Сударева Инна Викторовна : другие произведения.

Упарты хлопчык

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Рассказ-фантазия. Публиковался в журнале "Першацвет"

  
  Упарты хлопчык.
  
  Хударлявы маленькi хлопчык сядзеу на вялiкiм камне, што зарос мохам, i глядзеу на Сцяну. Колькi разоу мацi з бацькам забаранялi яму тут гуляць.
  - Неужо у вёсцы (рус. - в деревне) табе сяброу не хапае? Вакол такiя лугi, а ты ходзiш да гэтай праклятай Сцяны. Не для цябе яе будавалi.
  Канешне, не для яго. Ён - сын простага селянiна. Хай крыху i багацейшага за iншых, але селянiна. Бацька арэ зямлю, вырошчвае хлеб, даглядае сад, дзе восенню спеюць слiвы, вiшнi i яблыкi, а мацi таксама мае шмат працы: ежу згатаваць, у хаце прыбрацца, накармiць чатырох дзяцей i мужа, разабрацца у гародзе i шмат чаго яшчэ.
   - Лайдак (рус. - лодырь)у нас расце, - казау аднойчы бацька мацi. - Усе дзецi удалiся, адзiн ён неiкi iншы.
   Ён малодшы. Можа таму адрознiваецца ад старэйшых? Можа, мацi яго разбэсцiла, бо малодшыя у матулi заусёды любiмчыкi. Можа, яна i вiнавата у тым, што ён часта бегае да Сцяны.
   - За Сцяной усё не такое, як у нас. Усё iншае, непадобнае на наш свет. Нам туды нельга - прападзем.
   Часцей мацi расказвала пра Сцяну - часцей хлопчык да яе бегау. А потым ужо мацi шкадавала аб сваiх расповедах, бо малодшы сын амаль кожны дзень прападау ля Сцяны у лесе. Тады мацi пракляла Сцяну.
   - Яна забiрае у нас сына, - скардзiлася бацьку.
   Той, ведаючы, як жонка любiць "маленькага лайдака", строга забаранiу хлопцу гуляць у тым боку леса. Нават некалькi разоу наказвау яго. Але нiчога не дапамагала. Хлопчык кожны дзень бывау ля Сцяны.
   Ён тут не гуляу, як думалi бацькi. Проста сядзеу на стогадовым валуне, глядзеу на высокую Сцяну i думау. Уяуляу (рус. - представлял) , што можа быць за ней. Канешне, там нiхто не стане на яго бурчэць. Там будзе цiкава. Мабыць, там вельмi прыгожыя кветкi i дрэвы, незвычайныя жывёлы, добрыя i гасцiнныя жыхары, шмат прыгод i казак. Хлопчык у такiя хвiлiны бачыу лясную рэчку, вогнiшча ля берага, сябе з вудай, побач - высокага белага каня, абавязкова такога, как умеу гаварыць.
   Ён бы вылавiу з ракi дзiвоснага звера, падобнага да цмока (рус. - дракона), прыручыу бы яго, i плавалi б яны разам па рацэ.
   - Няужо нiхто нiколi там не бывау? - здзiуляуся хлопчык.
   - Нiхто, нiколi, - адказвала мацi.
   - Наколькi я ведаю, нiхто, - адказвау бацька. - Сцяна вельмi высокая. Нават птушкi не пералятаюць.
   - Нiхто там не бывау, - адказвалi браты. - Ды й навошта? Там няма нiчога цiкавага - пустэча, мабыць.
   "Гэта вы так думаеце, бо вы нiколi там не бывалi i не ведаеце, што ж там ёсць", - думау хлопчык...
   Пачало цямнець. Малы спусцiуся з валуна i павольна накiравауся да вёскi. Мацi накрычыць на яго за тое, што не прыйшоу абедаць, бацька, вядома ж, дасць кухталя (рус. - тумака), а старэйшыя браты цiхенька пасмяюцца з гэтага. Ды й не бяда. Заутра усё роуна ён прыйдзе сюды.
   На другi дзень хлопчык зьявiуся ля Сцяны з невялiкiм кайлом (рус. - киркой), мехам i вяроукай. Ён зняу куртачку, заматау далонi кускамi скуры i прыгатавау кайло.
   Першымi ударамi хлопчык толькi мох садрау са Сцяны, але потым невялiкiя кавалкi усё ж пачалi адколвацца ад старажытнае кладкi.
   - Вось так i даведаемся, што ж там ёсць, - прыгаворвау хлапец, з усяе сiлы абрушваючы кайло. - Ты упартая, але i я не з саломы.
   Раптам ён адчуу, што не адзiн. Азiрнууся - побач стаяу чалавек, высокi, малады. Хлопчык са здзiуленнем глядзеу на ягонае адзенне: шырокi белы плашч быу зашпiлены каштоунай пражкай, доугую, з зялёнага аксамiту тунiку сцягвау шырокi пояс з залатых пласцiн. Русыя валасы чалавека прыкрывау маленькi срэбраны шлем, а ногi былi у мяккiх скураных боцiках з ланцужкамi вакол шчыкалатак. Побач з чалавекам стаяу белы, падобны да лебедзя, конь. Хлопчык падмецiу, што на iм не было нi сядла, нi узды.
   I чалавек i конь з вялiкай цiкавасцю глядзелi на хлопца. А той, зразумеушы, што перад iм знатны рыцар, нiзка пакланiуся.
   - Дзень добры, - сказау рыцар. - Робiш дзiрку?
   - Угу, - мармытнуу хлопчык.
   - Ты такi маленькi, а сцяна такая высокая.
   - Я не баюся.
   - От дзiва! Не яна ж у цябе дзiрку робiць, а ты у ёй.
   - Ну i зраблю!
   - Такi маленькi i такi злосны.
   - У вас свае справы, мабыць, ёсць. Проста так у нашыя мясцiны нiхто не паедзе, - спрабавау адвязацца хлопчык.
   - Але. Я спяшаюся. Справа патрабуе шмат часу. Калi трэба знайсцi караля, дык i не у такую глуш заедзеш, - рыцар прысеу на хлопчыкавы валун. - Адпачну пакуль, пагляджу, як ты працуеш.
   Хлопчык тым часам працягвау драбiць Сцяну, але ужо без вялiкага захаплення.
   - Можа, ты будзеш у нас каралём? - раптам спытау рыцар.
   - Яшчэ не хапала, - забурчэу хлопчык. - Я маленькi.
   - Дзiва. А бурчыш як старэнькi, - засмяяуся рыцар; потым дадау ужо сурьёзней. - А што. Ты упарты i, вiдаць, не такое дзiцё, як здаецца. Умееш узяцца за справу, нават вельмi цяжкую. Чым не кароль?
   - Вось яшчэ. Не хачу я быць каралём. Я хачу Сцяну прабiць.
   - Ды навошта?
   - Цiкава.
   - Ну, давай. А я паеду.
   Рыцар лёгка ускочыу на каня, узяуся за белую шауковую грыву.
   - Бывай. Можа яшчэ пабачымся, Упарты хлопчык, - сказау ён i зноу засмяяуся.
   - Бывай-бывай, Смяшлiвы рыцар, - у тон яму адказау малы.
   I ён наблiзiуся да Сцяны i падняу кайло...
   Прайшло шмат дзён, тыдняу, можа i год праляцеу. А Сцяна усё не магла скончыцца. Часам хлопчык сядзеу у выдзяубанай iм пячорцы i плакау, знясiлена стукаючы у камень.
   - Калi ты скончышся, праклятая? Праклятая, - усхлiпвау ён.
   Сцяна не хацела здавацца, чакала, калi хлопцу надакучыць скрэсцiся у яе нутро. Часам ён падумвау аб гэтым, але успамiналiся казачная рэчка, незвычайны лес; i фантазiя вяртала сiлы. "Я павiнен бачыць нешта новае", - гаварыу сам сабе хлопчык i працягвау работу.
   Аднойчы, седзячы у пячорцы i стукаючы пры свеце лiхтарыка у камень, ён пачуу знаёмы голас:
   - Прывiтанне, Упарты хлопчык! Выходзь, дай цябе пабачыць. Можа, ты ужо у крата ператварыуся, - i зноу смех.
   Хлопчык выбрауся з пячоры - так i ёсць - убачыу рыцара у белым плашчы.
   - Прывiтанне, - малы таксама усмiхнууся.
   - Ого! Якi ты вялiкi стау ды моцны, вiдаць, - рыцар кiунуу на мускулы на руках малога. - Не дарма працавау, ды i на многа прасунуся. Ты дзiуны хлопчык.
   - Мае бацькi так не лiчаць.
   - Ну, кожны мае свой свет i усё астатнее тлумачыць так, як разумее. У свеце тваiх бацькоу, мабыць, нiколi не было такiх як ты.
   Хлопчык пацiснуу плячыма.
   - А ты знайшоу караля?
   - Не. Як бачыш, я адзiн.
   Яны селi побач на стары валун. Белы конь пайшоу шукаць смачную траву.
   - Што ж нам рабiць? - уздыхнуу рыцар. - Твая Сцяна не паддаецца, а я вяртаюся адзiн у свой край.
   Ён зноу уздыхнуу, на гэты раз - у адзiн подых з хлопчыкам.
   - Ведаеш, мне за гэта галаву здымуць, - зазначыу рыцар.
   - Яшчэ што?! - уразiуся малы.
   - Прауда.
   - Дык любога б стрэчнага узяу за караля.
   - Я не магу аддаць сваю краiну любому стрэчнаму. А раптам ён благi чалавек.
   - Дык за што цябе так наказваць? За тое, што добрых людзей на свеце няма? Хiба ж ты вiнаваты?
   - Пасля меня iншы рыцар адправiцца шукаць караля.
   - Так вы усiх рыцарау пераведзяце, - буркнуу хлопчык.
   Яны памаучалi. Поым малы сказау:
   - Вось што, паеду я з табой. Ты ж мне ужо прапаноувау... Хаця, быць каралем невядома дзе мне не падабаецца, але я не магу спакойна думаць, што табе так проста здымуць галаву.
   - У цябе ж справы.
   - Якiя справы. Глупства. Пустыя мары, а тут чалавек прападае.
   - Ты сапрауды дзiуны хлопчык.
   - Самы звычайны... Але я павiнен расказаць бацькам...
   Дома, убачыушы сына разам з рыцарам, мацi вырашыла, што здарылася нешта кепскае (рус. - плохое).
   - Што ён нарабiу? Дзе ён быу? - кiнулася яна з пытаннямi.
   - Гэты цудоуны хлопчык згадзiуся быць каралём у маёй краiне.
   - Што за глупства надумау гэты малеча? Зусiм мазгоу няма, - завойкала мацi. - А вы хiба не бачыце, што ён малы ды дурны.
   - Хай я малы,але не дурны, - зауважыу хлопчык. - Усё роуна мне тут няма месца.
   - Лезь на печ i маучы, а я папрашу прабачэння у высакароднага рыцара за тваё глупства, - загадала мацi. - Ну, лезь на печ!
   Хлопчык набычыуся.
   - Ты чуу?
   - Не палезу! - рэзка адказау малы. - Калi я не паеду, дык яго пакараюць смерцю, а мы сябры.
   - На печ!
   - Бяжым, - шапнуу хлопчык рыцару, i яны разам выскачылi з хаты.
   - Вярнiся! Вярнiся! - крычала мацi.
   - Хутчэй! Хутчэй! - ускрыквау хлопчык, калi яны iмчалi на канi да лесу. - А то я магу перадумаць i застацца.
   Ля Сцяны конь спынiуся.
   - Усё роуна я б аднойчы збег, - ледзь не плачучы мовiу хлопчык.
   - Можа вернешся?
   - Не магу цяпер... Паедзем у твой край. Я стану каралем, а ты будзеш жыць... Што можа быць лепей, - хлопчык уздыхнуу.
   - Мужны мой кароль, - i рыцар пацалавау яго у лоб.
   Раптам хлопчык зауважыу, што у белага каня выраслi моцныя крылы.
   - Што гэта?
   - Мы паляцiм у мой край. Там казачныя лясы i рэкi, гасцiнныя жыхары, дзiвосныя жывёлы, - загадкава блiснуушы вачамi, сказау рыцар.
   - А яшчэ, там конi умеюць гаварыць, - дадау белы конь.
   - А дзе той край? - ускрыкнуу хлопчык, адчуваучы, як нешта дрыготкае абрываецца унутры. - Дзе той край?!
   - За Сцяной, - усмiхнууся рыцар.
   Ён падхапiу хлопчыка на каня, i праз якую хвiлiну малы мог бачыць, як аддаляецца зямля, стары валун и цёмныя елкi. Усё вышэй i вышэй. Вышэй соснау, вышэй аблокау. Паветру было цесна у грудзях.
   Калi Сцяна прамiльгнула тонкай палоскай i знiкла пад капытамi магутнага крылатага каня, хлопчык адчуу незвычайныя прыемныя пахi цёплага iншага ветру.
   - А я тут, - прашаптау ён у захапленнi.
   - Ты тут, маленькi кароль Залатой мары, - адказау яму новы дзiвосны свет.
  
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"