Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Д 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ДАБРАВОЛЬСКI Аляксандр Мiкалаевiч* [14.5.1895, в. Абрубы Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. - 23.1.1938, Слуцк, НКВД], педагог, верагодна, брат Iвана Дабравольскага i Усцiна Дабравольскага. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткi 1-й СШ Слуцка Мiнскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 26.8.1937 у Слуцку па адрасе: вул. Вечарневiча, д. 14. Асуджаны 7.12.1937 'тройкай' НКВД як 'палiтычны эмiгрант i агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 9.5.1957. Асабовая справа Д. ? 10288-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАБРАВОЛЬСКI Васiль Iванавiч* [1903, Мiнск - 9.5.1938, Магiлёў (?), НКВД], педагог, верагодна, брат Станiслава Дабравольскага. З сям'i рабочага. Працаваў настаўнiкам у Магiлёўскай школе малапiсьменных. Быў жанаты. Арыштаваны 13.2.1938. Асуджаны 9.4.1938 пазасудовым органам НКВД як 'польскi агент' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 22.6.1959. Асабовая справа Д. ? 6465 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  ДАБРАВОЛЬСКI Iван Мiкалаевiч* [1890, ? - 1.4.1938, Смаленск, НКВД], педагог, верагодна, брат Аляксандра Дабравольскага i Усцiна Дабравольскага. З бел. сялянскай сям'i. Працаваў настаўнiкам у Дарагабужы Смаленскай вобл. Арыштаваны 10.11.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 1.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' i за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  ДАБРАВОЛЬСКI Станiслаў Iванавiч* [1909, Мiнск - ?], службовец, верагодна, брат Васiля Дабравольскага. З сям'i рабочага. Падчас арышту iнстpуктаp Койданаўскага раённага выканаўчага камiтэта. Арыштаваны 26.11.1933 у в. Баранаўшчына (?). Асуджаны 26.12.1933 за 'прыналежнасць да польскай разведкi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 5.6.1946. Зноў арыштаваны i 29.11.1950 асуджаны да ссылкi ў Краснаярскi край. Канчаткова вызвалены 30.8.1954. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 13.11.1962. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. ? 24801-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ДАБРАВОЛЬСКI Усцiн Мiкалаевiч* [1905, в. Абрубы Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. - 19.10.1938, Масква, НКВД], службовец, верагодна, брат Аляксандра Дабравольскага i Iвана Дабравольскага. З бел. сялянскай сям'i. Скончыў Маскоўскi дзяржаўны ун-т. У 1928 уступiў у ВКП(б). Апошняе месца работы - iнжынер лабораторыi гiдрамеханiзацыi Куйбышаўскага гiдравузла. Арыштаваны 8.3.1938 у Дзмiтраве Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Бальшавiцкая, д. 9, кв. 6. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 10.10.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 29.9.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ДАВЫДЗЕНКА Сяргей Аляксандравiч* [1895, в. Байкi Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту iнжынер-хiмiк, лабарант абл. санiтарна-гiгiенiчѓнай лабараторыi. Арыштаваны 17.1.1949 у Омску. Асуѓджаны трыбуналам войск НКВД Омскай вобл. 23.3.1949 як 'член антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 10.7.1956 артыкул абвiнавачання быў зменены на 'антысавецкую агiтацыю' з мерай пакарання 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 24.12.1991.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАВЫДКIНА Клара Андрэеўна* [1927, Бабруйск, цяпер Магiлёўская вобл. - ?], навучэнка. З сям'i рабочага. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi, вучылася ў 5-м класе Бабруйскай школы. Арыштавана 28.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 1.9.1945 як 'член фашысцкай арганiзацыi 'Саюз барацьбы супраць бальшавiзма' да 9 месяцаў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 14.3.1975. Асабовая справа Д. ? 9519 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  ДАВЫДОВIЧ Я. А.* [? - ?], пенсiянер, удзельнiк яўрэйскага нацыянальнага руху. Жыхар Мiнска. Удзельѓнiк 2-й сусветнай вайны. Захоўваў пiсталет 'ТТ' з патронамi. Разам з Г. Я. Кiпнiсам распаўсюджваў лiтаратуру i лiсты пра становiшча яўрэяў у СССР. У адным з пасланняў гаварылася: 'Калi я бачу цкаванне i здзек над яўрэйскiм народам, маё сэрца аблiваецца крывёю. Я бачу, як мабiлiзаваны друк, радыё, тэлебачанне, лектары i прамоўцы, увесь дзяржаўны апарат велiзарнай сусветнай дзяржавы, каб задушыць у маiх братоў-яўрэяў веру ў сябе, узвесцi на iх паклёп i абылгаць iх перад грамадзянамi сваёй краiны i перад усiм светам... У мяне часта пытаюцца - навошта я ўзняў голас пратэста... скажу - нельга гэтым псам-чарнасоценцам вечна ўсё спускаць з рук. Яны запаўняюць усю краiну, увесь свет'. Прэзiдыум Вярхоўнага Савета БССР указам ад 22.5.1973, улiчваючы ўдзел Д. ў вайне, заслугi ў працоўнай дзейнасцi, узнагароджанне баявымi ордэнамi i медалямi СССР, прымаючы пад увагу стары ўзрост i слабы стан здароўя, вызвалiў Д. ад крымiнальнай адказнасцi. Далейшы яго лёс невядомы.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 5584.
  Лiт.: 5810, с. 750.
  
  ДАIБРАЎ Iван Iванавiч* [1912, Мiнск - ?], мастак. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў афармiцелем. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 23.7.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Кастрычнiцкая, д. 13, кв. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.11.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ў Ягрынскi канцлагер МДБ Архангельскай вобл. Вызвалены ў 1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Беларусi 15.2.1993. Асабовая справа Д. ? 35088-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ДАЙЛIДЗЁНАК Адам Фамiч* [1903, в. Гваздова Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл. - 29.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту iнжынер аддзела галоўнага энергетыка завода iмя Кiрава ў Ленiнѓградзе. Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.9.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАКУТОВIЧ Фёдар Уладзiмiравiч* [студз. 1911, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?], навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт МВПI. Арыштаваны 11.10.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 110. Асуджаны 3.1.1938 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў паѓзбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа Д. ? 29314-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ДАМАРУК Архiп Акiмавiч* [1899, в. Крукавiчы (?) Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi (?) р-н Брэсцкай вобл. - 15.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту iнжынер-тэхнолаг завода 'Барацьбiт'. Арыштаваны 21.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Усачова, д. 62, кв. 236/239. Асуѓджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 28.11.1937 за 'шкоднiцкую дзейнасць на заводзе' i за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.10.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ДАМБРОЎСКI Уладзiмiр Аляксеевiч* [1907, в. Патока Гродзенскай губ., цяпер Шчучынскi р-н Гроѓдзенскай вобл. - 29.11.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту заатэхнiк вучэбнай гаспадаркi Заалагiчна-ветэрынарнага тэхнiкума. Арыштаваны 5.9.1937 у Томску. Асуджаны 13.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 23.11.1964.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  ДАМБРОЎСКI Чэслаў Чэслававiч [1891, в. Раѓкiтѓна Бложскага пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча - ?], вучоны-матэматык. У 1913 скончыў Пражскi ун-т. У 1920-я г. ўступiў у ВКП(б). У 1923-35 выкладчык БДУ. З 1932 прафесар. Падчас арышту прафесар Вiцебскага педагагiчнага iнстытута. Арыштаваны 29.6.1936 у Вiцебску па адрасе: Пралетарскi бульвар, д. 21, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1936 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вiцебскiм абл. судом 1.10.1966. Асабовая справа Д. ? 13345-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Тв.: Да пытання аб незалежнасцi пастулатаў у сiстэме Д.Гiльберга // Працы БДУ. 1932. ? 26; Еще раз о решении численных уравнений // Математическое обучение. 1930. ? 5.
  
  ДАМЕЛЬ Ян [1780, Мiтава Курляндскай губ., цяпер Елгава, Латвiя - 18(30).8.1840, Мiнск], мастак. З сям'i вайскоўца. У 1809 скончыў Вiленскi ун-т, быў вучнем вядомых мастакоў Ф.Смуглевiча i Я.Рустэма. Застаўся выкладаць на кафедры рысунак i жывапiс. У 1820 паводле лжывага абвiнавачання ў сувязях з фальшываманетчыкам сасланы ў Сiбiр. Фактычнай прычынай ссылкi, як стала вядома пазней, быў удзел Д. ў адной з тайных масонскiх арганiзацый. Па дарозе ў ссылку свае ўражаннi занатоўваў i замалёўваў у 'Дзённiк з вандравання ў Сiбiр'. Знаходзiўся ў ссылцы ў Табольску (размаляваў фрэскамi мясцовы евангелiцкi касцёл), Томску (упрыгожыў фрэскамi мясцовы касцёл бернардзiнцаў), Енiсейску. Зблiзiўся з правiцелем Сiбiры графам Спяранскiм, што аблегчыла яго долю ссыльнага i дапамагло хутчэй вярнуцца на радзiму. Вызвалены ў 1822, пасля чаго пасялiўся ў Мiнску. Творчасць Д. развiвалася пад уплывам класiцызму. Найбольш вядомы як майстар гiстарычнага жанру ў жывапiсе; сярод яго карцiн: 'Смерць князя Панятоўскага', 'Хрышчэнне славян', 'Смерць Глiнскага ў няволi', 'Вызваленне Т.Касцюшкi з цямнiцы' (1830-я г.), 'Адступленне французаў праз Вiльню ў 1812 г.' Гiстарычныя творы Д. вылучаюцца дакладнасцю дэталяў. Стварыў жывапiсныя творы на рэлiгiйныя сюжэты, партрэты князя Д.Радзiвiла, графаў I.Храптовiча, К.Тышкевiча, рэктара Вiленскага ун-та Ш.Малеўскага i iнш. Вялiкае месца ў творчасцi Д. займае пейзаж. Шырокай вядомасцю ў мiнскай публiкi карысталiся карыкатуры Д. Пахаваны ў касцёле Кальварыйскiх могiлак Мiнска. Замест помнiка над яго магiлай была павешана карцiна 'Маленне збавiцеля', якую Д. лiчыў адным з найлепшых сваiх твораў.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  Лiт.: Дробаў Л.Н. Беларускiя мастакi ХIХ ст. Мн., 1971; Яго ж. Живопись Белоруссии ХIХ - начала ХХ в. Мн., 1974; ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 6.
  
  ДАМIНIКОЎСКI Мiхаiл Адольфавiч [1892, в. Барацькоўшчына Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi (?) р-н Гродзенскай вобл. - 1.11.1938, Севастопаль, НКВД], вайсковец. З бел. рабочай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). (1918). Удзельнiк грамадзянскай вайны (камiсар). Падчас арышту начальнiк гiдраграфiчнага аддзела Чарнаморскага флота (Севастопаль). Арыштаваны 13.10.1937. Асуджаны 1.11.1938 як 'удзельнiк ваенна-фашысцкай змовы' да ВМП. Расстраляны. Адначасова да 5 гадоў пазбаўлення волi была прыгаворана жонка Д. Рэабiлiтаваны 28.9.1957 Ваеннай коллегией Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Д. ? П-7366 захоўваецца ў архiве УКГБ Гродзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАНЕЙКА Пётр Лук'янавiч* [1897, в. Дроздава Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. - 20.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту начальнiк часцi водазабеспячэння 1-га паравознага аддзялення ст. Волхаўбуд-1 (Барысава Горка) Кiраўскай чыгункi. Арыштаваны 20.8.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.9.1937 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАНIЛАЎ Вiктар Захаравiч* [1919, Гарадок Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў прарабам. Арыштаваны 16.1.1942 у Талгары Iлiйскага р-на Алма-Ацiнскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 4.7.1942 за 'антысавецкую дзейнасць' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Алма-Ацiнскiм абл. судом 31.8.1982.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАНIЛАЎ Еўдакiм Еўдакiмавiч* [1892, Краснае Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расiя - 8.1.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў аграномам. Арыштаваны 23.10.1937 у в. Аляксандраўская Томскай вобл. Асуджаны 8.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай ваенна-трацкiсцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 7.6.1957.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ДАНIЛЕВIЧ Станiслаў Iванавiч [1891, в. Велiманы Дзвiнскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Латвiя - 15.3.1938, Свярдлоўск, НКВД], работнiк культуры. Падчас арышту рэжысёр драматычнага гуртка ў клубе пры заводзе 'Вольта'. Арыштаваны 21.12.1937 у в. Баранча Краснаўральскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 7.2.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  ДАНIЛЮК Рыгор Сцяпанавiч [1896, Брэст - ?], вайсковец. З бел. сям'i. У 1918 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту камандзiр брыгады, нам. камандзiра 86 стралковай дывiзii. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга. Арыштаваны 4.3.1938 у Казанi. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 11.1.1940 за 'шпiянаж на карысць польскай разведкi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 10.2.1954.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  ДАНIС Уладзiмiр Войцехавiч* [1917, в. Пелуа, цяпер Ровенскай вобл., Украiна - ?], музыкант. З сялянскай сям'i. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Барысаўскiм ансамблi песнi i танца. Арыштаваны 18.12.1944 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi', але 28.7.1945 асобай нарадай пры НКВД вызвалены з улiкам тэрмiну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтаваны ваеннай пракуратурай Беларусi 11.3.1993. Асабовая справа Д. ? 35126-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ДАРАШЭВIЧ Зiнаiда Адамаўна* [1895 цi 1896, в. Мялешкавiчы., цяпер Мазырскi р-н Гомельскай вобл. (паводле iншых звестак в. Очыш (?) Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мiнскай вобл.) - 5.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту ўпаўнаважаная акцыянернага таварыства Iнтурыст (ст. Востраў Кастрычнiцкай чыгункi). Арыштавана 23.7.1937. Асуджана камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 29.10.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляна.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАРДАК Юдаль Самуiлавiч* [1896, мяст. Iлья Вiлейѓскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. - 9.7.1938, Мiнск, НКВД], навуковец. З сям'i службоўца. У 1930-я г. супрацоўнiк Навукова-даследчага iнстытута педагогiкi. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.5.1938 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiѓлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Д. ? 30238-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  ДАСТАНКА А. Ф.* [1903 - ?], галоўны iнжынер Iнстытута па праектаванню аб'ектаў энергетыкi. Жыхар Мiнска. У жн. 1958 - крас. 1959 вырабляў фотамантажы з карыкатурамi на савецкi лад i дасылаў iх у рэдакцыi газет i часопiсаў з гарадоў, куды ездзiў у камандзiроўкi. Асуджаны паводле артыкула 'антысавецкая агiтацыя i прапаганда' 30.7.1959. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 86961.
  Лiт.: 5810, с. 533.
  
  ДАЎГIЛЕВIЧ Сяргей Аляксандравiч* [1903, Мiнск - ?], музыкант. З сям'i рабочага. Працаваў у аркестры Тэатра оперы i балета. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 8.8.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Вызвалення, д. 1/35, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.3.1945 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 19.4.1990. Асабовая справа Д. ? 30696-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  
  ДАЎГЯЛА Сяргей Трафiмавiч* [1893, Велiж Вiцебскай губ., цяпер Смаленская вобл. - 30.3.1942, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту начальнiк сувязi 'Средуралмедьзавода'. Арыштаваны 4.8.1941 у Рэўдзе Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 11.10.1941 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ДАЎГЯЛА (ЗАВIША) Фёдар Васiлевiч [1886, в. Новыя Грамыкi Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Веткаўскi р-н Гомельскай вобл. - 23.2.1938, Томск, НКВД], службовец. Меў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнiк радыёсектара Нарымскага акруговага аддзела сувязi. Арыштаваны 10.12.1937 у Калпашове Томскай вобл. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 10.1.1938 за 'РОВС' (?) да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны СССР 13.9.1957.
  Кр.: Боль людская.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАЎКША Казiмiр Рамуальдавiч* [1884, Чавусы Магiлёўскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 26.10.1937, Мiнск, НКВД], журналiст, муж Марыi Даўкшы. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту рэдактар Мiнскай польскай газ. 'Орка'. Гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 4.8.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 68 або 64, кв. 2. Асуджаны 14.10.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 31.8.1959. Асабовая справа Д. ? 14625-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДАЎКША Марыя Фёдараўна* [1887, Херсон, цяпер Украiна - ?], педагог, жонка Казiмiра Даўкшы. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўнiцай у 44-й СШ Мiнска. Гадавала дваiх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 10.10.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 68 або 64, кв. 2. Асуѓджана 3.10.1945 як 'член антысавецкай арганiзацыi' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскi канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункi (ст. Сухабязводная). Вызвалена ў 1949. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтавана пракуратурай Мiнскай вобл. 26.6.1997. Асабовая справа Д. ? 36997-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  ДВАРЧАНIН Iларыён Сымонавiч* [сак. 1898, в. Погiры Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 24.9.1945, ГУЛАГ], службовец, брат Iгната Дварчанiна. З бел. сялянскай сям'i. У 1920-я г. студэнт Пражскага ун-та, член Саюза беларускiх студэнтаў. У пачатку 1930-х г. нам. дырэктара Беларускага дзяржаўнага паляўнiчага запаведнiка. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 3.9.1933 у в. Крайцы Бягомльскага р-на Мiнскай вобл. Асуджаны 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да ВМП (заменена на 10 гадоў папраўча-працоўных работ). Этапаваны ў адзiн з канцлагераў АДПУ Аpхангельскай вобл. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Пастановай КДБ БССР 16.8.1956 Асабовая справа Д. ? 10182-с (захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi) спынена.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДЗЕМIДЗЕНКА Сяргей Максiмавiч* [1904, в. Папоўка Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер в. Першамайск Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. - ?], работнiк культуры. З сялянскай сям'i. Падчас арышту мастацкi кiраўнiк Мiнскага раённага дома культуры. Быў жанаты, гадаваў траiх дзяцей. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны. Арыштаваны 18.7.1951 у пасёлку Ратамка каля Мiнска. Асуджаны 21.11.1951 за 'антысавецкую дзейнасць' да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Перавезены ў турму каля ст. Навасады Барысаўскага р-на Мiнскай вобл. (п. с. УЖ-15/2). Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.2.1995. Асабовая справа Д. ? 7521-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  
  ДЗЕМIДОВIЧ Алесь Пiлiпавiч [1897, Капыль, Мiнскай губ. - ?], бел. нацыянальны дзеяч, паэт. Член Беларускай сацыялiстычнай грамады. Скончыў Горацкi сельскагаспадарчы iнстытут (1925). У 1916 у армii. З 1917 працаваў ва Ўсерасiйскiм спажывецкiм таварыстве ў Маскве, з 1919 - у Мiнску. Арыштаваны ў 1921. З 1925 жыў у Горках, Лошыцы, працаваў у навукова-даѓследчым iнстытуце сельскай гаспадаркi, на бульбаводчай станцыi. Пiсаў вершы (з 1916), некаторыя з iх публiкаваў у газ. 'Дзяннiца'. Уваходзiў у Аршанскую фiлiю 'Маладняка'. Зноў арыштаваны 19.7.1930 i асуджаны да 5 гадоў ссылкi. Далейшы лёс невядомы.
  Лiт.: ЭГБ, т. 6-2.
  
  ДЗЕМIДОВIЧ Надзея Раманаўна [н. 24.2.1927, хут. Макейкi (?) Слонiмскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Слонiмскi р-н Гродзенскай вобл.], вязень ГУЛАГу, мемуарыстка. З восенi 1941 вучылася ў Слонiмскай беларускай гiмназii. Сяброўка СБМ, 6.11.1943 у 'Баранавiцкай газэце' дэбютавала вершам 'Сябрам С.Б.М.' У снеж. 1944 у час масавых арыштаў сяброў СБМ у Слонiме перайшла на нелегальнае становiшча. Члены сям'i Д. (у тым лiку i бацькi) арыштоўвалiся савецкiмi ўладамi як у перыяд 1939-41, так i пасля 1944. Д. хавалася да 1949, калi была арыштавана (25 вер.) у Петрапаўлаўску (Паўн. Казахстан). Пад следствам яе жорстка катавалi. Трыбуналам у Баранавiчах Д. была асуѓджана да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Тэрмiн адбывала спачатку ў Гроѓдзенскай турме, затым у Карагандзiнскай вобл. (пазней Джэзказганская вобл. Казахстана) у рэжымным лагеры Кенгiр. Удзельнiца Кенгiрскага паўстання (забастоўкi) вязняў 16.5.-26.6.1954, патопленага ў крывi. Этапавана ў Азёрны канцлагер МУС Iркуцкай вобл. (Тайшэт). Вызвалена як цяжкахворая 19.4.1956. Вярнуўшыся на радзiму, працавала на гаспадарцы ў Слонiмскiм р-не, потым перабралася ў Мiнск, уладкавалася на завод 'Гарызонт'. З-за свайго лагернага мiнулага была абмежавана ў магчымасцi выбраць месца работы. З 1977 iнвалiд 2-й групы, з 1980 - 1-й. Жыве ў Калодзiшчах пад Мiнскам. З 1990-х г. выступае ў друку з вершамi i ўспамiнамi.
  Тв.: Век так ня будзе. Мн., 2002.
  Лiт.: Майсеня Л. Надзея Дземiдовiч: 'Я сябе вiнаватай перад Радзiмай не лiчу' // Пагоня. 1998. 10 сак.; Народная воля. 1998. 8 мая; Антысавецкiя рухi.
  
  ДЗЕМIДОВIЧ Павел Паўлавiч* [1911 (паводле iншых звестак 1912), Дзвiнск Вiцебскай губ., цяпер Даўгаўпiлс, Латвiя - 27.11.1937, Ленiнград, НКВД], педагог. З сям'i бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык фiзiкi Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута. Арыштаваны 31.10.1933 у Мiнску па адрасе: Чырвонаармейскi зав., д. 4. Асуѓджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегii АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 3 гадоў пазбаўлення волi. 6.10.1937 Д. (на той час чырвонаармеец 113 асобнага будаўнiчага батальёна) быў узяты пад варту i 22.11.1937 асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР за 'антысавецкую агiтацыю i прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Д. ? 10182-с (спынена паводле пастановы КДБ БССР 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ДЗЁМIН Павел Фёдаравiч* [вер. 1906, в. Дурноўѓская Царыцынскай губ., цяпер Валгаградская вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. рэктара БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 72, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.7.1940 як 'член антысавецкай нацыяналiстычнай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi (былы Ухта-Пячорскi) канцлагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 2.10.1956. Асабовая справа Д. ? 7208-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ДЗЕНIСКЕВIЧ Мiкалай Мiхайлавiч [26.4 (9.5).1904, в. Закаблукi Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - 29,10.1937, Мiнск, НКВД], партыйны дзеяч, муж Iрыны Коршун. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мiнскай чыгунцы. З 1921 на камсамольскай рабоце. З 1925 сакратар Аршанскага камiтэта ЛКСМБ, затым на партыйнай рабоце. У 1930 скончыў курсы партыйных работнiкаў у Маскве. Ажанiўся, гадаваў дзiця. З 1933 загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, сакратар Лёзненскага райкама, Вiцебскага гаркама КП(б)Б (1937), другi сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны з жонкай 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б 'Гарадзiѓшча'. Асуджаны за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi правых' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 25.2.1956. Асабовая справа Д. ? 5900-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: ЭГБ, т. 3.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ДЗЕНIСЮК Вiктар Аляксеевiч* [1902, ст. Лыѓшчыцы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкi р-н - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту нам. начальнiка 7 аддзялення службы эксплуатацыi ст. Мурманск Кiраўскай чыгункi. Арыштаваны 3.11.1937 у Мурманску Ленiнградскай вобл. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'шпiёнскую дзейнасць i антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДЗЕРАВЯШКIН Васiль Сямёнавiч* [1917, ? - ?], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту старшы лейтэнант медыцынскай службы эвакуацыйнага ўпраўлення. Арыштаваны ў Башкiрыi 24.11.1943 за 'антысавецкую агiтацыю'. Асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 18.8.1966.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  ДЗЕРБУШ Сямён Герасiмавiч* [1898, в. Нарасць Суражскага пав. Чарнiгаўскай губ., цяпер Украiна - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса '10 гадоў Кастрычнiка'. Арыштаваны 2.4.1933 у в. Ерамееўка Палтаўскага р-на Заходнесiбiрскага краю. Асуджаны 25.4.1933 асобай 'тройкай' пры АДПУ Заходнесiбiрскага краю за 'антысавецкую шкоднiцкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам Сiбiрскай ВА 15.6.1956.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  ДЗIМАНШТЭЙН Фiма Авелевiч* [1905, мяст. Докшыцы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - 5.1.1938, Вiцебск, НКВД], педагог. З яўрэйскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Выкладаў музыку ў Вiцебскiм медыцынскiм ун-це i на Вiцебскай фабрыцы 'Прафiнтэрн'. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 27.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.12.1937 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 4.9.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДЗЬЯКАЎ Ананiй Iванавiч [1.10.1896, в. Багданаўка Мсцiслаўскага пав., цяпер Мсцiслаўскi р-н Магiлёўскай вобл. - 29.10.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог. З сялянскай сям'i. Скончыў пачатковую школу. Удзельнiчаў у 1-й сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афiцэрскае званне. У 1918 уступiў у ВКП(б), узначалiў Вяземскi зямельны аддзел. У 1919-23 служыў у Чырвонай армii (камандзiр роты). З 1923 нам. старшынi Мсцiслаўскага павятовага выканкама. У 1924 прызначаны нам. старшынi (потым старшынёй) Магiлёўскага акруговага выканкама. У лiп. 1928 накiраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмiю ў Маскву, але вучыцца не давялося - быў прызначаны нам. старшынi (пазней старшынёй) Вiцебскага выканкама. У 1930-34 вучыўся ў Масѓкве ў Iнстытуце чырвонай прафесуры. З лют. 1934 нам. рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. З восенi 1935 загадчык аддзела ЦВК БССР. У лiп. 1936 прызначаны наркамам асветы БССР. Арыштаваны 11.5.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як 'член нацыянал-фашысцкай арганiзацыi, якi праводзiў шкоднiцкую работу ў галiне народнай асветы' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1957. Асабовая справа Д. ? 10175-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  22.9.1937 у Мiнску па адрасе: вул. 11 лiпеня, д. 18, кв. 2 была арыштавана хатняя гаспадыня Дзьякава Марыя Iванаўна (н. 19.2.1904 у Мсцiслаўлi, атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю). 28.11.1937 асобай нарадай НКВД асуджана як 'жонка здраднiка радзiмы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ i этапавана ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана трыбуналам БВА 8.6.1956. Яе Асабовая справа ? 6688-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Лiт.: Яноўскi А., Зельскi А. Гiсторыя Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта ў бiяграфiях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 47-60.
  
  ДЗЯДУШЫК Сцяпан Iльiч* [1893, в. Новая Воля (?) Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. (?) - 22.12.1937, Масква, НКВД], ?. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту беспрацоўны. Арыштаваны 20.11.1937 у Маскве па адрасе: Дуброўка, Кааператыўныя дамы, к. 2, кв. 80. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 13.12.1937 за 'шкоднiцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 14.8.1961. Асабовая справа Д. 65843 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ДЗЯМЕНЦЬЕЎ Мiкалай Васiлевiч* [1899, ? - ?], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк штаба 98 стралковай дывiзii. Арыштаваны 2.9.1937. Асуѓджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 6.8.1955.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  ДЗЯМКО Уладзiмiр Iванавiч* [1925, Свярдлоўск, цяпер Екацярынбург, Расiя - ?], вайсковец. З бел. сям'i. Падчас арышту камандзiр узвода вайсковай часцi 29287. Прыморскага краю. Арыштаваны 21.9.1949. Асуджаны 29.11.1949 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  ДЗЯРВУК Iван Мiкалаевiч* [1879, в. Дуброўка Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскi р-н - ?, Пскоў, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту начальнiк пажарнай аховы торфапрадпрыемства. Арыштаваны 28.7.1938 у в. Лапацiна Пскоўскага р-на. Асуджаны 'тройкай' НКВД 11.10.1938 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны 17.1.1990.
  Кр.: Не предать забвению.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДЗЯТЛАЎ Яфiм Георгiевiч* [1894, в. Рабава Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi р-н - ?], навуковец. З сялянѓскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнiк 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту працаваў загадчыкам Гiдраметэаралагiчнай станцыi. Быў жанаты, меў дваiх дзяцей. Арыштаваны 3.11.1945 у Мiнску па адрасе: зав. 1-ы Пугачоўскi, д. 14, кв. 1. Асуджаны 2.10.1946 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 14.2.1994. Асабовая справа Д. ? 35850-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДМIТРЫЧЭНКА Антон Iсакавiч* [1887, в. Лiтоўскае Люцынскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лудзенскi р-н, Латвiя - 18.9.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1924 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту старшыня Чырвонагвардзейскага раённага выканаўчага камiтэта. Арыштаваны 3.8.1937 у Чырвонаѓгвардзейску Ленiнградскай вобл. па адрасе: вул. 25 Кастрычнiка, д. 41, кв. 5. Выключаны з ВКП(б) у сувязi з арыштам. Асуджаны выязной сесiяй спецыяльнай калегii Ленiнградскага абл. суда ў Чырвонагвардзейск 1.9.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКI Мiтрафан Вiктаравiч [2(14).6.1867, Рэчыца Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. - 30.9.1934, Масква], бел. i рускi гiсторык, эканамiст, этнограф. Закончыў гiсторыка-фiлалагiчны ф-т Кiеўскага ун-та (1894). Шлях у навуку распачаў са збору i вывучэння песень, абрадаў, казак, паданняў Палесся. У 1888 асобнай брашурай быў апублiкаваны этнаграфiчны эцюд будучага вучонага. У гэтым жа годзе ў васьмi нумарах газ. 'Минский листок' наѓдрукаваны артыкул 'Беларускае мiнулае', у якiм Д.-З. узняў праблему нацыянальнага адраджэння бел. народа аналагiчна чэхам, славакам, сербам. У 'Календары Северо-Западного Края на 1889 год' змясцiў матэрыялы з гiсторыi Беларусi, яе пiсьменства, нарысы пра мову, асобныя рэгiёны краю, нiзку народных песень, нататкi пра Вялiкдзень. Актыўна лiстуючыся з М.Я.Нiкiфароўскiм, Я.А.Ляцкiм, У.З.Завiтневiчам, Я. Лучынам, Д.-З. у 1890-я г. iмкнуўся аб'яднаць даследчыкаў беларушчыны. У гэты перыяд iм напiсана i апублiкавана вялiкая серыя фальклорна-этнаграфiчных даследаванняў пра сямейны побыт, абрады, вераваннi беларусаў. З 1895 Д.-З. працаваў у Маскве, спачатку памочнiкам архiварыуса архiва Мiнiстэрства юстыцыi, сакратаром археаграфiчнай камiсii пры Маскоўскiм археалагiчным таварыстве, а з 1899 прыват-дацэнтам гiсторыка-фiлалагiчнага ф-та Маскоўскага ун-та. У 2-й палове 1890-х г. вучоны займаецца архiўнымi росшукамi, у вынiку чаго ў яго даѓследчай працы пачынае дамiнаваць гiстарычная тэматыка, сюжэты лiтоўска-бел. сярэднявечча: 'Да гiсторыi Люблiнскай унii', 'Берасцейскае староства ў XVI ст.', 'Лiтоўскi скарб i татарскiя орды ў 1502-1509 гг.', 'Старажытны народны копны суд у Паўночна-Заходняй Русi' i iнш. Апублiкаваныя вучоным 'Дакументы Маскоўскага архiва Мiнiстэрства юстыцыi', 'Акты Лiтоўска-Рускай дзяржавы (XIV-XVI ст.)', 'Баркулабаўскi летапiс' разам з матэрыяламi iншых архiваў Расii i Польшчы сталiся базай для напiсання Д.-З. буйных манаграфiчных даследаванняў 'Дзяржаўная гаспадарка Вялiкага Княства Лiтоўскага пры Ягелонах', 'Нарысы па арганiзацыi заходнерускага сялянства ў XVI ст.', у якiх аналiзуюцца сацыяльна-эканамiчныя адносiны i сацыяльна-эканамiчнае становiшча Лiтоўска-Беларускага гаспадарства, станаўленне бел. дзяржаўнасцi. У гады 1-й рускай рэвалюцыi гiсторыёграф удзяляе вялiкую ўвагу гiсторыi станаўлення грамадскай думкi ў Расii (арт. 'Палiтычныя iдэалы М.М.Сперанѓскага, 'З гiсторыi грамадскiх плыняў у Расii'), руху дзекабрыстаў (арт. 'Таемнае таварыства дзекабрыстаў', 'Iдэалы дзекабрыстаў', уступ i каментар да кн. 'Мемуары дзекабрыстаў'), а таксама гiсторыi сялянскага пытання ў Беларусi i Расii ('Старонка з гiсторыi прыгоннага права ў XVIII -XIX стст.', 'На зары сялянскай свабоды'). У 1905 Д.-З. стварае ў Кiеве жаночыя курсы, а ў 1906 асноўвае камерцыйныя курсы, у 1907 пераўтвораныя ў Кiеўскi камерцыйны iнстытут, якi стаў першай такога тыпу навучальнай установай у краiне. Заснаванне i кiраўнiцтва Кiеўскiм камерцыйным iнстытутам спрычынiлася да даследавання Д.-З. праблем эканомiкi, гаспадарчага развiцця Расii. На нейкi час Д.-З. было забаронена чытаць лекцыi ў Кiеўскiм ун-це. У 1918-1919 у сувязi з абвяшчэннем у Мiнску Беларускай Народнай Рэспублiкi ён прыняў дзейсны ўдзел у адбудове бел. дзяржаўнасцi. Разам з прадстаўнiкамi ўрада БНР удзельнiчаў у перамовах з украiнскiм урадам аб удакладненнi дзяржаўнай мяжы памiж Беларуссю i УНР. Сумесна з I.Цвiкевiчам падрыхтаваў i накiраваў праз пасла РСФСР Х.Ракоўскага ў Кiеве ноту савецкаму ўраду аб прызнаннi БНР яе ўсходнiх гранiц з Расiяй. Як эканамiст спрычынiўся да стварэння ў Кiеве 'Беларускай гандлёвай палаты'. Супрацоўнiчаў з бел. перыядычным друкам на Украiне ('Белорусское слово', 'Белорусское эхо') i на радзiме. Уздымаў актуальныя пытаннi дзяржбудаўнiцтва, асветы Беларусi. Уключаны ўрадам рэспублiкi ў камiсiю па арганiзацыi Беларускага ун-та, рыхтаваў праект яго, у газеце 'Вольная Беларусь' выступаў з канкрэтнымi прапановамi аб яго структуры i эканамiчных абгрунтаваннях. У 1919 у Гродне асобным выданнем на бел., англiйскай, нямецкай i французскай мовах выдадзены нарыс Д.-З. 'Асноѓвы дзяржаўнасцi Беларусi'. У Керчы iм быў арганiзаваны фiлiял Севастопальскага ун-та. У Харкаве ў канцы 1920 Д.-З. быў арыштаваны мясцовым Саветам, але хутка вызвалены ў вынiку заступнiцтва вучоных i заѓпрошаны ў Харкаўскi ун-т, Iнстытут народнай гаспадаркi i кансультантам наркамата знешняга гандлю УССР. 3 1922 да 1925 - прарэктар Азербайѓджанскага ун-та, прафесар полiтэхнiчнага iн-та Баку, начальнiк Упраўлення прамысловасцi i гандлю Азербайджанскай ССР. Заснавальнiк i дырэктар с.-г. i гандлёва-прамысловага музея Азербайджана. Распрацоўваў шэраг эканамiчных праблем рэспублiкi, у тым лiку ў кантэксце палiтыкi НЭПа. 3 1.10.1925 у Мiнску прафесар кафедры гiсторыi Беларусi педагагiчнага ф-та БДУ, праваѓдзейны член Iнбелкульта, супрацоўнiк Дзяржплана БССР. 3 вясны 1926 пазбаўлены права выкладаць у БДУ, хоць звальняць вядомага вучонага не рашалiся. Працу на бацькаўшчыне прадвырашыла iдэалагiчная ацэнка рукапiсу кнiгi Д.-З. 'Гiсторыя Беларусi'. У лют. 1926, рэцэнзуючы рукапiс яе, кiраўнiк Гiстпарта ЦК КП(б)Б В. Сербента не быў кампетэнтны ў пытаннях бел. гiсторыi i таму не мог быць аб'ектыўны. Д.-З., выдалены партнаменклатурай з Беларусi, у Маскве быў прыняты выкладчыкам у Сельскагаспадарчую акадэмiю iмя Цiмiразева i ў Iнстытут народнай гаспадаркi iмя Г.В.Пляханава. Таварышы з марксiсцкага таварыства гiсторыкаў з Мiнску 'даставалi' вучонага i ў Маскве. Хаця гiсторыкi Масквы i Ленiнграда вылучылi кандыдатуру Д.-З. ў 1929 у акадэмiкi АН СССР, абранне яго было заблакавана, а ён дачасна адпраўлены на пенсiю. У апошнiя гады жыцця Д.-З. працаваў у НДI пушнiнна-футравай гаспадаркi Наркамата знешняга гандлю СССР, вывучаў прамысловую кааперацыю i саматужныя промыслы.
  Тв.: Белорусская свадьба и свадебные песни. Киев, 1888; Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия. Киев, 1891; Белорусское Полесье: Сб. этнограф. материалов. Вып. 1. Киев, 1895; Спорные вопросы в истории Литовско-Русского сейма. СПб., 1901; Очерки по организации западно-русского крестьянства в XVI веке. Киев, 1905; Исследования и статьи. Т. 1. Киев, 1909; История русского народного хозяйства. Т. 1. Киев, 1911; Народное хозяйство Белоруссии, 1861-1914 гг. Мн., 1926; Старыя беларускiя архiвы за межамi БССР // Працы 1-га з'езда даследчыкаў беларускай археалогii i археаграфii. Мн., 1926; Гiсторыя Беларусi. Мн., 1994.
  Лiт.: Пичета В. Новейшая история Белоруссии в зарубежной историко-политической лнтературе // Вести нар. комиссариата просвещения. 1921. ? 1; Даўгяла З.I. Лiтаратурныя працы доктара рускай гiсторыi М. В. Доўнар-Запольскага ў храналагiчным парадку за 45 год (1883 - 1928) // Зап. аддз. гуманiт. навук БАН. Мн., 1929. Кн. 8. Працы класа гiсторыi, т. 3; Палонская-Васiленка Н. Доўнар-Запольскi // Запiсы БIНiМ (Нью-Ёрк). 1953. ? 1 (3); Бандарчык В.К. Гiсторыя беларускай этнаграфii XIX ст. Мн., 1964; Шумейко М.Т. Неопубликованная монография М.В.Довнар-Запольского 'История Белоруссии' как историографический источник // Наш радавод. Гродна, 1991; Гануш А.Г., Кручок П.С. Мiтрафан Доўнар-Запольскi. Мн., 1995; Михальченко С.Н. Довнар-Запольский: историк и общественный деятель // Вопросы истории. 1993. ? 6; Бараноўскi Я. I. Прадмова // Доўнар-Запольскi М.В. Гiсторыя Беларусi. Мн., 1994; Даследчык гiсторыi трох народаў: М.В.Доўнар-Запольскi (Зб. навуковых артыкулаў i дакументаў). Гомель-Рэчыца. 2000; Мiтрафан Вiктаравiч Доўнар-Запольскi. Бiблiяграѓфiчны паказальнiк // Уклад. В. У. Скалабан i iнш. Мн., 2001; БП, т. 2.
  
  ДРАГIЛЕЎ Уладзiмiр Рыгоравiч* [1897, в. Морыўка (?) Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], вайсковец. З сям'i службоўца. Уступiў у ВКП(б). Служыў у Чырвонай армii. Падчас арышту нам. начальнiка штаба Сiбiрскай ВА. Арыштаваны 24.5.1937 на рабоце. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 22.2.1938 як 'член антысавецкай ваеннай змовы' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Дата i месца смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны пастановай Вярхоўнага суда СССР 7.7.1956. Асабовая справа Д. ? 9828 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiѓлёўскай вобл.
  
  ДРОБЫШАЎ Андрэй Цiханавiч* [1910, Гомельскi пав. Магiлёўскай губ., цяпер Добрушскi р-н Гомельскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'i. Скончыў сельскагаспадарчы тэхнiкум. Падчас арышту дырэктар базы 'Сортѓсемовощ'. Арыштаваны 27.3.1951 у Омску. Асуджаны Омскiм абл. судом 12.6.1951 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 9.11.1954 Вярхоўным судом РСФСР мера пакарання знiжана да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда РСФСР 7.5.1986.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  ДРОЗД Iван Мiхайлавiч* [1895, в. Перцiма (?) Лiдскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiтва (?) - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту дацэнт кафедры палiтэканомii Горацкага сельскагаспадарчага iнстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 4.11.1935 у Горках. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.3.1936 за 'антысавецкую агiтацыю i шпiянаж' да 3 гадоў ссылкi ў Казахстан. У канцы 1930-х г. прыгавораны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Волжскi канцлагер Яраслаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Магiлёўскага абл. суда 2.2.1957. Асабовая справа Д. ? 2411-сн захоўѓваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
  
  ДРУСКОЎСКI Адам Генрыхавiч* [1892, Яраслаў Усходне-Галiцкага пав. Аўстра-Венгрыi, цяпер Польшча - ?], педагог. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык БДУ. Арыштаваны 28.6.1930 у Мiнску па адрасе: вул. 2-я Шпiтальная, д. 14, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.10.1930 за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Мiнскай вобл. 3.11.1989. Асабовая справа Д. ? 29874-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  
  ДУБАВЕЦ Мiкiта Максiмавiч* [1894, в. Слабада Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Сенненскi р-н Вiцебскай вобл. - 5.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту начальнiк 11-й дыстанцыi пуцi Кiраўскай чыгункi. Арыштаваны 15.8.1937 на станцыi Хвойная. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 28.10.1937 за 'ўдзел у антысавецкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДУБIНА Пётр Сiдаравiч* [1890, ? - ?], рамеснiк. З бел. сям'i. Падчас арышту майстар-саматужнiк па рамонту музычных iнструментаў. Арыштаваны 4.8.1937. Асуѓджаны 'тройкай' УНКВД Калiнiнскай вобл. 25.8.1937 за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляны. Дата i месца смерцi невядомы. Рэабiлiтаваны 26.7.1989.
  Кр.: Не предать забвению.
  
  ДУБIНЕЦ Iван Iванавiч* [1904, пас. Бабiнскае, цяпер Iглiнскi р-н, Башкартастан; паводле iншых звестак пас. Велiкскi Архангельскага р-на, Расiя - 27.5.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт рабочага ф-та Новасiбiрскага планавага iнстытута. Арыштаваны ў 1930-я г. 20.3.1938 узяты пад варту i 20.5.1938 асуджаны 'тройкай' НКВД за 'злосную контррэвалюцыйную агiтацыю сярод зняволеных' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiѓлiтаваны 19.6.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  ДУБIНСКI Вiктар Аляксандравiч* [1893, в. Наваельня Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл. - 8.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям'i бел. святара. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту адказны выканавец па забеспячэнню завода 'Метлiт'. Арыштаваны 8.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Граноўскага, д. 1, кв. 16. Асуджаны 'тройкай' НКВД 7.10.1937 за 'антысавецкую агiтацыю i абарону 'ворага народа Тухачэўскага' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 30.6.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДУБОВIК Аляксандр Iпалiтавiч* [1900, Мiнск - ?], службовец, верагодна, брат Паўла Дубовiка. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1918-19 радавы Чырвонай армii, удзельнiчаў у баях, пад Варшавай трапiў у палон. Падчас арышту загадчык вытворчасцi гальванiчнага цэха Мiнскага велазавода. Арыштаваны 23.4.1949 у Мiнску па адрасе: вул. Чкалава, д. 15, кв. 1. Асуджаны 1.6.1950 за 'антысавецкую агiтацыю' да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Кiзелаўскi канцлагер МДБ Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл., у 1952 у Валагодскую вобл. (ст. Шэксна). Вызвалены ў 1956. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР у снеж. 1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. ? 7529-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  ДУБОВIК Павел Iпалiтавiч* [чэрв. 1890, Мiнск - ?], педагог, верагодна, брат Аляксандра Дубовiка. З мяшчанскай сям'i. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту загадчык ваеннага кабiнета рабочага ф-та Мiнскага хiмiка-тэхналагiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 5.3.1933 у Мiнску па адрасе: Койданаўскi тракт, д. 29, кв. 7. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.4.1933 за 'антысавецкую агiтацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 13.7.1989. Асабовая справа Д. ? 23742-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ДУБОЎКА Язэп Мiкалаевiч [1910, в. Агароднiкi Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. - 28.2.1938, Масква, НКВД], вайсковец, малодшы брат Уладзiмiра Дубоўкi. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту начальнiк 3-га адѓдзялення Кiеўскага раённага ваенкамата Масквы. Арыштаваны 2.2.1938 у Маскве па адрасе: 2-гi Лугавы зав., д. 4, кв. 9. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.2.1938 за 'ўдзел у польскай контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi ПАВ' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1970. Асабовая справа Д. ? 72402 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  ДУБРОЎСКАЯ Кацярына Мiхайлаўна* [1912, Мiнск - ?], перакладчык. З сям'i службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны працавала ў 4-м аддзяленнi мiнскай палiцыi. Арыштавана 17.7.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 33. Асуджана пазасудовым органам НКВД 16.3.1945 за 'работу перакладчыцай у нямецкiх органах' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД Хабараўскага краю (Магадан, бух. Нагаева). Даѓлейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 25.5.1990. Асабовая справа Д. ? 30977-с з фотаздымкам захоўѓваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ДУДЗIК Канстанцiн Сямёнавiч* [1889, в. Маразовiчы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. - 20.9.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту начальнiк Ягоршынскай ГРЭС. Арыштаваны 9.8.1937 у пас. Ягрэс Ягоршынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 11.9.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДУДКIН Канстанцiн Мiкалаевiч* [1899, в. Заѓтваранцы (?) Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскi (?) р-н Гродзенскай вобл. - 20.9.1937, Ленiнѓград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. У 1924 уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк аддзела тэхнiчнага кантролю завода ? 2 Ленабласаавiяхiма. Арыштаваны 10.9.1937 у Ленiнградзе. Выключаны з ВКП(б) у сувязi з арыштам. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.9.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ДУКОР Iлья Шаломавiч [ 1896, Лiда Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. - ?], журналiст. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту рэдактар газ. 'Красное Знамя' (г. Варашылаў-Усурыйскi). Арыштаваны 1.9.1942. Асуджаны 11.12.1942 асобай нарадай НКВД за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi (заменена на 10 гадоў ППК). Вызвалены ў студз. 1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 3.6.1959 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Д. ? П-8075 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДУЧЫЦ Вiкенцiй Фёдаравiч* [1907, мяст. Лахва Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лунiнецкi р-н Брэсцкай вобл. - 4.11.1937, Вiцебск, НКВД], навуковец. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнiк Вiцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыi. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 21.9.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 22.10.1937 як 'польскi агент' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 8.9.1958. Асабовая справа Д. ? 7751-П захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
   Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ДЫДЫРКА Уладзiмiр Кандратавiч [1877, в. Дзехнаўка Чаркаскага пав. Кiеўскай губ., цяпер Украiна - 15.3.1938, Мiнск, НКВД], матэматык, аўтар першай манаграфii па матэматыцы, што была надрукавана вучоным БДУ. З шляхецкай сям'i. Скончыў Кiеўскi ун-т. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. З вер. 1922 выкладчык БДУ, з кастр. 1932 прафесар. У 1928 у час камандзiроўкi ў Гетынгенскi ун-т удзельнiчаў у рабоце навуковага семiнара пад кiраўнiцтвам Д.Гiльберта. Арыштаваны 31.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 19. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.1.1938 як 'агент германскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 17.9.1965. Асабовая справа Д. ? 19338-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ДЫМАН Уладзiмiр Лаўрынавiч* [1875, Мiнская губ., цяпер Мiнская (?) вобл. - 21.10.1929, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту член праўлення патронна-трубачнага трэста СССР. Арыштаваны 14.5.1928 у Маскве. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ 21.10.1929 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганiзацыi i шпiянаж' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Ваганькаўскiх могiлках. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда СССР 16.1.1989.
  Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище. 1926-1936. М., 1995.
  
  ДЫНДЗIН Аляксей Васiлевiч* [1902, в. Цяпча Долiнскага пав., Аўстpа-Венгpыя, цяпер Украiна - 28.6.1938, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям'i рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. нам. наpкама саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 15.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/33, кв. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як 'член тэрарыстычнай дыверсiйна-шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 28.3.1961. Асабовая справа Д. ? 17027-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ДЭМУХ Мiкалай Канстанцiнавiч [1920, в. Квачы Нясвiжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. - ?], удзельнiк пасляваеннага ўзброенага антысавецкага падполля. У жн. 1944 - лiп. 1945 служыў у Савецкай армii, удзельнiчаў у баях, быў паранены. Пасля дэмабiлiзацыi вярнуўся на радзiму, дзе ў яго на побытавай глебе пачалiся канфлiкты з уладамi. У маi 1946 у Д. быў знойдзены самагонны апарат, за што яго арыштавалi i 7 дзён пратрымалi ў КПЗ Нясвiжскага раённага аддзела НКВД. Вызвалены рашэннем пракурора р-на. Пад пагрозай новага арышту 17.10.1946 перайшоў на нелегальнае становiшча, хаваўся ў склепе каля свайго дома, потым у лясах Нясвiжскага р-на. Рабiў спробы вярнуцца да легальнага жыцця, але пасля арышту жонкi, якую асудзiлi да 6 месяцаў пазбаўлення волi, канчаткова застаўся ў лесе. У маi 1947 далучыўся да партызанскай групы Iвана Раманчука. На працягу 1947-49 удзельнiчаў у нападах на партыйна-савецкiх супрацоўнiкаў, фiнансавых агентаў i служачых унутраных сiл, у рэквiзiцыях на поштах i ў крамах. У маi 1949 з групай акружаны на хутары ў Нясвiжскiм р-не. Паранены ў баi, трапiў у палон. У ходзе следства яму iнкрымiнавалi ўдзел у падпольным 'Саюзе барацьбы за вызваленне Беларусi'. 17.11.1949 трыбуналам унутраных войск БВА асуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. У ходзе перагляду справы 10.12.1955 абвiнавачанне ва ўдзеле ў падпольнай арганiзацыi было знята. На Беларусь вярнуўся ў 1970-х г. Не рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Лiт.: Антысавецкiя рухi; Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"