Моряков Леонид Владимирович: другие произведения.

К 3

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
Оценка: 8.90*4  Ваша оценка:

  КАБАКОЎ Навум Ільіч* [1892, мяст. Беразіно Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - 10.11.1938, Мінск, НКВД], журналіст. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1918 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. рэдактара (?) яўрэйскай газ. 'Октобэр' ('Кастрычнік'). Арыштаваны 2.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 6, кв. 8. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1938 за 'шпіёнскую і антысавецкую работу на карысць буржуазнай Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа К. ? 9983-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАБЗІСТ Ціхан Сымонавіч* [1892, в. Губараўка Кабяляцкага пав. Палтаўскай губ., цяпер Украіна - 10.1.1938, Віцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на рабфаку Віцебскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Бязбожная, д. 8. Асуджаны 17.11.1937 'тройкай' НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 13.9.1957. Асабовая справа К. ? 6820-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАБУРНЕЕЎ Іван Федасеевіч* [1886, в. Новы Барсук Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. - 7.10.1937, Паўладар, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту старшыня Пясчанѓскага саўгасна-рабочага кааператыва Максіма-Горкаўскага р-на. Арыштаваны 24.7.1937. Асуджаны 17.9.1937 'тройкай' НКВД Усходне-Казахстанскай вобл. да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны паводле пастановы прэзідыума Паўладарскага абл. суда 9.5.1959.
  Кр.: Книга скорби. Расстрельные списки. Павлодар, 1999.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАВАЛЁВА Хая (Ганна) Мануілаўна* [1909, мяст. Родня Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімкавіцкі р-н Магілёўскай вобл. - ?], бібліятэкар. З купецкай сям'і. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступіла ў ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела спецсховішча бібліятэкі імя Леніна. Арыштавана 30.5.1947 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 9. Асуджана 27.9.1947 за 'антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.8.1956. Асабовая справа К. ? 7373-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАВАЛЕВІЧ Фёдар Рыгоравіч* [1908, в. Дзедзіна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. - 29.11.1937, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт заалагічна-ветэрынарнага тэхнікума. Арыштаваны 19.10.1937 у Томску. Асуджаны 13.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.10.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  КАВАЛЕНКА Сцяпан Кірылавіч* [1887, в. Бараўцы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі (?) р-н Мінскай вобл. - 8.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. Апошняе месца работы - загадчык гаспадаркі арцелі 'Хромаліт'. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Баравая, д. 36, кв. 29. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАВАЛЁЎ Апанас Фёдаравіч [2(15).12.1903, в. Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. - 20.7.1993, Мінск], дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум, Вышэйшыя педагагічныя курсы ў Ленінградзе. З 1926 на савецкай і партыйнай рабоце. З 1937 старшыня СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. 25.1.1939 арыштаваны як 'член контрѓрэвалюцыйнай арганізацыі' у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, 2-і Дом Саветаў, кв. 8. Высланы ў Омскую вобл. Вызвалены 9.4.1942. Рэабілітаваны. Працаваў у сістэме кааперацыі. З 1947 да 1960 нам. старшыні Белкаапсаюза, дэпутат Вярхоўных саветаў у БССР і СССР. Фонд К. зберегаецца ў НА РБ. Асабовая справа К. ? 19983-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Тв.: Звон мой - праўда. Мн., 1989.
  Літ.: ЭГБ, т. 3.
  
  КАВАЛЁЎ Васіль Захаравіч* [1906, в. Навасёлкі Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. - ?], медык. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту ветэрынарны ўрач аднаго з саўгасаў Любінѓскага р-на Омскай вобл. Арыштаваны 29.12.1935. Асуѓджаны Омскім абл. судом 27.3.1936 за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 27.8.1992.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАВАЛЁЎ Казімір Іванавіч* [1927, Барысаў Мінскай вобл. - ?], навучэнец. З сям'і службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, выхоўваўся ў дзіцячым доме. Арыштаваны 24.8.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 3.3.1943 (?) за 'прыналежнасць да германѓскай разведкі' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Томскую турму ? 2. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваенным пракурорам Беларусі 23.7.1992. Асабовая справа К. ? 34337-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАВАЛЁЎ Юрый Мацвеевіч* [1909, Мінск - ?], журналіст. Арыштаваны 9.3.1936 у Каўрове Уладзімірскай вобл. Асуджаны да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Боль и память: Книга памяти жертв политических репрессий Владимирской области. Владимир, 2001. Т. 1.
  
  КАВАЛЬЧУК Ілья Якаўлевіч* [1914, в. Новаермакоўка Тарскага пав. Омскай губ., цяпер Омская вобл., Расія - ?], навучэнец. З бел. сям'і. Падчас арышту студэнт Омскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 15.6.1937. Асуджаны 20.9.1937 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда РСФСР 20.11.1959.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАВЕРЫН Валяр'ян Цімафеевіч* [1893, Масква - ?], педагог. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры Магілёўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 24.6.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.2.1942 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа К. ? 2669-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  КАГАН Ізраіль Яўгенавіч* [1899, Барысаў Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. - ?], навуковец. У 1920-22 служыў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баях. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Мінскага медыцынскага істытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Татаpская, д. 35, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 22.3.1934 як 'член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. ? 6743-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАГАН Эля Шоламавіч [10.2.1909, Мінск - 22.6.1944, Гродзенская вобл.], паэт, празаік, перакладчык. Пісаў на ідыш. З сям'і настаўніка. З 1936 супрацоўнік час. 'Штэрн'. Арыштаваны 30.5.1941 у Мінску па адрасе: Першы Камуністычны зав., д. 5, кв. 11. Абѓвінавачваўся ў 'антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці'. У пачатку вайны этапаваны з мінскай турмы НКВД на Усход. Паводле некаторых звестак вызвалены, удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне, быў карэспандэнтам газ. 'Красный артиллерист'. Загінуў у баі. Пахаваны на армейскіх могілках каля Зэльвы Гродзенѓскай вобл. Рэабілітаваны. Асабовая справа К. ? 4985-с захоўѓваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Тв.: Апавяданні і мініяцюры. Мн., 1932; Вершы. Мн., 1932; Горад без цэркваў. Мн., 1935; Дзіцячыя апавяданні. Мн., 1936; Розныя апавяданні. Мн., 1940.
  Літ.: БП, т. 3.
  
  КАЗАК Генадзь [1924, в. Брацянка Навагрудскага ваяв., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. - канец 1940-х г., лагер Долінка Карагандзінскай вобл.], адзін з арганiзатараў i кiраўнiкоў пасляваеннага ўзброенага антысавецкага падполля. Меў сярэднюю адукацыю. У 1944 вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Працаваў на заводзе па рамонту самалётаў у Эгеры, затым паступіў у падафіцэрскую школу Беларускага легіёна ў Берліне, якой кіраваў Б. Рагуля. Там К. уступіў у БНП і ўзначаліў школьную арганізацыю партыі. Вярнуўся ў Беларусь пасля вайны як рэпатрыянт, пасяліўся ў Навагрудку. У лiст. 1946 арганiзаваў Саюз вызвалення Беларусi (СВБ). У снеж. 1946 - студз. 1947 распрацаваў праграму і статут СВБ, якія ставілі мэты нацыянальнай рэвалюцыі і стварэння незалежнай дзяржавы. Арыштаваны 30.5.1947. На допытах у Баранавiцкай турме моцна катаваны. Асуджаны трыбуналам войск МДБ у жн. 1947 на працэсе ў Баранавічах. Загінуў амаль адразу як трапiў у Карагандзiнскі канцлагер МДБ Казахскай ССР (в. Долiнка). Не рэабілітаваны.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Антысавецкія рухі; Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  КАЗАКЕВІЧ Зоя Лук'янаўна* [1922, Бабруйск, цяпер Магілёўская вобл. - ?], служачая. З бел. сям'і. Працавала загадчыцай бібліятэкі Бабруйскай тэхнічнай школы. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 5.11.1944. Асуджана 29.1.1945 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі 'Саюз барацьбы супраць бальшавізма' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана паводле пастановы Вярхоўнага суда БССР 18.8.1964. Асабовая справа К. ? 8903 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  КАЗАКОЎ Фядот Мікалаевіч* [1901, Рагачоўскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар Магілёўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 4.7.1938. Абвінавачваўся ў 'правядзенні антысавецкай прапаганды'. 28.5.1939 вызвалены і рэабілітаваны пастановай НКВД Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 3541 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  КАЗАЧОНАК Мікалай Максімавіч* [ліп. 1904, в. Гаранка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. - 3.1.1942, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. нам. дырэктара Батанічнага сада БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 7.12.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 90, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.3.1938 за 'антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Самарскі канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл., затым Ухта-Іжэмскі (?) канцлагер Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 14.5.1958. Асабовая справа К. ? 5954-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЗАЧОНАК Павел Міхайлавіч* [1899, в. Горанка (?) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту старшыня Сталінскага раённага савета. Арыштаваны 18.11.1937 у Ніжнім Тагіле Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 18.4.1938 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КАЗЛОЎ Уладзімір Георгіевіч* [н. 1934, Віцебск], навучэнец. З сялянскай сям'і. Падчас арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута, член ВЛКСМ. Арыштаваны 19.10.1954 ў Мінску па адрасе: вул. Чырвоная, д. 19, кв. 21. Паводле дадзеных следства, з 1951 у размовах са знаёмымі абмяркоўваў праблемы пабудовы сацыялізма ў СССР пасля смерці У. Леніна. Разам з Даніэлем Марошакам напісаў 'Маніфест рускіх марксістаў-ленінцаў', дзе КПСС называлася 'халопска-дыктатарскай партыяй', а дзяржаўны лад у СССР 'дзяржаўным капіталізмам'. У 'Маніфесце' гаварылася: 'Мы з такой свядомасцю яшчэ прэтэндуем на сацыялізм! Не! Спачатку трэба дасягнуць вяршыняў буржуазнай культуры, а тады марксісцкую тэорыю народ вельмі хутка і па-сапраўднаму ўспрыме... Справа ўся была ў тым, што ва ўмовах усеагульнай нацыяналізацыі сродкаў вытворчасці і невысокай свядомасці мас... быў непазбежны дзяржаўны капіталізм, дыктатура аднаго чалавека'. Асуджаны 4.1.1955 за 'антысавецкую агітацыю' і за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў канцлагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. 15.9.1956 тэрмін зняволення быў скарочаны да двух гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі 19.8.1997. Асабовая справа К. ? 37027 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 71161; НАРБ, ІКР.
  Літ.: 5810, с. 237.
  
  КАЗЛОЎ Фёдар Іванавіч* [1906, в. Кайшоўка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - 25.10.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік цэха музкамбіната Томскай працоўнай калоніі ? 1. Арыштаваны 5.6.1938. Асуджаны 19.10.1938 як 'член 'Сібірскага брацтва' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.12.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЗЛОЎСКІ Барыс Іванавіч* [1913, Мінск - ?], мастак. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Мінскім доме (палацы) культуры авіятараў. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Брылеўская, д. 8, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.3.1946 за 'сувязь з немцамі' да года папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. (Ірбіт, лагпункт ? 1). Вызвалены 5.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 11.5.1995. Асабовая справа К. ? 36246-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАЗЛОЎСКІ (ЮШКЕВІЧ) Міхаіл Міхайлавіч* [1902, в. Пераброддзе Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. - 20.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец, вайсковец. З бел. сям'і. У 1925 уступіў у ВКП(б). Працаваў упаўнаважаным Гдоўскага пагранатрада, начальнікам спецчасткі Ленінградскага інстытута інжынераў прамысловага будаўніцтва. Арыштаваны 25.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: канал Грыбаедава, д. 89, кв. 3. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны 14.12.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за 'шпіянаж і антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЗЛОЎСКІ Рыгор Адамавіч* [1897, мяст. Краслава Віцебскай губ., цяпер Латвія - 8.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў членам камуністычнай партыі Латвіі. У 1935 уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы - таваразнаўца аддзела забеспячэння трэста 'Саюзузрыўпрам'. Арыштаваны 17.12.1937 у Маскве па адрасе: Вялікі Кісельны зав., д. 8, кв. 4. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.8.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАЛАДЗІНСКІ Юрый Вацлававіч* [1897, Варшава - 17.8.1929, ГУЛАГ], работнік культуры. З сям'і рабочага. Падчас арышту загадчык Польскага клуба. Арыштаваны 29.1.1928 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 25. Асуджаны 10.6.1929 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.7.1992. Асабовая справа К. ? 34450-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАЛАСОЎСКІ Уладзімір Сцяпанавіч* [1897, в. Лукавіца або Луконіца Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. - 13.8.1938, Масква, НКВД], інжынер. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - начальнік аддзела будаўнічых дэталяў 'Мосснабкультстроя'. Арыштаваны 20.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Станкевіча, д. 16/4, кв. 57. Асуджаны пастановай камісіі НКВД і пракуратуры СССР ад 29.7.1938 як 'завербаваны японскім консульствам у Харбіне' і за 'шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Асабовая справа К. П-38788 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЛЕНЧЫЦ Рыгор Данілавіч* [1891, в. Веpаб'евічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі p-н Мінскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Слуцкага педагагічнага тэхнікума (вучылішча). Арыштаваны 10.10.1933 у Слуцку па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 67. Асуджаны 26.12.1933 як 'член Слуцкага філіяла нацыянал-паўстанцкай дывеpсійна-шпіёнскай арганізацыі БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю. 21.10.1934 тэрмін зняволення К. быў зменшаны да 3 гадоў і яго павінны былі выслаць на Поўнач, але 28.11.1934 ён быў вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.11.1960. Асабовая справа К. ? 12875-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАЛІНІН-КАЛЕНІК Леў Андрэевіч* [1909, ? - 29.12.1937, Смаленск, НКВД], вайсковец, верагодна, брат альбо сваяк Сяргея Калініна-Каленіка. З бел. сям'і. Падчас арышту камандзір роты 191-га стралковага палка. Арыштаваны 5.11.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 25.12.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  КАЛІНІН-КАЛЕНІК Сяргей Андрэевіч* [23.2.1894, Гродна - 29.12.1937, Мінск, НКВД], педагог, верагодна, брат альбо сваяк Льва Калініна (Каленіка). З сям'і бел. рабочага. Працаваў ваенруком у Мінскай СШ ? 1. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 16.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 29/36, кв. 1. Асуджаны 25.12.1937 асобай нарадай пры НКВД як 'рэзідэнт польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Маскоўскай ВА 21.11.1957. Асабовая справа К. ? 11021-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАЛІНІЧЭНКА Марта Іванаўна [27.4.1894, Ціраспаль, цяпер Малдова - ?], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Уступіла ў ВКП(б). У 1930-я г. выкладала у МБПТ. Арыштавана 3.10.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 83, кв. 3. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі' і 'шкодніцкую дзейнасць у сістэме народнай адукацыі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 2.8.1956. Справа К. ? 6745-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАЛІНКАВЕЦ Васіль Васілевіч* [1919, в. Грышын, цяпер Данецкая (?) вобл., Украіна - ?], акцёр. З сялянскай сям'і. Працаваў у Пінскім гарадскім тэатры. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 5.4.1947 як 'памагаты нямецкіх акупантаў' да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 30.11.1992. Асабовая справа К. ? 11284-С захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КАЛІНОЎСКАЯ Таццяна Антонаўна* [1904, Саратаў, Расія - ?], спявачка. З сям'і службоўца. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала ў тэатры оперы і балета. Арыштавана 16.12.1944 у Мінску па адрасе: пас. Фрунзе, д. 6, кв. 1. Асуджана 3.10.1945 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' і за 'работу ў оперным тэатры ў Мінску падчас нямецка-фашысцкай акупацыі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.5.1957. Асабовая справа К. ? 10324-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАЛІНОЎСКІ Аляксандр Мацвеевіч* [1902, в. Цялуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. - ?], педагог, брат Васіля Каліноўскага. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 20.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 73, кв. 65. Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1938 як 'польскі шпіён' і 'член нацыянал-фашысцкай арганізацыі' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). 16.2.1941 пераведзены з лагера ў псіхіятрычную бальніцу НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.1.1957. Асабовая справа К. ? 9911-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЛІНОЎСКІ (АРЛОЎ) Васіль Мацвеевіч* [1907, в. Цялуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. - ?], брат Аляксандра Каліноўскага. У 1930-я г. вязень Ухта-Пячорскага канцлагера НКВД Комі АССР. Узяты пад варту 13.11.1937 у пас. Мадмас. 21.12.1937 асуджаны 'тройкай' НКВД Архангельскай вобл. за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да ВМП. Расстраляны. Дата і месца смерці невядомы.
  Кр.: Покаяние.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЛІНОЎСКІ Дзмітрый Афанасьевіч* [1896, в. Вялікія Стройкі Рагачоўскага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі (?) р-н Гомельскай вобл. - 29.12.1937, Віцебск, НКВД], педагог. З мяшчанскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Віцебскім педагагічѓным тэхнікуме. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Канатная, д. 47. Асуджаны 19.11.1937 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 19.5.1958. Асабовая справа К. ? 4105-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КАЛІНОЎСКІ Якаў Міхайлавіч* [1906, в. Дубава (?) Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. - ?], вайсковец. З бел. сям'і. Падчас арышту курсант Томскай артылерыйскай школы. 19.1.1931 арыштаваны за 'контррэвалюцыйную агітацыю'. Выключаны з кандыдатаў у члены ВКП(б). 12.6.1931 вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЛІНОЎСКІ Яўген Андрэевіч [1890, хут. Мажохіні (?) Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. - ?], архітэктар. Падчас арышту галоўны архітэктар Свярдлоўскага аддзялення Гіпрацяжмаша. Арыштаваны 29.5.1943. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.1.1944 да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КАЛОДКА Аляксандр [14.12.1911, в. Церабостынь Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - 15.11.1985, Мельбурн, Аўстралія], бел. грамадскі дзеяч, юрыст. Скончыў юрыдычны ф-т Віленскага у-та. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі на Малаѓдзечаншчыне, у Ашмянах, Вілейцы. Прымаў удзел у бел. нацыянальным антынацысцкім падполлі. У сак. 1943 арыштаваны нямецкай паліцыяй. Знаходзіўся ў зняволенні ў вілейскай і мінскай турмах, паѓзней вывезены ў канцѓлагер у Германію. У пасляваенны час выехаў у Аўстралію, жыў у Мельбурне. У газеце 'Беларус' (Нью-Ёрк, ЗША) і часопісе 'Беларуская думка' (Саўт-Рывер, ЗША) друкаваў успаміны пра часы нямецкай акупацыі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999.
  
  КАЛЬВАН (?) Пелагея Данатаўна* [1907, Віцебск - ?], гісторык. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык адѓдзела Віцебскага гістарычнага музея. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 13.2.1936 у Віцебску па адрасе: вул. 4-я Свярдлова, д. 18. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 15.5.1936 за 'антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў адзін з Магаданскіх канцлагераў. Вызвалена 16.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 12.10.1956. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КАЛЬНIЦКI Міхаіл Іванавіч [н. паміж 1922-24, в. Доўгая Дуброва Жыткавіцкага р-на Мазырскай акругі, цяпер Гомельская вобл. - 12.9.1952, в. Кляцішча Івянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.], удзельнiк антысавецкага падполля. Падчас 2-й сусветнай вайны служыў у палiцыi на тэрыторыі Палескай вобл. У кастр. 1943 выехаў у Германію. Пасля вайны перабраўся ў Бельгію, працаваў на шахтах у Льежы. З'яўляўся старшынёй Льежѓскага аддзела 'Хаўрусу беларусаў у Бельгіі'. Пры пасрэдніцтве А. Марговіча ў канцы 1951 завербаваны амерыканскай разведкай, у студз. 1952 прыняты ў Каўфбэйрэнскую разведшколу (псеўданім Джо). Меркаваў дэсантавацца ў Беларусі 1.5.1952, але з-за адмовы 2-х удзельнікаў групы ляцець у СССР аперацыя была перанесена. Як старшы радыст ноччу на 27.8.1952 закінуты ў Налібоцкую пушчу (в. Кляцішча Івянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). 31.8.1952 з М. Арцюшэўскім (Фінам) устанавіў радыёсувязь з цэнтрам і перадаў дзве зашыфраваныя радыёграмы з інфармацыяй аб паспяховым дэсантаванні і каардынатамі прызямлення. Пасля падзелу групы заставаўся ў лесе разам з Фінам. 10.9.1952 на месцы сустрэчы групы трапіў у засаду. Быў забiты.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Антысавецкія рухі; Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  КАЛЯДА Канстанцін Цімафеевіч* [1896, в. Панямонь (?) Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. - ?], службовец. Падчас арышту начальнік гаспадаркі Паўднёва-Усходняй чыгункі. Арыштаваны 21.9.1937 у Варонежы або ў Варонежскай вобл., Расія. Асуджаны 22.11.1937 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  
  КАЛЯДА Пётр Ільіч* [1905, в. Багданаў Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - 16.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. У 1929 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік Навукова-даследчага лесахімічнага інстытута. Арыштаваны 14.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Міжнародны праспект, д. 90, кв. 119. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 10.12.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАЛЯДА Пётр Канстанцінавіч* [1904, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва - 8.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям'і бел. рабочага. Падчас арышту начальнік участка супрацьпаветранай абароны Кастрычніцкага р-на Масквы, член ВКП(б). Арыштаваны 25.8.1937 у Маскве па адрасе: Новая Шаша, д. 8, кв. 3. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.12.1937 за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.4.1957. Асабовая справа К. ? П-38373 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  КАЛЯДА Сцяпан Акімавіч* [1903, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Уступіў у ВКП(б). Працаваў аграномам. Арыштаваны 3.11.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 10.1.1938 за 'шпіянаж' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Прыволжскай ВА 14.9.1989.
  Кр.: Белая книга.
  
  КАЛЯДКА Рыгор Акімавіч* [1900, в. Купнікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. - 15.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту аграном абл. планавай камісіі. Арыштаваны 2.8.1937 у Ленінградзе. Асуджаны 31.8.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КАЛЯНКОЎСКІ Пётр Сямёнавіч* [1909, Варшава - 10.3.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 5.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. 2-я Возніцкая, д. 29, корп. 5, пакой 124. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.2.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай фашысцкай групе' і за 'антысавецкую агітацыю сярод студэнтаў' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.9.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  КАМАРЖЫНСКІ Язэп Францавіч [1899, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія - 1965, Даўгаўпілс], артыст, рэжысёр, культурна-грамадскі дзеяч бел. дыяспары ў Латвіі міжваеннага перыяду. Удзельнічаў у тэатральных пастаноўках трупы Дзвінскага чыгуначнага тэатра пад кіраўніцтвам М. Канстанцінава. Падчас 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі на Смаленшчыне. Працаваў у рабочай драматычнай дружыне Рослаўля. У 1919-1920 акцёр драмы, сябра Смаленскага аддзялення Усерасійскага прафесійнага саюза работнікаў мастацтва. Летам 1920 вярнуўся ў Дзвінск, скончыў бел. настаўніцкія курсы. У 1922 як рэжысёр узначаліў створаную з ініцыятывы К. Езавітава і Э. Будзькі бел. тэатральную трупу Дзвінска. Бел. спектаклі ставіліся ім у латгальскім клубе 'Саўле' і святліцы чыгуначнікаў. Калектыў выязджаў з пастаноўкамі ў Прыдруйшчыну, Ізабелінаўшчыну, інш. рэгіёны пражывання бел. этнасу. Увосень 1929 Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі запрасіў К. ў Рыгу, дзе ён працаваў настаўнікам у бел. школе на Маскоўскім форштаце, а затым быў прызначаны дырэктарам Беларускага народнага тэатра. Выступаў як акцёр і рэжысёр. Ставіў п'есы У. Галубка, Я. Купалы, Р. Блаўмана. 3 утварэннем Таварыства беларускага тэатра ў Латвіі К. быў дзейсны яго сябра. У 1936 бел. грамадскасць Латвіі шырока адзначыла 20-годдзе яго творчай дзейнасці. Удзельнічаў у культурна-грамадскай рабоце латышскіх беларусаў і падчас 2-й сусветнай вайны. У 1945 у ліку інш. культурна-асветных бел. працаўнікоў С.Сахарава. С.Сіцько, П.Масальскага (П.Сакола) арыштаваны і выѓсланы ў Сібір. Пасля рэабілітацыі ў 1955 вярнуўся ў Дзвінск (Даўгаўпілс), удзельнічаў у пастаноўках спектакляў у Даўгаўпілскім гарадскім Доме культуры. Загінуў, збіты машынай па дарозе на рэпетыцыю.
  
  КАМЕНСКІ Людвік [2-я палова 18 ст. - 1-я палова 19 ст.], паліт. дзеяч. З шляхецкага роду герба 'Роля'. Быў эйшышскім шамбелянам і харунжым. У канцы мая 1794 узначаліў паўстанцкі Вайсковы камісарыят у Вільні. 3.6.1794 дэлегаваны жыхарамі Вільні да Т. Касцюшкі ў справах утварэння Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ і арганізацыі рэгулярнай абароны Вільні. У жн.-вер. 1794 уваходзіў у Дэпутацыю па рэвізіі вайсковых лазарэтаў. Магчыма, пяру К. належаць вершы патрыятычнага характару. Арыштаваны пасля задушэння паўстання. Амнісціраваны.
  Лiт.: PSB. IХ/4. z. 51.
  
  КАМЕНСКІ Фульгент [2-а палова 18 ст. - 1-я палова 19 ст.], паліт. і дзяржаўны дзеяч, паэт. З шляхецкага роду герба 'Роля'. Ротмістр і гараднічы Лідскага пав., эйшышскі падкаморы, шамбелян. Яму належыла палова вёскі Чэпалюня ў Лідскім пав. У 1773 у Вільні апублікаваў асобным выданнем верш дыдактычнага зместу 'Грэчаскія войны з Атаманскай Портай, услаўленыя дзейнасцю Юрыя Кастрыёта Князя Албанскага, празванага Скандэрбекам'. У часе паўстання 1794 дэлегаваны ў Нацыянальную Раду ВКЛ у Вільні. Узяты ў палон расійскімі войскамі. У чэрв. 1795 сасланы ва ўсходнія губерні Расіі, на ягоную маёмасць быў накладзены секвестр. Амнісціраваны з вяртаннем маёнтка ў 1797. Далейшы лёс невядомы.
  Тв.: Wojny greckie z Portą Ottomańską, dzielnością Jerzego Kastryota Xiążęcia Albańskiego przezwanego Skanderbek wsławione. Wilno, 1773.
  Лiт.: Kamiński J. A. Materyjały do monografii i historii rodzin Kamieńskich i Kamińskich. T. 1. Lwów, 1854-1856; PSB. IХ/4. z. 51.
  
  КАМІНСКАЯ Ганна Мікалаеўна* [1925, в. Млынка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?], дзяржаўны служачы. З сялянскай сям'і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны апынулася на акупаванай тэрыторыі, працавала ва ўпраўленні архітэктуры (?). Арыштавана 18.9.1944 у в. Млынка. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 3.10.1945 за 'сувязь з нямецкай контррэвалюцыйнай разведкай' да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалена 9.8.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 24.5.1974. Асабовая справа К. ? 20381-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАМІНСКІ Віктар Іосіфавіч* [1908, в. Няклюдава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. - ?], мастак. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у клубе імя Кірава на ст. Орша. Арыштаваны 21.8.1937 па адрасе: ст. Орша-Заходняя, дом чыгункі 3, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.10.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 21.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.2.1956. Асабовая справа К. ? 11262-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАМІНСКІ Людвік* [2-а палова 18 ст. - 1-я палова 19 ст.], паліт. і дзяржаўны дзеяч. Старшыня першага дэпартамента Мінскага галоўнага суда. У 1812 сустракаў французскія войскі за 2 мілі ад горада. Быў прызначаны Напалеонам старшынёй камісіі ВКЛ - часовага ўрада. Арыштаваны пасля выгнання французскіх войск з Расіі. Амнісціраваны царскім маніфестам. Захаваў пасаду старшыні ў Мінскім галоўным судзе.
  Лiт.: Iwaszkiewicz J. Litwa w 1812 r. Kraków-Warszawa, 1912; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1984.
  
  КАМЫНА Эдуард Іосіфавіч* [1899, Санкт-Пецярбург, Расія - 18.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. Апошняе месца работы - юрысконсульт Кіраўскага завода. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Трактарная, д. 13, кв. 5. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.10.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' і 'антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КАНДРАЦЕНЯ Уладзімір Ігнатавіч [сак. 1917, в. Смалічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - 23.2.1943, Слуцк], празаік. Дэбютаваў у друку ў 1932 (апавяданне 'Спаганяюць падаткі' ў газ. 'Палеская праўда'). Пасля сканчэння рабфака ў Бабруйску (1935) паступіў на літаратурна-лінгвістычны ф-т МВПІ, які скончыў у 1939. Выступаў з нарысамі (на старонках газ. 'ЛіМ', час. 'Полымя рэвалюцыі', 'Работніца і калгасніца'), якія склалі кнігу 'Любоў' (першую і апошнюю). За яе, паводле рэкамендацыі К. Чорнага, аўтар быў прыняты ў СП БССР. Апавяданні К. перакладаліся на ідыш. У 1937- 38 блізка сябраваў са студэнткай МВПІ, будучай пісьменніцай В. Палтаран. З 1939 служыў у Чырвонай арміі. На пачатку вайны трапіў пад Полацкам са сваёй часцю у палон. Здолеў збегчы з нямецкага лагера для ваеннапалонных, прыйшоў да дому ў в. Смалічы. Паводле даручэння партызанаў уладкаваўся ў Краснаслабадскую СШ (цяпер Капыльскі р-н), затым у Слуцкі сірочы прытулак. Вёў падпольную работу. Верагодна, у пачатку 1943 ўсю падпольную групу немцы арыштавалі. Паводле звестак Я. Казекі павешаны немцамі ў Слуцку. Пахаваны ў роднай вёсцы.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Тв.: Любоў: Апавяданні. Мн., 1938.
  Лiт.: Мурашка Р. Літаратурныя парасткі // ЛіМ. 1938. 30 кастр.; БП, т. 3.
  
  КАНДРАЦЬЕЎ Адам Андрэевіч* [1888, в. Альбін Мінскай губ., цяпер Мінскай (?) вобл. - 22.3.1938, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту бухгалтар Батурынскага нарыхтовачнага пункта збожжа. Арыштаваны 15.2.1938 у в. Батурына Кажэўнікаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 12.3.1938 'тройкай' НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1.12.1960.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  КАНТОРЫЧ Барыс Лазаравіч* [1877, Мінск - 16.9.1937, ?, НКВД], медык. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў зубным урачом. Арыштаваны 29.6.1937 у в. Парабель Томскай вобл. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.8.1937 як 'член контррэвалюцыйнай ваенна-трацкісцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.8.1959.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  КАПІТАНАКІ Міхаіл Васілевіч* [1904, Краснадар, цяпер Расія - ?], навуковец. З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.5.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Свярдлова, д. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за 'дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалены 7.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 20.4.1956. Асабовая справа К. ? з фотаздымкам захоўѓваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КАПЛАН Абрам Мееравіч* [ліп. 1884, Мінск - ?], дзяржаўны дзеяч. З купецкай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту кіраваў прамысловай секцыяй (аддзелам) прэзідыума Дзяржплана БССР. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 12.12.1930 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 7, кв. 10. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа К. ? 30690-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАРАВАЦКІ Яўген Барысавіч* [1899, Мінск - 21.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям'і бел. служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік лётна-выпрабавальнай часткі завода ? 3 камбіната 150. Арыштаваны 27.8.1937 у Маскве па адрасе: Малы Патрыяршы зав., д. 3/5, кв. 9. Асуджаны 19.10.1937 'тройкай' НКВД за 'сістэматычную актыўную антысавецкую агітацыю і контррэвалюцыйную прапаганду, накіраваную на падрыў мерапрыемстваў, якія праводзіць партыя і савецкі ўрад' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.7.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  КАРАЛЁНАК Карл Карлавіч (Восіпавіч)* [1893, в. Бытча Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. - 4.12.1941, ?], урач. З бел. сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 1.11.1941 на ст. Касторная Усходняй чыгункі. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.05.1992.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАРАЛЬЧУК Лявонцій Іванавіч* [1880, в. Каменка Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?], архіварыус. З сям'і рабочага. Працаваў на ст. Мінск-таварная. Арыштаваны 17.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Талстога, д. 14/3. Асуджаны 'тройкай' НКВД 7.10.1938 за 'шпіянаж на карысць польскіх разведорганаў' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.10.1958. Асабовая справа К. ? 13219-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАРАНЕЎСКІ Рыгор Андрэевіч* [1891, в. Новая Тухіня Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. - 8.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту старшыня ліквідацыйнай камісіі жыллёва-камунальнай канторы (паводле іншых звестак - юрыст Кольбуда). Арыштаваны 5.10.1937 у Мурманску або Манчагорску па адрасе: вул. Набярэжная, д. 4. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 як 'удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КАРАСЬ Лявон [1923, в. Дзямідзенкі Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. - 7.9.1954, Мюнхен, Германія], журналіст. Сябра СБМ. У 1944 выехаў з Беларусі ў эміграцыю. Жыў у Германіі, Вялікабрытаніі, з 1948 сябра маладзёжнай арганізацыі 'Дванаццатка' (пра якую Я. Запруднік напісаў кнігу). Вучыўся ў Лювэнскім ун-це на агранаѓмічным ф-це (Бельгія). Пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў перакладчыкам на радыё 'Вызваленне' ('Свабода'). Забіты пры невысветленых абставінах. Паводле адной з версій, савецкімі агентамі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне. Лёндан - Нью-Ёрк. 1996; Ёрш С. Приказано уничтожить // День. 2002. 11 апр.
  
  КАРАТАЙ Ксенія Амвросеўна* [1899, в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. - ?], сялянка-аднаасобніца, сястра М. Лужаніна. З бел. сялянскай сям'і. Арыштавана 9.3.1936. Асуджана 21.11.1936 тройкай НКВД за 'антысавецкую агітацыю' і 'здраду радзіме' да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Верагодна, этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.11.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Справа К. і некаторых інш. аднаасобнікаў і земляробаў ? 10008-с захоўѓваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАРАЧ Ніна Емяльянаўна [1929, Слонім Навагрудскага ваяв., цяпер Гродзенская вобл. - 2001, Светлагорск], навучэнка. З сям'і рабочага. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, з'яўлялася дружыновай слонімскага СБМ. Вучылася ў слонімскай прагімназіі. Арыштавана 13.12.1944 у Слоніме падчас масавых арыштаў сяброў СБМ, але неўзабаве вызвалена. Вясной 1946 удзельнічала ў першым сходзе нелегальнай патрыятычнай арганізацыі 'Чайка' ў Слоніме, выбрана яе сакратаром. Пазней адыйшла ад падпольнай дзейнасці, хавалася. Вучылася ў Інстытуце народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Арыштавана 23.6.1950 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 23, кв. 12. Асуджана 25.11.1950 як 'былы член антысавецкай арганізацыі 'Саюз беларускай моладзі' да 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл., затым пераведзена ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалена 20.4.1956. Жыла ў Светлагорску. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 9.9.1975. Асабовая справа К. ? 20436-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Літ.: Антысавецкія рухі.
  
  КАРАЧУН Фёдар Сцяпанавіч* [1896, в. Дабрынёва, Мардовія, цяпер Расія - ?], партыйны работнік. З бел. сям'і. Падчас арышту сакратар парткама дэпо ст. Куйбышаў. Арыштаваны 6.11.1937 у Куйбышаве. 28.3.1938 асуджаны за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў пазбаўлення волі. 31.8.1939 пастановай НКВД Куйбышаўскай вобл. крымінальная справа была спынена. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Белая книга.
  
  КАРЖАНЕЎСКІ Антон Станіслававіч* [28.10(11.11)1910, мяст. Валынцы, Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. - 19.4.1991], мастак. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ажаніўся, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 16.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.6.1945 за 'супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў, але 31.8.1945 быў вызвалены. Уступіў у Саюз мастакоў (1945). Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28.9.1990. Асабовая справа К. ? 31574-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998. С.296.
  
  КАРЖАНЕЎСКІ Станіслаў Сігізмундавіч [1901, Орша - 10.11.1937, Орша, НКВД], юрыст. З сялянскай сям'і. У 1917-1924 служыў у Чырвонай арміі. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў юрысконсультам Аршанскага швейнага прамысловага саюза. Быў жанаты, гадаваў шасцярых дзяцей. Арыштаваны 23.8.1937 у Оршы па адрасе: вул. Першамайская, д. 58. Асуджаны 26.10.1937 як 'агент польскіх разведвальных органаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 16.10.1989. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КАРЖАНЕЎСКІ Сцяпан Кузьміч* [1898, в. Замошша Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі (?) p-н Мінскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'і. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 23.10.1933. Асуджаны 'тройкай' НКВД 14.11.1933 як 'член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю (Свабодны, цяпер Амурская вобл.). Вызвалены 23.11.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа К. ? 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАРКАЗОВІЧ Уладзімір Валер'янавіч* [1877, Магілёў - 3.8.1938, Масква, НКВД], вайсковец, педагог. З бел. дваранскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай арміі ў чыне капітана. Падчас арышту педагог АТК завода ? 39. Арыштаваны 12.3.1938 у Адзінцове па адрасе: вул. Таварышчаўская, д. 14. Асуджаны 'тройкай' НКВД Маскоўскай вобл. 16.7.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай групе афіцэраў, шпіянаж на карысць Японіі і антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.9.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  КАРКАШЫНАЎ Фёдар Федасеевіч* [1891, в. Вялікая Беразіна Смаленскай губ., цяпер Руднянскі р-н Смаленскай вобл. - 14.10.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік сектара (аддзела) Смаленскага спіртатрэста. Арыштаваны 7.4.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 8.10.1938 за 'контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАРМАНСКІ Іосіф Андрэевіч* [1893, в. Канстанцінава Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. - 10.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. У 1919 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. кіраўніка трэста 'Лендзяржторф', дырэктар Усесаюзнага інстытута механізацыі торфаздабычы. Арыштаваны 21.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Слуцкага, д. 5, кв. 11. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 3.11.1937 за 'здраду радзіме' і 'контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАРМІН Міхаіл Сямёнавіч* [27.7.1898, Хацін, цяпер Чарнавіцкая вобл., Украіна - ?], педагог. З сям'і службоўца. У 1919 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі 'ВКСХШБ' (?). Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 29.10.1935 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148/19, кв. 72. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 31.3.1936 за 'антысавецкую агітацыю і сувязь з трацкісцкай групай' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 22.2.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАРНІЦКІ Іван Сямёнавіч* [1897, в. Танава, цяперашняе месцазнаходжанне не выяўлена - 4.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сям'і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. загадчыка Кастрычніцкага райхарчгандлю Масквы. Арыштаваны 15.9.1937 у Маскве па адрасе: Стары Пятроўска-Разумоўскі пр-д, д. 13, кв. 2. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.1.1938 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны галоўнай ваеннай пракуратурай СССР 25.2.1991.
  Кр.: Расстрельные списки: Москва 1937-1941: 'Коммунарка', Бутово. М., 2000.
  
  КАРНЯЛЮК Аляксандр Аляксандравіч* [1895, Гродзенская губ., - ?], аграном. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Барадзінскім племсаўгасе Боградскага р-на Хакаскай вобл. Арыштаваны 29.7.1937. Асуджаны судом Краснаярскага краю 26.10.1937 за 'шкодніцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Дата і месца смерці невядомы. Рэабілітаваны 13.1.1958.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Республики Хакасия.
  
  КАРОЛЬ Канстанцін Паўлавіч* [1891, в. Пад'яленкі (?) Мінскай губ., цяпер Мінская (?) вобл. - 7.4.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту тэхнолаг Дзяржаўнага эксперыментальнага механічнага завода. Арыштаваны 21.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Садова-Земляны вал, д. 28, кв. 2. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 23.3.1938 за 'контррэвалюцыйную агітацыю і абарону трацкістаў' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.10.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАРПЕКА Іван Адамавіч* [1896, мяст. Беразіно Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - ?, ГУЛАГ], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту дырэктар Ільінскага лесазавода. Арыштаваны ў Ільінскім савеце Алонецкага р-на Карэла-Фінскай АССР. Асуджаны НКВД СССР 4.1.1938 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая гара (Сандармох). Дата смерці невядомая.
  Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю. А. Дзмітрыева.
  
  КАРПЕНКА Аляксей Іванавіч* [3.1.1902, Тыфліс, цяпер Тбілісі, Грузія. - ?], скульптар. З сям'і рускага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Саюзе мастакоў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: зав. Грушаўскі, д. 8, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.8.1938 за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з магаданскіх канцлагераў НКВД. Вызвалены 29.7.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 10.10.1956. Асабовая справа К. ? 7214-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАРПЕНКА Іван Іванавіч* [1905, мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. - 30.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.6.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Свярдлова, д. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за 'дзейнасць у складзе антысавецкай групы' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАРПІЦКІ Міхаіл Аляксандравіч* [11.1.1889, мястэчка Асавец Гродзенскай губ., цяпер Польшча - ?], вайсковец, музыкант. З сям'і службоўца. У 1929 устуѓпіў у ВКП(б). У 1930-я г. камандзір музыкальнага ўзвода Віцебскага дома культуры авіятараў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.7.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Гогалеўская, д. 27, кв. 7. Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за 'шпіянаж і антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабіѓлітаваны трыбуналам БВА 5.4.1961. Асабовая справа К. ? 10912-П з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КАРСЕКА-ШПІЛЕЎСКАЯ Галіна Іосіфаўна* [1915, Мінск - ?], медык. З сям'і бел. службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала загадчыцай Любанскай бальніцы. Падчас арышту тэрапеўт 2-й Арзамаскай бальѓніцы Горкаўскай вобл. Арыштавана 24.10.1944 у Арзамасе па адрасе: Ваенны гарадок, д. 8. Асуджана пазасудовым органам 4.9.1945 як 'член антысавецкай арганізацыі 'Саюз барацьбы супраць бальшавізма' да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Нарыльскі канцлагер НКВД Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 17.7.1956. Асабовая справа К. ? 6716-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАРЫЦКІ Уладзімір Іванавіч* [1900, в. Тарасава Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - 14.3.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аддзела кіруючых партыйных кадраў Авіяцыі асобага прызначэння, палкавы камісар. Арыштаваны 5.12.1937 у Маскве па адрасе: Чапаеўскі зав., д. 14, кв. 15. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.3.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.6.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАСАРЭНКА Аўксенцій Максімавіч* [1898, в. Падбярэззе Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н - ?], архіварыус. З сялянскай сям'і. Падчас арышту працаваў на Віцебскай люстэркавай фабрыцы. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай групы' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 17.1.1959. Асабовая справа К. ? 7879-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАСМАЛЬСКІ Пётр Антонавіч* [1900, мяст. Краслаўка Дзвінскага пав. Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілскі р-н, Латвія - 1938, ?], артыст. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Беларускім тэатры оперы і балета. Арыштаваны 17.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 46, кв. 1. Асуджаны 'тройкай' НКВД 11.5.1933 за 'збор і перадачу звестак шпіёнскага характару' да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Тэльманаўскім раёне (Казахская ССР). Другі раз асуджаны 'тройкай' НКВД 11.2.1938 як 'член контррэвалюцыйнай групіроўкі, якая існавала ў Тэльманаўскім раёне' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.11.1957. Асабовая справа К. ? 11270-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАСМОВІЧ Анатоль Аляксандравіч* [1905, в. Зарэчча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - 9.7.1938, Мінск, НКВД], службовец. Падчас арышту эканаміст Інстытута прамысловасці БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.3.1938. Асуджаны 28.5.1938 як 'польскі агент' да ВМП. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 28.4.1989. Асабовая справа К. ? 30095-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАСМОВІЧ Вера Сямёнаўна [н. 1928, мяст. Гараѓдзея Нясвіжскі пав. Навагрудскага ваяводства, Польшча, цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.], вязень ГУЛАГу. Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Няѓсвіжскай настаўніцкай семінарыі. Пасля вайны ўзяла шлюб з настаўнікам Яўгенам Касмовічам. Неўзабаве пасля шлюбу мужа арыштавалі (1949) па справе 'Саюза змагання за незалежнасць Беларусі'. Па гэтай справе 15.1.1949 арыштавалі і К. У мінскай турме, якую ў народзе называюць 'валадарка' (па назве вуліцы, на якой яна знаходзіцца), у яе нарадзілася дачка Люся (з ёю на руках К. неяк стаяла на допыце перад Цанавам). Асуджана 31.5.1949 за 'сувязь з антысавецкай арганізацыяй' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер Казахскай ССР. 22.10.1955 тэрмін пакарання быў зніжаны да 5 гадоў і К. вызвалілі. Вярнулася ў Беларусь. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1967. Жыве ў Гарадзеі на Нясвіжчыне. Асабовая справа К. ? 19811-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Літ.: Дземідовіч Н. Век так ня будзе. Мн., 2002. С. 82, 104.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАСМОВІЧ Павел Васілевіч* [1898, в. Зарэчча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - 3.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукцыю. Падчас арышту інспектар інвентарызацыі зямель Наркамата земляробства. Арыштаваны 17.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 64. Асуджаный 'тройкай' НКВД 2.9.1937 за 'контррэвалюцыйную трацкісцка-фашысцкую прапаганду, усхваленне тэрарыстычнай дзейнасці трацкісцка-зіноўеўскага контррэвалюцыйнага цэнтра' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.7.1958.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  
  КАСПЯРОВІЧ Антон Іосіфавіч* [1903, мяст. Ракаў Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - ?, Алма-Ата, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў галоўным бухгалтарам. Арыштаваны 20.1.1938 у Алма-Аце. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 20.2.1938 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабіѓлітаваны трыбуналам Туркестанскай ВА 12.6.1958.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАСТАГЛАЗАЎ Георгій Сямёнавіч* [1899, в. Атражжа Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. - 1.8.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Апошняе месца работы - тэхнолаг асбацэментнага завода ў Сухім Логу Свярдлоўскай вобл. Арыштаваны 21.4.1937. 1.8.1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАСТРАВІЦКІ Апалінары [?, магчыма, у Лідскім пав. Віленскай губ. - ?], бел. шляхціц, удзельнік паўстання 1863-64 (нейкі землеўладальнік К. ўпамінаецца ў паказаннях студэнта В. Пілецкага ў Вільні). Пасля паражэння паўстання яго маёнтак Дарашковічы пад Навагрудкам быў канфіскаваны. Ратуючыся ад рэпрэсіяў, К. разам з сям'ёй эміграваў у Італію. 26.8.1880 у Рыме ў яго нарадзіўся ўнук - Гіём Альберт Уладзімір Аляксандр Апалінары Кастравіцкі, які ў гонар свайго дзеда абраў творчы псеўданім Гіём Апалінэр і стаў славутым авангардысцкім франц. паэтам, празаікам, драматургам, эсэістам, тэарэтыкам мастацтва.
  Лiт.: Великие писатели ХХ века. М., 2002.
  
  КАСТРОЎСКІ Васіль Герасімавіч* [1904, в. Азяркі Таборынскага р-на Свярдлоўскай вобл., цяпер Расія - 9.12.1937, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту старшыня калгаса. Арыштаваны 11.10.1937 у в. Азяркі Таборынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 13.11.1937 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КАСЦЮК Генадзь Адамавіч [1922, в. Ждановічы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. - ?], удзельнiк антысавецкага падполля. Падчас 2-й сусветнай вайны служыў сакратаром, затым рахункаводам валасной управы ў Ждановічах. У 1943 уступіў у батальён БКА пад камандаваннем Б. Рагулі. Удзельнічаў у баях супраць савецкіх партызан. У 1944 перабраўся ў Германію, дзе быў залічаны салдатам у 30-ю нямецкую дывізію. Пасля яе расфарміравання накіраваны на будаўніцтва абарончых аб'ектаў на Рэйне. У снеж. 1944 служыў у званні фельдфебеля ў 13-м батальёне Вафэн-СС, што дыслакаваўся на тэрыторыі Польшчы. У студз.-сак. 1945 браў удзел у баях супраць савецкіх войск. Пасля капітуляцыі Германіі да 1948 знаходзіўся ў лагеры для перамешчаных асобаў на тэрыторыі Даніі. У 1948 выехаў у Францыю, дзе ўступіў ў Беларускую Незалежную Арганізацыю Моладзі (БНАМ), створаную Я. Філістовічам, быў сакратаром Парыжскага аддзела арганізацыі. У лют. 1952 пры садзейнічанні Б. Рагулі залічаны ў амерыканскую Каўфбейрэнскую разведшколу пад псеўданімам 'Бэн'. Разам з М. Арцюшэўскім жыў у Міндэльсгайме, адкуль на заняткі дастаўляўся на легкавым аўтамабіле. 27.8.1952 закінуты ў Налібокскую пушчу (в. Кляцішча Івянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Атрымаў заданне збіраць звесткі аб паліт. становішчы ў БССР, адносінах сялян да калектывізацыі. Меў пісьмовыя паўнамоцтвы прэѓзідэнта Рады БНР М. Абрамчыка па наладжванні сувязей з антысавецкім падполлем на тэрыторыі Беларусі. Накіраваўся ў родную вёску да бацькоў. Затрыманы органамі МДБ БССР 10.9.1952 у запланаваным месцы сустрэчы групы. На судовым працэсе 10-14.11.1955 трыбуналам БВА асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі. У 1997 пракуратура Рэспублікі Беларусь перагледзела справу і прызнала, што К. не падлягае рэабілітацыі.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Літ.: Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944-1953 гг. Мн., 2002.
  
  КАСЦЮКОВІЧ Раман Мікітавіч* [22.7.1905, в. Унтальянка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. - ?], чыноўнік. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас арышту начальнік групы аховы здароўя Дзяржплана БССР. Арыштаваны 23.4.1938 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 5, кв. 4. Асуджаны 'тройкай' НКВД 15.10.1938 як 'польскі шпіён з 1935 г.' і 'шкоднік, які перадаваў ворагам звесткі пра эканоміку БССР' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 11.2.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.1.1955. Асабовая справа К. ? 4241-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КАСЦЮЧЫК Анатоль Герасімавіч* [1930, в. Радзевічы Брэсцкага пав. Палескага ваяв., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. - ?], навучэнец. З бел. сям'і. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, вучыўся ў Калінкавіцкай няпоўнай СШ Высокаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 14.3.1944 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны пазасудовым органам 20.5.1946 за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэѓзідыумам Брэсцкага абл. суда 23.5.1990. Асабовая справа К. ? 10387-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАСЦЮШКА Тадэвуш (Андрэй Тадэвуш Банавентура) [1746 (ахрышчаны 12.2.1746), фальварак Мерачоўшчына (паводле іншых крыніц - Сяхновічы) Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. - 15.10.1817, Салюр, Швейцарыя], дзяржаўны і ваенны дзеяч. З шляхецкага роду гербу 'Рох ІІІ'. У 1755-60 вучыўся ў Любяшоўскім піярскім калегіуме, у 1765-69 у Рыцарскай школе (Кадэцкі корпус) у Варшаве, якую скончыў на выдатна. У 1769 у чыне капітана накіраваны ў Парыж для вывучэння артылерыі, архітэктуры і фартыфікацыі, слухач Акадэміі жывапісу і скульптуры. Вярнуўся на радзіму ў 1774, у 1775 зноў выехаў у Парыж, а ў 1776 у Паўн. Амерыку, дзе ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Залічаны ў амерыканскую aрмію ў званні палкоўніка, кіраваў стварэннем фартыфікацыйных збудаванняў. 13.10.1783 Кангрэс ЗША надаў К. званне брыгаднага генерала, амерыканскае грамадзянства і пажыццёвую пенсію. Вярнуўся на радзіму ў 1784. 12.10.1789 прызначаны генерал-маёрам войска Рэчы Паспалітай. У 1792 выѓзначыўся ў вайне з Расіяй, 3.8.1792 узнагароджаны ордэнам 'Віртуці Мілітары' і атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку, падаўся ў эміграцыю (Лейпцыг, Парыж). 24.4.1794 на Кракаўскім рынку даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы. Стаў найвышэйшым начальнікам узброеных сіл. 7.5.1794 выдаў Паланецкі ўніверсал, якім абвяшчалася асабістая свабода сялян. У чэрв.-вер. 1794 узначальваў абарону Варшавы ад прускіх і расійскіх войск. 10.10.1794 у бітве пад Мацяёѓвіцамі паранены трапіў у палон. Тайна (пад прозвішчам 'шляхціц Шыманскі') дастаўлены ў Пецярбург і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Пасля смерці Кацярыны ІІ імператар Павел І наведаў К. ў крэпасці і амніставаў яго і іншых удзельнікаў паўстання. Адмовіўшыся ад прапаноў пайсці на расійскую службу, К. ў канцы 1796 выехаў у ЗША. У 1798 пераехаў у Францыю. Ухіліўся ад цеснага супрацоўніцтва з Напалеонам. Летам 1815 пераехаў у Салюр. Пасля смерці яго забальзамаванае цела перапахавана ў Кракаве на Вавелі. У Беларусі імем К. названы вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, устаноўлены мемарыяльныя знакі ў Гродне і Косаве.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Лiт.: Korzon T. Kościuszko: Biografia z dokumentów wysnuta. Kraków, 1894; Koneczny F. Tadeusz Kościuszko: Życie, czyny, duch. 2 wyd. Poznań, 1922; Szyndler B. Tadeusz Kościuszko, 1746-1817. Warszawa, 1991; Юхо Л., Емяльянчык У. 'Нарадзіўся я ліцьвінам...'. Мн., 1994; PSB; ЭГБ, т. 4; БЭ, т. 8.
  
  КАСЦЮШЭЎСКІ (ВАЙНІЛОВІЧ) Уладзіслаў Казіміравіч* [1906, Радам, цяпер Польшча - ?], літаратар. З шляхецкай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1927 прыбыў з Польшчы як палітэміѓгрант. Да 1933 член ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік мінскай польскай газ. 'Orka'. Арыштаваны 4.11.1935 у Мінску па адрасе: зав. 1-ы Свярдлоўскі, д. 12. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 31.3.1936 як 'падазроны ў шпіёнскай дзейнасці' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР (пас. Чыб'я, цяпер Ухта). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.10.1956. Асабовая справа К. ? 7233-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАТКОВІЧ Анэля [19.6.1914, мяст. Будслаў Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. - 8.10.1982, Вроцлаў, Польшча], бел. грамадская дзяячка, гісторык. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1934), гістарычны ф-т Віленскага ун-та (1939). Прымала актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе ў Вільні, спявала ў хоры Р. Шырмы. У 1935-36 рэдагавала дзіцячы часопіс 'Пралескі'. У 1939-41 настаўнічала ў Будславе. Падчас нямецкай акупацыі працавала перакладчыцай у Мінскай гарадской управе. Летам 1944 выехала на Захад. З 1945 у Польскай вайсковай місіі ў Берліне. У 1949 адазвана ў Польшчу, дзе арыштавана і асуджана да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля вызвалення выехала ў Польшчу, жыла ў Варшаве, працавала перакладчыцай у Міністэрстве замежных спраў ПНР. Была сябрам Беларускага грамадска-культурнага таварыства.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  Тв.: Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999.
  Літ.: Юрэвіч Л. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі. Мн., 2001.
  
  КАТЛУБАЙ Міхаіл Людвігавіч* [1889, в. Гараѓдзішча (?) Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. - ?], вайсковец. З бел. сям'і. Арыштаваны 'за службу ў белай арміі' 21.4.1920 у Омску. 15.1.1921 Омскай губернскай надзвычайнай камісіяй справа была спынена. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 13.10.1999.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  КАТОВІЧ Анастасія Іванаўна* [1913, Віцебск - ?], краўчыха. З сям'і рабочага. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 15.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Ленінская, д. 3/2, кв. 42. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 16.5.1938 як 'член сям'і здрадніка радзімы' да 3 (?) гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Віцебскай вобл. 29.5.1992. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КАЎГАНКІН Васіль Георгіевіч* [1895, в. Лосвіда Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н - 21.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту інжынер 3-га цэха 103-га завода. Арыштаваны 25.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: пл. Астроўскага, д. 9, кв. 39. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 15.11.1937 за 'здраду радзіме' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАХЕЛЬНІК Пётр Макеевіч* [1883, Стары Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Быхаў Магілёўскай вобл. - ?], журналіст. З сялянскай сям'і. Атрыѓмаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік Быхаўскага аддзялення сувязі. Арыштаваны 23.11.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 14.12.1937 за 'шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа К. ? 4086 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  КАХНОВІЧ Уладзімір Аляксандравіч* [1902, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік будаўнічага сектара (аддзела) Ураллесцяжа. Арыштаваны 9.6.1937 у Свярдлоўску. Асуджаны 5.8.1937 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КАЦ Міхаіл Абелевіч* [1907, Магілёў - ?], службовец. З мяшчанскай сям'і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела Магілёўскага прамысловага саюза. Быў жанаты, гадаваў пяцярых дзяцей. Арыштаваны 3.4.1931. Абвінавачваўся як 'удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі 'Цэнтр Вызвалення'. 26.6.1931 пастановай Магілёўскага аператыўнага аддзела АДПУ вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 6023 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  КАЦЕШЧАНКАЎ Павел Васілевіч* [1895, мяст. Лейцы (?) Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. - 20.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. У 1932-35 член ВКП(б). У 1930-я г. начальнік ст. Хоўрына Кастрычніцкай чыгункі, начальнік ст. Іванава-Сартавальная той жа чыгункі. Арыштаваны 12.9.1937 на рабоце. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.12.1937 за 'контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КАЧАНАЎ Герасім Артамонавіч* [1907, в. Бараўцы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. - 31.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута, член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.5.1937 у Віцебску па адрасе: пл. Леніна, д. 3, кв. 9. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за 'дзейнасць у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЧКОЎ (КАЧКО) Даніла Нічыпаравіч* [1894, в. Качкі Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. - 28.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту інжынер 'УШАСДАРа' Ленінградскай вобл. Арыштаваны 5.9.1937 у Ленінградзе. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 23.9.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЧУРА Уладзімір Восіпавіч* [1898, в. Заполле Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Наваѓгрудскі р-н Гродзенскай вобл. - 12.10.1938, Курган, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік аддзела Курганскага гарбарнага завода. Арыштаваны 9.7.1938. Асуджаны 'тройкай' НКВД 5.10.1938 за 'контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Уральскай ВА 20.11.1956.
  Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган: Зауралье, 2002. Т. 1.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КАЧЫНСКІ Мікалай Іосіфавіч* [1896, Віцебск - 18.1.1938, Віцебск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Віцебскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 13.11.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.3.1958. Асабовая справа К. ? 7046-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КАШАЛЮК Валянціна Сямёнаўна* [1928, Мінск - ?], навучэнка. З сям'і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 8.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Новамясніцкая, д. 3, кв. 5. Асуджана 30.12.1944 як 'член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ' і за 'контррэвалюцыйную агітацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена 4.12.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа К. ? 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КАШЭЎСКІ (АГРАДЗІНСКІ) Андрэй Станіслававіч* [1894, в. Вільча Воля Радамскай губ., цяпер Польшча - 27.12.1937, Мінск, НКВД], журналіст. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела мінскай польскай газ. 'Orka'. Арыштаваны 4.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 36/29, кв. 1. У сувязі з арыштам выключаны (8.8.1937) з ВКП(б). Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.12.1937 як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.4.1967. Асабовая справа К. ? 19720-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КВАКТУН Мар'яся Хацкелеўна* [1918, Віцебск - ?], эканаміст. З яўрэйскай сям'і. Працавала на базе 'Галоўшвейзбыту'. У пачатку 1950-х г. у лістах да сваякоў і сярод знаёмых неаднаразова выказвала незадаволенасць умовамі жыцця ў СССР, крытыкавала палітычнае і прававое становішча яўрэяў. Арыштавана 4.3.1953 ў Віцебску па адрасе: вул. Праўды, д. 3, кв. 24. Асуджана пазасудовым органам 9.5.1953 за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў канцлагераў (скарочаны да 5 гадоў). Вызвалена ў 1954. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 3.9.1965. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 13176-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 38574.
  Літ.: 5810, с. 99-100.
  
  КВАПІНСКІ Людгер Кандратавіч* [19.2.1901, Кельцы, цяпер Польшча - 1.2.1938, ?], работнік культуры. З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык сектара ва Упраўленні па справах мастацтва пры СНК БССР, член ВКП(б). Арыштаваны 30.8.1936. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як 'член контррэвалюцыйнай групоўкі' і за 'антысавецкую дзейнасць' да 7 гадоў папраўча-працоўных работ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Другі раз асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 8.1.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 12.9.1956. Асабовая справа К. ? 17387-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КЕЛЕР Іосіф Вікенцевіч [1905, Велічка каля Кракава, Польшча - ?], музыкант. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту музыкант Гродзенскага абласнога тэатра. Арыштаваны 11.1.1945. Абвінавачваўся ў 'антысавецкай агітацыі'. Вызвалены 26.7.1946. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? П-969 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  КЕЛЬНЕР Арсень Уладзіміравіч [1902, мяст. Лебедзева Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. - 6.3.1930, Масква, НКВД], навучэнец. У 1926 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту студэнт Маскоўскага камуністычнага ун-та. Арыштаваны 14.8.1929 у Маскве па адрасе: Старасадскі зав., д. 9, кв. 170. Асуджаны калегіяй АДПУ 3.3.1930 за 'шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.1.1961.
  Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КЕНДЫСЬ Іван Васільевіч [1878, Брэсцкі пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі (?) р-н - ?], справавод, вайсковец. З бел. сям'і. Падчас грамадзянскай вайны служыў справаводам у арміі Калчака. Арыштаваны 5.2.1920. Асуджаны Омскай губернскай надзвычайнай камісіяй 30.4.1920 за 'службу ў белай арміі' да зняволення ў канцлагеры. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 2.3.1993.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  КЕНДЫШ Іван Пракоф'евіч* [1898, в. Цыцкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. - 9.5.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], медык. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык туберкулёзнага пункта ў Какчэтаве Казахскай ССР. Арыштаваны 26.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Андроньеўская, д. 21, кв. 48. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.5.1938 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.3.1960.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КЕНДЗЕРСКІ Мікалай Васілевіч* [1905, в. Малеш Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшѓскае ваяв., Польшча - 1.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. Падчас арышту інжынер аддзела збыту завода імя Леніна. Арыштаваны 15.10.1937 у Ленінграѓдзе па адрасе: пр. Савецкі, д. 36, кв. 34а. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.10.1937 за 'контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КЕНІГ Альфрэд Юльянавіч* [1887, Канстанцінаў Пятроўскай губ., цяпер Польшча (?) - 22.11.1937, Мінск, НКВД], службовец, педагог. З сям'і рабочага. У 1930-я г. дырэктар Мінскага тарфянога тэхнікума, член ВКП(б). Арыштаваны 13.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 10. Асуджаны 'тройкай' НКВД 17.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 1.10.1957. Асабовая справа К. (адноўленая) ? 10948-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КЕРНАЖЫЦКАЯ Марыя Міхайлаўна* [1902, Мінск - ?], педагог, верагодна, жонка Канстанціна Кернажыцкага. З сям'і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у Мінскай СШ ? 23. Выйшла замуж, мела дваіх дзяцей. Арыштавана 3.1.1945 у Мінску па адрасе: Лагойскі тракт, д. 62, кв. 1. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКДБ за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 месяцаў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер Горкаўѓскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 18.3.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 27.12.1989. Асабовая справа К. ? 28858-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КІВІ Эрнст Янавіч* [16.3.1906, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія - ?], педагог. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык МВПІ. Арыштаваны 6.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 4, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як 'агент германскай разведкі' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з магаданскіх канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа К. ? 25671-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КІЕНЯ Макар Аляксандравіч* [1899, в. Домантавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - 19.4.1939, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. начальнік Мостатрэста народнага камісарыята шляхоў зносін СССР. Арыштаваны 3.1.1938 у Маскве па адрасе: вул. Спірыдонаўка, д. 18, кв. 13. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.4.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 9.6.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.
  
  КІЛЮКОЎ (КІЛЮК) Рыгор Якаўлевіч* [1894, в. Снітава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту юрысконсульт Усхлестэхснаба. Арыштаваны 2.2.1936 у Свярдлоўску. Асуджаны 15.4.1936 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Сасланы ў Омскую вобл. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КІМ Сяргей Фёдаравіч* [3.2.1904, в. Сінельнікава Пакроўскага (?) пав. Далёкаўсходняга краю, цяпер Расія - 7.3.1938, Мінск, НКВД], музыкант, муж Наѓдзеі Радчанка. З сям'і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы - дырыжор аркестра народных інструментаў Мінскага дома культуры авіятараў. Арыштаваны 10.6.1937 у Мінску па адрасе: Сувязны зав., д. 8/10, кв. 7. Асуджаны 'тройкай' НКВД 21.1.1938 як 'японскі шпіён' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.11.1957. Асабовая справа К. ? 11445-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КІПНІС Г. Я.* [? - ?], пенсіянер, удзельнік яўрэйѓскага нацыянальнага руху. Жыхар Мінска. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Захоўваў пісталет 'ТТ' з патронамі. Разам з Я. Давыдовічам распаўсюджваў літаратуру і лісты пра становішча яўрэяў ў СССР. Прэзідыум Вярхоўнага савета БССР указам ад 22.5.1973, улічваючы ўдзел у вайне, заслугі ў працоўнай дзейнасці, узнагароджанне баявымі ордэнамі і медалямі СССР, прымаючы да ўвагі стары ўзрост і слабы стан здароўя, выѓзваліў К. ад крымінальнай адказнасці.
  Літ.: 5810, с. 750.
  
  КІПРЫЯНЕЦ Карп Іванавіч* [1890, мяст. Талачын Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. - 13.1.1938, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям'і. У 1919-20 ваяваў у складзе Чырвонай арміі. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 25.1.1931 у Мінску па адрасе: вул. Могільнікавая, д. 13, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30.5.1931 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі 'Працоўная сялянская партыя' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер (Новасібірск). Другі раз асуджаны 'тройкай' НКВД 25.12.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.4.1958. Асабовая справа К. ? 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КІРЫЛЕНКА Сяргей Ермалаевіч* [1903, в. Баршчоўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту старшыня калгаса. Арыштаваны за 'шкодніцкую дзейнасць' 15.9.1937 у в. Еўсюкова Ісількульскага р-на Омскай вобл. 4.11.1937 вызвалены Омскім абл. судом з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КІРЧУК Фёдар Рыгоравіч* [1891, в. Тулава Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту садоўнік-агароднік. Арыштаваны 23.2.1938 у саўгасе 'Лясны' Ісільѓкульскага р-на Омскай вобл. Асуджаны 'тройкай' НКВД 16.10.1938 за 'шпіянаж і антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Сібірскай ВА 10.3.1959.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КІРШТЭЙН Якаў Ісаевіч* [1900, Кутнава, Ваpшаўскай губ., цяпер Польшча - 15.12.1937, Мінск, НКВД], журналіст. З сям'і службоўца. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. загадчык аддзела мінскай польскай газ. 'Orka'. Арыштаваны 4.8.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 28.11.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 1.11.1957. Асабовая справа К. ? 11039-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КІСЛЮК Людвіг Зянонавіч* [20.10.1918, в. Залессе, цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. - ?], навучэнец, брат Станіслава Кіслюка. З сям'і службоўца. Падчас арышту вучань настаўніцкага ліцэя ў Кобрыне. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. 1-га Мая, д. 121. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як 'член антысавецкай групіроўкі' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Самарскі канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены ў 1941 (хутчэй за ўсё, з Безымянскага канцлагера НКВД Куйбышаўскай чыгункі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. ? 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КІСЛЮК Станіслаў Зянонавіч* [17.5.1912, Кобрын Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. - ?], музыкант, брат Людвіга Кіслюка. З сям'і службоўца. Працаваў у кобрынскім кінатэатры. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. 1-га Мая, д. 121. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як 'член антысавецкай групіроўкі' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Самарскі канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены ў 1941 (хутчэй за ўсё, з Безымянскага канцлагера НКВД Куйбышаўскай чыгункі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. ? 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КІСЯЛЁЎ Мікалай Сцяпанавіч* [1887, Самара, Расія - ?], службовец. З бел. сям'і. Працаваў інжынерам. Арыштаваны 15.4.1938 у Куйбышаве. Асуджаны Куйбышаўскім лінейным судом чыгунак 28.8.1938 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны паводле Закона ад 18.10.1991.
  Кр.: Белая книга.
  
  КІСЯЛЁЎ Платон Фёдаравіч* [1901, хут. Баранянскі (?) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік раённага дарожнага аддзела. Арыштаваны 10.10.1937 у в. Табары Таборынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 5.4.1938 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КЛАУС Мікалай Парфір'евіч* [1906, Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - ?], музыкант. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі. Пасля вайны канцэртмайстар Мінскай pэспубліканскай філаpмоніі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.6.1948 у Мінску па адрасе: вул. Рэспубѓліканская, д. 16, кв. 9. Асуджаны 18.10.1948 за тое, што 'падчас акупацыі ўцёк з немцамі і выступаў у Еўрапейѓскай артыстычнай службе' да 25 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у Мінеральны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 7.9.1956. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 19.4.1967. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 19780-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КЛАЎСУЦЬ Іван Іванавіч* [1901, в. Антанова Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. - 8.12.1937, Свярдлоўск, НКВД], студэнт. Падчас арышту студэнт Уральскага індустрыяльнага інстытута. Арыштаваны 28.9.1937 у Свярдлоўску ў Втузгарадку. 27.11.1937 асуѓджаны да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КЛІМ Канстанцін Пятровіч* [1900, в. Шані Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. - 4.12.1937, Масква, НКВД], студэнт. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту студэнт 5 курса 'МІІТа' (?). Арыштаваны 4.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Пятроўскія лініі, д. 2, кв. 331. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 27.11.1937 за 'шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны 15.9.1989.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КЛІМОВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч* [1899, в. Дабрынёва Мінскай губ., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. - 14.4.1939, Масква, 'Камунарка', НКВД], супрацоўнік НКВД. З сям'і бел. рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік аддзялення Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі пры НКВД СССР. Арыштаваны 28.3.1938 у Маскве па адрасе: Пушкароў зав., д. 8, кв. 50. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.4.1939 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай шпіёнска-тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.6.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: Москва 1937-1941: 'Коммунарка', Бутово. М., 2000.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КЛІМОВІЧ Вінцэсь [каля 1830, в. Паланэчка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - ?], музыкант, педагог. З сялянскай сям'і. Служыў валасным пісарам. Сябраваў з паэтам В. Каратынскім, напісаў музыку да яго элегіі 'Туга на чужой старане'. Далучыўся да навагрудскай арганізацыі паўстанцаў 1863. Арыштаваны на ранняй стадыі паѓўстання - у сак. 1863, зняволены ў мінскай турме, затым сасланы ў Іркуцк.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Лiт.: Кісялёў Г. Вінцэсь Клімовіч з вёскі Перасека... // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. ? 1; Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1984. С. 142-150; Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993. С.299-300; Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн.,1994. С. 44; БелЭн, т. 8.
  
  КЛЮЧНІКАЎ Андрэй Міхайлавіч* [1898, в. Пляшчаны (?) Віленскай губ., цяперашняе месцазнахоѓджанне не ўстаноўлена - 10.12.1937, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец (?). З бел. сялянскай сям'і. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Член ВКП(б) да жн. 1937, калі быў звольнены з работы. Арыштаваны 15.10.1937 у Маскве па адрасе: вул. Валачаеўская, д.1/2, кв. 77. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.12.1937 за 'шпіянаж і тэрарыстычную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.5.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  КЛЯНІЦКАЯ Тамара Дзмітрыеўна* [1889, Тыфліс, цяпер Тбілісі, Грузія - 4.1.1938, Віцебск (?), НКВД], хатняя гаспадыня, верагодна, жонка Віктара Кляніцкага. З сям'і вайскоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Арыштавана 11.11.1937 у Віцебску. Асуджана пазасудовым органам НКВД 14.12.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 19.3.1959. Асабовая справа К. ? 7985-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КЛЯНІЦКІ Віктар Сямёнавіч* [1879, в. Урочышча-Кудашаўка (?) Мінскай губ., цяпер Мінская (?) вобл. - 31.10.1937, Мінск, НКВД], педагог, верагодна, муж Тамары Кляніцкай. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедраў Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага інстытута і Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 20.6.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 9, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за 'дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КЛЯПАЦКІ Баляслаў Іванавіч* [1906, Полацк Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. - ?], навучэнец. З бел. сям'і. Падчас арышту студэнт 2 курса Омскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 13.5.1935. Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 1.9.1936 за 'шпіянаж' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 16.7.1990.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  
  КЛЯРО Франц Вікенцевіч* [1895, Віцебск - 27.11.1937, Ленінград, НКВД], вайсковец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік баявой падрыхтоўкі Петраѓградскага раённага савета Асаавіяхіма. Арыштаваны 28.10.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.11.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КЛЯЎКО Яфім Іванавіч* [1891, в. Вугалец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н, Мінскай вобл. - ?], інжынер-геолаг. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце. У час вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 21.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пуліхава, д. 24, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.6.1945 як 'памагаты нямецкіх акупантаў' і за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 20.4.1955. Асабовая справа К. ? 5943-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КНОПІНСКІ Канстанцін Іосіфавіч* [1890, мяст. Гародзькі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - 13.2.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. начальніка прамтаварнай групы Цэнтрасаюза. Арыштаваны 30.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Марасейка, д. 7, кв. 2. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.2.1938 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОБРЫН Антон Міхайлавіч* [1893, в. Падлессе Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Вялікае Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. - 15.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту загадчык пякарняў трэста буфетаў і вагонаў-рэстаранаў Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 25.8.1937 у Ленінградзе. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 9.9.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КОЗЕЛ-ПАКЛЕЎСКІ Уладзіслаў Іванавіч* [1866, фальв. Аўласы Нова-Пагосцкая вол. Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Аўласенкі Міёрскага р-на Віцебскай вобл. - ?], памешчык, сын Яна (Івана) Козел-Паклеўскага. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 8.4.1940 у фальв. Янопаль (цяпер Віцебская вобл.). Асуджаны 29.11.1940 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Краснаярскага краю. Вызвалены у вер. 1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 15.11.1989. Асабовая справа К.-П ? 17068-П з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КОЗЫР Іван Пракопавіч* [1902, в. Вулька Брэст-Літоўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 29.3.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту начальнік ст. Турынск. Арыштаваны 25.1.1938 на ст. Беразіт Ягоршынскага р-на Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 14.3.1938 да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
  
  КОЛПІКАЎ Мікалай Васілевіч* [1888, в. Мачын Саратаўскай губ., цяпер Расія - ?], навуковец. З сям'і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар кафедры агульнай паталогіі БДУ. Арыштаваны 30.12.1930 у Мінску па адрасе: зав. Кpуглы, д. 9, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 29.1.1932 як 'член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наpкамздpава БССР' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабіѓлітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. ? 6736-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КОНАН Мікалай Уладзіміравіч [26.10.1929, мяст. Лужкі Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. - ?], педагог. З сям'і вясковага настаўніка. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, вучыўся у Лужкоўскай няпоўнай СШ, дырэктарам якой быў ягоны бацька, Глыбоцкай гімназіі (з вер. 1943), уступіў у СБМ. Пасля заѓкрыцця гімназіі (лета 1944) паступіў у Глыбоцкае педагагічнае вучылішча. У час вучобы па просьбе аднакурсніка В. Мядзельца надрукаваў на машынцы тэкст прысягі, якую прымалі тыя, хто уступаў у Саюз беларускіх патрыётаў, нелегальнае маладзёжнае згуртаванне, арганізаванае М.Асіненкам, В. Мядзельцам, А. Фурсам і некаторымі іншымі навучэнцамі вучылішча. Пасля заканчэння вучобы працаваў настаўнікам у Залескай няпоўнай СШ Глыбоцкага р-на Полацкай вобл. Адначасова паступіў на завочнае аддзяленне МВПІ. Арыштаваны 29.4.1948 у в. Залессе. Асуджаны 15.7.1948 да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер МДБ Краснаярскага краю. Улетку 1953 удзельнічаў у паўстанні вязняў канцлагера. Вызвалены ў вер. 1954. Вярнуўся дадому. Скончыў курсы шафёраў, працаваў у калгасе пад Лужкамі. Калі 'набрыдла бачыць на сабе скосыя позіркі розных мясцовых чынкоў і актывістаў', выехаў у Інту Комі АССР, працаваў на шахце. Паступіў на завочнае аддзяленне Маскоўскага інстытута нафты імя Губкіна, праз тры гады перавёўся ў Ленінградскі горны інстытут, пасля заканчэння якога працаваў горным майстрам. Пасля выхаду на пенсію вярнуўся дадому ў Лужкі. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 5.2.1990. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  Лiт.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997.
  
  КОНВА Станіслаў Андрэевіч* [1915, ? - 7.2.1938, Смаленск, НКВД], вайсковец. З бел. сям'і. Падчас арышту курсант палкавой школы 29-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 9.11.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 13.12.1937 за 'шпіянаж' і 'антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  КОПКА Вікенцій (Вінцас) Юльянавіч* [крас. 1892, в. Міхнюны Трокскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва - 27.11.1938, Мінск, НКВД], журналіст. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік мінскай літоўскай газ. 'Раудонасіс артояс' ('Чырвоны араты'). Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску. Выключаны з партыі. Асуджаны 'тройкай' НКВД 12.11.1938 за 'шпіянаж на карысць Літвы і за контррэвалюцыйную шпіёнскую, шкодніцкую работу' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Літоўскай ССР 16.12.1959. Асабовая справа К. ? 16295-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КОРБУТ Аляксандр Андрэевіч* [1907, в. Засмужжа Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. - 28.9.1937, Ленінград, НКВД], навучэнец. З бел. сям'і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Артылерыйскай акадэміі Чырвонай арміі. Арыштаваны 3.9.1937 у Ленінградзе. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 9.9.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОРСАК Станіслаў Ксавер'евіч* [1883, в. Колтава Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 27.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту загадчык бюро агульнага машынабудавання Кіраўскага завода. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: пр. 25-а Кастрычніка, д. 148, кв. 79. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.11.1937 за 'контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КОРШУН Ірына Васілеўна* [4.12.1912, Мінск - ?], медык, жонка Мікалая Дзеніскевіча. З сям'і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту ўрач Лёзненскай бальніцы (кансультацыі). Арыштавана разам з мужам 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б 'Гарадзішча'. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'член сям'і здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолінск), затым у Салікамскі інвалідны лагер НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Выѓзвалена 26.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 10.12.1955. Асабовая справа К. ? 6301-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КОСАЎСКІ Ісэр Мендэлевіч* [1902, Астрашыцкі гарадок Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - ?], журналіст. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. рэдактар раённай газ. 'Сацыялістычны шлях'. Арыштаваны 3.10.1938 у Крычаве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.12.1956. Асабовая справа К. ? 2260-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОСІК Іван Сяргеевіч* [1926, хут. Слаўкі Кобрынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. - ?], службовец. З сялянскай сям'і. Падчас арышту паштальён Кобрынскай канторы сувязі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 25.11.1950 у Слаўках. Асуджаны 17.3.1951 як 'член банды АУН' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Мінеральны канцлагер МДБ Комі АССР (р-н Інты). Вызвалены 12.7.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.7.1956. Асабовая справа К. ? 1983-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КОСТКА Марыя Несцераўна* [1917, Бабруйск Магілёўскай вобл. - ?], музыкант. З сям'і рабочага. Працавала ў Бабруйскім драматычным тэатры. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 22.5.1944 (?) за 'сувязь з нямецкімі разведорганамі'. Месца арышту невядома. 23.10.1944 пастановай чацвёртага аддзела следчай часці НКДБ БССР вызвалена і рэабіѓлітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 6094 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  КОТ Антон Сцяпанавіч* [1908, в. Хінолаўка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?], навуковец. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. аспірант навукова-даследчага інстытута Беларускага трактарнага цэнтра. Арыштаваны 14.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Палеская, д. 22, кв. 2. Асуджаны 'тройкай' НКВД 8.5.1933 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа К. ? 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОТ Дзмітрый Якаўлевіч* [1897, в. Малыя Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - 9.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам начальніка 16-а Галоўнага ўпраўлення 'НКОП' (?) СССР. Арыштаваны 1.7.1937 у Маскве па адрасе: Лявонцьеўскі зав., д. 12. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.10.1937 за 'ўдзел у антысавецкай шкодніцка-дыверсійнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 16.6.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОТАЎ Аляксей Гаўрылавіч [1914, в. Цывіншчына Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. - 10.12.1937, Ленінѓград, НКВД], службовец, журналіст (?). Падчас арышту тэхнічны рэдактар заводскай газ. 'За советский алюминий'. Арыштаваны 31.8.1937 у г. Волхаўстрой Ленінѓградскай вобл. па адрасе: Старыя Дубавікі, д. 38. Асуѓджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КОЎЗУС Міхаіл Мікалаевіч* [1889, в. Быстрыца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - ?], юрыст. З бел. сям'і. Арыштаваны 17.1.1942 у Куйбышаве. Асуджаны Куйбышаўскім абл. судом 6.12.1946 за 'антысавецкую агітацыю' да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавны Вярхоўным судом РСФСР 3.2.1955.
  Кр.: Белая книга.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОЎЦЮХ Епіфан Іовіч [21.5.1890, слабада Батурына Херсонскага пав. (паводле інш. звестак с. Высунск, цяпер Мікалаеўская вобл., Украіна). - 29.7.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], савецкі ваенны дзеяч. З сям'і рабочага. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), ваенную акадэмію РККА (1922), курсы ўдасканалення камсаставу (1928), курсы пры Ваенна-палітычнай акадэміі (1930). У Чырвонай арміі з 1918. Удзельнічаў у баях на Кубані, Паўночным Каўказе. У 1918-20 камандаваў Таманскай арміяй, стралковай дывізіяй і зводным корпусам 11 арміі. Паслужыў прататыпам Кожуха ў рамане А. Серафімовіча 'Жалезны паток'. Прымаў удзел у падаўленні Кранштацкага паўстання (1921). Аўтар кнігі 'От Кубани до Волги и назад' (1926). Камандзір дывізіі, корпуса. З 1936 - армейскі інспектар БВА, нам. камандуючага БВА. Арыштаваны ў Смаленску па адрасе: вул. Сацыялістычная, д. 5, кв. 6. Асуджаны 29.7.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.2.1956 Вярхоўным судом СССР.
  Літ.: БЭ, т.18.
  
  КОЎШ Аляксандр Іванавіч* [1896, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - 27.8.1937, Ленінѓград, НКВД]. З бел. сям'і. Падчас арышту наладчык 1-га цэха 4-га Ленінградскага завода. Арыштаваны 27.5.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 25.8.1937 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КОЎШ (КРАТОВІЧ) Зоя Аляксандраўна [16.4.1911, Люблін, Польшча - кастр. 1994, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва], грамадская дзяячка, юрыст. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1929), юрыдычны ф-т Віленскага ун-та. Падчас нямецкай акупацыі працавала юрысконсультам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1944 выехала ў Германію, жыла ў Берліне. У 1947 арыштавана савецкай дзяржбяспекай, знаходзілася пад следствам у Мінску. З савецкіх канцлагераў вярнулася ў другой палове 1950-х г., жыла ў Вільні. У пачатку 1960-х г. выйшла замуж за былога палітвязня Кратовіча. Аўтар успамінаў.
  Літ.: Луцкевіч Л. Развітанне з сяброўкай // Беларус. 1994. ? 418.
  
  КОЎШЫК Міхаіл Лукіч* [1904, в. Таpасавічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі (?) р-н Мінскай вобл. - 17.5.1934, Мінск, НКВД], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1931). Падчас арышту дырэктар Мінскага тэхнікума харчовай прамысловасці. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску па адрасе: Падгоpны зав., д. 7/1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа (спынена пастановай КДБ 16.8.1956) К. ? 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КОШАЛЕВА Людміла Львоўна* [1927, Мінск - ?], навучэнка. З сям'і служачага. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 28.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 70, кв. 4. Асуджана судовым органам 30.12.1944 як 'член нацыяналістычай арганізацыі СБМ' і за 'контррэвалюцыйную агітацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа К. ? 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КРАВЕЦ Міхаіл Іванавіч* [1898, ? - ?], журналіст. З бел. сям'і. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 26.11.1930 у Сызрані. Асуджаны калегіяй АДПУ 20.5.1931 за 'шпіянаж і антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 4.9.1956.
  Кр.: Белая книга.
  
  КРАМЕР Шлем Іоселевіч [1886, Скідзель Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскага р-на - ?], уладальнік кававай фабрацы ў Скідзелі. З купечаскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 16.3.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Вызвалены 18.9.1941, верагодна, па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. ? П-11037 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў
  
  КРАСКОЎСКІ Сяргей Іванавіч* [1907, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва - 23.9.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту нам. начальніка (дырэктара) завода ? 156. Арыштаваны 5.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Бакунінская, д. 6/4, кв. 19. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 21.9.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.11.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  КРАЎЧАНКА (МІХАЛЬЧУК) Павел Ісідаравіч* [1895, в. Сурмічы Холмскай губ., цяпер Польшча - 17.6.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту памочнік (нам.) начальніка штаба палка 'ВНОС' 1-й дывізіі супрацьпаветранай абароны. Арыштаваны 16.5.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Паштовая, д. 18/20. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.7.1937 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 28.7.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
  
  КРАЎЧАНКА Яўгенія Захараўна* [1913, Таганрог Растоўскай губ., цяпер Расія - ?], актрыса. З сям'і рабочага. Працавала ў Мінскім беларускім гарадскім тэатры (?). Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 2.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 30, кв. 2. Асуджана асобай нарадай пры НКДБ 24.11.1945 за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.6.1956. Асабовая справа К. ? 6619-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КРАЧКОЎСКАЯ Станіслава Казіміраўна* [1902, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - 29.10.1939, Мінск, НКВД], педагог, жонка Івана Крачкоўскага. З сям'і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у Мінскай вячэpняй школе. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 23.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Кіpава, д. 16, кв. 2. Асуджана 11.9.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'інфармаваная пра шпіёнскую дзейнасць мужа' да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Загінула ў турме ад тубеpкулёзу. Рэабілітавана трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа К. ? 11193-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КРАЧКОЎСКІ Антон Міхайлавіч* [1894 ці 1899, мяст. Радашковічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. - 20.12.1937, Ленінград, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям'і. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 22.7.1924. Асуджаны 26.9.1924 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за 'нелегальны пераход мяжы' да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кемь). Падчас другога арышту (23.11.1937) загадчык пачатковай школы в. Круцец Калінінскай вобл., Расія. 14.12.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за 'здраду радзіме' да ВМП. Расстраляны. Па першай справе ? 34116-с (захоўваецца з фотаздымкам ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пpакуpатуpай БВА 8.6.1992.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  КРАЧКОЎСКІ Іван Станіслававіч* [1886, в. Каселаны Холмскага пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча - 4.7.1938, Мінск, НКВД], педагог, муж Станіславы Крачкоўскай, верагодна, брат Станіслава і Кліменція Крачкоўскіх. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1919 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. дырэктар Мінскага тэхнікума фізкультуpы. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.11.1935 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 13, кв 6 (паводле іншых звестак вул. Кіpава, д. 16, кв. 2). У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны асобай нарадай НКВД 10.4.1936 за 'падазрэнне ў шпіёнскай дзейнасці' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 узбуѓджана другая крымінальная справа. Прыгавораны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 25.5.1938 за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (? 10645-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.8.1957, па другой (? 11190-с, таксама захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) 5.11.1957.
  
  КРАЧКОЎСКІ Кліменцій Станіслававіч* [1905, в. Каселаны Холмскага пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча - 8.5.1938, Магадан, НКВД], інжынер, верагодна, брат Івана і Станіслава Крачкоўскіх. У 1926 нелегальна прыбыў з Польшчы. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інжынерам-тэхнолагам у БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Мінску 3.11.1935 па адрасе: вул. Савецкая, д. 24, кв. 17. Асуджаны 10.4.1936 за 'падазрэнне ў шпіёнскай дзейнасці' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Паўторна асуѓджаны 'тройкай' НКВД 30.4.1938 за 'контррэвалюцыйную трацкісцкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабіѓлітаваны па першай справе (? 10645-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) трыбуналам БВА 6.8.1957, па другой ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.7.1957.
  Кр.: За нами придут корабли: Список реабилитированных лиц, смертные приговоры в отношении которых приведены в исполнение на территории Магаданской области. Магадан, 1999.
  
  КРАЧКОЎСКІ Станіслаў Станіслававіч* [1898, в. Каселаны Холмскага пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча - 5.6.1938, Магадан, НКВД], верагодна, брат Івана і Кліменція Крачкоўскіх. З сялянскай сям'і. У 1926 нелегальна прыбыў з Польшчы. Вучыўся ў Мінскім тэхнікуме фізкультуры. Арыштаваны ў Мінску 3.11.1935 па адрасе: вул. Кірава, д. 8/28, кв. 8. Асуджаны 10.4.1936 за 'падазрэнне ў шпіёнскай дзейнасці' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Паўторна асуджаны 'тройкай' НКВД 17.05.1938 за 'контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны па першай справе (? 10645-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) трыбуналам БВА 6.8.1957, па другой ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.7.1957.
  Кр.: За нами придут корабли: Список реабилитированных лиц, смертные приговоры в отношении которых приведены в исполнение на территории Магаданской области. Магадан, 1999.
  
  КРУГЛІК Пётр Пракопавіч* [1890, Валожын Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - 18.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту службовец Лесатэхнічнай акадэміі. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Пясочная, д. 2, кв. 68. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.10.1937 за 'здраду радзіме' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  КРУГЛОЎ-ГРЫБ (КРУГЛОЎ-ГРЫБАЎ) Міхаіл Пятровіч [1920, Гомель - ?, ГУЛАГ], падлетак, вязень Беламорска-Балтыйскага канцлагера НКВД. 22.11.1937 злоўлены пры спробе ўцячы з канцлагера. 28.12.1937 разам з іншымі вязнямі-ўцекачамі бел. паходжання, братамі-блізнятамі з Віцебска (таксама семнаццацігадовымі) Гаронамі В. М. і М. М., Брэлем (Брылём) І. А., Кандрацьевым П. А., Уваравым А. К. асуджаны 'тройкай' НКВД Карэльскай АССР да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара. Дата смерці невядома.
  Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю. А. Дзмітрыева.
  
  КРУТАЛЕВІЧ Аляксандр [1900 (?) - ?, ГУЛАГ], педагог, матэматык, навуковец. З сялянскай сям'і. Вучыўся ў Празе. У 1920-я г. супрацоўнічаў з Тэрміналаѓгічнай камісіяй наркамата асветы БССР. Прафесар БДУ. Таксама выкладаў у МБПТ. Лічыў, што ў старажытнай і сучаснай бел. мовах дастаткова лінгвістычнага багажу дзеля ўтварэння чыста бел. матэматычнай тэрміналогіі. Свой падручнік па алгебры для сярэдніх школ напісаў, зыходзячы менавіта з такіх пазіцый. У выніку партыйнага ціску на матэматычнай секцыі не былі прыняты прапанаваныя К. тэрміны са старабеларускай мовы. Трапіў у 'чорныя спісы', яго імя фігуравала ў сакрэтным дакладзе АДПУ ў ЦК КП(б)Б 'Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху' ад 29.10.1925, а ў рэзалюцыі камісіі па інтэлігенцыі 'Аб праверцы работнікаў навуковых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, тэхнікумаў, асветніцкіх арганізацый на аснове пастановы сакавіцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б' К. быў названы 'палітычна нячэсным'. Пасля пачатку масавай калектывізацыі сабраў звесткі аб прыбытках і выдатках калгасаў і вылічыў, што калгасніку за працоўны дзень прыпадае 1,5 капейкі. Гэтага К. ужо не маглі дараваць. Паводле звестак Я. Кіпеля арыштаваны і расстраляны.
  Літ.: Кіпель Я. Эпізоды. Нью Ёрк, 1998. С. 102; Перед крутым поворотом. Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925-1928 гг.). Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001. С. 42, 182.
  
  КРУЦЬКО Сяргей Ісідаравіч* [1916, Чалкар Тургайскай вобл., цяпер Казахстан - ?], службовец, старшыня Спорткамітэта БССР. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 30.10.1945 у Баранавічах. Асуѓджаны асобай нарадай пры НКВД 16.8.1946 як 'агент нямецкай разведкі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 29.12.1993. Асабовая справа К. ? 12289-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КРЫВАНОСАЎ Сцяпан Міхайлавіч* [1905, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - 1.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту інжынер трэста Гідраэнергапраект. Арыштаваны 23.11.1936 у Ленінградзе па адрасе: вул. Скараходава, д. 9, кв. 16. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 1.9.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  
  КРЫВЕЦ Станіслаў Антонавіч* [1922, Мінск - ?], музыкант. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў у аpкестpы (?). Арыштаваны 24.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Апанскага, д. 108, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 3.10.1945 за 'работу ў немцаў і сувязь з нямецкай pазведкай' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 1.11.1957. Асабовая справа К. ? 10969-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КРЫЛОЎ Васіль Дзмітрыевіч* [1895, в. Кузьмінка Лебядзянскага пав. Тамбоўскай губ., цяпер Ліпецкая вобл., Расія - ?], навуковец. З сям'і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-х г. нам. дырэктара Магілёўскага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Магілёве па адрасе: вул. Язеpская (?), д. 22. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 16.9.1933 як 'член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі' да 10 гадоў паѓпраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 21.12.1943. Пастановай асобай нарады МДБ СССР 13.8.1949 выѓсланы ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа К. і інш. ? 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КРЫМСКАЯ Ларыса Пятроўна* [1925, Віцебск - ?], навучэнка. З бел. сям'і. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 8.7.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуджана 14.7.1942 (?) за 'шпіянаж на карысць немцаў' да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў і 5 гадоў паѓзбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 10.3.1961. Асабовая справа К. ? 10806-п з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КРЫТКОЎСКІ Прохар Антонавіч* [1904, мяст. Краснае Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Малаѓдзечанскі р-н Мінскай вобл. - ?], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнік БелАН. Арыштаваны 11.12.1933 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 20.1.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'антысавецкую і шпіёнскую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовая справа К. ? 17157-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
  
  КРЫЎКО Вольга Мікалаеўна* [1926, в. Карцэвічы Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. - ?], навучэнка. З бел. сялянскай сям'і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучылася ў Нясвіжскай СШ. Арыштавана 10.1.1945 у Нясвіжы па адрасе: вул. Агародная, д. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.11.1945 як 'член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Асобы лагер ? 7 (?). 12.12.1949 саслана на пасяленне ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалена ў 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 29.6.1993. Асабовая справа К. ? 35192-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Волости и важнейшие селения.
  
  КРЫЧАНАЎ Сцяпан Нікіфаравіч* [1898, в. Чуркана Пермскай губ., цяпер Пермская вобл., Расія - ?], вайсковец, педагог. З сялянскай сям'і. У 1918 прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў складзе Чырвонай арміі. У 1920 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да 1938 служыў у Чырвонай арміі на камандных пасадах. Узнагароджаны медалём '20 лет РККА'. Падчас арышту дырэктар Мінскага педагагічѓнага вучылішча (верагодна, былога МБПТ). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.4.1940 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 179, кв. 34. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.10.1940 як 'удзельнік ваеннай змовы ў Чырвонай арміі' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю (Магадан). 6.7.1949 асуджаны да ссылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены 5.7.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.12.1955. Асабовая справа К. ? 6725-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
  
  КРЭМЕР Майсей Хаймавіч* [1916, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва - ?], музыкант. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у аркестры народных інструментаў пры Беларускім дзяржаўным радыёкамітэце. Арыштаваны 19.5.1940 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 62, кв. 43. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.7.1941 як 'канфідэнт польскай паліцыі' да 8 гадоў ППК і яго павіненны былі этапаваць у Сібірскі канцлагер НКВД (Новасібірск), але 1.9.1941 (?) К. вызвалілі. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.12.1989. Асабовая справа К. ? 29826-с з фотаѓздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КРЭЧАТОВІЧ Мікалай Мікалаевіч* [1906, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва - ?], навуковец. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дацэнт кафедры электратэхнікі Мінскага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У час 2-й суѓсветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 61, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКДБ 26.12.1945 за 'здраду радзіме' і як 'памагаты ў дзейнасці нямецка-фашысцкіх акупантаў, падазроны ў прыналежнасці да нямецкай агентуры' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.2.1956. Асабовая справа К. ? 6560-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КСЯНДЗОЎ Антон Сямёнавіч* [1883, в. Падбярэзкі (?) Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту старшыня калгаса імя Варашылава. Арыштаваны ў в. Падбярэзкі Полацкага р-на. Асуѓджаны 16.7.1935 як 'кулак' да ссылкі. Высланы ў пас. Кіяя Карткероскага р-на Комі АССР. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Покаяние: Коми республиканский мартиролог жертв массовых политических репрессий.
  
  КСЯНЕВІЧ Уладзімір Францавіч [чэрв. 1894, г. Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. - ?], вайсковы дзеяч, педагог. Скончыў кадэцкі корпус у Варшаве і Мікалаеўскае вайсковае вучылішча ў Пецярбургу. Ваяваў у 1-ю сусветную вайну ў складзе штурмавога батальёна 6-й расійскай арміі ў Румыніі. У 1917 ствараў на Румынскім фронце бел. вайсковыя аддзелы. Пазней служыў у арміі генерала А. Дзянікіна, набыў спецыяльнасць вайсковага будаўніка, будаваў масты. У 1920 залічаны ў рэзерв Беларускай вайсковай камісіі, пасля ўступіў у гусарскі полк генерала С. Булак-Балаховіча, служыў на бронецягніку 'Балаховец'. З восені 1920 сябра БСП 'Зялёны Дуб' (мянушка 'Грач'), неўзабаве ўзначаліў яе галоўны штаб. Пазней далучыўся да баптыстаў, вучыўся і выкладаў арыфметыку ў Варшаўскай біблейскай школе, удзельнічаў у з'ездах баптыстаў. У 1924 вярнуўся да партыйнай работы. У пачатку кастр. 1924 пасланы атаманам Дзергачом у БССР з лістамі да кіраўніцтва рэспублікі і ДПУ. Арыштаваны. 28.6.1925 Асуджаны да ВМП. Да лют. 1927 знахоѓдзіўся ў камеры смяротнікаў. Пасля задавальнення яго хадайніцтва аб памілаванні, смяротны прысуд зменены на 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
  Літ.: Стужынская Н. Беларусь мяцежная. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву. 20-ыя гады ХХ стагоддзя. Вільня, 2000.
  
  КУБАР Уладзімір Мікалаевіч* [1884, Мінск - 19.10.1921, ?], артыст. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Галоўпалітасвеце. Арыштаваны 2.9.1921 у Мінску. Асуджаны ЧК 23.9.1921 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 6.8.1996. Асабовая справа К. ? 20479-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КУБІЦКІ Сігізмунд Іосіфавіч* [17.12.1904, Паб'ѓяніцэ, цяпер Польшча - ?], музыкант. З сялянскай сям'і. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Працаваў у кінатэатры. Арыштаваны 15.3.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. Пушѓкінская, д. 14. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як 'член антысавецкай групіроўкі' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Самарскі канцѓлагер НКВД Куйбышаўскай вобл. Вызвалены 3.3.1941 (верагодна, з Безымянскага лагера). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.4.1989. Асабовая справа К. ? 7564-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  КУГЕЛЬ Рувім Ерухімавіч* [1895, Мінск - ?], педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык кафедры гісторыі новага часу Томскага дзяржаўнага ун-та. Арыштаваны 3.8.1951. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.11.1951 за 'тэрарызм' на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1954.
  Кр.: Боль людская.
  
  КУДЗЕЛЬКА Барыс Паўлавіч* [ліп. 1894, в. Лесапілка (?) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?], аспірант. З сялянскай сям'і. У 1917-20 служыў на флоце. У пасляваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту аспірант клінікі Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1934 у Мінску па адрасе: зав. Нова-Серпухаўскі, д. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 2.3.1934 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'шкодніцкую работу ў галіне аховы здароўя' да 3 гадоў паѓпраўча-працоўных лагераў (прысуд заменены на 3 гады пазбаўлення волі ўмоўна). 28.5.1934 справа спынена, а К. вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. ? 7236-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КУДЗЕЛЬКА Іван Фадзеевіч* [30.11.1891, в. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Пухаѓвіцкага р-на Мінскай вобл. - 28.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, брат Іосіфа Кудзелькі. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас арышту наркам фінансаў БССР. Арыштаваны 13.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 40, кв. 10. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.7.1937 за 'дыверсійна-шпіёнскую дзейнасць у наркамфіне БССР' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.3.1957. Асабовая справа К. ? 10144-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  КУДЗЕЛЬКА Іосіф Фадзеевіч* [1894, в. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], службовец, брат Івана Кудзелькі, муж Уладзіславы Аляксеевай (Кудзелька). З сялянскай сям'і. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне, узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга. У 1924 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. начальнік Упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры Саюзе пісьменнікаў БССР. Арыштаваны 30.4.1937 у Мінску па адрасе: Койданаўскі тракт, д. 29, кв. 1. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 (?) як 'актыўны член антысавецкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабіѓлітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.12.1958. Асабовая справа К. ? 13352-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КУЖАЛЬ Аляксандр Афанасьевіч* [1910, в. Калоднае Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. - 27.4.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям'і вясковага настаўніка. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інжынерам у гарадской тэлефоннай сетцы. Арыштаваны 11.2.1938 у Серпухаве. Асуджаны пастановай камісіі НКВД і пракуратуры СССР 23.3.1938 за 'шпіёнскую дзейнасць на карысць Румыніі і Германіі і падрыхтоўку дыверсійных актаў' да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД 'Аб'ект Бутава'. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.5.1958. Асабовая справа К. П-52084 захоўваецца ў ДА РФ.
  Кр.: Бутовский Полигон.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КУЗМІЧ Уладзімір Савіч* [1904, Бахмач Чарнігаўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна - ?], член Саюза пісьменнікаў СССР. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 11.9.1942 у Алма-Аце. Асуджаны асобай нарадай НКВД СССР 5.6.1943 за 'антысавецкую агітацыю' і як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны спецыяльнай камісіяй Вярхоўнага суда Казахскай ССР 20.9.1957 з-за недаказанасці складу злачынства.
  Кр.: Книга Скорби.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  КУЗНЯЦОЎ Лейб Шлемавіч* [студз. 1907, Барысаў Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. - 24.11.1937, Мінск, НКВД], службовец. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1927). Падчас арышту старшыня Камітэта па справах фізкультуры і спорту пры СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей Арыштаваны 24.11.1937 у Мінску на Усебеларускім стадыёне. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як 'актыўны член антысавецкай маладзёжнай тэрарыстычнай арганізацыі правых' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.8.1956. Асабовая справа К. ? 6869-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КУЗНЯЦОЎ Міхаіл Трафімавіч* [1909, Віцебск - ?], мастак. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у віцебскім кінатэатры 'Спартак'. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 4.11.1944 у Віцебску па адрасе: вул. Крылова, д. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.12.1945 за 'супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў, 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 31.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1963. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  КУЗЬМА Леанард Бярнардавіч* [1891, м. Крынкі Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - 21.1.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту галоўны інжынер трэста 'Сталінагорсквугаль'. Арыштаваны 26.7.1937 у Маскве па адрасе: вул. Земляны Вал, д. 14/16, кв. 18. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.1.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай трацкісцкай шкодніцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1957.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  
  КУЗЬМІН Дзмітрый Фёдаравіч* [1898, цяпер тэрыторыя Латвіi - ?], педагог. З сялянскай сям'і. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. нам. дырэктара Магіѓлёўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 10.7.1938 за 'антысавецкую прапаганду'. Вызвалены 28.5.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 3541 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўѓскай вобл.
  
  КУКША Аляксандр Фёдаравіч* [1897, в. Бярозкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. - 2.4.1938, Масква, 'Камунарка', НКВД], вайсковец, педагог. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту палкоўнік, начальнік штаба Маскоўскай пралетарскай стралковай дывізіі, адначасова дацэнт кафедры тактыкі ваеннай акадэміі Чырвонай арміі імя Фрунзе. Арыштаваны 19.10.1937 у Маскве па адрасе: Курсавы зав., д. 1, кв. 7. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.4.1938 за 'ўдзел у ваенна-фашысцкай змове' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.11.1956.
  Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
  Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КУЛАК Аляксандр* [1886, в. Малявічы Вілейскага пав. Мінскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. - ?], службовец. З бел. сям'і. Працаваў аграномам. Арыштаваны 10.5.1937 на ст. Кармілаўка Омскай чыгункі. Асуджаны 'тройкай' НКВД 5.8.1937 за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 16.1.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
  Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
  
  КУЛАК Кіра Канстанцінаўна* [1927, Мінск - ?], навучэнка. З сям'і службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучылася ў школе. Арыштавана 3.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Куйбышава, д. 7, кв. 2. Асуджана судовым органам 9.4.1945 як 'член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ', за 'антысавецкую агітацыю' і 'прысягу на вернасць Германіі' да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з канцлагераў МДБ Карэльскай АССР (ст. Гуціна, дарожна-будаўнічы р-н ? 6). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 19.9.1967. Асабовая справа К. ? 19810-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КУЛІКОЎСКІ Лука Сцяпанавіч* [1899, ? - 28.5.1938, Смаленск, НКВД], службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту заатэхнік Вяземскага райза. Арыштаваны 20.3.1938. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.5.1938 за 'антысавецкую шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  КУЛЬБАК Зэльда Барысаўна* [1897, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва - ?], педагог, жонка Майсея Кульбака. З сям'і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай. Гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: 2-гі Аконны (Апанскі?) зав., д. 4б, кв. 1. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як 'член сям'і ворага народа' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа К. ? 6761-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КУЛЬГАЎЧУК Уладзімір Міхайлавіч* [1909, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская вобл. (?) - ?], навучэнец. З бел. сям'і. Арыштаваны 4.9.1937 у Кінелі Самарскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 22.12.1937 за 'шпіянаж' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 16.12.1955.
  Кр.: Белая книга.
  
  КУЛЯШЧУК Якаў Мікалаевіч* [1906, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - ?], навучэнец. З бел. сям'і. Арыштаваны 22.8.1937 у Кінелі Самарскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 10.12.1937 за 'шпіянаж' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 16.12.1955.
  Кр.: Белая книга.
  
  КУПЦЫЕВІЧ Вера Адамаўна* [1910, Мінск - ?], артыстка. З сям'і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 27.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Прыгожая, д. 25, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКДБ 28.7.1945 як 'памагатая нямецкіх захопнікаў' і за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена (хутчэй за ўсё, з Мінскай турмы) у 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.6.1963. Асабовая справа К. ? 11310-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КУРЧЭЎСКІ Іосіф Антонавіч* [1885, в. Заблоцце Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва (?) - 29.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям'і. У 1927 уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы - дырэктар торфараспрацовак 'Назія'. Арыштаваны 14.9.1937 у Ленінградзе. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.9.1937 за 'контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  КУРЫННЫ Фёдар Калейнікавіч* [1898, в. Падашкі, цяпер Харкаўская вобл., Украіна - ?], педагог. З сялянскай сям'і. У грамадзянскую вайну ў арміі Дзянікіна. У пасляваенны час атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД 25.11.1937 за 'антысавецкую прапаганду' да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 30.3.1955. Асабовая справа К. ? 5688 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  КУРЭЙКА Арсень Васілевіч* [1904, в. Агароднікі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - 19.4.1939, Масква, НКВД], інжынер. З бел. сялянскай сям'і. Атрыѓмаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту інжынер-тэхнолаг тэкстыльнай фабрыкі імя Чырвонай арміі ў пас. Мурамск Разанскай вобл. Арыштаваны 16.9.1938. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.4.1939 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 4.8.1956
  Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
   Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  
  КУРЭЙКА Міхаіл Рыгоравіч* [1902, в. Верцялішкі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - ?], журналіст. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту сакратар газеты (?). Арыштаваны 14.9.1937 у Алма-Аце. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.3.1938 за 'антысавецкую агітацыю' і як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.10.1955 з-за адсутнасці складу злачынства.
  Кр.: Книга Скорби.
  
  КУСКОЎ (ШМЭКЕР) Ілля Мікалаевіч (Койфманавіч)* [1922, Петраград або м. Бераздоў, УССР - ?], мастак. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Ваенгандлі БВА. Арыштаваны 22.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. М. Горкага, д. 11, кв. 9. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1946 за 'здраду радзіме' да 2 гадоў пазбаўлення волі і вызвалены з улікам тэрміну зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 15.10.1992. Асабовая справа К. ? 34759-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  КУЧЫНСКАЯ (СТАРАСЦЕНКА) Алена Фёдараўна* [30.12.1894, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. - ?], педагог, жонка Аляксея Кучынѓскага. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык нямецкай мовы ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 23, кв. 44. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'жонка ворага народа' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Другі раз асуджана 14.2.1940 да ссылкі на 5 гадоў у Краснаярскі край. Вызвалена 5.11.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 11.12.1956. Асабовая справа К. ? 8164-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  5.11.1937 разам з маці быў арыштаваны сын Алены і Аляксея Кучынскіх Дзмітры Кучынскі (н. 9.11.1919 у Мсціслаўлі Магілёўскай вобл.) вучань 10 класа СШ ? 2 Мінска. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД ён быў асуджаны як 'сын ворага народа' да 5 гадоў папраўча-працоўных работ і этапаваны ў Ягрынскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. З 1940 у Краснаярскім краі. Вызвалены 14.2.1940. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.12.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. ? 9890-с захоўваецца з фотаздымкам ў архіве КДБ Беларусі.
  
Оценка: 8.90*4  Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Е.Горелик "Своя гавань" А.Козаев "Ледобой. Круг" М.Палев "Древняя книга Агриппы" А.Круз "У Великой реки. Поход" Вик.Иванова "Радуга на земле" Ал.Егоров "Повелитель Ижоры" В.Осипов "Из пепла" А.Вильгоцкий "Избранник Пентакля" С.Палий "Чужой огонь" Е.Петрова "Стать Демиургом" М.Белозеров "Месть самураев" В.Горъ "Аз воздам" С.Узун "Ветер в подстаканниках" Д.Казаков "Логово тьмы" Л.Пушкарева "Синто. Героев нет" Ю.Иванович "Отец Императоров" Е.Красницкий "Отрок. Ближний круг" Б.Новиков, М.Ежов "Возвращение" Г.Дойников "Варяг-победитель" С.Бакшеев "Череп Тимура" Т.Форш "Возвращение в Аланар" Е.Никольская, А.Полярный "Любимая внучка морского царя"(детск.)

Сайт - "Художники"
Доска об'явлений "Книги"