Паслухайце, вясна iдзе...
М.Танк
Паслухайце, вясна iдзе,
Гучаць, звяняць усюды крокi.
I, бы ỹ птушынай чарадзе,
Насустрач ёй ляцяць аблокi
I першы сонечны прамень
Здаецца позiркам вясновым,
Усё здаецца ỹ гэты дзень
Чароỹным, дзiỹным, нават новым.
Прыгожа зараз у садах.
Як быццам фарбы разлiлiся,
Зямля - у кветках, Дзiỹны пах
Напоỹнiỹ сонечныя высi
Вясна iдзе. Чароỹны звон
Яе гучыць, усюды чутны,
Да усiх даносiць гучна ён:
Зiмовыя парваны путы!