Аннотация: Лучшее из россыпи одиночных стихов(позиции 01...11 белорусскоязычного цикла)
БЕЛОРУССКОЗВУЧНОЕ
-----------------
Ёсць права кахаць,
жыць каханым - калi давядзецца...
На лёс не крыўдуйся -
магчымасць дае.
Чым быць пачуццю:
цi праклёнам,
цi сцягам для сэрца,
Учынкi адкажуць твае.
Ёсць права кахаць,
у дарозе трымацца за мару,
Калi наваколле зацяне ў палон
Самотнаю сцюжай
або безнадзейнасцi хмарай,
Застанецца шчасце - было!
Ёсць права кахаць...
узаемна - надзея.
Але ж ты
Да паразумення павiнен дайсцi
Ад шчасця каханых -
атруты жаданай -
залежыш,
Каб заставацца ў жыццi
10.09.2004 редакцыя 16.02.2008
У змроку душы, нiбы прывiд, агiдныя твары -
Хвiлiнка знявагi: цяпер не сябе гаспадар...
Да выратавання скалечыш яскравыя Мары,
Што мiла i люба, атрутная злашчыць вада.
Ратунку не будзе - забойцы баюкаюць добра,
Непаразуменне ўчынкаў - i ты не пры чым...
Сляпым кацяняцi па попельнай сцезцы раздору,
Адзiнае выйсце - блукаць i блукаць па начы.
Калi ж нападкаешь да промняў святла, на здарэннi
На справы пачвараў глядзець не балюча... Але ж
У пошуках сэнса, адказаў "Хто ты?", выйсця з ценi
Адзiн заблукаешь, спасусу адведаўшы меж.
20.06.2004 редакцыя 17.06.2008
Каточак руды, як прыгоды, вандроўка
Куды прывяла? Не чуваць, цi жывы.
Адносiцца феяй жыццё або воўкам?
З вяршкамi мышацiнкi есцi адвык?
Шарсцiнка твая росы лiжа ўранку,
Калi сiлкавацца бяжыш на лужок?
Каму вуркаваннем пяеш калыханку,
Сябруе з карасiкам кiпцiк ужо?
З сабачкамi справа аб мiры цi спрэчка:
Дадому сцяжынка праходзiць праз плот?
Пакоцаны хвосцiк i бок недарэчы?
Утульнасць - прывiд, як i хаты цяпло?
Каточак руды, дзе згубiўся?
Твой пошук
Прывеў у краiну, дзе мары - у жыццi?!
Працяг успамiнуў цi будзе не горшым?
А чым ты зацiх?..
03.09.2004 (ред. 26.05.2008)
Белая Русь. Скрыжаванне, шалёныя кулi.
Людзi, якiя жывуць ад вайны да вайны.
Мары аб шчасце, ды вынiк: на блюдзечцы - дуля,
Колькi забiтых амаль без нiякай вiны.
Колькi чужынцау крывавiла нашы абшары,
Вогнiшчау колькi, а колькi зышло у палон...
Можа таму калi клiчаш - нiбы-та почвары,
У адзiноце гучыць твой набатавы звон.
Трэба кумекаць - свой скарб дзе схаваешь, у полi?!
Бегчы дарэмна - навокал дрыгва, не уцячы...
Толькi жыцце дараванае богам ды доля:
Лямантку чуць, у адказ на душы што - маучы!
Белая Русь - незвычайная, родная. Дзiва,
Велiч лясоу i блакiтных азер чысцiня.
Гэта твая, падарунак для сэрца, Радзiма,
Колькi гарэла, людзьмi адраджалась яна...
06.01.2005
Насустрач сонцу - адхiленне цемры
Палоскай неба ўнiзе - зорны шлях.
Нетоеннае спачуванне веры:
За шчасце - побач! - слезы на вачах.
Разумнасць дзе? Аднолькава, унiзе
Асфальтавая плынь, каменне гор.
Заплюшчыу вочы, крочыць по карнiзе,
Дзе крок - жыццю без розуму дакор.
Калi нiчога сэрца не стрымае
Ля блiзкага-далекага святла.
Паднiмешся вышэй ад небакраю -
Замест цябе зала...
22.06.2004
Не асуджай за незвычайны дар
Убачыць тое, што другiм не бачна,
Наўвогуле, астатняе нязначна,
Калi бяда, не вiнават званар.
Ён спачувае страцiўшым каня,
Хто з ворагам на бойку больш не ўстане.
Самотнае яго: "Выратаванне!" -
Шчыта цяжар i зброi вастрыня.
Ды марай - апынуцца ў небыццi
За цэлы свет, цудоўнасць асяроддзя.
Калi маўчыць званар, усе ў прыродзе
Вяселкай прыгажосцi зiхацiць.
17.06.2004
Ратуй i зберажы сярод прыгод дарожных,
Калi няма, здаецца, мэты для жыцця,
Ад стомленасцi цяжка крочыць асцярожна
Зыхожанай сцяжынкай - шляхам небыцця.
Ратуй i зберажы, пакуль агнi далёка,
Або калi аслепiць блiскавiцы твор,
Прытомленнасць даруй нясцi балюча-горкi
Цяжар жыццёвых спраў - цаны за хараство.
Ратуй i зберажы, не асуджай за спробы
Крануцца таямнiц магчымасцей душы,
Жаданне адшукаць цудоўнага падобнасць,
Блукая к небасхiлу роспачы ў глушы.
Ратуй i зберажы, не дай у цемры крочыць,
Бясконца змрок не будзе засцiлаць абшар.
У пэуны час дазволь пайсцi насустрач ночы...
У згодзе, у каханнi каб жыла душа.
25.08.2004
ДЗЯДЫ
На могiлкi спакон вякоў прыходзяць
Пашанаваць, каго даўно няма,
У час, калi сумотнае у прыродзе
Прададчуванне: крок, яшчэ - зiма...
К вытокам дакрануцца сцiплым словам -
Спрадвечнага дарунак, успамiн,
Каб не згубiць жыцця апошнi сорам,
Бо справу пачынаў не ты адзiн.
Прад лютаю парою завiрушнай
Увечар стол, каб шанаваць усiх,
Хто ў ланцужку жыццёвым непарушна
Наперадзе, жыцце - дарунак iх..
02.11.2004
У лютым зыходзяцца дзiуныя днi
Яскравага сонца з цяплыняй апо?дня,
Дзе цiхiя ночы, дзе зорак агнi
Блiшчаць i нiбыта шапочуць лагодна.
Студзёная ранiца цешыцца зноу:
Калючай завеяй за шчокi кусае.
Нiдзе не схавацца ад лютых вятроу,
Прыслужка, зiмы адбягаючай стая,
Адмецiны ставiць, бярэ у палон.
Нам цэлае лета гаiць тыя раны.
У лютым цяпло - незвычайнасцi плён,
Марозная постаць ды шлях самы санны,
Яскравае сонца, счарнеласць снягоу,
Пакусаны дзi?на па?днёвыя бокi.
У месяцы лютым - дзiвосны час сноу,
Да цёплай вясны шлях такi недалекi.
19.03.2005
Шэрань хмаркi кiне долу снег,
Выкрунтасы падаючых мушак.
У адзёжку кутацца прымушан,
Наваколлю восеньскаму - НЕ.
Белая пара, стракаты лёс,
Па лугах зацiшаных - завея.
Потым, калi лаянка сцiшэе,
З неба зоркi нiбы хто адбтрос
Ды па полi, па сцяжынцы кiнуу
Зiхацець на сонцы да цяпла.
Перадзiм"е не жадае зла:
Митуснёй сняжынак клiча зiму.
17.11.2004
Зазiрнуць як звычайна: паштовая скрыня
Слоу звычайных слоу загубiла пяшчотны настрой.
Дачакацца... Калi вестку здалечы вынеш?
Зноу самоты пануе раз"юшаны рой.
Шмат жа строчак не трэба: падзей небагата,
Патаёныя думкi даверыць цяпер?..
Для аповесцi доугай звычайнасць не варта:
Гэта ж час адшукаць! - выбачай за памер.
Але колькi яшчэ - водгук з цемры не чутны,
Дзе уражанне: больш перашкодау няма?..
Быццам лютаю сцюжай абшар закрануты:
Па дарозе паштоукi згублiла зiма...
06.12.2004
Калi-небудзь будзе паштоўкi канверцiк...
Ды толькi, як лыжку да стравы давай,
А час - справа самая сумная ў свеце:
Адкуль адшукаць мiж "Здароў" и "Бывай"?
Нiбыта ён ёсць, калi сэрцу самотна
Хвiлiны павольна цякуць i зусiм...
Няма змен падстау у настроi гаротным.
Пануе бязлiтаснасць - сон доугiх зiм.
Павiнны расходзiцца людзi па свеце,
У новыя справы кiдае iх лёс,
Зноу даты, што будуць стаяць на канверце,
Не будуць кранаць перажытага, слёз.
Цi ёсць адрасат, цi няма - сiта-годы
Забытага часу пажоўклы лiсток
Прапусце цi не праз свае перашкоды,
Пражытага часу як подых здалек?
08.12.2004
Гiсторыя суседзям даравана,
Бо старажытны сцяг у крывi бацькоу.
Не гояцца залечаныя раны,
Па добрай волi цешым чужакоу.
У глыб iсцi - адказваць на пытаннi:
Карэннi дзе, чаму адна дрыгва?..
Дзе велiч спрау народнага паустання,
Дзе старажытнасць наша. Ёсць iмгла,
Якая над краiнай старажытнасць
Бярэ у палон маучання забыццём.
Наш доугi шлях прывiд цi рэчаiснасць,
Цi помнiш продкау слаунае жыццё?
Мы маем шлях свой незвычайны, дзе ён?
Краiны цень у спрэчках, на краю.
Крывым люстэркам маляваць падзеi,
Не ведая гiсторыю сваю...
17.08.2004
-------------
01 Ёсць права кахаць
02 Не асуджай
01 Белая Русь
04 Ратуй i зберажы
05 Спакон вякоу
06 У змроку душы
07 У лютым
08 Шэрань хмаркi
09 Зазiрнуць як звычайна
10 Калi-небудь будзе
11 Гiсторыя суседзям