Врублевский Константин Валерьевич : другие произведения.

Kazka

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

Як караля перайменавалi

 

Дзейныя асобы:

Скамарох-клiкун

              Кароль

             Мiнiстр

             Народ

             Смерць

 

Скамарох:

- Гэй, мужчыны!

Гэй, кабеты!

Гэй, старыя!

Гэй, падлеткi!

ђсiх, шаноѓныя, вiтаем

Ды ѓ "Батлейку" запрашаем!

 

Паглядзiце, калi ласка,

На герояѓ нашай казкi!

Слухайце ды прыкмячайце,

Ды сабе на вус матайце!

 

Скамарох:

- Першы наш герой - Народ.

Ён набраѓ вады у рот.

Меркаванне сваё мае 

Ды глыбоканька хавае.

Ходзiць з працы ды на працу,

Спiну гне ды лае трасцу.

А змагацца - анiдзе

Нiзавошта не iдзе!

 

Скамарох (з павагай):

- Наш другi герой па роду

Дзейнасцi - слуга Народу.

Ён штодзённа вызначае,

ђ чым Народ патрэбу мае,

I вядзе яго туды -

Сам не ведае куды.

Вось такую мае роль.

А завуць яго - Кароль.

 

Скамарох:

- Вось Мiнiстар - герой наш трэцi.

Шустры, як у полi вецер.

Дбайна ладзiць год за годам 

Сувязь Караля з Народам.

Што Народ сказаѓ i дзе -

Каралю распавядзе.

А Народу пхне адразу

Каралеѓскiя указы.

 

Скамарох:

- А чацвертая - з касою.

Жарты кепскiя з такою!

Жабракi цi Каралi -

Стрэне кожнага калiсь

I па чорнай па вадзе

ђ край далёкi павядзе...

(паѓза)

ђсiх прадставiѓ? Калi ласка,

Пачынаем нашу казку!

 

Кароль:

- Гэй, Мiнiстар! Позна спiш!

Да абеду сны глядзiш!

Думаеш, як дзень выходны -

Можа спаць слуга народны?

 

Кароль:

- Дзе Народ?

 

Мiнiстар:

- Святкуе свята!

Сабралося iх багата!

На праспекце Ф. Скарыны

Проста яблык нельга кiнуць!

 

Кароль:

- На праспекце Ф... каго?

Кепска ведаю яго.

Ты скажы, ён ваяваѓ?

 

Мiнiстар:

- Не, ён кнiгi выдаваѓ...

 

Кароль:

- Не чытаѓ я кнiжак сам

I Народу iх не дам,

Бо з разумнага Народу

Меней Каралю даходу!

 

Кароль:

- Не! Дзеля такога дня

Дам праспекту я iмя...

Незалежнасцi. Маёй.

Ад краiны ад сваёй.

Дата зручная як раз...

ђсё! Давай, пiшы указ!

 

Мiнiстар:

- Па народным пажаданнi,

Па вышэйшым указаннi

Перайменаваць дарогi

ђ гонар свята Перамогi!

Вулiцы, завулкi, плошчы

Называць не хто як хоча,

А рабiць выключна гэта

ђ адпаведнасцi з дэкрэтам!

 

Народ:

- Столькi грошай змарнаваць

Ды Скарыну ганьбаваць!

Бач ты, моду ѓзяѓ якую!

Што яшчэ пераймянуе?

 

Кароль:

- Што Народ? Як падарунак?

 

Мiнiстар:

- Ухваляе Ваш кiрунак!

Шчыра просiць не спыняцца!

 

Кароль:

- Дык працягнем нашу працу!

 

Скамарох:

- Пладавiты наш Кароль!

Добра грае сваю ролю!

Не прайшло i колькi дзён,

Зноѓ Мiнiстра клiча ён.

 

Кароль:

- Гэй, Мiнiстар!  Дзе ты ёсць?

 

Мiнiстар:

- Тут я, тут я, Ваша мосць!

 

Кароль:

- Чым заняты мой Народ?

 

Мiнiстар:

- Ён капае агарод!

Садзiць бульбу ды бурак...

 

Кароль:

- Што сказаѓ ты?.. Хто дурак?..

 

Мiнiстар:

- Я сказаѓ "бурак", прабачце!

ђ перакладзе "свёкла" значыць!

 

Кароль:

- Дык адразу так кажы!

ђсё, давай указ пiшы!

 

Мiнiстар:

- Па народнаму хаценню,

Каралеѓскаму вяленню,

Дзеля шчасця ѓсiх людзей

Наш Кароль...

 

Народ:

- Дык кожны ж дзень!

 

Мiнiстар:

- Загадаѓ нам зваць бурак

Свёклаю, а больш - нiяк!

Хто аслухацца пасмее,

Вельмi хутка зразумее:

Нельга перцi на ражон!

 

Народ:

- Добра, добра, до" ужо!

Я пайшоѓ капаць гарод!

 

Мiнiстар:

- Ах, якi у нас Народ!

Новае паведамленне

Успрыняѓ у захапленнi!

Гэтак стала ѓсiм прасцей,

Далiкатней i зручней!

 

Кароль:

- Нельга  мне сыходзiць, не!

Бо прападуць без мяне!

 

Скамарох:

- Пакажыце мне краiну,

Што без Караля загiне!

Колькi без яго жылi -

I далей бы жыць маглi!

 

Кароль:

- Што б яшчэ перарабiць?

Як Народу дагадзiць?

Герб i сцяг ужо змянiѓ,

Мову спрэс перарабiѓ,

Канстытуцыю мяняѓ,

Вулiцы паназываѓ,

Улез у кожны у гарод!

На чарзе у нас...(задумваецца)  Народ!

Гэй, Мiнiстар! Трэба, брат,

Не Народ - Электарат!

 

Мiнiстар:

- Я ужо указ пiшу!

 

Кароль:

- Дай-ка, дай-ка, пагляджу...

Надта шустры стаѓ ты, браце!

Мусiць, час цябе саджацi,

Бо iнакш з табой не зладзiш...

Хiба толькi ты прападзеш?

 

Кароль (паблажлiва):

- Жартую, жартую!

 

Мiнiстар:

- Па вышэйшаму загаду...

- Дзеля моцнае улады

ђвесь Народ на новы лад

Трэба зваць "Электарат"!

Лiшнiх слоѓ не гаварыць!

Больш за трое не хадзiць!

I, калi Кароль сказаѓ,

ђ бюлетэнi ставiць "ЗА!"

 

Народ :

- Калi я - "Электарат",

Дык заседзеѓся ты, брат!

Надта доѓга я маѓчаѓ,

Здзекi ад цябе трываѓ!

I за здзек ды крыѓду тую

Я цябе... пераймяную!

I, нарэшце, стану жыць

Ды нiколi не тужыць!

 

Скамарох:

-       Гэй, Народ! На плошчу, браце!

Людцы, нашых падтрымайце!

Не саромейся, Народзе!

Доѓга гнуѓ ты спiну, годзе!

Разагнiся, ѓстань з кален!

Мы яго перажывем!

Каралi - таксама людзi,

Вечным нi адзiн не будзе!

 

Скамарох:

- Кожны некалi сканае,

А Народ - не памiрае!

Разам пойдзем за свабоду!

Праѓда - на баку Народу!

Хай зайздросцiць цэлы свет:

Будзе ѓ казкi happy end!

 

 

Назад. 

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"