Моряков Леонид Владимирович : другие произведения.

Ж 3

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  ЖАБIНСКI Сцяпан Антонавiч* [1894, в. Рудаўка Ваўкавыскага пав. Гpодзенскай губ., цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. - ?], рэдактар, грамадскi дзеяч. З сялянскай сям'i. Скончыў Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю. У 1914-17 у дзеючай рускай армii. У 1920 старшыня Свiслацкага валаснога рэўкама. З 1923 член ВКП(б). Удзельнiк партызанскага руху ў Зах. Беларусi. Арыштоўваўся польскiмi ўладамi. На працэсе 'сарака пяцi' асуджаны да 4 гадоў зняволення. З 1927 у БССР. Падчас арышту працаваў у ЦВК БССР i, верагодна, адначасова загадчыкам аднаго з аддзелаў газ. 'Звязда'. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8, кв. 51. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi БНЦ' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 11.6.1936. У пасляваенны час жыў у Вiцебску. Напiсаў успамiны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Ж. ? 10182-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  Тв.: Начало пути // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973.
  
  ЖАВАРАНКАЎ Фадзей Iванавiч* [1896, в. Чагокi, ? - ?], медык. З бел. сялянскай сям'i. Апошняе месца работы - зубны тэхнiк Курганскай палiклiнiкi. Арыштаваны 9.3.1933 за 'антысавецкую агiтацыю'. 18.4.1933 справа была спынена. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курганѓской области.
  
  ЖАДЭЙКА Мiкалай Iосiфавiч* [1906, цяпер тэрыторыя Латвii - ?], вайсковец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту камандзiр Уфiмскага авiяцыйнага атрада ? 209. Арыштаваны 8.12.1937. Асуджаны за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 29.6.1957.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан.
  
  ЖАРАНIН Уладзiмiр Фларыянавiч* [1882, в. Вусце Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Мiёрскi р-н Вiцебскай вобл. - 10.12.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту iнжынер па транспарту наркамата цяжкай прамысловасцi. Арыштаваны 9.8.1937 у Хабараўску. 21.11.1937 асуджаны 'тройкай' НКВД да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  ЖАРЫН Парфiрый Федасеевiч* [1892, в. Логаѓвiна Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Горацкi р-н Магiлёўскай вобл. - 28.5.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнiк участка ? 10 супрацьпаветранай абароны Краснапрэсненскага раёна Масквы. Арыштаваны 27.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Красная Прэсня, д. 30, кв. 16. Асуджаны камiсiяй НКВД СССР 17.5.1938 за 'шпiёнскую дзейнасць на карысць Германii' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны 27.4.1959. Асабовая справа Ж. ? 61076 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖВАНСКI Вiкенцiй Антонавiч* [1895, маёнтак Воpань (?) Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў навуковым супрацоўнiкам у аддзеле каpмлення Навукова-даследчага iнстытута свiнаводства. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 2.1.1933 у Мiнску па адрасе: вул. Даўгабpодская, д. 60, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член антысавецкай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме жывёлагадоўлi' на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Ж. i iнш. ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖДАНКО Мiкалай Мiхайлавiч* [1911, Мiнск - 21.12.1937, Омск, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Апошняе месца работы - планавiк-эканамiст аддзялення ашчаднага банка. Арыштаваны 23.8.1937 у в. Горкаўская Омскай вобл. Асуджаны асобай камiсiяй пры НКВД СССР 10.12.1937 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны Омскай абл. пракуратурай 24.5.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  ЖДАНОВIЧ Мiкалай Аляксандравiч* [1910, мяст. Юравiчы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Калiнкавiцкi р-н Гомельскай вобл. - 16.11.1937, Свярдлоўск, НКВД], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт 2 курса Свярдлоўскага горнага iнстытута. Арыштаваны 14.10.1937. Асуджаны 10.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖОГ Кiрыл Акiмавiч* [1915, мяст. Лоеў Рэчыцкага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт рабочага ф-та Томскага мукамольна-элеватарнага iнстытута, член ВЛКСМ. Арыштаваны 31.10.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.12.1937 як 'член белагвардзейска-манархiчнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 7 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 13.4.1956.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ЖОГАЎ Аляксандр Малахавiч* [10.4.1890, в. Гаpаны Магiлёўскага пав., цяпер Магiлёўскi - 21.12.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянѓскай сям'i. У 1930-я г. нам. наpкама ўнутранага гандлю. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 4.10.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Камунальная, 3-i Дом Саветаў, кв. 31. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 20.12.1937 як 'член антысавецкай тэpаѓрыстычна-шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП з канфiѓскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага Суда СССР 15.2.1958. Асабовая справа Ж. ? 11524-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖОРАЎ Iсак Саламонавiч [11.5.1898, Магiлёў - 1976], вучоны, адзiн з заснавальнiкаў савецкай анестэзiялогii. Доктар медыцынскiх навук (1937), прафесар (1938). Скончыў Маскоўскi ун-т (1921) i працаваў у iм да 1929. З 1929 рэктар Кубанскага медыцынскага iнстытута. У 1937-41 i 1945-73 загадчык кафедры ў 1-м Маскоўскiм медыцынскiм iнстытуце. У 1941-45 на фронце, у партызанах, ва ўпраўленнi франтавога эвакуацыйнага пункта 1-га Беларускага фонту. У пачатку 1950-х г. арыштаваны органамi МДБ, вызвалены ў 1953.
  Лiт.: БелЭН, т. 3.
  
  ЖОРАЎ Мiкалай Пятровiч* [1902, Мiнск - 4.10.1938, Томск, НКВД], вайсковец. Меў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнiк хiмiчнай службы стралковай дывiзii. Арыштаваны 18.8.1937 у Томску. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.7.1938 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 1.8.1957.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  ЖУК Варвара Рыгораўна* [1919, ? - 2.1.1938, Магадан, НКВД], навучэнка. Арыштавана ў 1935 у Гомелi. Этапавана на Далёкi Усход. 25.12.1937 асуджана 'тройкай' НКВД Далёкаўсходняга краю за 'антысавецкую агiтацыю' да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана 16.8.1965.
  Кр.: За нами придут корабли: Список реабилитированных лиц, смертные приговоры в отношении которых приведены в исполнение на территории Магаданской области. Магадан, 1999.
  
  ЖУК Вера Пятроўна* [1925, в. Быстрыца Кобрынскага пав. Брэсцкага ваяв., цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], педагог, сястра Еўдакii Жук. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала выхавацелькай у Кобрынскай школе слыху i мовы Брэсцкай вобл. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 21.3.1951 у Кобрыне па адрасе: вул. Цевельская, д. 24. Асуджана 28.4.1951 пазасудовым органам НКВД за 'сувязь з бандай АУН' да 25 гадоў паѓпраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў (заменены на 7 гадоў зняволення i 3 гады пазбаўлення правоў) з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў Пячорскi канцлагер НКВД Комi АССР Вызвалена 20.7.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Асабовая справа Ж. ? 10895-С з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖУК Еўдакiя Пятроўна* [1917, в. Быстрыца Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], краўчыха, сястра Веры Жук. Працавала ў Кобрынскай арцелi 'Сацыялiстычная праца'. Арыштавана 21.3.1951 у Кобрыне па адрасе: вул. Цевельская, д. 24. Асуджана 28.4.1951 за 'неданясенне ўладам i сувязь з бандай АУН' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ i 5 гадоў пазбаўлення правоў (заменена на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 3 гады пазбаўлення правоў). Этапавана ў Агульны (?) канцлагер МДБ СССР. Вызвалена 30.6.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Асабовая справа Ж. ? 10895-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖУК Уладзiмiр Антонавiч* [1902, в. Сямёнавiчы Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Уздзенскi р-н Мiнскай вобл. - 8.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы выкладчык Ваенна-транспартнай акадэмii Чырвонай армii. Арыштаваны 14.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Земляны вал, д. 27, кв. 55. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.1.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.8.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЖУК Фёдар Максiмавiч [1888, Бабруйск Мiнскай губ., цяпер Магiлёўская вобл. - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. Падчас арышту галоўны iнжынер Ленiнградскага цэнтральнага тэлеграфа. Арыштаваны 7.9.1937. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.11.1937 як 'удзельнiк контррэвалюцыйнай шкоднiцкай арганiзацыi' i за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЖУК Якаў Дзям'янавiч* [1893, в. Калодна (Калоднае) Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкай вобл. - 14.4.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту загадчык планавага аддзела Надзеждзiнскага металургiчнага завода. Арыштаваны 16.12.1937 у Нiжнiм Тагiле Свярдлоўскай вобл. Асуѓджаны 14.1.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖУКАВЕЦ Iван Кiрылавiч* [1919, в. Слабодка Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Старадарожскi р-н Мiнскай вобл. - ?], вайсковец (?). З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Ажанiўся, гадаваў дзiця. З чэрв. да вер. 1941 ваяваў у складзе Чырвонай армii. Арыштаваны 25.6.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.7.1945 як 'нямецкi агент' да 5 гадоў паѓпраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 27.9.1994. Асабовая справа Ж. ? 35978-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  ЖУКАЎ Васiль Нiчыпаравiч* [1895, в. Панашэвiѓчы Полацкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Полацкi р-н Вiцебскай вобл. - ?], выдавец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. дырэктар кнiжнага сектара (аддзела) Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 28.7.1936 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфiскацыяй маёмасцi i 3 гадоў пазбаўлення правоў. 22.7.1950 пастановай асобай нарады МДБ Львоўскай вобл. высланы ў Краснаярскi край. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда СССР 24.1.1962. Асабовая справа Ж. ? 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖУКОВIЧ Канстанцiн Паўлавiч [1900, Слонiм Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. - 29.12.1937, Свярдлоўская вобл., НКВД], службовец, верагодна, брат Уладзiмiра Жуковiча. Падчас арышту адказны выканавец 'Саюзазбесту'. Арыштаваны 3.10.1937 у Азбесце Свярдлоўскай вобл. Асуджаны Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 10.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖУКОВIЧ Уладзiмiр Паўлавiч* [1903, Слонiм Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. - 11.4.1938, Масква, НКВД], эканамiст, верагодна, брат Канстанцiна Жуковiча. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў эканамiстам у шахце ? 52 Метрабуда. Арыштаваны 13.2.1938 у Маскве па адрасе: зав. Крывы, iнтэрнат Метрабуда, д. 16. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 23.3.1938 за 'перадачу шпiёнскiх матэрыялаў японскай разведцы' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.10.1957. Асабовая справа Ж. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  ЖУРАЎЛЁЎ Iван Герасiмавiч* [15.1.1898, в. Непацягава, цяпер Гаўрыла-Пасадскi (?) р-н Iванаўскай вобл., Расiя - 22.8.1938, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'i. У 1918 уступiў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. старшынi СНК БССР; дэлегат XVII з'езда ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 13.11.1937 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 22.8.1938 як 'член антысавецкай трацкiсцкай арганiзацыi' i за 'падрыўную шкоднiцкую работу' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Адначасова выключаны з партыi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 17.11.1956. Асабовая справа Ж. ? 8168-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЖУРАЎСКI Сцяпан Казiмiравiч* [2.9.1885, в. Туркi Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Бабруйскi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у МВПI. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 27.11.1936 у Мiнску па адрасе: вул. Фрунзенская, д. 19, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 16.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай, антысавецкай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 19.2.1958. Асабовая справа Ж. ? 11503-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖУРЫК Аляксандр Канстанцiнавiч* [1898, в. Блашчытнiк Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. - 4.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту слухач Усесаюзнай прамысловай акадэмii iмя I.Сталiна. Арыштаваны 15.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. Горкага, д. 90, кв. 5. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.1.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 20.6.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  ЖУЧКОЎ Пётр Мiкiтавiч* [1913, в. Iльiнка Омскай губ., цяпер Коласаўскi р-н Омскай вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса 'Чырвоны месяц'. Арыштаваны 13.9.1937 у в. Iльiнка Коласаўскага р-на Омскай вобл. Асуджаны 'тройкай' НКВД 29.9.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай Омскай вобл. 27.4.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  ЖЫБУРТОВIЧ Уладзiмiр Вiталевiч [1894, Магiлёў - 28.11.1937, Казань, НКВД], iнжынер. З бел. сям'i. Падчас арышту iнжынер-радыст Радыёкамiтэта пры СНК Татарскай АССР. Арыштаваны 28.8.1937 у Казанi. Асуджаны 'тройкай' НКВД Татарскай АССР 23.11.1937 за 'зрыў трансляцыi даклада Сталiна пра новую Канстытуцыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 31.1.1957.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
  
  ЖЫЛIНСКI Iван Сцяпанавiч* [1897, мяст. Койданава Мiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Дзяржынск Мiнскай вобл. - ?], педагог, навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да 2-й сусветнай вайны дацэнт кафедры фiзiчнай геаграфii БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Падчас вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 17.12.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 37, кв. 7. Асуджаны 28.7.1945 асобай нарадай пры НКВД СССР за 'дапамогу нямецкiм акупантам' на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 28.12.1989. Асабовая справа Ж. ? 29051-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЖЫЛКА Васiль Iванавiч* [1900, ст. Лунiнец Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лунiнецкi р-н Брэсцкай вобл. - 11.4.1938, Масква, НКВД], службовец. Атрыѓмаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. канструктар Маскоўскага завода ? 51. Арыштаваны 17.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Вароўскага, д. 22, кв. 18. Асуджаны 27.3.1938 камiсiяй НКВД СССР як 'актыўны ўдзельнiк контррэвалюцыйнай шпiёнскай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 27.8.1956.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Кр. геагр.: Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
  
  ЖЫЛКА Лiдзiя Андрэеўна* [1906, Сувалкi, цяпер Польшча - 20.12.1937, Ленiнград, НКВД], бiблiятэкар. З бел. сям'i. Падчас арышту бiблiятэкар завода 'Электраапарат'. Арыштавана 21.9.1937 у Ленiнграѓдзе па адрасе: Васiльеўскi востраў, 21-я лiнiя, д. 16, кв. 117. Асуджана камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 14.12.1937 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляна.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  ЖЫНЬКО Якаў Iванавiч* [1896, Мiнская губ., цяпер Мiнская (?) вобл. - 22.8.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту палкоўнiк, нам. армейскага iнспектара БВА. Арыштаваны 14.5.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялiкая Паштовая, д. 18/20, кв. 8. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.8.1937 за 'ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiѓлiтаваны 11.8.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  ЖЫРКОВIЧ Мiхаiл Уладзiмiравiч* [1905, Краснастаў, цяпер Польшча - ?], музыкант. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускiм драматычным тэатры. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 24.8.1944 у Мiнску па адрасе: вул. Цнянская, д. 34, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.4.1946 за 'супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупантамi' да 5 гадоў пазбаўлення волi. Пакаранне адбываў у Паўночна-Енiсейскiм р-не Краснаярскага краю. Вызвалены 24.8.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Мiнскага абл. суда 4.4.1990. Асабовая справа Ж. ? 30738-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЖЫРНЫ Уладзiмiр Цiмафеевiч* [1909, ст. Равенкi, цяпер Данецкая (?) вобл. - ?], артыст. З сям'i рабочага. Спяваў у хоpы Беларускага тэатpа опеpы i балета. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 28.5.1948 у Мiнску па адрасе: вул. Мопpа, д. 83а, кв. 3. Асуджаны 26.8.1948 за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 3 гады пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1955. Рэабiлiтаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 20.9.1962. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ж. ? 17887-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  
  ЖЫТНIЦКI Марк Саламонавiч [11.2.1903, Магiлёў - 7.4.1993, Iзраiль], мастак. З сям'i рабочага, якi ў 1915 загiнуў на фронце. Падчас грамадзянскай вайны Ж. служыў у Чырвонай армii. У 1925 паступiў на рабфак мастацтваў. Працягваў вучыцца ў Маскоўскiм мастацкiм iнстытуце (ВХУТЕИН) на ф-це графiкi. Пасля заканчэння (1932) прыехаў у Мiнск. У 1933 прызначаны рэдактарам Белдзяржвыдавецтва. Займаўся мастацкiм афармленнем кнiг, у тым лiку I.Харыка i М.Кульбака. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 15.9.1936 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як 'член контррэвалюцыйнай групоўкi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi канцлагер Комi АССР. Працаваў на лесапавале, нафтараспрацоўках, гiпсавых кар'ерах. Некаторы час быў лагерным мастаком. Стварыў ў лагеры работы, прыѓсвечаных яўрэям - ахвярам фашызму. Карцiна 'Жыцѓцё не скончана' захоўваецца ў музеi 'Яд-Вашэм', 'Кат' - у Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi. Вызвалены 13.9.1946. Усе яго родныя загiнулi ў часы акупацыi, апроч дачкi Ларысы, якая трапiла ў сям'ю П.Глебкi. Зноў арыштаваны ў 1949 i сасланы на бестэрѓмiновае пасяленне ў Iгарку. За мужам у ссылку паехала жонка Бася з малым сынам. Вызвалены i рэабiлiтаваны пасля смерцi Сталiна. У 1956 з сям'ёй вярнуўся ў Мiнск. Стварыў серыi графiчных работ 'Варшаўскае гета', 'Мiнскае гета', 'Атрад Зорына', пра Хатынь, а таксама пра ахвяры сталiнскага тэрору - Бабеля, Зусѓкiна, Мiхоэлса. З 1971 у Iзраiлi, дзе яго творчасць высока ацэнена спецыялiстамi i грамадскасцю. Напiсаў лiтаратурныя ўспамiны. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 14.9.1956. Асабовая справа Ж. ? 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
  Лiт.: Житницкая Бася. Жизнь, прожитая с надеждой. Рамат-Ган (Iзраiль), 1997; Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака Марка Жытнiцкага (1903-1993) // Мы яшчэ тут! 2003, май.
  
  ЖЫХАРАЎ Андрэй Мiронавiч* [1883, Орша Магiлёўскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - 13.3.1937, Омск, НКВД], навуковец. З бел. сям'i. Працаваў навуковым супрацоўнiкам. Арыштаваны 6.2.1937 у Омску. Асуджаны 'тройкай' УНКВД Омскай вобл. 10.3.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Омскага абл. суда 12.4.1968.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  ЖЫХАРАЎ Iван Лявонцевiч* [1903, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - 16.10.1938, Башкiрская АССР (?), НКВД], служачы. З бел. сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнiк забеспячэння трэста 'Саюзмука'. Арыштаваны 20.4.1938. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР за 'антысавецкую агiтацыю' як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 27.6.1958.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"