Вашыла Ганна Антнонауна : другие произведения.

Надзея

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:


Надзея

(абразок)

   Колькi ж не бачылiся мы з табою? Год дваццаць, мо больш? Увогуле, гэта не важна, бо я прызначаю табе спатканне. Так, так, не здзi?ляйся. Вельмi ж хочацца пабачыцца. Давай за?тра на досвiтку, як калiсьцi, завiтаем у лес, паходзiм па нашых мясцiнах.
   Наза?тра, ледзь золак, я ?схапiлася з ложка. З асалодай пацягнулася, апранулася i - хуценька ? лес.
   Чырвоным яблыкам выкачвалася з-за пагорка сонца, па нiзiнах валачы?ся туман, мiльярдамi кашто?ных камянё? зiхацела трава, а ? мяне ад хвалявання трымцела ? грудзях. Трэск галiнак, крокi...Не, гэта не ты.
   Давай тады сустрэнемся сёння апо?днi каля возера, памятаеш? Буду чакаць.
   Паветра трымцiць ад спякоты. Зацiхла ?се навокал, нават конiкi змо?клi. I толькi прыемная прахалода прыцягвае ?се жывое да вады. Возера песцiцца ? промнях сонца, спакойнае i млявае. А навокал пiск, смех. Малеча, падлеткi, дарослыя iмкнуцца ? ваду. Я сяджу з боку, чакаю, углядваючыся ? кожнага паасобку - цябе няма.
   Ну хоць увечары да крынiчкi ты можаж прыйсцi? Прыходзь. Абавязкова.
   Нiбы ? сне праносiцца па?дня. Змяркаецца. Зоркi дакранулiся да хмарак, i на зямлю ?пала раса. Дзесьцi квакаюць жабкi, конiкi стараюцца так, нiбыта хочуць запаволiць прыход начы. Iду вузкай сцяжынкай да нашай крынiчанкi. Яной маленькай яна зрабiлася! А вербалозы выраслi i палошчуць свае галiны ? яе чыстай вадзе. Ад напружання аж звiнiць у вушах. Углядаюся, прыслухо?ваюся. Вось мiльнанула постаць, нехта ?здыхну?. А цябе зно? няма.
   Чаму ж, мае юнацтва, ты не прыйшло на сустрэчу
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"