Аннотация: У беларускiм каляндары 2 лiстапада - восеньскiя Дзяды
ДЗЯДЫ
На могiлкi спакон вякоў прыходзяць
Пашанаваць, каго даўно няма,
У час, калi сумотнае у прыродзе
Прададчуванне: крок, яшчэ - зiма...
К вытокам дакрануцца сцiплым словам -
Спрадвечнага дарунак, успамiн,
Каб не згубiць жыцця апошнi сорам,
Бо справу пачынаў не ты адзiн.
Прад лютаю парою завiрушнай
Увечар стол, каб шанаваць усiх,
Хто ў ланцужку жыццёвым непарушна
Наперадзе, жыцце - дарунак iх..
02.11.2006
/из цикла 'Белорусскозвучное'/