Моряков Леонид Владимирович: другие произведения.

Б уч.

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
 Ваша оценка:

  БАБАЛОВІЧ Усевалад Платонавіч [1901 - 29.12.1937, Смаленск, НКВД]. З бел. сям'і. Апошняе месца працы - настаўнік у школе в. Ляхава Смаленскай вобл. Арыштаваны 21.8.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 25.12.1937 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАБАШЫНСКІ Браніслаў Янавіч (Іванавіч) [1897, в. Харытонава Віцебскага пав. - 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД]. З шляхецкай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Віцебскай няпоўнай СШ ? 8. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.8.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Крывая, д. 22. Асуджаны 22.10.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за 'дзейнасць у складзе ПАВ' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАБІНСКІ Іван Іванавіч [1913, в. Красналучка Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. - 26.12.1937, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Амнішава Лагойскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 26.8.1937. Асуджаны 5.11.1937 тройкай НКВД як 'удзельнік ПАВ' і за 'антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 21.4.1989. Асабовая справа Б. ? 22567-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАБІЦКАЯ Феліцыя Восіпаўна [1918, Харкаў, цяпер Украіна - ?]. З рабочай сям'і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчыца Гродзенскага гандлёва-кулінарнага вучылішча. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 17.9.1949. Асуджана 19.12.1949 асабой нарадай пры МДБ за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Сібірскі канцлагер МДБ Новасібірскай вобл. (ст. Суслава). Вызвалена 6.4.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.6.1970 Вярхоўным судом БССР Асабовая справа Б. ? п-8782 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАБІЦКІ Іван Васілевіч [12.8.1905, в. Ярцаўкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. - 21.12.1937, Орша, НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у СШ в. Бель Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 20.10.1989. Асабовая справа Б. ? 19887-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАБІЦКІ Пётр Міхайлавіч [1.2.1914, в. Паграбішча Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сям'і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 14.3.1938. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як 'член ПАВ' і за 'падрыўную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. 11.9.1939 трыбуналам БВА вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 6917-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАБКОВІЧ Аляксандр Іосіфавіч [1904, в. Сушкі Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. - 10.11.1937 (?), Орша альбо Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам 64-й чыгуначнай школы на ст. Бігосава Дрысенскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.9.1937. Асуджаны 25.10.1937 тройкай НКВД за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 2.6.1960. Асабовая справа Б. ? 9243-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАБРОВІЧ Баніфацый Іванавіч [1902, в. Яблонцы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. - 1.3.1941, ГУЛАГ]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ в. Баяры Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 20.5.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. ? 28879-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАБРОЎ Берка Нісанавіч [?, в. Насовічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. - 29.12.1937, Гомель, турма НКВД]. Працаваў настаўнікам Гомельскай яўрэйскай школы. Арыштаваны 4.9.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.11.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.11.1957.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БАБРОЎСКАЯ Зінаіда Іванаўна [1926, хут. Александрыя (?) Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Да арышту працавала настаўніцай пачатковай школы в. Дзераўная тагачаснага Казлоўшчынскага р-на Баранавіцкай вобл. (цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Арыштавана 6.12.1951. Асуджана 19.2.1952 асабой нарадай пры МДБ за 'ўдзел у антысавецкай арганізацыі СБМ' да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Нарыльскі канцлагер МДБ Краснаярскага краю. 6.5.1955 тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалена 28.5.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.1.1992 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Б. ? п-14792 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАБРОЎСКІ Павел Казіміравіч [1902, в. Аляксандрава Цвярской губ., цяпер Калінінская вобл. - 27.1.1938, Орша (?), НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі Аршанскай чыгуначнай школы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.8.1937. Асуджаны 28.12.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом РСФСР 20.11.1957. Асабовая справа Б. ? 7742-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАБРОЎСКІ Уладзіслаў Ігнатавіч [1908, в. Рэпішча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - 17.3.1938, Магілёў, турма НКВД], педагог, верагодна, брат Валянціны Баброўскай. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі адной з Магілёўскіх СШ. Арыштаваны 11.11.1937. Асуджаны 10.1.1938 пазасудовым органам НКВД за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 24.8.1989. Асабовая справа Б. ? 13591-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
  
  БАБРОЎСКІ Фелікс Рамуальдавіч [1903, в. Рэпішча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - 28.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам адной з барысаўскіх СШ. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 10.1.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа Б. ? 11196-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАГАС Марыя Сцяпанаўна [1906, в. Цяцерын Магілёўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. - канец 1937 альбо пачатак 1938, Магілёў (?), турма НКВД]. З сям'і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Арыштавана 18.11.1937. Асуджана 14.12.1937 тройкай НКВД як 'член шпіёнскай арганізацыі' да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана Вярхоўным судом СССР 16.4.1957. Асабовая справа Б. ? 4948 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАГАСЛОЎ Аляксей Яфрэмавіч [1893, в. Доўгі Мох Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ роднай вёсцы. Ажаніўся. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 3.9.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 3.2.1961. Асабовая справа Б. ? 7319-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАГАТКЕВІЧ Гардзей Іванавіч [1894, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Выкладаў на Мінскім рабфаку. Арыштаваны 24.1.1931 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 6, кв. 6. Асуджаны 28.6.1931 за 'антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 31134-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ.
  
  БАГАЧОЎ Георгій Рыгоравіч [1894, в. Паршына Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Слабада Горацкага р-на. Арыштаваны 25.9.1936. Асуджаны 1.2.1936 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Краснаярскі край. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у школе калгаса 'Прамень' Горацкага р-на. Зноў арыштаваны 13.8.1949. Асуджаны 1.3.1950 за 'прыналежнасць да антысавецкай групоўкі' да высылкі (хутчэй за ўсё, зноў у Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 20.12.1957, па другой - пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда 10.8.1957. Асабовыя справы Б. ? 1381-сн і ? 2794-сн захоўваюцца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАГДАНАЎ Лявонцій Фёдаравіч [1895, в. Сыркава Пскоўскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія - ?]. З сям'і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Каўбы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.3.1941. Асуджаны 1.7.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць і антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў ППК. Б. павінны былі этапаваць у адзін з канцлагераў Кіраўскай вобл., але 22.9.1941 ён быў вызвалены і, верагодна, адпраўлены на фронт. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 17.5.1989. Асабовая справа Б. ? 8011-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАГДАНАЎ Мікалай Мікалаевіч [1889, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. - ?]. З мяшчанскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў ваенруком у Віцебскім політэхнічным тэхнікуме. Арыштаваны 11.8.1938. Асуджаны 1.11.1938 тройкай НКВД як 'агент германскай разведкі' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1955. Асабовая справа Б. ? 6307-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАГДАНАЎ Пётр Стафанавіч [17.12.1914, в. Крывель Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З рабочай сям'і. Падчас арышту працаваў настаўнікам у пачатковай школе в. Малыя Бялевічы Магілёўскага р-на. Арыштаваны 7.12.1937. Абвінавачваўся ў 'паклёпе на камуністычную партыю і савецкае кіраўніцтва'. 16.4.1938 калегіяй Вярхоўнага суда БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 5754 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАГДАНАЎ Сямён Аляксандравіч [1915, в. Коржыкава Магілёўскай губ. - ?]. З сялянскай сям'і. Скончыў педагагічныя курсы. Працаваў настаўнікам у школе в. Матылёва тагачаснага Расонскага р-на. Арыштаваны 28.10.1936. Абвінавачваўся ў правядзенні 'антысавецкай агітацыі і прапаганды'. Асуджаны не быў. Вызвалены 30.11.1936. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 4207-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАГДАНОВІЧ Пётр Яфімавіч [1879, в. Бяскова Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл.- ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Лужасна Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў шасцёрых дзяцей. Арыштаваны 14.12.1933 у в. Рымары (?). Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 20.1.1934 за 'антысавецкую прапаганду' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом. 29.10.1990. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАГДАНОЎСКІ Уладзімір Пятровіч [1905, Віленская губ., - ?]. Выкладаў у Гомельскім рабфаку. Арыштаваны ў снеж. 1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.1.1933 да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.10.1955.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БАГДАНСКІ Рычард Антонавіч [1.4.1894, Варшава, цяпер Польшча - ?]. З польскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту працаваў выкладчыкам адной з мінскіх ВНУ. Арыштаваны 7.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 30, кв. 22. Асуджаны 22.12.1936 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную агітацыю і незаконнае захоўванне зброі' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 30.3.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.6.1955 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. ? 5514-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАГДЗЕВІЧ Яніна Вікенцеўна [1914, Санкт-Пецярбург - ?]. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працавала настаўніцай Лідскай школы ? 5. Арыштавана 13.11.1939. Асуджана 17.8.1940 асабой нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Вызвалена 17.9.1941, верагодна, як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? П-11958 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАГУСЛАЎСКІ Казімір [?, мяст. Вішнева Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. - 1940 (?), лясны масіў Катынь Смаленскай вобл.]. Скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам. У 1939 прызваны ў польскае войска, трапіў у палон. Расстраляны ў Катыні.
  Літ.: Бітэль П. І нашых трапіла туды нямала... // Спадчына. 1990. ? 3.
  
  БАДРОЎ Мікалай Сяргеевіч [1887, Мінск - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ Заслаўя (цяпер Мінскага р-на). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 6.11.1936. Асуджаны 28.2.1937 за 'антысавецкую агітацыю' тройкай НКВД да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі 19.8.1997. Асабовая справа Б. ? 37031-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАДУНОВА Марыя Аляксандраўна [1889, Навабеліца Гомельскага пав., цяпер у межах Гомеля - ?], сястра Бадуновай Палуты (Пелагеі). Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. працавала настаўніцай гісторыі ў Маскоўскай СШ ? 529. Арыштавана 10.4.1938 у Маскве па адрасе: вул. М.Горкага, д. 19, кв. 312б. Асуджана тройкай НКВД 10.10.1938 за 'антысавецкую прапаганду, контррэвалюцыйную дзейнасць' і як 'член партыі Беларускіх эсэраў з 1918 г.' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 10.4.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 11.7.1958. Асабовая справа Б. ? 11951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАЖЭЕЎСКІ (БАЖАЕЎСКІ) Эрнест Іосіфавіч [1894, мяст. Струсаў, цяпер Цярнопальская вобл., Украіна - ?]. З рабочай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы мяст. Азёры Скідзельскага (цяпер Гродзенскага) р-на. Арыштаваны 28.12.1944. Асуджаны 27.3.1946 асабой нарадай пры МДБ як 'нямецкі памагаты' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 22.4.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-21031 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАЗЫЛЕВІЧ Іосіф Францавіч [1907, в. Брашэвічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ ў Драгічыне Брэсцкай вобл. Арыштаваны 17.1.1940. Асуджаны 27.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны, верагодна, ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 18.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.4.1989. Асабовая справа Б. ? 8173-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАЗЫЛЕНКА Сафія Фадзееўна [1897, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. выкладала ў школе в. Выдрыца тагачаснага Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Была замужам, гадавала трое дзяцей (двое непаўналетніх). Арыштавана 6.6.1938. Абвінавачвалася як 'агент замежнай разведкі'. 10.12.1938 вызвалена за недаказанасцю абвінавачвання. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 4283-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай Брэсцкай вобл.
  
  БАЗЫЛЕЦКАЯ Соф'я Мітрафанаўна [1922, пас. Арэхаўск (Арэхі) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала выхавальніцай у Аршанскім дзіцячым доме. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944 у Оршы па адрасе: вул. Сталіна, д. 51. Абвінавачвалася ў 'дапамозе нямецкім акупацыйным уладам'. 16.7.1946 УМДБ Кіраўскай вобл. вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАЗЫЛЁЎ Дзмітрый Васілевіч [1904, в. Зарэчча Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў настаўнікам СШ ? 6 г. Бор Горкаўскай вобл. Арыштаваны 14.6.1943 у Горкім за 'контррэвалюцыйную агітацыю і прапаганду'. 9.9.1943 вызвалены паводле пастановы 4 аддзела ўпраўлення контрразведкі. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 7801-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАЙКО Рыгор Сцяпанавіч [1905, в. Белічы Слуцкага пав. Мінскі губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскі вобл. - ?], вайсковец, педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. З 1927 у Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б) (1931). Удзельнік 2-й сусветнай вайны, кантужаны. Узнагароджаны ордэнамі 'Чырвонага Сцяга', 'Чырвонай Зоркі', медалямі. Пасля шпіталя выкладаў у вучылішчы хімпадрыхтоўкі вайсковай часткі ? 7923 г. Дзаўджыкаў (?) Закаўказскага ВА. Быў жанаты, гадаваў сына Эдуарда (н. ў 1938, жыў з маці ў Маскве). Арыштаваны 23.1.1948 (?). Асуджаны 17.10.1948 за правядзенне 'ў 1947 г. сярод курсантаў і афіцэраў антысавецкай агітацыі', 'паклёп на пісьменнікаў-камуністаў' да 6 гадоў ППК, 3 гадоў пазбаўлення правоў, вайсковага звання 'падпалкоўнік' і ўзнагарод. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 3.10.1957. Асабовая справа Б. ? 17852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАЙКОЎ Іван Цімафеевіч [1900, Смаленск - ?], навуковец, педагог. З рускай сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт, нам. дырэктара Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Быў жанаты, гадаваў дачку (7 гадоў). У ліп. 1933 выключаны з ВКП(б) пры партыйнай чысткі. Арыштаваны 22.8.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 14.11.1933 як 'удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 7.5.1956. Групавая справа Б. і інш. выкладчыкаў Горацкай акадэміі (усяго каля 20 чалавек) ? 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАЙЦОЎ Іван Міхайлавіч [1884, в. Манікава Ржэўскага пав. Цвярской губ., Расія - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык педагагічных курсаў у Гарадку Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 2.8.1921. Пад следствам знаходзіўся у Бутырскай турме. Асуджаны 28.11.1921 як 'член партыі эсэраў' да надзору губчэка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.7.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 20 чалавек) ? 21949-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАЙЧЫК Нікіфар Лаўрэнцевіч [6.2.1898, в. Перахрэсце Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З сям'і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Талька Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 18.8.1937. Асуджаны 27.11.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). 29.1.1940 пастановай НКВД СССР тэрмін зняволення зменшаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 3.10.1958. Асабовая справа Б. ? 13123-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАЛЦІН Аўгуст Якаўлевіч [1897, цяпер Латвія - 13.7.1938, Віцебск, турма НКВД]. У 1919-21 ваяваў у складзе латышскай дывізіі. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у школе в. Мазалава Віцебскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.1.1938. Асуджаны 26.5.1938 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 26.5.1958. Асабовая справа Б. ? 8432-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАЛЫЧОВА Клаўдзія Рыгораўна [1882, мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н - 1933 (?), Віцебск, турма АДПУ]. З мяшчанскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у школе ў родным мястэчку. Арыштавана 2.4.1933. Асуджана 15.4.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітавана трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 100 чалавек) ? 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАМШТЭЙН Ісак Ісаевіч [1889, Гродзенская губ., цяпер Гродзенская (?) вобл. - 24.12.1937, Віцебск, турма НКВД]. З купецкай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Віцебскага політэхнічнага тэхнікума. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 тройкай НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.12.1957. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 10 чалавек) ? 4098-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАНДАРУК Фёдар Яўціхіевіч [1923, в. Імянін Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 30.7.1944. Падчас следства знаходзіўся ў Брэсцкай турме ? 1. Асуджаны 27.9.1946 за 'антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 15.12.1993. Асабовая справа Б. ? 12357-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАНДАРЭНКА Георгій Сысоевіч [1895, Кіеў - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У гады грамадзянскай вайны ваяваў у складзе арміі С.Пятлюры. У міжваенны час - дырэктар Махроўскай школы Палескага ваяв. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 8.7.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі (?) канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай УКДБ і пракуратуры Брэсцкай вобл. 24.5.1989. Асабовая справа Б. ? 8649-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАНЧЫНСКІ Баляслаў Ігнатавіч [5.8.1914 - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту выкладаў у школе ? 3 г. Ломжа, цяпер Польшча. Арыштаваны 21.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.12.1940 як 'удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 25.12.1989. Асабовая справа Б. ? 29578-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРАВЕЦ Мікалай Паўлавіч [1918, в. Жукава Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Цясты Верхнядзвінскага р-на. Арыштаваны 16.5.1937. Асуджаны 11.5.1938 пазасудовым органам НКВД як 'член антысавецкай групоўкі' і за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. 19.8.1950 асобай нарадай пры МДБ СССР прыгавораны да высылкі ў Новасібірскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (групавая, ? 11193-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 28.11.1956, па другой - 7.7.1958.
  
  БАРАВІКОЎ Іосіф Паўлавіч [1890, в. Васілёўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Яснапольскай СШ Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944 у в. Будачка Хоцімскага р-на. Абвінавачваўся ў 'пасобніцкай дзейнасці'. Вызвалены 20.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 27.6.1990. Асабовая справа Б. ? 13731-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАРАДЗЕНКА Міхаіл Аляксандравіч [1891, в. Пуцілкавічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сям'і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ пас. Вула Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.6.1938. Абвінавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай эсэраўскай арганізацыі'. 4.11.1939 пастановай асобага аддзела НКВД БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАРАЙ Калістрат Лявонцевіч [1900, мяст. Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Турын Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 30.4.1938. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскіх разведвальных органаў' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Магаданскай вобл. У перыяд з 28.7.1950 да 20.12.1950 прыгавораны асобай нарадай пры МДБ СССР да высылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены 25.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.5.1955. Асабовая справа Б. ? 6256-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРАНАВА Пелагея Мікітаўна [1919, в. Альшоў Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай у школе ў роднай вёсцы. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 23.12.1945. Асуджана 22.4.1946 МДБ за 'антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў ППК. 7.7.1946 вызвалена (верагодна, па амністыі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 8.8.1991 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа Б. ? 14662 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАРАНАЎ Іван Іванавіч [1884, в. Лапіна Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Працаваў настаўнікам у школе в. Заполле Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 11.12.1932. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 15.4.1933 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа Б. і інш. ? 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАРАНАЎ Кірыла Іларыёнавіч [1900, в. Халмянская Слабада Чэрыкаўскага пав. Магілёўскага губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 18.11.1938, НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Камаровічы Чэрыкаўскага р-на. Арыштаваны 8.8.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.6.1959. Асабовая справа Б. ? 6518 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАРАНОЎСКАЯ Марыя Іосіфаўна [1897, в. Сурнаўка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 21.12.1944. Асуджана 1.12.1945 як 'сацыяльна-небяспечны элемент' і за 'работу настаўніцай падчас акупацыі' да 4 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 14.9.1956. Асабовая справа Б. ? 6894-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРАНОЎСКІ Аляксандр Антонавіч [1900, в. Яноўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - ?]. Са шляхецкай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Задомля Смалявіцкага р-на. Арыштаваны 18.6.1929. Асуджаны 10.11.1929 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'шпіянаж на карысць Польшчы' да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 2.3.1992. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 15 чалавек) ? 31969-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРАНОЎСКІ Аляксандр Васілевіч [1888, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 17.1.1938, турма Орша]. З сялянскай сям'і. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1908), Віленскі настаўніцкі інстытут (1914). Выкладаў у школах Случчыны, удзельнічаў у нацыянальна-культурніцкай рабоце, з'яўляўся старшынёй бел. маладзёжнага гуртка 'Вясковая зорка' у в. Ліпнікі. У 1924 пасля Вышэйшых курсаў беларусазнаўства, прызначаны інспектарам Аршанскага аддзела народнай адукацыі. Адначасова выкладаў у Аршанскім педагагічным вучылішчы. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны з настаўнікам вучылішча Сяргеем Сакаловым 20.10.1937 тройкай НКВД за 'шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.1.1960. Групавая справа Б. і інш. ? 8903-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  Літ.: Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і успамінах. Мн., 2001. С. 310; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Слуцкі раён. Мн., 2000. Кн. 1. С. 257.
  
  БАРАНОЎСКІ Васіль Лукіч [1888, в. Смалічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе ў роднай вёсцы. Ажаніўся, гадаваў дзіця. Арыштаваны 2.8.1930. Асуджаны 26.12.1930 калегіяй АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' і як 'член антысавецкай арганізацыі' да ВМП. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.4.1961. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 15 чалавек) ? 17324-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРАНОЎСКІ Віталь Інакенцевіч [1892, Магілёў - ?]. З бел. мяшчанскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Выкладаў фізікі ў школе ўсенавуча ў Магілёве. Арыштаваны 3.2.1933. Асуджаны 27.4.1933 калегіяй АДПУ да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Б. і інш. ? 11587 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАРАНОЎСКІ Яўстафій Васілевіч 1894, засценак Смалавіца Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. - 2.12.1953, Краснаярскі край], педагог. З дваранскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1915-17 у рускай арміі, удзельнік 1-й сусветнай вайны, у 1920-25 у Чырвонай арміі, камандзір узвода. З другой паловы 1920-х г. працаваў настаўнікам у школе в. Клетнае Глускага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей (узросту ад 2 да 9 гадоў) сына Усевалада і дочак Яўгенію і Ніну. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 11.5.1933 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёка-Усходні (потым Бірскі) канцлагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 24.11.1947. Зноў арыштаваны 16.9.1949 і 25.2.1950 асобай нарадай пры МДБ прыгавораны да высылкі ў Краснаярскі край. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны. Групавая справа Б. і інш. ? 9924-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРАНСКІ Фёдар Аляксеевіч [1894, в. Вузла Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. - 3.12.1937, Мінск, турма НКВД]. Са шляхецкай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар няпоўнай СШ в. Лісічана Крупскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за 'шпіёнскую дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Б. ? 30004-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРАНЧУК Хаім Лейбавіч [1894, Драгічын Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у СШ Давыд-Гарадка Столінскага пав. Палескага ваяв., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.2.1941. Асуджаны 31.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 23.6.1989. Асабовая справа Б. ? 8997-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАРДЗІНСКІ Акім Іванавіч [4.9.1883, в. Навасёлкі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - 19.9.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі дзіцячага дома інвалідаў у Чэрвені Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.10.1937. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную агітацыю' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.12.1958. Асабовая справа Б. ? 13686-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРКОЎСКІ Уладзіслаў Віктаравіч [1900, Львоў, цяпер Украіна - ?]. З рабочай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту выхавацель дзіцячага дома ў Лідзе. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.6.1940. Асуджаны 9.1.1941 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Вызвалены 26.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-9971 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАРОЎКА Аляксей Іванавіч [1904, мяст. Дунілавічы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. - чэрв. 1941]. З бел. сям'і, верагодна, сваяк Ліны (Ангеліны) Бароўка. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Паставах. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 23.4.1941 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі'. Расстраляны ў пачатку 2-й сусветнай вайны пры этапаванні вязняў Глыбоцкай турмы на Усход. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.9.1992. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАРОЎСКІ Павел Аляксандравіч [1911, в. Сельскі Бугарок, цяпер Енісейскі р-н Краснаярскага краю, Расія - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у пачатковай школе в. Ганёзы (цяпер тэрыторыя Польшчы). Арыштаваны 30.8.1940. Абвінавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі'. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.12.1964. Асабовая справа Б. ? п-8271 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАРТАШУНАС Іван Міхайлавіч [1913, цяпер тэрыторыя Беларусі -3.4.1938, Смаленск, НКВД]. Да арышту працаваў настаўнікам у школе в. Цагельня Руднянскага р-на Смаленскай вобл. Арыштаваны 20.12.1937. Абвінавачваўся ў 'антысавецкай контррэвалюцыйнай дзейнасці'. Асуджаны тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БАРТАШЭВІЧ Ніна Феліцыянаўна [1906, Мінск - 15.11.1938, Томск, НКВД], педагог. Атрымала вышэйшую адукацыю. Арыштавана 7.6.1938 у Томску. Асуджана 19.10.1938 за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 5.5.1961.
  Кр.: Боль людская.
  
  БАРТАШЭВІЧ Соф'я Баляславаўна [1895, Віцебск - ?]. З мяшчанскай сям'і. Мела вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай польскай школы ? 14 у Віцебску. Арыштавана 14.10.1930. Асуджана 26.1.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'антысавецкую дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення волі. 4.7.1931 прысуд перагледжаны і тэрмін пакарання павялічалі да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Б. і інш. ? 12976-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАРТКЕВІЧ Эдуард Пятровіч [1900 - 11.9.1938, Гомель, турма НКВД]. Працаваў настаўнікам у Гомелі. Арыштаваны 22.7.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 3.1.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.8.1957.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БАРТНОЎСКІ Уладзімір Генрыхавіч [1874, в. Сасноўка Гродзенскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена - 20.1.1938, Томск, НКВД]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у пачатковай школе в. Елаўка Кажэўнікаўскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 29.11.1937. Асуджаны 8.12.1937 як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1961.
  Кр.: Боль людская.
  
  БАРТУШ Антон Мікалаевіч [1903, в. Гуды, цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у школе калоніі Мастаўляны Гродзенскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.11.1939. Асуджаны 9.7.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' і за 'антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (?) канцлагер МДБ Хабараўскага краю. Вызвалены 8.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа ? П-9751 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАРЦЭВІЧ Фёдар Міхайлавіч [1896, в. Лесуны Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 30.10.1933. Асуджаны 23.8.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.10.1963. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 100 чалавек) ? 31445-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРЧУК Дзмітрый Георгіевіч [1910, в. Зачысце Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Меў вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Капыльскай няпоўнай СШ. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 20.9.1936 у Дрысе па адрасе: вул. Савецкая, д. 71. Асуджаны 4.11.1936 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Свіяжскі канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю (бухта Нячаева). Вызвалены 1.7.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.5.1957. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАРЫС Павел Станіслававіч [1886, в. Клявіца Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. - 20.12.1937, Ленінград, НКВД], педагог, навуковец. З бел. сялянскай сям'і. Падчас арышту настаўнік 23-й СШ, супрацоўнік Геаграфічнага музея. Арыштаваны 26.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Пудажская, д. 8/9, кв. 21. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.12.1937 за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Ленинградский мартиролог.
  
  БАРЫСАВЕЦ Іван Якаўлевіч [26.12.1908, в. Бранава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 22.1.1938, Слуцк, турма НКВД], брат Таццяны Барысавец. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Меляшковічы Слуцкага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 20.9.1937. Асуджаны 2.12.1937 тройкай НКВД за антысавецкую агітацыю да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 15.12.1956. Асабовая справа Б. ? 8158-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРЫСАВЕЦ Павел Іванавіч [1911, в. Бранава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - 5.11.1937, Томск, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Беласток Крывашэінскага р-на Томскай вобл.. Арыштаваны 13.8.1937 Асуджаны 18.11.1937 як 'член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.3.1958.
  Кр.: Боль людская.
  
  БАРЫСАВЕЦ Таццяна Якаўлеўна [1915, в. Бранава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?], сястра Івана Барысаўца. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ в. Капацэвічы Старобінскага р-на Бабруйскай акругі, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштавана 12.1.1935. Асуджана з настаўніцай Раісай (Ларысай) Малашка 4.5.1935 асобай нарадай пры НКВД за 'незаконны пераход мяжы' да 3 гадоў высылкі ў Башкірскую АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 30.5.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 27138-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРЫСАЎ Аляксандр Васілевіч [1913, в. Пакашчава, цяпер Жытомірская вобл., Украіна - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1935 служыў у Чырвонай арміі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў выкладчыкам у школе механізацыі сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай вобл. Арыштаваны 28.2.1945 у Магілёве. Асуджаны 18.5.1945 за 'здрадніцкую дзейнасць' да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.3.1960. Асабовая справа Б. ? 6996-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАРЫСОВІЧ Вячаслаў Вайцэхавіч [1896, в. Папова Пултускі пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1914-15 служыў у арміі. У 1920 асуджаны за незаконны пераход дзяржаўнай мяжы. Вызвалены ў 1922. Працаваў настаўнікам у школе в. Старына Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Зноў арыштаваны 21.5.1929. Асуджаны 22.6.1929 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за 'контррэвалюцыйную агітацыю' да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай і КДБ Беларусі 12.3.1992. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 20 чалавек) ? 32188-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАРЫЧЭЎСКІ Аляксандр Міхайлавіч [1895, Дагестан, Расія - ?]. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Бярозка Магілёўскай вобл. Арыштаваны 17.3.1933. Абвінавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі па звяржэнні савецкай улады'. Вызвалены і рэабілітаваны паводле пастановы АДПУ БССР 29.5.1933. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Б. і інш. (усяго 20 чалавек) ? 5680 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАРЭЙКА Уладзімір Феліксавіч [1902, в. Батуры Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Малыя Жаберычы Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1944 у роднай вёсцы. Асуджаны 24.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі (?) канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 14.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 20.11.1989. Асабовая справа Б. ? 28613-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАСАЦКІ Анікей Сцяпанавіч [1914, в. Дубовы Лог Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Калачынцы Чашніцкага р-на. З 22.6.1941 да снеж. 1941 - радавы 147-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 10.1.1945. Асуджаны 4.11.1945 пазасудовым органам НКВД за 'здраду радзіме' да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Карагандзінскі (?) канцлагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалены 12.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.6.1955. Асабовая справа Б. ? 13243-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАТУРЫН Сямён Сідаравіч [1894, Гомельскі пав. Магілёўскай губ. - ?]. Жыў у Гомелі. Працаваў настаўнікам Прудкоўскай школы. Арыштаваны 2.10.1948. Асуджаны ваенным трыбуналам войск МДБ 29.1.1949 да 25 гадоў ППК. Вызвалены 6.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.6.1960.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БАХЕНСКАЯ Ванда Іванаўна [1909, Варшава - ?]. З сям'і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай у пачатковай школе мяст. Солы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 12.12.1944. Асуджана 7.12.1946 асабой нарадай пры МДБ за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Нарыльскі канцлагер МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 7.8.1956. Асабовая справа Б. ? п-7031 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БАХМАН Вольга Феліксаўна [1915, ст. Рудня Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія - ?]. З нямецкай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Віцебскай СШ ? 32. Арыштавана 11.11.1937. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 2 гадоў публічнага нагляду. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Віцебскай вобл. 15.6.1992. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  18.11.1937 у Віцебску арыштаваны электрамеханік чыгуначнай станцыі 'Віцебск' бацька трое дзяцей Бахман Фелікс Густававіч (н. ў 1888), бацька Вольгі Бахман. 14.12.1937 тройкай НКВД асуджаны як 'член ПАВ' да ВМП і расстраляны 9.1.1938 у Віцебская турме НКВД. Рэабілітаваны 18.8.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. ? 7639-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БАХМЕТАЎ Канстанцін Антонавіч [1869, в. Ясьманава Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту выкладчык Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума. Арыштаваны 28.2.1931. Абвінавачваўся ва 'ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі'. Вызвалены і рэабілітаваны Магілёўскім аператыўным аддзелам АДПУ БССР 17.7.1931. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАХУР Яўгенія Аляксееўна [1925, в. Любішчыцы Пружанскага пав. Палескага ваяв., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю, працавала настаўніцай у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 1.6.1945. Асуджана 20.7.1945 за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай СССР 6.9.1991. Групавая справа Б. і інш. ? 10444-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БАЦЯН Георгій Іванавіч [1899, в. Яблонаўшчына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам начатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дачку Валеду (н. ў 1930), сына Людаміра (1927). Арыштаваны 18.12.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.7.1940 як 'агент польскай паліцыі' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа Б. ? 27269-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАЧЫШЧА Марыя Аляксееўна [1915, в. Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў роднай вёсцы. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.9.1944. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 5.1.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БССР 28.9.1990. Асабовая справа Б. ? 31571-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БАШАНКОЎ Георгій Палікарпавіч [1886, в. Ардаць (?) Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. - 18.11.1938, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Ордаць Шклоўскагпа р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як 'агент Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 25.7.1989. Асабовая справа Б. ? 11335 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БАШЛЫКОЎ Мікалай Аляксеевіч [1919, Люблін, цяпер Польшча - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у пачатковай школе в. Прылукі Брэсцкага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 9.3.1946 асобай нарадай пры МДБ як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 4 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі (потым Ухта-Іжэмскі?) канцлагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 15.2.1994. Асабовая справа Б. ? 12519-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БЕДНАРОЎСКІ Вячаслаў Сяргеевіч [1891, цяпер Хмяльніцкая вобл., Украіна - 4.10.1938, Уфа, НКВД]. З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам. Арыштаваны 10.6.1938. Асуджаны за 'здраду радзіме' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.5.1989.
  Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий республики Башкортостан.
  
  БЕДУЛЕНКА Іван Сцяпанавіч [1915, в. Журавец Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў нам. дырэктара Магілёўскай школы палітасветы. Уступіў у ВКП(б). Першы раз арыштаваны ў 1938. Верагодна, справа была спынена. Зноў арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў 'здрадзе радзіме'. Асуджаны не быў. Вызвалены 7.5.1947. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны ў 1950.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.
  
  БЕКАРЭВІЧ Міхаіл Іосіфавіч [1892, в. Доўгавічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 29.11.1938, Мінск (?), НКВД]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Воўкавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 11.7.1938. Асуджаны 15.11.1938 тройкай НКВД за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.3.1960. Асабовая справа Б. ? 7013-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЕКЕР Залка (Залк) Вульфавіч [1874, фальв. Іанава Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва - ?]. З мяшчанскай сям'і. Працаваў настаўнікам у Лепелі. Арыштаваны 22.5.1929. Асуджаны 16.8.1929 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Віцебскай вобл. 4.6.1992. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЕКІШ Станіслаў Мартынавіч [1901, в. Еўлашы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944. Асуджаны 1.9.1945 асабой нарадай пры НКВД як 'нямецкі памагаты' да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.8.1991 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? П-13296 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЕЛАВУСАВА Надзея Мікітаўна [1911, в. Азерцы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. - ?], педагог. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў пачатковай школе в. Асінаўка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Арыштавана 20.6.1937. Асуджана 23.6.1938 пазасудовым органам НКВД за 'правядзенне антысавецкай агітацыі сярод настаўнікаў, навучэнцаў і насельніцтва' да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД СССР Кіраўскай вобл. Вызвалена 20.12.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 10.6.1957. Асабовая справа Б. ? 2715-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЕЛАВУСАЎ Іван Ерафеевіч [1913, в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сям'і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Карандышава Шуміхінскага р-на Курганскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.7.1945. Абвінавачваўся ў 'контррэвалюцыйнай прапагандзе і агітацыі'. 30.12.1945 пастановай следчага аддзела УНКДБ Гомельскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 7582-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЕЛАЗЁРАВА Лідзія Іванаўна [1878, мяст. Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебская вобл. - 5.2.1941, ГУЛАГ]. З сям'і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Да арышту працавала настаўніцай замежнай мовы Барысаўскага педагагічнага вучылішча. Арыштавана 21.9.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 115. Асуджана тройкай НКВД 30.11.1937 за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (2-гі асобны лагерны пункт). Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана пракуратурай БССР 20.4.1989. Асабовая справа Б. ? 22523-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЕЛАХВОСТ Аляксандра Міхайлаўна [1908, в. Язычына (?) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай СШ на ст. Свіслач (з 1955 ст. Ялізава) Асіповіцкага р-на. Арыштавана 1.1.1945. Абвінавачвалася ў 'здрадзе радзіме' і 'ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі'. Асуджаны не быў. Вызвалена 28.3.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 2474-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЕЛАХВОСТАЎ Пётр Паўлавіч [1912, мяст. Асіповічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы камуністычнай моладзі в. Абчуга, цяпер Крупскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 31.1.1933. Асуджаны 23.5.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 3 гадоў пазбаўлення правоў пражываць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. ? 29435-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЕЛЫ Фёдар Сцяпанавіч [1910, в. Ізбіцкае Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Арыштаваны 19.4.1932. Асуджаны 21.7.1932 паводле пастановы калегіі АДПУ за 'антысавецкую агітацыю' да 1 году ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 10.10.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 28306-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЕЛЬСКІ Генадзь Віктаравіч [5.2.1902, Мінск - 13.9.1942, ГУЛАГ], вайсковец, педагог. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту выкладаў у вучыбным атрадзе тарпеднай школы зброі ў пас. Паспелаў Востраў (Далёкаусходняй ВА). Быў жанаты, гадаваў дачку Рэю (7 гадоў). Арыштаваны 16.7.1937. Асуджаны ваенным трыбуналам Ціхаакіянскага флота 13.12.1937 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 7.9.1957. Асабовая справа Б. ? 18300-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЕЛЬСКІ Станіслаў Карпавіч [1899, в. Далпутаў, цяпер Івана-Франкоўскай вобл., Украіна - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Бельску (цяпер тэрыторыя Польшчы). Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 9.2.1940. Асуджаны 13.7.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-12409 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЕЛЬЧАНКОЎ Піліп Лук'янавіч [1916, в. Ушыўка (?) Аршанскага пав. Магілёўскай губ. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.4.1945 у сваёй вёсцы. Па дадзеных следства 'падчас вайны служыў у 4-м тэхнічным батальёне нямецкай арміі' і 'працаваў настаўнікам у спецлагеры ? 317'. Асуджаны 15.9.1945 асобай нарадай пры МДБ за 'здраду радзіме' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з уральскіх канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 14.1.1993. Асабовая справа Б. ? 22980-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЕМ Эдвард Іосіфавіч [1891, в. Берамяны, цяпер Украіна - ?]. З сялянскай сям'і. У 1930-я г. працаваў настаўнікам Кобрынскай СШ ? 1. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.4.1940 у Кобрыне па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 13. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 10.4.1989. Асабовая справа Б. ? 7562-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БЕНІЦЭВІЧ Мікалай Мікалаевіч [1905, в. Трылесіна Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам у пачатковай школе в. Завелле Смаргонскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 19.3.1945. Асуджаны 15.2.1946 асабой нарадай пры НКВД як 'нямецкі памагаты' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.12.1963 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа Б. ? п-8046 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЕНСМАН-КУЛЬДЖАНАВА Эсфір Борухаўна (Гершаўна) [1898, Мінск - ?]. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Алма-Аце. Арыштаваны 15.4.1938. Асуджана 21.7.1938 асобай нарадай пры НКВД Казахскай ССР за 'антысавецкую дзейнасць'. да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 11.10.1957 трыбуналам Туркестанскай ВА.
  Кр.: Книга Скорби.
  
  БЕРАЗОЎСКІ Баляслаў Антонавіч [1896, в. Чарнагубава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Нагорнае Клецкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.12.1944 у в. Пагіблоўка Клецкага р-на. Асуджаны 1.12.1945 асобай нарадай пры МДБ як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з канцлагервў Цюменскай вобл. Вызвалены ў 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.1.1962. Асабовая справа Б. ? 17399-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЕРАЗОЎСКІ Сяргей Міхайлавіч [1914, в. Навінка Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Ржаўка Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.6.1941. Асуджаны 11.12.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі канцлагер НКВД Кіраўскай вобл. (пас. Руднічны). Вызвалены 26.11.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 9.1.1976. Асабовая справа Б. ? 13974-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЕРЗІНА Аўгусціна Ансаўна [1905, Мітава, цяпер Елгава, Латвія - 26.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сям'і рабочага. Працавала загадчыцай Віцебскага дзіцячага дома ? 4. Уступіла ў ВКП(б). Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 4.12.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Крылова, д. 1, кв. 12. Асуджана 13.1.1938 тройкай НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.1.1964. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 10 чалавек) ? 12791-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЕРНШТЭЙН Ізідар Гершавіч [1894, Лодзь, цяпер Польшча - 10.1.1938, Магілёў, турма НКВД]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту - нам. дырэктара Магілёўскага педагагічнага тэхнікума. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 17.12.1937 тройкай НКВД як 'агент польскіх разведорганаў буржуазнай Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.9.1989 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Б. ? 14151 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЕРНЯКОВІЧ Уладзімір Ануфрыевіч [1909, в. Гулі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Мазалеўшчына Мядзельскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.10.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскай разведкі' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 15.4.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа Б. ? 26478-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЕРХІФАНД Фрыда Навумаўна [1917, Мінск - ?]. З сям'і службоўца. Падчас арышту працавала настаўніцай Гродзенскай СШ ? 8. Арыштавана 12.12.1950 у Гродне па адрасе: вул. Першамайская, д. 10 кв. 4. Асуджана 19.5.1951 асабой нарадай пры МДБ за 'антысавецкую дзейнасць' да 7 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Каргапольскі канцлагер МДБ Архангельскай вобл. (ст. Ярцава). Вызвалена 21.1.1955. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? п-4441 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЖОСЦІК Тадэвуш Іосіфавіч [13.4.1911, Востраў-Мазавецкі Варшаўскай губ., Польшча - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Сцяпанкі Палескага ваяв., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 17.12.1939. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай партыі' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі, затым Пячорскі (?) канцлагеры НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. ? 7563-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БІВЕЙНІС Іван Ігнатавіч [1915, в. Малькаўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам літоўскай школы ў в. Верацея Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 26.7.1938. Асуджаны 4.11.1938 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкі' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з магаданскіх канцлагераў (пас. Аратуканы Дальбуда). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа Б. ? 6424-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БІРКАН Альма-Леанціна [1898, в. Астроўна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. - 19.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у школе для дарослых пры Віцебскай фабрыцы 'КІМ'. Была замужам, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 5.12.1937. Дастаўлена ў Мінск. Асуджана 21.1.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.11.1957. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 25 чалавек) ? 6954-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БІРУК Зінаіда Рыгораўна [1922, Старыя Дарогі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - ?]. З сям'і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Шапчыцы Стаpадаpожскага р-на. Арыштавана 8.10.1944. Асуджана 16.1.1945 пазасудовым органам МДБ за 'работу перакладчыцай падчас нямецкай акупацыі' да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 24.7.1992. Групавая справа Б. і інш. ? 34638-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БІРУКОВА Вера Пятроўна [1918, Рыга, цяпер Латвія - ?]. З сям'і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў в. Абальцы Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 18.11.1944. Абвінавачвалася ў 'супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі'. 26.4.1945 вызвалена і рэабілітавана пастановай пракурора Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БІРУКОВІЧ Аляксандр Архіпавіч [1901, в. Сельцы, цяпер Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту выкладаў у Архангельскім ваенным вучылішчы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 10.10.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.4.1942 за правядзенне 'антысавецкай агітацыі і прапаганды сярод вайскоўцаў' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Ленінградскай ВА 28.2.1990. Асабовая справа Б. ? з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БІРУКОВІЧ Вольга Ільінічна [18.10.1899, Мінск - ?]. З сям'і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у Аршанскай школе ? 36 Віцебскай вобл. Уступіла ў ВКП(б). Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 26.7.1938 у Оршы па адрасе: вул. Засценкаўская, д. 32. Асуджана 28.9.1938 тройкай НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў ППК. Вызвалена 16.3.1940 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 31.1.1963. Асабовая справа Б. ? 12311-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БІРУКОВІЧ Георгій Аляксандравіч [1888, ? - 29.12.1937, Смаленск, НКВД]. З бел. сям'і. Працаваў настаўнікам. Арыштаваны 9.11.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 25.12.1937 як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БІРУЛЯ Вольга Сцяпанаўна [1886, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працавала настаўніцай у школе г. п. Мір. Арыштавана 26.12.1944. Асуджана 8.4.1946 асабой нарадай пры МДБ як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.10.1991 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-13281 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЛАЖЭВІЧ Алена Васілеўна [1907, Калуш (Калыгшчы) Станіслаўскай губ., цяпер Івана-Франкоўская вобл., Украіна- ?]. З сям'і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ мяст. Вішнева былога Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 11.2.1940. Асуджана 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 10.11.1941, верагодна, як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БССР 24.7.1989. Асабовая справа Б. ? 31258-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЛІЗНЮК Любоў Іванаўна [1921, в. Дрычын Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай у школе в. Мацеевічы Пухавіцкага р-на. Выйшла замуж. Арыштавана 23.12.1944. Асуджана 24.12.1945 за 'супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі' да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Уральскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 31.12.1945, верагодна, па амністыі. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 32137-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЛІНОВА Еўдакія Андрэеўна [1916, в. Рахлены Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай у сельскай школе в. Юхнаўка Мінскага р-на. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 17.12.1944. Пад следствам знаходзілася ў Аршанскай турме НКВД. Асуджана 19.7.1945 за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалена 17.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 9.6.1964. Асабовая справа Б. ? 18790-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БОГАН Павел Максімавіч [1900, в. Быхаўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Працаваў выкладчыкам у Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме. Арыштаваны 12.12.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.12.1930 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.10.1989.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
  
  БОДРЫКАЎ Іван Дзмітрыевіч [5.6.1899, в. Мілюты Магілёўскай губ. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Пустынскай няпоўнай СШ Хіславіцкага р-на Заходняй (Смаленскай) вобл. Арыштаваны 10.6.1938. Асуджаны 1.11.1938 тройкай НКВД за 'шпіёнскую дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.5.1956. Асабовая справа Б. ? 5199 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БОЙКА (БАЙКО) Уладзімір Кузьміч [1922, в. Караваева Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Жаркава Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.1.1945. Асуджаны 1.4.1946 за 'дапамогу нямецкім акупацыйным уладам' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.1.1995. Асабовая справа Б. ? 36095-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БОКСБЕРГ Мінадора Іванаўна [1891, в. Добрына Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у латышскай школе в. Паташня Віцебскай вобл. Арыштавана 18.4.1938. Асуджана 14.11.1938 тройкай НКВД за 'шпіянаж' і як 'член нацыяналістычнай арганізацыі' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 14.12.1993. Асабовая справа Б. ? 23387-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БОЛДЫРАЎ Павел Аляксандравіч [1919, Алтайскі Край - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнік 2-й сусветнай вайны з 1939 да 1945 г. Узнагароджаны дзвумя ордэнамі і медалямі. Падчас арышту - ваенрук СШ ў мяст. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў непаўналетняга дзіця. Арыштаваны 25.6.1948. Асуджаны Маладзечанскім абл. судом 19.10.1948 за 'сувязь і дапамогу бандытам' да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 27.12.1967. Асабовая справа Б. ? 13524-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БОНДАР Георгій Пятровіч [7.1.1902, в. Балсуны (?), цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. - 25.4.1938, Масква, НКВД], навуковец, педагог (?). З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце бульбавай гаспадаркі БССР. Быў жанаты, гадаваў дачку (11 гадоў). Арыштаваны 7.9.1937 у пас. Малахаўка Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.4.1938 як 'удзельнік контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным БССР 17.11.1957. Асабовая справа Б. ? 7876-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БОНДАР Эдвард Пятровіч [1900, Перамышль, Аўстра-Венгрыя, цяпер Пшэмысль, Польшча - ?]. З польскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Гродне. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 28.5.1941 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.12.1990 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-13195 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БОХАН Соф'я Іванаўна [1912, мяст. Койданава Мінскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мінскай вобл. - ?]. Працавала настаўніцай СШ ў Дзяржынску. Арыштавана і 21.10.1937 асуджаны асобай нарадай пры НКВД да 10 гадоў ППК. Вызвалена і рэабілітавана 5.2.1940. Далейшы лёс невядомы.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
  
  БОЧАК Генадзь Якаўлевіч [1898, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - 10.11.1937, Орша, турма НКВД]. З сям'і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Хаценічы Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937 у пас. Чырвоны Талачынскага р-на. Асуджаны 22.10.1937 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.10.1957. Асабовая справа Б. ? 6890-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БРАЗОЎСКАЯ Алена Васілеўна [4.4.1895, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала загадчыцай вучэбнай часткі Мінскай СШ ? 37. Арыштавана 14.10.1938 у Мінску па адрасе: 1-ы Свярдлоўскі зав., д. 5, кв. 2. Асуджана 15.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 1.10.1956. Асабовая справа Б. ? 7087-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БРАЦІКАЎ Пётр Мікітавіч [27.12.1896, в. Глазаўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі p-н Гомельскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у пачатковай школе ў Талачыне Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 3.11.1937 тройкай НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Тайшэцкі канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пpакуpатуpай Віцебскай вобл. 30.11.1989. Асабовая справа Б. ? 20109-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БРЖАЗОЎСКАЯ Алімпія Леанардаўна [1880, Екацярынбург, Расія - ?]. З дваранскай сям'і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Віцебскай польскай школе ? 15. Арыштавана 12.10.1930. Асуджана 26.1.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 50 чалавек) ? 12975-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БРЖАЗОЎСКІ Іван Мітрафанавіч [1890, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?], педагог, брат Мікалая Бржазоўскага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Слуцкім педагагічным тэхнікуме. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.6.1930. Асуджаны тройкай НКВД у 1930 за 'контррэвалюцыйную шпіёнскую работу на карысць Польшчы' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 35 чалавек) ? 23916-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БРЖАЗОЎСКІ Мікалай Мітрафанавіч [1886, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. - ?, ГУЛАГ], педагог, службовец (?), брат Івана Бржазоўскага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 7.2.1930. Этапаваны ў Салавецкі, затым у Беламорска-Балтыйскі канцлагеры НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэла-Фінскай АССР. 20.11.1937 узяты пад варту і асуджаны тройкай НКВД за 'антысавецкую прапаганду' да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Дата смерці невядома. Рэабілітаваны пракурорам Карэліі 29.1.1993.
  Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю. А. Дзмітрыева.
  
  БРУЕВІЧ Іван Васілевіч [1873 ці 1876, в. Паланіца Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. - 26.10.1937, Магілёў, турма НКВД]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе ў роднай вёсцы. Арыштаваны 27.9.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 17.10.1932 за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 3.9.1937. Прыгавораны 15.10.1937 тройкай НКВД за тое ж 'злачынства' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці.. Расстраляны. Па першай справе (? 10313-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) дата рэабілітацыі невядома, па другой (? 11142 захоўваецца тамсама) - 16.1.1989 калегіяй Вярхоўнага суда БССР.
  
  БРУЕК Аляксей Пятровіч [1890, в. Доктаравічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - 13.1.1938, Полацк (?), турма НКВД]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у няпоўнай СШ в. Зелянковічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 16.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 тройкай НКВД за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 27.11.1958. Асабовая справа Б. ? 8369-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БРУКСОН Хана Зіскіндаўна [1918, в. Васькавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Гродненскай СШ ? 8. Арыштавана 15.12.1951. Абвінавачвалася ў 'антысавецкай агітацыі'. Асуджана не была. Вызвалена 5.4.1952. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? п-1545 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БРУЛЬ Іван Максімавіч [1899, в. Арцюхоўка Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Працаваў настаўнікам у няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 20.10.1933. Асуджаны 29.11.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 15.8.1958. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 60 чалавек) ? 6600 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БРЫЦЬКА Піліп Яфімавіч [1890, в. Нялідавічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Казімірава Полацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 16.4.1933 на ст. Крупкі, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Асуджаны 1.9.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за 'контррэвалюцыйную агітацыю' і як 'член антысавецкай групоўкі' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.10.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БРЫШЧ Раман Акімавіч [1895, ? - 13.11.1937, Смаленск, НКВД]. З бел. сям'і. Падчас арышту настаўнік у Духаўшчыне Смаленскай вобл. Арыштаваны 4.10.1937. Асуджаны камісіяй НКВД 4.11.1937 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да ВМП. Расстраляны.
  Кр.: Смоленский мартиролог.
  
  БРЭДЗІС Вольга Уладзіміраўна [1884, Віцебск - ?]. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выйшла замуж. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай. Арыштавана 23.12.1944 у Віцебску па адрасе: вул. Тарны Камбінат, д. 1, кв. 12. Абвінавачвалася ў 'пасобніцтве нямецкім акупантам'. Асуджана да 5 (?) гадоў пазбаўлення волі і этапавана ў Вяцкі канцлагер НКВД Кіраўскай вобл. (пас. Руднічны) Вызвалена 24.7.1946. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БРЭЙВА Антаніна Іосіфаўна [1912, Мінск - ?]. З рабочай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўнікай у адной з мінскіх польскіх СШ. Арыштавана 18.3.1933. Асуджана калегіяй АДПУ 19.4.1933 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду сярод выкладчыкаў школы' да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ва Уральскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 24.11.1989. Асабовая справа Б. ? 20721-с захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БРЭЙДА Беніямін Нохімавіч [1892, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. - ?]. З купецкай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў выхавальнікам дзіцячага дома ? 3 у Полацку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.8.1938. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як 'член антысавецкай групы' і за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.4.1957 тpыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 10 чалавек) ? 6727-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БРЭСКІ Сямён Максімавіч [1898, в. Дуброўка (Дуброва) Дзісенскага пав. Віленскай губ. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у Полацкай школе ? 1. Арыштаваны 8.2.1928. Абвінавачваўся ў 'антысавецкай агітацыі'. 12.10.1931 паводле пастановы калегіі АДПУ пазбаўлены права пражываць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 12.12.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 20978-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БУГІЛЯКОЎ (БУГІЛЯКАЎ) Уладзімір Трафімавіч [1918, в. Мішкаўка Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 15.5.1946 МДБ за 'антысавецкую дзейнасць і актыўнае выкананне нямецкіх распараджэнняў' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі канцлагер МДБ Кіраўскай вобл. Вызвалены 1.10.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.2992 пракурорам Магілёўскай в вобл. Асабовая справа Б. ? 14995 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БУДЗЕШ Казімір Пятровіч [1903, в. Потак Свентакшыскага ваяв., цяпер Польшча - 21.8.1940, ГУЛАГ]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Малочкі Пружанскага пав. Палескага ваяв. Арыштаваны 11.11.1939. Асуджаны 20.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'антысавецкую дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (потым Пячорскі) канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 6.5.1989 УКДБ Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. ? 7801-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БУДКО Іван Якаўлевіч [1888, в. Баброўня Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н - 3.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Віцебскай СШ ? 10. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Авіяцыйная, д. 17. Асуджаны 15.11.1937 тройкай НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 17.8.1957. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БУДНІК Вера Сазонаўна [1906, в. Пакpоўскае, цяпер Днепpапятpоўская вобл., Украіна - ?]. З сям'і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай у чыгуначнай школе на ст. Негаpэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Арыштавана 20.11.1945. Асуджана 15.5.1946 пазасудовым органам МДБ як 'памагатая нямецкіх акупантаў' да 6 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 7.5.1968. Асабовая справа Б. ? 19920-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
  
  БУЙВАЛ Іван Сцяпанавіч [1890, в. Падзагор'е Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 8.7.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-10297 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БУКОЛЬД-СМІЛЬТЭН Валянціна Іванаўна [1913, Рыга, цяпер Латвія - ?]. З сям'і службоўца, жонка Канстанціна Смільтэна. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у Віцебскай латышскай школе ? 30. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 29.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Талстога, д. 14. Асуджана 20.3.1938 асобай нарадай пры НКВД за 'ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 7.9.1955. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БУЛАНКОЎ Мікалай Барысавіч [1884, в. Загацце (?) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. (паводле інш. звестак в. Загор'е Магілёўскай губ.) - ?], бацька Сідара Буланкова. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту працаваў настаўнікам Роднянскай СШ Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 29.10.1929. Асуджаны 15.12.1929 да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Выкладаў у школе в. Тупічына Касцюковіцкага р-на. Зноў арыштаваны 23.8.1933. Прыгавораны 29.11.1933 калегіяй АДПУ за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (? 15216; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 6.6.1991, па другой (групавая; ? 6600) 15.8.1958.
  
  БУЛАНКОЎ Сідар Мікалаевіч [1911 - ?], сын Мікалая Буланкова. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту працаваў настаўнікам СШ в. Барчыцы Быхаўскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.12.1932. Асуджаны 14.2.1933 за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.5.1989. Асабовая справа Б. ? 10088 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БУЛАЎКА Ніна Макараўна [1924, в. Купіск Навагрудскага ваяв., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Арыштавана 17.12.1944. Асуджана 26.3.1946 асабой нарадай пры МДБ за 'ўдзел у антысавецкай арганізацыі' да 4 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Хабараўскага краю. Вызвалена 22.10.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.3.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-13435 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БУНДЖЭ Генрых Карлавіч [1903, Рыга, цяпер Латвія - ?]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Віцебскай СШ ? 18. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.6.1941 у Віцебску па адрасе: вул. Праўды, д. 20-а, кв. 5. Асуджаны 21.2.1942 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 3.4.1956. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БУРАК Вольга Ільінічна [1909, ст. Пагодзіна Гродзенскай губ. - ?]. З сям'і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай Мінскай СШ ? 12. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 19.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 46, кв. 1. Асуджана 4.7.1945 асобай нарадай пры МДБ за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 3.5.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. ? 29399-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БУРБО Міхаіл Іванавіч [1890, Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад, райцэнтр Магілёўскай вобл. - 29.11.1938, Магілёў (?), турма НКВД]. З сям'і бел. службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам школы в. Сталка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як 'удзельнік эсэраўскай групы і агент Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.8.1967 тpыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. ? 9304 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БУРДЗІЛАЎ Васіль Прохаравіч [1886, в. Недзведзь Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у Мсціслаўі. Быў жанаты, меў траіх сыноў. Арыштаваны 28.2.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.7.1931 за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да пазбаўлення правоў. У пачатку 1940-х г. выкладаў у Губінманскай (Глубінманскай) СШ Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 14.9.1941. Абвінавачваўся ў 'антысавецкай агітацыі'. Асуджаны не быў. Вызвалены 30.10.1941. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. ? 2413-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БУРЖА Ніна Станіславаўна [1910, в. Кустаўніца Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. - 5.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Віцебскай СШ ? 8. Арыштавана 28.11.1937. Асуджана 14.12.1937 тройкай НКВД як 'член ПАВ' да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 3.12.1957. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 15 чалавек) ? 6942-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БУТКЕВІЧ Вацлаў Пятровіч [1902, Сувалкі, цяпер Польшча - ?], педагог. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Перадзел (Перадзелы) Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 19.7.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 15.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 9.6.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 8605-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  10.11.1939 у в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. арыштаваны селянін-аднаасобнік Буткевіч Пётр Паўлавіч (н. 1873 у Сувалках; атрымаў вышэйшую адукацыю), бацька Вацлава Буткевіча. 29.6.1940 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за 'антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў ППК і этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 7.9.1989. Асабовая справа Б. ? 9928-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БУТКЕВІЧ Сцяпан Ананевіч [1889, в. Гара, цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар Беларускага інстытута кармавых культур у Горках Магілёўскай вобл., кандыдат навук. Быў жанаты, гадаваў двое дочак (6 і 7 гадоў). Арыштаваны 12.8.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 14.9.1933 як 'удзельнік антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі канцлагер АДПУ-НКВД Комі АССР. Вызвалены 21.4.1946. Паўторна арыштаваны і 8.6.1949 прыгавораны да высылкі, верагодна, у Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1956. Групавая справа Б. і інш. ? 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  Кр.: НАРБ, ІКБР.
  
  БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Іван Іванавіч [1898, в. Быковічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у пачатковай школе ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскай разведкі' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 3.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 27.9.1989. Асабовая справа Б. ? 28509-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Цімафей Мікалаевіч [1887, в. Ёдзічы Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе мяст. Беразіно Мінскай вобл. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 12.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'антысавецкую дзейнасць' да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 18.11.1987. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 25 чалавек) ? 31591-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БУЧАЧАР Міхаіл Годэлевіч [4.11.1901, Варшава - ?]. З купецкай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Барысаўскай СШ ? 1. Быў жанаты. Арыштаваны 6.7.1940. Асуджаны 18.9.1940 асобай нарадай пры НКВД за 'антысавецкую дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Волжскі канцлагер НКВД Татарскай АССР. Вызвалены 7.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай РБ 8.4.1992. Асабовая справа Б. ? 33199-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БУШЛЯКОВА Клаўдзія Піліпаўна [1920, в. Мікалаеўка Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай у пачатковай школе в. Бракава Магілёўскага р-на. Арыштавана 23.12.1944. Абвінавачвалася ў 'здрадзе радзіме' 24.5.1945 вызвалена пракуратурай БВА. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БУЭЛЬ Аляксей Пятровіч [1900, в. Садоўшчына Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. - 3.7.1945, ГУЛАГ]. З сялянскай сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Чаркасы Мінскай вобл. Арыштаваны 23.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 80, кв. 5. Асуджаны 19.2.1940 асобай нарадай пры НКВД як 'агент польскай разведкі' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з Магаданскіх канцлагераў. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.12.1961. Асабовая справа Б. ? 17334-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БУЯКОЎСКІ Іван Лявонцевіч [1900, мяст. Прашэвічы (?) Лідскага пав. Гродзенскай губ. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі школы в. Вялікія Канюшаны Лідскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 30.9.1939. Асуджаны 11.12.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'удзельнік антысавецкай арганізацыі ПАВ' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер МДБ Комі АССР. Вызвалены ў кастр. 1941 як польскі грамадзянін.. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.5.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-9549 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЫКОЎСКІ Аляксандр Антонавіч [1906, в. Жалезніца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - ?], брат Барыса Быкоўскага. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Мішневічы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 24.8.1937. Абвінавачваўся ў 'антысавецкай дзейнасці'. Асуджаны не быў. 21.5.1939 справа (? 4225-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена за адсутнасцю склада злачынства. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны.
  
  БЫКОЎСКІ Барыс Антонавіч [1904, в. Жалезніца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. - ?], брат Аляксандра Быкоўскага. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ в. Заполле Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Магілёўскім абл. судом 25.1.1965. Асабовая справа Б. ? 8979 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЫЧКО Іван Фёдаравіч [26.3.1896, мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. - 3.11.1937, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у Мінскай няпоўнай СШ ? 3. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 31.5.1937 у Мінску па адрасе: вул. Стралковая, д. 6, кв. 8. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як 'агент разведвальных органаў буржуазнай Польшчы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.8.1958. Асабовая справа Б. ? 12295-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЫЧЫНСКІ Мікалай Іванавіч [1902, пас. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - ?]. З сям'і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе пас. Мажа Капыльскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайны як афіцэр, трапіў у палон. Арыштаваны 26.4.1950. Асуджаны 2.12.1950 асобай нарадай пры МДБ за 'здраду радзіме' да 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Сцяпны канцлагер МДБ Казахскай ССР (ст. Джазказган). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Асабовая справа Б. ? 6860-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЯЗЛЮДНЫ (БЯЗЛЮДЫ, НЯЗЛЮДЗІНСКІ, БАСЧЫК) Ігнат Адамавіч (Ян Янавіч) [1899, в. Зайцава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1927. Асуджаны 9.3.1928 асобай нарадай пры АДПУ за 'нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы' і як 'падазроны ў шпіянажы' да 3 гадоў ППК. Вызвалены пракурорам Віцебскай вобл. Рэабілітаваны 9.7.1990 (?). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЯЛА Станіслаў Міхайлавіч [1904, в. Загробель, цяпер Цярнопальская вобл., Украіна - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам бел. пачатковай школы ў Пружанах Брэсцкай вобл. Арыштаваны 25.5.1940 у в. Клепачы Пружанскага р-на. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД за 'контррэвалюцыйную дзейнасць' да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 14.4.1989. Асабовая справа Б. ? 7517-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
  
  БЯЛУГІН Рыгор Антонавіч [1887, в. Буда Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сям'і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ в. Сваташыцы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1939. Асуджаны 30.12.1939 пазасудовым органам НКВД за 'антысавецкую агітацыю' да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 21.1.1959. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЯЛЬКО Сямён Данілавіч [1913, в. Дамашы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.5.1951. Асуджаны 8.12.1951 асобай нарадай пры МУС як 'член антысавецкай арганізацыі' і за 'службу ў немцаў' да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў МДБ Комі АССР. Вызвалены 29.11.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 29.10.1971. Асабовая справа Б. ? 20271-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЯЛЯЕВА Галіна Васільеўна [1927, мяст. Заслаўе Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Заслаўскай СШ. Арыштавана 19.4.1949. Асуджана 30.5.1949 пазасудовым органам МДБ як 'член контррэвалюцыйнай арганізацыі' і за 'антысавецкую дзейнасць' да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Мінеральны канцлагер Пячорскай чыгункі Комі АССР (ст. Інта). Вызвалена 25.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай СССР 13.11.1991. Групавая справа Б. і інш. ? 31926-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
  
  БЯЛЯЎСКАЯ Соф'я Іванаўна [1912, в. Пентніца, цяпер Польшча - ?]. З рабочай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у роднай вёсцы. Арыштавана 22.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.10.1940 як 'удзельніца контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 27.9.1989. Асабовая справа Б. ? п-10954 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЯЛЯЕЎСКІ Пётр Якаўлевіч [1906, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. - 12.5.1938, Томск, НКВД]. З бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Ніжняе Паніна Аляксандраўскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 15.2.1938. Асуджаны 21.4.1938 як 'член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1958.
  Кр.: Книга памяти томичей.
  
  БЯЛЯЙ Мікалай Канстанцінавіч [1896, в. Дзянісава Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі (?) р-н Віцебскай вобл. - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Станіславова Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 3.7.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры МДБ як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер МДБ Архангельскай вобл. Вызвалены 16.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 31.10.1989. Асабовая справа Б. ? 17874-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЯЛЯТКА Міхаіл Фёдаравіч [1908, в. Бярнатаўшчына Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. - ?]. З сям'і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у пачатковай школе в. Азяраны Дзятлаўскага р-на. Арыштаваны 22.6.1941. Абвінавачваўся ў 'барацьбе супраць рабочага руху'. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.1.1948 УМДБ Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-2476 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЯЛЯЎСКІ (БЯЛЕЎСКІ) Іван Іванавіч [1888, в. Германава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. - 1.10.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Сенненскай няпоўнай СШ. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 31.3.1938 у Сеннах па адрасе: вул. Кірава, д. 4. Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.6.1958. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЯЛЯЎСКІ Люцыян Іванавіч [1905, в. Заводы, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча - ?]. З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Відзейка Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.5.1940. Асуджаны 25.11.1940 асабой нарадай пры НКВД як 'сацыяльна-небяспечны элемент' да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Іўдэльскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 28.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.11.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. ? п-10955 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
  
  БЯЛЯЦКАЯ Надзея Васілеўна [1920, в. Малы Кудзін Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. - 6.11.1949, Сібірскі канцлагер МДБ Новасібірскай вобл.]. З бел. сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у школе ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 27.12.1944. Асуджана 11.7.1945 тройкай НКВД за 'прапаганду фашысцкага вобраза жыцця' да 7 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі канцлагер МДБ Новасібірскай вобл. Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана 14.4.1979 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Б. ? 9825 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЯЛЯЧЫЦ Генрых Эдвардавіч [1907, Вільня - ?]. З рабочай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у пачатковай школе в. Луні Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 27.12.1944. Абвінавачваўся ў правядзенні 'антысавецкай агітацыі'. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 22.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны. Асабовая справа Б. ? 9192-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
  
  БЯНЬКО (БЕНЬКА) Вацлаў Паўлавіч [1906, в. Чарнагубава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. - 6.12.1937, Бабруйск, турма НКВД]. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у школе в. Гіжгайлава Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 11.9.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за 'шпіянаж' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.8.1960. Асабовая справа Б. ? 7174-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЯСПАЛАЎ Гаўрыла Васілевіч [1886 - ?]. З сялянскай сям'і. Да арышту працаваў настаўнікам у школе в. Чыжанка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 25.3.1933. Асуджаны 23.4.1933 за 'антысавецкую прапаганду' да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны указам прэзідыума Вярхоўнага савета СССР 16.1.1989. Групавая справа Б. і інш. ? 9901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
  БЯССМЕРТНЫ Барыс Георгіевіч [1919, Віцебск - ?]. З сям'і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Бабруйскай музычнай школе. Быў жанаты. Арыштаваны 13.4.1949. Асуджаны 15.6.1949 за 'антысавецкую дзейнасць' да зняволення (тэрмін не ўказаны). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны указам прэзідыума Вярхоўнага савета СССР 16.1.1989. Асабовая справа Б. ? 9789 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Е.Горелик "Своя гавань" А.Козаев "Ледобой. Круг" М.Палев "Древняя книга Агриппы" А.Круз "У Великой реки. Поход" Вик.Иванова "Радуга на земле" Ал.Егоров "Повелитель Ижоры" В.Осипов "Из пепла" А.Вильгоцкий "Избранник Пентакля" С.Палий "Чужой огонь" Е.Петрова "Стать Демиургом" М.Белозеров "Месть самураев" В.Горъ "Аз воздам" С.Узун "Ветер в подстаканниках" Д.Казаков "Логово тьмы" Л.Пушкарева "Синто. Героев нет" Ю.Иванович "Отец Императоров" Е.Красницкий "Отрок. Ближний круг" Б.Новиков, М.Ежов "Возвращение" Г.Дойников "Варяг-победитель" С.Бакшеев "Череп Тимура" Т.Форш "Возвращение в Аланар" Е.Никольская, А.Полярный "Любимая внучка морского царя"(детск.)

Сайт - "Художники"
Доска об'явлений "Книги"