Сударева Инна Викторовна: другие произведения.

Одна его ночь

Журнал "Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь]
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Рассказ-фантазия. Публиковался в журнале "Першацвет"

  Адна з ягоных начэй.
  
   Начны Кароль з асалодай расправіу плечы і скінуу долу свой змрочны плашч. Той заструменіуся шоукавай цемрай по наваколлі, пакуль не спавіу усё існуючае жіватворным сном. Сцішылася зямля, паснулі жыхары свету. Толькі госці прыцемку пачалі абуджацца, каб прыйсці з паклонам да Начного Караля.
   А ён, схіліушы набок галаву з белымі, быццам срэбра Поуні (рус. - Луны) валасамі, задуменна сядзеу на прыступках свайго замка. Адной рукой Начны Кароль павольна рассоувау глыбы хмар, каб зоры маглі паглядзець на сваё адлюстраванне у рэках, азёрах, марах. Ён ведау, што шмат каму гэта падабаецца. І у каралеустве (ён так хацеу) усё усім павінна было падабацца. Другой рукой Начны Кароль гладзіу паветра, каб яно прынесла на зямлю начныя пахі, прахалоду і сум.
   - Добрая ноч, Ваша Вялікасць, - пачуу ён ціхі голас, але не азірнууся, бо ведау, хто гэта.
   - Добрая, - згадзіуся Начны Кароль. - Апошнія летнія ночы заусёды добрыя... Хутка ты станеш халодным і усе ночы будзеш праводзіць у разьюшаных (рус. - бешеных) танцах.
   Побач з Начным Каралём зашапацела нешта нябачнае, і кавалак (рус. - кусок) паветра скруціуся у клубочак ля ягоных ног. Кароль пагладзіу нябачнае быццам любімага сабаку. Пасміхнууся, адчуушы на шчацэ ласкавы подых.
   - Я зраблю пад раніцу туманы, - сказау Начны Кароль. - Туманы, каб зямля уздыхнула іх і падрыхтавалася да халадоу. Ты разнясеш туманы, мае восеньскія пісьмы.
   - Разнясу, - пагадзіуся Начны Вецер.
   - Зараз ляці, страсай лісты з дрэвау, расчашы ім галіны, але не будзі, - загадау Кароль.
   Вецер знік, ускалыхнуушы край цемрыунага плашча.
   Пачуушы узмахі савіных крылау, якія не магло пачуць звычайнае вуха, Начны Кароль працягнуу руку у цемру. На яго перадплечча сеу, вынырнуушы са змроку, Філін з вялікімі, падобнымі на залатыя манеты, вачамі. Кароль выслухау вуркатанне птушкі, паціснуу плячыма:
   - Так, ужо восень. Мой час павялічваееца. Чым жа ты незадаволены? Твае старыя косці, кажаш. Ты ж ведаешь, дзе мой замак, а яго дзверы расчынены для усіх, хто ведае таямніцу ночы.
   Філін неяк по-старэчы заварушыу галавой, а Кароль спытау:
   - Што на маіх усходніх межах? Як павялічылася каралеуства?
   Філін расправіу крылы ва усю даужыню, быццам чалавек - рукі, калі хоча паказаць нешта неабсяжнае (рус. - безграничное).
   - Добра, вельмі добра, - сказау Начны Кароль і узняуся з прыступак. - Прастора поуначы. Як я гэта люблю.
   Ён загадау Філіну ляцець, а сам узняуся на вежу замка, каб агледзіць землі, укрытыя ягоным плашчом. Змрочныя госці кланяліся яму, але Кароль не варушыуся. Ён стау падобны да каменнай выявы, прыгожай, танклявай і вельмі старажытнай. Склаушы рукі на грудзях, Начны Кароль пазірау на усход, чакаючы заканчэння.
   - Ужо хутка, - сказау ён сам сабе.
   Пурпуровыя войски пачалі наступаць, заліваючы чырванню уладанні Начнога Караля. Ён ведау, што ягоная перамога бывае толькі вечарамі, раніцою - заусёды паражэнне, але не адчуу прыкрасці (рус. - досады). Начны Кароль адвеу позірк ад усходу, дзе зьяуляуся палац Сонца, бо промні святла рабілі ягоным вачам балюча. Адным узмахам ён вярнуу плашч на свае плечы, змахнуу на Зямлю сонныя кропелькі расы, што ператварыліся у серабрысты туман. Начны Вецер, што віуся ля сцен замчышча, падхапіу сівое паветра і пацягнуу яго па зямлі, быццам шлейф.
   Начны Кароль шчыльней (рус. - плотней) агарнууся плашчом, увайшоу у замак і ціха зачыніу цёмныя бліскучыя дзверы. Калі промні сонца дасягнулі сценау, палац знік. Засталіся толькі густыя пасмы сярдзітага сівога туману.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
С.Артюхин "На штурм будущего!" Н.Бульба "Поставить мир на кон" С.Зверев "Кодекс морских убийц" А.Афанасьев "Период распада" С.Малицкий "Вакансия" М.Палев "Тайна Животворящего Креста" А.Доронин "Утро новой эры" Ф.Вихрев "Веду бой!" Г.Левицкий "Самые богатые люди Древнего мира" С.Ролдугина "Ключ от всех дверей" О.Шалюкова "Ночь теней" Ю.Фирсанова "Рыжее братство.Возвращение" О.Болдырева "Доля отцовская" А.Валерьев "Форпост:право победителя" Ю.Иванович "Поиск врага"

Как попасть в этoт список

Сайт - "Художники"
Доска об'явлений "Книги"