Сударева Инна Викторовна: другие произведения.

Надо ли это знать?

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Публиковался в журнале "Першацвет"

  ЦІ ТРЭБА ГЭТА ВЕДАЦЬ?
  
   Заутра будзе вайна. Але я гэтага пакуль не ведаю. Я не ведаю і не павінен ведаць таго, што адбудзецца заутра. Я не ведаю, што заутра перастану быць чалавекам, бо сення - я сапраудны чалавек, моцны, прыгожы, разумны. Сення я шмат чаго магу: зрабіць і выпіць гарачай кавы абос тварыць геніяльны твор, пазнаеміцца з дзяучынай, у якой вочы, быццам кроплі на пялестках бэзу, або згуляць з сябрамі у покер і спусціць увесь месячны заробак. Магу выпіць піва з вэнджанай рыбай, а потым ісці з бара па вуліцы і насмешліва глядзець на тых, каму не да спадобы мой пах. А магу патэлефанаваць сваей маці, спытаць, як яна маецца, прапанаваць дапамагчы грашыма, наперад ведаючы, што яна адмовіцца.
   Калі б я ведау, што заутра будзе вайна, я б знайшоу, што зрабіць патрэбнага у апошні спакойны дзень. Я б добра выспауся, не спяшаючыся на працу, а калі б і прыйшоу у свой кабінет, дык толькі каб забраць семейнае фота, на якім я, малы і кудлаты, разам з маці, бацькам і старэйшым, занадта сур"езным у свае дванаццаць гадоу, братам. Я б зайшоу да свайго дауняга сябра, які мае восем малых шумных дзяцей, і кожнаму падаравау бы прыгожую цацку, шмат шакаладу і марожанага. Я не вельмі люблю дзяцей, але у апошні спакойны дзень я усіх бы любіу. Я б пазваніу старэйшаму брату, які працуе у гарадской мэрыі сакратаром, і загадау бы яму ехаць да маці, якая зауседы скардзіцца мне на тое, што ен зусім яе забыу. Я б таксама прыехау у маленькі стары дом у прыгарадзе, дзе яна жыве адна пасля смерці бацькі. Мы б прыемна правялі час, маці і яе сыны, дарослыя мужчыны з дзіцячымі агеньчыкамі у вачах. Яна б адзела сваю старамодную, але самую лепшую і прыгожую сукенку, частавала б нас аладкамі, духмянымі і мяккімі. Ніхто лепш за маю маці не умее так гатаваць аладкі.
   Яшчэ б я купіу тое, што дауно хацеу, але кожны раз забывау. Я б купіу шмат птушак і выпусціу бы іх з клетак у неба, пакуль што блакітнае.
   Вечарам я пайшоу бы у поле, дзе ужо выпала раса. Там бы я сустрэу якую-небудзь фермерскую дачку, загарэлую дзяучыну з прыгожай моцнай фігурай, тугімі светлымі косамі і уздзернутым носам. Мы разам правялі б гэтую ноч. Я абяцау бы ей увесь свет, ад нетрау зямных да самага бясконцага неба, і яна б мне верыла і кахала. Мы б ляжалі на пяшчотнай траве, апошняй шауковай траве, амытыя расою, і думалі, што так будзе вечна, што ніколі прыгожае поле не стане адной крыважэрнай варонкай з дымам і попелам.
   Пасля поуначы з неба спусціуся б анел, каб повянчаць нас, грэшных. Мы сустрэлі б яго усмешкамі і жартамі. Ен паляпау бы мяне по плячы і пажадау бы не губляць у будучым галаву. Але я ведау бы, што на наступны ж дзень згублю яе, а мая фермерская дзяучынка адзене чорную сукенку. Я падаравау бы ей свой пярсценак, пацалавау бы у лоб, высокі чысты лоб, і у той момант яна здалася б мне тым анелам, што спусціуся з нябесау.
   Але... Я шмат чаго не зраблю у гэты апошні спакойны дзень, бо не ведаю, што заутра будзе вайна.
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
С.Артюхин "На штурм будущего!" Н.Бульба "Поставить мир на кон" С.Зверев "Кодекс морских убийц" А.Афанасьев "Период распада" С.Малицкий "Вакансия" М.Палев "Тайна Животворящего Креста" А.Доронин "Утро новой эры" Ф.Вихрев "Веду бой!" Г.Левицкий "Самые богатые люди Древнего мира" С.Ролдугина "Ключ от всех дверей" О.Шалюкова "Ночь теней" Ю.Фирсанова "Рыжее братство.Возвращение" О.Болдырева "Доля отцовская" А.Валерьев "Форпост:право победителя" Ю.Иванович "Поиск врага"

Как попасть в этoт список

Сайт - "Художники"
Доска об'явлений "Книги"