ЗАБАЎСКI Сяргей Мiкалаевiч* [1907, мяст. Ярэмiчы Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 24.11.1937, Ленiнград, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт Ленiнградскага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя Герцэна. Арыштаваны 26.10.1937 у Ленiнградзе па адрасе: вул. Жалябава, д. 27, пакой 131 (iнтэрнат). Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 19.11.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпiёнскай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
ЗАБЕЛА Карней Iванавiч* [1890, ? - 21.1.1938, Магадан, НКВД], верагодна, брат Тодара Забелы. З бел. сялянскай сям'i. Арыштаваны ў 1935 у Ленiнградскай вобл. 5.1.1938 асуджаны 'тройкай' НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 20.3.1967.
Кр.: За нами придут корабли: Список реабилитированных лиц, смертные приговоры в отношении которых приведены в исполнение на территории Магаданской области. Магадан, 1999.
ЗАБIРАЦКI Андрэй Сямёнавiч* [1898, в. Галынка Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Асiповiцкi р-н Магiлёўскай вобл. - ?], музыкант. З сялянскай сям'i. Працаваў у Бабруйскiм гарадскiм тэатры. У час 2-й суѓсветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны за 'здраду радзiме' 5.11.1944. Вызвалены i рэабiлiтаваны следчым аддделам УКДБ Бабруйскай вобл. 29.4.1945. Асабовая справа З. захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
ЗАБЛОЦКАЯ Лiдзiя Алiмпiеўна* [1929, цяпер Дзяржынск Мiнскай вобл. - ?], краўчыха. З бел. сялянскай сям'i. Працавала на фабрыцы iмя Крупскай. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыi. Арыштавана 3.1.1949 у Мiнску па адрасе: вул. Стандартная, д. 14, кв. 25. Асуджана пазасудовым органам 3.2.1949 як 'член антысавецкай арганiзацыi СБМ' i за 'антысавецкую агiтацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтавана судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.5.1962. Асабовая справа З. ? 17684-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановiч. Слоўнiк геаѓграфiчных назваў.
ЗАБЛОЦКI Аляксандр Аляксандравiч* (КОСАЎ Рычард Восiпавiч) [1881, Полацк - 8.12.1937, Ленiнград, НКВД], вайсковец. З бел. сям'i. У час 1-й сусветнай вайны афiцэр царскай армii. 13.4.1932 асуджаны 'тройкай' АДПУ Маскоўскай вобл. як 'сацыяльна небяспечны элемент' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. 4.4.1933 тэрмiн пакарання быў павялiчаны да 10 гадоў. 25.11.1937 асобай 'тройкай' НКВД асуджаны да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинрадский мартиролог.
ЗАВАДСКI Мечыслаў Уладзiслававiч* [1900, Жытомiр, цяпер Украiна - ?], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны бургамiстр Кайкаўскай воласцi. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 20.8.1944 на ст. Мiханавiчы. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.11.1945 за 'здраднiцкiя паводзiны ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыi' да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 22.11.1955. Асабовая справа З. ? 6305-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiѓве КДБ Беларусi.
ЗАГАРЭЛЬСКI Савелiй Дзям'янавiч* [1.9.1908, в. Загарэльскiя Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Аршанскi р-н Вiцебскай вобл. - ?], эканамiст. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Iнстытуце эканомiкi БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 20.10.1936 у Мiнску па адрасе: 6-я лiнiя, Аспiранцкi зав. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 31.12.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 4.4.1990. Асабовая справа З. ? 31270-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЗАКРЖЭЎСКI Станiслаў Казiмiравiч* [1912, Лепель, цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - ?], электратэхнiк. З сям'i польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў на 'Главсортзаготзерно'. Арыштаваны 24.2.1949 у Лепелi. Абвiнавачваўся ў тым, што ў 1930-я г. 'з'яўляўся агентам польскiх спецорганаў'. 27.4.1949 крымiнальная справа З. была спынена, а ён рэабiлiтаваны. Далейшы лёс невядомы.
ЗАЛЕСКI Аляксандр Ксаверавiч (Савельевiч) [1891, в. Баяры Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - 24.11.1937, Мiнск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. Удзельнiк рэвалюцыi 1905-07. У 1912 уступiў у РСДРП. З 1913 у царѓскай армii. У час Кастрычнiцкага перавароту 1917 удзельѓнiчаў ва ўзброеным паўстаннi ў Харкаве, быў старшынёй надзвычайнай камiсii. З крас. 1918 у Беларусi. Адзiн з арганiзатараў партызанскiх атрадаў, падпольнай бальшавiцкай арганiзацыi ў Навагрудскiм пав., старшыня Сноўскага рэўкама. У пасляваенны час у Чырвонай армii. З 1924 у наркамаце земляробства, з 1936 нам. наркама. 21.5.1937 выключаны з ВКП(б) за 'ўсхваленне iдэй трацкiзму' i 'шкоднiцкую дзейнасць у сельскай гаспадарцы'. Арыштаваны 18.8.1937 у Мiнску па адрасе: Праезны зав., д. 10, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як 'актыўны ўдзельнiк антысавецкай паўстанцкай тэрарыстычна-дыверсiйнай арганiзацыi правых' да ВМП з канѓфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1957. Асабовая справа З. ? 10774-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановiч. Слоўнiк геаѓграфiчных назваў.
Тв.: Замiр'еўская партыйная арганiзацыя ў барацьбе з нямецкiмi i белапольскiмi акупантамi. Мн., 1935.
Лiт.: ЭГБ, т. 3.
ЗАЛЕСКI Вiктар Дзмiтрыевiч* [1894, Магiлёў - 25.8.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец, педагог. З сям'i бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту камбрыг, выѓкладчык тактыкi Ваеннай акадэмii Чырвонай армii iмя Фрунзе. Арыштаваны 9.1.1938 у Маскве па адрасе: вул. Валачаеўская, д. 1/2, кв. 56. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за 'ўдзел у ваенна-фашысцкай змове' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 11.8.1956.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
ЗАЛЕСКI Канстанцiн Пятровiч* [1902, Слуцк Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - 29.9.1937, Ленiнѓград, НКВД], медык. З бел. сям'i. Падчас арышту ветэрынарны ўрач абл. ветэрынарнай лабараторыi. Арыштаваны 3.9.1937 у Ленiнградзе. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.9.1937 за 'ўдзел у контрѓрэвалюцыйнай шкоднiцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
ЗАЛЕЎСКI Караль Мiкалаевiч [25.4.1907 в. Мiнкi Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. - ?], музыкант. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту музыкант Слонiмскага Дома культуры. Арыштаваны 15.12.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай НКВД за 'нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы' да 3 года ППК. Этапаваны ў адзiн з канцлагераў НКВД Комi АССР. Вызвалены 10.11.1941, верагодна, па амнiстыi для польскiх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэѓабiлiтаваны 10.9.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа З. ? П-14703 захоўваецца з фотаздымкам ў архiве УКГБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў.
ЗАНТОВIЧ Аляксандр Iванавiч [1885, в. Беразавец Навагрудскага пав. Мiнскай губ., цяпер Карэлiцкi р-н Гродзенскай вобл. - ?], службовец. Жыў на ст. Маоѓэршань (Маньчжурыя, Кiтай). Працаваў ва Упраўленнi чыгуначнай палiцыi. Арыштаваны 16.9.1946. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 4.12.1946 да 7 гадоў пазбаўлення волi. Прычыны арышту, прысуду i далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
ЗАПОЛЬСКI Уладзiмiр Вiкенцевiч* [1904, в. Альшаны Мiнскага пав., цяпер Мiнскi (?) р-н - 9.11.1937, Мiнск, НКВД], музыкант. З сялянскай сям'i. Падчас арышту працаваў у кiнатэатры 'Чырвоная зорка'. Арыштаваны 24.8.1937 у Мiнску. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 5.11.1937 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 28.4.1989. Асабовая справа З. ? 30158-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЗАРАМБОЎСКI Канстанцiн Пiлiпавiч* [1902, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Капыль Мiнскай вобл. - ?], лiтаратар. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Працаваў у час. 'Полымя рэвалюцыi'. Арыштаваны 30.8.1936 у Мiнску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 за 'антысавецкую агiтацыю' да 7 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Пячорскi, потым ва Ухта-Iжэмскi альбо ў Паўночна-чыгуначны канцлагеры НКВД Комi АССР. Вызвалены 7.8.1954. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР 12.9.1956. Асабовая справа З. ? 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ЗАРАЧАНСКI Дзмiтрый Канстанцiнавiч* [1890, в. Слабада Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Крупскi р-н Мiнскай вобл. - 3.10.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы аграном Калпашэўскай участковай камендатуры. Арыштаваны 7.9.1937 у Калпашова Томскай вобл. Асуѓджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 22.9.1937 як член 'Партыi святых' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 5.8.1960.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ЗАРУЦКI Канстанцiн Мiхайлавiч* [1902, в. Гоpлаўка Смаленскай губ., цяпер Расiя - ?], навуковец. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнiк Магiлёўскага ветэрынарнага iнстытута. Арыштаваны 9.4.1933 у Магiлёве па адрасе: вул. Язеpская (?) д. 22. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа З. i iнш. ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЗАРЭЦКI Валяр'ян Людвiгавiч* [1898, в. Рудаўка Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча - 27.11.1937, Ленiнград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту начальнiк аддзела тэхнiчнага кантролю Охцiнскага хiмiчнага камбiната. Арыштаваны 14.9.1937 у Ленiнѓградзе па адрасе: Лермантаўскi зав., д. 14, кв. 6. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 22.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнскай шкоднiцкай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
ЗАСIМОВIЧ Кацярына Барысаўна* [1887, Магiлёў - 6.10.1938, Селiфонтава, Яраслаўская вобл., НКВД], урач. З бел. сям'i. Працавала ў дзiцячым саду ? 1 Кастрамы. Арыштавана 8.3.1938. Асуджана да ВМП. Расстраляна. Рэабiлiтавана 15.8.1962.
Кр.: Не предать забвению.
ЗАХАРАЎ Вiктар Васiлевiч* [1888, мяст. Лепель Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. - 29.12.1937, Вiцебск, НКВД], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Вiцебскага педагагiчнага iнстытута. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 19.11.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 19.5.1958. Асабовая справа З. ? 4105-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
ЗАХАРЧАНКА Мiхаiл Кандратавiч* [1901, в. Пушкары Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi p-н; паводле iншых звестак Пушкi Лёзненскага р-на Вiцебскай вобл. - ?], навуковец, верагодна, брат Паўла Захарчанкi. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела па вывучэнню хвароб буйной pагатай жывёлы Вiцебскага навукова-даследчага ветэрынарнага iнстытута. Арыштаваны 2.1.1933 у Вiцебску па адрасе: Юp'ева Гоpка, д. 19. Асуджаны паводле пастановы калегii АДПУ СССР 9.7.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-шкоднiцкай арганiзацыi ў сiстэме жывёлагадоўлi' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмiтpаўскi канцлагер АДПУ Маскоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа З. i iнш. ? 10333-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЗАХАРЧАНКА Павел Кандратавiч* [1888, в. Пушкары (?) Вiцебскага пав., цяпер Вiцебскi p-н; паводле iншых звестак Пушкi Лёзненскага р-на Вiцебскай вобл. - ?], службовец, верагодна, брат Мiхаiла Захарчанкi. З сялянскай сям'i. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту бухгалтар Ваеннага ведамства (?). Арыштаваны 10.12.1932 у Вiцебску па адрасе: вул. Крапоткiна, д. 15. Асуджаны 15.4.1933 як 'кiраўнiк контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Асабовая справа З. захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
ЗАХАРЭВIЧ Вiктар Рыгоравiч* [1899, ст. Валiлы Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 8.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З сям'i бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Падчас арышту начальнiк сельскагаспадарчай iнспекцыi Маскоўскага абл. выканаўчага камiтэта. Арыштаваны 17.7.1937 у Маскве па адрасе: вул. Наваслабодская, д. 67/69, кв. 38. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 8.2.1938 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 29.9.1956.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
ЗАХАРЫК Сцяпан Фамiч* [1904, в. Русакi Мiнскага пав., цяпер Мiнскi р-н - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту старшыня калгаса '1 Мая', член ВКП(б). Арыштаваны 13.5.1931 у в. Пышкiна-Троiцкае Томскай вобл. Асуджаны 27.6.1931 як 'член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай анархiсцкай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.1.1968.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ЗВЕРАЎ Дзмiтрый Пятровiч* [1901, Масква - ?], педагог. З сям'i службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выкладаў новую гiсторыю ў Магiлёўскiм педагагiчным iнстытуце. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 23.6.1941 у Магiлёве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.2.1942 за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны прэзiдыумам Магiлёўскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа З. ? 2669-сн захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
ЗВЯРЫНСКI Вацлаў Мiхайлавiч* [1908, в. Рудня Мiнскага пав., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. - ?], музыкант. З сялянскай сям'i. Працаваў у аркестры Iвянецкага 'Корпуса аховы пагранiчча'. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 18.10.1939 у мяст. Iвянец (цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл.). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 як 'агент польскiх разведорганаў' да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ў Каргапольскi канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 31.8.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа З. ? 26190-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ЗЕЛЬДЗIН Барыс Абрамавiч* [1903, ? - 21.9.1937, Масква, НКВД], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык аддзела Навукова-даследчага хiмiчнага iнстытута Чырвонай армii. Арыштаваны 22.5.1937 у Маскве па адрасе: Багародскi (?) вал, д. 3, кв. 41. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.9.1937 за 'ўдзел у ваенна-фашысцкай змове' да ВМП. Расстраляны i пахаваны разам з iншымi ахвярамi на Данскiх могiлках. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 13.7.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
ЗIМIЧ Святаслаў Марыманавiч* [1910, в. Лабачоўка Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту студэнт. Арыштаваны 1.11.1937 у Куйбышаве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 10.1.1938 за 'шпiянаж' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны ваенным трыбуналам Прыволжскай ВА 24.4.1956.
Кр.: Белая книга.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ЗIМНIЦКI Аляксандр Вiкенцевiч [1883, хут. Несцяроўка Вiленскай губ. - ?], службовец. З сялянскай сям'i. Да арышту ўпраўляючы маёнткам Янушава (Дзiсенскi пав.) памешчыцы Паўлючовай. Арыштаваны 24.9.1939. Асуджаны 25.1.1941 асобай нарадай НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзiнскi канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 25.4.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа З. ? П-20840 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановiч. Слоўнiк геаграфiчных назваў
ЗIНГЕР Альфрэд Карлавiч* [сак. 1900, Лодзь, цяпер Польшча - 10.1.1938, Мiнск, НКВД], выдавецкi работнiк. З сям'i службоўца. Да арышту працаваў карэктарам у мiнскай друкарнi iмя Сталiна. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Апанскага, д. 36, кв. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 3.1.1938 як 'агент польскай разведкi' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа З. ? 23381-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЗЛОТНIКАЎ Пётр Рыгоравiч* [25.6.1867, Гомель - 25.9.1938, Мiнск, НКВД], акцёр. З сям'i службоўца. Атрыѓмаў сярэднюю адукацыю. У 1930-х г. акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра. Арыштаваны 3.3.1938 у Мiнску па адрасе: Друкарскi зав., д. 26. Асуѓджаны 'тройкай' НКВД 21.9.1938 як 'агент польскай разведкi' да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 11.6.1957. Асабовая справа З. ? 10383-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЗМАЧЫНСКI Эмiль Вiкенцевiч [2(14).3.1889, в. Падзерная Мiнскай губ., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. - 1945, ГУЛАГ], вучоны-хiмiк. З сялянскай сям'i. У 1913 скончыў хiмiчнае аддзяленне фiзiка-матэматычнага ф-та Юр'еўскага (Тартускага) ун-та, у 1915 Вышэйшыя педагагiчныя курсы (аддзяленне фiзiкi, матэматыкi i касмаграфii), абаранiў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Ваенна-прамысловым комплексе ў Маскве, потым у Саратаўскiм сельскагаспадарчым iнстытуце. З 1925 прафесар i загадчык кафедры Пермскага дзяржаўнага ун-та. У 1928-37 загадчык кафедры неарганiчнай хiмii БДУ, першы дэкан хiмiчнага ф-та (з 1931). Арыштаваны органамi НКВД у 1938. Абвiнавачаны ў 'шпiёнска-дыверсiйнай дзейнасцi'. Асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Загiнуў у зняволеннi.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Тв.: Journal of Chemical education. 1937. Vol. XIV. P. 232.
Лiт.: Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Скл. Яноўскi А. А. Мн., 2001. С. 105.
ЗОРАЎ Мiхаiл Абрамавiч [сапр. Штоклянд; 1903 - 28.7.1942, Мiнск, гета], акцёр i рэжысёр. Сцэнiчную дзейнасць пачаў у расiйскiх тэатрах. З 1926 акцёр, потым рэжысёр БДТ-1 (тэатр iмя Я.Купалы). У 1938 атрыѓмаў званне заслужанага артыста БССР. Крытыка адѓзначала тонкi псiхалагiзм З., яго вобразам уласцiвы iнтэлектуальна-лагiчны пачатак у спалучэннi з лiрычнасцю i эмацыянальнасцю. Найбольш вядомыя ролi: Войшалак ('Вiр' Я.Рамановiча), Камiсар ('Мяцеж' паводле Дз.Фурманава), Евель Цывiн ('Бацькаўшчына' К.Чорнага), Платон Крэчат (аднайм. п'еса А.Карнейчука). Як рэжысёр здзейснiў пастаноўкi: 'Лён' Е.Мiровiча (1931, разам з аўтарам), 'Працяг будзе' А.Бруштэйна (1934), 'Музыканцкая каманда' Д.Дэля (1936), 'Платон Крэчат' (1936), 'Апошнiя' М.Горкага (1937), 'Кацярына Жарнасек' М.Клiмковiча (1938). У 1941 мастацкi кiраўнiк Беларускага тэатра юнага гледача. Пачатак вайны застаў З. ў Мiнску. Змешчаны акупацыйнай адмiнiстрацыяй у Мiнскае гета, дзе i загiнуў.
Лiт.: Стэльмах У. Мiхал Зораў // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967; ЭЛiМБел, т. 2; БЭ, т. 7.
ЗУБРЫЦКI Павел Мiхайлавiч* [?, Магiлёўская вобл. - ?], педагог. З сям'i службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у БДУ. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны 31.12.1944 у Мiнску. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.12.1945 як 'актыўны нямецкi памагаты ў час нямецкай акупацыi' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Уральскi канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (Iрбiт). Вызвалены 31.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР 30.5.1960. Асабовая справа З. ? 16421-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЗУЕВIЧ Андрэй Цiмафеевiч* [1907, в. Сiманiчы Мазырскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лельчыцкi р-н Гомельскай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сям'i. Падчас арышту студэнт Томскага медыцынскага iнстытута. Арыштаваны 2.11.1937. Асуджаны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 15.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпiёнска-дыверсiйнай паўстанцкай арганiзацыi' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 7.1.1940.
ЗУЕЎ Iлья Еўдакiмавiч* [1917, в. Кiсялi Гарадоцкага пав. Вiцебскай губ., цяпер Гарадоцкi р-н Вiцебскай вобл. - ?], ?. З бел. сялянскай сям'i. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступiў у ВКП(б). Арыштаваны 13.1.1944 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны 15.4.1944 (?) як 'нямецкi агент' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Мiнеральны канцлагер НКВД Комi АССР (Iнта). Выѓзвалены 12.1.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 7.10.1966. Асабовая справа З. ? 13369-п захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
ЗЫБАЙЛА Рыгор Барысавiч [15.9.1913, Слонiмскi пав. Гродзенскай губ., цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. - 15.11.1987, в. Яглевiчы Iвацэвiцкага р-на Брэсцкай вобл.], палiт. i вайсковы дзеяч. Паводле адукацыi лясны iнжынер. Прымаў удзел у нямецка-польскай вайне 1939, трапiў у нямецкi палон. Пасля вызвалення працаваў у Беларускiм камiтэце ў Бялай-Падлясцы. З восенi 1941 кiраўнiк Слонiмскага акруговага камiтэта БНС. Сябра падпольнай Беларускай Незалежнiцкай Партыi. За пратэсты супраць нямецкiх рэпрэсiй у дачыненнi мiрнага насельнiцтва быў зняты з пасады i адпраўлены на работу ў Дзярэчын. Летам 1943 пераехаў у Мiнск, выконваў абавязкi нам. старшынi БНС. У 1944-45 афiцэр БКА. У канцы 1944 разам са сваiм аддзелам перайшоў да французскiх партызанаў. Пасля 1945, верагодна, захоплены савецкай дзяржѓбяспекай i этапаваны ў Мiнск. Асуджаны на шматгадовы тэрмiн зняволення ў канцлагерах. У Беларусь вярнуўся ў 1950-х г.
Лiт.: Ёрш С. Вяртанне БНП. Асобы i дакументы Беларускай Незалежнай Партыi. Мн., Слонiм; 1998; Беларускi нацыяналiзм (даведнiк). Укл. П. Казак. Мн., [2001]; Дэсантнiк пахаваны пад Iвацэвiчамi // Голас краю. 2001. ? 3.
ЗЫБУНОЎСКI Iван Васiлевiч* [1902, в. Люцiѓкi (?) Вiцебскай губ., цяпер Вiцебская вобл. - ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сялянскай сям'i. Падчас арышту нам. дырэктара Анежскага завода. Арыштаваны 28.11.1937 у Петразаводску. Асуджаны 'тройкай' НКВД Карэльѓскай АССР 31.12.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шкоднiцкай тэрарыстычнай арганiзацыi' да ВМП. Расѓстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Карэльскай АССР 8.8.1959.
Кр.: Iнфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмiтрыева.
ЗЯЛЕНIН Сяргей Iльiч [1889, Тамбоў, Расiя - ?, ГУЛАГ], вайсковец, службовец. З бел. сям'i. Служыў у армii ў афiцэрскiм званнi. Верагодна, у 1920-я г. быў дырэктарам тэатра 'ЖЗЛ' (?). У 1930-я г. арыштаваны i этапаваны ў Салавецкi, затым у Беламорска-Балтыйскi канцлагеры НКВД Карэльскай АССР (цяпер Архангельская вобл.). 10.11.1937 у зняволеннi арыштаваны i 20.11.1937 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР асуджаны як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны пракурорам Карэльѓскай АССР 6.6.1989.
Кр.: Iнфармацыя з базы дадзеных Ю.А.Дзмiтрыева.
ЗЯЛIНСКI Вячаслаў Мiкалаевiч* [9.10.1906, Мiнск - 13.3.1938, Мiнск, НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту эканамiст наркамата асветы БССР. Арыштаваны 9.1.1938 у Мiнску па адрасе: вул. Ленiнская, д. 52, кв. 3. Асуджаны 26.2.1938 за 'шпiянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа З. ? 24087-с з фотаздымкам захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.
ЗЯЛIНСКI Iгнат Мiкалаевiч* [1889, Астрашыцкi Гарадок Мiнскай губ., цяпер Мiнская вобл. - ?], службовец. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту часова в. а. начальнiка радыёаддзела Алтайѓскага краю. Арыштаваны 29.1.1938 у Томску як 'замежны агент'. Вызвалены ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 1.3.1940 з улiкам тэрмiну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
ЗЯНЕВIЧ Вiктар Мiкалаевiч* [1905, ? - ?, Пскоў, НКВД], службовец. З бел. сям'i. Падчас арышту нам. дырэктара Пскоўскай лесапрамысловай гаспадаркi. Арыштаваны 20.9.1937. Асуджаны органамi НКВД СССР 17.1.1938 за 'здраду радзiме' да ВМП. Расстраляны. Дата смерцi невядома. Рэабiлiтаваны 16.10.1957.
Кр.: Не предать забвению.
ЗЯНКОВIЧ (ЗЯНЬКОВIЧ) Аляксандр Сазонавiч* [1907, в. Пушкiна, былое Астанкiна Маскоўѓскай губ., цяпер Масква - 12.1.1939, ГУЛАГ], педагог, навуковец. З сям'i рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступiў у ВКП(б). У 1930-х г. дацэнт Вiцебскага ветэрынарнага iнстытута, кiраўнiк адной з кафедр. Быў жанаты, гадаваў дваiх дзяцей. Арыштаваны 25.4.1937 у Вiцебску ў адным з дамоў па вулiцы 1-я Эсперанта. Асуджаны 30.10.1937 пазасудовым органам НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганiзацыi' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходнi канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскi край; бухта Нагаева, Далёкаўсходнi край). Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа З. ? 8512-п з фотаѓздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Вiцебскай вобл.
ЗЯНОВIЧ Вiктар Мiхайлавiч* [1901, в. Оршаль (?) Мiнскай губ., цяпер Старадарожскi р-н Мiнскай вобл. - 20.3.1938, Масква, НКВД], архiтэктар. З бел. сялянѓскай сям'i. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту архiтэктар-рэферэнт адѓдзела праектавання Массавета. Арыштаваны 5.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Мытная, д. 23, кв. 46. Асуджаны камiсiяй НКВД i пракуратуры СССР 15.2.1938 за 'шпiянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палiгоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 10.8.1958. Асабовая справа З. ? П-23551 захоўваецца ў ДА РФ.