Шаматульский Сергей Михайлович: другие произведения.

one

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
Peклaмa:
Конкурс "Мир боевых искусств. Wuxia" Переводы на Amazon!
Конкурсы романов на Author.Today
Конкурс Наследница на ПродаМан

Устали от серых будней?
[Создай аудиокнигу за 15 минут]
Диктор озвучит книги за 42 рубля
Peклaмa
 Ваша оценка:


Намацаць галiнамi Сонца

  
  
   А дождж усё iшо?... Вялiзныя свiнцовыя хмары каменнай глыбай вiселi ? небе. I паступова здавалася, што нават неба ?цягнута ? гэтую жудасную i непатрэбную вайну...
   Канстанцiну Мiхайлавiчу зно? не спалася. Сёня мiну? ужо год, як ён тут. Цэлы год... Як гэта адносна мала, а разам з тым жудасна многа для яго. Ён жа беларус, а зараз знаходзiцца так далека ад сваёй Радзiмы. Радзiмы, якая ваюе з ворагам. Радзiмы, якая залiта крывёю. Радзiмы, якой, безумо?на, так неабходна яго падтрымка.
   А хто ён тут? Чалавек з бронню? Бежанец? Народны паэт? Хто? Хто ён? I навошта яму гэтая пашана i гэтыя рэгалii? Навошта асобны кабiнет, пакой у цэнтры Ташкента? Пашана, прызнанне... Навошта яму гэта?
   Канстанцiн Мiхайлавiч узня?ся з ложка i, падышо?шы да акна, прыкла? сваю далонь да халоднай шыбы. Дождж... Тут ва Узбекiстане, ён, здаецца, iшо? першы раз за па?года, i таму пiсьменнiку рабiлася яшчэ больш балюча, бо вельмi моцна ?се гэта нагадвала пра дом. Дом, дзе i дождж, i непагадзь - усе было прывычным i будзённым, усе было адзiна. I толькi страцi?шы гэта, у якi раз разумееш, якi гэта цуд - слухаць шум дажджу на роднай зямлi.
   "Шчасце ? дробязным! Чаго б гэта нi каштавала, я павiнен вярнуцца дадому. Дзе ?сё пачыналася, там усё i закончыцца," - разважа? пiсьменнiк i, адчынi?шы акно, падставi? руку дажджу.
   Вялiкiя халодныя кроплi хутка напо?нiлi далонь, i ён некалькi разо? сцiска? кулак, хочучы схапiць гэты дождж, схапiць усё, што ён нёс з сабой, схапiць успамiны, якiя зараз так ярка ?знiклi перад iм. Але вада iмклiва бегла скрозь пальцы, пакiдаючы непрыемныя дрыжыкi, а перад вачыма ?сплывалi змрочныя карцiны мiнулага.
   Канстанцiн Мiхайлавiч заплюшчы? вочы i ?глыбi?ся ва ?спамiны...
   Перад iм, як за?седы ? цяжкi момант яго жыцця, узнiк хлопчык, якi iшо? па заснежанай вулiцы невялiкай вескi. Была завiруха, ду? моцны парывiсты вецер, а хлопчык iшо?, трымаючыся за жэрдкi плота. Часта падаючы, ён настойлiва пераадольва? крок за крокам, спяшаючыся ? дальнi дом на ?скраiне вескi. Там яго чакалi, i той факт, што ён, дзiця, - цяпер наста?нiк, прымуша? яго iсцi далей. Гэтым хлопчыкам бы? ён сам. I цяпер Канстанцiн Мiхайлавiч памятае той калючы вецер, якi пранiзвау тады яго, ледзяны холад, памятае прамоклую ад снегу, беражлiва захутаную кнiгу, памятае жаданне iсцi i тое пачуццё абавязку, якое цяпер так выразна бiлася ? яго сэрцы.
   Ён абавязаны нешта зрабiць для сваёй Радзiмы...
   Здавалася, што яго сэрца засталося там, на роднай зямлi, i цяпер разрываецца на кавалкi ад кожнай варожай кулi...
   Захацелася плакаць, але слёз не было... Як не было iх тады, калi захапiлi Мiнск, як не было, калi прыйшлося эвакуiравацца з Беларусi, як не было i тады, калi прыйшла пахаванка на сына Юрку. Слёз не было, бы? толькi нясцерпны боль, якi палi? яго спустошаную душу...
   Канстанцiну Мiхайлавiчу ?спомнi?ся адзiн з яго першых верша?, i ён, гледзячы на пустынную вулiцу за акном, манатонна ста? чытаць:
  
   Не пытайце, не прасеце
   Светлых песень у мяне,
   Бо, як песню заспяваю,
   Жаль вам душу скалыхне.
  
   Я б смяя?ся,
   Жартава? бы,
   Каб вас чуць развесялiць,
   Ды на жыцце як паглядзiш,
   Сэрца болем зашчымiць...
  
   Ён ста? гнаць невясёлыя думкi. Канстанцiн Мiхайлавiч не дазваля? сабе апускаць рукi, за?седы лячы? дрэнны настрой, бяссоннiцу напружанай працай...
   Пачынала свiтаць. Сонца вялiкiм яблыкам павольна ?здымалася над гарызонтам, залiваючы яркiм святлом яшчэ мокрую i сонную зямлю. Сонца! Канстанцiн Мiхайлавiч усмiхну?ся, можа, першы раз за гэтыя па?года. Сонца... Яно за?сёды было яго жыццёвым iдэалам. Намацаць галiнамi сонца! Вось яно якое вялiзнае i незалежнае. I няма для яго перашкод, няма межа?, няма вайны...
   Пiсьменнiк на хвiлiну задума?ся... Пасляза?тра ? яго будзе эфiр на радыё. Ён ажывi?ся, узя? лiст паперы i ста? хутка пiсаць. Так многа хацелася сказаць сваiм землякам, дапамагчы, падтрымаць хоць словам...
  
   А я пазiраю на захад,
   Мне цяжка. Чаго? Не пытай!
   Пад дымам вайны, як пад дахам,
   Пакутуе родны мой край.
  
   О, каб я ме? такiя рукi,
   Зямля, абня? бы я цябе,
   Каб сцiшыць гора тваё, мукi
   I сiлу даць у барацьбе!
  
   Гавары? рупар, а людзi, якiя стаялi пад iм, мо?чкi слухалi, баючыся нават дыхаць, каб не парушыць гармонiю шчырых сло?, якiя ляцелi да сонца.
  
  

Шаматульскi С.М.,

група 1То-7, МТФ


 Ваша оценка:

Популярное на LitNet.com А.Верт "Нет сигнала"(Научная фантастика) Л.Малюдка "Конфигурация некромантки. Адептка"(Боевое фэнтези) Е.Флат "Свадебный сезон 2"(Любовное фэнтези) В.Старский ""Темный Мир" Трансформация 2"(Боевая фантастика) М.Юрий "Небесный Трон 1"(Уся (Wuxia)) Ю.Кварц "Пробуждение"(Уся (Wuxia)) В.Бец "Забирая жизни"(Постапокалипсис) Д.Сугралинов "Дисгардиум 3. Чумной мор"(ЛитРПГ) В.Свободина "Темный лорд и светлая искусница"(Любовное фэнтези) М.Атаманов "Искажающие реальность-6"(ЛитРПГ)
Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
И.Мартин "Время.Ветер.Вода" А.Кейн, И.Саган "Дотянуться до престола" Э.Бланк "Атрионка.Сердце хамелеона" Д.Гельфер "Серые будни богов.Синтетические миры"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"