча Наркамѓасветы, таварыства сляпых, арцелi 'Новы шлях'. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 5.8.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 38/9, кв. 1. Асуѓджаны 'тройкай' НКВД 16.10.1938 як 'агент латвiйскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Г. ? 24537-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГОЛЮДАЎ Сцяпан Георгiевiч* [1911, в. Казлова Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская (?) вобл. - 19.6.1938, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Томскага медыцынскага iнстытута (?), член ВКП(б). Арыштаваны 29.9.1937. Выключаны з партыi ў сувязi з арыштам. Асуджаны 19.6.1938 як 'член трацкiсцкай фашысцка-тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.3.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  ГОРАЎ Уладзiмiр Яфiмавiч* [1900, Велiж Вiцебскай губ., цяпер Смаленская вобл. - 20.6.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту ваенны аташэ СССР у Iспанii, камбрыг. Арыштаваны 25.1.1938 у Маскве па адрасе: Лубянскi праезд, д. 17, кв. 26. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.6.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 13.10.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ГОРСКI Вiктар Львовiч* [1906, Горкi Магiлёўѓскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. - ?], навуковец, педагог. З сям'i служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 13.9.1933. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 14.11.1933 як 'член шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Групавая справа Г. i некаторых iншых выкладчыкаў Горацкай акадэмii ? 5937-с захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
   ГОТЛIБАЙТЭ Хана Iльiнiчна* [1906, Пiльтвiке, цяпер Латвiя - ?], педагог. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала выкладчыкам у Вiцебскiм педагагiчным iнстытуце. Арыштавана 23.6.1941 у Вiцебску па адрасе: вул. Дэпутацкая, д. 1. Абвiнавачвалася ў 'правядзеннi антысавецкай агiтацыi'. Вызвалена i рэабiлiтавана 10.11.1941. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
  ГОТФРЫД Леў Аляксеевiч* [1904, Арцёмаўск, цяпер Краснаярскi край, Расiя - 28.06.1938, Мiнск, НКВД], партыйны дзеяч. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела прапаганды i агiтацыi ЦК ВКП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 5.11.1937 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам 28.6.1938 як 'член трацкiсцкай шкоднiцка-тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.12.1956. Асабовая справа Г. ? 16371-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ГРАБНIЦКI Отан Мiкалаевiч [28.2.1829, маёнтак Арэхаўна Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Ушацкi р-н Вiцебскай вобл. - 7.1.1865, Екацярынбург, перасыльная турма], ваенны дзеяч. З шляхецкага роду (бацька Г. ў розныя гады быў лепельскiм павятовым i вiцебскiм губернскiм маршалкам шляхты). Вучыўся ў прыватным пансiёне ў Вiльнi, пасля заканчэння якога паступiў на вайсковую службу, юнкер уланскага палка ў Крыме. Падтрымлiваў кантакты з татарскiм антыцарскiм рухам, за што ў 1854 арыштаваны i за 'шкодны характар думак' зняволены на 2 гады ў Петрапаўлаўскай крэпасцi. Потым адпраўлены салдатам у Сiбiрскi асобны корпус. У 1859 выйшаў у адстаўку i атрыѓмаў магчымасць вярнуцца на радзiму. З першых дзён далучыўся да паўстання 1863-64, камандаваў атрадам iнсургентаў у Вiцебскай губ., якi быў разбiты карнымi войскамi. Узяты ў палон, асуджаны да 6 гадоў катаргi. Загiнуў па дарозе ў Сiбiр.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Дьяков В.А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856-1865 годов: Библиографический словарь. М., 1967; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРАБОЎСКI Андрэй Паўлавiч* [1896, в. Сiпалiна Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскi р-н Вiцебскай вобл. - 4.11.1937, Томск, НКВД], медык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю. Падчас арышту загадчык медпункта в. Мiшуцiна Зыранскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 29.7.1937. Асуджаны 18.10.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.9.1957.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГРАБОЎСКI Стафан [24.6.1767, в. Асташына Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 4.6.1847], ваенны i палiт. дзеяч. Скончыўшы Рыцарскую школу ў Варшаве, быў накiраваны служыць харунжым у войска ВКЛ. Член Вiленскай масонскай ложы. У час ваенных дзеянняў Рэчы Паспалiтай з Раѓсiяй у 1792 падпалкоўнiк Г. вызначыўся ў баях пад Мiрам i Брэстам. Пры вызваленнi ў крас. 1794 Вiльнi ад расiйѓскага гарнiзона менавiта падыход атрада Г. адыграў рашаючую ролю ў адступленнi войск працiўѓнiка. Браў удзел у баях пад Соламi i Палянамi, у лiп. 1794 удзельнiчаў у абароне Вiльнi. У канцы жн. 1794 узначалiў рэйд 2-тысячнага атрада на Мiншчыну i Магiлёўшчыну па маршруту Араны-Койданава-Пухавiѓчы-Бабруйск-Любань. Разбiты ў Любанскiм баi 4.9.1794, вымушаны капiтуляваць. Зняволены ў Смаленскай турме. Паводле прысуду следчай камiсii выѓсланы ў Кастрамскую губ. У 1796 амнiсцiраваны iмператарам Паўлам I. У час расiйѓска-французскай вайны 1812 перайшоў на бок Напалеона7. Абраны брэсцкiм маршалкам i арганiзоўваў войска ў Брэсцкiм пав. Атрымаўшы званне генерал-маёра, узначалiў Вайсковы камiтэт у Вiльнi. Затым пад камандай Ю. Панятоўскага змагаўся супраць войск антыфранцузскай каалiцыi. Трапiў у палон пад Лейпцыгам. Дзякуючы хадайнiцтву А.Чартарыйскага вызвалены i з захаваннем вайсковага звання ўведзены ў склад вышэйшай адмiнiстрацыi Варшаўскага княства. Зблiзiўся з iмператарам Аляксандрам I. У 1816 прызначаны дырэктарам Вайсковай камiсii, у 1825 мiнiстрам-сакратаром Царства Польскага, падкантрольнага Расii. У 1826 атрымаў званне генерала дывiзii. Удзельнiк руска-турэцкай вайны 1826-29. У 1832-39 член Дзяржаўнага савета Расiйскай iмперыi. З 1839 у адстаўцы.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Mościcki H. Dzieje porozbiorowe Litwy i Rusi. T. 1: 1772-1800. Wilno, 1913; ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.
  
  ГРАБОЎСКI Ян Уладзiслававiч [1917, мяст. Ставiскi, цяпер Падляскага ваяв., Польшча - ?], музыкант. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту артыст тэатра 'Чырвоная зорка' (Ломжа). Арыштаваны 12.3.1941. Абвiнавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганiзацыi'. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 31.12.1964. Асабовая справа Г. ? П-8351 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  ГРАДОЎСКI Юльян Iосiфавiч* [1896 (паводле iншых звестак 1899), мяст. Сiдра Сакольскага пав., Гроѓдзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча (паводле iншых звестак Украiна) - ?], службовец. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920-23 у Чырвонай армii. Затым супрацоўнiк газ. 'Савецкая Беларусь'. Арыштаваны 18.6.1927 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 86, кв. 20. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 8.8.1927 як 'агент польскай разведкi' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Салавецкi канцлагер НКВД Комi АССР. У пачатку 1930-х г., верагодна, быў вызвалены. Працаваў аграномам. Зноў арыштаваны 2.12.1936 у Архангельску. Асуджаны 14.2.1937 Архангельскiм абл. судом за 'здраду радзiме' да 7 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе Г. (? 33372-с, захоўваецца з фотаздымкам у архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны ваеннай пракуратурай Беларусi 21.5.1992. Па другой ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.3.1992.
  Кр.: Поморский Мемориал: Книга памяти жертв политических репрессий. Архангельск, Т. 1.
  
  ГРАЗДЗЕНЯ Антон Iванавiч* [1893, в. Дабраволя Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - 5.11.1937, Томск, НКВД], лекар. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Бундзюрскай бальнiцы. Арыштаваны 8.9.1937 у пас. Бундзюры Чаiнскага р-на Томскай вобл. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 18.10.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 21.11.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГРАКОВIЧ Вiкенцiй Антонавiч [1901, в. Расохi Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў заатэхнiкам у саўгасе 'Горкi-Апчак' Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў васьмярых дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 1.2.1945. Асуджаны за 'здраду радзiме' 24.11.1945 да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены 29.1.1950. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.11.1960. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. ? 16808-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ГРАЧАНIК Аляксандр Iванавiч [1892, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 14.6.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], педагог, вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту камбрыг, старшы выкладчык кафедры тактыкi ваеннай акадэмii механiзацыi i матарызацыi Чырвонай армii. Арыштаваны 10.3.1938 у Маскве па адрасе: Патапаўскi зав., д. 9/11, кв. 34. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.6.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.2.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  ГРУДНIЦКI Яўген Рыгоравiч* [1907, в. Рачэнь Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Любанскi р-н, Мiнскай вобл. - 27.12.1937, Мiнск, НКВД], служачы. З сялянскай сям'i. У 1930-я г. загадчык склада зброi ваеннай кафедры Юрыдычнага iнстытута, член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 5.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 28, кв. 3. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 за 'шпiёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Г. ? 24541-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ГРУЗД Валянцiна Антонаўна* [1916, Алчэўск Кiеўскай губ. або м. Крывiчы Вiлейскага пав. Вiленѓскай губ., цяпер Мядзельскi р-н Мiнскай вобл. - ?], лiтаратурны работнiк. Мела няскончаную вышэйшую адукацыю. Працавала ў 'Сялянскай газеце'. Арыштавана 23.10.1944 у Вiлейцы. Асуджана 7.7.1945 за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана пракуратурай Мiнскай вобл. 25.5.1995. Асабовая справа Г. ? 36282-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ГРУЗДЗЬ Васiль Антонавiч* [1914, Алчэўск, цяпер Украiна - 29.9.1937, Свярдлоўск, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт 2-га курса Уральскага (?) горнага iнстытута. Арыштаваны 16.6.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 24.9.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  ГРУЗЕЛЬ Вацлаў Пятровiч [24.9.1884, Сахачэўскi пав. Варшаўскай губ., цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча - 21.8.1937, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1910-я г. вёў рэвалюцыйную работу ў Польшчы, на Каўказе i Украiне. Член СДКПiЛ i РСДРП. Удзельнiчаў ва ўзброеных паўстаннях i партызанскiх выступленнях. Двойчы зняволены ў турме, сасланы. У 1918-21 служыў у Чырвонай армii на Зах. i Паўдн. франтах. З 1921 старшыня Мiнскага павятовага выканкама, сакратар Бабруйскага павятовага камiтэта КП(б)Б, старшыня Бабруйскага павятовага выканкама. Узначальваў цэнтральныя органы ўлады БССР: у 1924-26 наркам Рабоча-сялянскай iнспекцыi БССР, старшыня Бюджэтнай камiсii ЦВК БССР, да 1925 старшыня Цэнтральнай кантрольнай камiсii КП(б)Б. Кандыдат у члены Польскага бюро пры ЦК КП(б)Б у 1922; кандыдат у члены (1921-22) i член (1923-24) ЦБ КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 1921-26 i ЦВК СССР у 1922-27. У 1926 накiраваны на работу ў РСФСР. Апошняе месца работы - адказны сакратар партыйнай калегii Камiсii партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) Яраслаўскай вобл. Арыштаваны 16.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. Серафiмовiча, д. 2, кв. 307. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 21.8.1937 за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 23.5.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.
  
  ГРУК Уладзiмiр Маркавiч* [1912, Звянiгарад Маскоўскай губ., цяпер Маскоўская вобл., Расiя - ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю. Iнжынер-пуцеец. У 1930-я г. знаходзiўся ў зняволеннi ў Беламорѓска-Балтыйскiм канцлагеры НКВД Карэла-Фiнскай АССР. 9.8.1935 (?) узяты пад варту. 20.11.1937 асуѓджаны 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзвеѓджая Гара (Сандармох). Дата смерцi невядома. Рэабiѓлiтаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 30.5.1964.
  Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмiтрыева.
  
  ГРЫБОЎСКI Павел Фамiч* [1902, в. Цвятаеўка, цяпер Краснаўсольскi р-н, Башкортастан, Расiя - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса. Арыштаваны 29.11.1937. Асуджаны за 'шкоднiцкую дзейнасць' i 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 22.10.1965.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  ГРЫГАРУК Iван Антонавiч* [1900, в. Трасцянiца Бельскага пав. Гродзенсквй губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 29.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1924 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту старшыня Чырвонагвардзейскага раённага выканаўчага камiтэта Ленiнградскай вобл. Арыштаваны 20.6.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Гулярная, д. 25, кв. 55. Выключаны з ВКП(б) у сувязi з арыштам. Асуджаны выязной сесiяй ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР у Ленiнградзе 29.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шкоднiцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  ГРЫДЗЮШКА Бранiслаў Мiхайлавiч* [1895, ? - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту старшыня Дзядовiцкага раённага савета 'Асаавiяхiма'. Арыштаваны 23.7.1937. Асуджаны выязной сесiяй ваеннай калегii Вярхоўнага суда СССР у Ленiнградзе 2.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шкоднiцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Дата i месца смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны 4.8.1956.
  Кр.: Не предать забвению.
  
  ГРЫНБЛАТ Леапольд Саламонавiч* [1901, Мiнск - ?], iнжынер-электрык. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Удзельнiчаў у 2-й сусветнай вайне. Арыштаваны 29.5.1968 у Мiнску па адрасе: Ленiнскi праспект, д. 23, кв. 34. Па дадзеных следства, у студз. 1968 (будучы пенсiянерам) скапiраваў i даваў чытаць знаёмым антысавецкi 'Лiст сябру'; рэгулярна слухаў 'Голас Амерыкi' i 'Голас Iзраiля'. Падчас вобыску ў яго кватэры знойдзена сiянiсцкая лiтаратура. На паведамленнi аб арышце Г. пракурор аддзела па нагляду за следствам у органах дзяржаўнай бяспекi пракуратуры СССР наклаў рэзалюцыю: '[Следчы] т. Бялiнскi пiша нейкую лухту. 'Праслухоўваў ...' - у гэтым няма складу злачынства! А 'Лiст сябру' АДЗIН, сам па сабе яшчэ недастатковы для арышту 67-гадовага старога. Што, у Беларусi няма чаго т. Бялiнскаму рабiць?' Але, нягледзячы на такое заступнiцтва, 4.12.1968 Г. быў асуджаны за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 1 года i 6 месяцаў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 29.4.1996 прэзiдыумам Вярхоўнага суда Беларусi. Асабовая справа Г. ? 36834-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 2595.
  Лiт.: 5810, с. 692-693.
  
  ГРЫНЁЎ Уладзiслаў Аркадзевiч* [сак. 1891, Магiлёў - ?], журналiст. З дваранскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вайсковага аддзела газ. 'Рабочий' (?). Арыштаваны 9.1.1931 у Мiнску па адрасе: Лагойскi зав., д. 13, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 18.7.1931 за 'садзейнiчанне белапалякам' да ВМП (прысуд быў заменены на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа Г. ? 24815-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГРЫНШТЭЙН Хема Барысавiч* [1907, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл - ?], журналiст. З сям'i рабочага. Меў няскончаную сярэдне-спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. рэдактар шматтыражкi Бабруйскага лесакамбiната. Арыштаваны 2.9.1937. Абвiнавачваўся ў 'контррэвалюцыйнай дзейнасцi'. Вызвалены да суда. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Бабруйскiм НКВД 15.12.1938. Асабовая справа Г. ? 5781 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  ГРЫНЯВIЦКI Iгнат Яўхiмавiч [жн. 1855, паводле iншых звестак восень 1856, маёнтак Басiн Бабруйѓскага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Калiнаўка Клiчаўскага р-на Магiлёўскай вобл. - 1(13).3.1881, Пецярбург], нарадаволец, публiцыст. З маламаёмаснага дваранства. Вучыўся ў Беластоцкiм рэальным вучылiшчы, у Пецярбургскiм тэхналагiчным iнстытуце (1875-80), дзе ўдзельнiчаў у польска-лiтоўска-бел. i рускiх рэвалюцыйных гуртках. У лiст. 1875 за ўдзел у студэнцкiх хваляваннях часова адлiчаны з iнстытута. Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых, збiраў грошы палiт. вязням, вырабляў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 член партыi 'Народная воля', адзiн з заснавальнiкаў яе бел. фракцыi, нацыянальная праграма якой была надрукавана ў 1884 у час. 'Гоман'. У 1880 разам з А.Жалябавым, С.Пяроўскай i iнш. ўвайшоў у цэнтральны нарадавольскi гурток прапагандыстаў. Стаў адным са стваральнiкаў i аўтараў нарадавольскай 'Рабочей газеты'. Таксама ўвайшоў у склад групы, якая ўсю зiму (1880- 81) сачыла за перамяшчэннямi цара Аляксандра II. 26.2.1881 быў прызначаны адным з 4 выканаўцаў, якiм 'Народная воля' даручыла здзейснiць тэрарыстычны акт. У ноч перад замахам склаў тэстамент, у якiм напiсаў: 'Я не буду ўдзельнiчаць у апошняй барацьбе. Лёс асудзiў мяне на раннюю гiбель'. 1(13).3.1881 бомбай, кiнутай Г., Аляксандр II быў забiты. Смяротна паранены Г. памёр у прыдворным Канюшанным шпiталi. Iмя Г. носiць мост у Пецярбургу, якi знаходзiцца недалёка ад месца замаху.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Тв.: Завещание И.И.Гриневицкого // 'Народная воля' в документах и воспоминаниях. М., 1930.
  Лiт.: Биография Гриневицкого // На Родине. Лондон. 1882. ? 1; Глинский Б.Б. Революционный период русской истории (1861-1881 гг.). Ч. 2. СПб., 1913; Жуковский-Жук И.И. Игнатий Иоакимович Гриневицкий. М., 1930; Лiпскi У. Невядомы: Аповесць пра Iгната Грынявiцкага. Мн., 1990; 1 марта 1881 года. Казнь императора Александра II: Документы и воспоминания. Л., 1991; Арлоў У.А. Прысуд выканаў невядомы: Iгнат Грынявiцкi. Мн., 1992; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫСЕВIЧ Рыгор Пятровiч [1896, Бельск Гроѓдзенскай губ., цяпер Бельск-Падляшскi Падляшскага ваяв., Польшча - 1938, НКВД], дзяржаўны дзеяч. У 8 гадоў пачаў працаваць на кафляным заводзе ў Бельѓску. У 1910 за ўдзел у забастоўцы звольнены з завода. Уладкаваўся на чыгунку. У 1915 мабiлiзаваны ў армiю i накiраваны на фронт. У 1917 уступiў у РКП(б). У 1918-20 у Чырвонай армii. У 1920-21 на гаспадарчай i партыйнай рабоце ў Баранавiчах. Пасля заключэння Рыжскага мiру i перадачы Зах. Беларусi Польшчы пераехаў у Барысаў. У 1926 скончыў Ленiнградскi камунiѓстычны ун-т. На працягу 1926-29 сакратар Магiлёўѓскага, Бабруйскага акруговых камiтэтаў КП(б)Б. З 1929 старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркi БССР, у 1932-33 наркам лёгкай прамысловасцi БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1927-34, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1929-34. Падчас барацьбы ўнутры партыйнай вярхушкi КП(б)Б па загаду Гiкалы Г. як чалавек Галадзеда быў зняты з пасад i накiраваны начальнiкам палiтѓаддзела чыгункi ў Сiбiр. Арыштаваны i расстраляны ў 1938. Рэабiлiтаваны ў 1956.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  Лiт.: Кандыбовiч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi. Мн., 2000; ЭГБ, т. 3.
  
  ГРЫСЕВIЧ Ян Станiслававiч* [1899, Гродзенская (?) губ., цяпер Гродзенская вобл. - 20.11.1937, Башкiрѓская АССР, НКВД], юрыст. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту стажор калегii адвакатаў Уфы. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 23.8.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 14.1.1958.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  ГРЫЦ Вера Апанасаўна [5.11.1905, в. Ганчары Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. - пасля 1970-х г., Мiнск], навучэнка, сястра Зоi Грыц. З сям'i сельскага настаўнiка. Падчас арышту студэнтка Мiнскага садова-агароднага iнстытута. Арыштавана 26.9.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Сухая, д. 2, кв. 1. Асуджана з сястрой 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Iнцiнскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл., затым у Паўночна-Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалена ў 1944. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.4.1956. З 1970-х г. жыла ў Мiнску. Справа сясцёр Г. ? 10182-с з фотаѓздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГРЫЦ Зоя Апанасаўна [н. 31.12.1907, в. Ганчары Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - ?], педагог, мемуарыстка, сястра Веры Грыц. З сям'i сельскага настаўнiка. З пачаткам 1-й суѓсветнай вайны сям'я Г. пераехала ў Смаленск, адкуль эвакуiравалася ў Сiбiр. У 1921 яны вярнулiся на раѓдзiму - спачатку жылi ў Шчучыне, потым пераехалi ў Вiльню. Г. з братам i сястрой паступiла ў Вiленскую беларускую гiмназiю. Брала ўдзел у дзейнасцi гiмназiчнага тэатра, грала ў спектаклях 'Паўлiнка', 'Страхi жыцця', 'Збянтэжаны Саўка', пераклала з украiнскай мовы п'есу 'Наталка-Палтаўка', удзельнiчала ў яе сцэнiчнай пастаноўцы. Спявала ў 'Хоры славянскай песнi' пад кiраўнiцтвам Р. Шырмы. Скончыла гiмназiю ў 1927. Далейшых перспектыў на вучобу ў Польшчы не мела, бо пасля бел. гiмназii не прымалi ва ун-т. Пад Радашковiчамi нелегальна перайшла мяжу з СССР, куды пасля разгрому Грамады ўцёк яе бацька. Адразу пасля пераходу арыштавана. Правяла ў ДПУ Заслаўя i Мiнска 3 тыднi. У канцы 1920-х г. (?) паступiла ў БДУ (паводле iншых звестак у МВПI), якi скончыла ў 1933. Тады ж яе пачалi выклiкаць у ГПУ. Арыштавана 25.9.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Брылеўская, д. 11/12, кв. 1. Абвiнавачвалася ў шпiянажы i прыналежнасцi да ПАВ. У гэты час Г. была цяжарнаю. Пад нацiскам ГПУ муж спынiў з ёй усялякiя сувязi. Асуджана з сястрой 9.1.1934 як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапавана ў Паўночна-Чыгуначны канцлагер Комi АССР (Кылтава). Паколькi мела вышэйшую адукацыю i ведала латынь, то спачатку трапiла ў медсанчастку. Брала ўдзел у рабоце драмгуртка, якiм кiраваў зняволены артыст тэатра Массавета Сяргей Глебаў. Жыла ў адным памяшканнi з княгiняй Ганнай Урусавай, якая шмат зрабiла дзеля далейшай адукацыi Г. У 1937 накiравана на агульныя работы на торфараспрацоўках. У лагеры паўторна вышла замуж за эстонца; нарадзiла сыноў. Муж загiнуў у зняволеннi. Зноў арыштавана ў 1938, адвезена ў палiтiзалятар у Чэб'i, дзе была моцна катаваная. Г. прыгадвае: 'Дзесьцi ў 1938 нас зноў адвязлi ў турму ў Княжпагост. Калi там я выйшла ў двор, мужчыны, якiя стаялi непадалёк, раптам знялi шапкi i нахiлiлi галовы. Я пытаюся: 'А што гэта такое?' А жанчыны гавораць: 'Таму што следчыя казалi: 'Чаго крычыш, вось мы Грыц бiлi, яна маўчала'. Праз нейкi час вернута ў Кылтава. Калi ў 1943 скончыўся тэрмiн зняволення Г., яе пакiнулi ў лагеры да заканчэння вайны. Вызвалена 29.7.1946. Накiравалася на Кубань, потым у Кабарду. Нiдзе не магла атрымаць сталай работы. Была на мяжы самагубства. Старэйшая сястра паклiкала яе да сябе ў Джэзказган, дзе здолела атрымаць работу ў чыгуначнай школе. Па даносу (дырэктара школы) у 1951 арыштавана чарговы раз. 7.1.1952 асуджана на ссылку ў Карагандзiнскую вобл. Пасля вызвалення (10.9.1954) пакiнута пад наглядам. Працавала ў казахскай школе. У 1964 пераехала ў Лiтву, потым у Мiнск. Аўтар мемуараў, якiя часткова апублiкаваны. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа сясцёр Г. ? 10182-с з iх фотаздымкамi захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Тв: У сталiнскiх засценках // Боль людская. Воспоминания жертв политических репресий 1930-1950-х годов. Мн., 1999.
  
  ГРЭЦКI Iван Мiкалаевiч [1898, мяст. Косава Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 1937 (?), НКВД], удзельнiк нацыянальнага i рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусi. У 1924-27 сакратар падпольнага райкама КПЗБ у Палескiм ваяв. Арыштаваны польскiмi ўладамi ў 1927. У 1928 завочна абраны выбаршчыкамi дэпутатам польскага Сейма, у сувязi з чым вызвалены з турмы. У Сейме стаў адным з кiраўнiкоў фракцыi i нацыянальна-вызваленчай арганiѓзацыi 'Змаганне', абраны яе сакратаром. Зноў арыштаваны 30.8.1930 за дзейнасць у 'Грамадзе', асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волi. У вынiку абмену палiтвязнямi ў 1932 перададзены савецкаму боку. Жыў у Мiнску. Арыштаваны НКВД. Загiнуў у зняволеннi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Bergman A. Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 50-51, 160; ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.
  
  ГУДЗIК Сяргей Пятровiч [1905, мяст. Быцень Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец, педагог. У 1927 устуѓпiў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Казанскага авiяцыйнага iнстытута. Арыштаваны 13.8.1936. Асуѓджаны асобай нарадай НКВД СССР 10.12.1936 за 'садзейнiчанне трацкiсцкай дзейнасцi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi, затым пераведзены, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Iжэмскi канцлагеры НКВД Комi АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 12.4.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГУДЗIНОВIЧ Аляксей Восiпавiч* [1909, мяст. Азёры Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - 21.2.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк мантажнага цэха Дзягцярѓскага рудаўпраўлення. Арыштаваны 17.12.1937. Асуѓджаны 15.1.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГУДКОЎ Фёдар Андрэевiч* [1888, в. Шэркiна (Другое Шэркiна) Вiцебскай губ., цяпер Лёзненскi р-н Вiцебѓскай вобл. - ?], медык. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту фельчар Ухцiнскага раённага аддзела аховы здароўя Комi АССР. Арыштаваны 5.11.1944 у пас. Мадмас Комi АССР. Асуджаны 12.11.1945 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Покаяние.
  
  ГУДОВIЧ Вячаслаў Савельевiч* [1883, Вязьма Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя - ?], службовец. З бел. сям'i. Апошняе месца работы - кансультант планава-эканамiчнага аддзела Омскай чыгункi. Арыштаваны 16.12.1930. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ Заходнесiбiрскага краю 1.3.1931 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 27.6.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ГУЗОЎСКI Аляксей Восiпавiч* [1903, мяст. Цiхiнiчы Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. - 6.10.1937, Ленiнѓград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк лабораторыi завода 'Электраапарат', член ВКП(б). Арыштаваны 30.8.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Петрапаўлаўская, д. 6, кв. 23. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 1.10.1937 за 'шпiянаж' i як 'член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГУЛЮТА Лука Сiдаравiч* [1900, в. Кажановiчы Магiлёўскай губ., цяпер Жыткавiцкi р-н Гомельскай вобл. - ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту iнжынер, камендант ваеннага гарадка. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 11.3.1942 у Зеленадольѓску Татарскай АССР. Асуджаны трыбуналам войскаў НКВД Татарскай АССР 24.4.1942 за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 4.6.1957.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  ГУМIН Мiкалай Мiхайлавiч* [1905, в. Старое Сяло Замосцкага пав. Холмскай губ., цяпер Польшча - 21.10.1937, Масква, НКВД], вайсковец, службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1929 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк участка Ваенспецбуда. Арыштаваны 20.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Малая Татарѓская, д. 16, кв. 35. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 19.10.1937 за 'шкоднiцкую работу, накiраваную на зрыў будаўнiцтва аэрадрома' да ВМП. Расстраляны на паѓлiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 6.7.1957. Асабовая справа Г. ? 36645 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ГУРА Iван Пятровiч* [1886, в. Брэжнiца Кракаўѓскага пав., Аўстра-Венгрыя, цяпер Польшча - ?], грамадскi дзеяч. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. На момант арышту (4.10.1939) бургамiстр Докшыц. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 як 'кiраўнiк фашысцкай арганiзацыi 'Стральцы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сiбiрскi канцлагер НКВД Новасiбiрскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Вiцебскай вобл. 22.12.1989. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  
   ГУРАЛЬНIК Iосiф Майсеевiч* [31.1.1895, мяст. Хадаркоў Кiеўскай губ., цяпер Украiна - 4.11.1937, Мiнск, НКВД], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыi. Арыштаваны 24.9.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Ленiнская, д. 25, кв. 9. Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1937 'за контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам Ленiнградскай ВА 11.9.1957. Асабовая справа Г. ? 11321-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГУРВIЧ Цыля Iсакаўна* [1905, Мiнск - ?], педагог, дачка Iсака Гурвiча, пляменнiца Яўгенii Гурвiч. Атрымала вышэйшую адукацыю (хутчэй за ўсё, скончыла БДУ). Выкладала ў МВПI. Уступiла ў ВКП(б). Выйшла замуж, гадавала дзiця. Арыштавана 14.4.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Ленiнская, д. 39, кв. 6. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за 'цесную сувязь з польскiм агентам Шаломавым i шпiёнскую дзейнасць' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбывала ў Паўладары. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 18.10.1955. Асабовая справа Г. ? 5554-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГУРСКI Парфён Яфiмавiч* [1899, в. Васiлевiчы Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер горад Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. - 27.8.1937, Ленiнград, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту начальнiк аддзела агнявыбухсклада ? 70 Ленiнградскай ВА. Арыштаваны 8.8.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 25.8.1937 за 'шпiянаж' i як 'член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
   Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГУРСКI Яўген Аляксандравiч* [1920, в. Гарбацэвiчы Бабруйскага пав. Гомельскай губ. - ?], навучэнец. З сям'i святара. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Падчас арышту студэнт 5 курса Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii. Арыштаваны 20.12.1950 у Горках Магiлёўскай вобл. Асуджаны 21.4.1951 за 'здраду радзiме' да 25 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення волi. Этапаваны ў Нарыльскi канцлагер МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.5.1956 камiсiяй прэзiдыума Вярхоўнага савета СССР. Асабовая справа Г. ? 2524-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГУРЫН Яўген Iванавiч [1895, в. Ярэмiчы Наваѓгрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 16.8.1937, Масква, НКВД], партыйны дзеяч, верагодна, брат Мiхаiла Гурына-Маразоўѓскага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту сакратар Нагiнскага гаркама ВКП(б) Маскоўскай вобл. Арыштаваны 22.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялiкая Паштовая, д. 18/20. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 16.8.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны 22.9.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934-1940. М., 1993. Вып. 1.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГУРЫНОВIЧ Сцяпан Андрэевiч* [1901, в. Шышчыцы, цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 9.2.1938, Курск, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту нам. начальнiка штаба 55 артылерыйскага палка 55 стралковай дывiзii. Арыштаваны 1.4.1937. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.5.1967.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ГУРЫНОВIЧ Сяргей Мiхайлавiч* [1906, Вiльня, цяпер Вiльнюс, Лiтва - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], навуковец. З сям'i служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. навуковы супрацоўнiк БелАН, член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны ў Мiнску 4.9.1937 па адрасе: вул. Камунiстычная, д. 16, кв. 60. Асуджаны 'тройкай' НКВД 24.11.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны ў першую пасля прыгавору ноч. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Справа Г. ? 15404-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ГУРЭВIЧ Вульф Ашэравiч* [1901, в. Напраснаўка Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi p-н Магiлёўскай вобл. - ?], работнiк сельскай гаспадаркi. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў на Горкаўскай занальнай малочнай станцыi буйной pагатай жывёлы. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 24.4.1933. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай шкоднiцкай арганiзацыi' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмiтpаўскi канцлагер Маскоўскай вобл. У 1935 высланы ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Г. i iнш. ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГУРЭВIЧ Нохiм Гiршавiч* [1895, в. Чараўня, цяпер Старадубскi р-н Бранскай вобл., Расiя - 1937 (?), Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям'i рабочага. У 1918-20 у Чырвонай армii, уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР. Апошняе месца работы - наркам унутранага гандлю БССР. Арыштаваны 17.7.1937 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 як 'член тэрарыстычнай шпiёнскай арганiзацыi' i за 'падрыўную дзейнасць' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Дата смерцi дакладна невядома. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа Г. ? 10795-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ГУСТЫР Ян Фёдаравiч* [1904, мяст. Ружаны Слонiмскага пав., Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - 17.5.1937, Мiнск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям'i. У 1919-1920 у Чырвонай армii. У 1925 уступiў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнiк БелАН. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Арыштаваны 29.10.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8, кв. 1. Асуджаны калегiяй АДПУ 9.1.1934 як 'кiраўнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Адначасова з БССР была выслана сям'я Г. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Г. ? 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
   ГУТКОЎСКI Павел Макаравiч [25.1.1893, в. Забелы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. - 13.10.1962], графiк, брат Мiкалая Гуткоўскага. З сялянскай сям'i. Вучыўся ў iканапiснай майстэрнi П.Курбатава ў Мiнску, Варшаўскай мастацкай школе. У 1917-19 у Чырвонай армii. У мiжваенны час працаваў гравёрам на Мiнскiм мастацкiм камбiнаце. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 5.8.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Беламорская, д. 26/1. Асуджаны 3.3.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi ўладамi ў перыяд акупацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў адзiн з далёкаўсходнiх канцлагераў. Вызвалены 20.6.1954. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.12.1956. Аўтар карцiн 'Беларускiя сяляне', 'Сыты галоднага не разумее' i iнш. Асабовая справа Г. ? 7948-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: БЭ, т. 5.
  
  ГУЦЭВIЧ Антон Фёдаравiч* [1899, в. Дзмiтрыевiчы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дацэнт Вiцебскага педагагiчнага iнстытута. Арыштаваны 1.9.1938 у Вiцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 46, кв. 13. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.2.1940 як 'сацыяльна-небяспечны элемент i агент польскай разведкi' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 25.9.1956. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
   Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ГУШЧА Якаў Мiкалаевiч* [1881, в. Слабада Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. - 11.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту памочнiк iнспектара Упраўлення марскiх сiл Чырвонай армii. Арыштаваны 19.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. Герцэна, д. 45, кв. 6. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 11.1.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай Расii 15.4.1992.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"