Веремейчик Катерина Владимировна : другие произведения.

За сяброу

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Я за сяброў сваiх - жыццё аддаць гатовая.
А хто сапраўдны з iх, даўно не ведаю.
Ў жыццi з'яўляюцца паволi людзi новыя,
I кожны значыць для мяне драбiнку нейкую...

Прыходзяць светлыя, чагосьцi вартыя,
А я не ведаю, цi я каштую нечага
У параўнаннi з iмi - i зацятыя
Мяне марнуюць думкi сэнсу вечнага.

Спрабую быць камусьцi з iх патрэбная -
Дарэмна ўсё: мяне не бачна з вышынi.
Я проста дробная iстота безнадзейная.
I ў адзiноце зноў праходзяць днi...

Ды зноў спрабую, зноў сябе растрачваю
На мары, думкi!.. не мае - чыесь...
Сябе адну ва ўсiм абвiнавачваю...
Здаецца, разгубiла гонар ўвесь...

Але ж нiякiм чынам не пазбавiцца
Ад недарэчнай гэтакай душы:
Празрыста-светлай, як прамень уранiцы,
I шчыра-чыстай, як вада ў цiшы.

I, колькi б мне разоў нi здраджвалi,
Жывой вадой я знiшчу пачуццё.
Няхай сябрамi зваць больш не адважуся,
Усё адно за iх аддам жыццё...

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"