Аннотация: Рассказ-фантазия... Публиковался в журнале "Першацвет".
МАЛІНАВЫЯ СЛЕЗЫ
'Я збіраю маліны, чырвоныя і смачныя. Маліны, якія вяртаюць здароуе сваім пяшчотным пахам. Я збіраю маліны для караля, якога кахаю. Я збіраю маліны, как прагнаць яго хваробу'.
Кожны раз, як я іду у маліны у здауна знакомы лес, чую гэтую песеньку, ледзь сумную, ледзь смешную. Я таксама, як невядомая пявуння, збіраю маліны. Дзіва, што я яе не бачу. Яе ніхто ніколі не бачыць - толькі чуе. Песеньку пра маліны. Калі меркаваць па яе голасе, што падобны на веснавую капель, дык пявуння - гэта юная дзяучына, мабыць танклявая, невысокая, падобная да кволай рабінкі, і такая ж прыгожая, як рабінка. Адкуль яна узялася? Гэтае пытанне усплывае неяк ляніва, быццам на самой справе табе не вельмі важна ведаць, адкуль з'явілася нябачная пявуння...
Спачатку мне думалася, што тут справы у нейкім старажытным паданні. Можа, сапрауды на гэтых землях жыу кароль, які раптам цяжка захварэу, і ягоная каханая шукала у гэтым лесе лекавыя травы. Але не. З мясцовых старажылау ніхто не ведау ні пра якога караля. Паны жылі, але каб кароль... Не, такога тут не было.
- Не слухай лясных галасоу. Яны могуць задурыць галаву чалавеку, - папярэдзіла мяне адна бабулька. - Нячысцікі у нашым лесе, вось і адказ на твае пытанні.
Нячысцікі! Ніколі не паверу у гэта. Галаву могуць задурыц! Глупства. Ніколі у жыцці мая галава не была такой яснай, як у той момант, калі вушы пачулі ледзь сумную-ледзь смешную песеньку пра маліны.
Пра маліны, якія есць у гэтым цудоуным лесе, і сапрауды можна песні складаць. Хаця жыхары суседніх весак кажуць, што у апошнія гады маліна ужо не тая. Дык можаце сабе уявіць, якія маліннікі былі у гэтым лесе гадоу, напрыклад, дзесяць назад? Асабіста я не магу, бо ягады, якія збіраю тут цяпер, на дзіва вялікія, чырвоныя і смачныя, а варэнне з іх атрымліваецца цудадзейнае. Таму уявіць, што можа быць нешта лепшае, проста немагчыма.
Наогул, лес у гэтых краях цудоуны. Сапраудны казачны лес. Не хапае толькі эльфау, гномау, жар-птушак і, мабыць, можна запусціць пару брыдкіх гоблінау і троляу, каб было цікавей. Таму за ягадамі ідзешь, як на свята. Ведаешь, што сустрэне цябе пяшчотная дзявочая песня пра маліны. І яшчэ, што мяне цікавіць, гэта тое, што песню дзяучына спявае на нейкай дзіунай мове. Калі перавесці яе на нашу, дык няма у ей рыфмы, рытму, а на яе мове усе гучыць прыгожа, гарманічна, і ты разумеешь гэтую невядомую мову. Не розумам, а сэрцам. Мабыць, гэта мова лесу, паэтычная, пяшчотная, зразумелая усім, хто прыходзіць да яго з любоую і захапленнем. Бо такія прыгожыя палянкі і гушчары не могуць не захапляць...
Маліны, маліны. Бывайце, смачныя, чырвоныя, ледзь прысыпаныя расой, поуныя празрыстага соку. Сталі вы замінаць тым, хто вырашыу будаваць у гэтых краях дарогу. Дарогу роуную, шырокую, правільную, пыльную улетку, брудную восенню. Яна, мабыць, таксама камусьці аднойчы пакажацца прыгожай, але ужо ніколі не вырастуць на гэтым месцы духмяныя маліны, стройныя рабіны, таемныя аксамітныя елкі, ледзь нязграбныя сосны, не будзе яшчарак з мудрагелістымі узорамі на спінках, якія любяць грэцца на малахітавых ад моху камянях, не будзе веліканау-грыбоу з вільготнымі капялюшыкамі, і шмат чаго не будзе яшчэ. І самае галоунае - ужо ніколі тут не загучыць песня пра маліны, бо дарога напоуніцца бязглуздым рокатам маторау, у якім не будзе ніводнага жывого гука.
Бедны казачны лес. Я раптам разумею, для каго пела песеньку нябачная прыгажуня. Лес прадчувау свае нядобрыя змяненні, лес хварэу, лес плакау, лес дарыу людзям свае багацце, а яны забівалі яго. 'Мой хворы карольгіне. І я ніколі ужо не заспяваю пра маліны, бо згіну разам з ім', - такой будзе апошняя, вельмі сумная песня. У такі момант шкадуешь, да крыві у сэрцы шкадуешь, што ты не чараунік. Не, ты б не замінау людзям будаваць дарогу - проста перанес бы хворы лес далека ад іх, куды-небудзь за далягляд, дзе ніхто ніколі не бывау, акрамя аблокау. Хай бы ен там жыу са сваімі песнямі і галлевым шэптам. А ты прыходзіу бы як госць і не парушау бы вечнай гармоніі малінавага паху.
Чалавек, чалавек... Калі я чую, як плачуць дрэвы, я шкадую, што я чалавек...