Яна сядзела на вялікім камяні, што ляжау ля самага прыбою і умывауся марскімі хвалямі. Сандалеты Ліяны, быццам караблікі, круціліся на вадзе, але гэто ужо не забауляла дзяучыну. Яна загадала сандалетам патануць, хуценька стварыла сабе новы абутак, на гэты раз - на высокіх абцасах, і прымусіла крабау прынесці ей вялікую блакітную ракавіну, якая ужо сотню гадоу покаілася на марскім дне.
Ліяна адкінула доугія валасы назад і прыхіліла вуха да ракавіны. Тая пачала выводзіць прыгожыя мелодыі, как пазабавіць дзяучыну. Але і гэта надакучыла. Ліяна кінула ракавіну назад у мора.
- Навошта?! - ускрыкнуу нехта.
Ліяна здрыганулася.
Высокі загарэлы юнак кінууся з суседняга валуна у хвалі, спадзяючыся, што знойдзе цудоуную ракавіну.
- Адкуль ен зьявіуся? - дзяучына нахмурылася. - Неужо непрыкметна назірау за мной? За такое трэба пакараць. Ракавіну ён не знойдзе!
Так яна вырашыла і пасмешлівым позіркам сустрэла хлопца, калі ён вынырнуу.
- Навошта ты кінула такую прыгожую ракавіну? Людзі з горада далі б шмат каштоунага за яе.
- Што мне да людзей і іх каштоунасцей, - Ліяна паціснула плячыма. - У мяне есць усё, а чаго няма: пажадаю - будзе.
- Няужо? - хлапец выйшау з мора і скочыу на яе валун, сеу побач. - Дык пажадай, каб зноу была тая ракавіна.
Ліяна зразумела яго хітрыкі, але зрабіла тое, што ён прасіу. Крабы вылавілі і прынеслі каштоуную ракавіну.
- Мне весела з тваёй хітрасці, таму трымай, - Ліяна працягнула юнаку ракавіну. - Мой табе падарунак.
- Вось не чакау! Незвычайная ты дзяучынка, - і ён раптам хуценька пацалавау яе у шчаку.
- Гэй!
- Прабач, не мог стрымацца.
- З чаго стрымацца?
- Ты вельмі прыгожая. Сапраудная каралеуна.
- Я і ёсць каралеуна. Каралеуна гэтага узбярэжжа. Я тут гаспадыня.
- Я зауважыу. Усе цябе слухаюць... Вось не думау, што сустрэну каралеуну.
- Лічы сябе шчасліуцам. Я нікому не дазваляю так проста с сабой размауляць. Вельмі ж ты падобны да каралевіча, - Ліяна хітра глянула на яго.
Хлопец быу прыгожы, светлавалосы с цемнымі вачамі і белазубай усмешкай.
- А я і ёсць каралевіч, - адказау юнак, падражаючы Ліяне. - Каралевіч суседняга рыбацкага паселішча.
І яны засмяяліся разам.
Калі сонца дакранулася да халоднага і бліскучага краю мора, заліушы яго темна-залатым святлом, толькі тады яна расталіся.
Усю ноч, цеплую, летнюю, Ліяна успамінала, як рука хлопца сціскала яе руку, а яго вочы шукалі нечага у яе вачах. Дзяучына сядзела на любімым валуне блізка ля вады і гладзіла мора, якое сонна і пяшчотна шаптала нейкую таямніцу. Цяпер Ліяне не было сумна - яна нецярпліва чакала раніцы, бо посля усходу ён абяцау прыйсці.
Усход запалау, абяцаючы жаркі дзень. Зямля несла Ліяну насустрач дзённай зорцы, і дзяучына устала, каб пакланіцца велічнаму свяцілу, якое міласціва саглавала усё і усіх. Першыя промні мяккім ружовым святлом абудзілі узбярэжжа, а потым залатым дажджом хлынулі на мора, пясок і шэрыя уцёсы, вітаючы гэты край зямлі.
Калі сонца адарвалася ад мора і ззяючым дыскам паплыло па ружовым небасхіле, Ліяна зауважыла легкі човен, што хутка плыу у яе кірунку.
- Ён, - узрадавана прашаптала дзяучына і адным узмахам рук перанеслася у човен.
Юнак толькі ахнуу, а потым засмяяуся:
- Добрай раніцы, мая каралеуна. Як правяла ноч?
- Дзякуй. Мае сны былі далёка, а думкі мроіліся над морам і шукалі цябе.
- А я бачыу цябе у сне, прыгажуня. І калі прачнууся, дык спалохауся: няужо і наша сустрэча была толькі сном. Але, бачу, што сапрауды шчаслівы, бо сон спраудзіуся.
Яны селі побач, звесіушы ногі у ваду, а хвалі легка і гарэзліва перкакідвалі човен.
- Глядзі, што хавае мора, - сказала Ліяна, і рыбы прынеслі ёй со дна ружовую ракавіну.
Дзяучына адкрыла яе і паказала хлопцу вялікую жамчужыну. Яе макрыя бакі адразу злавілі сонечны прамень і раскідалі яго на вясёлкавыя блікі.
- Падабаецца?
- Вельмі, - адказау хлопец, і жамчужына адлюставалася у ягоных вачах. - З такіх прыгажунь робяць цудоуныя пацеркі.
Ліяна паціснула плячыма, і у адно імгненне стайкі рыбак прынеслі ёй некалькі дзесяткау падобных ракавін, кожная з якіх падаравала жамчужыну.
Дзяучына вырвала адзін свой залаты волас і зрабіла пацеркі, спрытна нанізаушы на яго жамчужыны.
Юнак узяу пацеркі з яе рук і надзеу Ліяне на валасы, быццам дыядэму.
- Цяпер ты сапраудная каралеуна, - прагаварыу ён, уражаны прыгажосцю дзяучыны.
Потым, убачыушы старажытную таямніцу у яе вачах, апусціу позірк. Ён раптам адчуу вялікую непераадольную бездань паміж сабой і гэтай залатавалосай каралеунай.
- Хто ты? - спытау юнак.
Ліяна не адказала. Падставіушы твар аднагодку-ветру, яна акінула вокам узбярэжжа.
- Чуеш, як шэпчуць хвалі? - спытала яна. - Не чуешь, а я чую. Я ім сястра.
Яна змоукла, глянула на юнака. Таямніца, старажытнасць і вільготны боль - такімі вачамі Ліяна забрала яго сэрца і, мабыць, душу.
- Хто я? Ты ж ведаеш. Ты усё разумееш. І ты баішся мяне.
- Што ты кажаш?!
- Маучы. Я таксама усё разумею. Каралевіч рыбацкага паселішча, - Ліяна журботна усміхнулася. - Ці існуе твой паселак столькі ж, колькі маё узбярэжжа? Не падманвай сябе.
Яна зняла жамчужныя пацеркі.
- Мой падарунак, - сказала дзяучына. - А ты падаруй той, якую не станеш палохацца. Маленкь чалавечак. Ты пачау са страху. На гэтым шляху толькі загінешь. А я зноу засумую... Не пускай сэрца і думкі за межы свайго паселішча, бо на маім узбярэжжы ёсць страхі. Бывай...
Яна узмахнула рукамі і растварылася у цеплым марскім ветрыке. Юнак падхапіуся, ледзь не перакуліу човен.
- Вярніся!
Ён хацеу крыкнуць "я кахаю цябе", але вусны быццам замкнуліся. Гэта было б падобна на тое, какб хто-небудзь крыкнуу "я кахаю цябе" мору ці Поуні у небе, ведаючы, што ніколі не атрымае адказа.
Юнак апусціуся на лауку, узяу вясло, зноу кінуу позірк на узбярэжжа. Там раптам пацямнела неба, і гэта было дзіуным, бо навальніцы заусёды прыходзілі з мора, а не з берага. Хлопец адзеу на шыю пацеркі Ліяны і накіравау човен у бок рыбацкага паселішча...
Ліяна сядзела на сваім валуне, абняушы калені, і назірала за морам. Па яе белай шчаце марудна паузла одзіная сляза, пакідаючы за сабой бліскучую сцяжынку, якая хутка высыхала пад гарачымі промнямі сонца. З-за спіны дзяучыны над морам уздымала рваныя крылы хмара журбы.
Першыя кроплі дажджу сустрэліся з мяккім пяском узбярэжжа, вялікая зорка ператварылася у бледна-жоутую хваравітую пляму, і салёная марская вада пачала шаптацца з выльготнымі крышталінкамі неба.
Ліяна накінула шэры плашч з ценяу на плечы і ператварылася у яшчэ адзін сумны камень. Такіх шмат ля мора...