Васильева Людмила Владимировна : другие произведения.

Осень жизни

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:


   БЕЛАРУСЬ
  
   Яна апанавала лепшы кут,
   Там мо?чкi на каленi апусьцiлася.
   Каля iконы, дзе Хрыстос распнуты,
   Яна ?весь дзень ня?стрымана малiлася.
  
   Айцец сьвяты нарэшце падыйшо?,
   Пача? пытацца: Хто, адкуль, ? чым справа?
   Яму ? вочы гляну?шы душою,
   Яна распавядала: "Я - Дзяржава.
  
   Мае сыны, дачушкi, - ?сi яны
   Мяне за мацi родную не лiчуць.
   Яны мяне штурхаюць да труны
   I Беларуссю праз усьмешку клiчуць.
  
   А тую мову, што я iм дала,
   Яны ?жо не ведаюць навогул.
   Бацько?скi дом у асяроддзi зла,
   I зараз я зьвяртаюся да Бога.
  
   Хто будзе так любiць сваех сыно?,
   Як я любiла, песьнi iм сьпявала?
   Хто ?зрушыць iх павагу да бацько??
   Хто нашынкуе iм ? талерку сала?
  
   Хто будзе ? пакутах весялiць,
   Зяленым Тра?нем весцi iх ? поле?
   Я - мацi iм. Каго ж яшчэ любiць?
   Мая душа заходзiцца ад болю.
  
   Хай гэты боль адчуюць ?сi яны,
   Хай зразумеюць, каб было не позна:
   Я - Беларусь, а вы - мае сыны!
   Да мацi дзецi ставяцца сур'ёзна.
  
   Спынiцеся, ?жо прыйшо? тый час,
   Калi не жартам лiчаць вас за быдла.
   Цi вы не разумееце абраз?
   Паваге да сябе я вас вучыла!
  
   I першы крок зрабiце, вас малю, -
   Пачнiце разма?ляць на роднай мове,
   Любiце мацi ды сваю зямлю!" -
   ?сё гэтае ? маiм да Бога слове...
  
  
  
  
  
  
   Бусел
  
   Распраста?шы крылы, шэры бусел па?неба схава?.
   Чорнай хмарай ляцiць, лiхалецце дажджом пралiвая.
   I, падня?шы галовы, людзi сонейка ? небе шукаюць, -
   Але ж цемра блукае сярод зелянеючых тра?.
  
   Колькi весна? прайсцi, каб зышла тая чорная хмара?
   Колькi суму пражыць, колькi жаху ды болю стрываць?
   I калi нам захочацца зно? свае песьнi сьпяваць?
   I калi за злачынства ?сiм злодзеям знойдзецца кара?..
  
   Не сумуй.
  
   Не сумуй без мяне. Я прыеду , як толькi змагу.
   Я прыеду, як толькi зямля апранецца ? кветкi.
   Зараз вые мяцель. Ты не зьмерзнi на гэтым сьнягу.
   Нават можаш калi-нiкалi зазiрнуць да суседкi.
  
   Не сумуй без мяне. Разьвiтанне зьляцiць быццам сон, -
   Быццам белае воблыка зьнiкне ? бясконцае неба.
   А пакуль пачакай. Хутка прыйдзе iзно? паштальён.
   Не сумуй без мяне даражэнькi, не трэба, не трэба...
  
   Ружовыя птушкi
  
   Ружовыя птушкi ? блакiтных крынiцах, -
   Як полымя тра?ня, як шчырасьць дабра.
   Да белай бярозы шчакой прытулiцца,
   Пачуць хваляванне ад роснасьцi тра?.
  
   Ад суму ды смагi адведаць кахання,
   ?зараць не?зараны базылевы сон.
   За колер надзей i шляхi спадзявання?,-
   За ?сё ? жыццi маем нiзкi паклон!
  
   Не зьведа?шы суму, не зьведаеш шчасьця,-
   ?сё ? пара?наннi дае нам жыццё.
   Не здрадзь, не забiй, не ?крадзi... (што там красцi,
   Калi адгарнаеш ты нават сваё).
  
   Ружовыя птушкi, зялёныя травы,
   Чырвонае сонца ? захадзе дня...
   Мацнее маё адчуванне Дзяржавы:
   I кветкi, i шчырасьць, i я - ?сi радня!
   *****
   Прачнулася нарэшце горачка маё цыбулькавае!
   Вочачкамi зiхацiць, вусенкамi булькае!
   Спеленатае ? цiкавасьць веда? наваколля,
   Даверлiвае, нiбы наста?нiку школьнiк.
   Кожная хвiлiнка - адкрыццё сьвядомасцi,
   Кожнае дзiцятка- ? матчынай маёмасцi...
   *****
   Было балюча, боль не адпуска?.
   Крывавай хмарай засцiлала вочы.
   А ты сваю вiну ? маёй шука?,
   Як ты шакал, што да крывi ахвочы.
   Пацiху по?нач падала ? рассьвет,
   Пацiху зоркi плавiлiся ? небе...
   Я не жадаю ? былое браць бiлет -
   Каханне да цябе хай кане ? небыль.
  
   ГIМН
  
   Хай ворагi кануць ? лету,
   Хай прыйдзе цяпло ды сьвятло!
   Мой край, ?зараны для кветак,
   Як птушка устае на крыло.
  
   Хай будзе па восенi шчодрым
   Твой кожны зялёны куток,
   Тваёй незалежнасцi водар
   Хай зьбегне пакут ды трывог.
  
   Хай моладзь, сумленне краiны,
   Гiсторыю пiша сваю,
   Хай шчыра квiтнее айчына, -
   Я гiмн яе шчасьцю пяю.
  
   Шляхо? ты пазнала нямала,
   Сыно? тваех шмат палягло.
   Ты шчырыя песьнi сьпявала
   I ?сiм даравала цяпло.
  
   Квiтней асяродзь наваколля,
   Мацней супраць цемры ды зла!
   Паустань жа народная воля,
Каб ? шчасьцi краiна жыла!
   *****
   Кропкi апасля кожнага радочка
   Ставiць буду.
   Калi ж, нарэшце, ?бачаць мае сыночкi
   Мацi Люду?
   Чаму так балюча на душы
   Ды сэрца стогне?
   Як жа цябе разварушыць,
   Надзеi вогнiк?
   Чаму ж я нiколi не ?пэ?нена
   ? сваёй моцнасьцi?
   Ад лiтасьцi Бога, магчыма, дарэмна
   Я адмо?лiвалася?
   Цi сапра?ды вам, мары мае,
   Не збыцца?
   Цi чорная вопратка для мяне ?жо краiцца?
  
   *****
  
   З-за хмара? сонейка заззьяе
   ? блакiтнай шчылачке нябес,
   На дрэвах птушкi засьпяваюць,
   Вясною заквiтнее лес,
   I дзе-нiдзе ? наваколлi
   ?жо пе?нi пачынаюць гвалт...
   Мая вандро?нiцкая доля,..
   Так хочацца да родных хат!
  
  
   *****
  
   Каляровыя сны часам бачацца мне,
   I кавалачкi шчасьця нiяк я ? руках не ?трымаю.
   Як бы раптам прачнуцца, заста?шыся ? сне?
   Я ? няёмкiя гульнi ? свае па?стагоддзя гуляю...
  
   *****
  
   Я калыхала люлечку тваю,
   Далоньчыкi ды ножкi цалавала,
   Ад болю ды ад жаху ратавала
   Сваю крывiнку, дзiцятку сваю...
   ?сё будзе ? жыццi тваем , сынок,
   Але ж як мацi, я табе жадаю,
   Каб шчасьця зьведа? да самога краю
   I каб не веда? гора ды трывог.
  
  
   Матуле
  
   Матулечка мая, пабудзь са мною,
   Распавядай мне, як ? мiнулым, казку.
   Ружовай фарбай расфарбуй яе адразу -
   Шмат болю, мацi, за маёй сьпiною.
  
   ? словы тыя ?кутацца бы мне,
   Запамятаваць, што ?сiм павiнна...
   Матулечка, маленькая жанчына,
   Сьвет сонца ? расчыненнам вакне.
  
   Пабудзь са мной яшчэ хаця крыху,
   Распавядай мне нешта таямнiчае.
   Гады мае хай будуць проста лiчбамi...
   Стрываю боль я на маiм шляху.
  
  
  
  
  
  
   Журавiны
  
   А журавiны на зямлi - чырвонай ко?драй,
   I цiха гукаюць буслы ?вышынi,
   I пралятаю з iмi я старонкай роднай,
   Але ж вяртаюцца дамо? яны аднi.
  
   Напiцца хочацца вады мне з той крынiцы,
   Што пад узгоркам працячэ на?здо?ж ракой.
   Але ж калi яшчэ змагу яе напiцца?
   Мне машуць крыламi буслы, я iм - рукой.
  
   Краiна родная мая, мой край лясiсты!
   ? шчырых колерах вясны зямля мая.
   I без мяне цячэ праз Мiнск павольна Сьвiслач,
   I без мяне нясе свой сум мая зямля...
  
  
   *****
  
   Пяро рыпела, салавей сьпява?,
   Папера спадзявалася на лепшае...
   Ты быццам на спатканне крочыш першае,
   Калi пачуццi апранаеш у вершы,
   Дзе думкi тыя, што дасель хава?.
  
  
   Смак
  
   Колькi бы вяровачцы не вiцца,
   ?сё адно ты прыйдзеш да мяне.
   Ты ?бачыш сьлёзы на расьнiцах,
   Ты пачуеш песьню ? цiшыне.
  
   Колькi б дзён цябе я нi чакала, -
   Расставання? скончыцца ланцуг;
   Колькi б рук цябе не абдымала, -
   Вернешся ? цяпло маех ты рук.
  
   Я не буду адзначаць пабеды, -
   Мне тваёй вiны не адшукаць.
   Iншых садавiн ты ты смак адведай,
   Каб мой смак з тым смакам пара?наць.
  
  
  
  
  
  
  
  
  
  
   *****
  
   Прывiтанне, Беларусi водар!
   Мару: супаткання прыйдзе дзень,
   I душою апрануся ? гонар
   За Радзiму, за яе людзей.
   Па лясам прайду з усьмешкай шчырай,
   Адшукаю ягад ды грыбо?...
   Мару пра цябе, мая айчына,
   Пра матулю ды маех сыно?.
   Колькi ж год не бачыла Радзiмы!
   Колькi ж год не бачыла дзяцей!
   Цяжка быць перад сабой павiннай,
   Iснаваць сярод чужых людзей.
  
  
  
  
   Шлях да сталасьцi
  
  
   Я ?сё лiчу, што не старая я.
   Але ж, магчыма, ? полымя надзеi
   Я апранала ?сi жыцця падзеi,
   Не разумея сэнс таго жыцця.
  
   Яно мяне марудна апякала,
   Мне дазваляла плакацi ды кахаць.
   Сiнiчку не аднойчы я трымала,-
   Мне ж жура?ля хацелася трымаць.
  
   Але ж, напэ?на, гэты час настане,
   Калi падыйду я да адкрыцця:
   Душы маёй штодзённае па?станне -
   Ты шчодры падарунак ад жыцця!
  
   I распачу?шы неадхiльнасьць пра?ды,
   Я сьпiну распрамлю ва ?весь мой рост.
   Жыццё, табе ?дзячна я за радасьць,
   За боль, за жах, за сьмех праз горач сьлёз...
  
   Я ведаю, што не старая я.
   Па?века - гэта толькi шлях да сталасьцi.
   Жыццё маё цiкавым атрымалася.
   ? другой палове - новы сэнс жыцця.
  
  
  
  
   Спадчына
  
   Ты ганарысся тым, што беларус?
   А ? чым, прабач, ты беларускасьць бачыш?
   У тым, што Полацк, Вiцебск цi Бабруйск
   Ад нараджэння адчуваеш спадчынай?
  
   I гэта ?сё? Ты нарадзi?ся тут,
   Ты вырас, не здзiвi?шыся нiколi,
   Што школа кожная цi кожны iнстытут
   Цябе вучылi жыць на рускай мове.
  
   А ты калi цiкавi?ся - чаму?
   Цi брыдка разма?ляць на мове роднай?
   Цi ты не гаспадар ? сваем даму?
   Цi з мовай гэтай ты зусiм не згодны?
  
   ? кожным гуку сувязь адшукай
   Сваёй краiны з беларускай мовай.
   Ты з дзiцяткам сваем на ёй ма?ляй,
   Пачнi з сябе рабiць перабудову.
  
   I вось калi тыц зразумееш сэнс
   Той прыналежнасьцi да краю i да продка?,
   Калi ? кожным з беларускiх месц
   Усi будуць ведаць сьвяты ды нагодкi
  
   Краiны той, што нам дала жыццё,
   Што страцiла амаль сваю заснову,-
   ? гэты час Радзiмы пачуцце
   Нарэшце аб'яднаеш з роднай мовай!
  
  
   *****
  
  
   Хай будзе дзень, а ноч я адгарну!
   Прасплю яе, не гледзячы на зоркi.
   На, по?ную ?раджання?, вясну
   Я паглядаю ? спачуваннi горкiм.
   Яна прыйшла, як i за?жды, да ?сiх,
   Квiтнеючы ?секаляровым плаццем.
   I сьвет ? зачараванасьцi зацiх...
   Ды мне самой нiяк у ты сьвет не трапiць.
  
  
  
  
  
  
  
  
   Не лiчыце, сябры...
  
   Не лiчыце, сябры, што бацько?скi я кiнула дом,
   Не лiчыце, што здрадзiла я дабрынi адчуванню.
   Проста я, як вандро?нiк, у наступнае крочу каханне,
   ? асяроддзi надзей - у заклапочаннасьць новым жыццём.
  
   Не лiчыце, сябры, што я лёккую выбрала долю,
   Не лiчыце, што я не сумую нiколi пра кожнага з вас.
   Проста ведаю я, што пакуль мой агеньчык надзеi не згас,
   Я павiнна вучыцца, як самы дапытлiвы школьнiк.
  
   Так прабачце мяне, што я сёння не з вамi сьпяваю
   Толькi вось не пяецца, а часам i плачацца мне,
   I бацько?скi мой дом вельмi часта прыходзiць у сне...
   Я сустрэчы з мiнулым, магчыма i прагна, шукаю.
  
   Царква
  
   Я кавалачак паскi адламiла, адчу?шы цяпло,
   I духмянасьць надзеi адчула, яго праглыну?шы.
   З гэтым сьвятам i лета як быццам прыйшло,
   Разам з сонейкам у вочы мае зазiрну?шы.
   I сьвятар, i ксяндзы добра ведалi справу сваю:
   Адслужылi малебен, вадою сьвятой акрапiлi.
   Я пад самым крыжом хоць хвiлiнку, але ж пастаю
   ? царкве, - скрыжаваннi мiнулага з быллю...
  
   *****
  
   Не вельмi ?жо разлiчвай на маю дабрыню,
   Пасромейся прасiць неверагоднае.
   Кожная птушка ведае сваю вышыню -
   Не апускаюцца сала?'i нiжэй чым голубi...
   Не вельмi ?жо кры?дзiся на мой адказ -
   Праз па?стагоддзя крылы не вельмi дужыя.
   Магчыма, ?жо прыйшо? тый час,
   Калi жанчына павiна быць за мужам...
  
   *****
  
   Старонка родная, мне дрэнна без цябе!
   Мне сумна без тваех лясо? ды рэчак.
   Я мару пра хутчэйшую сустрэчу
   Як толькi можа марыць чалавек.
  
   Мой дом, мой кут, сябры i наваколле, -
   Мой родны край, ты апрану?ся ? сум.
   I шум лясо? тваех - то сумны шум:
   Пакут так многа i так многа болю...
  
   *****
   Калi ты пойдзеш шляхам на ?сход,
   Там, у асроддзi рэчак, лесу, кьвецця,
   Жыве мой заклапочаны народ,
   Усi родныя, сябры ды мацi, дзецi.
   Мой родны край, сумую па табе!
   Сумую па рамонках ды пралесках.
   I распача?шы ? будучыню бег,
   На роднай мове я сьпяваю песьнi.
   Мой шлях кахання, пачуццёу ланцуг,
   Сябро?ства гонар, спачування ?дзяку -
   ?сё пачынала ? сьцiплай вёсцы Луг,
   Там зьведа?шы сваёй краiны смаку.
   Мой родны край, сумую я ?весь час
   Па дробязях, успрыяццях, хваляваннях...
   Сябры мае, я думаю пра вас
   У сваех, пакуль замежных, вандраваннях.
  
   *****
   Мая краiна, ты не страцiш твар!
   I з моваю сваёю неразлучная,
   Ты надрукуеш новыя падручнiкi,
   Дзе беларус - Радзiмы гаспадар!
   Там будуць лтары квiтнець ? радках прыгожа,
   Там будзе сонейка над наваколлем ззьяць...
   Хутчэй жа пачынай iх друкаваць!
   Хай зыйдзе час ня?мыснасьцi трывожнай.
  
   *****
   Брыдкая будучыня - гэта не будучыня.
   Не можа быць ёй угатаваннасьцi.
   Чаму мы, не зазiрну?шы ? вышыню,
   Лiчым, што крочым да сталасьцi?
   Чаму мы, зьневаджая адзiн аднаго,
   Чакаем, што нехта, рукамi сваемi,
   Зробiць нам шчасьце, як быццам - Бог,
   А самi ? кiшэнях трымаем каменнi?
   *****
   У пагоню за Пагоней
   Закладаюць царскiх коней.
   Цар злуецца - твар чырвоны:
   Не бягуць у пагоню конi...
  
   *****
   Ведаеш, як цяжка быць адною
   Сярод працы, верша?, хвалявання??
   Шэраю каменнаю сцяною
   Шлях замураваны да кахання.
   Разумею памылковасьць дня,
Памылковасьць ночы разумею.
   Сэрца ? грудзях балiць з рання,-
   Тое пажынаеш, што не сея?...
  
   *****
   Цёмна. Нi лiтасьцi, нi кары.
   Гарыць папера ? ззьяннi сло?.
   А рукi - са сцяны гiтару,
   А сэрца - iзно? шукаць пяро!
   Iльецца песьня крем сумным,
Душа пяе жалобны плач...
   Калiсьцi, хтосьцi бы? разумным,
   Але ж не ты , не ты, прабач.
  
   *****
   Мы не хворыя, не дурныя,
   Працаздольнасьцi не займаць.
   Дык чаму ланцугом з Расеяй
   Мы павiнны сябе скаваць?
   Дык чаму, як за?жды, ? пакуты
   Нараджаем сваех сыно?,
   А бацько?скуб нашу мудрасьць
   Адхiляем мы зно? ды зно??
   Дык чаму мы не пойдзем гуртам
   Супраць кры?ды ды супраць зла,
   Супраць болю ды здрады супраць?...
   Хто за мною? Я ?жо пайшла!
  
   Радзiма
  
   Што дрэннага ? каханнi да Радзiмы,
   ? пачуццi балючасьцi падзей?
   Мой родны край, ты бы? i ёсць адзiны:
   Адзiны гурт раднi, сябро?, людзей.
  
   Да твару твар няможна ?бачыць твара.
   Напэ?на, кожны шлях не без пакут.
   Мая краiна, я аб шчасьцi мару -
   Каб жы? у iм твой кожны сьцiплы кут!
  
   I, спадзяюся, ? замежны вырай
   Зьляцяцца не ?сi буслы твае,
   I прыйдзе час, калi з усьмешкай шчырай
   Мой край па беларускi запяе.
  
   *****
   Усю ноч я iснавала без цябе.
   Сон не прыйшо?. Дык я i не чакала.
   Там зоркамi начное неба ззьяла
   I ранiца распачынала бег...
   Ты не прыйшо?. Ты сам ? сабе ?скрэс.
   Не зварухнецца боль ? па?станнi сэрца.
   Свае парады дасылай ? канверце.
   Iснуй, жывi, але ж, напэ?на, без...
  
   *****
  
   Iзно? бязлiтасы мой боль!
   Я чулым сэрцам разумею:
   Не будуць мне сьпяваць арфеi -
   Балюча ? раны iльецца соль.
   Жыццё, ты - прагная пакута!
   Навошта я ? цябе ?вайшла?
   Дзеля мяне рахунак зла
   Бяда з бядой адчыняць хутка.
   Не прытулiцца, не сагрэцца,-
Нiводным словам не пярэч!
   Не спадзявайся з болю ?цьеч -
   Табе не супакоiць сэрца.
   Перажывеш i гэты рок.
   У спадзячлiвасьцi дабранра?най
   Нямоцнай быць не маеш права -
   Выпрабаваннi робiць Бог.
   Ты супакоiсся аднойчы,
На крыж распнутая душою.
   Нялеккi шлях, але ж - прамой.
   Таму бядзе глядзi ? вочы!
  
   Лета
  
   Вось i лета прыйшло, мне з ухмылкаю ? вочы глядзiць.
   Расчыняюцца хутка цудо?ныя сьвечкi каштана?.
   Растрывожанным вуляем горад вясновы гудзiць,
   Адчыняючы дзьверы ? прыгоды зялёнага Тра?ня.
   Апранаецца лес ? каляровы прыгожы дыван,
   Птушак сьпевы яго велiзарнасьць ?зрушылi.
   I ад шдодрасьцi колера? ты, як падвыпi?шы пан,
   Прапускаеш цяпло ? стамлённую холадам душу...
  
   Мары
  
   Валёнкi надзену, Касiчку спляту я,
   Кажух ? дзiрках, але ж i яны грэюць.
   Як мне адшукаць мару тую,
   Каб запамятаваць, што старэю.
   Выйду за ваколiцу ? восеньскi сьнег -
   Першай сiватой заззьяе лiсьце...
   Цi то ?налёт, цi то ?разьбег-
   Закахацца ? небыцце!
   Тварам зазiрну ? неба зоркавае-
   Што i ?падзе -?сё маё!
   Мацi лiчыць, што я прыдуркавая...
   Ды ну яе, мацi, ну яе...
  
  
  
  
   Iстота
  
   Iстота мая не дае мне заснуць.
   Усё ко?зае душу, ?сё радасьцi гасiць.
   Калi б нехта здоле? у яе зазiрнуць,
   Напэ?на бы ? момант у першы спужа?ся.
   Iстота мая, супынiся, нек плач!
   Усё будзе дарэчы, да сонейка ? зорках,
I будзе памазаны маслам калач,
   I будзе гарэлка не вельмi ?жо горкай.
   Iстота мая, пачакай, не сумуй!
   Тый сум - памярко?ны кавалачак лёсу.
   У той памярко?насьцi радасьцi куй,
   А сум не ?спрымай аж занадта сур'ёзна.
   Згадзiся, ты страцiла больш, чым магла,
   Але ж атрымала шмат больш, чым жадала.
   ? сваем асяроддзi не зьведала зла,
   Ад шчырага сэрца людзей шанавала.
   Згадзiлася? Добра.?жо не хварэй.
   Глядзi як маланка блукае ? небе!
   ?жо Чэрвень iдзе ад дзьвярэй да дзьвярэй...
   Iстота мая, што яшчэ табе трэба?
  
   Жаданне..
  
   Зорачкi лiхтарыкамi ззьяюць,
   Хутка настае наступны дзень.
   Дзень мiнулы адбалiць, растане
   ? сховiшчы жадання? ды надзей.
   Новы дзень, як яркая зарнiца,
   Палыхне i зьнiкне ? iншым днi.
   Дай жа мне сугрэцца, прытулiцца,
   Дай жа мне кахання ды вясны...
  
  
   Ствараць сябе
  
   Ствараць сябе ? балючасьцi падзей,
   У адзiноцтве, мiх чужых адносiн,
   I марыць аб сапра?днасьцi надзей,
   Што ззьяюць жо?тым лiсцем, нiбы восень.
Выконваць усё, што выканаць магла,
   I раiць усё сабе, што iншым раiш,
   I ежу браць з агульнага стала,
   I ведаць кошт таго, што ты трымаеш.
   На Захад, По?нач, По?дзень цi ?сход
   Глядзець сваемi сумнымi вачыма,
   I разумець, што зно? у гэты год,
   Як ты не мар, усё ж не ?бачыш сына...
  
  
  
   *****
  
   Не разьвiтайся са мною апо?начы,
   Не адхiлiся каханымi вуснамi.
   Што адбылося з табою аднойчы,
   Часам здараецца на Беларусi...
  
   Iзно? пра мову
  
   Не Ведеце што трымала нас?
Вясковасьць наша нам была спадручнаю,
   I з моваю, калiсьцi неразлучнаю,
   Мы жартавалi цi ?здо?ж, цi праз...
   Я памятаю: вёска, трыццаць хат,
   Сябры, сябро?кi, Багушэ?ск, чыгунка...
   Я разумею тыя падарункi,
Але ж не разумею мовы страт.
   ? тый час ?жо лiчылася: ты-цар,
   Калi ты разма?ляеш па-расейскi,
А беларускi, быццам фарысейскi,
Не ператворыць станавiтасьць ? твар!
Што вёска, - горад спадзява?ся жыць,
   Запамята?шы ?вогул усю гiсторыю!
   Чаму Айчына так бясконца хворая?
   Чаму тый боль ды не ?сiм балiць?
   Хто вiнаваты ? здрадзе быць сабой,
   ? здрадзе мове, пачуццю Радзiмы?
   Каму, за вошта, чым мы ?сi павiнны?
   Вось гэты боль - наiбалючы боль!
   Мой бацька, мацi - Беларусi твар:
   Вясковасьць, працавiтасьць, непрыхiльнасьць.
   Iх шлях ?здо?ж - нiбы жыцця правiннасьць,
   Нiбы пакута? прагны гаспадар.
   Чаму за?жды мы мо?чкi шлi ? цень?
   Чаму за?жды мы апускалi рукi
   I жылi на Радзiме, як байструкi,
   Пазна?шы ноч, ды не пазна?шы дзень?
   Чым ганарымся? Прозьвiшчам бацько??
   Сваёй краiнай, сьцiпласьцю, адвагай?
   Каму ? жыццi давалi мы прысягу
   Не разма?ляць на даражэйшай з мо??
   Калi мы зразумеем шлях падзей,
   Калi адчуем прыналежнасьць, нацыю,
   ?бачым ? мове лепшае багацце?
   Мы - Беларусы. Пэ?ны гурт людзей...
  
  
  
  
  
  
  
   *****
  
   Я ведаю, што дзень мяне мiне.
   Я ведаю, што ноч не прыйдзе зараз.
   Маланкавы спалох , базылю завяз
   Мае пяро ад вас не адштурхне.
  
   Не ведаю зусiм сваей вiны.
   Рамонак час i прочаркi пралеска?
   Хай будуць лiхалецця шчырай песняй
   I гiмнам надыходзячай вайны.
  
   Мая вaйна, што ваша - нiбы сон.
   Яго ?бачыш у позiрку дазнання.
   I леккае базылю хваляванне
   Не ператворыць жах ? надзеi стогн.
  
   Вайна iдзе да кожнага цяпер.
   Яна ?жо хвалюе нашы душы.
   Не ганьбi ? душы яе ?зрушаннасьць
   I шчыра адчыняй у сэрца дзьверы.
  
   Хвалюйся так, як,пэ?на, трэба ?сiм.
   Вандро?нiкi зайздросьцяць нам,па?станцам.
   Хай кожны, хто табою крыста?ся,
   Адчуе ад радзiмы смагi дым...
  
   **************
  
   Алесi празорклiвым неба зрабiлi.
   ?сюды Алесi ? краiне маей.
   Нiкога не ?зрушыць па?ночны пакой,
   Але ж зварухнецца алессявай быллю...
  
   *********
  
   Гонару не хопiць у цябе.
   Ты злуешся, сам сабою здраджаны.
   Чымсцi беларусы ?сi заражаны...
   ? мiнулае распачынаем бег...
  
   Колера? не хопiць для душы.
   Iх шукаеш, варты да злачынства,
   I таму пакутвае айчына,
   Што ? злачынстве не стрываць мяжы...
  
  
  
  
  
  
  
   *******
  
   Прабач, матуля. Нешта зроблена не так.
   ? вачах агеньчыкi цi зорачкi, цi кролiкi...
   ? твар мой з сiлай ?пэцка?ся кулак
   Жыцця майго ? пэ?ны рух гiсторыi.
   Я не злуюся. Гэты боль сьвярбiць,
   Але ж жалобны ямб ? харэй схаваю.
   Хай толькi мне i толькi мне балiць...
   Я паслухмянай стану. Абяцаю.
  
   ***********
  
   Накошт амерыканскiх шлюба?:
   Iх зразумець - не станеш лепей.
   Мастом працягнутыя вусны -
   Ад Аклахомы аж да Меккi.
   Як лепшыя ? наваколлi
(На ?сёй Зямлi, прабач, навогул),
   Нас ?спрымаюць быццам школьнiка?,
   Запамятаваных нават Богам.
   I карыстаюцца, як здольны,
   Душою нашай, нашай сьцiпласьцю,
   I гасяць мiр, i сеюць войны,
   Сваю распачыная Бiблiю.
   Дзе ж нашых ведаруса? веды?
   Дзе ж полымя айцо? краiны?
   Дасель мы пажынаем беды,
   Што адчуваюцца з радзiмай...
  
   ***********
   Ты не ведаеш. Я не ведаю. Ён не ведаець нашых страта?.
   Грамадзяне мае! Ня?мыснасьцi шмат адбылося!
   Калi ты павiнен застрэляным быць салдатам,
   Не за Радзiму, не за сумленне, але за тые ж забойства!
   Дзе тая рысачка, што трымае нас ? людзях?
   Павiнных шмат, але ж вiнаватых не бачна!
   Што з нас, з жыхаро? Беларусi будзе,
   Калi пакалечана наша спадчына?
  
   *********
  
   Гэтую iнфармацыю
   Не кожны здолее.
   Тысяча дзевятьсот семдедзесят пяты.
   Амерыка- ?етнам, -
   Дзецi абездолены.
   ?етнамскiя дзецi -
   Амаль дзьве тысячы-
   Досланы ? Амерыку
   У пошук нiшчы.
  
  
  
   Ва ?сына?ленне,
   Знаходжанне сям'i новай.
   Iх сумленне -
   Ды наша слова.
   Наша слова балючае.
   Iх сумленне - паважанае.
  
  
  
  
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"